Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вырашылі яны тады, што работа пойдзе лепш, калі пясок трохі намокне.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Падбадзёрваючы сябе, дружна пачалі зноў капаць і выкапалі цяпер такую доўгую і шырокую яму, якая ўжо лёгка не магла засыпацца. Лапаты слізганулі па нечым жалезным. Хлопцы ўзрадаваліся, бо падумалі, што наткнуліся на кацёл з грашыма. Толькі калі абкапалі кругом і хацелі падняць з зямлі, убачылі, што гэта быў цяжкі жалезны панцыр. Сталі яны ў здзіўленні і глядзелі, як недарэчна падманула іх надзея. Тады адзін смялейшы сказаў, што трэба хоць бы зброю ўзяць сабе, каб засталася яна як памяць пра іх дарэмную працу. Толькі яны намерыліся так зрабіць, як раптам бліскавіца асвяціла ўзгорак, і бачаць: стаіць агромністы асілак у жалезным панцыры і трымае востры меч над іх галовамі. Трывога ахапіла іх сэрцы, грымоты ўскалыхнулі зямлю, а асілак прамовіў: — Нікчэмныя! Золату і срэбру прадалі ўсе пачуцці вашы, толькі ў багацце ўклалі свае надзеі, не ўшанавалі прах волата, які з годнасцю скончыў тут жыццё... Загрымела ў аблоках, і асілак знік з вачэй. Пры святле бліскавіцы зноў пабачылі хлопцы перад сабою засыпаную яму, і падалося ім, што на тым самым месцы зямля некранутая была Лазовы куст Адкупіліся аднойчы ў пана два бедныя мужыкі, якія шмат гадоў збіралі капейчыну да капейчыны, купілі тры дзесяціны добрай, урадлівай зямлі, каб пабудавацца на ёй і гаспадарыць. Ды не ведалі толькі, дзе паставіць хаты, шкада ж кожнай пядзі дарагой зямліцы. Доўга яны разважалі ды меркавалі і нарэшце вырашылі каля самага краю свайго ўладання, непадалёку ад рэчкі, высечы вялізны лазовы куст і на яго месцы пабудавацца. Справіліся з лазой: высеклі, выкарчавалі, нават галіны спалілі. Як і задумалі, збудавалі па хаце і пачалі жыць. Перазімавалі, а вясной, ледзь толькі сышоў снег, яшчэ і травіца не паспела зазелянець, бачаць: пасярод двара, на гародзе ды і пад сценамі хат — усюды прабіўся лазняк. Нічога не падазраючы, зноў узяліся мужыкі за сякеры і папысякалі амаль паўметровыя лазовыя парасткі. Ды дзе там! Выйшлі раніцай скаціну дагледзець, а за ноч лаза ўжо на цэлы метр вымахала. Мужыкі зноў за сякеры і гэтым разам усю лазу, аж да апошняга прутка, высеклі, сабралі і спалілі на вогнішчы. Не дапамагло: за ноч зноў увесь двор лазой зарос. Зразумелі нарэшце мужыкі, што тут нешта нядобрае, і больш не чапалі лазу. Вырашылі пачакаць, паглядзець, што ж далей будзе. А далей не стала мужыкам ад той лазы ніякага жыцця. Так яна разраслася, што ўсё на градах пад ёй засохла-загінула, а праз двор, да паветак ці на дарогу, як па густым лесе, даводзілася прабірацца. Заходзілі суседзі, глядзелі на дзівосны лазняк, шкадавалі мужыкоў, розныя парады давалі, як ад кустоў пазбавіцца. Хто раіў пад карані солі падсыпаць, хто — вадой заліць, а хто і наогул казаў, што трэба зімы дачакацца, можа, вымерзне жы- вучае кустоўе. I вось аднойчы завітаў да тых мужыкоў дзядок, увесь у белым адзенні, з кульбай у руцэ і пустой торбачкаю за плячамі. Вады папрасіў напіцца. Ды толькі напаілі яго шматпакутныя спагадлівыя гаспадыні не вадой, а малаком, салодкім, халодненькім. Азірнуўся вакол дзядок ды і дзівіцца, што людзі ў такім дзікім кустоўі жывуць і не скардзяцца. А жанчыны яму ў адказ: — Ды які з таго толк! Каму мы толькі не расказвалі пра сваю бяду, чыіх толькі парадаў не слухаліся! I солі пад карані сваёй лазе падсыпалі, і тапілі, і вымаразіць спрабавалі — нічога не дапамагае, як расла, так і расце безупынна. У нас ужо і рукі паапускаліся, адзін, відаць, паратунак — на новае месца перабрацца. Уздыхнуў дзядок, зірнуў яшчэ раз на лазу, якая ўжо і хаты перарасла, і кажа: — Не, дачушкі, калі мяне паслухаеце і ўсё, што скажу, зробіце, не давядзецца вам на новае месца перабірацца. А зробіце вось што. Дачакайцеся першага дожджыку. Як замжыць, асцярожна кожную лазінку выкопвайце, нясіце хутчэй да рэчкі і там, на беразе, як найглыбей пасадзіце. I калі наказ мой дакладна выканаеце, то ўвесь куст да вясны сам да рэчкі перабярэцца. Расказаў пра ўсё гэта дзядок, падзякаваў за малако салодкае, выйшаў за брамку і адразу ж знік невядома куды. Хаця асабліва і не паверылі дзядку мужыкі і жанчыны, але ўсё-такі, пакуль імжыў першы пасля той размовы дожджык, перанеслі са свайго двара і пасадзілі на беразе Волмы пучок лазовых пруткоў. I ўсё спраўдзілася, як і казаў той дзядок. За які-небудзь тыдзень высахла лаза на двары і на гародзе аж да апошняга прутка. А на голым беразе Волмы вырас малады лазовы куст. Вось ад тых дзвюх хацінак і пайшла вёска. I хаця ні ў каго болып на двары лаза не расла, нават не з'яўлялася, вёска ўсё ж паспела атрымаць сваю назву з-за таго злашчаснага куста. Так гэтая назва Лазовы Куст за ёй і засталася. Машэка На тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца Магілёў, стаяў цёмны, непраходны лес, які не прапускаў нават сонечных промняў. Ад яго і Дняпру было цесна, а Днепр у той час быў шырокі і сярдзіты. У тым лесе жыў страшны разбойнік, якога звалі Машэ- кам. У яго была такая вялікая сіла, што адною рукою спыняў экіпаж з васьмёркай коней на ўсім скаку, ухапіўшыся за кола, і адным разам вырываў з карэннем высокія сосны. Хадзіў гэты разбойнік у мядзведжай шкуры, накінуўшы яе поўсцю ўверх. Не такі тады быў народ, як цяпер, многа было асілкаў, але ўсе дрыжалі перад Машэкам, і пяць дзясяткаў нічога не маглі зрабіць супраць аднаго. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя селішчы. Нягледзячы на тое, што людзі жылі тады вялікімі сёламі, ён, не баючыся, прыходзіў у кожнае сяло і браў тое, што яму было трэба. Усюды людзі самі адчынялі яму вароты, абы толькі пакінуў жывымі. Не раз выходзілі супраць Машэкі цэлымі палкамі, але ён жыў у такой непраходнай пушчы, што ніхто не знаходзіў не толькі яго бярлогі, але і дарогі назад. Але і на Машэку прыйшла пагібель. Чаго не маглі зрабіць сотні людзей, тое зрабіла адна жанчына. Раз па дарозе праз лес ехала плеценая брычка, запрэжаная васьмёркай коней. У ёй сядзеў малады мужчына з прыгожай жанчынай. Тут з'явіўся Машэка з-за агромністай елкі, мігам спыніў брычку і ўраз скінуў кучара, той не паспеў нават азірнуцца. А пан, які сядзеў у брычцы, убачыў, што тут кепскія жарты, выхапіў шаблю і з усяго размаху ўдарыў Машэку па галаве. Але шабля зламалася, а мужчына прырос да свайго месца ад аднаго ўдару разбойніка. Глянуўшы на жанчыну, Машэка раптам стаў як укопаны: ён пазнаў у ёй старую знаёмую. Гэта яна, адхіліўшы яго каханне, прымусіла Машэку пасябраваць з буйным ветрам. Ачуняўшы пасля здзіўлення, Машэка ўзяў у свае лапы паўмёртвую ад перапуду прыгажуню і аднёс у сваю бярлогу. Тут яна апрытомнела і, адразу зразумеўшы сваё незайздроснае становішча, пачала складаць планы, як ёй загубіць разбойніка, а самой вырвацца з яго лап. Прыкінулася яна лагоднаю, паслухмянаю, і разбойнік зусім ёй даверыўся. I вось раз, калі ён бяспечна заснуў пры ёй моцным сном, яна асцярожна дастала вялізны нож і забіла разбойніка. Учыніўшы гэту справу, пры- гажуня неяк выйшла на дарогу, прыйшла да сваіх і паказала ім тое праклятае месца, дзе людзі і закапалі разбойніка, а месца, дзе ён загінуў, назвалі Магілаю Льва. Недалёка ад таго месца знайшлі высокую гару, якая ўся была ўсыпана касцямі нявінных ахвяр Машэкі. Гэта гара і цяпер называецца Машэкаўкай, на ёй знаходзяцца гарадскія могілкі. Пасля Машэкі тут жыло яшчэ шмат разбойнікаў, для знішчэння якіх улады краю прызначылі гэта месца для ссылкі злачынцаў. Ссыльныя памалу высеклі лес і прагналі разбойнікаў. Пазней на тым месцы заснавалі горад, які ці ад магіл забітых разбойнікамі людзей, ці ад магілы самога Машэкі быў названы Магілёвам. Легенда пра Нёман Шмат прыгожых легенд захавалася пра наш Нёман. Давайце прыгадаем адну з іх. Даўным-даўно, тысячы гадоў назад, з-пад вялізнага каменя, дзе б'е крыніца, нарадзіўся славуты асілак. Яго назвалі Нёманам. Жыў ён сярод лясоў дрымучых, лугоў шырокіх. Быў ён прыгожы, працавіты. Прыродзе, людзям, усяму жывому дабром плаціў. Па суседстве жыла рэчка Лоша. Была яна гультаяватая, ляжала ў цяньку ды сабою любавалася. Нікому ад яе не было ні радасці, ні карысці. Лоша часта заглядала да свайго суседа, дзівілася з яго стараннасці ды працавітасці. За маўклівасць называла яго Неманцом. Цяпер ніхто і не ведае, не помніць, за што Нёману прыглянулася рэчка Лохпа. Памятаюць толькі пра іх шыкоўнае вяселле. Гуляла на ім уся вялікая радня і жаніха, і нявесты. Каго там толькі не было! Гулялі, балявалі, маладым шчасця ды добрай долі жадалі. Скончылася вяселле, пачаліся будні. Трэба было жыць і працаваць. Зноў Нёман-працаўнік не ведаў ні дня, ні ночы. Паіў, карміў, дапамагаў усім, хто да яго гарнуўся: і чалавеку, і зверу, і птушцы, і рыбе, і жыўнасці ўсякай. Цешыў сваім водным люстэркам прыбярэжныя лясы, палеткі, лугі, на сваіх магутных руках насіў лодкі, плыты, чоўны. ІІе адзін раз запрашаў на шырокі прастор і сваю красуню ненаглядную. Толькі тая заставалася абыякавая, раўнадушная да ўсяго. Па-ранейшаму не хацела падзяляць працу, нягоды і радасці свайго волата Нёмана. Не па душы стала такое жыццё Нёману. Аднойчы цёмнай ноччу кінуўся ён наўцёкі ад гультаяватай Лошы. Дзе поплавам бег, дзе азярцом, дзе ў чарот хаваўся. I толькі потым у адкрытую асілак пайшоў да мора. Прачнулася Лоша, а каханага няма. Толькі тады яна зразумела, як важна даражыць каханнем, даверам, працаю, як важна, каб цябе кахалі. Пачала даганяць любімага ўцекача, бегла па далінах ды па нізінах. Але сіл не хапала. Гукала, плакала, клікала на дапамогу, але ніхто не хацеў дапамагаць лянівіцы. Толькі праз некалькі кіламетраў пабачыла яна каханага. Хва- лямі горкіх слёз кінулася Лоша ў абдымкі да свайго вернага асілка. Адчула, што жыць па-ранейшаму, ленавацца — значыць адной застацца, назаўсёды знікнуць, высахнуць. Пачала дапамагаць Нёману. 3 часам і людзі не абміналі яе, будаваліся на берагах Лошы. Пасля гэтага зажылі ў згодзе Нёман ды Лоша. А Нёман-працаўнік і сёння ніколі не забывае родныя мяс- ціны. Кожную вясну, кожную восень дажджлівую вяртаецца да маці сваёй — крынічкі, якая цячэ з-пад вялізнага каменя. Вяртаецца сюды, каб сустрэцца са сваёй Лопіай, са сваёй мала- досцю, каханнем.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1201; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.142.126 (0.008 с.) |