Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Ныя прывілеі. «Устава на валокі» 1557 г. за-

Поиск

ахвочвае пражыванне рамеснікаў пры за-

мках і дварах і забараняе выкарыстоўваць

Іх на іншых работах. У 1596 г. кароль

Жыгімонт III Ваза выдаў указ, паводле якога

ювеліры, краўцы, разьбяры, ганчары, ста-

Ляры і іншыя рамеснікі вызваляліся ад зам-

Кавай павіннасці11.

У 15 ст. ў Беларусі ўзнікаюць першыя

Спецыялізаваныя прафесійныя аб'яднанні —

Цэхі са сваімі статутамі і правілеямі. Ства-

рэнне і хуткі рост цэхаў дабратворна

паўплывалі на развіццё і характар ра-

Месніцкай вытворчасці. Цэхі клапаціліся пра

якасць прадукцыі, падрыхтоўку майстроў,

добра арыентаваліся ў мастацкіх стылях.

Так, у Магілёве ў 17 ст. цэхавыя арганізацыі

Крыж. 1980-я гады. Лобча Лунінецкага poena.

Налічвалі больш за 80 рамесніцкіх спецы-

яльнасцяў: саф'яннікі, нагайнікі, кафтаннікі,

Сярмяжнікі, панчошнікі, капялюшнікі, збра-

Яры, меднікі, печнікі, ганчары, людвісары

(спецыялісты па адліўцы гармат, званоў,

падсвечнікаў і інш.), канвісары (спецыялісты

па адліўцы вырабаў з волава і свінцу) і

Інш.12 Развіццё набылі разьба па дрэве з па-

Залотай, выраб высакаякаснага саф'яну,

Аздобленай каляровымі эмалямі керамікі. У

вытворчасці металічных вырабаў выкары-

стоўваліся ліццё, чаканка, гравіраванне, фі-

Лігрань, чарненне, эмаль, інкрустацыя зо-

латам і срэбрам, аздабленне каштоўнымі

Металамі і самацветамі. Цаніннікі выраблялі

кафлю дпя печаў, разьбяры — мэблю,

Абклады, іканастасы, архітэктурныя дэталі,

Ткачы — розныя сукны, папотны, дываны,

паясы, майстры-металаапрацоўшчыкі —

Шаблі, пішчалі, чашы, нажы, талеркі, ку-

Фэркі і інш.

Шырока развівалася мануфактурная вы-

Творчасць. Набылі вядомасць мануфактуры

ў Налібоках і Урэччы, якія выраблялі хру-

Сталь, люстэркі, посуд. Узнікла вытвор-

Царква. Пачатак 18 cm. Сінкевічы Лунінец-

Кага раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

часць габеленаў, паясоў, сукна, вырабаў з

Фаянсу, скуры і інш. Мастацкі і тэхнічны

ўзровень такой прадукцыі быў вельмі вы-

сокі. Гэтае высокапрафесійнае дэкаратыў-

на-прыкладное мастацтва развівапася ў

рэчышчы агульнаеўрапейскіх стылявых на-

прамкаў.

У той жа час гарадское цэхавае і ману-

фактурнае рамяство ў значнай ступені

Было звязана і з традыцыйным народным

мастацтвам, што надавала агульнаеўра-

Пейскім стылявым напрамкам на Беларусі

спецыфічную трактоўку. У Магілёве, Віце-

Бску, Полацку, Гродне, Пінску і інш. гара-

Дах склаліся свае, мясцовыя традыцыі. Гэ-

Таму спрыяла прыцягненне да работы

народных майстроў, якія свядома ці несвя-

Дома насычалі вырабы характэрным мясцо-

Вым капарытам. Рамесніцкая вытворчасць

адчувала пастаянны ўплыў традыцыйных во-

Бразных сістэм.

Менавіта ў такім трансфармаваным вы-

Ао / глядзе мастацтва Беларусі другой паловы

' " 17 ст. аказала прыкметны ўплыў на маста-

цтва і архітэктуру Маскоўскай Русі. Сотні

Царква. 1881. Велямічы Столінскага раёна.

беларускіх майстроў — разьбяры, метала-

апрацоўшчыкі, ткачы, керамісты, будаўні-

кі — удзельнічалі ў будаўніцтве папацаў і

храмаў Масквы і ваколіц. Менавіта яны

прынеслі своеасаблівыя распрацоўкі по-

зняга маньерызму з Заходняй Еўропы13.

У сваю чаргу, дасягненні гарадскога цэ-

Хавага і мануфактурнага рамяства аказалі

ўплыў і на народнае мастацтва. Гарады і

Мястэчкі нават у эпоху позняга феадапізму

Былі цесна звязаны з вёскай; некаторыя га-

Радскія жыхары займапіся земпяробствам,

Сяляне нярэдка выконвалі рамесніцкія ра-

Боты. Зразумела, народныя майстры не

маглі быць раўнадушныя да тых здабыткаў

Рамесніцкага мастацтва, якія адпавядалі іх

Густу і мясцовым традыцыям. Прыкметны,

напрыклад, быў уплыў гарадской культуры

На традыцыйнае народнае ткацтва, асабліва

ў 19 ст. Разам з новымі відамі тэхналогіі ў

Вёску трапілі і новыя арнаментальныя ма-

Тывы — складаныя геаметрычныя кам-

Пазіцыі, рэалістычныя распінныя і зааморф-

ныя матывы. Адны ўзоры паступова знікалі,

Іншыя пашыраліся. Адбываецца змешванне

І спалучэнне старажытных, архаічных сты-

лявых пачаткаў з больш новымі, што прый-

шпі з мануфактураў і гарадской культуры

18—19 стагоддзяў. I калі ў ткацтве ахво-

тней замацоўвапіся новыя, больш развітыя

Арнаментальныя матывы (відаць, перш за

ўсё таму, што ў ім больш ярка выяўлялася

дэкаратыўная функцыя), то ў іншых відах

Народнага мастацтва (разьба па дрэве, ке-

раміка) пераважаў традьіцыйны пачатак,

новыя формы стылёва перапрацоўваліся. У

выніку нараджаліся арыгінальныя, непаўто-

рныя ўзоры, уласцівыя толькі беларускаму

Народнаму мастацтву. Пазней, у канцы

Пачатку 20 стагоддзя, узоры з абгор-

так мыла і друкаваных альбомаў, што ча-

Сам ' супадалі па характары з матывамі

Традыцыйнага народнага мастацтва Бела-

русі, яшчэ больш замацавалі ў народнай

Культуры распінна-зааморфны свет.

Традыцыйныя геаметрычна-арнаменталь-

ныя і больш новыя выяўленчыя матывы ў

Беларускім народным мастацтве надаюць

Яму шматслойнасць, у якой спапучаюцца і

Вельмі старажытныя, традыцыйныя формы,

І новыя, рэапістычныя, перанятыя з пра-

Фесійна-рамесніцкага мастацтва. Падобныя

працэсы ў рускай культуры адзначаў засна-

Вальнік навукі пра рускае народнае мастац-

тва В.Воранаў, указваючы, што паспяпя-

троўскія часы «прыўнеслі ў галіну сялян-

Народнае мастацтва Беларусі на розных этапах яго бытавання

Скага мастацтва зусім новыя элементы і

асновы, якія не ў меншай ступені, чым ста-

Ражытныя традыцыі, характэрныя для

Агульнага мастацкага скпаду сялянскай

бытавой творчасці і, магчыма, з'яўляюцца

Пануючымі фармальнымі рысамі гэтай па-

Знейшай і найбольш нам вядомай яго пра-

Явы. Есць значныя падставы, каб мер-

каваць, што менавіта ў гэтыя стагоддзі ся-

Лянскае бытавое мастацтва, губляючы свае

Старажытнейшыя рысы, разам з тым і на-

Было той мастацкі стыль, які мы лічым за-

раз яго асноўнай і характэрнейшай ры-

Сай»14. У гэткай жа складанасці і неадназна-

Чнасці неабходна разглядаць і народнае

мастацтва Беларусі 19—20 стагоддзяў,

тым больш што ўзораў ранейшых эпох мы

Не маем.

Складаныя, супярэчлівыя працэсы хара-

Ктэрны дпя народнага мастацтва Беларусі

Парэформеннага перыяду. Развіццё капіта-

лістычных адносін закранула ўсе яго віды.

Гарадскія цэхавыя рамёствы занепадаюць,

Мануфактурная вытворчасць ці згортваец-

Ца, ці пераходзіць на выпуск танных выра-

баў, каб канкурыраваць з масавай прамы-

словай прадукцыяй. На мастацкі ўзровень

вырабаў паўплываў таксама эклектызм у

Тагачасным мастацтве.

На становішча традыцыйнага народнага

Мастацтва развіццё капіталістычнай вытвор-

часці паўплывала не так адназначна. Праў-

Да, некаторыя традыцыйныя народныя

Промыспы (набоечны, пернікавы, гарадскі

Ганчарны) вымушаны былі вытрымліваць

жорсткую і часта няроўную канкурэнцыю з

Капіталістычнай вытворчасцю, на падставе

чаго ў мастацтвазнаўстве пэўны час пана-

Вала думка пра заняпад народнага маста-

цтва ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя15.

Несумненна, развіццё капіталізму адмоўна

паўплывала на лёс традыцыйных промы-

спаў, некаторыя з іх, асабліва тыя, што ра-

ней арыентаваліся галоўным чынам на га-

радскога спажыўца (набоечны, пернікавы),

Перасталі існаваць. Многія традыцыйныя

Формы і матывы саступілі месца новым.

Аднак гаварыць пра заняпад народнага ма-

стацтва ў цзлым няма падстаў, што апош-

нім часам сцвярджаецца ўсё больш упэў-

Нена16. Гаворка можа ісці толькі пра скла-

данае становішча тых відаў народнага

мастацтва, якія развіваліся ў выглядзе про-

мыслаў.

У адносінах да беларускага народнага

Мастацтва трэба да таго ж улічваць два ва-

Жныя фактары. Беларускае сяпянства не

вызначалася высокім пакупніцкім узроў-

Нем, і прамысповая прадукцыя была яму

Мала даступная, таму яно па-ранейшаму

Аддавала перавагу вырабам народных

промыслаў, што стымулявала не толькі

Існаванне традыцыйных, але і развіццё не-

Каторых новых. Другі фактар заключаецца

ў тым, што народнае мастацтва Беларусі

развівапася пераважна ў выглядзе хатняй

вытворчасці, на ўласныя патрэбы. Промы-

Спамі мастацкага характару былі толькі на-

Бойка, ганчарства, некаторыя віды пляцен-

Ня, а з пачатку 20 ст. — і роспіс. Практыч-

На не мелі прамысловага характару разьба

па дрэве, ткацтва, вышыўка, кавапьства і

Іншыя традыцыйныя віды народнага мастац-

тва. Гэтыя абставіны дазвалялі яму захоў-

Ваць традыцыйнасць і практычна не падвяр-

гацца ўплыву капіталістычных адносін.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 365; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.145.41 (0.008 с.)