Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Ларускім народным побыце значнае пашы-

Поиск

рэнне. Як і ў іншых суседніх народаў, яны

вырашаліся ў выглядзе глыбокай лыжкі з

плоскім дном. Ручка нібыта прыстаўлена да

Тулава карца, адыходзіць амаль вертыка-

льна ўверх і звычайна завяршаецца зару-

бкай, каб карэц трымаўся на краі вядра.

Асабліва цікавыя карцы з выяўленчымі

Зааморфнымі формамі. Ручкі іх выразаны

ў выглядзе конскай ці птушынай галавы,

пеўневага грэбеня, птушынага хваста. Ча-

сам гэтыя матывы ледзь выяўленыя, ча-

Сам — досыць выразныя, як, напрыклад, у

Карцы з в.Асташкавічы на Мазыршчыне з

ручкай у выглядзе пеўневага хваста ці ў ка-

рцы з Барысаўшчыны з пеўневым грэбе-

Нем (Нацыянальны музей гісторыі і куль-

Туры Беларусі).

Параўноўваючы гэтыя карцы з аналагіч-

Нымі, вельмі блізкімі па формах чарпакамі-

наліўкамі Паволжа (т.зв. казьмадзям'ян-

Прасніца. Канец 19 cm. Дрэва, разьба. Чонкі

Гомельскага раёна. БДМНАП.

Скімі), трэба адзначыць іх значную абагуль-

ненасць і ўмоўнасць формаў, некаторую

«тапорнасць» і больш выяўленую «рука-

Дзельнасць», у той час як паволжскія на-

ліўкі вызначаюцца вытанчанасцю формаў і

дасканаласцю апрацоўкі. Аднак гэта, ві-

Даць, можна лічыць не столькі нацыянапь-

Най, колькі часавай асаблівасцю, паколькі

Апошнія з'явіліся вынікам эвалюцыі ста-

ражытных формаў. Беларускія ж карцы 19

ст. нібы застыпі на пэўнай стадыі, захавапі

Архаічны, лапідарны выгляд. Такія ж карцы і

ў Літве, на Усходняй Украіне. Дэкаратыў-

Ныя нарэзкі рэдкія: ланцужкі трохгранных

Выемак па баках карца ці на плоскіх бакаві-

Нах ручкі, рыскі, разеткі, што, зрэшты, калі

І не парушае скульптурнай пластыкі выра-

баў, то і не надае ёй асаблівай выразнасці

ці дэкаратыўнасці.

Такая ж старажытная скульптурная выра-

знасць вызначае і многія іншыя драўляныя

Рэчы беларускага народнага побыту: бочкі,

ступы, начоўкі, старыя формы мэблі, мно-

Гія прылады працы і інш. Нават у такіх нему-

Драгелістых прадметах, як бандарныя вы-

Прасніца.

Раён.

Дрэва, разьба. Камянецкі

Народнае мастацтва Беларусі

Рабы, майстры дабівапіся часам асаблівай

пластыкі. Яны набівапі, напрыклад, драўля-

ныя абручы ў некалькі радоў, адзін да

аднаго, што стварала нечаканы дэкаратыў-

ны эфект. Цікавыя біклагі з тоўстых клёпак,

ступы розных формаў і канструкцый, бо-

чачкі, калоды-вуллі з дуплістых дрэў. У гэ-

Тых магутных формах адчуваецца пер-

Шабытная культура, нібы закансерваваная

На многія стагоддзі.

Часцей сустракаецца дэкаратыўная ра-

Зьба на прадметах, звязаных з жаночай

працай, перш за ўсё з прадзеннем і ткац-

твам. Гэтая група вырабаў у многіх еўра-

пейскіх народаў майстравалася з асаблівым

Стараннем, паколькі нярэдка спужыла пада-

Рункам. У першую чаргу гэта датычыць

Прасніцы, па вобразным выразе В.Вора-

Нава, «пастаяннай спадарожніцы жаночай

Долі»49. У аднолькавай ступені гэта даты-

чыць і лапатападобных прасніц паўночнага

ўсходу Еўропы, і ажурных скандынаўскіх, і

кіепадобных — у народаў Паўднёвай і Цэн-

тральнай Еўропы.

1 ўсё ж аздабленне разьбою прасніц на

Фрагмент дэкору прасніцы. 1920-я гады.

Дрэва, разьба. Камянецкі раён.

Беларусі — з'ява не такая пашыраная, як,

скажам, на паўночнарускіх тэрыторыях ці ў

Карпацкім рэгіёне. У першым выпадку

адным са стымулаў разьбянога дэкору мо-

Жна лічыць, відаць, развіты прамысповы ха-

рактар вырабу прасніц, у другім — уплыў

пастухоўскай культуры з яе імкненнем да

ўзорыстасці. Hi тое, ні другое дпя Беларусі

не характэрна, і калі дадаць сюды ўжо

адзначанае імкненне беларускіх майстроў-

дрэваапрацоўшчыкаў да выяўлення пласты-

чных уласцівасцяў дрэва, перавагу ў бела-

рускіх драўляных вырабах архаічных, слаба

Расчлянёных, амаль не парушаных дэкорам

скульптурных формаў, то будзе зразуме-

Лая тая знешняя сціпласць, якой вызначаюц-

ца беларускія прасніцы ў параўнанні з

такімі ж вырабамі іншых народаў.

Нешматлікія ўзоры разьбяных прасніц,

якія ўдалося адшукаць, сведчаць не пра вы-

падковасць з'явы, а пра ўплыў старажыт-

Най агульнаславянскай культуры разьбы,

Якая адлюстравала касмаганічны свет. Фігу-

Рная дэталь на ножцы прасніцы часцей за

ўсё выразалася ў выглядзе «яблыка», нярэ-

Дка яна аздоблена шматпраменнай разе-

ткай, што, згодна з сучаснымі ўяўленнямі,

Абазначае рух сонца па падземнай рацэ50.

Салярныя знакі складаюць аснову дэкору і

На лопасцях прасніц. Шасці- або шматпра-

менныя разеткі розных памераў чаргуюцца

з ланцужкамі ромбікаў, косаштрыхаванымі

ўчасткамі і іншымі нескладанымі геаметры-

чнымі матывамі, выкананымі ў тэхніцы

Традыцыйнай трохгранна-выемчатай або

Контурнай разьбы. Дэкор звычайна разрэ-

джаны, ён рэдка ўкрывае ўсю лопасць, як

на паўночнарускіх прасніцах. Часам ён раз-

Мяшчаецца толькі на ніжніх краях лопасці,

Нібы сцякае з яе на перахоп і «яблык». Ві-

Даць, майстры зыходзілі тут з практычных

меркаванняў: вышэй, пад кудзеллю, дэкор

Будзе проста не бачны праплі.

Калі ў большасці рэгіёнаў Беларусі дэка-

Раванне прасніц — з'ява не надта пашыра-

ная (гэта ж датычыць пранікаў, валкаў, дэ-

таляў ткацкіх станаў і іншых прылад пра-

дзення і ткацтва), тым большую цікавасць

уяўляе разьбяны дэкор прасніц Заходняга

Палесся, які ў канцы 19 — першай палове

20 стагоддзя (верагодна — і раней) быў

тут масава распаўсюджаны. Займаюць яны

Досыць кампактны арэал, які амаль супадае

З адміністрацыйнымі граніцамі Камянецкага

Раёна Брэсцкай вобласці.

Большасць адшуканых тут узораў уяўляе

Сабой невялікія лёгкія прасніцы-дошчачкі

(потась, поцюс), што мацуюцца на кран-

штэйне да калаўрота нахільнага тыпу (ля-

жак). Такая канструкцыя, пашыраная ў гэ-

тым рэгіёне, як і ў народаў Заходняй Еў-

Ропы, Скандынавіі, Прыбалтыкі, амаль не

сустракаецца ў іншых рэгіёнах Беларусі (як

і ў Расіі, на Украіне), дзе пераважалі калаў-

Роты вертыкапьнага тыпу (стаяк). Такая

Асаблівасць магла б падштурхнуць да дум-

Кі, што прычынай масавага і тэрытарыяпьна

абмежаванага бытавання дэкаратыўнай

разьбы з'яўляецца менавіта арыгінальнасць

і своеасаблівая дэкаратыўнасць канструк-

цыі — калаўрот-ляжак з прасніцай-дошча-

Чкай на кранштэйне, як гэта было характэ-

рна дпя тых народаў, у якіх яна была рас-

паўсюджана. Аднак такое меркаванне

Абвяргаецца тым, што на Камянеччыне ад-

Шуканы значна больш раннія традыцыйныя

Прасніцы з донцам, таксама аздобленыя

Разьбою. Відаць, разьбяны дэкор на прас-

Ніцах мае тут старажытнае паходжанне,

пашырэнне на пачатку 20 ст. капаўротаў з

Прасніцамі-дошчачкамі толькі стымулявала

Росквіт гэтага віду разьбы.

Прасніцы канца 19 ст. ўяўляюць сабою

традыцыйны для Беларусі, Расіі, Літвы, паў-

ночна-ўсходняй Польшчы лапатападобны

Тып. Лопасць нешырокая, выцягнутая, злёг-

ку звужаная ўверх, на тонкай доўгай но-

Жцы з круглым «яблыкам» пад самой лопа-

сцю. Разьба размешчана звычайна ў ніжняй

Частцы і на «яблыку», аздобленым, як пра-

Віла, шасціпялёсткавай разеткай. Найбольш

лашыраны матыў — трохгранныя зубчыкі,

скампанаваныя па чатыры ў квадраты, якія

ўтвараюць гарызантальны пояс у ніжняй ча-

Стцы лопасці. Яе краі нярэдка аздоблены

ланцужком з маленькіх зубчыкаў, скампа-

наваных у матыў накшталт пілкі. Дэкор вы-

Разны, ясны, вывераны.

Прасніцы-дошчачкі, што набылі пашырэн-

не разам з калаўротамі на пачатку 20 ст.,

ярка дэманструюць змены, якія адбыліся ў

Дэкоры на працягу першай паловы 20 ст.

Раннія ўзоры звяртаюць на сябе ўвагу пера-

Вагай трохгранна-выемчатай разьбы ста-

Ражытнага сімвалічнага характару. Цэн-

Тральнае месца займаюць традыцыйныя

Кругі-разеткі. Дробныя зубчыкі кампану-

юцца ў квадраты, прамавугольнікі, пілкі.

Разьба вызначаецца выразнасцю, строга-

Сцю, нейкай асаблівай высакароднасцю.

Аднак большасць узораў сведчыць пра

тое, што ў 1920—30-я гады сімвалічны сэнс

Мастацкая апрацоўка дрэва

старажытных геаметрычных матываў стаў

Забывацца. Майстры імкнуцца да рэалісты-

чнага адлюстравання рэчаіснасці, актыўна

ўключаюць у старажытны геаметрычны дэ-

Кор сімвалічнага характару адпюстраванні

гапінак з лістамі, кветак, букетаў, сілуэты

птушак, нават цзлыя сюжэтныя сцэнкі:

Пралля за працай, коннік і інш. Нярэдка

разьба ўкрывае ўсю лопасць, аднак, у

адрозненне ад аналагічных літоўскіх, поль-

Скіх ці шведскіх прасніц-дошчачак, белару-

скія наскрозь ніколі не праразаліся, захоў-

ваючы натуральны масіў драўлянай ппос-

Касці.

Пры ўсёй разнастайнасці дэкору на камя-

нецкіх прасніцах вылучаюцца тры асноўныя



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 328; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.148.115.187 (0.012 с.)