Старыя мудрыя жабы добра ведалі жыццё. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Старыя мудрыя жабы добра ведалі жыццё.



Аднойчы ў небе мільгануў страшны шэры цень. Сярод жаб пачалася паніка. Яны кідаліся ў ваду і як мага глыбей закопва-ліся ў глей. Жабяня ўбачыла, як на доўгіх тонкіх нагах ішла па вадзе нейкая вялікая шэрая птушка. Яна хапала дзюбай жаб, падкідала іх угору і глытала — адну за другой. Відовішча было жахлівае. Жабяня здагадалася, што гэта і ёсць Чапля.

Наглытаўшыся жаб, Чапля ўзмахнула крыламі і паляцела.

Павойкаўшы і паўздыхаўшы, жабы зноў узяліся за свае справы.

Жыццё ў сажалцы ішло сваёй хадою, пакуль зноў не з'яві-лася Чапля. Жаб як ветрам здзьмула. Не паспела схавацца толь-кі Жабяня. Проста на яго насоўваўся шэры велікан. Жабяня ўбачыла маленькія вочкі і вялікую дзюбу, скіраваную на яго. У Жабяняці ажио каленцы задрыжалі.

— Паслухайце, — закалацілася яно, — не ешце мяне. Давай-це лепш сябраваць.

Але Чапля нават не абазвалася. Яна ўзя л а Жабяня за лапку, папаласкала ў вадзе і, падкінуўшы ўгору, сабралася праглы-нуць.

Жабяня пакрыўдзілася: навошта яго паласкаць? Яно ж не бруднае, бо з вады амаль не вылазіць. I не склада лапак, а рас-тапырыла іх ва ўсе бакі. Чапля здзівілася. У такім выглядзе яна ніяк не магла праглынуць здабычу. Чапля яшчэ раз раскрыла дзюбу, але Жабяня ўвапхнула ёй у горла сухую чараціну.

Затаіўшы дыхание, жыхары сажалкі пільна сачылі за пая-дынкам. Выкінуўшы з дзюбы чараціну, Чапля зноў падкінула Жабяня ўгору. Але тое, падаючы, шпурнула ёй у вочы ціну. Чапля ад нечаканасці разгубілася. Пакуль яна ацерабілася ад ціны, Жабяня востраю асакою аблытала ёй ногі.

Жыхары сажалкі хоць і трымцелі ад страху, але рады былі за малое Жабяня і дружным кваканием падбадзёрвалі яго.

А Чапля яшчэ больш злавалася. Яна разумела, што робіцца пасмешышчам, бо Жабяня ўжо не толькі абаранялася, але і на­ступала, шпурляючы ёй у галаву ўсё, што трапляла ў лапкі. Потым ухапілася за нахіленую чараціну, разгайдалася і сигану­ла на другую сцябліну. Як ні старалася Чапля яго дзеўбануць, не магла. Нарэшце ёй гэта надакучыла. Апошні раз яна нацэлі-ла дзюбу на Жабяня, але тое паспела падсунуць ёй ракавінку.

Чапля зноў здзіўлена глянула на Жабяня і ў роспачы падума-ла: «Хай яго ліха! Праглынеш такое, а потым яшчэ захварэеш. Усе яны тут нейкія дзіўныя».

I падалася Чапля прэч ад сажалкі.

Буся

Адчыніліся дзверы, і ў хату ўбегла Юлька. У мокрым ад ра-нішняй расы прыполе яна трымала бусляня. Вочы дзяўчынкі былі поўныя таямніцы і радасці. Маці здзівілася:

— Дзе ты яго знайшла?

— Бегла праз двор дзеда Нупрэя і ў траве ўбачыла, — радасна адказала Юлька.

Дзяўчынка апусцілася на падлогу і пачала разглядаць бус­ляня. Хоць было яно добра аперанае, але не магло яшчэ стаяць на цыбатых нагах, падала то на адзін, то на другі бок. Юлька пасмяялася з такой нязграбнасці і пачала суцяшаць бусляня:

— Ну чаго ты, Буся?

Малая сядзела на падлозе, гладзіла мокрыя птушыныя пёры, чырвоныя, нібы азяблыя, ногі і радавалася: такога ў яе жыцці яшчэ не было! Некалі, праўда, дзядзька Арсен даў патрымаць дзікае качаня, аднойчы злавіла на гарышчы галубку, а вось каб бусел! Юлька прытуліла цёплую птушыную галаву да шчакі і заплюшчыла вочы.

Апоўдні, пачуўшы пра навіну, у хату зайшоў дзед Нупрэй. Моўчкі кіўнуў галавою, прысеў на лаву і стаў расказваць пра тое, што буслы могуць скінуць з гнязда птушанят, калі чака-ецца сухмень.

Юлька прапанавала падсадзіць бусляня ў буслянку. Аднак дзед Нупрэй папярэдзіў, што дарослыя птушкі могуць яго за-дзяўбаць. Стары параіў самім выхадзіць бусляня, карміць яго бульбай, рыбай.

Задаволеная Юлька адгарадзіла для бусляняці куточак і вы-бегла на вуліцу. Хутка ўся веска ведала пра Юльчыну радасць. Калі вярнулася з поля маці, то ўбачыла поўную хату дзяцей. Пасярод кухні стаяла міска з рыбай, а Буся, абсохлы і папры-гажэлы, цікаўна паглядаў на малых.

Праз тыдзень Буся зусім прызвычаіўся да новага жыцця, па-сябраваў не толькі з Юлькай, але і з катом Мікітам. I дзяўчынка ўсё часцей выводзіла бусляня за веснічкі. Яны звычайна ішлі спачатку на прычал, дзе ў рыбацкіх лодках можна было знай-сці якую-небудзь спажыву. Мікіта бег за імі і ад радасці вурка-таў. 3 прычала яны накіроўваліся на выган і там гулялі. Буся няўклюдна бегаў за Юлькаю, смешна памагаючы сабе крыламі.

Аднойчы ён не разлічыў, разбегся мацней, чым звычайна, і, на здзіўленне Юльцы, праляцеў ажио да самага ўзлеска. Калі да яго падбегла Юлька, Буся ўпершыню паглядзеў на яе з яўнай перавагай.

А той дзень Юлька ніяк не магла забыць. Яны ледзь не з ра-ніцы бавілі час на выгане. Буся хадзіў па траве і збіраў цвырку-ноў, а Юлька рвала шчаўе. Раптам яна пачула вясёлы бусліны клёкат. Падумала спачатку, што гэта Буся, але, азірнуўшыся, убачыла: высока ў небе кружылі Нупрэевы буслы, а бусліха стаяла ў гняздзе і клекатала на ўсю ваколіцу.

Буся пакінуў свой клопат і таксама паглядзеў у неба. А по­тым не вытрымаў, неяк таропка разбегся і нечакана падняўся на крыло. Зрабіў над выганам круг і ўзяў кірунак да Нупрэе-вай хаты. Юлька бачыла, як ён там, у небе, далучыўся да сваіх, згубіўся ў тым гурце, і праз хвіліну ўжо не разабраць было, ка-торы з іх Буся.

Юлька да самага вечара прасядзела на выгане, чакаючы, што Буся вернецца. Але ён не вярнуўся. I Юльцы было радасна і туж-ліва.

Палоннікі

Цэлы тыдзень гуляла завіруха. Дзе толькі магла, намяла гур-бы снегу. А потым нечакана спахапілася, нібы задумалася, што гэта яна нарабіла.

Юлька таксама здзіўлялася паводзінам зімы. Калі ўсё ўга-манілася, дзяўчынка пачала прыводзіць у парадак падворак. Расчысціла сцежкі да хлява, пограба і калодзежа, да абеду не переставала махаць лапатай. Калі падворак набыў належны вы-гляд, уздумала пабегчы ў лес, каб паглядзець, што там сталася.

Лес быў насцярожаны. Нясмела распраўлялі плечы яліны, ківалі галовамі высозныя сосны. I толькі дубы, усведамляючы сваю моц, стаялі спакойна.

Ногі час ад часу правальваліся ў глыбокі снег, але Юлька крочыла далей. Столькі прайшла, а ніхто ні голасу не падаў, ні следу не пакінуў! Усё нібы вымерла за тыя завейныя дні.

Вярталася дадому берагам рачулкі, што брала свой пачатак з лясной крыніцы. Рачулку нават і цяпер не прыхапілі маразы. Нястомна бруіла яна між белых берагоў. I толькі каля таго мес­ца, дзе рачулка ўпадала ў возера, бег яе амаль спыняўся, а над паверхняю вады стаяла пара.

Раптам адтуль, нарабіўшы плёскату, узнялася белая чарада вялізных птушак, зрабіла круг і села на процілеглым беразе.

Юлька ў здзіўленні спынілася. Лебедзі? Адкуль яны зімою? Toe, што ўлетку на возеры жыла сям'я гэтых птушак, дзяўчын-ка ведала. Але не чакала сустрэць іх тут, амаль побач з вёскай, сярод снягоў.

Абышла тое месца, адкуль падняліся птушкі, агледзела бераг і неглыбокае рачное дно. На кромцы лёду былі даўнія птушы-ныя сляды, а дно старанна вычышчана ад расліннасці. Юлька пайшла ў вёску, а пад вечар зноў з'явілася тут і высыпала ў ра­чулку торбачку варанай бульбы.

3 таго дня для Юлькі пачаліся новыя турботы. Перад тым як ісці ў школу, яна набірала ў торбачку адвараную звечара бульбу і знаёмай сцежкай кіравала туды, дзе чакалі яе пятнац-цаць белых палоннікаў. Птушкі ўжо не палохаліся, а толькі на ўсялякі выпадак адплывалі ад берага і пазіралі, як Юлька высыпае тую бульбу.

Перад Новым годам нечакана зноў ударылі маразы, і ў Юль-кі стала больш турбот. Каля сотні качак-крыжанак таксама знайшло на рэчцы прытулак. Юлька паглядала, як сярод той шэрай чарады на правах гаспадароў плавалі лебедзі, і радава-лася, што ўсім хапае і месца, і корму.

Так прайшлі снежань, студзень, люты. А калі ў сакавіку па-дзьмулі з поўдня цяплейшыя вятры і на возеры пачаў чарнець лёд, першыя пакінулі сваё прыстанішча няўрымслівыя качкі. Павесялелі і лебедзі. Птушкі штодзень сустракалі Юльку бадзё-рымі ўскрыкамі, але развітвацца з прыветнай мясцінай яшчэ не адважваліся.

Нарэшце і з імі надышоў час ростані. У тую раніцу надзвычай ярка свяціла сонца. Лебедзі з горда ўзнятымі галовамі плавалі ў рацэ і пра нешта ажыўлена гаманілі. Яны пачакалі, пакуль Юлька высыпле з торбачкі сняданак, падплылі да таго месца і пачалі есці. Потым раптоўна, нібы згаварыўшыся, падняліся на крыло. Зрабілі адзін круг, другі, набіраючы вышыню, і ўзялі кірунак на сінія лясы.

А Юлька яшчэ доўга стаяла на беразе і глядзела ўслед птуш-кам.

Прыёмыш

Адразу ж за калгаснай сядзібай раскінуліся шырокія палеткі. Раздолле тут летам гарэзліваму ветрыку. Набягае ён адне­куль ажио з-пад далёкага сіняга лесу, завівае чупрыны густому высокаму жыту, блукае па полі, калыша ад краю да краю буй­ное, туга набітае зернем калоссе.

I няма нічога дзіўнага, што гэта месца даўно аблюбавала шэ­рая зайчыха. Ляжыць, бывала, яна днём у жыце, прыслухоўва-ецца да галасоў жаваранкаў, што срэбрам трымцяць, пераліва-юцца на розныя лады ў глыбокім сінім небе. А ноччу зайчыха абыходзіла свае любімыя мясцінкі. Больш за ўсё яна бывала на агародзе, які знаходзіўся на другім баку калгаснай сядзібы. Ды як жа іначай. Жыць недалёка ад агарода і не паласавацца сакавітай капустай або салодкай морквай?

У канцы лета ў зайчыхі нарадзілася чацвёра зайчанят, на­добных да шэрых мяккіх клубочкаў.

3 кожным днём у полі чулася ўсё больш і больш людскіх га-ласоў, гулі машыны. Аднойчы свежым ранкам зайчыха прач-нулася ад моцнага грукату матора.

На яе з дзецьмі насоўвалася вялізная машына, яна махала, нібы птушка, крыламі, а за ёю было чыстае зжатае поле. Зайчы-ху працяў востры страх. Разам з дзецьмі яна кінулася з усіх чатырох наўцёкі. Адно зайчаня заблыталася ў густым жыце. Камбайнер спыніў машыну і злавіў яго.

— Вось будзе дачушцы пацеха! — ён узяў шэранькага за вуш-кі і пасадзіў у скрынку камбайна, дзе ляжалі розныя інстру-менты.

Ой, як зарадавалася зайчыку васьмігадовая дачка камбайне-ра Ніна. Бацька трымаў зайчыка на руках, а дзяўчынка гладзіла яго па спінцы і нараспеў прыгаворвала:

— Шэранькі мой! Дзе ж твая мамка? Ты галодны, зараз ма-лачка табе дам.

Зайчык сапраўды хацеў есці, але не ўмеў ці не хацеў хляб-таць са сподка, куды яму наліла малака Ніна. У гэты момант адчыніліся дзверы, і ў пакой увайшла кошка Мурка. У яе толькі ўчора забралі кацянят і раздалі суседзям. Ніна ўзяла Мурку на рукі, а бацька паднёс да яе зайчыка. Мурка з ласкай аднеслася да шэранькага і пачала карміць яго.

Так зайчык і рос на Мурчыным малацэ. У яго быў вясёлы нораў. Ён такія фокусы вырабляў, што ўсе ў доме са смеху кла-ліся. Еў ён капусту, моркву, канюшыну.

Усё было б добра, але ў гаспадара быў невялічкі шчанюк Ша-рык. Ён, як і ўсе добрыя сабакі, брахаў начужых, зганяў з двара суседскага пеўня. Аднойчы Шарык добра-такі пацягаў зайца за вушы. Невядома, чым бы ўсё гэта скончылася, калі б Ніна не выручыла яго: яна адабрала перапуджанага шарачка з зубоў шчаняці, а самога Шарыка пакарала дубцом.

Кошка не любіла Шарыка. Як толькі ён заходзіў у сенцы, кідалася на яго і злосна шыпела. Шарык тады з усіх ног уцякаў за дзверы. Хутка і заяц навучыўся сяму-таму ў кошкі. Ён яшчэ ля парога сустракаў Шарыка і пачынаў барабаніць пярэднімі лапамі па спіне сабачкі так, што з таго ажно шэрсць сыпалася. 3 часам шарак зусім перастаў баяцца сабакі. Так і жыў ён далей у сваёй прыёмнай сям'і.

Нечаканая сустрэча

Сябры Міця і Валерка ледзь не подбегам спяшаліся на элек-трычку. Яны крочылі паўз агароды, міма калгаснага саду, це­раз гулкі чыгуначны мост. Абодва былі апрануты ў паношаныя вучнёўскія касцюмы, на нагах — боты. У кожнага ў руцэ па вядзерцы.

Вось і станцыя. Жоўты домік прыткнуўся ў невялічкім цяніс-тым парку. Электрычка, нібы алень, затрубіла ў лесе за паваро-там. Цягнік мякка падкаціў да станцыі. Пасажыры замітусілі-ся. Забразгалі вёдры, зарыпелі кашолкі. Міця з Валеркам селі ў апошні вагон.

Электрычка зноў затрубіла, плаўна кранулася з месца і пача­ла набіраць хуткасць. Міця і Валерка пазіралі ў акно. Перад ва-чыма мільгалі і тут жа адбягалі назад чыгуначныя будкі, домікі і сады. Затым пачаліся палі, аблогі, узгоркі, пералескі. Бетон-ныя слупы высакавольтных ліній то там, то тут пераступалі чыгунку і ішлі ўдалеч. 3 грукатам праносіліся сустрэчныя та-варныя саставы.

Вось нарэшце і станцыя Дубравы. Міця з Валеркам выйшлі з вагона, перайшлі чыгуначныя пуці і амаль адразу ж апынуліся ў лесе. Мясціны гэтыя былі ім добра знаёмы. Разам з бацькамі яны часта прыязджалі сюды ў грыбы і ягады.

Мінуўшы лагчынку, дзе моцна пахла ігліцай, мохам і гры-бамі, сябры выйшлі на вялікую прагаліну, парослую светла-зялёным чарнічнікам. На ягадніках карміліся чародкі драздоў. Спелыя ягады тут былі абабраныя, заставаліся толькі дробныя і зялёныя. На вышэйшых мясцінах траплялася многа жоўтых лісічак. Неўзабаве вёдры ў хлопцаў былі напоўнены імі амаль напалавіну. Болын лісічак сябры не бралі. А можа, баравікі трапяцца!

Трэск сухога галля прымусіў хлопчыкаў прыслухацца. Зусім блізка пачуўся тупат, і з кустоў выйшла ласіха. Валерка хацеў нешта крыкнуць, але ад страху страціў голас.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 3653; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.33.178 (0.014 с.)