Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
I пачаліся сваркі і абгаворы.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
— Махляр! — крычаў Асёл на Казла. — Трэба мець сумленне! Летась я прынёс табе на дзень нараджэння восем арэхаў, а ты мне толькі пяць. Дзе астатнія тры? I, схапіўшы Казла за бараду, добра паддаў яму лбом. Казёл пусціў у ход рогі. Так счапіліся, што ў абодвух іскры пасыпа-ліся з вачэй. АВоўк дык зусім стаў нахабны. Кожны дзень гасцей склікае, а кожнага, хто прыходзіць без падарунка, б'е. Разлад пайшоў у лесе. Усе перасварыліся і цяпер адзін адна-го не клічуць у госці. Сядзяць па сваіх норах, гнёздах, дуплах, бярлогах і носа не выткнуць. Сумнае жыццё настала, нецікавае. Ніхто слова добрага не скажа пра свайго суседа. Песня птушкі У цеснай і моцнай турме аднаго вялікага горада сядзеў бедны асудзканы. Дрэнныя людзі закавалі яго ў ланцугі і кінулі ў турму. У турме было сыра, цёмна і холадна. Замест пасцелі яму кіну-лі мокрую салому. Кармілі яго адным толькі хлебам і давалі адну ваду. Сядзеў ён там шмат гадоў, змучаны, бледны, хворы і нудны. Рэдка свяціла сонца ў яго маленькае і вузкае аконца, а свежае паветра не праходзіла ў турму. Сумна думаў бедны астрожнік пра сваіх дарагіх родных, пра маленькіх сваіх дзетак. Думаў ён, можа быць, даўно ўжо ўсе забыліся пра яго, лічаць нежывым. Што робіцца там, у далёкім родным краі, на зямлі? Ён падышоў да аконца. Быў дзіўны летні вечар. Сонца апу-скалася ўжо да лесу, і ціха і хораша свяціліся яго верхавіны ў залатым бляску апошніх промняў. Па вуліцах ішлі і ехалі людзі. Турма была высокая, і людзі здаваліся маленькімі. Ён крыгснуў ім, але ніхто яго не пачуў. У сінім небе лёталі птушкі. Насутіраць акна ціха пралятаў арол. Папрасіў астрожнік арла сесці да яго на аконца і расказачь, што робіцца на зямлі, заспяваць яму песню. ~~ Не, — сказаў арол, — акно тваё надта малое, і мне недзе сесці. Я не раскажу табе, што робіцца на зямлі, бо рэдка апу-скаюся на зямлю. Я ўю гняздо сваё на самых высокіх курганах у тарах і на старых дубах, далей ад нягодных людзей, каб не разбурылі яны майго гнязда. Я не заспяваю табе песні, я ніколі не спяваю на зямлі. Я падымаюся высока-высока, і мае песні слухае толькі вечнае сонца. I нлырокімі ўзмахамі дужых крылаў арол горда падняўся да неба і схаваўся з вачэй. Папрасіў астрожнік лебедзя расказачь яму, што робіцца на зямлі, і заспяваць песню. Але не мог лебедзь расказачь яму пра зямлю, бо плаваў заўсёды ў чыстай вадзе, між зялёнага чароту. А песні спяваў толькі перад тым, як паміраў. Тады папрасіў астрожнік верабейчыкаў сесці на акенца, расказачь, што робіцча на зямлі, і заспявачь песеньку. Але вера-бейчыкі спяшаліся хутчэй падзяўбчі зярнятак, што рассыпаў мельнгік, і не мелі часу затрымлівачча каля акна. I сумна апусціў галаву бедны астрожнік, і вострым болем заныла яго сэрца. Раптам фыркнула шэранькая птушачка, павярцелася перад акенцам і села на жалезныя краты. — Здароў, салавейчык! Дзякуй табе, мілая птушачка, што наведала мяне. Раскажы, што робіцца на зямлі, заспявай мне песню. I заспяваў салавейка, і паліліся такія трэлі, што бедны астрож-нік заплакаў з радасці і ўпаў на салому. А салавейка спяваў, што раніцай прыляцеў ён да доміка аст-рожніка, сеў на зялёны арэхавы куст перад адчыненым акенцам і ўсё спяваў і спяваў. А цяпер ён спяваў астрожніку пра яго сыночка, якога бачыў учора ў калысцы пад акном, спяваў пра сваякоў, якія плачуць і ўспамінаюць яго, якія любяць яго і хочуць убачыць. — Не маркоцься! — спяваў салавейка. — Бог бачыць, што ты невінаваты. Злыя лгодзі выпусцяць цябе, і ты зноў выйдзеш на волю, на свет, на чыстае паветра. Дзеці твае будуць цябе шана-ваць і любіць... Будзе ціхі летні вечар, доўгія цені пацягнуцца ад дрэў, а ты будзеш, седзячы на ганку, расказваць сваім дзецям, як ты пакутаваў. Будзеш іх вучыць, каб яны, як вырастуць, не давалі злым людзям рабіць злых спраў, каб не крыўдзілі другіх людзей. I дзеці твае паслухаюць цябе. Як яны вырастуць, ты ўбачыш іх добрымі, чэснымі і справядлівымі. Ты будзеш жыць доўга-доўга. Валасы твае пасівеюць, але сэрца будзе радасна біцца. Следавікі Культ каменя са старажытных часоў быў вельмі трывалым. Ён мацаваў веру чалавека ў найвышэйшую сілу і тым самым надаваў той жа сілы і яму самому. Сівыя даўнія валуны, якім пакланяліся ўсходнія славяне, шмат дзе засталіся некранутымі і данеслі да нас сімвалічныя сляды запаветных таямніц. Не-здарма тыя камяні называюць следавікамі. Камяні, на жаль, не гавораць. А калі б маглі гаварьщь? Што б маглі расказачь нам цікавага і неверагоднага? Але, напэўна, шмат якіх легенд, якімі часта абрастаюць камяні. Валун-следавік у Каралёва-Мастоўскім лясніцтве памерам два на паўтара метра над зямлёй узвышаецца толькі нязначнай сваей часткай (сантыметраў пяцьдзясят), а вось у зямлю паглыбіўся добра. Плоскую паверхню каменя зрэзалі шрамы-трэшчыны, а невялікія паглыбленні надта ж нагадваюць сляды жаночай ступні. Прычым адзін нагадвае адбітак босай, а другі — абутай ножкі. Вось што распавядае нам пра гэта легенда. Ішла неяк Маці Божая праз пушчу. У яе скураным чаравічку ўвесь час штосьці муляла. Трапіўся якраз ёй на вочы камень. Спынілася яна каля яго, каб разуцца і выкінуць тую дакучлівую парушынку, што муляла ўсю дарогу нагу. Стала яна на камень — на ім і адбіліся два розныя сляды. Тутэйшыя жыхары даўно ведаюць пра таямнічы валун, а месца, Дзе ён знаходзіцца, лічаць святым. Дажджавой вадой, што збіраецца ў слядах, апалоскваюць твар, прамываюць вочы, наці-раюць хворае месца. Кажуць, што тая вада лечыць і дапамагае. д той, хто шукае ў камені энергію для ачышчэння, знаходзіць і яе. Калі дакрануцца да каменя кончыкамі пальцаў, адчуваец-ца, як па іх нібыта прабягае ток, а цела ахоплівае незвычайная хваля лагоды. Людзі і сёння прыносяць сюды свае ахвяраванні: велікодныя яйкі, булкі, цукеркі і нават грошы. Цікава, што пакінутую на камені ежу не чапаюць ні звяры, ні птушкі. Калі ж дараванні кладуць пад суседняе дрэва, то яны знікаюць у на-ступную ноч. Жыццё і час сведчаць, што камяням не толькі пакланяюцца і вераць у іх незвычайную сілу, часам пад імі шукаюць і схава-ныя скарбы. Пад гэтым белавежскім валуном таксама шукалі залатыя шлем і шаблю, бо на гэта месца паказвала адна з легенд. Але камень быў скупым і не аддаваў свайго скарбу. Легендамі, нібыта мохам, аброс і стары валун ля вёскі Ясень. Ляжыць ён на ўскрайку поля і нагадвае вялізны куб, з якога ў неба ўзнесліся конь з наезніцай. I засталіся толькі сляды кон-скіх капытоў і акамянелы след жаночай нагі. Здаўна камень здзіўляў незвычайнай аўрай. Над ім заўсёды панавала нават сваё надвор'е. Калі, скажам, недзе побач ішоў дождж, дык над каменем ярка свяціла сонца. Спрадвеку ішлі сюды прасіць дажджу. У страшную сухмень, калі ўжо ніякія ма-літвы не дапамагалі, жанчыны з вёскі раніцай збіраліся ў адной з хат. За дзень яны павінны былі напрасці кудзелі, зрабіць ас-нову і выткаць ручнік. Потым крыжовым ходам накіроўваліся да валуна, маліліся, прасілі дажджу. Камень абмывалі святой вадой і выціралі ручніком. У тую ж ноч ці ў першыя тры дні абавязкова ішоў дождж. Можа, маюць рацыю тыя, хто сцвярджае, што ў такіх месцах калісьці былі язычніцкія капішчы1, а камяні служылі алтаром для ахвяраванняў. Аб чым маўчаць камяні У Мінску ёсць музей валуноў. Пад адкрытым небам ляжаць валуны-таўстуны і вечна маўчаць пра свой лес. А кожнаму к меню ёсць пра што расказачь. От каб загаварылі, паспавядаліс колькі б цікавых легендаў мы пачулі б. Звычайна пра камяні людзі прыдумляюць свае гісторыі. К лі, напрыклад, селянін збіраўся ставіць новую хату, то найпер прыносіў з чатырох розных месцаў чатыры камяні, размяшчаў іх па вуглах будучай хаты і клаўся спаць. Калі да раніцы камяні не зварухнуліся, то тады можна было ставіць на гэтым месцы хату. Шмат розных цікавых павер'яў склаў народ пра камяні. Валуны, розныя па абліччы, вазе, форме, раскіданы па ўсёй Беларусь Больш за трыста камянёў лічацца культавымі, ім людзі здаўна пакланяюцца, вераць, што яны ад самога Бога. Такі помнік ёсць і на вясковых могілках у Сянежычах, н Навагрудчыне. Людзі лічаць яго сваім абярэгам, святыня" своеасаблівым цудам свету. Камень-помнік у Сянежычах называюць следавіком. На тым валуне яўна праглядваюцца два паглыбленні-сляды. Адзін лі-чыцца следам самой Маці Божай, другі — д'ябла. Існуе легенда, што д'ябал гнаўся за Багародзіцай, але не мог дагнаць. Яна схавалася ў манастыры і пачала тварыць цуды. Людзі на каленях ідуць да таго святога каменя. Перад ім спа-вядаюцца, моляцца, выказваюць свае самыя патаемныя жадан-ні. А калі след Божай Маці напаўняецца расой ці дажджавой вадой, то вернікі карыстаюцца гэтай гаючай вадкасцю, шчыра вераць, што яна лекавая, магічная, цудадзейная. А чортаў след людзі ганьбяць, праклінаюць, некаторыя нават плююць у яго. Дабро і зло заўсёды ацэньваюцца па-рознаму. Дабро ўслаўля-юць, а зло ганяць. Пакланенне камяням-следавікам (а яны ёсць і ў іншых мяс-цінах) — рытуал старажытны. Яго прытрымліваліся і егіпцяне, і рымляне, і грэкі. Божы след на камені яны лічылі сімвала жыцця, следам самога сонца. Непадалёк ад Сянежыч, у вёсцы Ваўкавічы, кажуць, былі валуны, пра якія і цяпер ходзіць такая легенда. Нібыта адзін з сялян той вёскі ў першы дзень Вялікадня ўтварыў вялікі грэ' у дзень Божага свята ён запрог валоў і паехаў у поле араць. Не паспеў прайсці першай баразны, як валы ператварыліся ў ка-мяні, а ён сам — у сасну. У вёсцы Мількавічы ёсць камень з забітымі ў яго цвікамі. Завуць яго Сіні камень. I людзі вераць, што той цвік мог забіць толькі асілак. Ёсць на Навагрудчыне і каменныя крыжы. Два з іх стаялі на ўскраіне вёскі Мотча, сярод закінутых магіл, каля адзінокага кургана. Каля яго, як расказваюць, аратыя выворвалі з зямлі гліняныя гаршкі. Такі ж каменны крыж знойдзены і наўскраіне вёскі Брольнікі. Якія паданні сівой даўніны ўтойвае той крыж, даводзіцца толькі думаць ды гадаць. Ясна адно, што дапытлі-вым нашчадкам яшчэ шмат трэба папрацаваць, каб абагаціць нашу духоўную культуру, вярнуць да жыцця ўсю мудрасць далёкіх продкаў: іх легенды, паданні, прыродныя культы. Вярнуць тое, у што верылі нашы продкі. Веру, што на Навагрудчыне ўздымецца дапытлівае і чуллівае пакаленне дзяцей. Яны абавязкова зробяць свае адкрыцці, бо змалку любяць сваю малую радзіму. Мы родам адсюль Упершыню Полацк згадваецца ў славутай летапіснай кры-піцы ўсходніх славян «Аповесці мінулых гадоў» у 862 годзе. Волып за адзінаццаць стагоддзяў таму назад яго заснавалі кры-вічы, а імя далі ў гонар тутэйшай ракі Палаты. 3 цягам часу на крутых яе берагах, у месцы зліцця з водамі Заходняй Дзвіны, вырас горад. Потым ён стаў крэпасцю. А таксама воднай дарогай знакамітага шляху «з варагаў у грэкі». I пралягаў той шлях ад Балтыйскага да Чорнага мора. Таму не дзіўна, што ў Полацку развіваліся рамёствы, ствара-ліся выдатныя творы мастацтва. Старажытнае паданне даносіць да нас рэха драматычных падзей канца дзясятага стагоддзя. У цэнтры іх — імя непакорнай князёўны Рагнеды, дачкі пер-шага летапіснага князя Рагвалода. У канцы пятнаццатага стагоддзя Полацк атрымаў самакіра-ванне. Шмат легенд звязана з горадам-мудрацом. Нават сканды-наўскія сагі1 распавядаюць пра непераможныя полацкія дру-жыны, якія ў пах одах дасягалі сцен Царграда. Ды і «Слова пра паход Ігаравы» ўслаўляе мужнасць палачан, мудрасць князя Усяслава Чарадзея. Казачнай прыгажуняй пазірае на нас і сёння, прыхарошваец-ца, як нявеста, у люстэрку Заходняй Дзвіны полацкая Сафія — архітэктурная жамчужына краіны. Храм стаў візітнай карткай, своеасаблівай эмблемай Полацка. Велічны Сафійскі сабор нібы магнітам прыцягвае да сябе турыстаў з усіх кантынентаў планеты. Ён быў пабудаваны ў адзінаццатым стагоддзі Усяславам Чара-дзеем у якасці сімвала незалежнасці княства. Тут прымалі замеж-ных паслоў, аб'яўлялі вайну і мір, захоўвалі дзяржаўную казну, бібліятэку, архівы. У нейкім сэнсе гэта была крэпасць у крэпасці як для полацкіх князёў, так і для дружыннікаў і ўсіх гараджан. Славутаму помніку архітэктуры давялося перажыць войны, пажары, разбурэнні. Але і ў сучасным Полацку яго архітэктур-ная жамчужына працягвае заставацца духоўным і культурным цэнтрам. Незвычайная прыгажосць храма гарманічна зліваецца з непараўнальным гучаннем аргана. Канцэртная зала, размеш-чаная ў саборы, прыцягвае сюды зорак сусветнай музыкі. Ты-сячы прыхільнікаў класічнай і камернай музыкі ў захапленні і ад «музыкі» архітэктуры, старажытных арнаментаў і фрэсак. Многа вялікіх людзей падарыў чалавецтву Полацк. Але са-праўднай зоркай першай велічыні ззяе імя святой князёўны Ефрасінні Полацкай. Яна лічыцца нябеснай заступніцай усёй зямлі беларускай. У свой час князёўна Прадслава была адной з самых адука-ваных жанчын Еўропы. Яна ўвайшла ў гісторыю як славутая асветніца, духоўная апякунка Полаччыны. Яшчэ ў дзявочую пару князёўна пакінула багаты палац, пастрыглася ў манашкі і поўнасцю прысвяціла сябе рэлігійнаму служэнню, займалася актыўнай міратворчай працай, шмат дасягнула пазней на ніве асветніцтва. Арыгінал знакамітага Крыжа Ефрасінні Полацкай, выкана-ны таленавітым полацкім ювелірам Лазарам Богшам, на жаль, бясследна знік. Але копія крыжа адноўлена ў 1997 годзе і вы-клікала захапленне знаўцаў культуры. Палачане лічаць гэты крыж сімвалам нацыянальнага і духоўнага адраджэння. А яшчэ рос і мужнеў у Полацку Францыск Скарына, што прынёс роднай Беларусі і ўсяму ўсходняму славянству першую кнігу на мове свайго народа. Тут жыў і славіў родны край Сімяон Полацкі — драматург, філосаф, паэт, педагог. У Богаяўленскім манастыры, якому ён пакінуў сваё духоўнае завяшчанне, цяпер знаходзяцца Музей беларускага кнігадрукавання і бібліятэка, што носіць імя Сімяона Полацкага. Ёй няма роўных у Еўропе: старадаўнія лесвіцы, драўляныя лавы са зручнымі сталамі, не-падуладныя часу старажытныя рукапісныя кнігі са старонкамі з пальмавых лістоў, егіпецкі папірус... За адзінаццаць з лішнім стагоддзяў у Полацку створана са-праўдная эпапея мужнасці, гераізму, рэдкая па прыгажосці архітэктурна-культурная панарама. Імклівае цячэнне Заходняй Дзвіны, кожная цаглінка і камень нагадваюць пра неўмі-ручасць, пра тое, што мы родам адсюль. Краіна замкаў Вымаўляючы слова «замак», адразу прыгадваеш высокія муры, магутныя вежы, вузкія байніцы, стук мячоў. Часы ры-цараў даўно мінулі, а сведак сівой старажытнасці і сёння можна пабачыць у розных краінах. Так склалася, што болып вядомымі сталі замкі Заходняй Еўропы. Яны дэманструюцца ў мастацкіх і дакументальных стужках, на фота, у сувенірах і гэтак далей. Але і ў Беларусі ёсць тое, што нічым не саступае сусветна вядо-мым замкам. Раней наш край так і называўся — Краіна замкаў. I ў гэтым была праўда. Краіна, што знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, вялікую частку жыцця была вымушана думаць пра сваю абаро-ну. Мірныя часы занадта часта і надоўга змяняліся войнамі, разбурэннямі і ўсім тым, што спадарожнічае змаганню з чужын-цамі. I вось у тыя часы дзясяткі замкаў паўставалі ў беларускіх гарадах, мястэчках і вёсках. У кожным з іх, нібы ў люстэрку, адбілася гісторыя нашых земляў. Войны, гонар, здрада, знака-мітыя людзі, мужнасць і воля... Са сцен замкаў ляцелі стрэлы, білі па ворагу мушкеты, гар-маты. У гэтых мурах нашы продкі праяўлялі ўзоры мужнасці і адвагі. Там жылі і дзейнічалі і простыя людзі, і тыя, чыёй пра-фесіяй была вайсковая справа, — князі, каралі. Усе яны бралі зброю з адным намерам — бараніць Радзіму. 3 тых замкаў, якімі была калісьці так багата наша зямля, захавалася толькі невялікая частка. Але ўсе яны для нас «на вагу золата», бо менавіта гэтыя муры — слава і гісторыя Беларусь Замкі стрымлівалі ворагаў-захопнікаў. Гэтыя ўмацаванні ўзводзілі нашы продкі — муляры, цесляры, кавалі. Воіны часта коштам свайго жыцця трымалі абарону нават тады, калі здава-лася, што ўсё страчана. I перамагалі! Кожны з замкаў мае сваё аблічча, выгляд, асаблівасці. Часам гэтыя велізарныя абарончыя збудаванні знаходзяцца на высо-кіх пагорках, з якіх на многія кіламетры відаць усё наваколле, як у Навагрудку. Часам яны нагадваюць невялікі квадрат з вежам! па вуглах, абведзены ровам, запоўненым вадой, як у Міры. Некаторыя з замкаў былі цалкам або моцна разбураны ворагамі, іншыя — перабудаваны, як у Гродна. Кожнаму выпаў свой лес. Але час мінае, і нашы вартаўнікі мінулага пачынаюць аднаў-ляцца, паўставаць з руін. Мірскі і Нясвіжскі замкі імкліва вяр-таюць сабе былое хараство, некаторыя яшчэ рыхтуюцца да таго, каб аднавіць ранейшую веліч. Але кожны з іх — гэта жывая гісторыя, часам з тымі падзеямі, што сталі важнымі не толькі для Беларусі, але і шмат для якіх іншых краін. Абаронцы нашай зямлі заслугоўваюць таго, каб іх ведалі, каб памяталі. Тым болып што гісторыя Беларусі — Краіны зам-каў — адна з найцікавейшых у свеце. Замкі нашай краіны — гэта наша гісторыя. Яны маўклівыя і ў той жа час такія гаваркія сведкі таго, што адбывалася на род-най зямлі. Іх старажытныя сцены могуць расказачь пра мірны дні і войны, перамогі і паражэнні, славу і здраду. Толькі чалавек, што не чэнічь сваёй гісторыі, раўнадушна, абыякава пазі-рае на гэтыя збудаванні. Чалавек разумны, удумлівы, адказны бачьщь у замках вартаўнікоў нашай мінуўшчыны. Трэба толькі ўслухачча ў нягучныя іх расказы — і гісторыя ажыве. Чырвоны касцёл На плошчы Незалежнасці, сярод гарадскога шуму і сучас-ных шэрабетонных будынкаў, ён стаіць, нібы старадаўні ры-цар у чырвоных даспехах. Чырвоны касцёл, або касцёл Святых Сымона і Алены, з'яўляецца візітнай карткай Мінска. Сучасны Мінск немагчыма сёння ўявіць без гэтага будынка. А між тым касцёл мог знікнуць: яго хацелі знесці, каб не псаваў сваім вы-глядам галоўную плошчу рэспублікі, і пабудаваць на тым месцы вялікі кінатэатр. Або хаця б перарабіць яго так, каб будынак не быў падобны да касцёла. На шчасце, разумныя людзі заступілі-ся — і горад захаваў яшчэ адну прыгожую легенду. У сям'і Вайніловічаў, багатых мінскіх арыстакратаў, раслі двое цудоўных дзяцей — Сымон і Алена. Нечакана дзеці адно за адным захварэлі, а ў пачатку дваццатага стагоддзя не было яшчэ лекаў ад многіх хвароб. Першым памёр чатырнаццацігадовы Сымон, а праз нейкі час захварэла і Алена — разумніца, таленавітая мастачка, гонар бацькоў. Расказваюць, што адной-чы ў сне да Алены прыходзіла Маці Божая. Яна сказала, што не можа даць ёй здароўя, але дапаможа яе бацькам перажыць гора. Патрэбна, каб яны ўсё сваё багацце аддалі на пабудову касцёла з чырвонай цэглы, з чырвонымі сценамі і чырвоным дахам, бо чырвоны колер — колер радасці. Гэты касцёл будзе для бацькоў радасцю і суцяшэннем, бо там, у касцёле, яны бу-дуць адчуваць прысутнасць сваіх дзяцей. I перад вачыма Алены ў паветры ўзнік абрыс будынка з чырвонай цэглы. Назаўтра Алена намалявала ўбачаны ў сне святы храм і памерла, так і не дажыўшы да свайго дзевятнаццацігоддзя. Эдвард Вайніловіч і яго жонка Алімпія ў памяць аб сваіх па-мерлых дзецях пабудавалі Чырвоны касцёл. Ён атрымаўся менавіта такім, якім убачыўся Алене ў сне, бо Вайніловіч паставіў умову: ніхто не можа змяніць яго праект. Хутка паўставалі муры з незвычайнай чырвонай цэглы. I вось у лістападзе 1910 года ўвесь горад сабраўся на асвячэнне новага храма. Назвалі яго ў гонар Сымона і Алены. Гмах касцёла стаў адной з найцікавейшых пабудоў дваццатага стагоддзя ў Мінску. Як і многія іншыя святыні Беларусі, перажыў касцёл Сымона і Алены цяжкія часы пры новай уладзе. У 1.932 годзе яго зачынілі. ГІэўны час карыстаўся будынкам Дзяржаўны польскі тэатр БССР, потым у ім была кінастудыя. А з пачатку сямідзясятых гадоў у будынку касцёла знаходзіўся Дом кіно. У 1990 годзе Чырвоны касцёл зноў стаў храмам, і ў ім зноў загучала малітва. У многім аднавіўся інтэр'ер касцёла. Перад будынкам з'явілася бронзавая скульптура архангела Міхаіла, які забівае пачварнага змея. А зусім нядаўна ў памяць аб чарнобыльскай трагедыі з японскага горада, які таксама перажыў атамную катастрофу, у Беларусь быў прывезены помнік, які ўстанавілі перад Чырвоным касцёлам. Звон у чорнай арцы нагадвае: чалавецтва не павінна забывацца пра трагедыi, якiя спарадзіла сваёй неразумнасцю і жорсткасцю. Пра Чырвоны касцёл складзена шмат вершаў і песень. У яго сутарэннях знаходзяцца вялікая польская бібліятэка імя Адама Міцкевіча, тэатральная зала, дзе паказвае свае спектакли Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зьнiч», адбываюцца канцэрты духоўнай музыкі. Дом Ваньковічаў Калі прайсціся па плошчы Свабоды і звярнуць на цiхую вулiцу Інтэрнацыянальную, то можна ўбачыць невялiкi старасвецкі будынак з мансардай — сядзібны дом Ваньковiчау, славутага роду мінскіх арыстакратаў. Збудавалі гэтую сядзiбу ў прыгожым месцы над поплавам Свіслачы ў канцы васямнаццатага стагоддзя. Быў пры доме сад, у якім раслі нават грэцкія арэхі, у двары — флігелі, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама. Але археолагі знайшлі пад будынкам каменныя падзямеллі яшчэ сямнаццатага стагоддзя і нават мармуровую статую, якая зараз экспануецца ў музеі. Лёс гаспадароў сядзібы быў бурлівы. Меліся ў гэтым родзе і воіны, як Уладзіслаў Ваньковіч, герой вайны 1812 года, і сяб-ры тайных арганізацый, што змагаліся супраць царскай улады. Але самы вядомы з роду — гэта мастак Валенцій Ваньковіч. Яго творы знаходзяцца ў лепшых музеях Францыі, Англіі, Поль-шчы, Літвы, Расіі. I ніводнага — на радзіме. Валенцій Ваньковіч нарадзіўся ў 1800 годзе ў Ігуменскім павеце ў сям'і павятовага суддзі. Вучыўся ў Віленскім універ-сітэце, дзе сустрэў шмат адукаваных, адораных людзей, шчы-рых патрыётаў, якія хацелі волі для свайго народа, цікавіліся народнай творчасцю. Валенцій падзяляў іх ідэалы. Асабліва пасябраваў ён з вялікім паэтам Адамам Міцкевічам. Ва ўнівер-сітэце ўтварыліся таемныя арганізацыі студэнтаў: філаматы — тыя, што імкнуцца да ведаў, і філарэты — тыя, што любяць дабрадзейнасць. Але веды і дабрадзейнасць шанаваліся менш, чым паслухмянасць. У выніку арганізацыі былі выкрыты, а іх кіраўнікі арыштаваны і сасланы. Ваньковічу пашанцавала: сяб-ры адмаўлялі яго ўдзел у забароненых гуртках. I замест высыл-кі Валенцій трапляе ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. З'явіліся ў яго сябры і там. Пазнаёміўся Ваньковіч і з Аляк-сандрам Сяргеевічам Пушкіным. Партрэты Адама Міцкевіча і Аляксандра ГІушкіна — самыя вядомыя партрэты Валенція Ваньковіча. Калі Ваньковіч вярнуўся на радзіму, у доме над Свіслаччу ўтварыўся сапраўдны клуб інтэлігенцыі. Вечарамі збіраліся там кампазітар Станіслаў Манюшка, паэт Вінцэнт Дунін-Марцін-кевіч ды іншыя цікавыя асобы. Прыязджалі знакамітыя госці з Расіі і Полынчы, Г гаспадар маляваў іх партрэты. Памёр Валенцій Ваньковіч у Парыжы ад сухотаў яшчэ не ў сталым узросце, поўны творчых задум. Адам Міцкевіч, які да канца знаходзіўся побач з сябрам, сведчыў, што «ў апошнія хвіліны перад смерцю ён з'явіўся, стогнучы, з вуглем у руцэ, крамзануў па сцяне...». Пахаваны мастак у Парыжы. Выхаваныя ў любові да роднага краю, сыны Валенція Ваньковіча сталі ўдзельнікамі паўстання 1863 года. Асабліва вылучыўся малодшы сын Ян Эдвард — ляснічы, выдатны коннік. Ён узначаліў Брэсцкую і Кобрынскую дружыны. Дзёрзкі быў воін, часта нападалі яго жаўнеры на сядзібы памешчыкаў. Менавіта тады, калі пасля задушэння паўстання маёмасць Яна Эдварда канфіскавалі, і знік знакаміты партрэт Пушкіна, намаляваны Валенціем Ваньковічам. Цяпер у гарадской сядзібе Ваньковічаў знаходзіцца філіял Нацыянальнага мастацкага музея. У выніку рэканструкцыі драўляны будынак быў разабраны да падмурка, хаця канструкцыі дома былі трывалымі. Сёння ў музеі адноўлена традыцыя свецкіх вечарын. Як і ка-лісьці, тут можна паслухаць рамансы і сюіты, паглядзець на старажытныя танцы. Можна пры выпадку наведаць канцэрты, якія тут ладзяцца, і ўявіць сябе ў пазамінулым стагоддзі, калі ў гэтым доме ўмелі цаніць прыгожае і аддаваць сваё жыццё за волю. Лошыца На паўднёвай ускраіне горада Мінска, дзе зліваюцца рэкі Лошыца і Свіслач, ёсць таямнічае, авеянае паданнямі і легенда-Mi месца — Лошыцкі парк. Мы прыязджаем туды паглядзець, як ладзяцца рыцарскія турніры, паблукаць па прысадах з ма-гутнымі старымі дрэвамі. Усё тут дыхае даўніной: сядзібны дом, у якім захаваліся ляпная столь, старажытная кафля і на-ват сцяна з чырвонага дрэва з патаемнымі дзверцамі, будынак вінакурні васямнаццатага стагоддзя, руіны млына і капліцы. Першая сядзіба з'явілася тут яшчэ ў пятнаццатым стагоддзі. А напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя сядзіба перайшла да Яўстафія Любанскага. Гэта быў чалавек перадавы. Менавіта ён паспрыяў таму, каб у Лошыцкім парку з'явіліся саджанцы рэдкіх раслін. Паколькі ён быў натурай дзейнай, любіў усё новае, то захапіўся апошняй тэхнічнай навінкай свайго часу — вела-сіпедам. Любанскі ўзначальваў таварыства мінскіх веласіпе-дыстаў і ладзіў у сваёй сядзібе іх выступленні. Ажаніўся ўла-дальнік Лошыцы пазнавата, у трыццаць сем гадоў, а за жонку ўзяў юную прыгажуню, дваццацігадовую Ядвігу, якую кахаў і песціў незвычайна. Напрыклад, спецыяльна для яе прывёз з Японіі рэдкае дрэва — магнолію, якая і дасюль цвіце ў Ло-шыцкім парку. У 1905 годзе святкаваўся дзень нараджэння пані Ядвігі. На пышны баль з'ехаліся госці, і аднаму з іх удалося завалодаць сэрцам пані. Яна пачала сустракацца з прыгожым юнаком. Ка-ханне не схавалася ад цікаўных вачэй. А праз два месяцы знай-шлі цела Ядвігі ў Свіслачы каля перакуленай лодкі. Нібыта ноччу па сцежцы спусцілася яна з крутога берага, села ў лодку і... Але ніхто не ведае, як адбылася трагедыя. Яўстафій Любанскі страшэнна гараваў. Ён чамусьці загадаў закласці цэглай акно ў пакоі памерлай жонкі і з'ехаў на Каўказ, дзе хутка памёр. Свінцовая труна з целам пані Ядвігі захоўвалася ў Лошыц-кай капліцы. У 1935 годзе новыя гаспадары сядзібы ўзарвалі непатрэбны будынак. Але гісторыя на гэтым не закончылася. Кажуць, калі прыйсці ў Лошыцкі парк з дзесяці да адзінаццаці гадзін вечара ў час цвіцення маньчжурскага абрыкоса і пры гэтым будзе свяціць поўня, то на яе фоне можна разгледзець выразны сілуэт жанчыны ў белым адзенні. Бачылі нібыта ў гэты час жаночы сілуэт і над вадой, дзе зліваюцца Свіслач і Лошыца. I кожны год прывезеная Любанскім з Японіі магнолія расцвітае ў дзень нараджэння пані Ядвігі. Расказваюць страшныя гісторыі і пра разваліны лошыцкіх млыноў. Млыны заўсёды лічыліся прытулкам нячыстай сілы. Асабліва небяспечна прыходзіць туды ўночы, калі свеціць поў-ня. Кажуць, і цяпер некаторыя небаракі сустракаюцца там з цём-нымі сіламі. Але звязаны з Лошыцай і рамантычныя павер'і. Напрыклад, пра заручальны дуб, да якога на працягу многіх гадоў хадзілі прасіць дапамогі ў каханні. I не дзіва: расліны тут сапраўды нібыта напоўнены незвычайнай сілай. Травы ў парку вышэйшыя за чалавечы рост, дрэвы — па тры-чатыры ствалы. Нездар-ма тут праводзілі свае эксперыменты з раслінамі навукоўцы. Калі адну старую ліпу, паваленую ветрам, распілавалі і палічы-лі кольцы, то аказалася, што дрэву дзвесце сорак гадоў. Сёння Лошыца аднаўляецца і робіцца адным з любімых мес-цаў прагулак гараджан. Галоўнае для нас — помніць, што не страшныя гісторыі мінуўшчыны, а наша безадказнасць і не-ахайнасць губяць прыгажосць таямнічых месцаў. Мінская ратуша Быў некалі Мінск у ліку пятнаццаці наймацнейшых гарадоў магутнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. 15 ліпеня 1410 года Менская харугва — атрад менскіх воінаў — брала ўдзел у славутай Грунвальдскай бітве. Жылі ў Менску тады рыцары і чароўныя дамы, рамеснікі і купцы, манахі і лекары. I ў 1499 годзе па ўказе вялікага князя літоўскага Аляксандра горад Менск, як і іншыя вялікія гарады, атрымаў магдэбургскае права. Гэта азначала, што кіраваў цяпер горадам не князь, а магіст-рат — гарадская рада на чале з войтам1. У раду абіраліся самыя паважаныя людзі з ліку жыхароў горада. Атрымаў горад свой герб і сцяг. А каб Менск адпавядаў свайму новаму званню, трэба было пабудаваць ратушу — будынак, у якім будзе збірацца гарадская рада, а побач — гарадскія лаўкі ды іншыя неабходныя для горада ўстановы. Паўстала ратуша на прыгожым, высокім месцы — Саборнай плошчы (зараз плошча Свабоды), а рынак каля яе назвалі Верхнім, каб адрозніваць ад Шжняга, што мес-ціўся каля замка. Першая ратуша была драўлянай, і яе хутка знішчыў пажар. У наступных стагоддзях не адзін раз адбудоў-валі сімвал гарадской вольнасці. 3 часам, як пісаў маскоўскі ваявода свайму цару, стала ратуша вялікай і каменнай, з'явілі-ся на яе вежы гадзіннік і звон. Збіраўся там і суд, вырашаліся розныя важныя справы. А якія святы ладзіліся на пляцы ля ратушы! Цэхі гандляроў і рамеснікаў выходзілі кожны са сваім сцягам, у адпаведным сваёй гільдыі1 ўбранні, у яркіх накідках ды куртках, пад звон бубнаў. Тут можна было паглядзець, як вандроўныя артысты разыгрываюць сцэнкі пра цара Ірада, па-дзівіцца на штукарствы мядзведзяў — выхаванцаў знакамітай Смаргонскай мядзведжай акадэміі, пабачыць батлейку — бела-рускі лялечны тэатр. А ў першай палове дзевятнаццатага стагоддзя, калі Мінск ужо быў горадам Расійскай імперыі і былой вольнасці прыйшоў канец, у старой ратушы змяшчаліся суд, гауптвахта, паліцыя, архіў, музычная школа і нават тэатр. Па святочных днях на талера! другога паверха іграў гарадскі аркестр. За час існавання ратушы горад палілі і руйнавалі і татары, і французы, і шведы. Здараліся голад і эпідэміі, ад якіх вымірала болынасць на-сельніцтва. Але якія б няшчасці ні напаткалі мінчан, ратуша заўсёды нагадвала ім пра слаўнае мінулае горада. Ды не ўсім гэта падабалася. На зусім смешнай падставе — нібыта ратуша займае занадта многа месца на плошчы — у 1851 годзе быў вы-дадзены загад аб знішчэнні ратушы, на якім меўся ўласнаручны подпіс цара Мікалая I. Зразумела, што расійскія ўлады не жада-лі, каб будынак і надалей нагадваў мінчанам пра даўно мінулы час, пра магдэбургскае права. Гараджане вельмі не хацелі вы-конваць гэты загад. На торг, дзе прадаваўся заказ на разбурэнне ратушы, ніхто не з'явіўся. Давялося ўладам звяртацца да вай-скоўцаў, і хутка сімвал гарадской незалежнасці быў знесены. У 2002 годзе быў пакладзены першы камень у падмурак Мін-скай ратушы, якую вырашана было аднавіць. А сёння можна прыйсці на плошчу Свабоды і ўбачыць прыгожы белы будынак з гадзіннікам — ратушу Мінска, сталіцы незалежнай і суверэн-най дзяржавы. Няміга Тысячамі блакітных ніцей перасякаюць нашу Беларусь шмат-лікія ручаі, рэкі, рэчкі, рачулкі. То залівіста, то ціха, то серабры-ста, то гулліва пяюць яны славу беларускаму краю, ажыўляюць і аздабляюць яго воблік. Ды ёсць сярод іх адна, непаўторная, спрадвечная, летапісная, сапраўдны сімвал беларускай сталіцы. Аднак убачыць яе складана, праплысці немагчыма, а вось ха-дзіць па ёй можна хоць кожны дзень. Варта спусціцца з пляца Волі, як вы ўжо будзеце на вуліцы Нямізе і зможаце пачуць шапаткі голас гісторыі. Вучоныя і дагэтуль спрачаюцца пра тое, з якой ракой трэба звязваць пачатак летапіснага Менска — з Нямігай або з Мен-кай. Факт жа бітвы на Нямізе не выклікае пярэчанняў, бо пац-вярджаецца і ў «Слове пра паход Ігаравы», і ў Лаўрэнцьеўскім летапісе. Назва Няміга больш вядомая сёння па сучаснай аднаймен-най вуліцы ў Мінску. Гэта самая старажытная вуліца старадаў-няга горада забудоўвалася ўздоўж ракі. Даўным-даўно яна была вымашчана драўляным насцілам, які шматразова ўтоптваўся ў балотную гразь і шматразова насцілаўся нанава, бо вуліца і рака знаходзіліся ў самым нізкім і самым забалочаным месцы. Дадаваў клопату знакаміты і вечна шумны Ніжні рынак. Тут на працягу многіх стагоддзяў людзі на практыцы ўсталёўва-лі рыначныя адносіны не толькі паміж сабой, a і з далёкімі ад Менска купцамі. Тагачасная Няміга нагадвала знакамітую італьянскую Вене-цыю: менскія дамы, у асноўным драўляныя, цесна тоўпіліся на самым беразе ракі. А сама яна цякла проста пасярэдзіне вуліцы. Таму гараджан даймалі частыя затапленні і паводкі. У дзевятнаццатым стагоддзі на Нямізе збудавалі некалькі вадзяных млыноў, перакрылі яе плацінай. Але рака не хацела здавацца. Яе папаўнялі сцёкавыя воды, дажджы, ручаі. I тады Няміга станавілася грознай і ваяўнічай. Разам са Свіслаччу яна залівалападвалы, магазіны, склады, жылыя памяшканні, зно-сіла спарахнелыя дамы. Здараліся і чалавечыя ахвяры. Паступова на раку Нямігу наступалі новыя пабудовы, яе ня-шчадна засмечвалі. Ды рака бунтавала, супраціўлялася. Мінчане не адзін раз вымушаны былі ратавацца ад стыхіі праз вокны сваіх дамоў. Так і змагаліся яны бясконца — вуліца Няміга з ракой Нямі-гай. Ды ніхто гэтага змагання не выйграў. Усё больш драбнела рака, паступова саступаючы напорыстасці людзей. Урэшце яе вымусілі легчы ў бетонны калектар — спачатку ў 1928 годзе і канчаткова ў 1955-м. Ніхто з таго часу не чуе больш плёскату Нямігі. Сёння ля моста праз Свіслач у Траецкім прадмесці можна ўбачыць, як точыцца з бетоннай трубы струмень некалі слын-най, паўнаводнай і вірлівай Нямігі. Берагі яе шматразова былі крывавымі ад смяротнай сечы. Яны ўзгадавалі сённяшнюю ста-ліцу Беларусь Толькі для цікаўных і дапытлівых дрэмле ў цэнтры нашай сталіцы летапіснае водгулле даўніх падзей. Толькі часам чуюц-ца тут згадкі далёкіх бітваў, калі на Нямізе снапы слалі галова-мі, малацілі стальнымі іх цапамі, веялі душу ад цела. Аднак званы Нямігі і сёння поклічным рэхам адгукаюцца ў сэрцы кожнага неабыякавага чалавека, абуджаюць яго святое пачуццё павагі і замілавання да роднай зямлі, пачуццё, узгадаванае і выпеставанае нашай пакручастай гісторыяй, на-шымі таленавітымі, апантанымі і жыццялюбнымі продкамі.
|