![]() Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву ![]() Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Hi з чым засталася сарока, паляцела сама здабываць ежу для сваіх птушанят.Беглі дні за днямі. Сонца свяціла ўсё цяплей, і балота стала падсыхаць. А тут грыбы з'явіліся, лес напоўніўся людскімі галасамі. Дабраліся грыбнікі і да пагорка пасярод ляснога балота. Убачыла іх сарока і затрашчала бесперастанку: — Хавайцеся, звяры і птушкі! Ратуйцеся! Чалавек набліжа-ецца! Лісяняты пачулі трывожны трэск сарокі і схаваліся ў нару. Затаіліся там, прыслухоўваючыся да незнаёмага тупату над нарой. А сарока трашчыць на ўвесь лес, пералятае з дрэва на дрэва, адводзіць грыбнікоў далей ад свайго гнязда і ад нары, папярэджвае лясных жыхароў, што няпрошаны госць з'явіўся недалёка, можа, з ліхім намерам ходзіць тут. Лісіца якраз вярталася з палявання. Пачула яна трывожнае сакатанне сарокі, прытаілася за кустом, пра дзетак сваіх вельмі занепакоілася. А як адышоўся грыбнік, пабегла хуценька да-моў, палезла ў нару і абрадавалася, што дзеткі ўсе паспелі сха-вацца. Пахваліліся лісяняты, што гэта сарока іх папярэдзіла. Лісіца дала кавалачак мяса сароцы, вінавата падзякаваўшы за дапамогу. Успомніла, як няласкава гаварыла з ёй, і папрасіла прабачэння за тое, што адмовілася некалі ад дапамогі, прапана-вала, каб сарока няньчыла лісянят. —Быць нянькай?! — засмяялася сарока. — Няўжо ты думает, хітруха, што я стану гуляць з імі ў жмуркі ці калыханку буду спяваць ім у нары? Няўжо сама захачу здуру трапіць на іхнія вострыя зубкі?! —Ды не ж! — перабіла лісіца сароку. — Табе не трэба спу-скацца на зямлю. Сядзі сабе на галіне і наглядай за імі, папя-рэджвай аб небяспецы. Зверху ж далека відаць! —3 суседзямі трэба жыць памяркоўна, — затрашчала сарока і, схапіўшы неабгрызеную костачку, панесла ў сваё гняздо. 3 таго часу лісіца і сарока дапамагалі адна другой гадаваць сваіх малых. Сарока папярэджвала лісянят аб небяспецы, а лі-сяняты дзяліліся са сваёй нянькай аб'едкамі. Лісіца ж заўсёды, калі адпраўлялася на пошукі ежы, прасіла суседку папільна-ваць яе маленькіх, абяцаючы за гэта прынесці ёй гасцінчыка. Наядуцца лісяняты, качаюцца на жоўтым пясочку ці бега-юдь адно за адным. А сарока схопіць неабгрызеную костачку і нясе сваім дзеткам. Пасля ўсядзецца на галінцы і пільна со-чыць за наваколлем. Убачыць каго-небудзь, затрашчыць тры-вожна, каб лісяняты хаваліся ў нару. — Добрая нянька, — радавалася лісіца. Сарока сваіх дзяцей гадуе і сцеражэ маленькіх лісянят, бо за немаўлятамі пастаянны нагляд патрэбны і клопат, каб не тра-пілі часам у бяду: малыя ўсё ж, нявопытныя, неасцярожныя, дураслівыя часам, саманадзейныя. Без нянькі ніяк не абысціся.
Кемлівая казуля Зіма прымчалася з поўначы на лютых вятрах. Віхры гойсалі па палях, тармасілі дрэвы, валтузіліся ў кустах, біліся аб сцены, вылі, скуголілі, свісталі. Мароз з кожным днём мацнеў. Застылі рэчкі, азёры, зямля стала цвёрдай як камень. Ад сцюдзёных вятроў звяры і птушкі шукалі ратунку ў густых лясах. Разважны воўк прыйшоў у лясны гушчар, каб пагрэцца і па-шукаць спажывы. Брыдзе шэры па заснежаным лесе, уважліва аглядае малыя і вялікія сляды, прынюхваецца да іх. Абышоў воўк лес і даведаўся, хто і калі тут быў. Пад раніцу рабілі хітрыя петлі асцярожныя зайцы, скакалі казулі, прабя-галі лісіцы. Нечакана воўк заўважыў на снезе незвычайныя сляды. Яны былі крыху болыпыя за лісіныя, з адбіткамі доўгіх, як цвікі, кіпцюроў. Невядома, чаго можна чакаць ад такога звера, але голад не цётка, і шэры разбойнік рушыў па свежых слядах. Ідзе воўк па следзе, аглядвае снежныя заносы. Ад яго не сха-ваешся, не! Вось у цёмным маладым ельніку чарнее нара. Да яе пратаптана сцежка. Пацягнуў шэры носам і пачуў смачны барсуковы дух. Воўк, завіхаючыся, пачаў раскопваць нару. Ды дарэмна: мёрзлая зямля была занадта цвёрдая. Воўк пастаяў крыху над нарой і падаўся ў гушчар. Надыходзіла раніца, мароз мацнеў. Стыла ў жылах кроў, ледзянелі лапы. У жываце ў шэрага было пуста, голад даймаў яго. Белае маўчанне лесу, холад і голад абудзілі ў звера дзікі страх. Воўк выбег на прагаліну, падціснуў хвост, узняў галаву да нізкага неба і завыў. У адказ дзесьці далека ў лесе пачулася воўчае выццё. Спачат-ку басам выла, відаць, старая ваўчыца, потым тонка і працяжна ёй пачалі падвываць маладыя. Воўк кінуўся ў той бок, адкуль чулася выццё. Хутка праско-чыў стары лес і апынуўся ў дробным хмызняку, які падняўся на высечках. Палымнела на ўсходзе зара, яе ружовыя водбліскі лажылі-ся на абмеценыя снегам кусты, на калматыя ад інею маладыя дрэўцы. Крыху ў баку ад прасёкі, на якую воўк выбег, ён уба-чыў казулю. Са смакам абгрызаючы лазовую кару, казуля перабягала ад аднаго куста да другога. Воўк пачаў падкрадвацца да яе. Пра-паўзе некалькі крокаў і прыпадзе да зямлі, ляжыць, цікуе, не зводзіць вачэй. Вось цела звера наструнілася, хіб натапырыўся. Воўк пад-рыхтаваўся да скачка. Ён ужо быццам адчуваў у зубах свежыну. Сліна пузырылася ў кутках яго разяўленай пашчы. У гэты небяспечны момант казуля падняла галаву і ўбачыла ваўка. Доўга не думаючы, яна зрабіла пругкі скачок убок і кі-нулася ў лес. Воўк выскачыў з-за кустоў з такім спрытам, што ажио снег слупам паляцеў угору, і нрыпусціў за ёю. Стройнае цела казулі выцягнулася ў імклівым бегу. Яна, нібы на крылах, пералятала цераз кусты, завалы, кал оды, кідалася то ў адзін, то ў другі бок. Але воўк не адставаў. Ён нават стаў забягаць ёй наперад. Тады казуля, шукаючы ратунку, зноў памчалася ў густы ма-ладняк. Воўк пайшоў ёй наперарэз. Шэры вось-вось дагоніць яе. Адзін момант — і казуля скочыла ўбок і крута павярнула на лясную дарогу, што вяла да леснічоўкі. Воўк не мог адразу спыніць шалёнага бегу і з разгону зарыўся мордай у снег. Але тут жа падхапіўся і рынуўся следам. Яшчэ хвіліна, яшчэ другая... I вось леснічоўка. Магутным скачком казуля пераляцела цераз плот і кінулася ў расчыненыя сенцы. Танец жураўлёў Вясна ў той ваенны год запазнілася і вельмі спяшалася на-гнаць упушчаны час. Днём сонца адразу стала добра прыгра-ваць. Елкі і хвоі атрэслі са сваіх галін снег, і яны падняліся ўгору, да сонца, як рукі. Партызанскі атрад знаходзіўся на невялічкім востраве, у густым высокім лесе. Вакол вострава на дзясяткі кіламетраў ля-жал! балоты. На поўдні яны цягнуліся да самага Пінска, а на поўначы ўпіраліся ў пясчаныя выспы Міхалінскай пушчы. Гэта было дзікае месца. Немцы не маглі туды падступіцца. 3 вострава партызаны нападалі на ворага, падрывалі на чы-гунках эталоны, білі фашыстаў на шашэйных дарогах і ў гар-нізонах. Мінуў красавік. Птушкі чародамі вярталіся да сваіх гнёздаў. У пачатку мая, асабліва на досвітку, звінелі, разліваліся птуніыныя галасы. Кожная птушка старалася паказаць свае здоль-насці. Жураўлі недалёка ад партызанскага лагера пачалі наладж-ваць танцы на балоце. Аднаго разу партызанскі сувязны Васіль захацеў паглядзець, як птушкі танцуюць. Устаў ён на золку. Ціха было ў лесе. Зялёныя хвоі і дубы стаялі моўчкі, насцяро-жана. Здавалася, што і яны пільна прыслухоўваюцца да кожнага гуку або шолаху. Выкручастая сцежка паміж густых дрэў прывяла да балота. Ружовыя водбліскі ўсходу залацілі верха-віны дрэў. Прытаіўся Васіль у кустах. Яму добра было відаць усё балота. Усё больш і больш палымнеў усход. Лес ажывіўся радаснымі песнямі, вясёлым гоманам і крыкам птушак. Раптам у паветры паказалася вялікая птушка. Яна зрабіла паварот і села на невялікі ўзгорак, заліты з усіх бакоў вадою. Гэта быў журавель. Перш-наперш ён агледзеў узгорак. Затым узяўся прыхарошвацца. Зайшоў у неглыбокую лужыну і, на-браўшы ў дзюбу вады, пачаў пырскаць на сябе. Памыўшыся і прычасаўшы пер'е, ён узняў галаву і гучна крыкнуў тры разы. Не прайшло і хвіліны, як з усіх бакоў: з балота, з лесу — пачалі злятацца жураўлі. Іх сабралася больш за дваццаць. Сонца паднялося ўжо над лесам. У яркім святле промняў зі-хацелі высокія хвоі. Першы журавель выйшаў на сярэдзіну палянкі. Ён быў самы прыкметны. У яго была бялейшая шыя, а ў хвасце некалькі пер'яў, якія апускаліся амаль да зямлі. Ён выцягнуўся, абвёў поглядам усіх птушак і раптам, быццам на спружынах, падско-чыў на цыбатых нагах. Гэта было запрашэнне на танец. Жураўлі расступіліся, даю-чы месца танцорам. Самыя жвавыя і спрытныя выйшлі на ся-рэдзіну паляны. Яны ўзмахнулі крыламі, падскочылі і пачалі танцы. Скакалі ўпрысядкі, тупалі нагамі, выгіналі шыі, кла-няліся адзін аднаму. 3 кожнай хвілінай танцоры ўсё больш разыходзіліся. Да іх далучыліся іншыя жураўлі. Зусім нечакана, як па камандзе, танцоры пасталі, разабраўшыся парамі, дзюба ў дзюбу. Пад-няўшы шырока крылы і распушыўшы веерам хвасты, птушкі пачалі круціцца на пляцоўцы, нібы віхор. У першай пары ішоў знаёмы журавель з бялейшай шыяй. Ён так легка падскокваў, што, здавалася, не кранаўся зямлі. Жураўлі ж, якія не танцавалі, стаялі навокал і радасна білі крыламі, быццам пляскалі ў ладкі. Доўга танцавалі і весяліліся жураўлі. Здавалася, іх танцам і весялосці не будзе канца. Лепш за ўсіх танцаваў нсуравель-завадатар. Калі сонца паднялося высока і стала добра прыпякаць, кры-латыя танцоры і гледачы разляцеліся, каб заўтра зноў сустрэцца на гэтай пляцоўцы. Жаўруковы звон Як толькі сакавіцкае сонца сагрэе пагоркі на палях, снег на іх хутка растае. Чорна-бурыя астраўкі далека відаць сярод бе-лага, заснежанага поля. Уночы яшчэ падмарожвае. Застываюць ручайкі, на дарогах лужыны зацягваюцца празрыстым лядком, пабліскваюць узорам! крохкія крышталікі. Узыходзіць сонца, растае лядок — і абуджаюцца ручаі. Яны спачатку ціха, а потым усё гучней і гучней пачынаюць звінець, прабіваючы пад снегам дарогі ў лагчыны. А над пагоркамі, Hiбыта падвешаныя на нітках, вісяць у празрыстым паветры жа-варанкі. Адарваўшыся ад зямлі, жаўрук адразу пачынае песню: ху-цеыька перабірае крыльцамі, узнімаецца вышэй, нібы яго хто падцягвае на той нябачнай нітачцы, і звініць, звініць. Спачатку пачуеш яго песню і толькі пасля разгледзіш маленькую кро-пачку — самога спевака. Вышыня як быццам надае птушцы энергію і сілу — так звонка гучыць яго вясновая песня. У народзе кажуць, што жаваранак часам спявае так, што ад песні ў яго разрываецца сэрца. Невядома, ці праўда гэта, але жаваранкі спяваюць вельмі заўзята. У сонечныя дні сакавіка песні жаваранкаў хочацца слухаць бясконца. Яны не надакучваюць, бо ў гэтых песнях — таямні-чая сіла, якая хвалюе незвычайна, дапамагае мацней адчуць і зразумець хараство прыроды. Без жаўруковай песні, бадай, і вясна была б не вясна. Цёплае веснавое сонца сагнала ўвесь снег з палёў. Зямля ад-тала, набракла. Цераз поле не перайсці: ногі грузнуць у зямлі, нібы ў цесце. Ды звяры на гэта не зважаюць. Яны ходзяць там, дзе чалавек і ступіць не можа. Цераз поле, на якім ад цеплыні зазелянела жыта і над якім штодня спявалі жаваранкі, прайшоў лось. У мяккай раллі ён пакінуў глыбокія ямкі. У час веснавых дажджоў яны паступова заплылі, але паглыбленні ў жыце ўсё ж засталіся. Паднялося жыта, і гэтыя ямачкі зусім схаваліся ў ім. Адну такую ямку каля разоры аблюбавалі жаваранкі і звілі ў ёй гняздо. Не вельмі ўтульнае і прыгожае, амаль з адных ка-рэньчыкаў сухога пырніку, але для іх, відаць, лепшае і не трэба было, каб вывесці і выкарміць дзяцей. Жыта пачало налівацца. Вырасла яно высокае, каласістае. Колас — адзін у адзін. Калі глядзіш зверху на жыта, прыкме-ціць пэўную мясціну амаль немагчыма. Я назбіраў камянёў і па-клаў паблізу ад гнязда, бо дагэтуль часта хадзіў сюды-туды па разоры і не мог натрапіць на яго. А ў жаваранкаў былі нейкія свае прыкметы, якімі яны кіра-валіся, калі ляцелі да гнязда, бо адразу яго знаходзілі. Жаваранак — птушка асцярожная. Калі падыходзіш да гнязда, ён адразу не ўзлятае, а, як глушэц або цяцерка, адбягае ад яго і толькі тады ўзнімаецца ў паветра. У гняздзе ўжо былі птушаняты, пакрытыя рэдкім пушком. Ведаючы асцярогу і недаверлівасць жаваранкаў, я хуценька сфатаграфаваў гняздо з птушанятамі і пакінуў іх у спакоі. Але праз некалькі хвілін вярнуўся: вырашыў дзеля перастрахоўкі зрабіць яшчэ пару кадраў. Якое ж было маё здзіўленне і рас-чараванне: гняздо апусцела. Жаваранак-маці, калі я адышоў, забрала малых і павяла па жыце. Пэўна, вырашыла, што яе дом выяўлены і заставацца дзецям у ім небяспечна. А ў жыце паспрабуй заўважыць маладога ці старога жава-ранка. Ён такі ж шаравата-буры, як і зямля. На птушаня, калі яно затоіцца між жытнёвых сцяблін, хутчэй наступил, чым убачыш. У гасцях у дзятлаў Восенню, зімою і ранняй вясною ў сасновых барах, у ельніках і старых алешніках, у дубровах часта можна ўбачыць адзінокіх стракатых дзятлаў, якія з ранку да вечара аглядаюць, выстук-ваюць, выслухоўваюць дрэвы. У гэтыя поры года дзвюх птушак разам не ўбачыш, тым больш на адным дрэве, бо лес паміж імі падзелены, нібы зямля паміж людзьмі ў часы аднаасобніцтва. Кожны дзяцел сам аглядае свой участак, гаспадарыць на ім. Штодня дзятлы сядзяць на дрэвах: ні мароз, ні мяцеліца, ні дождж не перашкаджаюць ім здабываць нялёгкай працай свой хлеб. I ўсе мы звыкліся з думкаю, што яны кормяцца толькі тым, што дзяўбуць сукі і сухадрэвіны, дастаючы з-пад кары і з драў-ніны караедаў, шашаляў. Аднак у летнюю пару бываюць у дзят-лаў часіны, калі яны становяцца такімі ж лаўцамі насякомых, як і іншыя птушкі. Затоімся за густым кустом арэшніку і паназіраем за дзятла-вым дуплом на вышыні метра паўтара ад зямлі ў старой асіне з трухлявай сярэдзінай, у якім сядзяць ненаедныя крыклівыя маладыя дзятлікі. Летні дзень сонечны і цёплы. Лёгкі ветрык гуляе ў лісці, па-гойдвае галіны. Зялёны полаг дрэў пранізваюць промні, безліч сонечных зайчыкаў бегае па зямлі. 3 дупла даносяцца, заглуша-ючы іншыя гукі і шолахі, звонкія галасы дзятлікаў. Крычаць наперабой, бадзёра і заўзята, патрабуюць есці. Заўважыўшы чалавека паблізу ад асіны, адразу ж прыляце-лі старыя дзятлы і так раскрычаліся, што хоць вушы затыкай. На гэтыя трывожныя крыкі зляцелася шмат сініц, берасця-нак і драздоў. Усім хацелася паглядзець, што тут робіцца. Але, убачыўшы чалавека за кустом арэшніку, які рос метры за два ад асіны, яны паступова разляцеліся. Засталіся толькі старыя дзятлы. Яны пераляталі з дрэва на дрэва і крычалі. А ў дупле запанавала цішыня. Ніводзін дзятлік не падаваў голасу. 3 гадзіну старыя дзятлы не маглі змірыцца, што побач з гняз-дом знаходзіцца чалавек. Потым супакоіліся, паляцелі шукац'ь дзеткам корм. Неўзабаве адзін вярнуўся, зусім асмялеў. Сеў на асіну з супрацьлеглага боку, высунуў з-за ствала галаву з поўнай дзюбай насякомых. Паназіраўшы за чалавекам, пераканаў-ся, што нічога не пагражае, і наблізіўся да дупла. А там была ўжо напагатове раскрыта дзюба дзятліка. Стары вельмі хутка паклаў у яе корм і паляцеў.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 3659; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.236.209.138 (0.008 с.) |