![]() Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву ![]() Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Так мінула б, відаць, яшчэ шмат дзён, калі б не адна падзея.У той ціхі сонечны дзень мы штурмавалі варожыя ўмацаван-ні на другім беразе нашай ракі. Васька Блін дапамагаў бацькам рамантаваць на хаце дах, і камандаваць нам не было кім. А таму Лёнька Гром, уздыхнуўшы, аб'явіў: — Іду ў разведку сам. Пачуеце крык савы — зараз жы плы-віце да мяне на той бераг. Лёнька неахвотна распрануўся і, уцягнуўшы галаву ў плечы, плюхнуўся ў ваду, аж спалохана загаманілі гусі на варожым беразе. Мы з Пецькам заляглі ў траве і пачалі назіраць за сваім ка-мандзірам. Але бачылі толькі яго рукі, што мільгалі ў залаціс-тых пырсках вады. Раптам Лёнька знік пад вадой. Ды тут вынырнуў, замахаў рукамі, і мы выразна пачулі яго немае «р-рату-уйце!». 3 перапуду мы не ведалі, што рабіць, бегалі па беразе і таксама крычалі. А Лёнька ўжо не крычаў. Ён то на нейкі момант з'яўляўся на паверхні вады, то зноў знікаў. I тут мы ўбачылі Ваську Бліна. Не распранаючыся, ён сігануў у раку і шпарка паплыў туды, дзе апошні раз паказалася галава нашага камандзіра. Ад страху, што зараз не стане і Ваські, мы з Пецькам кіну-ліся хто куды... Пра ўсё, што было потым, мы даведаліся ўжо ў Лёнькавай хаце. Блін выратаваў Лёньку. Той хутка ачуняў і зноў з'явіўся на нашай вайсковай базе. Панура загадаў станавіцца на пазі- ЦЫЮ. Апусціўшы вочы, мы папляліся за сваім камандзірам. Ад со-раму мае вушы гарэлі, а Пецька шморгаў носам і засяроджана глядзеў на свае белыя ад пылу чаравікі. Блін убачыў нас здалёк і, як заўсёды, стаў перад намі па ка-мандзе «смірна». — Адставіць, — махнуў рукой Лёнька і, павярнуўшыся да нас, сурова сказаў: — Цяпер наш камандзір — Вася Радзевіч. А мы — яго салдаты. Ясна? Стаць у строй! I зноў мы зацята штурмавалі варожыя крэпасці, бралі доты і бліндажы, фарсіравалі раку. Але камандаваў намі ўжо Васька Блін, наш новы «генерал». Ён чапляў нам медалі за адвагу, а мы дзякавалі і нават не адважваліся папрасіць званне яфрэйтара. Таямніцы ляснога свету На палянцы, акружанай з усіх бакоў баравымі соснамі, стаяла леснічоўка. Гэта была хата-пяцісценка, пры хаце клуня, пасека, воддаль груша-дзічка, студня з цыбатым жураўлём. У студні вада, халодная нават у летнюю спёку. Калі ляснік стаў дзедам, то меў звычку пасядзець пад той гру-шай, забаўляючы ўнукаў леснікоўскімі прыгодамі. 3 асалодаю стары слухаў шум лесу. — I я буду, як вырасту, лесніком, — лашчыўся да дзеда мен-шы, Міколка. — Во малайчына! — хваліў дзед унучка. Міколка рос на ўлонні прыроды, у суседстве з вячыстым борам, любіў сваю леснічоўку. Каб не вайна, то, можа, і цяпер стаяла б тая іх пяцісценка. Сёння не журылася б адна ў асенняй смузе любімая груша-дзічка, што засталася ўдавець на палянцы... Пасля выгнання з роднай зямлі акупантаў бацька Міколкі Станіслаў Сцяпанавіч вярнуўся на ранейшую пасаду. Вайна многіх пакінула без даху над галавой: хто жыў у суседзяў, хто ў халодных зямлянках, а хто і проста ў добрых людзей. Усім патрэбна было жыллё, і кожны стараўся як мага хутчэй адбуда-вацца. Усе, здалёк і зблізку, рынуліся ў лес. 3 пілою і сякерай чалавек пагражаў лясным дзялянкам, і лесніку нялёгка было справіцца з парубшчыкамі. Станіслаў Сцяпанавіч цвёрда стаяў на варце народ нага багацця, не даючы бяздумна пілаваць дрэвы. Ішлі ў клопатах дні. Канчалася лета, надыходзіла дажджлівая восень, і непрыкметна гаспадыняй на баравых абшарах станаві-лася зіма. А тады на крылах цёплых вятроў прылятала з-за мора зялёная вясна-чараўніца, і лясы першыя дружна адгукаліся на яе малады покліч. На вачах прачынаўся, маладзеў стары бор. Звычайна на досвітку, калі яшчэ няма сонца, у гушчары га-рэзнічае рознае птаства. Яшчэ хвіліна — і наваколле поўніцца рознагалосым птушыным спевам. А як праз верхавіны соснаў працэдзяцца промні-ніткі і на ігліцы заварушацца рыжыя со-нечныя плямы, на прыгрэве між старога, пажоўклага лісця можна ўбачыць, як выскоквае з зямлі сон-трава. Станіслаў Сцяпанавіч мог гадзінамі стаяць і, нібы зачарава-ны, слухаць шолахі лесу, бо чуў у іх лясныя радасці і трывогі. I сына свайго Міколу часта браў з сабою і спыняў яго ў самых не-чаканых месцах, раскрываючы перад ім таямніцы ляснога свету. — Глядзі, вунь тая небарака, пэўна, хворая, — бацька па-казваў на высокую сасну. — Бачыш, у яе рэдкаватая ігліца на вяршыні. А ўсё ад таго, што побач вось тая вілаватая бярозка, яна адбірае ў яе сокі. А на той, глядзі, кара зашурпацілася. Каб хаця караед не ўбіўся... На даўніх палянах яшчэ перад той вайною ляснік сваімі рука-Mi пасадзіў сасонкі. Яны добра прыжыліся і разрасліся, узняў-шыся пышнымі кронамі ў самае неба. Наведваючыся ў гэты барок, Станіслаў як бы між іншым гаварыў свайму сыну: — Во як станет на ногі, можа, заменіш мяне. То беражы са-сонкі гэтыя. Дзедава памяць! Мікола моўчкі ківаў галавою. I неяк нечакана, магчыма, першы раз так пільна паглядзеў на бацьку і заўважыў, што ў яго інеем прыхапіла скроні і вакол вачэй столькі маршчынак. Ві-даць, старое бацька, але той ішоў лёгка, спорнымі крокамі, і сын супакоіўся. Бясхвосты шпак Вясна была ў поўным разгары, і шпакі спяшаліся аблюба-ваць сабе жытло. Але чамусьці яны абміналі нашу шпакоўню, быццам якое пачварнае пудзіла. I што ім не падабалася ў нашым дамку? Нават вераб'і не пажадалі заняць вольную жылплошчу. — Можа, дзірка занадта вялікая? — выказаў сваё меркаванне брат. Толькі змяніць што-небудзь мы ўжо не маглі, даводзілася чакаць і спадзявацца. I вось аднойчы чаканне было ўзнагароджана: мы ўбачылі шпака, які сеў на нашу шпакоўню. Гэта быў нейкі дзіўны шпак, вяртлявы, неспакойны і баязлівы. А яшчэ ён дзесьці страціў свой хвост і таму выглядаў даволі смешна. Спачатку бясхвосты з прыдзірлівай падазронасцю агледзеў шпакоўню звонку, нібы баючыся хітрага падвоху. Потым з яшчэ болынай асцярожнасцю пераскочыў да квадратнай дзіркі, якую мы з братам выдзеўблі долатам у дошцы. Нарэшце ён асмеліўся зазірнуць у акенца і, пераканаўшыся ў сваёй бяспецы, нырнуў У шпакоўню. Мы, узрушаныя і заінтрыгаваныя, працягвалі сваё назіран-не, схаваўшыся за вугал хаты. Нас турбавала адно: чым закон-чацца агледзіны? Вельмі ж ужо дзікаваты гэты навасёл! Такога паспрабуй улагодзіць.
«Ага, не ўцёк!» — мы ледзьве стрымаліся, каб сваімі крыка-мі радасці не спужаць доўгачаканага навасёла. Шпак пачаў будаваць гняздо. За першай саломінкай ён ху-ценька прынёс поўную дзюбу сухой травы, потым яшчэ і яшчэ. Бясхвосты лётаў, нібы апантаны, і зносіў у шпакоўню ўсё, што траплялася яму ў дзюбу: і салому, і сухія травінкі, і курынае пер'е. Шпак вельмі спяшаўся, быццам баяўся, што яго могуць апярэдзіць і ён не паспее зладзіць сваё гняздо. I тут здарылася неверагоднае. Раптам мы сталі сведкамі ней-кага дзіўнага цыркавога нумара, які праз гады бачыцца вясё-лым, камічным здарэннем. У такое і самі не паверылі б, калі б хто расказаў. Але ж гэта не выдумка! I яшчэ раз пераконваешся: жыццё іншы раз падкідвае такія сюрпрызы, што і насмяешся да слёз, і рукамі развядзеш. Толь-кі ў той вясновы дзень нам было не да смеху, як і ў той дзіўны вечар. Спачатку ад шпакоўні адвалілася донца. Вось жа майстрава-лі мы з братам птушыны домік, а цвікі ў нас былі старыя, іржа-выя. Таму і зладзілі яго на скорую руку. За донцам шухнула саламяна-травяное гняздо, адразу ж падхопленае раптоўным парывам ветру. Услед за донцам і гняздом сігануў уніз бясхвосты. Ён бездапаможна перакуліўся ў паветры, страшна перапа-лоханы такой неспадзяванкай, але тут жа стаў на крыло, зрабіў круты віраж, жаласліва свіснуў і адчайна паляцеў у вышыпю. Толькі мы і бачылі яго. Мы з братам знялі шпакоўню, прыбілі донца і зноў паднялі над хлявом. Але птушыная хатка пуставала да самага лета. Гэта была першая і апошняя шпакоўня майго дзяцінства, якая так ашаламіла бяздомнага шпака. Тры зялёныя шары Граніца праходзіць па звілістай, з камяністымі берагамі рэч-цы. На тым беразе — чужая зямля, невялікая веска. Хаты глі-набітныя, з плоскімі дахамі. Вокны хат выходзяць не на вуліцу, а на двор, абнесены глінянымі сценамі. На гэтым беразе стаіць наша сяло. У ім новая школа, прастор-ная і светлая, як і ўсе новыя школы ў нашых сёлах.
|
|||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1332; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.239.6.58 (0.005 с.) |