Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларусі і нават у Варшаве» (Россня. Т.9. С.548).

Поиск

27 Мілючэнкаў С. 3 гісторыі гарадзенскай керамікі

/ / ПГКБ. 1981. № 2. С.41.

28 Orynzyna J. Przemysf ludowy w wojewodstwach:

Wileriskiem, Nowogrodzkiem, Poleskiem i Wotyriskiem.

Warszawa, 1927. S.60.

Сразневскмй K.kl. Матерналы для словаря дре-

Внерусского языка по пнсьменмым памятннкам. СПб.,

Т.2. С. 12.

Становішча івянецкага промыслу неаднойчы

Было тэмай праблемных. лублікацый у д р у к у (гл.,

мапр.: Сахута Е. Проблемьі нвенецкой фляндровкн / /

ДН СССР. 1986. № 11; Яго ж: Захаваць традьіцыі

П р о м ы с л у / / Літ. і мастацтва. 1985. 15 лют.).

Канцеднкас А.С. Урокн мародного нскусства.

М., 1986. С.46.

32 Нзобразнтельное нскусство Белорусской ССР:

Кат. выставкм. М.; Л., 1940; Мастацкія рамёствы Бе-

ларусі: Пуцевадзіцель па выстаўцы маст. вырабаў

Прамкааперацыі БССР. М н., 1947. С.27.

Данченко Л. Мародна кераміка Середнього

Прндніпров'я. Кні'в, 1974. С.76.

Мельнмковская О. Племена Ю ж н о й Белоруссмн

В раннем железном веке. М., 1967. С.ЗОЗ.

Розенфельдт Н.Г. Керамнческне погремушкм

/ / Древнне спавяне н мх соседм. М., 1970. С. 5 6 — 6 0.

Рыбаков Б.А. Язычество древннх спавян. М.,

С.236.

МАСТАЦКАЯ

АПРАЦОЎКА

МЕТАЛУ

MACTAUKAE КАВАЛЬСТВА Ў НАРОЛНЫМ

AOHAIACTBE

КАВАНЫЯ ВЫРАБЫ БЫТАВОГА

ПРЫЗНА ЧЭННЯ

У беларусаў, як і ў іншых народаў Еў-

Ропы, асабліва яе лясной паласы, гэты від

народнага мастацтва звязаны галоўным чы-

нам з мастацкай апрацоўкай чорных мета-

лаў — кавальствам. Гэта адно з найстара-

жытных рамёстваў на тэрыторыі Беларусі,

Узнікненне якога звязана з вынаходніцтвам

выплаўкі жалеза з мясцовай балотнай

Руды.

Вытворчасць жалеза дала назву цэлай

Археалагічнай эпосе — жалезнаму веку

(7—6 ст. да н.э. — 8 ст. н.э.). Першыя з

Жалезам пазнаёміліся плямёны мілаград-

скай культуры, расселеныя ў басейне Пры-

пяці, на Сярэднім і Верхнім Падняпроўі (7—

Ст. да н.э.). Праз 1—2 стагоддзі яно.

стала вядома плямёнам цэнтральнай і паў-

Ночнай Беларусі (культуры штрыхаванай ке-

Рамікі і днепра-дзвінская).

Значнае пашырэнне жалезаапрацоўчай

Вытворчасці на мяжы нашай эры паклала

Пачатак развіццю чорнай металургіі. Ка-

Вальства стала адным з першых самастой-

ных рамёстваў, ужо ў канцы 1-га тысяча-

Годдзя н.э. былі закладзены асновы кавапь-

скай апрацоўкі жапеза, якія без асаблівых

зменаў дайшлі да нашых дзён.

Мяркуючы па знойдзеных вырабах, ка-

валі былі ўжо добра знаёмыя не толькі з

прасцейшымі прыёмамі апрацоўкі жалеза,

але і з загартоўкай, цэментацыяй, зваркай

жалеза і сталі. Шырокі быў і асартымент

вырабаў: прылады працы (нажы, сякеры,

Сярпы, долаты, малаткі, прабойнікі, на-

Пільнікі), прадметы бытавога і гаспадарчага

прызначэння (рыбалоўныя кручкі, восці,

Брытвы, крэсівы, фібулы, спражкі, цвікі),

Рыштунак конніка і каня (падковы, цуглі,

колцы), зброя (наканечнікі коп'яў і стрэ-

лаў)1. 3-за дрэннай захаванасці вырабаў

Меркаваць пра іх мастацкія якасці і спосабы

Дэкаравання цяжка, але некаторыя прад-

меты, перш за ўсё ўпрыгожанні# вызнача-

юцца дасканалай формай, што ўжо само

Па сабе сведчыць пра мастацкія памкненні

кавалёў.

Ад першабытных часоў і амаль да сярэ-

Дзіны 19 ст. шырокае развіццё кавальскага

Рамяства звязвалася са здабычай жалеза з

балотных рудаў2. Першабытныя майстры-

жалезаапрацоўшчыкі (руднікі, гутнікі) адна-

Часова былі і кавалямі. 3 развіццём феа-

Дальных адносін, ростам попыту на каваль-

Скія вырабы адбылося размежаванне

спецыяльнасцяў. Кавальскае рамяство ста-

ла самастойнае і звязвалася з апрацоўкай

жалеза і вырабам неабходных прадметаў з

Яго. Гандлёвым ці абменным шляхам кавалі

набывалі ў руднікаў метал у выглядзе пера-

каваных, прыдатных да работы зліткаў жа-

леза. Адначасова ў старажытнарускія часы

Адбываецца раздзяленне рамяства на га-

радское і сельскае (як і ў ганчарстве). Вы-

Рабы дыферэнцыруюцца па якасці і шырыні

Асартыменту. Калі сельскія кавалі аж да 19

ст. прадаўжалі карыстацца старажытнай

тэхналогіяй, абмяжоўваючыся вырабам

простых прадметаў бытавога прызначэння,

то гарадскія кавалі, што абслугоўвалі феа-

далаў і цэрквы, забяспечвалі неабходную

Ваенную магутнасць горада, павінны былі

пастаянна ўдасканальваць сваё рамяство,

актыўна засвойваць тэхнічныя дасягненні су-

седзяў. Дзякуючы імпартным вырабам,

Якія траплялі гандлёвымі шляхамі, яны мелі

магчымасць знаёміцца з новымі ўзорамі і

Тэхнічнымі знаходкамі. Развіццю рамяства

садзейнічаў і рынак, на які пачалі працаваць

Многія гарадскія кавалі.

Вырабы гарадскіх майстроў часоў Кіеў-

скай Русі ўражваюць разнастайнасцю і

шырынёй асартыменту. Раскопкі ў Мінску,

Віцебску, Полацку, Заслаўі, Ваўкавыску,

Слуцку, Пінску, Тураве, Рагачове і інш. далі

шматлікія знаходкі інструментаў, прыладаў

Народнае мастацтва Беларусі

працы, бытавых прадметаў, рыштунку кон-

Ніка і каня3.

Метапаграфінны аналіз вырабаў паказаў,

Што гарадскія кавапі зрабілі значны крок на-

перад і ў тэхнапогіі апрацоўкі металу. Яны

шырока выкарыстоўвалі не толькі свабо-

Днае гарачае каванне, апе і зварку жапеза

Са сталлю, цэментацыю жалеза, тэрмічную

апрацоўку сталі, паянне жалеза са стаплю,

абточванне на тачыльным крузе, абпілоў-

ванне напільнікам, паліраванне вырабаў, на-

Ват інкрустацыю (насечку) і пакрыццё каля-

Ровымі металамі4. Апошняе дае падставы

гаварыць ужо пра развіццё ў сярэдневяко-

вых гарадах Беларусі мастацкай апрацоўкі

метапаў.

Новы значны крок зрабіла гарадское ка-

вапьскае рамяство ў 15—16 стагоддзях.

Гэта быў перыяд інтэнсіўнага развіцця роз-

ных відаў дэкаратыўна-прыкладнога 'мас-

Тацтва. Вылучэнне рамесніцкай вытворчасці

з іншых відаў працоўнай дзейнасці выклі-

кала хуткі рост колькасці рамеснікаў.

Пашыраецца працэс спецыялізацыі рамёст-

ваў, расшчаплення асобных відаў рамес-

Завеса. 19 cm. Івянец Валожынскага раёна.

Ніцкай вытворчасці на больш вузкія спе-

цыяльнасці, што вяло да ўдасканапення

майстэрства, узбагачэння прыёмаў вытвор-

часці і павышэння мастацкіх якасцяў выра-

баў. інтэнсіўныя гандлёвыя сувязі з краінамі

Заходняй Еўропы садзейнічалі засваенню

новых відаў тэхналогіі, новых спосабаў і

прыёмаў дэкору5. 3 таго часу мастацкае

кавальства Беларусі развіваецца ў рэчышчы

агульнаеўрапейскіх мастацкіх стылявых

кірункаў.

На развіццё мастацкай вытворчасці і яе

характар дабратворны ўплыў аказалі ства-

рэнне і хуткі рост цэхаў, якія клапаціліся пра

якасць прадукцыі, падрыхтоўку майстроў,

добра арыентаваліся ў навейшых дасягнен-

нях вытворчасці і агульнаеўрапейскіх ма-

стацкіх стылях. Статуты амаль усіх цэхаў

уключапі ўмову, што рамеснік, які не ўва-

ходзіў у цэх (партач), не меў права займац-

Ца рамяством. Усе гэтыя меры падтрым-

Лівалі кавальскае рамяство на належным

узроўні.

Прыкметнаму развіццю рамяства са-

Дзейнічала далейшае раздзяленне яго на

Больш вузкія спецыяльнасці, якіх у 16 —

Першай папове 17 стагоддзя налічвалася да

Гэта дазваляла кавалям удасканальваць

сваё майстэрства ў галіне стварэння выра-

баў.

У іншым становішчы знаходзілася сель-

скае рамяство. Навейшыя дасягненні ўплы-

ву на яго не аказалі, не было кантактаў з

Замежнымі рамеснікамі і нават майстрамі

бліжэйшых гарадоў, паколькі сельскіх кава-

лёў на гарадскі рынак не дапускалі. Таму

Сельскае рамяство мела значна больш нізкі

ўзровень, забяспечваючы самыя неабхо-

Дныя патрэбы сялян у простых сельскагас-

Падарчых і бытавых рэчах. Тут не было раз-

дзялення па спецыяльнасцях. Наўрад ці

можна казаць пра нейкі мастацкі ўзровень

іх вырабаў, паколькі матэрыяльнае станові-

шча заказчыкаў не стымулявала на стварэн-

Не больш працаёмкіх і дарагіх мастацкіх

вырабаў.

Пэўныя змены ў становішчы сельскага

рамяства назіраюцца пасля ўвядзення ў

Вялікім княстве Літоўскім «Уставы на ва-

Локі» (1557), калі з'явіліся фальварачныя

гаспадаркі. Кожны ўладальнік фальварка

імкнуўся мець уласных рамеснікаў, у тым

ліку і кавалёў, што давала б яму незале-

Жнасць ад горада. Дакументальныя кры-

Ніцы сведчаць, што кавалі складалі боль-

шасць рамеснікаў у панскіх маёнтках. У

Мастацкая апрацоўка металу

Складзе дворскіх «спужак» («челядп не-

Вольной») згадваюцца сельскія жыхары,

Што выконвалі «особые службы» — «ка-

вапьскія», «кузніцкоўскія» («повннны ро-

Бнтм на замок службу ковальскую», «ре-

Меством на двор служнтн»)7. Адзначаецца

І некаторы падзел па спецыяльнасцях: кат-

ляры, слесары (замо^нікі), збраяры. Мо-

Жна меркаваць, што дворскія кавалі займа-

ліся і мастацкімі работамі: акоўваннем

транспартных сродкаў, аснашчэннем кава-

нымі дэталямі архітэктурных збудаванняў і

інш. Частка кавалёў працавала, верагодна, і



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 248; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.135.184.124 (0.009 с.)