Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Было страшнае пекла — вайна. Каб жа не ведаць такога ніколі.

Поиск

Весела гарэлі дровы ў печы, і нешта закіпала ў гаршку. Пах­ла на кухні грыбамі, а госці сядзелі, маўчалі, як бы забыўшыся, што наперадзе была яшчэ дарога. Горад, дзе раніцай чакалі ўсіх клопаты і работа.

— Трэба ехаць, — сказаў Сямён Захаравіч. Госці сабраліся, перанеслі грыбы з кухні ў машыну. Гаспады­ня выйшла іх праводзіць. Машына кранулася з двара.

Слаўны мой дзядуля

Вова падышоў да п'едэстала, на якім узвышаўся грозны, танк. Дзядуля хлопчыка заўсёды хваляваўся, калі бачыў гэту сталь­ную машыну. Старому здавалася: апыніся ён зараз у танку, усё знайшоў бы з заплюпгчанымі вачыма.

Унук спытаў:

— Дзядуля,Na праўда, што нават пасля перамогі шмат яшчэ нашых салдат загінула?

Дзед сеў на лаўку, расшпіліў пінжак і пачаў расказваць:

— Было гэта недалёка ад Берліна, у невялікім гарадку Батц-лаў. Абвясцілі мір. Мы даведаліся аб гэтым ноччу 9 мая. Колькі радасці было! Мы спяшаліся паведаміць дамоў, што засталіся жывыя.

Мясцовыя жыхары спачатку баяліся нас, думалі, што мы будзем помсціць. Але ішлі дні, і яны зразумелі, што наш салдат ненавідзіць вайну. I змагаўся ён не толькі за вызваленне сваёй Радзімы, але і за вызваленне немцаў ад фашызму.

Да нас прыходзілі галодныя дзеці. Мы дзяліліся з імі ўсім, чым маглі. Салдацкія кухні варылі ежу і нам, і нямецкім жан-чынам, старым і дзецям.

Канчаўся яшчэ адзін мірны дзень, калі недзе ўдалечыні глу­ха грымнуў выбух. Але ніхто не звярнуў на гэта ўвагі. Выбухі ў той час чуліся часта: працавалі сапёры. I раптам я пачуў гала­сы і жаночы плач. Выбег на вуліцу і ўбачыў: людзі трымаюць пад рукі жанчыну. Высветлілася, што два яе сыны на ўскраіне гарадка падарваліся на мінным полі. Яны там ляжаць, а ўсе баяцца да іх падысці. Узяў я некалькі салдат, і мы кінуліся на дапамогу. Людзі стаялі каля пакінутай нашымі сапёрамі шыль-дачкі са страшным папярэджаннем пра міны.

У першыя дні міру, прайшоўшы жахі вайны, усе баяліся сту-піць на поле смерці. Трэба было ў лічаныя хвіліны прымаць рашэнне. Салдаты чакалі загаду. Я паглядзеў ім у вочы. Пас-лаць салдат на поле я не мог, бо для кожнага з іх вайна ўжо скончылася, адгрымеў пераможны салют.

Пачало цямнець. I я сам рушыў да месца выбуху. Зрабіў крок, яшчэ адзін, на імгненне спыніўся, глыбока ўздыхнуў, азірнуўся. За мной ішоў радавы Дзенчык, мой зямляк. Чамусьці адразу ўспомнілася, што нядаўна мы з ім напісалі дамоў: «Жывыя, здаровыя, чакайце!»

Рушылі павольна, след у след. Дзесьці тут прытаілася і ча-кала смерць. Напружанне ўзмацняла мёртвая цішыня. Трэск кожнай галінкі пад нагамі здаваўся стрэлам.

Старэйшаму хлопчыку было каля дванаццаці гадоў, малод-шаму прыкладна столькі, колькі і табе. Старэйшы быў паране­ны ў абедзве нагі і жывот. У малодшага асколкамі было разбіта калена. Рашылі вынесці першым старэйшага. Дарога назад была яшчэ цяжэйшай. Глядзець пад ногі было нязручна, а ісці даводзілася ўжо прыцемкам. Нарэшце і малодшага вынеслі на дарогу. Перавязалі хлопчыкаў проста на вуліцы. Ад цяжкіх ран старэйшы памёр. Салдаты паслалі ў грузавіку пярыну і ас-цярожна паклалі на яе малодшага. Некалькі гадзін пятлялі па дарогах, пакуль знайшлі шпіталь, адшукалі ўрача.

Праз некаторы час я наведаў шпіталь. Хлопчык пазнаў мяне. Нага яго была ў гіпсе. А ўрач паабяцаў, што малы будзе не толь-кі хадзіць, але і танцаваць.

—Дзядуля, дык ты ж герой! Чаму ты ніколі пра гэта мне не расказваў? — усклікнуў Вова.

—Які там герой? Гэта тады зрабіў бы кожны салдат.

Вова ўважліва паглядзеў на дзядулю. Мноства маршчынак сабралася ля вачэй, ветрык ласкава перабіраў зусім белыя ва-ласы.

«Які ж у мяне слаўны дзядуля!» — падумаў хлопчык і па-правіў ордэнскія планкі на дзядулевым пінжаку.

Я б у сувораўцы пайшоў...

Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча адзінае на тэрыто-рыі Беларусі. Яно было створана ў 1953 годзе з адной мэтай — дапамагчы ўладкаваць жыццё тым дзецям, бацькі якіх загінулі на вайне. Сёння вучылішча працягвае гэту традыцыю. Сюды без экзаменаў прымаюцца дзеці, бацькі якіх загінулі пры выканан-ні абавязкаў суровай вайсковай службы. Дзеці-сіроты паступа-юць па-за конкурсам, здаўшы экзамены на станоўчыя адзнакі. Але стаць сувораўцам можа кожны, хто пажадае, у каго ёсць шчырае жаданне служыць Радзіме. Для гэтага неабходна за-кончыць шэсць класаў і здаць уступныя экзамены на агульных умовах: па рускай ці беларускай мове (дыктант), матэматыцы, фізічнай падрыхтоўцы, а таксама прайсці медыцынскі і псіха-лагічны адбор.

Сёння ў сувораўскім вучылішчы займаецца больш за чаты-рыста пяцьдзясят хлопчыкаў. Чым жа адрозніваецца жыццё сувораўца ад жыцця звычайнага школьніка? Аказваецца, што ўсім. Суворавец адразу цвёрда засвойвае дзве самыя галоўныя рэчы. Па-першае, перад тым як загадваць, трэба навучыцца падпарадкоўвацца. Прычым не толькі афіцэру-выхавальніку ці начальніку вучылішча, а яшчэ і сваім аднагодкам, старшым па званні. Па-другое, скончыўшы сувораўскае вучылішча, хлоп­цы становяцца сябрамі кадэцкага брацтва. Гэта азначае, што былыя і цяперашнія сувораўцы падтрымліваюць адзін аднаго ўсё жыццё.

У школьным раскладзе сувораўцаў побач са звычайнымі ма-тэматыкай і фізікай стаяць страявая і агнявая падрыхтоўка, факультатывы па танцах, музычнай адукацыі, замежных мо-вах, ваенным перакладзе. Дарэчы, па раскладзе ў вучылішчы праходзіць не толькі школьнае, але і пазашкольнае жыццё суво-раўца. Між іншым, у жыцці па раскладзе ёсць і свае плюсы: напрыклад, падрыхтоўка дамашняга задания ніколі не займае больш за тры гадзіны.

Адпачываюць сувораўцы вельмі разнастайна: чытаюць ма-стацкую літаратуру, бываюць у тэатрах, глядзяць кінафільмы, запрашаюць да сябе мастакоў і літаратараў, вандруюць.

Быт сувораўцаў — патаемная мара не аднаго матулінага сэр­ца. Асабліва ў моманты, калі даводзіцца прыбіраць за сынам раскіданыя па пакоі падручнікі, адзенне і выціраць слой пылу з паліц. А суворавец засцілае ложак штораніцы і выраўноўвае коўдру, каб ніводнай зморшчынкі не было! I вопратку акуратна складае, і абутак на месца ставіць, і падлогу мые. I ў тумбачцы захоўвае толькі тое, што дазволена статутам: у верхняй шуф-лядцы — мыла і зубную пасту, у ніжняй — спартыўную форму і фотаальбомы. Гэта значыць, вядзе спартанскі лад жыцця.

Гонар Мінскага сувораўскага — праваслаўны храм на тэрыто-рыі вучылішча. I сёння духоўнаму развіццю сувораўцаў дапама-гаюць святары з розных мінскіх прыходаў. Адзін раз на тыдзень у вучылішчы праходзіць праваслаўная гадзіна, на якой свята­ры расказваюць навучэнцам, як трэба паводзіць сябе ў храме, знаёмяць з рэлігійнымі святамі і традыцыямі. Ісці на службу або на споведзь ніхто не прымушае, і ў статуце гэта не напісана, але прыкладна чвэрць навучэнцаў робіць гэта рэгулярна, па загадзе душы.

На тэрыторыі сувораўскага — усё ўнікальнае. Ёсць музей, ёсць цырульня, дзе майстар робіць сувораўцам модныя стрыжкі.

Болынасць сувораўцаў паступае ў Ваенную акадэмію і на ваен-ныя факультэты іншых ВНУ. Толькі некаторыя ідуць на грама-дзянскія спецыяльнасці. Але на кадэцкае брацтва, на свае суво-раўскае дзяцінства і юнацтва не забываюцца ніколі. I ў вучылішча завітваюць, як толькі надараецца любая магчымасць.

Стары буфет

Мая маці жыве з малодшай сястрою Валяй. Ёсць у мяне яшчэ адна сястра Тася і браты Валодзя і Міхась. Часам усе мы збіра-емся ў матчынай кватэры, і тады там бывае шумна і весела.

Сярэдняя сястра прыходзіць з мужам і сынам. Чырванашчо-каму Андрэйку тры гады. Тася сама ўмее шыць, таму Андрэйка апрануты заўсёды, як лялька. Гэты маленькі мужчына носіць вузкія штонікі, стыльныя кашулькі.

Усе мы, дарослыя, наперабой хочам заслужыць Андрэйкаву ўвагу. Кожны з нас кліча малога да сябе, кожны хоча пагава-рыць з ім, пагладзіць яго белую, як лён, грыўку. Але Андрэй­ка не вельмі ахвотна прымае нашу пяшчоту. Ён выкручваецца з рук і бяжыць да прыёмніка, каб там нешта пакруціць, да тэ-лефона, каб зняць трубку.

Вочы Тасі поўняцца гонарам за сына. Прыгожая жанчына, яна робіцца яшчэ прыгажэйшай ад радасці, што ў яе такі ўдалы Андрэйка. Але яна не хоча хваліць яго і знаходзіць зачэпку, каб паскардзіцца:

—Не есць нічога. Накарміць яго — пакута. I тады схамянецца бабуля:

—Андрэйка, мо ты смятанкі з'ясі?

— Не хачу, — адказвае Андрэйка і зноў бяжыць да нечага цікавага, што ўбачыў у хаце. Рашуча адмаўляецца малы і ад супу з курыцай.

Бабка адчыняе буфет, шукае ў ім тое, што можа спадабац-ца ўнуку. У буфеце — булкі, масла, каўбаса. Стаяць шкляныя слоікі з варэннем, зверху завязаныя белымі анучкамі. Але ў бу­фет ніхто не глядзіць. Браты павялі гаворку з мужам сястры аб фотаапаратах. Сестры збіраюцца кроіць квяцісты матэрыял, з якога меншая будзе шыць сабе халацік.


А я гляджу на стары буфет, на гэтага продка цяперашніх мод­ных сервантаў, і раптам горка, балюча ўсплывае перада мною адзін успамін.

Тысяча дзевяцьсот сорак другі год. Маці» сабраўшы нешта з адзежы, пайшла ў вёску. Праз некалькі дзён яна прывезла на саначках крыху бульбы, мукі і бохан хлеба. Палавіна таго хлеба была з'едзена адразу, а другую паклалі ў буфет на заўтрашні дзень.

Прагнаўшы першы голад, дзеці пабеглі на вуліцу, але яны час ад часу заскоквалі ў хату, кідалі позіркі на буфет, у якім, як было відаць праз шкло, ляжаў той хлеб.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 960; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.108.9 (0.007 с.)