Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Апавяданне дарослага чалавекаСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Сяджу на лаўцы ў скверыку і размаўляю з Васькам. Толькі пачну шалясцець паперай, перагортваючы старонку, як з-пад кнігі высоўваецца чорная лапка і загортвае ліст назад. Я лёгенька адводжу лапку ўбок, і тут Васька выпускав кіпцюры. Праўда, ён разумев, што перашкаджае чытаць, і такімі ўжо вінаватымі вачы-ма глядзіць, што я вырашаю дараваць яму. Грозна ківаю пальцам і гавару, каб сядзеў ціхенька, а то больш з сабою ў парк не вазьму. Васька згодна прыжмурвае вочы. Я зноў схіляюся над кні-гай. Перагортваю старонку... Не, так немагчыма. Васька не вы-трымлівае і зноў перагортвае старонку кнігі назад. — Ты ж абяцаў не турбаваць мяне. Схлусіў? — дакорліва кі-ваючы галавою, гавару яму. Ён як быццам не разумев, што ад яго хочуць, і глядзіць на мяне з недаўменнем. Трэба нарэшце пакараць ката за непаслу-шэнства, хоць Васька і зусім маленькі. Толькі чацвёрты месяц пайшоў. Вырашыў пасадзіць коціка на дрэва. Няхай пасядзіць там, падумае, як перашкаджаць гаспадару. Толькі пасадзіў Ваську на бліжэйшы сук, як пачуў голас ззаду: — Навошта з кацяняці здзекуецеся? Яно ж безабароннае... Вось табе і на! Трапіў, называецца, у сітуацыю. Нейкі пра- хожы, здаецца, думае, што тут крыўдзяць кацяня. Хоць добра, што ёсць на свеце чулыя людзі. Але Васька не слухаецца, учапіўся кіпцюрамі за ствол і не ад-пускае. Даводзіцца аддзіраць ад ствала кожную яго лапку асобна. Ззаду ўвесь час чую нечае дыхание. Щкава, хто гэта? Відаць, бабулька або старэнькі дзядок. Хоча, каб я павярнуўся тварам, і тады ўжо не чакай дабра. Ваську тым часам не падабаецца, што я аддзіраю яго кіпцю-ры, і ён жаласліва мяўкае. Дыхание ззаду робіцца яшчэ глыбейшым, з подсвістам. Ну, зараз будзе! Я хуценька азіраюся. Перада мной стаіць хлопчык, перша-класнік, мабыць. I больш нікога. Кароткая пауза. Хлопчык мя-няецца на вачах, вінавата просіць аддаць яму кацяня. Ён з такой надзеяй глядзіць на мяне і з такой любоўю на Ваську, што я нават разгубіўся. Не ведаю, што і адказаць. А хлопчык засоўвае руку ў кішэню і дастае адтуль нешта. Сонца якраз кінула мне ў вочы сноп яркіх промняў і асляпіла. Расплюшчваю вочы і бачу хлопчыка з працягнутай рукою. На далоні серабрыста бліш-чыць металічны рубель. — Вазьміце, калі ласка. Не дарма... — кажа ён. Што пачынае тварыцца ў маёй душы! Я гатовы праваліцца скрозь зямлю. А хлопчык не разумев майго душэўнага стану, кажа, што ён ужо купіў Тузіка ў аднаго нядобрага дзядзькі, а цяпер просіць прадаць яму і коціка. Мне ўсё ж удаецца растлумачыць хлопчыку, што кацяняці не пагражае ніякая бяда, што мы з ім шчыра сябруем, разам ходзім у гэты сквер адпачываць. Васька ўважліва слухае. Сцвярджальна стрыжэ вушамі, мурлыкав сваю любімую песеньку. Хлопчык развітваецца са мною. У кішэні ў яго ляжыць мета-лічны рубель. На якую жывую істоту ён памяняе яго? На іншага Ваську, на звярка або птушку, якім пагражае бяда? У гэту хвіліну мне сорамна за ўсіх нядобрых дзядзькаў на свеце. Небяспечная дрыгва Запрог гаспадар кабылку, узяў дубец у рукі і падаўся праз лес да балота. Там, у балоцістай нізіне, расце цудоўны белы мох. Без такога моху не пабудуеш ні хаткі, ні хляўка. Едзе, аб'язджае лужыны, любуецца навакольнай прыгажосцю. Побач з кабыл-кай бяжыць яе малы сынок Казбек. Прыехаў чалавек да балота, кінуў кабылцы сена, каб яна не сумавала, а сам узяўся за вілы і пачаў ірваць мох. Прыемная гэта справа: мох доўгі, чысцюткі, смачна пахне. Праўда, цяжкаваты, калі возьмеш на вілы, бо ў той дажджлівы год усё заліло вадой. Да белага моху людзі ставяцца з павагай і ўдзячнасцю. I не толькі таму, што ён паслухмяна кладзецца між бярвенцамі, каб чалавеку ці жывёле цяплей і ўтульней было ў будыніне. У час вайны ён быў надзейным памочнікам партызанскіх дактароў. Лекаў і бінтоў катастрафічна не хапала, а раненых, якіх тэрмі-нова трэба аперыраваць, было шмат. Вось тады і выручаў людзей белы мох. Аказваецца, ён не толькі стэрыльны, але і спры-яе хутчэйшаму загойванню раны. Вось з такімі ўдзячнымі думкамі дзярэ гаспадар мох, падно-сіць да падводы. I раптам спакой душы парушыла думка: «А дзе ж Казбек?» Кінуў чалавек вачыма ў адзін, у другі бок — і вілы вываліліся з рук. Ад Казбека засталася толькі галава і пярэднія ногі, а астатняе паглынула дрыгва. Тут, у гэтай балоцістай нізіне, некалі капалі торф. Тыя глы-бокія ямы запоўніліся вадой, а з часам яны зараслі мохам. Калі ісці праз балота, можна даволі легка трапіць у смяротную паст-ку. Праўда, над гэтымі ямамі мох мае крыху святлейшы колер, але Казбеку было не да колеру. Падбег гаспадар да яго, а жарабя прыкладае ўсе сілы, каб выбрацца. I чым больш яно рухаецца, тым хутчэй і глыбей апу-скаецца. Чалавек, наколькі гэта было магчыма, супакоіў жарабя: — Казбечык, мілы, не хвалюйся! Я зараз нешта прыдумаю! Казбек, відаць, выбіўся з сіл, а можа, зразумеў гаспадара, перастаў дрыгацца і толькі жаласліва глядзеў яму ў вочы. Бліз-ка да жарабяці чалавек падступіцца не мог, паспрабаваў цяг-нуць за пярэднюю нагу, але нічога не атрымалася. Ад падводы пачулася трывожнае ржанне. Гэта маці Казбека не разумела, чаму бачна толькі галава яе дзіцяці. Раптам гаспадар здагадаўся, што да бліжэйшай вёскі ўсяго паўвярсты. Там жа людзі, яны дапамогуць! Набраў ён паветра поўныя грудзі і пачаў клікаць на дапамогу. Раптам пачуў, што яму адказваюць. Хутка крыкі пачалі на-бліжацца, а праз некалькі хвілін гаспадар убачыў мужчын з ся-керамі і вяроўкамі. Прыбеглі і крыху расчараваліся: — Мы думалі, што чалавек трапіў у гэтае пекла! Накінулі вяроўку на ногі жарабяці, пацягнулі. Казбек зра-зумеў, што і ён павінен дапамагаць, пачаў старацца з апошніх сіл — і вось ён на волі! Стаіць ён, шчаслівы, фыркае ды абтрасае з бакоў ваду і слізкую балотную ціну. Мужчыны расказалі, што аднойчы з гэтага ж месца пачулі таксама крыкі аб дапамозе. Прыбеглі, а з ціны тырчыць галава чалавека. Тады нейкі паляўнічы ішоў праз балота і зваліў-ся ў яміну. Прыбеглі людзі своечасова і выратавалі небараку. Дзяўчынка і сокал Жыла-была маленькая дзяўчынка Наташа. Яна была вельмі сур'ёзнай, жадала ва ўсім разабрацца сама і пастаянна задавала дарослым пытанні. За гэта тата празваў яе Чамучкай. А яшчэ яна вельмі любіла розных жывёл. Дзяўчынка доўга ўпрошвала тату і маму, каб яны падарылі ёй маленькага сабачку. Нарэшце гэты цуд адбыўся. У хуткім часе маленькае шчаня Джоні стала агульным любімцам. У выхадныя дні тата вывозіў усю сям'ю ў лес, дзе дарослыя збіралі грыбы і ягады. Дзяўчынка з Джоні гулялі разам у светлым сасновым бары. Аднойчы Джоні нешта знайшоў пад дрэ-вам. Ён, як дарослы сабака, зрабіў стойку, наставіў вушы і весела забрахаў. Чамучка падбегла, апусцілася на калені, рассунула кусцікі верасу і ўбачыла на моху маленькае, кволае, пухнатае птушаня. Нягледзячы на свае невялікія памеры, яно было вель-мі смелае, адважнае. Убачыўшы перад сабою Джоні, яно пера-вярнулася на спіну і выставіла наперад свае лапкі, узброеныя маленькімі вострымі кіпцюрамі. Дзяўчынка асцярожна ўзяла птушаня ў рукі і пайшла паказаць яго тату. Той адразу стаў аглядаць усе дрэвы вакол, каб знайсці гняздо, з якога выпала птушаня. Але гнязда не знайшлі. На хуткай нарадзе было вы-рашана ўзяць малое дахаты і выхадзіць. Са з'яўленнем новага члена сям'і Гошы ва ўсіх паявіліся і новыя клопаты. Гоша аказаўся занадта патрабавальным. Са калок вельмі хутка зарыентаваўся ў сямейнай іерархіі і болып за ўсіх паважаў бабулю-гаспадыню. Птушаня расло не па днях, а па гадзінах. Хутка ў яго пачало з'яўляцца пер'е. Гоша досыць упэўнена бегаў па пакоі, спрабаваў з дапамогай нядужых яшчэ крылаў узбірацца на высокія прадметы. Птушаня было вельмі забаўным, рэагавала на сваю мянушку і паступова стала ўсе-агульным любімцам, чым выклікала рэўнасць Джоні. Хутка птушаня амаль цалкам аперылася і пачало смела ля-таць па пакоі. У яго з'явілася ўлюбёнае месца на буфеце, дзе яно спала на адной лапцы. У час снядання ці вячэры ўсёй сям'і Гоша нязменна сядаў на высокую спінку крэсла і ціхенька папіскваў, выпрошваў чарговы кавалачак мяса. Пад'еўшы, ён перабіраўся на бабуліна плячо, пяшчотна пакусваў яе за вуха. Птушаня пасталела і ператварылася ў вастракрылага сокала з белым прыгожым горлам. Тата павёз Гошу на кафедру заалогіі ў інстытут, каб вызначыць від сокала. Арнітолагі сказалі, што гэта чаглок — вельмі рэдкі сокал, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусь Увечары на сямейнай нарадзе было вырашана выпусціць птушку на волю. Апошняй дала згоду на гэта Наташа. Гошу па-везлі ў той сасновы гай, дзе яго знайшлі месяц таму. Сакалок доў-га не хацеў адлятаць, скакаў з пляча таты на плячо мамы, нават апусціўся на зямлю побач з Джоні і міралюбіва хадзіў вакол яго, быццам развітваўся. Апошняй ён сеў на плячо Чамучцы, пяшчотна ўскудлачыў дзюбай яе валасы, крыкнуў пранізліва і ўзля-цеў. Ён падняўся вышэй за сосны, зрабіў тры шырокія кругі, пракрычаў нешта на сваёй сакалінай мове і знік удалечыні. Яшчэ доўга дзяўчынка Наташа ўспамінала пра свайго гада-ванца Гошу і сумавала. Аднак сум з часам прайшоў. Дзяўчынка разумела, што птушка павінна жыць на волі. Клара У падвале шматпавярховага дома жыве бабрыха Клара, дзе для яе адгароджана і абсталявана даволі прасторнае памяшкан-не, уваход у якое асобны, а дзверы зачынены. Адна з унутраных сцен уся з тоўстага вітрыннага шкла, праз якое можна нагля-даць за жыццём Клары. Ключ знаходзіцца ў Надзеі Малюцінай, навуковай супра-цоўніцы запаведніка, якая жыве на першым паверсе дома. Яна корміць і даглядае звярка, сочыць за парадкам у памяшканні. Калі трэба, то пускае ў падвал наведвальнікаў і расказвае пра жыццё баброў. Клара ведае сваё імя і адгукаецца на яго. А можа, яна проста пазнае знаёмы голас? Калі Надзея бярэ Клару на рукі і гладзіць па чорнай спінцы, тая туліцца да жанчыны, пазірае на яе чор-нымі бліскучымі вочкамі, круглымі, як гузікі. Трымаючыся маленькімі чорнымі лапкамі за рукаў адзення, яна ціха і пяшчотна лашчыцца. Так бабрыха выяўляе сімпатыю, дружелюбную прыхільнасць да сваёй апякункі. Калі Клара чым-небудзь незадаволена ці напалохана, яна гучна шыпіць. Тады да Клары Лепш не падыходзіць.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 2785; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.118.169 (0.007 с.) |