Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Працы, матэрыяпамі і інструментамі, нарэ-

Поиск

шце, блізкімі ўмовамі жыцця суседніх на-

родаў, што добра відаць па іншых відах на-

Роднага мастацтва. Больш справядлівым

будзе ўлічыць культурныя ўзаемаўплывы,

што ў сапраўднасці заўважаецца ў маста-

цтве суседніх народаў.

Складанае пытанне — высвятленне тэр-

мінаў, якімі абазначалі папяровыя ўзоры і іх

Вырабы з саломы, лазы, бяросты, паперы

матывы, паколькі ўспаміны інфарматараў

адлюстроўваюць параўнальна позні пласт іх

Бытавання. У самых агульных рысах можна

Зрабіць наступныя вывады. Тэрмін «выціна-

нка» пераважаў на захадзе Беларусі (а та-

ксама ў Польшчы і на Украіне). На ўсходніх

І цэнтральных тэрыторыях бытавалі назвы

«выразанкі», «выразкі», сустракаліся яны і

на захадзе, галоўным чынам у праваспаў-

ным асяроддзі. Спарадычна ў розных рэгіё-

Нах трапляецца тэрмін «выстрыганкі» (у

Славакіі — выстрыговачкі). Побач з такімі

Тэрмінамі, што абазначалі спосаб вытвор-

часці, шырока бытавалі і назвы, якія ўка-

Звапі на канкрэтнае прызначэнне папяровых

узораў. Так, круглыя разеткавыя выцінанкі,

Якімі аздаблялі сцены, часта называлі «квет-

кі», папяровыя ўзоры на вокнах — фіранкі,

Трохвугольныя сурвэткі на паліцы — ву-

гольнікі. Несумненна, што ў кожным рэгіё-

Не бытавапі розныя мясцовыя назвы, забы-

Тыя разам з вырабамі.

Тэхналогія выцінанак засноўваецца на

Асаблівасцях матэрыялу: аркуш тонкай па-

перы можна скласці ў любым напрамку і

Выразаць нажніцамі ці нажом узор, дакла-

дна паўтораны столькі разоў, колькі слаёў

утварыў складзены аркуш. Такога своеаса-

блівага працэсу тыражавання аднаго ўзору

нельга дабіцца ад іншых матэрыялаў,

акрамя паперы. Да таго ж яе раўнамерная

Інертная структура, у адрозненне, скажам,

Ад спаістасці дрэва ці фактурнасці тканіны,

не прымае ўдзелу ў стварэнні арнамента і

дае поўны прастор дпя ўласнай творчасці.

Таму нават пры масавым бытаванні гэтага

Віду народнага мастацтва агульныя рэгія-

Напьныя асаблівасці выцінанак прасочваюц-

ца невыразна, больш прыкметны ўласньі

Почырк кожнага майстра.

Наяўныя ўзоры выцінанак у адпаведнасці

З кампазіцыяй можна раздзяліць на тры

асноўныя групы. Першую складаюць вы-

рабы, якія ўмоўна можна назваць разетка-

Вымі (цэнтрычнымі, замкнёнымі). Квадра-

Тны аркуш паперы складваюць у 4, 8, 16

разоў такім чынам, што восі сіметрыі скры-

жоўваюцца ў яго цэнтры. Скледзены ар-

Куш утварае выцягнуты трохвугольнік, па

Краях якога нажніцамі наразаюць несклада-

ныя адвольныя фігуры: зубчыкі, паўкругі і

Інш. Разгорнуты выраб утварае закампана-

ваную ў квадрат, шматвугольнік ці круг

Ажурную кампазіцыю, малюнак якой разы-

Ходзіцца веерам ад цэнтра. Такім чынам

Выразалі «кветкі» на сцены, сурвэткі на мэ-

Блю, а сёння — «сняжынкі» для аздаблення

вокнаў пад Новы год.

Характэрны ўзор такіх выцінанак 1920-х

гадоў з-пад Ваўкавыска прыводзіць у сваёй

кнізе І.Грабоўскі, здзіўляючыся пры гэтым

іх падабенству з польскімі — падваршаўскі-

мі, уладаўскімі, з-пад Белавежскай пушчы і

інш.58 Між тым нічога дзіўнага тут няма,

гэта тлумачыцца як культурнымі ўзаема-

ўплывамі, так і аднолькавымі тэхналагічнымі

Прыёмамі выканання. Таму беларускія ра-

Зеткавыя выцінанкі падобныя не толькі на

польскія, але і ўкраінскія, літоўскія.

Другую групу выцінанак вызначае кам-

Пазіцыя, якую можна назваць сіметрычнай

(люстэркавай). Аркуш паперы складваецца

Папалам, утвараючы вертыкальную вось сі-

метрыі. Выразны малюнак люстэркава паў-

тараецца ўлева і ўправа. Такая кампазіцыя

дыктуе і характар узору, які мае ярка выяў-

Леную вертыкальнасць. На яе аснове буда-

Валіся пашыраныя калісьці, глыбока трады-

цыйныя матывы ў выглядзе дрэва жыцця,

букетаў і г.д., вядомыя ў ткацтве, вышыў-

Цы, роспісе.

Выцінанка сіметрычнага тыпу. 1920-я гады.

Ваўкавыскі раён.

К. ё A

Народнае мастацтва Беларусі

Выцінанкі такога тыпу 1920-х гадоў з Бе-

ларусі (в.Шыкшнева Ваўкааыскага павета)

прыводзіць зноў жа І.Грабоўскі, адзнача-

Ючы, што гэта эдзін з найбольш прыгожых

узораў, якія ведае гэты від народнага ма-

Стацтва59. Кампазіцыя выцінанак сіметрыч-

Ная, аднак выкананы яны камбінаванай тэх-

Нікай як аплікацыі з рознакаляровай паперы

На белым фоне. На прамавугольны аркуш

Наклеена сцябліна з сіметрычна размешча-

Нымі адгалінаваннямі і лістамі, кветкі скам-

Панаваны асобна з некапькіх накладзеных

Адна на адну рознакаляровых разетак. Па

вуглах кампазіцыя дапоўнена каляровымі

трохвугольнікамі. Другі падобны ўзор вы-

Разаны з плямістай паперы, што надае яму

Дадатковы капарыстычны эфект.

Як відаць, такія выцінанкі ўяўляюць сабой

далейшую распрацоўку больш простых

узораў, што наклейваліся прама на беле-

ныя сцены. Яны ўжо выкарыстоўваліся як

Карцінкі-пано, магчыма, нават афармляліся

пад шкло. На жаль, іншых узораў такога

Тыпу не захавалася, хоць у свой час гэта

Была тыповая з'ява, у кожным разе для за-

Н.Сакалова-Кубай. Выцінанка. 1994.

Мінск.

Хаду Беларусі, дзе пераважалі атынкаваныя

беленыя сцены. Па ўспамінах старэйшай

Майстрыхі выцінанак Г.Зайко з Сапоцкіна

(Гродзенскі раён), «часам такімі выцінан-

камі быпа аздоблена ўся сцяна».

Да трэцяй кампазіцыйнай разнавіднасці

Можна аднесці выцінанкі рапортнага тыпу.

Доўгі аркуш паперы складвалі гармонікам,

выразаны ўзор з многімі вертыкальнымі

восямі сіметрыі шматразова паўтараўся.

Так выразалі фіранкі на вокны, падзоры на

Паліцы, аздобы на рамкі. Падобным споса-

бам выкананы практычна ўсе работы суча-

Сных майстрых, якія адгукнуліся на просьбу

ўзнавіць ранейшыя ўзоры. Аднак у чыстым

Выглядзе рапортныя выцінанкі існавапі хіба

Толькі як нешырокія падзоры на паліцы.

Фіранкі на вокны, часам метровай даўжыні

і паўметровай шырыні, пры вырэзванні да-

даткова складваліся ў самых розных напра-

Мках, у адпаведнасці з задуманым узорам.

Асноўная кампазіцыя — зубцы па ніжнім

Краі, буйныя матывы па вертыкалі — ства-

ралася складваннем аркуша ў гармонік. За-

тым яго разгортвалі і кожны ўчастак зноў

Н.К у мко. Фіранкі. 1987. Магіляны Берас-

Тавіцкага раёна.

< «< «>»»» >» Х «< < «»»» > > > Х < < < < < «»»» >»

>» Ж «««•»»» > Х < «««•» > >» > *? «??

/ Л / Ч I • •

ч ^ ч'/

/ i f:

Вырабы з саломы, лазы, бяросты, паперы

складвапі ў розных напрамках для выразан-

ня дадатковых дробных матываў — лан-

цужкоў з ромбікаў, трохвугольнікаў, стрэ-

Лак і інш.

Матывы дэкору выцінанак надзвычай ра-

знастайныя. Ёсць тут яўныя перайманні і

перапрацоўкі даўно вядомых па іншых відах

народнага мастацтва, нямала ўзята з гарад-

скога побыту і прамысповых вырабаў, a

Яшчэ больш — уласная творчасць («як рука

Павядзе»), актывізаваная нейтрапьнасцю і

інертнасцю матэрыялу. Пры ўсім гэтым пе-

равага геаметрычных матываў відавочная.

Справа тут не толькі ў прастаце выканання,

але, відаць, і ў яўнай роднасці іх з трады-

цыйнымі геаметрычнымі матывамі ў ткац-

тве, вышыўцы, разьбярстве. Зубчыкі, рады

ромбаў, крыжыкі, шматпраменныя разет-

Кі — водгулле іх сімвалічнай ролі, звязанай

Са старажытнымі веснавымі звычаямі. Маг-

Чыма, круглыя разеткавыя выцінанкі выра-

Заліся менавіта як сімвал свяціла, тым

больш што выконваліся да веснавых святаў.

У некаторых месцах (Лідскі, Навагрудскі

Раёны) яшчэ памятаюць назвы «сонца»,

Н.С а к а л о в a - К у б а й. Выцінанка. 1995.

Мінск.

«месяц», што адносіпіся да круглых разе-

ткавых матываў на фіранках.

Язычніцкай міфалогіяй старажытных

спавян яўна звязаны і зааморфныя матывы.

У большасці выпадкаў іх называюць проста

«птушкі». Па сіпуэце яны нагадваюць пеў-

няў, галубоў, сустракаюцца і экзатычныя,

яўна больш позняга паходжання павы. У

Гродзенскім раёне сілуэтнымі фігуркамі га-

лубоў, папарна злучаных дзюбкамі, азда-

Блялі паліцы пад абразы. Відаць, падобныя

Матывы калісьці былі пашыраны на больш

Значных тэрыторыях, у кожным разе амаль

Такія ж бытавалі і на Украіне60. Прататыпамі

іх хутчэй за ўсё быпі сапамяныя і шчапяныя

галубкі — даўнія аздобы покуці.

Пераважныя матывы — кветкавыя. Гэта

Цалкам зразумела: выцінанкі набылі пашы-

рэнне ў час, капі ў народным мастацтве

забываўся даўні сімвапізм, а на першы план

вылучаліся дэкаратыўныя задачы. Такая

тэндэнцыя праявіпася ў выцінанках асабліва

выразна, паколькі іх роля ў інтэр'еры была

чыста дэкаратыўная. Раслінныя матывы вы-

цінанак спалучаліся з пашыранымі ў 1-й па-

Н.Х о міч. Фіранка. 1988. Навасёлкі Асіпо-

Віцкага раёна.

• в/шп І

Народнае мастацтва Беларусі

Лове 20 ст. распіснымі куфрамі і дыванамі,

гладзевай вышыўкай, архітэктурнай пра-

пілоўкай. Прыкметны ўплыў аказала гарад-



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 286; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.129.23.110 (0.009 с.)