Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Батлейка — калядны лялечны тэатр

Поиск

Каляда і батлейка — два старажытныя словы, з якімі звязана ў беларусаў сустрэча Новага года. Першае слова паходзіць з лаііінскай мовы і азначае першы дзень месяца. Гэтым сло­вам рымляне называлі свята, якім яны адзначалі пачатак года. Аднак, хаця вытокі слова ідуць з лацінскай мовы, само свята ў славянскіх народаў вядома з сівой даўніны. Для старажытных славян Каляда была зімовым святам у гонар сонца. Лічылася, што.'3 гэтага часу сонечнае святло пачынае перамагаць начную цемру, таму кожны дзень павялічваецца на некалькі хвілін. Славяне верылі, што менавіта гэта свята дапамагае перамозе сонца. На Каляды ладзілі гульні, спявалі, танцавалі, варажылі, слухалі легенды і паданні, адгадвалі загадкі.

Самай значнай падзеяй, да якой рыхтаваліся загадзя, быў абрад калядавання. Групы хлопцаў і дзяўчат каляднымі веча-рамі хадзілі па хатах з віншаваннем і велічальнымі песнямі. Гэ-тых калядоўшчыкаў яшчэ называлі звездарамі за тое, што яны абавязкова насілі ці вазілі на санках велізарную самаробную зор-ку. Яна асвятлялася знутры і мела пяць, восем або шаснаццаць промняў, якія заканчваліся пышнымі пампонамі з рознакаля-ровай паперы. Звычай насіць зорку бярэ пачатак у язычніцкіх славянскіх абрадах. Зорка ўвасабляла сабой выяву свяціла, была сімвалам адраджэння бога сонца Ярылы.

Абавязковым героем калядавання была Каза. Невысокага хлопца, здатнага да танцаў і гульняў, апраналі ў вывернуты кажух, надзявалі маску з рагамі і барадой. Казу суправаджаў Дзед. У абрадавую групу ўваходзілі таксама хлопцы, апранутыя ў жаночыя сукенкі і вымазаныя сажаю. Следам за пераапра-нутымі калядоўшчыкамі крочылі музьікі і вясковая моладзь у святочнай вопратцы.

Вясёлая кампанія наведвала ў сяле кожную сям'ю. Увайшоў-шы ў хату, Каза пачынала танцаваць, а калядоўшчыкі спявалі песні, у якіх віншавалі гаспадароў, жадалі ім дабра і багацця, услаўлялі іх працавітасць і шчодрасць. За гэта гаспадары клалі ў торбы гасцей пірагі, каўбасы, сала або грошы. Лічылася, што шчодрыя падарункі забяспечаць тым, хто іх дае, добры ўра-джай у новым годзе. У час калядавання паказваліся жартоўныя сцэнкі.

Асаблівую радасць у дзяцей і дарослых выклікалі спектаклі каляднага лялечнага тэатра, які таксама прыносілі ў хату. Сцэ-най для самаробных лялек служылі батлейкі — спецыяльна зробленыя пераносныя скрынкі, што сваім знешнім выглядам нагадвалі хатку з адным ці некалькімі паверхамі. Лялькі маца-валіся на драўляных або металічных кіёчках. 3 іх дапамогай батлеечнік вадзіў лялек па шчылінах, якія прарэзваліся на кожным паверсе. Спектаклі суправаджаліся музыкай і спевамі, сцэна і лялькі асвятляліся свечкамі.

Старажытныя Каляды па часе супадаюць з рэлігійным свя-там Нараджэння Хрыста. Таму на Каляды ў лялечным тэатры паказвалі сцэны, звязаныя з гэтай падзеяй. Само слова «батлей-ка» ўзнікла ад назвы горада Віфлеема, які знаходзіцца ў Палес-ціне і ў якім нарадзіўся Хрыстос.

Аднак не толькі рэлігійныя сюжэты паказваліся ў батлейцы. Вялікай папулярнасцю карысталіся таксама камічныя сцэны з цікавымі дыялогамі, песнямі і танцамі. Народна-бытавыя ка-роткія п'есы мелі сатырычны характар, у іх высмейваліся такія сацыяльныя тыпы, як доктар-шарлатан, розныя ашуканцы, фанабэрысты шляхціц.

Вытокі батлейкі знаходзяцца ў далёкім Сярэднявеччы. У тыя часы тэатра ў сучасным разуменні гэтага слова не існавала. Ад­нак вялікія рэлігійныя святы, вайсковыя перамогі, сустрэчы і провады знатных асоб абавязкова суправаджаліся маляўні-чымі спектаклямі. Менавіта з такіх драм на біблейскія сюжэты нараджалася батлейка.

Калі настае Новы год

Нашы продкі былі вельмі працавітымі людзьмі. Яны сеялі леб, гадавалі жывёлу, будаваліся, выхоўвалі дзяцей. Сярод шматлікіх дзён цяжкой працы здараліся святы, вясёлыя і за-памінальныя. Новы год — гэта самае старажытнае свята з усіх, якія толькі існуюць на зямлі. Першымі зрабілі запіс пра свят-каванне Новага года яшчэ ў Вавілоне, у другім тысячагоддзі да нашай эры. 3 таго часу Новы год святкуецца весела і шумна, а само свята стала прыгожай традыцыяй. Гэта цудоўнае, светлае свята ўсе народы адзначаюць па-свойму, паводле непаўторных звычаяў. Праўда, тэты дзень выклікае аднолькавыя пачуцці радасці і надзеі на лепшую будучыню. Танцы, песні, гульні, святочная варажба прыносяць задавальненне ўсім людзям.

Напрыклад, немцы ў навагоднюю ноч складаюць прагноз на-двор'я на год. Яны робяць гэта так: дванаццаць цыбулін — па колькасці месяцаў — кладзецца на стол. Папярэдне ў кожнай адразаецца хвосцік і ў невялікае паглыбленне засыпаецца соль. 3 дванаццатым ударам гадзінніка прагноз гатовы: цыбуліны,

у якіх соль засталася, азначаюць сухія месяцы, а якія «з'елі» ўсю соль — дажджлівы і снежны час. Да навагодняй ночы немцы загадзя рыхтуюць ракеты, феерверкі, бенгальскія агні і шмат іншага, што страляе і рассыпае іскры.

Здаўна існавала павер'е, што на парозе Новага года грукатам і мігценнем феерверкаў можна адагнаць ад дома нячыстую сілу, каб яна не прынесла няшчасця ў гэтым годзе. Вось і чуюцца па ўсіх гарадах і вёсках у навагоднюю ноч выбухі, іграюць трубы, раздаюцца сірэны, гучыць вясёлая музыка. У кожнага чалавека ўздымаецца настрой, кожны радуецца жыццю.

У Грэцыі, як толькі гадзіннік паказвае дванаццаць, кожны, хто сядзіць за навагоднім стадом, атрымлівае кавалак пірага з сюрпрызам. Есці яго трэба асцярожна. Каму трапіць горкі перац, таму не будзе шанцавання. Калі ў кавалачку пірага зной-дзецца манета ці пярсцёнак, то гэта да шчасця, кахання і ба-гацця. У Іране на навагодніх стадах абавязкова павінна быць сем страў, назвы якіх пачынаюцца з літары «с». Лічыцца, што іначай гаспадары не будуць шчаслівымі ў наступным годзе. У Італіі, каб назаўсёды развітацца з мінулагоднімі няўдачамі, у апошнія хвіліны старога года з вокнаў будынкаў, нават шмат-павярховых, выкідваюць непатрэбныя рэчы. Щкава, што часам уніз ляціць і старая мэбля.

У Японіі на Новы год людзі ўпрыгожваюць дзверы галінкамі сасны, бамбука і слівы. Сасна азначае даўгалецце, бамбук — стойкасць, а сліва, што квітнее сярод зімы, абяцае жыццярадас-насць сярод нягодаў жыцця. Жыхары гэтай краіны імкнуцца не пакідаць на наступны год нявыкананых абяцанняў і пазык. Вось чаму перад Новым годам усе заўсёды ў клопатах, аддаюць даўгі, выконваюць абяцанні. Яшчэ японцы лічаць, што чалаве-чае жыццё азмрочваюць сто восем нягодаў. Каб пазбавіцца ад іх, свята Новага года адзначаюць ста васьмю ўдарамі бронзавых званоў. Гукі ўдараў нават транслююцца па радыё і тэлебачанні.

Вось так шумна і весела сустракаюць у розных краінах свет-лае свята — Новы год. Як бы яго ні святкавалі, усе людзі спа-дзяюцца, што год будзе добрым і лагодным, прынясе радасць і шчасце. I гэта вера ў добрае, у светлае аб'ядноўвае, збліжае, дае надзею на заўтрашні дзень.

Каляды

Новы цыкл беларускіх народных свят і абрадаў распачына-юць Каляды. Свята пачынаецца 6 студзеня ўрачыстай вячэрай. Надыходу Каляд людзі чакалі з нецярплівасцю. Імі заканчваўся шасцітыднёвы Шліпаўскі пост, у час якога строга прытрымлі-валіся шматлікіх абмежаванняў, забараняліся гульні моладзі.

Да свята актыўна рыхтавалася цэлая сям'я. Старанна пры-біралі ў хаце, каб усё было чыстае і свежае. Хлопцы-падлеткі развучвалі калядкі, майстравалі зорку. Дзяўчаты рабілі з сало-мы і каляровай паперы павукоў, ланцужкі, гірлянды і іншыя цацкі, каб імі ўпрыгожыць хату і ялінку. Гатавалі вячэру, якая ў залежнасці ад заможнасці сям'і магла быць з некалькіх страў. Вячэра пачыналася са з'яўленнем на небе першай зоркі. Га-спадар прыносіў дахаты жытні снапок з зярністымі каласамі і ахапак пахучага сена. Уваходзячы ў хату, ён вітаў прысутных: «Здаровы будзьце з Калядою!» Гаспадыня кланялася жытняму снапку, запрашаючы: «Каляда, заходзь за наш стол!» Пасля гэтага ставілі снапок у куце пад абразамі, а пры ім сена.

На сене гаспадыня ставіла гаршчок з куццёю. Сенам таксама ўсцілалі святочны стол, а потым накрывалі спецыяльным абру-сам. Гэта павінна было засцерагчы кароў ад ваўкоў, дапамага-ла іх вяртанню дадому і на доўгі час рабіла жывёлу малочнай, а таксама спрыяла шчасцю і радасці ў хаце.

Гаспадар запальваў свечку, садзіўся за стол на куце. Побач з ім садзіліся па старшынстве сыны. На другі бок стала ўсадж-валіся гаспадыня з дочкамі. Вячэра пачыналася малітвай, у час якой не забываліся пра продкаў. Гаспадар прасіў, каб паспяшалі яны прыйсці на супольную бяседу-куццю.

Галоўная святочная страва — куцця — дала назву і ўсёй вя-чэры, якую таксама ў беларусаў называюць куццёй. Зярнятка ў светапоглядзе беларускіх продкаў валодала дзівоснай уласці-васцю — бясконцасцю жыцця. Куцця — сімвал несмяротнасці. Важна было куццю зварыць удала, бо ад гэтага залежаў добры ўраджай і згода ў сям'і. Куцця варылася з такім разлікам, каб яе ўсю з'елі, бо інакш гэта магло стаць прычынай сямейных ці родавых сварак і боек. Куццю елі ў поўнай цішыні. 3-за ўрачыс-тасці і разнастайнасці страў куццю называлі вялікай, беднай

І о а

і поснай, бо ўсе стравы гатавалі без выкарыстання жывёльнага тлушчу.

Шырока бытавалі розныя варыянты варажбы. Гаспадары «сеялі боб» па хаце і па двары, каб хлеб урадзіўся, як боб. Гас-падыні кармілі курэй у абручы, каб яны трымаліся свайго дому, не неслі яек абы-дзе. Дзяўчаты выцягвалі з-пад абруса некалькі сцяблінак сена і па іх даўжыні меркавалі аб будучым ільне: калі сцяблінкі доўгія, то лён будзе высокі, калі ж кароткія — лён не ўродзіць. Хлопцы выцягвалі колас з пастаўленага ў куце снапа і прыглядаліся, які ён: поўны — быць з хлебам, пусты — не будзе шанцаваць у працы. Багаты ўраджай ячменю чакалі ў тых сем'ях, у якіх куцця атрымалася разварыстай.

На другі дзень Каляд, пад вечар, па сяле пачыналі хадзіць ка-лядоўшчыкі — невялікія групкі моладзі, пераапранутыя ў казу, жорава, кабылу і цыганоў. Добра падрыхтаваўшыся, уся гэта па-чэсная кампанія хадзіла ад хаты да хаты, вітала гаспадароў доб­рым словам, віншавала са святам, жадала шчасця ў новым годзе.

Каляды — свята даўняе, свой пачатак бярэ ў глыбіні сівых стагоддзяў і прысвечана Сонцу — сіле, якая дае жыццё прыро-дзе і людзям.

Сустрэча вясны

Першыя вясновыя дні. Яшчэ можа быць і холадна, і снежна, але душы і сэрцу ўжо неспакойна і радасна. Вясна — гэта на­ступление цёплых, сонечных дзён, абуджэнне прыроды, прылёт птушак, гэта і цяжкая праца на ніве, каб забяспечыць будучы багаты ўраджай. Калісьці ў першы веснавы дзень у Беларусі пачыналі гукаць вясну. Задавала тон у абрадах гукання вясны шумная, вясёлая моладзь, асабліва дзяўчаты. Яны збіраліся на самых узвышаных месцах у вёсцы, спявалі да позняй ночы веснавыя песні. Часам спявалі па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, а ў другім працягваюць. Дзяўчаты для выканання вяснянак выходзілі на бераг ракі або возера, у поле або ўзбіра-ліся на дах. Кожны дзень гучаў гімн вясне, сонцу, маладосці, каханню. У сваіх песнях дзяўчаты не толькі віталі надыход цё­плых дзён, абуджэнне прыроды, але і як бы расказвалі ўсім пра сваю гатоўнасць да кахання, да шлюбу.

Сталыя жанчыны па-свойму сустракалі вясну. Яны выпякалі з цеста фігуркі птушак, мяркуючы, што такім чьгаам паспры-яюць іх хутчэйшаму прылёту. Дзяўчаты бралі гэтых птушак з цеста і, выконваючы вяснянкі, падкідвалі ўгору са словамі: «Жавароначкі, прыляціце, вясну красную прынясіце!» Хлопцы, як больш практычныя, раскладвалі вогнішча, на якім спальвалі розныя старыя рэчы, што за доўгую зіму знасіліся, сапсаваліся, паламаліся. Да дзяўчат яны далучаліся толькі вечарам, калі па-чыналі разам вадзіць карагоды. Хлопцы таксама ладзілі арэлі, на якіх моладзь гушкалася кожны веснавы дзень. Дзяўчаты пры гэтым спявалі вяснянкі. Кожная пара, якая сядала на арэ­лі, імкнулася як мага больш разгайдаць іх, узляцець вышэй за іншых, каб паказаць сваю сілу, умение. Моладзь спаборнічала паміж сабой. Акрамя таго, існавала ў народзе прыкмета, што чым вышэй будуць узлятаць арэлі, тым даўжэйшымі вырастуць лён і іншыя расліны. Лічылі таксама, што хлопцы і дзяўчаты павінны пагойдацца на арэлях хоць адзін раз, каб быць здаро-вымі і моцнымі ўвесь год.

Хлопцы і дзяўчаты абыходзілі ў першы дзень вясны ўсе хаты, жадалі добрага ўраджаю на полі, на сенажаці, здароўя ўсім жы-харам. Яны ішлі па вёсцы ланцужком, узяўшыся за рукі, каля кожнага двара спыняліся, танцавалі, кружыліся. Гаспадары былі рады, віталі карагод, бо, як меркавалася, карагод моладзі валодаў магічнай сілай. Не менш за моладзь радаваліся прыхо-ду вясны дзеці. Яны ўтваралі свой гурт, галоўнымі дзейнымі асобамі ў якім былі запявала і механоша, хадзілі па вёсцы, не мінаючы ніводнай хаты. Падбегшы да акна, дзеці стукам вы-клікалі гаспадароў. Пасля таго як хто-небудзь выглядаў з акна, найбольш бойкі і гаваркі пачынаў прыкладна такі дыялог:

—Ці трэба вам вясна-красна? Дарослыя адказвалі:

—Трэба, трэба!

Пасля гэтага дзеці спявалі вяснянку з пажаданнямі сям'і даб-рабыту і шчодрага ўраджаю. Гаспадары давалі малым спевакам хлеб, яйкі, сушаныя чарніцы, яблыкі. Абышоўшы ўсе двары ў вёсцы, напоўніўшы мех дарамі, дзеці збіраліся ў якой-небудзь хаце, ладзілі частаванне, спявалі, расказвалі смешныя гісторыі.

Існавала павер'е, што надвор'е першага дня вызначае харак-тар усёй вясны. Зразумела, што сонечны, цёплы, бязветраны першы вясновы дзень вельмі радаваў беларускага селяніна.

Купалле

Святкаванне Купалля — адзін з апошніх язычніцкіх абрадаў, што захаваўся да нашага часу. Гэта дзень летняга сонцастаяння, калі сіла і магутнасць сонца дасягаюць найбольшага ўздзеяння.

Усё жывое на зямлі атрымлівае ў гэты дзень максімальнае свят­ло. Усе кланяюцца сонцу, песні спяваюць, з кветак вянкі ўюць.

У народзе свята гэта адзначалася ў ноч з шостага на сёма-га ліпеня. Напярэдадні Купалля вясковая моладзь выбірала своеасаблівага тамаду, які кіраваў святочным шэсцем хлопцаў і дзяўчат. Удзельнікі шэсця ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяў-чаты плялі вянкі з палявых кветак, падпяразваліся паясамі з палыну. Запальваліся доўгія паходні. Моладзь з вясёлымі пес­ням! абыходзіла двары, запрашаючы ўсіх на свята.

У сю ноч шугала ўвысь купальскае вогнішча, каб далека ві-даць было яго, каб да сонца бліжэй. Цэлую ноч вадзілі хлопцы і дзяўчаты карагоды, скакалі праз агонь, каб ачысціцца. Аба-вязковым атрыбутам свята былі дзявочыя вянкі, якія пускалі на ваду. Такім чынам нявесты варажылі аб будучым замужжы. Абавязкова на Купалле запальвалася і ўздымалася на высокай жардзіне кола, падобнае да сонца. Як толькі агонь пачынаў згасаць, гэта запаленае кола пускалі з гары. I кацілася яно да рачнога ці азёрнага берага, распырскваючы вакол іскры і асвят-ляючы яркім купальскім агнём усё наваколле.

Існавала паданне, што купальскі агонь валодае незвычайнай гаючай сілай, таму бацькі спальвалі на вогнішчы кашулькі хво­рых дзяцей, верачы ў абавязковае выздараўленне малых. Дзяду-лі і бабулі, кідаючы ў купальскае вогнішча старыя непатрэбныя рэчы, прасілі багатага ўраджаю.

Лічылася, што ў ноч на Купалле на ўсю моц буяніць усякая погань: чэрці, ведзьмы, лесавікі. Каб засцерагчыся ад іх, людзі кідалі ў жыта галавешкі, на парог хлявоў клалі крапіву. Коней на Купалле ў начное не выводзілі.

Існаваў цікавы старадаўні звычай: той, хто хацеў набрацца сілы і прыгажосці, павінен быў голым выкупацца ў ранішняй купальскай расе.

Кульмінацыяй Купалля былі пошукі папараць-кветкі, сімва-ла шчасця. Як сведчыць паданне, гэта кветка з'яўлялася ў дры-мучым лесе толькі раз у год, якраз у гэту цудоўную ноч. Цвіла яна ўсяго некалькі імгненняў, а сцерагла яе ад людзей нячы-стая сіла. Таго, хто наважваўся наблізіцца да кветкі, яна магла пазбавіць розуму ці напужаць да смерці. Таму, хто выпраўляў-ся на пошукі цудоўнай кветкі, магло і пашанцаваць, калі ён сустракаў у лесе купальскага дзядка. Той збіраў гэтыя вогнен-ныя кветкі ў маленькі кошык. Сустрэўшы дзядка, трэба было моўчкі паслаць перад ім белае палатно, і ён таксама моўчкі клаў туды адну чароўную кветку. А каб чэрці не адабралі яе, трэба было разрэзаць далонь правай рукі і ўставіць у парэз папараць-кветку.

Людзі шчыра верылі, што той, хто знаходзіў папараць-квет-ку, набываў здольнасць бачыць скрозь зямлю схаваныя скарбы.

Царква, імкнучыся адвучыць людзей ад язычніцкіх абрадаў, вызначыла на дзень Купалля рэлігійнае свята Іаана Хрысціце-ля. Адсюль і другая назва свята — Іванава ноч.

Купальская ноч быццам вяртала ўсіх на сотні гадоў назад, у глыб сівых стагоддзяў, калі продкі нашы былі язычнікамі і маліліся не Хрысту, а Перуну, Дажбогу і Вялесу.

 

Пажачкі



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 3411; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.162.135 (0.01 с.)