Зоркі, серп і молат, розныя надпісы і г.д., 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Зоркі, серп і молат, розныя надпісы і г.д.,



хоць такія вырабы ў мастацкіх адносінах

Былі досыць спрэчнымі. Але пошукі

Чымсьці нагадвалі савецкі агітацыйны фар-

фор 20-х гадоў, хоць копыскія майстры,

Верагодна, пра гэтую з'яву не ведалі.

Па сваіх мастацкіх якасцях прадукцыя ар-

целяў была досыць нераўназначная. Аса-

бліва гэта датычыць барысаўскай з яе яўнай

арыентацыяй на вырабы, што адлюстроў-

Валі новую рэчаіснасць. Аднак перапрацо-

ўка традыцыйных формаў, спалучэнне іх з

Новымі сюжэтамі — справа няпростая, яна

Патрабуе вялікага майстэрства, высокага

густу і адпаведнай падрыхтоўкі, уласцівых

Далёка не кожнаму народнаму майстру.

Да таго ж паўплывалі тэндэнцыі дэкараты-

ўна-прыкладнога мастацтва 30—50-х гадоў

З яго пампезнасцю і эклектычны.м спалу-

чэннем формаў і дэкору.

Значна большую цікавасць уяўляюць ра-

В.К у зьміцкі. Чарнільны прыбор. 1947.

Гліна, лепка, глазураванне. Ракаў Вало-

Жынскага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

знастайныя фігурныя пасудзіны ў выглядзе

мядзведзяў, бараноў, ільвоў, якія трады-

цыйна вырабляліся ў многіх ганчарных цэн-

трах, галоўным чынам гарадскіх і места-

Чковых: Івянцы, Ракаве, Міры, Барысаве,

Глыбокім, Докшыцах, Дзісне, Смалявічах і

Інш. У гэтых арыгінальных вырабах най-

больш ярка праявіўся талент асобных май-

строў, іх наіўна-рэалістычнае ўвасабленне

Рэчаіснасці. Як правіла, такія вырабы паз-

баўлены натуралізму, хоць многія вобразы

(баран, мядзведзь) былі добра вядомыя.

Відаць, майстры не імкнуліся да «партрэ-

Тнага» падабенства, а стварапі свое-

асаблівыя дэкаратыўныя пасудзіны-скуль-

Птуры, дзе анатамічная дакладнасць выкон-

Вала другарадную ролю.

Найбольш старыя ўзоры фігурных па-

Судзін адносяцца да канца 19 ст., але, ві-

Даць, іх рабілі і раней. На думку даследчы-

каў, пашырэнне іх у народным побыце звя-

зана з уплывам заходнееўрапейскіх

металічных фігурных пасудзін-акваманілаў

у выглядзе львоў, драконаў, коней, якія

яшчэ ў 12—16 стагоддзях траплялі на ўсхо-

Букетнік. Пачатак 20 cm. Гліна, тачэнне,

Лепка, глазураванне. Івянец Валожынскага

Раёна.

днеспавянскія землі33. Сапраўды, кампа-

Зіцыйнае вырашэнне гліняных пасудзін ра-

боты народных майстроў канца 19 — 1-й

паловы 20 стагоддзя гэткае ж, як і ў ста-

ражытных імпартных вадаліваў: пустацелая

Фігура жывёліны мае на спіне ці галаве ад-

туліну дпя залівання вадкасці, а з яе разяў-

Ленай пашчы змесціва можна выліваць.

Хвост закінуты на спіну і выконвае ролю

Ручкі.

Аднак своеасаблівая народная трактоўка,

вырашэнне ў іншым матэрыяле, асаблівасці

Тэхналогіі надавалі гліняным пасудзінам

Іншае пластычнае аблічча. Тулава нярэдка

Выточвалася на крузе, да яго мацавалі ногі,

Галаву, хвост, потым увесь выраб ці яго

часткі пакрывалі шлікерам, што імітаваў

поўсць. Такая спецыфіка вытворчасці фігу-

Рнага посуду выключала любыя праявы на-

Туралізму. Гліняныя мядзведзі, бараны,

Ільвы дабрадушныя, прысадзістыя, статы-

чныя, нярэдка ў іх маленькія галоўкі і буй-

Ныя, нібыта разДзьмутыя, тулавы. Такія вы-

Рабы былі не толькі аздобаю інтэр'ера, але

Пры неабходнасці маглі выконваць і функ-

цыі пасудзіны для вадкасцяў.

Хоць прынцыпы вырабу фігурных па-

Судзін былі практычна аднолькавыя, вы-

рабы розных майстроў вылучаліся ўласнай

стылістыкай, характарам трактоўкі вобра-

заў. Пэўныя змены ў прапорцыях, вар'іра-

ванне дэкаратыўных элементаў, нарэшце,

розны ўзровень мастацкіх здольнасцяў

майстроў надавалі вырабам вызначальныя

Асаблівасці, адпаведны характар.

Знамянальна, што фігуратыўныя вырабы

зааморфнага плану бытавалі пераважна ва

ўсходніх славян. У народаў Прыбалтыкі яны

не вядомыя, у заходніх жа суседзяў пера-

важалі пасудзіны ў выглядзе фігурак чала-

Века. Відаць, тлумачыцца гэта тым асаб-

Лівым месцам, якое займалі вобразы жы-

вёл у фальклоры ўсходніх славян.

Параўнанне фігурных пасудзін работы

беларускіх майстроў з падобнымі вырабамі

З Украіны, Расіі сведчыць пра аналагічнасць

прынцыпаў іх мастацка-стылявога вырашэн-

Ня. Аднак гаварыць тут можна не столькі

Пра рэгіянальныя ці нацыянальныя асаб-

Лівасці, колькі пра індывідуальныя стыпісты-

Чныя адрозненні почырку кожнага майстра.

Калі гэты від народнай мастацкай творчасці

меў у асяродку ганчарства значнае пашы-

рэнне, перарастаў у промысел (напрыклад,

У Скапіне Разанскай вобл.), можна гава-

Рыць пра характэрную стылістыку гэтага

Ганчарства

Промыслу. У Беларусі ж вытворчасць гліня-

Ных пасудзін была справаю асобных, най-

больш умелых майстроў. Тым не менш

Адносіць гэтыя вырабы да самадзейнасці

было б няправільна, бо яны арганічна ўклю-

чаюцда ў агульную карціну народнага ма-

Стацтва.

Гэта ж датычыць і такіх блізкіх па

стылістыцы і характары вырабаў, як разна-

Стайныя попельніцы і чарнільніцы з фігур-

камі жывёл. Аднак утылітарнасць іх выяў-

Лена яшчэ слабей. Па сутнасці гэта настоль-

ная скульптура, якая набыла пашырэнне ў

Народным побыце канца 19 — першай па-

Ловы 20 стагоддзя. Відаць, прататыпам

такіх вырабаў паслужыпа прамысповая пра-

Дукцыя, аднак спецыфіка вытворчасці гліня-

ных вырабаў, своеасаблівы народны пады-

ход да вырашэння вобразаў жывёл надавапі

Ім гэткую ж арыгінальнасць, як і фігурным

Пасудзінам.

Часцей за ўсё попельніцы і чарнільніцы

аздаблялі фігуркамі львоў. Здавапася б, у

Адрозненне ад добра знаёмых беларускім

майстрам вобразаў барана ці мядзведзя

С. Саўрыцкі. Сувенірны посуд. 1990.

Гліна, тачэнне, глянцаванне. Лагойск.

Гэтая экзатычная жывеліна — выпадко-

васць. На самой жа справе матыў ільва ў

Беларускім народным мастацтве сустрака-

Ецца досыць часта. Народныя майстры ня-

Рэдка звярталіся да экзотыкі, асабліва пры

стварэнні рэчаў яўна дэкаратыўнага пры-

значэння — дываноў, карцінак на шкле. 3

Гэтымі матывамі звязвапася іх разуменне

прыгожага, незвычайнага. Ільвоў народныя

майстры бачылі на старой кафлі ў інтэр'е-

Рах багатых сядзіб, каля парадных палаца-

вых пад'ездаў, нарэшце, на тых жа

Попельніцах і чарнільніцах з фарфору ці

Бронзы.

Стылістыка гэтых вырабаў таксама наіў-

На-рэалістычная. У вырашэнні вобраза льва

Гэта асабліва прыкметна, паколькі наро-

дныя майстры «жыўцом» яго не бачылі.

Пры ўсёй разнастайнасці трактоўкі і почыр-

каў кожнага майстра экзатычныя жывёліны

ў іх выкананні нагадваюць не столькі львоў,

колькі катоў і сабак з круглымі здзіўленымі

Вачыма, мірных і дабрадушных. Звычайна

Яны змяшчаліся на плоскім плінтусе ле-

жачы, каля іх пярэдніх лапаў мацавалася

А.П яркоўскі. Попельніца *Галубы*.

Гліна, тачэнне, лепка, глазураванне.

Рэчкі Вілейскага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

Вытачаная на крузе талерка-попельніца. Ча-

сам леў сядзіць, паклаўшы лапу на край по-

Пельніцы ці чарнільніцы. Найбольш цікавыя

такія вырабы майстроў з Ракава: Ф.Дзу-

дзевіча, Я.Сеўрука, А.Петрашкевіча, Ч.Бе-

лачапскага, А.Маеўскага, В.Мікуцкага.

Асаблівага развіцця кераміка утылітарна-

мастацкага характару дасягнула ў Івянцы. У

гэтых адносінах з Івянцом не можа параў-

Нацца ніводзін ганчарны цэнтр Беларусі.

Хоць такія вырабы не прызначаліся для ры-

Нку, іх можна сустрэць у розных кутках

паўночнага захаду Беларусі: івянецкія ган-

Чары, рассяляючыся па гэтай тэрыторыі, не

Забываліся на традыцыі мастацкай твор-

Часці.

У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя най-

Большай вядомасцю карысталіся вырабы

С.Мікуцкага, М.Падпіпскага, І.Сасноўска-

га, П.Собаля. Іх пасудзіны ў выглядзе

львоў, бараноў, мядзведзяў, фігурныя по-

пельніцы вырашаны ў традыцыйным сты-

Лі — тачэннем з наступным дэкараваннем

Шлікерам і глазураваннем у карычневы ко-

Лер. У той жа час ёсць у іх арыгінальныя

М.З в яр к о. Фігурная пасудзіна <3убр*•.

Гліна, тачэнне, лепка, ангобны роспіс, гла-

Зураванне. 1978. Івянец Валожынскага poena.

НМГК.

Вырабы — букетнікі, што імітуюць ствол

Дрэва. Такія творы характэрныя толькі дпя

Івянца. На квадратным плінтусе мацавалі

Вытачаны на крузе цыпіндр, аблеплены ро-

Знымі адросткамі і адгалінаваннямі нак-

шталт каранёў і галінак, часам досыць да-

Кладна імітавалі кару дрэва. Нярэдка каля

Ствала ставілі фігурку мядзведзя на задніх

Лапах, які нібыта збіраецца лезці на дрэва,

А на гапіцкі саджалі птушак. Сустракаліся

вырабы вышынёй да паўметра, асабліва

Калі прызначаліся дпя касцёльных інтэр'е-

раў. У гэткім жа стыпі вырашапі і попель-

Ніцы, што нагадвалі пустацелы пянёк.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 273; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.96.146 (0.036 с.)