Ромка ведае, што лісцю не баліць. Яно хоча здрыгануцца на галінцы апошні раз, павольна зляцець уніз, успыхнуць зоркай на шэрым і чорным і гэтым самым паслужыць людзям. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Ромка ведае, што лісцю не баліць. Яно хоча здрыгануцца на галінцы апошні раз, павольна зляцець уніз, успыхнуць зоркай на шэрым і чорным і гэтым самым паслужыць людзям.

Поиск

Ромка спадзяецца, што гэтыя прысады будуць доўга яшчэ засцелены жоўтым, чырвоным, барвовым лісцем. Штораніцы, узіраючыся ў спіны людзей, ён вылучае знаёмую постаць. А ліс-тота пад нагамі мякка шапоча, нібы падказвае: «Яна прайшла». Ён углядаецца пад ногі, жадаючы знайсці той ліст, які толькі-толькі прашапацеў пад яе крокамі.

Ромка ўжо даўно адрознівае гук яе крокаў па лісцевым ды-ване. Таму і не хоча, каб сцяжынка стала чыста падмеценай, бо тады мелодыя крокаў будзе зусім іншай.

Яна прыходзіць на прыпынак за дзесяць хвілін да аўтобуса. Ромка з'яўляецца праз хвіліну, спыняецца каля слупа, уздымае вочы на дзяўчыну і сустракае яе позірк. Яны ледзь-ледзь усмі-хаюцца адзін аднаму. Ромка яшчэ злёгку ківае галавой. Так бывае кожнае ранне.

Падыдзе аўтобус, здрыганецца натоўп. Жаночая хваля па-нясе яе да пярэдніх дзвярэй, а Ромка зойдзе з мужчынамі праз заднія дзверы. Яна выйдзе на сёмым прыпынку, заспяшаецца да метро, на імгненне азірнецца, і праз запыленую шыбу Ромка 3ноў зловіць яе позірк.

У гэты дзень яны больш не сустрэнуцца. Ромка вернецца ў тры гадзіны, зробіць урокі, сядзе за мальберт...

Ноччу яму будзе сніцца лісце. Жывое, шапаткое, яно будзе ласкава ўшчуваць яго, настойліва ўгаворваць ціхім шэптам, што Ромку не трэба баяцца і саромецца. Хіба ў яго бядзе ёсць што сарамлівае? Зрэшты, калі павольна ісці, то амаль нічога нельга заўважыць.

Ромка прачнецца рана і будзе ляжаць з заплюшчанымі ва-чыма, слухаць, як маці гатуе снеданне. Потым Ромка адным штуршком сядзе на ложку, адкіне коўдру. Адна нага ў яго зда-ровая, другая — без ступні.

Успыхне нянавісць да таго далёкага дня, калі яго санкі ад моцнага штуршка кагосьці з хлопчыкаў вынесла пад колы аўта-мабіля. Ромка будзе доўга глядзець на тое месца, дзе павінна быць ступня, і праз некалькі хвілін адчуе сапраўдны боль у стра-чанай ступні. Дастане з-пад ложка пратэз, пачне апранацца.

Ромка раптам адчуў, што сёння нешта змянілася на кляно­вых прысадах. Не шапацела лісце пад нагамі. Прысады былі чыста падмецены. Яна ступіла насустрач так нечакана, што хлопец ледзь не сутыкнуўся з ёй. У яго перахапіла дыхание. Перад ім стаяла яна, мелодыю чыіх крокаў на гэтых прысадах ён так добра вывучыў.

— Так сумна сёння тут, — проста, нібы толькі што яны раз-маўлялі і перапыніліся на хвіліну, загаварыла дзяўчына. — Зусім не хочацца ісці ў адзіноце сярод голых клёнаў. Мяне На-ташай завуць. А ты Рома? Я на выставе тваіх малюнкаў была. Твая маці працуе разам з маёй.

Ромка разгублена маўчаў, не ведаючы, як аднесціся да пачута-га. Значыць, яна ведае і пра той далёкі выпадак, пра яго пратэз?

Наташа глядзела на яго. Ромка ўбачыў у яе вачах спагаду і маўклівы адказ на свае пытанне. Ён ціха сказаў:

— Я намаляваў гэтыя прысады такімі, якімі яны былі ўчора i пазаўчора. Хочаш, я падару табе гэты малюнак?

Калі ісці ўдваіх, то нават голыя прысады здаюцца не такімі сумнымі.

Верны рыцар

Сярод канькабежцаў ён пазнаў Клару па чырвонай шапачцы і чырвоным світары. Легка і прыгожа ішла яна па бегавой да-рожцы, заклаўшы рукі за спіну. I Слава, які катаўся на агуль-ным пятачку, пазайздросціў яе бегу. Нічога не скажаш — раз-радніца, чэмпіёнка горада сярод школьнікаў. Яе кожны дзень трэніруе майстар спорту. 3 месяц назад і Слава хацеў запісацца на заняткі да гэтага трэнера. Трэнер вывеў Славу на ледзяную дарожку і махнуў рукой. Слава рвануў колькі меў сілы, замахаў рукамі. Праехаў круг, спыніўся, задаволены сваім бегам. Але трэнера на месцы не было. Сустрэла яго адна Клара. «Каб бегаць на каньках, трэба мець талент», — перадала яму трэнераў пры-суд. I, як здалося Славу, была нават рада, што ў яго няма таленту.

Чакаў Клару ён доўга. I вось, нарэшце, Клара на павароце вы-прасталася, праехала яшчэ трохі і, пырснуўшы белымі снежны-мі іскрамі, крута павярнула назад. Потым было тое, што і кож­ны вечар, дзеля чаго Слава не прапускаў ніводнай Кларынай трэніроўкі. Перакінуўшы свае і Кларыны канькі цераз плячо, ён праводзіў Клару дадому. Яны крочылі па ціхім парку, ехалі ў тралейбусе, а потым ішлі да яе дома.

Амаль кожны дзень Клара прасіла Славу што-небудзь зра-біць: чарцёж, дамашняе сачыненне. I Слава выконваў гэтыя просьбы — сябры ж. Нават заносіў Кларын партфель дамоў, калі яна ехала са школы ў горад.

Аднойчы ён пачуў, як Клара назвала яго «верным рыцарам з восьмага "В"».

А дваццаць восьмага лютага ў Клары быў дзень нараджэн-ня. На яго яна нікога з аднакласнікаў не запрасіла, але Слава вырашыў, што ён пойдзе, бо віншаваць з днём нараджэння ся­бры павінны прыходзіць самі. На тое яны і сябры.

Падарунак для Клары Слава падрыхтаваў сам. Гэта быў невя-лікі букецік жывых ландышаў. Каб падарыць ландышы сёння, Слава яшчэ ўвосень выкапаў іх у лесе разам з зямлёю, прывёз і трымаў у падвале, выносіў на холад, потым паліваў у цёплым пакоі. I ландышы зацвілі, запахлі прыемна і тонка, прынёсшы ў кватэру подых вясны. Яе, вясну, і падорыць Слава сваёй сяб-роўцы. Гэта не каробка цукерак, няхай і шакаладных.

Калі ён падышоў да кватэры Клары, адтуль чулася музыка. Госці ўсе былі чужыя: Кларын трэнер, нейкія незнаёмыя хлоп­цы і дзяўчаты, відаць, таксама спартсмены. Клара, убачыўшы яго падарунак, усміхнулася і сказала, што сёння ў яе ўжо шмат кветак. Яна пакруціла ў руцэ букецік і аддала трэнеру. Той па-нюхаў букецік, а потым, не падымаючыся з канапы, уторкнуў яго ў вузенькую, як горла гусака, вазу, што стаяла на падакон-ніку. А адзін з хлопцаў сказаў: «Ландышы вясной — пяць ка-пеек за пучок». У адказ усе засмяяліся.

Слава выйшаў у калідор. Апрануўся, азірнуўся і сустрэўся вачыма з Кларай. Клара ўсміхнулася і памахала на развітанне рукой.

3 двара ён зірнуў на акно, белае ад яркага святла, і на пада-конніку заўважыў тую доўгую, як гусакова шыя, вазу. Там бя-лелі дробныя званочкі яго ландышаў. Ландышы туліліся да шыбы, быццам прасіліся на вуліцу.

I Славу зрабілася шкада гэтых ландышаў. Хай бы яны раслі ў лесе і цвілі ў маі. Навошта было прыносіць іх людзям, якія не шануюць дружбу і за вясну плацяць толькі пяць капеек.

Вянкі на вадзе

Каля вогнішча ў акружэнні хлопцаў стаяў здаравяка і смяяў-ся. I гэты звонкі, як ручай у пушчы, смех быў такі шчыры і чы-сты, што Гражына міжволі глянула ў той бок, і цёплая ўсмешка сагрэла вусны.

Над любым здаравенным дзецюком ён узвышаўся, як дуб узвышаецца над падлескам. Нават самыя рослыя, самыя дужыя ля яго здаваліся хлапчукамі.

Залатая свавольная грыва, схопленая срэбным абручыкам, адкрытае мужнае аблічча, шырокія грудзі і ўся постаць яго ды­хал! такой нязведанай сілай, што сэрца Гражыны падскочы-ла і абарвалася, салодкая цеплыня паплыла па ўсім целе, ногі падагнуліся, яна села ў траву і ледзь не выпусціла вянок.

А звалі таго волата Януком, і быў ён з роду муралёў. Так У даўнейшыя часы называлі людзей, якія муравалі замкі, па­лацы ды храмы. Хоць і малады быў Янук, але грымела пра яго слава як пра вялікага майстра.

Усім узяў Янук: і ростам, і розумам, і голасам, і воласам. Як кажуць, лес для ўсіх нёс, ды аднаму насыпаў. Дзяўчаты загля-даліся на яго, а ён толькі смяяўся ды жартаваў з імі. Прыехаў У Гародню нядаўна, казалі, ажио з самага Полацка. Расказвалі, што сам князь гародзенскі пісаў грамату князю полацкаму, каб

дазволіў той Януку змураваць у Гародні храм на славу люду тутэйшаму.

I вось Янук са сваімі хлопцамі гуляў пакуль што, бо чакалі адпаведную квадру[1] месяца. А трэба сказаць, што ў тыя часы ніводная важная справа не пачыналася без адпаведнай квадры, нават хлеб замешвалі ў пэўны час, можа, таму і не чарсцвеў ён за адзін дзень.

Прыйшла пара вянкі ў Неман кідаць, сваіх нарачоных вы-глядаць.

Спачатку хлопцы свае пускалі, а потым ужо дзяўчаты. Янук ці то жартам, ці то жадаючы паказаць, што ў яго ўжо ёсць нехта, закінуў свой вянок ледзь не на сярэдзіну Немана. Разам з дзяў-чатамі кінула на ваду свой вянок і Гражына. Закружылася, паплыла па Немане чарада кал яровых колцаў.

I нечакана нейкі імклівы струмень нёманскай плыні выбіў вянок Гражыны з агульнай чарады і пагнаў яго на сярэдзіну ракі. Янук ажио на камень узлез, каб угледзець, сыдуцца вянкі ці не, але яны так і зніклі з вачэй.

— Гэй, дзяўчаткі, — празвінеў яго голас. — Чый гэта вянок на сярэдзіну панесла? Хто мая нарачоная?

У многіх дзяўчат сэрцы замлелі: так хацелася сказаць за-паветныя словы, толькі лгаць у тыя часы не ўмелі, і над лугам панавала маўчанне. Януку стала не па сабе, ён аж разгубіўся ад такой неспадзяванасці.

— Даскакаўся, — пажартаваў адзін хлопец. — Аказваецца, не надта ты каму і патрэбен. Будзеш ведаць, як з гародзенскіх дзяўчат насміхацца.

Янук усё яшчэ стаяў на сваім камені. Такі вялікі, ён быў па-добны да дзіцяці, якому паабяцалі расказаць страшную казку і замест гэтага загадалі класціся спаць.

Дзяўчаты са здзіўленнем азіраліся адна на адну: «Хто ж гэта маўчыць? Хто ж гэта мучыць такога хлопца?»



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1930; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.227.0.21 (0.145 с.)