![]() Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву ![]() Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Яна і цяпер перад ім адчувала сябе вучаніцай.
Яўген Кірылавіч сустрэў Паліну прыязнай усмешкай, па-прасіў садзіцца на канапу, якая стаяла паўз сцяну насупраць акна, і сам сеў побач. — Ну, Паліна Сямёнаўна, расказвайце. Яна расказала пра свой клас. Паліна была ўпэўнена, што зараз атрымае слушную параду, як паводзіць сябе ў такой сітуа-цыі. — Радуйцеся, Паліна Сямёнаўна, што не папаліся вам раз-гільдзяі. Дысцыплінаваныя — гэта ж добра. Ён падняўся: відаць, у яго не было больш часу на гаворку. — А пакуль паслухмяныя, дык вучыце... Паліна выйшла ад завуча супакоеная. а Сяргею ад успамінаў дзяцінства, хораша, спакойна і вольна на душы ад летняй пагоднай раніцы, ад лясной цішыні і свежасці, ад паху грыбнога. Завочнік «I чаму так выйшла? Я ж загартаваны. Неяк зімой, калі ішоў у школу, вельмі спадабаўся мне свежы сняжок, такі беленькі, чысценькі. Я не ўтрымаўся і дзве добрыя жмені яго ўсыпаў у рот. Пакашляў трохі, і ўсё. А цяпер? Ну, з'еў дзве порцыі ма-рожанага. Дык, па-першае, яны невялікія, а па-другое, марожа-нае не халаднейшае за снег. Трэба было, мабыць, купляць толь-кі адну. Але ж перада мной дзяўчынка ўзяла аж пяць порцый. Можа, не для сябе адной?» Так скардзіўся на свой лес Юрка, ужо лежачы ў пасцелі. Спачатку ўсё было добра. Ён паглядзеў па тэлевізары передачу «У свеце жывёл», потым зрабіў дамашняе задание, вывучыў на памяць верш. «Цяпер можна пайсці і пагуляць», — падумаў, устаючы з-за стала. Так бы яно і было, каб маці не захацелася праверыць, ці добра сын вывучыў верш. Тут Юрку нічога не пагражала. I раптам быццам нехта адабраў у яго голас. 3 горла вырываліся толькі сіплыя гукі. Маці ўстрывожылася. Праз нейкі час доктар у белым халаце мераў яму тэмпературу, глядзеў горла, слухаў грудзі. Тут ужо і Юрка адчуў, што захварэў. Сястра Ганка была бязлітаснай: — Так табе і трэба, скнара! Не мог прынесці адну порцыю мне? А бацька сказаў, што Юрка ў іх цяпер будзе завочнікам, бо будзе вучыцца дома. У панядзелак Юрка застаўся дома адзін. Ляжаць доўга ў пас-цел! ён, вядома, не мог. Памятаючы, што ён цяпер завочнік, уключыў праграму «Тэлебачанне — школе». Раней Юрка ніко-лі не глядзеў школьных праграм: хапала, на яго думку, навукі і на занятках. Цяпер жа ён не толькі чуў словы настаўніцы, але і бачыў тое, пра што расказвалі. А галоўнае — ні пра што не пы-таліся, ніякіх заўваг не рабілі.
Назаўтра па тэлебачанні для вучняў Юркавага ўзросту быў урок спеваў. На гэтым уроку хлопчык упершыню за апошнія дні добра пасмяяўся. Сам з сябе, бо паспрабаваў сваім сіплым голасам падпяваць. Няцяжка здагадацца, што з гэтага выйшла. А яшчэ праз дзень напалохаўся і сам Юрка, і асабліва маці. Амаль на ўсім целе высыпалі нейкія чырвоныя кропкі. Але і без іх Юрка ведаў, што цяпер не хутка ўбачыцца з сябрамі-адна-класнікамі, з настаўніцай Галінай Іванаўнай. Ноччу Юрку прысніўся дзіўны сон. Дзіўны таму, што гэта быў як быццам і не сон. Галіна Іванаўна вядзе ўрок. За партамі сядзяць вучні, усе да аднаго знаёмыя Юрку. Юркава месца за партай пустуе. Хоць яго няма ў класе, але ён усё бачыць і чуе. Прачнуўся Юрка і доўга не мог апамятацца. А тут пазваніў яго найлепшы сябар Дзяніска. Хіба легка было слухаць, што без Юркі пачаўся шахматны турнір, што без яго ўсе пойдуць у дзіцячы тэатр, без яго перагарнулі нямала старонак у падручніках. Усяму бывае канец. Прыйшоў канец і Юркавым хваробам: хлопчык ужо добра размаўляў, горла не балела, чырвоныя кроп-кі з цела зніклі. У школу Юрка ішоў з некаторай асцярогай. А што, калі Галі-на Іванаўна пачне ганяць па ўсім матэрыяле, які прайшлі без яго? А што, калі ён будзе толькі мыкаць у адказ? Нічога асаблівага не здарылася. Адказваў Юрка добра, і Га-ліна Іванаўна засталася задаволеная. Выходзіла, што ён як быццам нічога не страціў, будучы вы-мушаным завочнікам. Як быццам... —Ну як? — запытаў бацька дома, хоць перад гэтым пазваніў у школу і ведаў, што ў сына ўсё добра. —Ды нічога, — адказаў Юрка. — Жыць можна. Толькі я больш ніколі не хачу быць завочнікам! Ісці ў разведку Прыйшоў аднойчы Косцік да Сярожкі і паклікаў яго схадзіць у лес па ландышы. Сярожка спачатку падумаў, а потым сказаў, што ландышы рваць нельга, бо іх у лесе і так мала засталося. Косцік адразу ж загарачыўся: — Гэта на букецікі рваць нельга, а мне на лекі для дзеда, яму ад сэрца настойка з ландышаў трэба. Сярожка на гэта зноў падумаў і сказаў, што калі ў аптэцы няма такой настойкі, то, вядома, трэба ехаць і збіраць ландышы ў лесе.
Назаўтра хлопчыкі ўсталі раненька, узялі па кавалку хлеба з маслам, Сярожка запалкі ў кішэню паклаў. На шашы прага-ласавалі, і шафёр узяў іх да сябе ў кабіну. I вось ён, майскі лес. Кожны лісточак быццам вымыты, такія яны чыстыя. Птушкі спяваюць, а пад нагамі кветак-кветак: і сінія, і жоўтыя, і белыя. Толькі ландышаў няма. Вырашылі тады хлопчыкі пайсці далей ад дарогі і там пашукаць кветак. Пайшлі яны ў глыб лесу. Вось ужо і гулу машын на шашы не чуваць, толькі птушкі званчэй спяваюць. I раптам Косцік як закрычыць: гэта ён ландышы ўбачыў. Між зялёных лісткоў, што раслі з самай зямлі, на тоненькіх высокіх сцяблінках віселі, нібы завушніцы, белыя званочкі. Многа хлопчыкі не рвалі, толькі б хапіла на лекі дзеду. Па-клалі яны ландышы ў цэлафанавы мяшэчак ды падаліся шу-каць дарогу назад. Косцік, як заўсёды, спяшаецца. Раптам зача-піўся за сук і — бразь! Паляцеў з усяго размаху. Падбег Сярожка, устаць памагае, а Косцік на нагу ступіць не можа. Узяў Сярожка яго на плечы, панёс. Ды цяжкі Косцік, а тут пад ногі трапляецца то грудок, то ямка. I лес вакол незнаемы, не ведае Сярожка, ці правільна ён ідзе. То адпачываў хлопчык, то зноў нёс Косціка, а лес усё не заканчваўся. Стаміўся Сярожка, ледзь дыхае, але ж не кінеш сябра ў лесе, не пабяжыш дамоў адзін. А тым часам пачало ўжо і цямнець. Пачарнелі ствалы хвой і бяроз, страцілі колер кветкі, на неба месяц усплыў. Селі хлопчыкі пад елкаю, думаюць, што ж ім рабіць. Сярожка тады і параіў заначаваць у лесе, бо запалкі ў іх ёсць, а вогні-шча яны хуценька распаляць. Так хлопчыкі і вырашылі начаваць у лесе. Цяпер жа вясна, а Косцікаў дзед, калі ў партызанах быў, то і зімой у лесе начаваў. Распаліў Сярожка вогнішча, дастаў хлеб з маслам. I раптам па лесе крокі — шах, шах... Ды такія цяжкія, што аж сучча пад нагамі трашчыць. Спалохаліся хлопчыкі, а тут выходзіць да іх ляснік і строга так пытаецца, што яны тут робяць ноччу ды навошта агонь распалілі ў лесе. Расказалі сябры лесніку пра сваю бяду і пра тое, як дзеду ландышы на лекі збіралі ды заблудзіліся. Узяў ляснік Косціка на рукі і панёс. Але зусім не ў той бок, куды нёс яго Сярожка. Неўзабаве выбраліся яны на шашу. Слышу ляснік машыну, папрасіў шафера, каб той завёз хлопчыкаў дадому. Назаўтра Сярожка прыйшоў адведаць Косціка. Той сядзіць на ложку, а нага яго ў гіпсе. Побач прымасціўся дзед. Убачыў дзед Сярожку, усміхнуўся, падзякаваў за ландышы і сказаў, што з ім можна хадзіць у разведку. — У якую разведку? — не зразумеў Сярожка. — Гэта на вайне так казалі, — растлумачыў дзед. — Пра чалавека, які сябра ў бядзе не пакіне. Самалёт на лузе На лузе ля Камароўкі сеў самалёт! Хто першы прынёс у вёску гэту дзіўную вестку, невядома. Вядома іншае: яна абляцела вёску вокамгненна. Старэйшыя памалу сыходзіліся ў купкі і абмяркоўвалі падзею, а дзеці, не марудзячы ні хвіліны, памчаліся на луг. Пеця Клімук бег разам з усімі. Няўжо зараз ён убачыць самалёт, самы сапраўдны, з чырво-нымі зоркамі на крылах? Няўжо ён зможа падысці да яго бліз-ка? Няўжо ён пабачыць лётчыка? Няўжо зможа дакрануцца да крылатай машыны? Нават на трактар і аўтамашыну Пеця не можа глядзець спа-койна, абыякава. А пра самалёт няма чаго і гаварыць! Пагоніць у поле карову, ляжа на траву і глядзіць, як па небе плывуць лёгкія, нібы пушынкі, аблачынкі. А калі самалёт нечакана вы-нырваў з-за аблокаў, Пеця не вытрымліваў, усхопліваўся на ногі і, махаючы рукамі, крычаў на ўсё поле: «Мой мілы таварыш, мой лётчык, вазьмі ты з сабою мяне!..»
Крычаў так гучна, што карова падымала галаву і няўцямна глядзела на свайго малога гаспадара. Самалёт знікаў з вачэй, а Пеця зноў лажыўся на траву і ду-маў пра тое, як здорава, каб можна было, як у вершы, «пабыць у людзях, паглядзець, як месяц на небе начуе, як блукае ў лесе мядзведзь». Верш Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык» Пеця Клімук ведаў на памяць. Колькі разоў думалася: каб спаткаўся з лётчыкам, як той хлопчык з верша, дык абавязкова ўпрасіў бы ўзяць яго ў палёт. Самалёт і сапраўды стаяў на лузе. Крылы так шырока раскі-нуты, што па камароўскай вуліцы ён бы і не праехаў, платы б усе папераварочваў. Пеця праціснуўся між людзей наперад, да самага самалёта. Асцярожна, каб ніхто не заўважыў, дакрануўся рукою да крыла. Яно было халоднае, хоць добра грэла сонца. На крыле кор-паўся лётчык. Бялявы, не надта каб і высокі, шыракаплечы. Ён павярнуўся да людзей і папрасіў усіх адысці далей ад самалёта, бо з крылатай машынай усё ў парадку і яна можа ляцець. Спачатку людзі адступалі назад памалу, але, калі матор, чмыхнуўшы некалькі разоў, завыў на ўвесь луг, усе адкаціліся ад самалёта хуценька і досыць далека. Самалёт крануўся з месца і, няўклюдна пакалыхваючыся, пакаціўся. Набраўшы вышыню, лётчык зрабіў над лугам круг, і людзі, што стаялі, задраўшы ўверх галовы, закрычалі: — Махае, махае рукой! I ўсе пачалі махаць рукамі і махалі да таго часу, пакуль са-малёт не знік у лёгкіх белых аблачынках. Разыходзіліся з лугу памалу. Пеця ішоў ці не самы апошні, здзіўляўся таму, як такі вялікі самалёт адрываецца ад зямлі і ляціць, быццам птушка, у паветра. Якая сіла яго падымае ўверх? Чаму самалёт не падае? Тым летам Пеця Клімук скончыў толькі чатыры класы і ад-казаў на гэтыя пытанні яшчэ не ведаў. Але даў сабе зарок: абавязкова знайсці іх, гэтыя адказы. I ці не тым летнім днём упершыню прыйшла да яго мара стаць лётчыкам? Мара, якая запаланіла сэрца назаўсёды. Мара, якая ўрэшце і прывяла яго ў касманаўты. На мядзведзя! У пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя Карпілаўка была адрэзана ад цэнтра страшэнным бездарожжам. 3 Мінска ці Ла-гойска да Карпілаўкі машыны не дабіраліся, бо нават у самыя спякотныя дні ў ямах і канавах на дарозе не перасыхала гразь і стаяла вада. 3 аднаго боку, гэта было някепска: ад грыбоў і ягад лясы гнілі, зайцы ў лесе ледзь не збівалі з ног, цецерукоў раз-вялося столькі, што яны гатовы былі чалавеку на галаву сесці.
Немагчыма было не заўважаць і таго неверагоднага птушы-нага рознагалосся, якое запаўняла сабой усё навокал. Здавалася, яно падпірала і трымала на сабе неба. Асабліва гэта адчу-валася перад заходам сонца, калі можна было падумаць, што ў свеце не існуе нічога, акрамя птушынага свісту ды шчэбету. У тыя гады ў лясах гаспадарылі ваўкі. Каб неяк стрымаць іх хуткае распаўсюджванне, паляўнічым выплочвалі грашо-выя ўзнагароды за кожную здадзеную шкуру ваўка. Жадаючых займець здабычу знаходзілася шмат. Але ваўкі хутка адышлі на другі план, бо вяскоўцам пачалі казытаць нервы мядзведзі, якім спадабаліся бязлюдныя лясы і глухія мясціны. Праўда, за ўсе гады мядзведзь нікога не за-дзёр, але пастухі не раз давалі ад яго драпака, кінуўшы кароў на волю лесу. Толькі і было кожны дзень гаворкі, як пра сустрэчы з мядзведзем. У жыцці мясцовых жыхароў з'явілася рызыка, якая змяніла шэрую будзённасць. Гэта ж толькі падумаць: мядзведзь у лесе! Быццам ты жывеш у дрымучай тайзе! Ідзеш паміж дрэў, а за душу нешта пашчыпвае. Асабліва шчыпала гэта паляўнічую дасціпнасць маладых. I вось аднойчы мы з братам Косцікам, маючы на дваіх адно руж-жо, вырашылі ўсё ж упільнаваць мядзведзя. У красавіку, калі стала прыграваць сонейка і зямля пачала выглядваць з-пад снегу, прымчаўся да нас Міша і выдыхнуў: — Сляды мядзведзя бачыў ля самай сядзібы! Косцік схапіўся за ружжо, мы з Мішкам узялі сякеры і па-даліся ўтрох да тых слядоў. I сапраўды, у лесе наткнуліся на мядзведжыя сляды, якія накі-роўваліся ў бок Акопаў. Мы першы раз у жыцці бачылі натуральны адбітак мядзведжай лапы. Пятка следу была вузенькая, клі-нам, затое кіпцюры шырока растапырваліся на падталым снезе. Косцік з ружжом напагатове ішоў першым, за ім — мы з ся-керамі, напружаныя, рашучыя, узрушаныя. Паступова сляды павярнулі ўлева, у бок Айчызны. Гэта была адна з самых глухіх у той час мясцін, малавядомых нам. Мах-натыя елкі перапляліся так шчыльна, што пад імі дзень адразу ператварыўся ў вечар, а душа пачала шукаць пяткі. Нашы крокі рабіліся няўпэўненымі і ўсё больш асцярожнымі. Мы ўсё час-цей і часцей пачалі пераглядвацца, перашэптвацца, нарэшце спыніліся. — Што будзем рабіць? — разгублена спытаў Косцік. — Шкада мядзведзя! Няхай сабе жыве! — адказаў я шэптам, выціраючы мокры нос.
|
|||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1654; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.207.160.97 (0.024 с.) |