Цэлай зграяй рассыпаюцца па зямлі Зюзевы служкі: завея, мяцеліца ды завіруха. Дзікім завываннем пужаюць яны малых. А вецер дзьме так, што здаецца, быццам гэта чэрці скуголяць. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Цэлай зграяй рассыпаюцца па зямлі Зюзевы служкі: завея, мяцеліца ды завіруха. Дзікім завываннем пужаюць яны малых. А вецер дзьме так, што здаецца, быццам гэта чэрці скуголяць.



Любімым месцам Зюзі з'яўляецца лес. Утульна яму тут, бо паветра ў лесе марознае і здаровае, ёсць з кім забаўляцца. Зай-чыкі гуляюць з Зюзем у хованкі, вавёркі казкі расказваюць.

Кажуць, што ў вёсцы Зюзя з'яўляецца толькі дзеля таго, каб папярэдзіць еялян пра суровую зіму. Значыць, шануе бог холаду добрых людзей. Каб павесяліць іх, упрыгожвае дрэвы іскрыс-тым інеем. Калі вецер варушыць галінкі, яркія блёсткі плава-юць у паветры, ззяюць на сонцы каштоўнымі крышталікамі.

Калі ж Зюзя на кагосьці раззлуецца, то можа адмарозіць па­лец, нос, выстудзіць хату. Каб не злаваць бога холаду, людзі стараліся яго задобрыць. Асабліва любіў Зюзя куццю. Цёмны-мі каляднымі начамі прыходзіў ён у вёску, зазіраў праз шыбы ў хаты, шукаў на стадах сваю любімую страву. Яму і дагэтуль пакідаюць на стале трошкі куцці, кажучы пры гэтым: «Зюзя на дварэ — куцця на стале». Часам кідаюць першую лыжку аляднай кашы за акно і клічуць служку Зюзі: «Хадзі, мароз, уццю есці!» Падсілкаваўшыся, у падзяку за шчодрасць Зюзя пакідае на аконным шкле прыгожыя ўзоры, вымалёўвае зі-мовыя кветкі.

На Грамніцы, калі бог Ярыла выпускае на волю цяпло, Зюзя пралівае першую слязу, якая дробнымі кропелькамі асядае на

Аконным шкле. Людзі сочаць: калі на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я вол наесца травіцы.

Нашы землі прыйшліся Зюзю даспадобы. Ён нават вырашыў пасяліцца на іх і выбраў прыгожы куточак, змайстраваў сабе рэзідэнцыю. Знаходзіцца яна каля вёскі Пруднікі, што ў Пас-таўскім раёне. Тут і жыве наш Зюзя Паазерскі.

Жыцень

У самай даўняй даўніне, калі яшчэ не было на беларускіх землях хрысціянства, нашы прашчуры верылі ў магічную сілу агню, ветру, сонца, пакланяліся дрэвам і святым камяням. Калі ж сказаць коратка, жылі ў добрым суладдзі з прыродай, бо ад яе залежаў іхні лёс, з літасці нябачных прыродных сіл мелі яны багацце, здароўе, дабрабыт і ўсё, што патрабавалася для жыцця.

На кожную пару года даўнія людзі мелі сваіх багоў. Калі на­ступала вясна, на зямлю прыходзіла маладзенькая прыгажуня Ляля, або Лёля.

На змену ёй з'яўлялася багіня лета Цёця — мажная і дзя-бёлая1 кабета, убраная каласамі. Марознай зімой панаваў бог холаду Зюзя.

У пладавітай і шчодрай восені таксама быў свой бог. Назы-ваўся ён Жыцень, лічыўся богам жніва.

Паданні засведчылі, што Жыцень быў худзенькім дзядком маленькага расточку. Меў суровы выгляд твару, а на галаве — доўгія раскудлачаныя валасы. Меў Жыцень тры вокі на лбе. Відаць, каб пільна сачыць за тым, як людзі спраўляюцца з ура-джаем. Нізка сагнуўшыся, хадзіў ён па палях, зазіраў на агаро-ды. Радаваўся, калі бачыў парадак ды багаты вынік сапраўднай гаспадарскай рупнасці. Але і сурова караў за нядбальства. Ка-рацей, рабіў суд над нядбайнымі, заахвочваў і дадаваў багацця рупліўцам.

Бывала, заўважыць на ржышчы нязжатыя або апалыя ка-ласкі, ажно скаланецца ўвесь, вочы слязамі зойдуцца, валасы на галаве натапырацца. Крыўда бярэ руплівага бога, сэрца захо-дзіцца ад жалю. Збярэ ён усе каласкі, складзе адзін да аднаго і ў снапы пазвязвае. А тады прабяжыць па ўсіх суседніх палет­ках, каб знайсці самы дагледжаны, і давай снапы на зжатае поле насіць. А ўсё для таго, каб дагадзіць рупліваму гаспадару, падахвоціць яго працаваць яшчэ лепш.

Аднак на гэтым не заканчваецца суд Жыценя над марнатраў-ствам1. Мала таго, што адбярэ частку ўраджаю ў нядбайных, калі аднясе збажыну іншаму, дык ён і на будучае пакарае. Зро-біць так, каб у негаспадарлівага хлебароба на наступны год не ўрадзіла ніва.

А вось руплівы і старанны, працалюбівы і акуратны (той, каму Жыцень восенню снапы зносіў) збярэ яшчэ большы ўра-джай, шмат жыта з пшаніцай намалоціць. А ў каго багаты ўра-джай, у таго і дастатак у хаце. Пра такога кажуць, што ад яго пахне ветрам і дажджом, а ад рук — зямліцай ды збожжам. Такім вось чынам бог восені Жыцень заахвочвае быць на зямлі сапраўдным гаспадаром і карае тых, хто лянуецца.

Мае Жыцень і іншы клопат. Часам ператворыцца ў беднага жабрака. Перакіне цераз плячо торбу і выйдзе на дарогу. Сустрэ-не там мужыка і паківае яму пальцам, нібыта дакарае за нешта. А селянін, вядома, пазнае Жыценя і раскажа ў вёсцы пра сваю сустрэчу з ім. Бядуюць тады сяляне: гэта ж Жыцень пагражае бедным ураджаем. Такім чынам Жыцень папярэджваў людзей аб блізкім голадзе, падказваў, каб не дапусцілі гэтага.

Сваю дбайнасць і гаспадарлівасць, любасць да зямлі-кармі-целькі выяўляе Жыцень і ў час асенняй сяўбы. Калі сеюць азі-мыя, Жыцень тут як тут. Але не хоча паказвацца на вочы, сваю справу таемна робіць. Калі ўбачыць, што нейкае зернейка не прысыпана зямлёй, абавязкова прытопча яго, каб не прапала, каб аддзячыла важкім коласам. Там раллю падраўняе, там ба-разну паправіць. Гаспадар, адным словам.

Жыжаль

Жыжаль — гэта даўні бог агню, якога шанавалі нашы прод-кі. Акрамя таго, Жыжаль быў богам кавальскай справы.

3 даўняга-даўняга часу ад пакалення да пакалення перада-юцца легенды пра «цёплага» бога Жыжаля. Жыве ён у самых глыбінях зямлі, куды ніводнае чалавечае вока не зазірала. Калі ціхенька ходзіць па сваім падземным царстве, тады проста са-гравае зямлю. А калі пачне спяшацца ды бегаць, выбухаюць сапраўдныя пажары, ажио на паверхню вырываецца полымя. Гараць тады лясы і нівы, загараюцца нават тарфяныя балоты, дзе чэрці з нячысцікамі ад людзей пахаваліся. Гэткім чынам бог агню Жыжаль дапамагае Перуну справіцца са злымі памочні-камі Чарнабога.

Бывае Жыжаль і ўпартым, і злосным. Калі ўнадзіцца ды ра-захвоціцца, шмат шкоды наробіць людзям пажарамі ды засухай на палях. А як нагуляецца ўволю, калі надакучыць па свеце лётаць, супакоіцца, падабрэе, зноў у зямныя глыбіні апусціцца, каб знутры зямлю саграваць. На паверхні ж сёе-тое на памяць пра сябе пакіне. Таму і кажуць людзі, што Жыжаль пасяліў-ся ў кожнай хаце, спіць сабе да пары да часу ў печы, хаваецца ў грўбцы1, туліцца на прыпечку.

Не адно стагоддзе жывуць людзі ў згодзе з агнём. Каб не Жы­жаль, то бог холаду Зюзя памарозіў бы не толькі малых дзетак, a і дарослых людзей, хатнюю жывёлу звёў бы са свету, выстудзіў жыллё. Але Жыжаль не дазваляе Зюзю разгуляцца, бо з кім жа тады застанецца бог цяпла? Так дагэтуль і дужаюцца Жыжаль з Зюзяй. Ніхто нікому не паддаецца, ніхто канчатковую пера-могу не святкуе. Толькі на вясну ды лета выпраўляецца Зюзя ў свае халодныя краіны, каб сілы там набрацца, а марознай зі-мой разам з мяцеліцамі ды завірухамі на запрэжанай ваўкамі брычцы вярнуцца назад.

А вось Жыжалю ніколі няма адпачынку: днём і ноччу шчы-руе ахоўнік цяпла і жыцця, не спіць ні зімой, ні летам, ні на хвіліну не зводзіць вачэй. Ведае, што калі засне, то Зюзя адо-лее яго, і запануюць на свеце тады холад і смерць. Без цяпла, вядомая рэч, нішто жыць не можа. А дзе цяпло, там радасць, там згода, там жывое жыццё віруе. Таму людзі навучыліся ша-наваць і падтрымліваць Жыжаля, паважаць яго старасць, моц і магутнасць. Шмат песень, казак, легенд, прыказак, замоў, выслоўяў, загадак складзена пра агонь, пра Жыжаля. Лічы-лася, што агонь валодае незвычайнай ачышчальнай сілай. Таму ноччу на Купалле палілі вогнішчы, скакалі праз агонь, а пас­ля шукалі чароўную папараць-кветку, агеньчык якой павінен прынесці шчасце.

Людзі заўсёды ведалі аберагальную сілу агню. Мо таму ад магчымага пажару засцерагалі сябе таксама агнём. Каб падчас навальніцы гром з маланкай не нарабілі шкоды, у хаце запальва-лі грамнічную свечку. Лічылася, што найболып карысны жывы агонь, здабыты трэннем дрэва аб дрэва. Такі агонь лечыць хво­рых, яшчэ дужэйшымі робіць здаровых, праганяе з хаты нячы-стую сілу, надзейна разганяе цемру і холад. Нельга было кідаць у агонь нічога дрэннага, нячыстага, бо гэта знявага бога агню.

Ласкавы агонь заўсёды дадаваў чалавеку радасці, добрага на­строю, святочнасці. Нездарма вабяць да сябе купальскае вогні-шча, турысцкі касцёр, Пастухова цяпельца, прыветны агеньчык у начным акне. А людская радасць, выкліканая агнём, дагэтуль жыве ў каляровых ілюмінацыях, квяцістых феерверках, ма-ляўнічых салютах.

Ярыла

Ярыла — бог Сонца, урадлівасці і кахання. Людзі здаўна з нецярплівасцю чакалі яго прыходу. Разам з Ярылам пасля веснавога сонцазвароту — 21 сакавіка — пачынала выходзіць з зімовай спячкі прырода, усё жывое прачыналася, набіралася сілы, дужэла. Штораз даўжэйшы дзень перамагаў цёмную ноч, светлавокая вясна пазбаўлялася чараў халоднай і панурай зімы. Усё гэта яшчэ раз пераконвала людзей, што жыццё нязводнае і бясконцае, што яно заўсёды будзе панаваць над смерцю.

Ярыла прыходзіў напорыста і імкліва, па-маладому радасна і весела. Сваімі чароўнымі ключамі рашуча адмыкаў да жыцця

зямлю, выпускаў на волю расу і клікаў людзей на поле. Гэту ра-дасную вестку па ўсіх палях і паселішчах разносілі нястомныя спевакі жаўрукі. Нездарма яны лічыліся Ярылавамі пасланца-мі. Схаладалая за зіму зямля толькі цяпер станавілася пладаві-тай, пачынала расці першая трава, з'яўляліся першыя кветкі, першыя лісцікі на дрэвах. У іх галінах ладзілі гнёзды і спявалі песні кахання птушкі. Лес агучвала куванне зязюлі. У кустах заліваліся недасягальныя па майстэрстве салаўі. Сагрэтае ла-скавым сонейкам, усё на свеце адраджалася, станавілася мала-дым і дужым. Такім быў спрадвечны кругаварот жыцця.

У гонар вясёлага бога беларусы здаўна ладзілі незабыўнае свята Ярылкі. Яго называлі яшчэ святам засевак. Адбывалася яно 27 красавіка па старым стылі. Маглі святкаваць яго і ў маі, і ў чэрвені. Святкавалі весела і займальна. Такі ж апантаны маладой неўтаймаванасцю, захоплены каханнем быў і сам Яры-ла. Яго стыхія — забавы, гульні, скокі, заляцанні, бязмежная весялосць. Таму і стаў ён апекуном пачуццёвага кахання і пла-давітасці, шчаслівага шлюбу і сямейнага дабрабыту. Толькі на гэтым свяце юнакам і дзяўчатам дазвалялася пакаштаваць віна, якое здаўна лічылася напоем багоў. У гэты момант моладзь як бы раўнялася з самім Ярылам.

Вечарам на высокіх пагорках палілі вогнішчы, каб убачыў іх Ярыла і завітаў у госці. Тут заканчваліся забавы і карагоды моладзі. На адыход людзі прасілі ў Ярылы цёплага лета, бага­тага ўраджаю, моцнага кахання, шчаслівага сямейнага жыцця ды здаровых дзетак.

Вядомы даследчык жыцця беларусаў Адам Кіркор адзначаў, што Ярыла нагадваў маладога і прыгожага юнака, кучарава-га і светлавалосага. У белым плашчы і на белым кані басанож ездзіць гэты маладзец па свеце. На галаве — вянок з першых палявых кветак, у левай руцэ — жменька жыта, у правай — паліца1. Махне Ярыла жытам — ніва коласам багацее, паліцай махне — гром грыміць, дождж сыплецца. Конь у Ярылы такса­ма малады і нястрымны. Ён такі гарачы, што на адным месцы і хвіліны не пастаіць. Куды конь нагу паставіць — шаўковая трава сцелецца, кветкі дзівосныя расцвітаюць, растаюць ад ягонага дыхания снежныя сляды бога холаду Зюзі. А там, дзе малады прыгажун Ярыла ступаў сваімі босымі нагамі, густа каласілася жыта, прагна пілі жыццядайную сілу яравыя пасе-вы. Аднак простым людзям у гэты дзень забаранялася хадзіць босымі, бо інакш можна было зблытаць іх з пасланнікамі Яры­лы. Калі ж нейкая жанчына адважвалася басанож прайсціся па некранутай расе, яе маглі абазваць ведзьмай. Каб зняць чары, пастух павінен быў адлупцаваць кабету пугай.

У гонар Ярылы называліся паселішчы, урбчышчы1, іншыя мясціны. А восенню ладзілася свята ўраджаю. Людзі добрым словам згадвалі шчодрага Ярылу, дзякавалі яму за спрыянне. Пасля гэтага ён спускаўся на зямлю, дзе ўсю зіму змагаўся з бо­гам цемры Чарнабогам. А ранняй вясной зноў з'яўляўся на зям-лі пераможцам.

Сарока-нянька

Вясной на пагорку, што пасярод балота, лісіца вырыла нару. Неўзабаве там з'явіліся лісяняты. Клапатлівая маці прыносіла малым то мыш, то жабу, а аднаго разу прыцягнула нават зайца. Ешце, маўляў, падрастайце хутчэй.

Побач з нарой, у галлі хвойкі, звіла гняздо сарока. Касаву-рылася яна доўга на лісіныя аб'едкі, а аднойчы не вытрымала, зляцела на ніжнюю галіну і затрашчала жаласліва:

— Са мной трэба падзяліцца. Другі раз табе дапамагу.

— Не трэба мне твая дапамога, — азвалася лісіца і злосна за­махала хвастом. — Мяне тут чалавек ніколі не знойдзе: вакол пагорка гразь пад нагамі хлюпае.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1209; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.251.72 (0.016 с.)