Кожны крок па вуліцах старажытнага горада — гэта дотык да славутай гісторыі нашай краіны. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Кожны крок па вуліцах старажытнага горада — гэта дотык да славутай гісторыі нашай краіны.



Зараз Полацк — буйны прамысловы і культурны цэнтр рэс-публікі. Але найвялікшы гонар палачан, безумоўна, даўніна. Прайсціся па месцах, дзе з вамі гаворыць сівая старажытнасць, цікава не толькі гасцям горада, але і яго жыхарам.

Маладзечна

Час не данёс да нас звестак, хто і чаму даў гораду такую на-зву — Маладзечна. Вядома толькі, што першае ўпамінанне аб ім адносіцца да 1388 года ў граматах літоўскага князя Дзмітрыя Альгердавіча. Доўгія гады горадам валодалі буйныя польскія магнаты, сярод іх былі і Агінскія, продкі аўтара славутага па-ланэза.

Многа пабачыў горад за сваю гісторыю: спусташальныя па-ходы шведскіх заваёўнікаў і разгром арміі Напалеона, змрок няволі і радасць вызвалення.

Далучэнне Маладзечна да Расіі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай паскорыла яго рост, а будаўніцтва чыгункі садзейнічала ператварэнню невялічкага мястэчка ў чыгуначны вузел. Важнай падзеяй у культурным і грамадскім жыцці гора­да з'явілася адкрыццё настаўніцкай семінарыі.

У час Першай сусветнай вайны горад знаходзіўся ў цэнтры палітычных і ваенных падзей, якія адбываліся ў краіне. Горад быў акупаваны спачатку кайзераўскімі, а затым белапольскімі войскамі.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны фашысты, захапіў-шы горад, ператварылі яго ў канцэнтрацыйны лагер, у якім апы-нуліся ваеннапалонныя і мірныя мясцовыя жыхары. Адказам на

крывавы тэрор з'явілася мужнае супраціўленне гараджан. На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанскія атрады. Незабыўным святам для жыхароў Маладзечна з'явілася 5 ліпеня 1944 года, калі воіны III Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі I. Д. Чарняхоўскага вызвалілі горад ад фашысцкіх захоп-нікаў. Трынаццаць воінскіх часцей і злучэнняў, якія вызначы-ліся ў баях, сталі называцца Маладзечанскімі.

За гады вайны ў горадзе было знішчана дзевяноста працэнтаў жыллёвага фонду, матэрыяльныя страты склалі болын за сто мільёнаў рублёў. Але людзі смела глядзелі ў заўтрашні дзень, адразу ж прыняліся за справу. На дапамогу ім прыйшлі мно-гія рэспублікі Савецкага Саюза. 3 розных канцоў пацягнуліся ў Маладзечна эталоны з сыравінай і прадуктамі, абсталяваннем і будаўнічым матэрыялам.

Ішлі гады. Адбудаваўся, памаладзеў, непазнавальна змяніў-ся горад. Можна смела сказаць, што ён нарадзіўся другі раз. Дастаткова прайсціся яго шырокімі кварталамі, якія патанаюць у зеляніне дрэў, пабываць у скверах і на бульварах, паглядзець на прасторныя карпусы заводаў і фабрык, жылыя дамы, каб пераканацца ў гэтым.

Удзячныя нашчадкі шануюць памяць пра тых, хто цаною свайго жыцця адстаяў для іх перамогу. У самым прыгожым пар­ку горада ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў устаноўлены помнік. Ля клуба будаўнікоў, у невялікім скверы, узняўся яшчэ адзін помнік-абеліск. На подзвігах мужных воінаў і партызан, чыя слава адлюстравана ў бронзе і мармуры, у назвах вуліц, выхоўваецца юнае пакаленне.

Пастаянна пашыраецца тэрыторыя сучаснага горада. Пра-мысловыя прадпрыемствы, жылыя масівы і аб'екты культурна-сацыяльнага прызначэння ўзводзяць магутныя будаўнічыя арга-нізацыі.

Маладзечна — горад юнацтва, вучнёўскай і студэнцкай мо-ладзі. Тысячы юнакоў і дзяўчат атрымліваюць розныя спецы-яльнасці. Кожную раніцу сустракаюць юных гараджан выдатна абсталяваныя агульнаадукацыйныя ўстановы. Добрыя магчы-масці створаны для заняткаў спортам. У распараджэнні гара­джан стадыёны, плавальныя басейны, спартыўныя залы.

У чалавека ўсё павінна быць прыгожым!.. Словы гэтыя між-волі прыгадваюцца, калі наведваеш канцэртную залу і кіна-тэатры, бібліятэкі, Дамы культуры. Тут ёсць магчымасць не толькі выступіць у ролі гледача, але і самому далучыцца да ма-стацкай творчасці, праявіць свае здольнасці ў разнастайных гуртках.

Многія і многія шляхі вядуць у Маладзечна. Тут сходзяц-ца аўтамабільныя дарогі і стальныя магістралі, а значыць, тут заўсёды чакаюць гасцей.

Віцебск — горад майстроў

У 1974 годзе гораду Віцебску споўнілася 1000 гадоў. Урачыстае свята тысячагоддзя горада адзначалася вельмі шумна. Рэдка каму даводзілася бачыць падобную феерыю. Вянкі ля помнікаў, ідуць праз плошчу тысячы людзей, праязджаюць даўнія воіны і чырвонаармейцы грамадзянскай вайны. Паўсюль

вясёлыя танцы і звонкія песні, паўсюль карнавал з дзівоснымі жывёламі, з героямі беларускіх народных казак. А ўвечары на Дзвіне — дзівоснае воднае свята ў яркіх промнях пражэктараў. Вось падплывае ладдзя пад лёгкім ветразем і выходзіць на бераг заснавальніца горада, княгіня Вольга. Вось па рацэ плывуць яшчэ караблі, плыве велічная «Аўрора». А пасля на ўсё гэта, як тысячы рознакаляровых знічак, падаюць бліскучыя зоры ракет.

Свята мастацтва, свята агню, роднай песні, нечаканай вы-думкі, шматграннага таленту, свята майстроў, бо Віцебск —

месца майстроў.

Горад майстроў, горад-гісторыя. Вечная крэпасць, вечны фарпбст1 на шляху заваёўнікаў. Важны гандлёвы пункт на шля­ху «з варагаў у грэкі». А яшчэ вялікі культурны цэнтр. Нездар-ма ў ім знойдзена так многа старажытных берасцяных грамат.

Жыхары Віцебска заўсёды славіліся ўпартай мужнасцю, смеласцю і ваяўнічасцю. Удзельнічалі яны ў бітвах на Няве, на Чудскім возеры, грамілі крыжаносцаў, шмат разоў адважна паўставалі супраць сваіх феадалаў. Вызначаліся яны таксама і страсцю да мастацтва, жывапісу, розных рамёстваў. Яшчэ і за­раз па глухіх мясцінах Віцебскай зямлі можна бачыць цудоўнай старой работы абразьі і статуі. Менавіта тут зарадзілася сярод усходніх славян майстэрства рэльефнай шматкаляровай кафлі2. Беларускія даўнія майстры неслі яе і да суседзяў. Так, майстар Ігнат, сын Максімаў з Копыся, разам з сябрам Сцяпанам, сынам Іванавым з Мсціслаўля, прынеслі гэтую тонкую штуку нават у далёкую Маскву, дзе яны і пабудавалі шмат шэдэўраў, сярод якіх будынкі ў Тройца-Сергіеўскай лаўры і сабор Нова-Іеруса-

Лімскага манастыра.

Віцебск і зараз месца майстроў. У яго жыхароў працавітыя, спрытныя рукі. Гэтыя рукі робяць складаныя станкі, радыёдэ-талі, электравымяральныя прылады. На першым месцы стаіць у Віцебску лёгкая прамысловасць. Але хіба не абувае людзей Віцебская абутковая фабрыка або панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ», хіба не апранае іх швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі»? Хіба не пераліваюцца ўсімі колерамі вя-сёлкі ў гарадскіх кватэрах і вясковых хатах прыгожыя дываны Віцебскага дывановага камбіната? I ўжо калі яны адзначаюцца дыпломам у Дамаску, адным з самых старажытных цэнтраў дывановага ткацтва, то гэта штосьці ды значыць.

Віцебск быў шмат разоў бязлітасна спалены, амаль ушчэнт зруйнаваны ў апошнюю вайну. Больш за дзевяноста працэнтаў тэрыторыі былога горада было ў кучы бітай цэглы, бетону і скру-чанай арматуры. Здавалася, што гэта канец. Шмат хто тады думаў, што ніколі не разабраць тых руін, а таму лепш было б пабудавацца на новым месцы.

Але горад паўстаў з попелу, як уся наша Беларусь. Віцебск — гэта цяпер цалкам новы горад. Старых будынкаў тут засталося, на жаль, вельмі мала: некалькі палацаў, ратуша сямнаццатага стагоддзя, у якой цяпер знаходзіцца добры гісторыка-краязнаў-чы і мастацкі музей. Віцебск — горад старых мастацкіх трады-цый. Калісьці працавалі тут, у прыватнасці, Юрый Пэн, славу-ты Казімір Малевіч, не менш славуты Марк Шагал.

Яраслаў Мудры

Сын полацкай княгіні Рагнеды Яраслаў быў адным з самых знакамітых князёў, якія валодалі Кіевам. Ён упершыню сярод усходніх славян увёў у сваей дзяржаве пісаныя законы. Яны былі сабраны ў адной кнізе, якая атрымала назву «Руская праў-да». Пазней законы Яраслава дапаўняліся іншымі князямі. Па іх у старажытнай Кіеўскай дзяржаве судзілі некалькі стагод-дзяў. У гісторыі ўсходніх славян летапісны спіс законаў Ярас­лава можна параўнаць з тым каменем, на якім былі запісаны першыя ў гісторыі чалавецтва законы ў Старажытным Ваві­лоне, або з меднымі дошкамі законаў Старажытнага Рыма, на якія потым раўняліся законы ўсіх еўрапейскіх дзяржаў. Ha іх аснове заключаліся палітычныя дагаворы, перамір'і і саюзы. За сваё жыццё Яраслаў зрабіў шмат чаго, што назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Але самае значнае — гэта яго законы. Менавіта за іх яго празвалі Мудрым.

Яраслаў Мудры клапаціўся і пра адукацыю. Ён сам умеў чы-таць і пісаць, што ў тыя часы было вялікай рэдкасцю. Пры ім у Кіеве пачалі перапісваць кнігі, ён стварыў і першае вучылі-шча, у якім трыста юнакоў набылі пісьменнасць, адкрыў пер­шую на той час бібліятэку, якая месцілася ў царкве. Летапісец, апавядаючы пра яго клопат аб кнігах, напісаў словы, якія ста-лі славутымі: «Вялікую карысць маюць людзі ад кнігі. Кнігі настаўляюць і навучаюць, менавіта ад слоў кніжных маем мы мудрасць».

Пры Яраславе Мудрым быў пабудаваны і храм Святой Са-фіі, які сваім багаццем і прыгажосцю сапернічаў з цэрквамі Канстанцінопаля. Яраслаў упершыню абнёс Кіеў каменнымі сценамі. Пры Яраславе каля Кіева ўзвялі і першы манастыр — Пячэрскі. Такую назву ён атрымаў таму, што да Яраслава ма-нахі жылі ў пячорах, якія капалі пад узгоркамі. Пасля таго як Яраслаў адбудаваў Пячэрскі манастыр, у ім жылі многія вядо-мыя манахі. Гэты манастыр стаў цэнтрам праваслаўнай рэлігіі ў старажытнай Кіеўскай дзяржаве.

Да Яраслава Мудрага мітрапалітаў — галоўных свяшчэнні-каў — прысылалі ў Кіеў з Канстанцінопаля. Яраслаў упершыню сам паставіў мітрапалітам славяніна Іларыёна. Іларыён быў адукаваным чалавекам, пісьменнікам. Ён напісаў «Слова пра закон і пра ласку Божую», якое заканчвалася малітвай у гонар н'епераможнасці вялікага славянскага народа.

Яраслава Мудрага называлі не проста вялікім князем, а са-мадзержцам і нават царом. Яго параўноўвалі з візантыйскім імператарам. Пры ім пачалі вырабляць і першыя на ўсходне-славянскіх землях грошы.

Дзякуючы поспехам Яраслава Мудрага старажытная Кіеў-ская дзяржава стала сусветна вядомай. Адну са сваіх дачок Яра-слаў аддаў за венгерскага караля, другую — за нарвежскага, а трэцюю — за французскага. Апошняя пасля смерці мужа доўгі час разам з сынам кіравала Францыяй. Сыны Яраслава пабралі сабе за жонак дачок імператара Візантыі і польскага караля. Усё гэта сведчыць пра тое, што ў Еўропе паважалі Яраслава і лічылі за гонар парадніцца з ім.

Яраслава пахавалі ў Сафійскай царкве, у мармуровай труне, якая захавалася да сённяшняга часу.

Звычайна, калі апавядаюць пра гісторыю беларускай зямлі, забываюць расказачь пра Яраслава Мудрага. Ён жа княжыў не ў Полачку, а ў Кіеве. Але ж быў ён сынам полачкай Рагнеды, унукам полачкага Рагвалода. I мы павінны ганарьщча, што ме-навіта сын Рагнеды здолеў умачавачь старажытную Кіеўскую дзяржаву, дачь ёй пісаныя законы. Ганарьщча тым, што дзякую-чы намаганням менавіта ўнука Рагвалода старажытная Кіеўская дзяржава набыла тую моч і вядомасчь, якія далі ёй магчымасчь стачь вялікай славянскай дзяржавай, агульнай гістарычнай радзімай сучасных беларусаў, украінчаў і рускіх.

Апякунка Беларусі

У гісторыі кожнага народа ёсчь імёны, якія складаючь яму вечны гонар і славу. Гэта тыя людзі, якія сваё жыччё і дзей-наспь прысвячілі роднай Айчыне, сваім землякам. Гэтыя імёны выступаючь духоўным скарбам начыі. У беларусаў гэта Ефрасін-ня Полачкая — кананізаваная святая. Яе свецкае імя — Прад-слава. Нарадзілася яна ў старажытным Полачку каля 1104 года ўсям'і малодшага сына Усяслава Чарадзея. Яе мачі была дачкой кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Сваякамі Прадславы былі высокія князі з Кіева, Турава. У дзячінстве яе выхаваннем займаліся высокаадукаваныя духоўныя асобы. Яны далі мала-дой князёўне найлепшую тагачасную адукачыю.

Прадслава была вельмі разумнай і прыгожай. Калі ёй споў-нілася ўсяго дваначчачь гадоў, да яе сталі засылачь багатых сватоў. Бачькі вырашылі аддачь дзяўчыну замуж. Аднак у еэр-чы Прадславы жыло вялікае, шчырае жаданне служьщь лю-дзям. Яна адмовілася ад шлюбу і пайшла ў манастыр. Яе бань­кам нічога не заставалася, як змірыпча з выбарам любімай дачкі. Пасля абраду пастрыжэння ў манашкі Прадславу назвалі Ефрасінняй. Яна пасялілася ў келлі Сафійскага сабора. У мана-стыры дзяўчына шчыра малілася, старанна перапісвала кнігі. Прыбытак ад продажу кніг аддавала ўсім тым, хто быў у вялі-кай нястачы.

Ефрасіння заснавала славуты жаночы манастыр, які стаў вя-домым цэнтрам духоўнай культуры і асветы. Счены храма былі распісаны ўнікальнымі фрэскамі, што ўвабралі багатыя народ -ныя традычыі. I сёння яны з'яўляючча шэдэўрам сапраўднага жывапісу.

Чаму Ефрасіння шмат увагі надавала храмам? Справа ў тым, што для Ефрасінні і яе сучаснікаў храмы былі вобразамі і мадэ-лямі сусвету. У іх увасабляліся ідэалы высокага хараства і гар­мони. Невыпадкова князёўна была і фундатаркай1 будаўнічтва Спасаўскага сабора. Нястомна збіраючы вакол сябе таленты, Ефрасіння Полачкая стала першай мечэнаткай.

Ефрасіння заказала ў майстра Лазара Богшы крыж, які быў зроблены з залатых пласчінак, упрыгожаных дарагімі, каш-тоўнымі камянямі. Гэты крыж стаў славутым помнікам стара-жытнага беларускага пісьменства. На яго бакавых пласчінках быў змешчаны запавет нябеснай апякункі.

Аўтарытэт Ефрасінні быў вельмі высокі. 3 яе парадамі, прось­бам!, наказамі лічыліся полацкія князі і веча.

Ефрасіння вырашыла здзейснічь паломнічтва ў Святую зям­лю. Яна адправілася ў Іерусалім. Яе ганарова прымалі на Святой зямлі. Вестка пра яе высокую духоўную дзейнасчь разнеслася далека за межы Полачкага княства. Аднак пасля доўгага чяж-кога падарожжа Ефрасіння захварэла і праз 24 дні памерла. Яе пахавалі недалёка ад Іерусаліма, у манастыры. Праваслаўныя манахі вывезлі пазней раку2 з мошчамі Ефрасінні і перапахава-лі ў Кіеўскім манастыры. Там мошчы святой знаходзіліся каля сямісот гадоў.

Жыхары Полаччыны не раз хадайнічалі аб пераносе мошчаў нябеснай заступнічы ў Полачк. Імператар Мікалай II даў згоду

на перанос святыні ў родныя мясціны. У пачатку дваццатага стагоддзя мошчы святой перавезены ў Полацкі манастыр, дзе захоўваюцца і зараз. Ім ідуць і ідуць пакланіцца вернікі. Яны просяць заступніцтва і шчасця.

Ефрасіння Полацкая стала першай жанчынай, прылічанай да святых. Яна прызнана нябеснай апякункай Беларусь Праз шмат гадоў беларусы ўспамінаюць сваю славутую зямлячку з вялікай павагай. Зробленае Ефрасінняй Полацкай шануецца ў народзе як неацэнны духоўны скарб.

Францыск Скарына

Нельга ўявіць беларускую літаратуру эпохі Адраджэння без творчай спадчыны Францыска Скарыны, які быў яркай індыві-дуальнасцю, чалавекам з энцыклапедычнай адукацыяй і гума-ністычнымі імкненнямі.

Скарына нарадзіўся ў сям'і полацкага купца, што вёў ган-даль у многіх гарадах. Дата нараджэння яго дакладна невядо-ма. Вучоныя мяркуюць, што гэта прыкладна 1490 год. Перша-пачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, там навучыўся пісаць і чытаць. Атмасфера бацькоўскага дому будзі-ла ў хлапчуку цягу да пазнання свету і навук, якія гэты шырокі свет тлумачылі, паказвалі чалавеку, як у свеце арыентавацца, каб не трапляць у прыкрыя канфлікты і не натыкацца на небя-спечныя перашкоды. Праз сям'ю набыў Скарына любоў і павагу да роднага Полацка, навучыўся ганарыцца сваім народам.

Каб заняцца навукай, Скарыну спатрэбілася вывучыць ла­тынь — тагачасную мову навукі. Нейкі час ён вучыўся ў Вільні, каб падрыхтавацца да паступлення ў вышэйшую школу.

У1504 годзе дапытлівы і здатны палачанін у ліку васьмі юна-коў з полацкага біскупства1 трапляе ў сцены Кракаўскага ўні-версітэта, дзе штудзіруе філасофію і праз два гады атрымлівае першую вучоную ступень бакалаўра. Але на гэтым не канчаюц-ца яго пошукі ведаў. У любым з еўрапейскіх універсітэтаў ён

павінен быў атрымапь ступень магістра свабодных навук, што давала права паступаць на болын «высокія» факультэты, якімі тады лічыліся медыцынскі і тэалагічны.

У 1512 годзе ён ужо абараняе дыплом доктара медыцыны ў італьянскім горадзе Падуі, які славіўся на ўсю Еўропу меды-цынскім факультетам. Падуанскія медыкі мелі добрую батаніч-ную базу: студэнты самі вырошчвалі там лекавыя травы, гата-валі мікстуры. На пасяджэнні медыцынскай калегіі ў касцёле Святога Урбана было вырашана дапусціць Францыска Скары­ну да экзамену на атрыманне вучонай ступені доктара лекар-скіх навук. Два дні адказваў Скарына на пытанні ганаровых вучоных калегіі, абараняў свае веды і погляды. Ён аднагалосна быў прызнаны годным вучонага тытула, які ў некаторых еўра-пейскіх краінах прыраўноўваўся тады да шляхецкага звання. Можа, менавіта тады і зарадзілася ў Скарыны дзёрзкая мара перакласці на родную мову і выдаць усе кнігі Бібліі.

Заручыўшыся падтрымкай і матэрыяльнымі сродкамі спон-сараў, Скарына едзе ў чэшскую Прагу, дзе пачынае перакла-даць і з 1517 года друкаваць кнігі Бібліі. Гэта знамянальная падзея была пачаткам беларускага кнігадрукавання. Скары­на выдаў дваццаць тры кнігі Бібліі. Ён пераклаў гэтыя творы на тагачасную беларускую пісьмовую мову. Скарына праявіў ініцыятыўнасць і разборлівасць, знаходзячы ў чужым горадзе таленавітых мастакоў і гравёраў, рупных наборшчыкаў і дру-кароў, дастаў належнае абсталяванне, матэрыялы і дабіўся, каб яго кніга стала адным з узорных выданняў свайго часу.

Жыццёвы шлях Скарыны ў многім паказальны для людзей эпохі Адраджэння. Любоў да ведаў, шырыня адукацыі спалу-чыліся ў яго з высокай грамадзянскай культурай, дзелавітасцю і смеласцю, умением ставіць наватарскія заданы і разумна вы-рашаць іх. Энцыклапедычна адукаваны вучоны, Скарына быў і арыгінальным мысліцелем, і даравітым пісьменнікам, плен­ным публіцыстам і перакладчыкам, вынаходлівым і дзелавым чалавекам. Багацце асобы Скарыны ставіць яго побач з найвы-датнейшымі людзьмі эпохі Адраджэння, а беларускую культу­ру, на ніве якой ён працаваў, у адзін рад з культурай еўрапей-скай.

Беларускі гуманіст

Сярод гуманістаў беларускай народнасці, фарміраванне якой у асноўных сваіх рысах закончылася ў шаснаццатым стагоддзі, вядучае месца належыць Францыску Скарыну — беларуска-му першадрукару, вучонаму, асветніку і культурнаму дзеячу, перакладчыку і пісьменніку, а таксама Міколу Гусоўскаму — паэту-лаціністу, сучасніку і суайчынніку свайго вучонага са-брата. Скарына адным з першых сярод усходніх славян стаў доктарам лекарскіх навук і доктарам свабодных мастацтваў. А Мікола Гусоўскі дасягнуў вышынь адукацыі, і пакінутая ім літаратурная спадчына, асабліва паэма «Песня пра зубра», па праву ўвайшла ў скарбніцу еўрапейскай культуры эпохі позняга Адраджэння.

Асаблівае значэнне набывае адкрыццё яркай паэтычнай зор-кі, што цэлыя стагоддзі блукала па чужых арбітах. Іменна ён, Мікола Гусоўскі, выступаючы ў эпоху пашырэння гуманістыч-ных ідэй у Еўропе са сваімі паэмамі і вершамі на лацінскай мове, стаў носьбітам новалацінскай паэтычнай традыцыі, якая па сваёй тэматыцы і ідэйным вырашэнні праблем істотна адроз-нівалася ад антычнай, сярэдневяковай традыцый.

Мікола Гусоўскі — адзін з самых адукаваных людзей на ра-дзіме, у краі «пад зоркай Палярнай», як называв паэт сваю краі-ну. Ен стаў адкрывальнікам рэалістычнага адлюстравання свету ў мастацкай літаратуры Усходняй Еўропы. Па сваім паходжанні Мікола Гусоўскі быў хутчэй за ўсё сынам княжацкага палясоў-шчыка, а можа, і паляўнічага на беларускіх землях. Роднасць яго з беларускім народам можна распазнаць не толькі з паэмы «Песня пра зубра», але і з геаграфічных спасылак, што сустра-каюцца ў іншых творах паэта. Акрамя таго, беларускае пахо-джанне аўтара можна прасачыць і па некаторых стылістычных асаблівасцях яго лацінскай мовы. Паэт-славянін застаўся са-мабытным творцам і патрыётам свайго народа і радзімы, хоць вымушаны быў пісаць па-лацінску, тагачаснай мовай навукі, мастацтва, міжнародных зносін у Еўропе.

3 гісторыі вядома, што ў 1518 годзе з Кракава, сталіцы Поль-шчы, адбыло ў Італію каралеўскае пасольства, каб схіліць Папу Рымскага да стварэння кааліцыі супраць туркаў і татар, якія сваімі пастаяннымі набегамі і нашэсцямі сур'ёзна пагражалі Полынчы і саюзнаму з ёй Вялікаму Княству Літоўскаму. У сві-це пасла аказаўся і Мікола Гусоўскі, адукаваны і даравіты, улюбёны ў свой родны край. Гэты чалавек, якога называлі па тагачасных звычаях Міколам з Гусава, пакуль што пісар пры пасольстве, а ў хуткім часе і паэт.

Пасля прыезду з Рыма Гусоўскі не вярнуўся ў Беларусь, а за-стаўся жыць у Кракаве. Там былі напісаны яго паэмы і некалькі эпісталярных пасланняў у вершах.

Апошнія гады свайго жыцця паэт быў у апале, каралеўскі двор забыўся на свайго былога дыпламата і вершатворцу. Раз-біты паралічом, але духоўна не зламаны, Мікола Гусоўскі да-жываў свой век у нястачы і адзіноце. Выдаць паэму «Песня пра зубра» ў Вечным горадзе не ўдалося. Толькі ў Кракаве, калі тэту задуму падтрымала італьянская прынцэса Бона Сфорца, у той час польская каралева, паэма ў кастрычніку 1523 года выйшла ў свет.

Дзеяч нацыянальнай і лацінскай школы Беларусі, Мікола Гусоўскі, як і Францыск Скарына, імкнуўся ўпісаць гісторыю і культуру ўсходніх славян і літоўцаў у летапіс гуманістычнай культуры Еўропы, паказаць свой народ і сваю краіну сусветнай цывілізацыі.

Храптовічы

Сёння, напэўна, цяжка знайсці чалавека, які не ведаў бы першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага горада Навагруд-ка. Але ёсць і яшчэ адна адметнасць навагрудскай зямлі, якая справядліва засведчана ў сусветнай гісторыі. Гэту славу здабылі ёй незвычайныя кніжныя зборы, што захоўваліся ў Шчорсах. У гэты радавы маёнтак Храптовічаў прыязджалі даследчыкі і пісьменнікі з усёй Еўропы, бываў тут і Адам Міцкевіч, біб­ліятэкарам працаваў Ян Чачот. Бібліятэку заснаваў у першай палове XVIII стагоддзя Іахім Храптовіч — адзін з прадстаўнікоў самага старажытнага на беларускай зямлі магнацкага і граф-скага роду Храптовічаў. Першую адукацыю Іахім атрымаў ад бацькоў. Жыццёвай мудрасці набіраўся ад дзеда — усебакова адукаванага чалавека і вядомага ў свой час пісьменніка Неся-лоўскага, пад уплывам якога пачаў пісаць вершы. Вучыўся ў Ві-ленскай акадэміі, засвойваў навукі ў Нясвіжы і Германіі, шмат падарожнічаў.

Дапытлівы розум, няўрымслівы характар, вострае адчуванне новага і ўбачанае за мяжой падштурхнулі Іахіма да змены ся-лянскага жыцця ў сваіх уладаннях. На еўрапейскі лад ён арга-нізаваў працу на зямлі, развіваў садоўніцтва, пчалярства, раз-водзіў у сажалках рыбу. Раней за скасаванне ў Расіі прыгоннага права «дзіўны пан» адмяніў сваім сялянам паншчыну, зрабіў іх арандатарамі. Асаблівы клопат праяўляў пра сялянскіх дзяцей. На ўласныя сродкі пабудаваў школу, у якой, акрамя агульнай навукі, вучні атрымлівалі першыя працоўныя навыкі, вучыліся гаспадарыць на зямлі па-новаму.

У мястэчку Вішнева (цяпер Валожынскі раён) Іахім заснаваў металургічны завод. Упершыню на беларускай зямлі была збу-давана доменная печ. Сыравінай служыла руда з мясцовых ба-лот, лясы давалі драўняны вугаль. Амаль сто гадоў выплаўлялі тут метал, з якога выраблялі сельскагаспадарчыя прылады, аб-сталяванне для млыноў, рэчы для штодзённага ўжытку. Былыя земляробы, якія сталі металургамі, дасягнулі такога майстэр-ства, што нават на экспарт ішла прадукцыя вішнеўскіх плавіль-шчыкаў.

Як усебакова здольны чалавек і таленавіты арганізатар, Іахім на працягу ўсяго жыцця надаваў асаблівую ўвагу развіццю аду-кацыі. I ў памяці людской ён застанецца найперш стваральні-кам найбагацейшага прыватнага кнігазбору, які ўвайшоў у гіс-торыю пад назвай «Бібліятэка Храптовічаў».

Пры ім Шчорсы сталі адным з прыцягальных цэнтраў Еўро-пы. Па праекце італьянскіх дойлідаў замест старога драўлянага палаца быў збудаваны багата аздоблены мураваны палацава-паркавы ансамбль. Спецыяльны будынак узвялі для бібліятэкі. Госці не хавалі здзіўлення, калі знаёміліся са старажытнымі рукапісамі, каштоўнымі геаграфічнымі картамі, унікальнымі матэрыяламі па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Поль-шчы. Кніжныя зборы былі даступныя студэнтам, людзям про­стяга паходжання. Нават па мерках еўрапейскіх сталіц Шчор-саўская бібліятэка магла лічыцца ўнікальнай.

Калі ў 1812 годзе Іахіма не стала, справу бацькі прадоўжыў сын Адам. Ён вучыўся ў Францыі, стаў ганаровым членам Ві-ленскага ўніверсітэта. За свой кошт утрымліваў школы ў Няг-невічах і Шчорсах.

Адам працягваў пачатыя бацькам зямельныя рэформы. Спа-гадліва адносіўся да сялян, адмяніў цялесныя пакаранні, змен-шыў павіннасці, стварыў своеасаблівыя касы ўзаемадапамогі, загадаў зачыніць многія шынкі1. Не забываўся ён і пра біблія-тэку, папаўняў яе старадрукамі.

Пазней клопат пра кніжныя зборы перайшоў да пляменніка Іахіма рускага дыпламата Міхаіла Храптовіча-Буцянёва. Біб-ліятэка існавала амаль два стагоддзі. У 1913 годзе яна апыну-лася ў Кіеўскім універсітэце, а шмат што разышлося па розных еўрапейскіх і расійскіх установах.

«Нашчадкам дзеля прыкладу»

У легендарным Севастопалі дзясяткі выдатных помнікаў, але самы першы пастаўлены ў 1834 годзе на Матроскім бульва­ры. На ім на дзіва лаканічны, але надзвычай глыбокага сэнсу надпіс: «Казарскаму. Нашчадкам дзеля прыкладу».

Гэты надпіс, які ззяе золатам, стаў прарочым. Сведкам шмат-лікіх гістарычных падзей быў гэты помнік.

У 1828 годзе Англія перашкаджала замацаванню рускіх на берагах Чорнага мора, падтрымліваючы ці проста падбухторва-ючы Турцыю супраць Расіі. Жадаючы спыніць дапамогу Турцыі Каўказу, Мікалай I у красавіку 1828 года аб'явіў Турцыі вайну.

У пачатку вайны лейтэнант Казарскі камандаваў транспар­там «Сапернік» і на ім дамогся баявых удач. За храбрасць пры ўзяцці Анапы яму надалі чын капітан-лейтэнанта, а за муж-насць пры аблозе балгарскай Варны ўзнагародзілі залатой шаб-ляй.

У канцы 1828 года камандуючы Чарнаморскім флотам пры-значыў Казарскага камандзірам брыга1 «Меркурый». Разам з «Меркурыем» Аляксандр Казарскі і ўвайшоў у гісторыю ваенна-марскіх бітваў.

А пятай гадзіне туркі падышлі пад самую карму рускага бры­га, як бы абхопліваючы брыг у клешчы. Прагрымелі залпы. Казарскі даўно ўжо разгадаў намеры турак, але нічога не мог зрабіць, бо ветразі «Меркурыя» абвіслі. Туркі паставілі рускі брыг у два агні: білі па ім правым бортам і левым. Здавалася, што на палубе брыга не засталося жывога чалавека. Але зноў і зноў стралялі рускія гарматы.

Нечакана нізавы вецер памацнеў. Імгненна ацаніўшы сітуа-цыю, Казарскі скамандаваў змяніць курс.

«Меркурый» пачаў браць убок і выслізнуў з вогненных кле-шчаў. Туркі, не адразу заўважыўшы гэта ў парахавым дыме, працягвалі весці агонь. Адзін турэцкі карабель ва ўпор рас-стрэльваў другі, а адтуль старанна смалілі па сваім флагмане. Енкі і пракляцці на турэцкіх караблях суправаджаліся вясёлым смехам на палубе рускага брыга.

Праз нейкі час рускі брыг грозна наблізіўся да турэцкага ка-рабля. Той быў разбіты, адусюль валіў дым, гарматы маўчалі, на ім усчалася неверагодная паніка. Да турак, нарэшце, дайшло: рускі брыг зараз счэпіцца з іх караблём і выбухне разам з ім. Ашалелыя ад страху туркі пачалі ў паніцы скакаць за борт.

Грымнуў залп «Меркурыя», загрукаталі ацалелыя гарматы, і зноў брыг зацягнула парахавым дымам.

Праз некалькі дзён газета «Адэскі веснік» напіша: «Подзвіг гэты такі, што не знаходзім іншага да яго падобнага ў гісторыі мараплавання. Ён настолькі дзівосны, што і паверыць у такое цяжка. Мужнасць, бясстрашнасць і самаахвярнасць, праяў-леныя пры гэтым камандзірам, афіцэрамі і экіпажам "Мерку­рыя", больш слаўныя за тысячы перамог звычайных».

Гісторыя ваенна-марскіх бітваў ніколі не ведала падобнага. Камандзірам брыга быў беларус Аляксандр Казарскі. Яго жыц­цё было кароткім, але яркім і гучным, як стрэл з брыга «Мерку-рый». У Беларусі помняць героя і ганарацца сваім суайчыннікам.

Праз паўтара месяца пасля смерці Казарскага пачаўся збор сродкаў на помнік у Севастопалі. Грошы па падпісцы ішлі ад марскіх афіцэраў, якія служылі на Чорным і Балтыйскім, Бе­лым і Ахоцкім морах, з Камчаткі і з многіх іншых месцаў не-абдымнай Расіі. Неўзабаве помнік Казарскаму быў адкрыты. Яго аўтар — акадэмік архітэктуры Брулоў, брат славутага жы-вапісца Карла Брулова.

Просты рабочы чалавек

Салдат-пераможца стаіць на вечным узвышшы. У правай руцэ — апушчаны меч, левай ён моцна прытуліў да сябе ма­ленькую дзяўчынку.

Хто не ведае славутага помніка ў Трэптаў-парку ў Берліне! Гісторыя стварэння помніка такая.

Да ўзяцця рэйхстага заставаліся лічаныя дні, але на вуліцах горада ў асобных яго кварталах яшчэ ішла перастрэлка, завяз-валіся зацятыя баі. Ашалелыя ў сваёй нянавісці, на апошняй мяжы адчаю, гітлераўцы хапаліся за кожную сцяну і камень, толькі б знішчаць і знішчаць.

На адным вулічным скрыжаванні ў нейкую хвіліну заціхлага бою раптам пачуўся прарэзлівы дзіцячы крык. Дзіця плакала даўно і зусім ужо выбілася з сіл, бо цяпер чуліся толькі яго зня-можаныя ўсхліпы.

Запанавала незвычайная цішыня, жахлівая ў сваёй насця-рожанасці і нечаканасці. Малая русавалосая дзяўчынка, яшчэ, пэўна, немаўля, бездапаможнае перад жыццём і смерцю, ся-дзела на каменным бруку, выціраючы кулачком вочы, і цяпер не толькі ўсхліпы, a і яе спалоханае птушынае дыхание можна было пачуць і па адзін, і па другі бок вуліцы.

Збянтэжаныя незвычайнасцю сітуацыі, абодва бакі прыціх-лі. I невядома, колькі б цягнулася трывожная, нацятая цішыня, каб на брук не выпаўз савецкі сяржант. Усе заўважылі, што на ім было новае, быццам толькі што надзетае абмундзіраванне.

Як пазней высветлілася, так яно і было. Якраз у гэты дзень сяржант пасля цяжкага ранения выпісаўся са шпіталя і ў свой урачысты, святочны дзень па-святочнаму і прыбраўся, каб ад-значыць перамогу разам са сваёй часцю. Але часць якраз на ву-ліцах Берліна дабівала самых зацятых і азвярэлых фашыстаў, душы і сумленне якіх ужо не здольны адгукнуцца болем і спа-гадай да кволай жывой істоты — маленькай дзяўчынкі.

Сяржант падпоўз да сярэдзіны вуліцы, прытуліў да сябе пры-ціхлае дзіця і, калі ўжо адпоўз назад да самага бруствера сваёй траншэі, толькі хацеў падняцца, як тут жа і ўпаў, падстрэлены фашысцкім снайперам. Так сяржант зноў трапіў у шпіталь. I на гэты раз ужо не вярнуўся ў строй...

Паміраў ён у той дзень, калі над рэйхстагам узвіўся Сцяг Пе-рамогі. Паміраючы, ён папрасіў перадаць прывітанне рабочым радыёзавода ад Трыфана Лук'яновіча. Больш у яго нікога не было: ад першай бомбы, скінутай фашыстамі на Мінск, загіну-лі двое яго дзяцей і жонка. Не засталося недалёка ад Мінска ні роднай вёскі, дзе жылі бацькі, ні саміх бацькоў. Толькі рабочыя завода сталі яму і за сваякоў, і за родных.

У Берліне ёсць памятная пліта, якой пазначана месца, дзе Лук'яновіч уратаваў дзяўчынку.

Скульптар Вучэціч, узрушаны гісторыяй подзвігу Лук'яно-віча, з цікавасцю распытваў усіх, хто ведаў сяржанта, па кру-пінцы збіраў аб ім падрабязныя звесткі, якіх, на жаль, аказалася вельмі мала.

Магчыма, у абліччы, у постаці салдата, што ўзвышаецца ўжо навечна ў метале, і няма фатаграфічнага падабенства з Трыфа-нам Лук'яновічам. Але само жыццё і подзвіг яго — гэта найвя-лікшы ўсенародны подзвіг гуманізму, засведчаны перад усім светам і перад гісторыяй.

Салдат, што стаіць на вечным узвышшы, прытуліўшы да сябе малую дзяўчынку, а разам з ім мільёны тых, хто перамог смерць, перадалі нам, людзям, самае дарагое і запаветнае — калыску жыцця на зямлі.

Уратаваць будучыню ў калысцы, устаяць перад сусветнай катастрофай чалавецтва зможа, з'яднаўшыся ў агульнай тры-возе за лес дзяцей, за іх шчасце. Чалавецтва ў адказе за жыццё на зямлі.

Галінка каліны ў лётным планшэце

20 мая 1942 года на вуліцах Люберцаў Пышна цвіў бэз. На ўскраіне гулі маторы знішчальнікаў «Як-1». Новую тэхніку асвойвалі лётчыкі з папаўнення. Сярод інструктараў, якія ме-лі баявы вопыт, быў і лейтэнант-ардэнаносец Мікалай Карна­чонак. Камісія прыняла гатоўнасць палка і накіравала яго на франтавы аэрадром, што знаходзіўся на поўначы ад Варонежа.

Лятаючы з Карначонкам на баявыя заданні, яго таварыш Васіль Савельеў пераканаўся, што смеласць і майстэрства, якія праяўляў Мікалай, заўсёды былі асэнсаваныя, вывераныя да дробязей. У баі ён паспяваў хутка ацаніць сітуацыю, прыняць правільнае рашэнне. Часта любіў паўтараць нявопытным лёт­чикам: «Важна, хлопцы, ашаламіць ворага, не даць яму апа-мятацца, а затым ударыць беспамылкова! Няма ні хвіліны на ваганні. Паветраны бой вырашаюць секунды».

Як звычайна, перад заходам сонца ля аэрадрома з-за хмар выскокваў нямецкі «фокер» і кружыў, выманьваў смельчакоў на бой. А аднойчы спікіраваў і ўдарыў з гарматы па стаянцы са-малётаў «Як-1». Бяды не нарабіў, бо на адкрытых месцах стаялі макеты знішчальнікаў, а баявыя машыны былі замаскіраваны і стаялі збоку. Але тут жа ў дынаміку пачуўся голас камандзіра: — Карначонак! На ўзлёт! Дагнаць і знішчыць! Камандзір звяна кінуўся да самалёта. Хутка выявіў ворага і пачаў даганяць яго. Той аказаўся не з палахлівых, развярнуўся і пайшоў на збліжэнне.

Двойчы сыходзіліся ў лабавую знішчальнік «Як-1» і «фо­кер», але вораг не вытрымліваў і ўхіляўся ад прамога сутык-нення. Ён насіўся па небе то ўверх, то ўніз і ўвесь час намагаўся ўдарыць у хвост. Калі ж чарговы раз паспрабаваў паўтарыць свой манеўр, вогненная траса Карначонка прашыла варожы са-малёт. Лётчыкі, механікі, шафёры, якія назіралі за боем, абды-маліся і радаваліся за свайго таварыша, акружылі знішчаль-нік і памаглі выбрацца Мікалаю. Збіваючыся ад хвалявання, ён паспешна гаварыў Савельеву: «Разумеет, Васіль, фашыст спадзяваўся заманіць мяне ў пастку, думаў, нервы не вытрыма-юць... Ды не выйшла! Ён жа за свайго фюрэра змагаўся, а я — за Радзіму! Ёсць жа розніца!»

Апошні бой Карначонак прыняў за семдзесят кіламетраў ад Сталінграда. Адразу тры «фокеры» напалі на чырваназорны знішчальнік. Карначонак, убачыўшы гібель таварыша, пагнаў-ся за «фокерам», што кінуўся наўцёкі, па-майстэрску збіў яго і стаў адварочваць свой самалёт ад сцярвятнікаў, але не паспеў... Знішчальнік не гарэў, а проста падаў. Лётчык быў паранены, стараўся падбітую машыну пасадзіць на «жывот» у полі. Сама­лёт то выраўноўваўся, то торкаўся носам, пакуль не ўдарыўся ў схіл яра. Не ўзарваўся, бо ў баках ужо не было паліва... Гэта быў апошні, трыста сорак дзявяты баявы вылет Мікалая Кар­начонка. Яму ішоў толькі дваццаты год.

Салдаты выцягнулі з груды металу планшэт. Сям-там ён па-трэскаўся, аднак усё, што было ў ім, аказалася цэлым: карты, распісаныя чырвонымі лініямі, фотаздымак жанчыны і сухая галінка каліны. На адваротным баку здымка ад рукі было на-пісана: «Карначонак Аксеня Савельеўна — мама». Лётчыка пахавалі тут жа, ля самалёта.

Аксеня Савельеўна Карначонак так і не даведалася пра гібель сына і пасмяротнае прысваенне яму звання Героя Савецкага Саю-за. Улетку 1943 года яе загубілі фашысцкія карнікі.

Легендарны ваенны лётчык



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1731; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.156.140 (0.084 с.)