Людзі паціскалі плячыма і думалі пра сваё. Можа, пра жы-вых. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Людзі паціскалі плячыма і думалі пра сваё. Можа, пра жы-вых.



 

Прывітанне ад вядзьмаркі

Выпускнікі адзінаццатага класа Косця, Пеця і Вадзім на мяк-кіх крэслах сядзелі ў Пеці на дачы. Пеця тут часта адпачываў разам са сваімі. сябрамі. Цяпер, у пачатку лета, хлопцы рых-таваліся да чарговага выпускнога экзамену па гісторыі.

За адчыненым акном весела шчабяталі птушкі, цвілі яблыні. Хлопцы, стомленыя падрыхтоўкай да экзамену, пазяхалі. Пеця са злосцю шпурнуў падручнік гісторыі на каналу.

Вадзім, які здаваў экзамены на дзясяткі, заявіў, што экзаме-наў не баіцца, бо загадзя ведае, які білет выцягне. Сябры з не-даверам глядзелі на аднакласніка.

— Перад кожным экзаменам я ў цяжарнай жанчыны пытаю-ся, які білет заўтра выцягну, — паведаміў Вадзім. — Які скажа, такі і выцягваю. Мне гэты сакрэт адна вядзьмарка адкрыла.

Пасля прыезду ў горад Пеця накіраваўся да невялікай драў-лянай хаткі, перад якой раслі густыя кусты бэзу. Каля плота, пабеленага вапнай, узвышаліся вішні. Да хаты вяла пратапта-ная дарожка, роўная, як нітка.

Азірнуўшыся, як злодзей, хлопец увайшоў у нізенькія сен­цы. Ён пастаяў, чакаючы, пакуль супакоіцца дыхание, пераста-нуць дрыжаць ногі. Узяўшыся за клямку, Пеця адчыніў дзверы і зайшоў на кухню. Ледзь не палову яе займала вялізная печ, каля якой на доўгай жардзіне віселі розныя зёлкі, звязаныя ў пучкі. Каля акна стаяў шырокі дашчаны стол. За ім сядзела жанчы­на гадоў шасцідзесяці з рэдкімі чорнымі валасамі, кранутымі сівізною. Маленькімі вострымі вочкамі жанчына прасвідроўвала хлопца наскрозь. Разгубіўшыся, Пеця сам не ведаў, з чаго пачаць. Яму раптам стала горача. На лбе, на скронях выступіў пот. Як у сне, ён папрасіў вядзьмарку зрабіць нагавор на сябра.

— Сухоты нагнаць ці розум адняць? — пацікавілася вядзь­марка, паказаўшы ўстаўныя металічныя зубы.

— Розум адняць, каб экзамен не здаў.

Старая сказала, што да яе ўжо прыходзіў адзін хлопец, каб зрабіць нагавор на аднакласніка, і загадала Пецю заплюшчыць вочы. Ён адчуў, як пакой завалакло дымам, ад якога закру-жылася галава. Хлопец спінай прытуліўся да дзвярэй, каб не ўпасці.

Калі Пеця расплюшчыў вочы, то ўбачыў, што ў печ паволь-на, бы самалёт на парадзе, плыве клуб дыму. Хлопец міжволі разявіў рот. А вядзьмарка працягнула Пецю закопчаны дымам канверт і загадала непрыкметна пакласці яго сябру ў кішэню. Хлопец кінуў на стол некалькі скамечаных грашовых купюр і выскачыў на двор.

Пасля экзамену Пеця, Косця і Вадзім зноў сабраліся на Пе-цевай дачы. Вадзім зноў атрымаў на экзамене дзясятку, а Пеця з Косцем ледзь выцягнулі на троечкі. Вадзім дастаў з кішэні пін-жака закопчаны дымам канверт, працягнуў яго Косцю і сказаў:

— Косця, табе прывітанне ад вядзьмаркі.

Косця заміргаў вачыма. Тады Вадзім дастаў яшчэ адзін чор-ны канверт і працягнуў яго Пецю:

— I табе прывітанне ад вядзьмаркі.

Вадзім растлумачыў разгубленым аднакласнікам, што тая вядзьмарка — яго родная бабуля. Учора Вадзім у яе на ложку ляжаў і чуў, як аднакласнікі прасілі яе, каб розум яму адняла.

— Я не злуюся на вас. Вы перавучыліся. Нервы ў вас здалі, — сказаў Вадзім. Кінуўшы на падлогу чорныя канверты, ён выйшаў на двор, дзе весела шчабяталі птушкі і цвілі яблыні.

Марш-кідок

Віця Саковіч свяціўся шчасцем: ён ішоў у школу са старэй-шым братам Мікалаем — курсантам Вышэйшага агульнавай-сковага вучылішча. Брат прыехаў на пабыўку і адразу заспяшаўся Ў школу, каб наведаць настаўнікаў, расказаць старшакласнікам пра свае вучылішча. Можа, хто з хлопцаў захоча стаць афіцэрам.

Малодшы брат папрасіў Мікалая расказачь шасцікласнікам пра сябе. Вельмі ўжо хацелася Віцю, каб сябры ўбачылі Колю ў ваеннай форме.

Мікалай увайшоў у шосты клас, і Віцевы аднакласнікі адразу акружылі яго. 3 цікаўнасцю пачалі разглядаць ваенную форму, нашыўкі, значкі.

Даведаўшыся, што Коля Васільеў безадказна ставіцца да ву-чобы, падводзіць клас, Мікалай звярнуўся да хлопца:

— 3 узростам многае пачынаеш разумець інакш, асабліва ў арміі. Ведаеш, калі ў цябе ёсць сілы і здольнасці не падво-дзіць сваіх таварышаў, а ты іх свядома падводзіш, то ты проста здраднік!

Цішыня ў класе стала напружанай. Мікалай загаварыў ужо мякчэй:

— Я заўсёды быў упэўнены, што даб'юся свайго, калі будзе трэба. Але толькі ў арміі зразумеў, што шляхі не адкрываюцца перад тымі, хто не змагаецца з цяжкасцямі. Вы, безумоўна, ведаеце, што такое марш-кідок. Аднойчы пайшлі мы маршам. Ідзём па глыбокім снезе гадзіну, другую. Камандзір нашага ўзвода быў нястомны, ішоў, як і мы, у поўнай экіпіроўцы: про-цівагаз, зброя, рэчмяшок вагой кілаграмаў дзесяць.

На прывале камандзір аб'явіў, што той, хто жадае, можа вярнуцца. Салдаты, якія не разлічвалі на свае сілы, выйшлі са строю. У гэтай невялікай шарэнзе аказаўся і я. Камандзір па-строіў нас і адправіўся назад. Па твары яго цяжка было вызна-чыць, асуджае ён нас ці шкадуе.

Становішча наша было больш выгадным: мы вярталіся, а на-шым таварышам невядома колькі яшчэ давядзецца ісці напе­рад. Мы адчулі палёгку, бо вяртацца можна было ў павольным тэмпе. Навокал, здавалася, усё зіхацела, усміхалася. Але, шчы-ра кажучы, на душы ўсё ж было не зусім радасна. Мой сябар Валодзя Пазнякоў, які разам са мною і школу скончыў, і ў ву-чылішча паступіў, стаміўшыся, не павярнуў назад, хоць фізічна быў слабейшым.

Паступова ад радасці вяртання не засталося і следу. Мы адо-лелі ўжо вялікую адлегласць. Аўтамат муляў плячо, я спрабаваў несці яго то ў адной руцэ, то ў другой, то браў на рэмень, то на плячо. Усё навокал непрыкметна паблякла. Я перастаў любавац-Ца зіхатлівымі елачкамі і радавацца прыгожаму зімоваму дню.

Пад вечар мы дайшлі, дакладней, дацягнуліся. Якім жа было наша здзіўленне, калі мы ўбачылі сваіх таварышаў! Іх пачыш-чаная зброя стаяла ў пірамідах, шынялі былі акуратна запраў-лены. Адны курсанты пісалі пісьмы, другія гулялі ў шахматы, чыталі — словам, кожны быў заняты справай. Да мяне, усмі-хаючыся, падбег Пазнякоў. Нягледзячы на страшэнную стому, я гарэў нецярпеннем высветліць, што здарылася. Калі даведаў-ся пра ўсё, дык абмяк зусім. Аказваецца, камандзір узвода па-вёў нас па крузе і, калі засталося ўсяго некалькі кіламетраў да вучылішча, прапанаваў вярнуцца назад. Гэтым маршам лейтэ-нант правяраў нашу сілу духу, настойлівасць.

Мікалай замаўчаў, абвёў позіркам клас. Шасцікласнікі ўваж-ліва глядзелі на яго.

— Вось расказаў вам, і лягчэй на душы стала. Кажуць, каб пры-знаць свае памылкі, трэба таксама мець мужнасць.

Падарунак

Самае цяжкае — выбраць і купіць падарунак, калі ідзеш да каго-небудзь на дзень нараджэння. Іншы раз падабаецца пада­рунак, ды не дазваляюць грошы. Калі ж грошы дазваляюць, дык падарунак, як кажуць, ні сабе ні людзям. Вось і збіваеш апошнія падэшвы, ходзячы па магазінах.

Часам уручыш імянінніку тое, што купіў, а ў яго ад разгуб-ленасці сківіца адвісла, вусны дрыжаць ад крыўды. Так можна і свята сапсаваць, і з гаспадаром пасварыцца.

Прыехала ў Карпілаўку да бацькоў на адпачынак маладая жанчына з мужам і сынам аж з далёкай Керчы. У той Керчы ўся радасць — адно толькі мора, ды і гэта адзіная радасць для турыстаў. Мясцовым жыхарам не да мора.

^Трэба яшчэ дадаць, што ў той Керчы грыбамі і не пахне, а ў нас лясы гніюць ад іх. А дзе вы бачылі чалавека, які б не любіў збіраць грыбы, асабліва баравічкі? Вось і гэтыя керчанцы штораніцы бягуць, спатыкаючыся, у лес.

Але грыбы не мох, не растуць па ўсім лесе без разбору. Кож­ны грыб любіць свае мясціны. Летась баравікі раслі па барах, па белых імхах, сёлета — па бярэзніках ды пад дубамі, а ў наступ­

ным годзе могуць прытаіцца ў ельніках. Тут патрэбны асаблівы нюх. Можна цэлы дзень працягацца па лесе, а знайсці аднаго казляка, ды і за таго чэрві б'юцца. А можна за гадзіну нарэзаць вялізны кош баравікоў.

Пабягуць зранку керчанцы ў лес, ногі адаб'юць, а нясуць да-моў нейкія сыраежкі, паедзеныя смаўжамі, ды некалькі лісічак.

Я звычайна ў лес не спяшаюся. У мяне ёсць свае запаветныя куткі. Ды і па лесе я іду паціху, туды-сюды крутнуся, прыпы-нюся, азірнуся. Грыбы гэта любяць і не хаваюцца. Некаторы грыбнік імчыць па лесе, як лось, задраўшы галаву і збіваючы нагамі тое, што шукае, быццам грыбы растуць не пад нагамі, а на елках.

Іду я з лесу дамоў, кошык паўнюткі адных баравікоў, ажио вывальваюцца. Параўняўся з хатай, у якой гасцююць керчан­цы, і быў вымушаны прыпыніцца, бо яны ўбачылі мяне праз вокны і выскачылі на двор, ледзь дзверы не знеслі.

— Ай! Ой! Які цуд! Дзе быў?

А потым маладая жанчына слёзна папрасіла:

— Калі не хочаш, каб у мяне разарвалася сэрца, не хадзі больш пад нашымі вокнамі з такой прыгажосцю! Пашкадуй мяне!

Я прыйшоў дахаты, напіўся вады, скінуў боты і сеў адпачыць на лаўку. Праз дарогу збіралі рамонкі дзве дзяўчынкі — Ка-цюша і Ірачка. Назбіралі вялізныя букеты і ідуць ля нашага плота, аб нечым шчабечуць. Пытаюся ў іх, навошта так многа рамонкаў. А яны адказваюць:

— Сёння ж у цёткі Наташы дзень нараджэння!

Я і рот раскрыў. Цётка Наташа — гэта ж керчанская жанчы­на, у якой ледзь сэрца не разарвалася ад маіх баравікоў. Я пад-скочыў з лаўкі, нібы сядзеў на вострым цвіку, схапіў кош з ба-равікамі і кінуўся да суседзяў. Заскокваю ў хату і стаўлю ля ног імянінніцы свой падарунак:

— 3 днём нараджэння!

Вусны жанчыны заквітнелі радаснай усмешкай, а ў вачах успыхнуў шчаслівы агеньчык.

Вецер

Ноччу пахаладала. Раніцаю вуліца пакрылася шэранькаю ледзяною скарынкай. Халодны і шчыльны, як вада, вецер збі-ваў з ног.

Чалавек спыніў мяне і запытаўся, як прайсці да гастрано-ма, што ля трамвайнага прыпынку. Мужчына шырока расста-віў ногі, абапёрся на чорную палку. У левай руцэ матлялася на ветры карычневая сумка, старая, але акуратная. Чалавек нечакана ўсміхнуўся:

— Я са шпіталя. Да сястры зайсці хачу. Мішку цукерак ку-піць трэба.

Я сказаў яму, што лепш перайсці на другі бок вуліцы.

Пад расшпіленым пінжаком была толькі шэрая кашуля. Ві-даць, калі ад'язджаў чалавек на лячэнне, не падумаў пра раннія асеннія халады.

Нейкі час я стаяў, глядзеў, як ён асцярожна перайшоў цераз вуліцу. На адкрытым месцы ад ветру неспадзявана упала на тра-туар сумка, высока ўскінулася ўгору палка. Апранутая ў чыр-воную куртку жанчына абышла чалавека, падазрона зірнула на яго. Мужчына паволі сагнуўся, падняў сумку, асцярожна і нязграбна пайшоў далей па вуліцы.

Ужо ў аўтобусе мне ўспомніліся нейкія нязвыклыя наскі яго чаравікаў, і толькі тады я здагадаўся, што быў ён на пратэзах.

Ад сустрэчы, мабыць, запала ў душу незразумелая макавін-ка нейкай вінаватасці за вецер і холад на вуліцы, за маладую жанчыну, якая абмінула інваліда. Усё гэта паўстала ў памяці праз многа гадоў зусім нечакана.

Дзень быў пяшчотны, цёплы. Прырода нібы хацела сагрэць і суцешыць усё жывое перад доўгімі халоднымі дажджамі. У ма-газіне «Дары прыроды» прадавалі мёд, і чарга стаяла на ўвесь магазін.

Мёду больш няма, толькі тое, што засталося ў бітоне, — не першы раз папярэджвала прадаўшчыца людзей.

У гэтай цеснаце паўз чаргу праціснулася да прылаўка высо­кая жанчына з густымі залацістымі валасамі, якія спадалі на плечы. 3-за іх усе, мабыць, і звярнулі на яе ўвагу.

— Ты куды без чаргі? Назад! — нечакана прагучала адне-куль, як быццам не з цяперашняга часу.

Пенсіянер з трохлітровым слоікам у руцэ схапіў жанчыну за локаць. Лютасць у вачах, рэзкі паварот тулава, нібы ў руках у мужчыны апынуўся аўтамат, з якім ён гатовы кінуцца на лю-бога, хто асмеліцца ступіць уперад.

Скаланулася ад нечаканасці прадаўшчыца, замерла на імг-ненне чарга, спалохана прагучаў голас жанчыны:

—Мне не мёд. Я арэхаў хацела глянуць сыну.

—Я не хачу арэхаў, мама, пайшлі! — хлопчык цягнуў сваю маладую маму за палец і насцярожана глядзеў на людзей. Жан-чына з палёгкай паслухмяна пайшла за сынам.

Толькі тады ўздыхнула, заварушылася чарга.

— А рукі не трэба распускаць, — сказаў мужчына ў спартыў-най куртцы і джынсах. — Не той час!

Пенсіянер з трохлітровым слоікам азірнуўся, змераў яго по-зіркам зверху ўніз і злосна прамовіў:

— Асмялелі!

Ён болын нічога не сказаў, павярнуўся да прылаўка. Праз два чалавекі падыходзіла чарга, мёду яму хапала на ўвесь слоік.

Я выйшаў на вуліцу. Свяціўся пагодны вераснёўскі дзень. Але на гэтым цяпле холадам павявала ад нядаўняга. I ўспом-ніўся той асенні дзень, інвалід на сцюдзёным ветры, вылінялыя стужачкі ўзнагарод. I сённяшні дагледжаны твар, калодка ўзна-гарод, пераважна юбілейных, і ўладная лютасць, якая раптам прарвалася на людзей аднекуль з таго часу, калі ў пашане быў другі парадак.

Нявеста Каліноўскага

Дакладна невядома, калі адбылося знаёмства Марыі з Кас-тусём Каліноўскім, аднак з упэўненасцю можна сказаць, што яны сустрэліся дзякуючы аднаму з братоў Марыі, Юзафу Яман-ту. Менавіта праз Юзафа і адбылося ў Вільні на пачатку 1861 года знаёмства Кастуся Каліноўскага з Марыяй. Відаць, у гэты час і нарадзілася паміж імі вялікае каханне, якое асвятляла ўсё іх астатняе жыццё. Марыю і Кастуся аб'ядноўвалі ідэалы на-цыянальна-вызваленчай барацьбы, мары пра народнае шчасце, дзеля здзяйснення якіх яны гатовы былі ахвяраваць жыццём.

Уладкавацца на працу ў Вільні Каліноўскаму не ўдалося, і каханыя хутка разлучыліся. Кастусь паехаў дадому, у Гродзен-скую губерню. Але духоўныя сувязі паміж ім і Марыяй з гэтага часу ўжо ніколі не парываліся, наадварот, рабіліся ўсё больш моцнымі і трывалымі. Кастусь выкарыстоўваў кожную магчы-масць, каб наведацца ў Вільню як па рэвалюцыйных, так і па асабістых справах. Вядома, што на кватэры Ямантаў Каліноў-скім неаднаразова праводзіліся нарады з кіраўнікамі паўстання, пасяджэнні падпольнага ўрада Беларусі і Літвы. Пасвечанымі ва ўсе тайны паўстання былі і сёстры Яманты, Марыя і Алена. Яны заўсёды старанна выконвалі даручэнні, якія даваліся ім адразу пасля нарад, і дастаўлялі ўсю неабходную інфармацыю ў самыя розныя раёны Вільні.

Апошнім выпрабаваннем кахання Марыі і Кастуся стаў іх арышт на пачатку 1864 года.

Апынуўшыся ў няволі, Кастусь перш за ўсё паспрабаваў ад-веспі навіслую над сям'ёй Ямантаў небяспеку. Нягледзячы на не-абвержныя факты, што ўказвалі на яго трывалыя сувязі з сям'ёй Ямантаў, Каліноўскі мужна даводзіў, што ён у сямействе Яман-таў ніколі не бываў. Следчая камісія не прыняла пад увагу заяву Кастуся Каліноўскага, і ўся сям'я Ямантаў была арыштавана.

Марыя і Кастусь апынуліся ў розных месцах зняволення, пад якія ўлады прыстасавалі будынкі былых каталіцкіх манастыроў. Кожны з іх праз закратаваныя і пакрытыя вапнай шыбы вокнаў мог бачыць месца зняволення другога, але пераадолець гэтую нязначную адлегласць не меў магчымасці.

На дапамогу закаханым прыйшла родная цётка Марыі, Ядві-га Макрыцкая, якая, рызыкуючы жыццём, дабілася ад уладаў дазволу спачатку на спатканне з Каліноўскім, а потым з Мары-яй. Пры дапамозе хабару, дадзенага жандарам, Макрыцкай уда-лося наладзіць паміж Марыяй і Кастусём патаемную перапіску. Нейкім цудам, дзякуючы Ядвізе Макрыцкай, да нас дайшоў адзіны вершаваны ліст Кастуся да Марыі, у якім ён балюча перажывае пра страчанае каханне, шчасце. У гэтым пасланні Каліноўскі супакойвае сваю нарачоную, пераконвае ўспрыняць яго блізкую і немінучую смерць як волю лёсу, хоць духоўнай сувязі паміж ім і каханай не разарвуць ніякія сілы ў свеце.

Неўзабаве ўся сям'я Ямантаў была выслана ў Сібір. Усе дзе-сяць гадоў ссылкі Марыя захоўвала памяць пра Кастуся. Мно-гія дзяўчаты, удзельніцы паўстання 1863 года, выходзілі за­муж за ссыльных. Марыя свядома адмаўлялася ад магчымасці стварыць у Сібіры сям'ю, захоўвала вернасць памяці кахана-га. I толькі на схіле жыцця, калі выразна акрэслівалася самот-ная старасць, Марыя дала згоду на шлюб з былым ссыльным, удзельнікам паўстання 1863 года Войцахам Дмахоўскім.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1952; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.17.154.171 (0.08 с.)