Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Напрыклад, на прадметах архітэктурнага

Поиск

ўбрання. Бытавыя рэчы рэдка мелі яскрава

выяўлены дэкор. Асноўнымі крытэрыямі

ацэнкі кавальскай работы спажыўцамі былі

функцыянальнасць і даўгавечнасць выра-

баў, дэкор рабіў іх даражэйшымі, а калі

ўлічыць беднасць асноўнай часткі спажыў-

цоў, то гэта было немалаважным факта-

рам, які вызначаў знешні выгляд каваных

вырабаў.

Жалеза — матэрыял не такі даўгавечны,

Як гэта здаецца на першы погляд. Асабліва

хутка зношвапіся рэчы, якія знаходзіліся ў

Пастаяннай рабоце, а такіх сярод кавальскіх

вырабаў большасць. Таму сёння цяжка ад-

Шукаць у народным побыце рэчы 19 — па-

Чатку 20 стагоддзя. Небагаты, пераважна

разрознены матэрыял дазваляе толькі ў са-

Мых агульных рысах вызначыць месца ка-

ваных вырабаў мастацкага характару ў на-

родным побыце беларусаў і параўнаць іх з

Аналагічным відам мастацтва суседніх на-

родаў.

Прыкметная ўвага надавалася знешняму

выгляду тых вырабаў, якія быпі навідавоку,

у першую чаргу транспартных сродкаў.

Аснашчэнне іх металічнымі дэталямі —

з'ява ў народным побыце беларусаў (як і

іншых суседніх народаў) параўнапьна по-

Зняя. Да сярэдзіны 19 ст. сялянскія калёсы і

Сані не мелі практычна ніводнай металічнай

дэталі. Аднак ужо ў наступныя дзесяці-

годдзі змены ў побыце парэформеннай

вёскі, уплыў горада, адносная даступнасць

Прамысповага пракату, развіццё каваль-

скага рамяства ў вёсцы дазволілі забяспе-

Чыць транспартныя сродкі самымі неабхо-

днымі металічнымі дэталямі. Перш за ўсё

Гэта былі шыны на капёсы і палазы, восі,

шворны, буксы. Тым не менш яшчэ і ў па-

чатку 20 ст. ў некаторых глухіх кутках Па-

лесся сустракаліся «босыя» калёсы з драў-

Лянымі восямі. Служыпі яны пераважна для

гаспадарчых мэтаў.

Разам з тым у ж о ў другой палове міну-

лага стагоддзя ў народным побыце заўва-

Жаецца імкненне размежаваць транспарт

па меры магчымасці на рабочы, паўсядзён-

ны, і выязны, святочны26. Сяляне з пэўным

Дастаткам, якія мелі магчымасць дазволіць

сабе некалькі відаў транспарту, заводзілі

Спецыяпьныя «выязныя» калёсы (брычкі,

Каламажкі) і сані (вазкі). Выязны транспарт

меў зграбныя формы, аздабляўся разьбою

і нават размалёўкай, а таксама рознымі

Металічнымі шрубамі, заклёпкамі, колцамі,

Падкосамі, кранштэйнамі. Значнае пашы-

рэнне дэкараваны выязны транспарт меў

сярод заможных сялян Заходняй Беларусі ў

Часы буржуазнай Польшчы. Зграбная бры-

Чка ці вазок лічыліся сімвалам прэсты-

Жнасці, асабліва сярод шляхты. Па іх вы-

Гляду меркавалі пра г.аспадара, яго замо-

жнасць, дастатак, а значыць, і становішча ў

Грамадстве.

На Беларусі, як і ў Расіі і на Левабярэ-

Мастацкая апрацоўка металу

Жнай Украіне, пераважалі калёсы і сані з

Аднаконнай дугавой запрэжкай у аглоблі,

Дзе кожная металічная дэталь выконвала

Канкрэтную практычную функцыю. У захо-

Дняй частцы Беларусі бытавалі таксама па-

раконныя запрэжкі ў калёсы з дышпем,

пашыраныя ў Польшчы. Такія калёсы мелі

Больш складаную канструкцыю і адпаведна

большую колькасць металічных дэтапяў,

асабліва на перадку (вузалаўі), дзе дышаль

мацаваўся ў падкосах (сніцах). Аднак і тут

дэкаратыўнае аздабленне дэталяў амаль не

Практыкавалася.

Іншы характар мела акоўка выязнога

транспарту — вазкоў і брычак. У большас-

ці выпадкаў майстры, што выраблялі іх на

Продаж ці па заказах, імкнуліся надаць ме-

Талічным дэталям не толькі функцы-

янапьныя, але і дэкаратыўныя якасці. Су-

Стракаюцца дэталі, якія наогул не выконва-

Юць практычнай нагрузкі, а толькі

Аздабляюць выраб. Аднак у Беларусі азда-

Бленне выязнога транспарту не стала такім

Развітым відам народнага мастацкага ка-

вальства, як у паўднёвай і цэнтральнай

Вадасцёк. 1970-я гады. Велямічы Столінска-

Га раёна.

Польшчы ці суседняй Славакіі. Металічныя

Дэталі маюць простыя канструкцыйныя фо-

рмы, дэкаратыўныя прыёмы сціплыя, у ха-

рактары ўсяго беларускага народнага ма-

стацтва ў цэлым і кавальства ў прыватнасці.

Сані як від транспарту ў спавянскіх наро-

даў лічацца больш старажытнымі, чым ка-

Лёсы, ім аддавалі перавагу і пазней, аса-

бліва для абрадавых мэтаў27. Дэкараваныя

сані-вазкі шырока скарыстоўваліся ў вя-

Сельных абрадах, што знайшло сваё па-

цвярджэнне ў вусна-паэтычнай творчасці:

Па нашу любку падвода прыйшла —

Вазок маляваны, конь гадаваны.

(Шчарбінская вол. Віцебскай губ.)

Запрагайце каня, запрагайце каня

У маляваны вазок,

Мы ж паедзем, мая душачка,

у татулькаў дварок.

(В.Казіміраўка Магілёўскага павета.)28

Вазкі вызначала асаблівая дакладнасць

Работы, лёгкасць, кампактнасць, зграб-

насць формаў. Кузаў рабілі рашэцісты ці

Абшывалі тонкімі дошкамі, лубам, бляхаю.

Вароты. 1970-я гады. Більцавічы Вілейскага

Раёна.

Народнае мастацтва Беларусі

Часта яго афарбоўвалі, a то і размалёўвалі

(«вазок маляваны»). Каванае металічнае

ўбранне не толькі мацавала часткі, апе вы-

конвала і дэкаратыўную ролю.

Практычна ўсе металічныя дэталі брычак

і вазкоў адкоўвалі з круглага стрыжня

таўшчынёй каля 1 см. Канцы кранштэйнаў,

Што мацавалі спінку кузава з падкосамі,

амаль заўсёды закручвапі ў спіраль («прэн-

Ты з выкрунтасамі»), Нярэдка іх рабілі з

гранёных тарсіраваных стрыжняў (вярова-

чкай). Дэкаратыўная лавачка ў перадку

Звычайна мацавалася на фігурных кран-

Штэйнах, злучаных хамуцікам, часта дэка-

Раваным насечкай зубілам. Для зручнасці

Па канцах лавачкі рабілі фігурныя ручкі. На

Паазер'і пярэдні казырок па ўсім краі

афармлялі дэкаратыўна каванай акаймоў-

кай з рознымі дэталямі дэкаратыўнага і

Практычнага прызначэння (напрыклад, за-

Чапіць лейцы).

Асноўны дэкор канцэнтраваўся на спінцы

Кузава. Як правіла, над задняй сценкай глу-

Хога кузава мацавапі дадатковую дошку-

Спінку. 2—4 кранштэйны, што злучалі

спінку з кузавам, амапь заўсёды аздаблялі:

Выгіналі С- ці S-падобна, васьмёркаю,

скрыжоўвалі, узаемна скручвалі і г.д. У цэ-

Лым канструкцыя беларускіх брычак і ваз-

коў не адрознівапася ад такога віду транс-

Парту Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны,

Расіі, але дэкор сустракаўся значна радзей

і быў больш стрыманы.

Гэта ж датычыць і кавальскага інструме-

Нта, які самі сабе рабілі майстры, як быц-

цам бы зацікаўленыя, каб ён меў і маста-

Цкія вартасці. Аднак даводзіцца канстата-

Ваць адсутнасць падобнай традыцыі на

Беларусі, у той час як польскія майстры такі

Інструмент аздаблялі досыць часта29. Зрэ-

Дку нескладаны дэкор у выглядзе кропак,

Злучаных рыскамі, можна бачыць на ця-

спярскім і сталярскім інструменце, галоў-

Ным чынам на сякерах каля абуха. Такі ж

самы дэкор сустракаецца на сякерах паў-

Ночнага захаду Украіны і суседніх тэрыто-

Рый Польшчы, што сведчыць пра старажы-

тнасць яго бытавання ў досыць значным

Рэгіёне.

Сярод сельскагаспадарчых прылад працы

Дэкор сустракаецца на сярпах. Дзе-нідзе іх

адкоўвалі ўручную яшчэ і ў паспяваенныя

Часы, зрэдку аздаблялі якімі-небудзь зна-

Чкамі — «асабістым кляймом». Адным з

асяродкаў іх дэкаравання была в.Дуброва

Маладзечанскага раёна. Мясцовыя кавалі

А.Харлан, І.Харлан наносілі на паверхню

сярпоў, уздоўж краю спінкі ланцужкі дэ-

кору, прычым кожны майстар меў уласны

яго варыянт: «Возьмеш у рукі — і па ўзоры

Пазнаеш, чыя работа».

Сам па сабе дэкор сціплы і складаецца з

Кропак, нанесеных кернерам, і дужак,

выбітых спецыяльным зубілцам з паўкру-

Глым лязом. Камбінаванне гэтых простых

матываў давала розныя варыянты дэкору,

Дробны ланцужок якога, нанесены на вуз-

кае, адпаліраванае працай лязо, ствараў

яркае ўражанне.

Падобныя простыя варыянты дэкору на

сярпах спарадычна сустракаюцца і ў іншых

Рэгіёнах Беларусі. Аднак найбольш шырока

і масава дэкараванне сярпоў бытавала ў

Польшчы, сустракалася ў Балгарыі, відаць,

і ў іншых краінах, прычым характар дэкору

паўсюль амаль аднолькавы. Адносна Бела-

Русі, улічваючы малую пашыранасць такой

традыцыі, не выключаецца ўплыў узораў

Польшчы.

Значную групу каваных вырабаў склада-

Юць прадметы, звязаныя з хатнім побытам,

Асабліва кухняй, гатаваннем ежы, здабычай

агню, асвятленнем інтэр'ера. Яшчэ і ў па-

сляваенныя часы зрэдку ва ўжытку была

драўляная качарга, аднак усё ж кухонныя

Прылады імкнуліся рабіць з жапезнымі ра-

Бочымі часткамі, якія сутыкаюцца з агнём.

На думку польскага вучонага I. Грабоў-

Скага, у мастацкіх адносінах такія вырабы

Найбольш цікавыя там, дзе ежу рыхтавалі

На адкрытым агні: у Італіі, Іспаніі, горных

раёнах Югаспавіі30. У заходніх і ўсходніх

славян, народаў Прыбалтыкі, Скандынавіі ў



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 261; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.26.141 (0.012 с.)