Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Будовы ствараецца за кошт канструкцый-

Поиск

на-пластычных сродкаў. Такая ж асаблі-

Васць вылучае і жыллё заходніх славян.

Т.Станюковіч выказвае цікавае меркаван-

не пра тое, што доўгае знаходжанне бела-

Хата. 1919. Сырмеж Мядзельскага раёна.

АРХІТЭКТУРНЫ ДЭКОР

Аздабленне свайго жылля ў той ці іншай

ступені ўласцівае практычна ўсім народам.

Віды дэкору выбіраліся ў адпаведнасці з

Тым матэрыялам, з якога будавалі жыплё.

У беларусаў, як і ў іншых народаў лясной

зоны Еўропы, дзе пераважным будаўнічым

Матэрыялам многія стагоддзі было дрэва,

асноўным відам дэкору можна лічыць ма-

Стацкую разьбу.

Аднак характар народнага архітэктурнага

Дэкору прыкметна розніцца нават у межах

Усходнеславянскай супольнасці. У Беларусі

Ліштва. 1950-я гады. Гусараўка Рагачоў-

Скага раёна.

Ліштвы (злева направа):

Апечкі Стаўбцоўскага раёна;

Гнеўчыцы Іванаўскага раёна;

Шляпы Вілейскага раёна; Ветка;

Суднікі Стаўбцоўскага раёна;

Слабодка Стаўбцоўскага раёна;

Малькавічы Мастоўскага раёна;

Рухава Старадарожскага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

русаў у складзе Вялікага княства Літоўскага

прывяло да страты традыцыі ўсходнесла-

Вянскага архітэктурнага дэкору, якую яны

ўзнавілі ў 19 ст. пад уплывам рускага бу-

даўнічага мастацтва20. Цяжка сказаць, на

Чым грунтуецца меркаванне пра бытаванне

ў беларусаў архітэктурнага дэкору ў ста-

ражытнасці. Раскопкі рэшткаў масавай га-

радской забудовы 11—13 стагоддзяў, у

тым ліку і цэлых кварталаў, як, напрыклад,

у Бярэсці, ніякіх спядоў архітэктурнага дэ-

кору не захавалі. Праўда, у 1959 г. пры ра-

Скопках старажытнага Полацка была зной-

Дзена разьбяная ліштва, якая датуецца 12

ст.21, аднак аздабляла яна хутчэй за ўсё

Жыплё гарадской знаці.

Літаратурныя крыніцы, этнаграфічныя да-

Ныя, уцалелы рэчавы матэрыял даюць пад-

Ставы сцвярджаць, што традыцыйнае наро-

днае жыплё беларусаў не столькі дэкарава-

лася разьбою ў сапраўдным яе разуменні,

Колькі вызначалася канструкцыйна-мастац-

Кімі элементамі функцыянальнага характа-

Ру, цесна звязанымі з тэктонікай жылля. У

Цэлым жа такая асаблівасць мае інтэрнацы-

Ліштва. 1920-я гады. Хлябы Пінскага раёна.

янальны характар, яна ўласцівая жыллю су-

седніх тэрыторый Украіны і Расіі, народаў

Прыбалтыкі і асабліва заходніх славян, як і

іншых народаў Заходняй Еўропы.

Функцыянальнасць і канструкцыйнасць

дэкору выяўляецца практычна ва ўсіх дэта-

лях пабудоў, вызначаючы логіку і мэтазго-

Днасць той ці іншай формы — стойкі, кан-

Солі, кранштэйна, вуглавога мацавання,

Бэлькі, ліштвы і інш. Часам нават нязначныя

Асаблівасці канструкцыйнага вырашэння

Дазвалялі дабівацца прыкметнага мастац-

Кага эфекту. Напрыклад, пашыраная ва

ўсходнееўрапейскім будаўніцтве, у тым

ліку і ў Беларусі, рубка вугла «з астаткам»

На Заходнім Палессі набыла своеасаблівую,

Самабытную інтэрпрэтацыю — «у каню»22.

Тарцы вуглавых выступаў рабіліся з падрэз-

Кай, нібы лесвічкай, характэрны разрэ-

джаны рытм вугла надаваў пабудовам

актыўнае сілуэтнае вырашэнне.

Іначай вырашалі вуглавыя злучэнні на Ус-

Ходнім Палессі, у тым ліку і Украінскім: ка-

нцы бярвёнаў, што выступалі за вуглавыя

злучэнні, апрацоўвалі ў выглядзе шасці-

Дзверы. Пачатак 20 cm. Каўшэлева Шар-

каўшчынскага раёна.

Мастацкая апрацоўка дрэва

Гранніка ці, калі жыллё будавалі з распіла-

ваных бярвёнаў, — пяцігранніка. Гэта ты-

Пова палескі від архітэктурнага дэкору, не-

Вядомы на іншых тэрыторыях23. Такое

Вырашэнне стварала выразны кантраст

паміж плоскімі гранямі выступаў і акругла-

сцю бярвёнаў сцен, узбагачала святлоценя-

Выя зфекты.

Канструкцыйна-мастацкую нагрузку вы-

Конвалі і кранштэйны — кансольныя вы-

пускі верхніх вянкоў, якія падтрымлівалі вы-

Несеную над зрубам частку страхі, а пры

будаўніцтве хаты з франтонам — і пад-

стрэшак, што аддзяляў зруб ад франтона.

Найбольшай выразнасцю пластычнае выра-

шэнне кранштэйнаў вылучалася на Заходнім

Палессі (а таксама ў Польшчы, Славакіі і

інш.), дзе практыкавалася будаўніцтва з

брусоў. Досыць выразныя кранштэйны па-

будоў рускай Поўначы. Апрацоўка магла

Быць даволі простая — у выглядзе скосу

Ад вугла да канца бервяна, але часцей вы-

раШэнне звяртае на сябе ўвагу пластычна-

сцю і сакавітасцю буйных формаў, вычаса-

Ных толькі сякерай. На Усходнім Палессі і

Падстрэшкі: Вайшкуны Пастаўскага раёна

(уверсе); Шляпы Вілейскага раёна.

Падняпроўі канструкцыйная пластыка кран-

штэйна нярэдка дапаўнялася Дэкаратыўнымі

Насечкамі і зарубкамі.

Гэтак жа апрацоўваліся канцы бэлек, якія

выступалі за сцены, і асабліва галоўнай

Бэлькі — трама, характэрнай для белару-

Скага народнага жылля. Дыяпазон пласты-

Чнага вырашэння гэтых канструкцыйных дэ-

таляў быў досыць шырокі — ад простага

счэсвання тарца бэлькі наўскос да склада-

ных крывалінейных профіляў, нярэдка

Больш дасканалых, чым на кранштзйнах.

Такое вырашэнне, арганічна звязанае з кан-

струкцыяй, выдатна дапаўняла кампазіцыю

Пабудовы, нават калі было адзіным дэка-

ратыўным элементам.

На захадзе Беларусі (і асабліва ў Поль-

шчы, Літве, Закарпацці), дзе ў будаўніцтве

Былі пашыраны галерэі, найбольш характэ-

Рнай і выразнай іх дэталлю былі апорныя

слупы з падкосамі. Засноўваючыся на ло-

гіцы прыродных формаў (ствол дрэва з ад-

Галінаваннямі), яны былі простыя і канструк-

Цыйныя, часам набывалі больш адмысловыя

абрысы пад уплывам барока. Часцей за ўсё

Падстрэшкі: Сырмеж (уверсе); Кан-

Станцінава (усе Мядзельскі раён).

Народнае мастацтва Беларусі

Канструкцыі з падкосамі былі характэрныя

для гарадскога і сядзібнага будаўніцтва, пе-

раважна ў пабудовах гаспадарчага прызна-

чэння (галерэі свірнаў, стрэшкі калодзе-

жаў), надаючы ім досыць дэкаратыўны вы-

Гляд, узмоцнены святлоценявымі эфектамі.

У традыцыйным жыллі, асабліва сельскім,

Яны сустракаюцца радзей, у адрозненне,

напрыклад, ад даволі развітых і дэкаратыў-

На вырашаных галерэй жылля Карпацкага

Рэгіёна.

Агульнаспавянская зааморфнасць выяві-

лася ў вырашэнні вільчакоў. Гэтая распаў-

Сюджаная і досыць выразная канструк-

Цыйна-мастацкая дэталь традыцыйнага

Жылля, што завяршае страху, шырока вя-

домая ў народным дойлідстве лясной па-

ласы Еўропы — у народаў Прыбалтыкі,

Скандынавіі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі,

сустракаецца ў паўночнай Германіі. Над-

звычай выразныя віпьчакі паўночнарускага

Жылля, вырашаныя скульптурна на камлі

доўгага бервяна-охлупня, што прыціскае

Пакрыццё страхі. Падобны спосаб пакрыц-

Падстрэшкі: Вярэнькі Пастаўскага раёна

(уверсе); Петухоўшчына Нясвіжскага раё-

ця бытаваў калісьці і ў Беларусі, аднак зве-

стак пра скульптурнае вырашэнне вільчакоў

няма. Тут, як і ў іншых народаў Заходняй

Еўропы, вільчакі вырашаліся іначай: апра-

цоўкай канцоў скрыжаваных дошак-за-

Крылін, што закрываюць канцы абрашоткі

страхі. Зразумела, што распаўсюджванне

такіх вільчакоў звязана з наяўнасцю

Двухсхільнай страхі ці страхі з прычолкам,

г.зн. самых распаўсюджаных і старажы-

тных відаў страхі ў Беларусі. Хутчэй за ўсё,

У беларускім народным дойпідстве здвое-

Ныя вільчакі — найстаражытная і адзіная іх

Форма, пра што сведчыць і назва (віль-

Чак — ад слова вілы).

Часцей за ўсё вільчакі ўяўляюць сабой

выкананыя прапілоўкай моцна стылізаваныя

выявы конскіх галоў, каровіных рагоў, фігу-

рак птушак і змей, павернутыя ў проціле-

Глыя бакі. Несумненна, у гэтым адлюстра-

ваўся старажытны язычніцкі культ каня і

птушкі ў еўрапейскіх народаў. Этнограф

Е.Раманаў адзначаў, што язычніцкія вера-

ванні пра буслоў і вужоў на Палессі захоў-

Валіся яшчэ і на пачатку 20 ст. «Відаць, такія

Дэкор франтона. 1930-я гады. Тонеж Лель-

Чыцкага раёна.

Мастацкая апрацоўка дрэва

Адносіны чалавека да гэтых жывел склаліся

даўным-даўно, і ў кожным разе шмат ста-

годдзяў таму назад. Пра гэта можна мер-

Каваць па тым арнаменце, якім насель-

Ніцтва аздабляе тут вільчакі сваіх двухсхіль-

Ных стрэх: гэта нязменна ці дзве змяі,

павернутыя галовамі ў проціпеглыя бакі, ці

дзве галавы бусла ў гэткім жа станові-

Шчы»24.

Аднак здвоеныя вільчакі зааморфнага ха-

рактару яўна перажылі першапачатковую

функцыю абярэга, ператварыўшыся ў дэка-

ратыўны элемент. Гэта нібыта апошні

Штрых, што завяршае пабудову. У адных

Выпадках зааморфныя выявы досыць па-

Знавальныя, у другіх стыпізацыя настолькі

Значная, што вызначыць правобраз няпро-

Ста. На фоне вячэрняга неба такія сілуэты

Выглядалі нібы загадкавыя, груба вычаса-

Ныя ідалы на язычніцкім капішчы.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 332; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.227.3 (0.009 с.)