![]() Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву ![]() Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Прыведзенае паданне не толькі тлумачыць паходжанне мясцовага каменя, але і мае глыбокі маральны сэнс. Папярэджвае, што нельга быць бяздушным і бессардэчным чалавекам.Стр 1 из 26Следующая ⇒ Засцерагаюць ад жыццёвых памылак і іншыя беларускія па- данні. Так, адно паданне распавядае наступнае. У вёску пад выглядам жабрака завітаў сам Хрыстос і папрасіўся пераначаваць. Ніхто са сквапных жыхароў не хацеў пускаць яго ў хату. I толькі адна бедная салдатка дала «жабраку» прытулак. Яна зварыла міску заціркі і накарміла падарожнага. Назаўтра раніцай у хаце з'явілася шмат хлеба і іншага дабра. Але пасля снедання «жабрак» сказаў жанчыне ісці за ім і не азірацца. Раптам, калі яны адышлі ад вёскі на вялікую адлегласць, ззаду пачуўся неверагодны і страшны шум. Жанчына не вытрымала і азірнулася. На месцы вёскі яна ўбачыла возера, а сама за парушэнне наказу скамянела. Такія паданні, дзе жанчына з-за парушэння слова ператвараецца ў камень, можна пачуць шмат дзе па краіне. Натуральна, што, апрача жанчын, у беларускіх паданнях робяцца камянямі і мужчыны. Легендарны камень Сцяпан, які ляжыць у вярхоўях ракі Віліі, паводле падпння, таксама некалі быў чалавекам. Было гэта так. Адзін селянін парушыў табу і пайшоў на Вялікдзень араць. Жонка, як звычайна, прынесла яму ў поле абед. Пакуль муж падсілкоўваўся, сварылася на яго за тое, што працуе на свята. Калі ж адыходзіла дадому, сказала ў адчаі: «Каб ты каменем стаў!» Як толькі араты ўзяў плуг, то адразу ж скамянеў. Скамянелі і яго валы, нават збанкі з-пад ежы. У чым сэнс падання? На Вялікдзень нельга не толькі працаваць, але і займацца іншымі справамі, якія парушаюць суладдзе на зямлі і ў прыродзе. Так, у нашага народа сустракаюцца паданні пра скамянелых паляўнічых, якія наважыліся ў святы дзень пазбавіць жыцця дзікіх звяроў. У фальклоры беларусаў можна сустрэць нават паданні пра скамянелыя вяселлі. Звычайна іх героі — закаханыя, якія па- таемна паехалі вянчацца ў храм без бацькоўскага бласлаўлення. За гэта яны былі пакараны Богам. Такім чынам, у старажытных паданнях занатавана частка жыццёвага ладу нашых продкаў, іх духоўныя каштоўнасці. Нам трэба іх усвядоміць і зразумець. Птушкі шчасця Была некалі на Беларусі вёска Зімовічы. Зусім звычайная вёсачка, але вельмі ганарыліся яе жыхары тым, што жыла ў іх сям'я буслоў. Любілі і шанавалі людзі гэтых велічных птушак, верылі, што тыя прыносяць шчасце. Памёр у той вёсцы пан, і гаспадаром стаў яго сваяк. Задумаў новы пан свае ўладанні пашырыць і пабудаваць шыкоўную лазню. Выпісаў майстроў аж з Турцыі! Прыехалі будаўнікі і пытаюцца ў пана, дзе ён плануе ставіць лазню. Пан махнуў рукой на старое дрэва, на якім было буслінае гняздо. Прасілі вяскоўцы пана не чапаць птушынага жытла, але той і слухаць не хацеў. Уласнымі рукамі гняздо раскідаў. А буслы падняліся ў паветра і доўгі час кружыліся над тым месцам. Пан кінуў каменем, але птушкі не спалохаліся. Тады раззлаваны багацей прынёс дубальтоўку і стрэліў у бусла. Перапалоханыя вяскоўцы загаласілі, сталі прасіць пана не чапаць птушак. Толькі было позна. Паранены бусел, з апошніх сіл махаючы крыламі, паляцеў у бок лесу, а за ім накіравалася і яго сям'я. З таго часу зніклі буслы з вёскі. А разам з імі пайшло з вёскі і шчасце. Мінула тры гады. Тая лазня, пабудаваная на месцы буслінага гнязда, штогод згарала амаль поўнасцю. Ды і сам пан шмат непрыемнасцей зведаў. Стаў хварэць. Аднойчы паехаў у горад да лекара, а яго абрабавалі па дарозе. Немалыя грошы ўкралі, каня і калёсы забралі, а самога збілі на горкі яблык. Ледзь дадому дайшоў, прыйшлося доктара выклікаць. 3 цяжкасцю выйшаў багацей з хваробы. Ужо не раз тых буслоў успамінаў. Пакутавалі і вяскоўцы. Перастала весціся жывёла, адзін за адным ішлі неўраджайныя гады. Стараюцца сяляне, садзяць агароды, а дажджу амаль не бывае. Ідзе вялікая хмара, і людзі радуюцца, што дождж будзе, а тут наляціць вецер ды прагоніць хмару. Зноў засуха, ураджаю няма. Завітаў неяк у вёску вандроўнік. Пусцілі людзі яго пераначаваць, а пакарміць госця не маглі, бо не было чым. Расказалі таму падарожніку пра буслоў ды пра свае беды. Параіў вандроўнік прабачэння папрасіць. Так і зрабілі людзі. Першым пайшоў пан, за ім — усе вяскоўцы. Каля папялішча, што засталоея ад лазні, людзі спыніліся. Прасілі ў буслоў прабачэння, кланяліся. Раптам аднекуль з вышыні пачуўся бусліны клёкат. Паглядзелі вяскоўцы ўгору, але птушак не ўбачылі. Па небе ж плыло толькі белае воблака, якое нагадвала бусла. — Дараваў! — узрадаваліся людзі. Разышліся вяскоўцы па сваіх хатах. У кожным двары гаспадары паклалі на высокія дрэвы драўляныя колы, каб буслы маглі рабіць на іх гнёзды. I вярнуліся буслы ў вёску... Вось такая прыгожая легенда жыве ў народзе. Наўрад ці ў яе аснове ляжаць канкрэтныя, рэальныя факты. Відаць, чалавечая фантазія прыдумала гэта паданне. Яно прадыктавана вялікім жаданнем беларусаў жыць у згодзе і міры з братамі нашымі меншымі — жывёламі, птушкамі. У народзе існуюць няпісаныя законы, якіх прытрымліваліся нашы продкі здаўна: не крыўдзіце слабейшых, не ламайце дрэўцаў, бо ім баліць, беражыце родных, таму што яны самыя блізкія вам людзі. А буслоў — прыгожых і гордых птахаў — спрадвеку шанавалі на нашай зямлі. Людзі здаўна верылі і сёння вераць, што нельга бурыць іх гнёзды. Гэта своеасаблівыя птушкі — птушкі шчасця Скарбы нашай Радзімы У розных кутках нашай Радзімы можна пачуць пра затопленыя залатыя карэты, срэбны або залаты човен, бочкі з золатам або з грашыма. Ні ў адной краіне, апрача Беларусі, не пачуеш столькі легендаў і неверагодных гісторый, звязаных са скарба- мі. Нашы продкі, каб абараніць Бацькаўшчыну ад ворагаў, вялі войны. Праз Беларусь ішлі незлічоныя войскі: і свае, і чужыя. Таму і расказваюць у нас легенды пра самыя неверагодныя скарбы, дзе згадваюцца як нашы князі, так і ўладары суседніх дзяржаў. Так, адступаючы, шведы нібыта закапалі пад сучасным Салігорскам золата. Частку багацця шведы пакідалі ў балота і разбегліся па лясах. Але некаторыя з іх паспелі закапаць нарабаванае золата і срэбра. Вось і жыве гэта паданне, прымушае шмат каго марыць пра нязнойдзенае багацце. Распаўсюджаны паданні пра напалеонаўскія скарбы, нарабаваныя ў 1812 годзе ў Маскве. Нібы пры адступленні схаваны яны на тэрыторыі нашай краіны. Сустракаюцца паданні і пра затопленыя гарматы, напоўненыя золатам. Па гістарычных звестках, у XIX стагоддзі на Гродзеншчыне адзін мясцовы пан спрабаваў адшукаць іх у рацэ. Для падводных пошукаў ён прыдумаў разумную машыну, але скарбу так і не знайшоў. Жыхары Дзятлаўскага раёна ўпэўнены, што Напалеон затапіў скарбы ў возеры. Кажуць, што па начах з вады выходзіць прывід і ахоўвае каштоўнасці. Народ сцвярджае, што скарбы могуць быць не толькі звычайнымі, але і заклятымі, зачараванымі. Закляцце накладалася, каб чужы чалавек не мог авалодаць скарбам. Уладальнік скарбу мог стрэліць і сказаць пры гэтым: «Як гэты стрэл паляцеў далёка, так мае грошы няхай апусцяцца глыбока!» Таму і верылі, што чалавек, які возьме з зачараванага скарбу хоць адну капейку, абавязкова паплаціцца за чужое багацце. У архаічных паданнях скарбы ахоўваюць нячысцікі. Кладнік, які ахоўвае скарбы, уяўляўся нашым продкам істотай у срэбнай світцы з залатым поясам. На галаве ў яго шапка з золата, на нагах срэбныя лапці ці боты, у руках срэбны кій. Уся хата кладніка засыпана каштоўнымі металамі і камянямі. Кладнік, нягледзячы на сваё багацце, надзвычай сквапны і лічыць скарбы сваёй уласнасцю. Ахоўнік час ад часу выстаўляе скарбы для прасушкі. Тады яны пачынаюць свяціцца агеньчыкамі ў полі ці ў непралазнай пушчы. Паводле народных уяўленняў, існуюць добрыя духі, справядлівыя прывіды. Гэта могуць быць маладая паненка, зачараваная князёўна. Звычайна паненка-ахоўніца не робіць ніякага ліха людзям, але яна можа закахацца ў маладога рыбака ці пастушка. Тады яна вядзе хлопца ў патаемнае падзямелле, дзе за жалезнымі дзвярыма знаходзяцца агромністыя каваныя куфры з золатам і срэбрам. Паненка можа адсыпаць багацця столькі, колькі захоча яе абраннік. Наш народ верыць і ў міфічную папараць-кветку. Адшукаўшы яе ў купальскую ноч, чалавек набывае шчасце. Таму і шукае моладзь гэтую кветку, спадзяецца на дзівосныя цуды. Трэба памятаць, што ў легендах пра скарбы наш народ марыў жыць заможна і шчасліва. Легенды і паданні, мабыць, маюць у сваёй аснове рэальныя факты. Калі раптам пад вашай рыдлёўкай на дачы рассыплюцца старадаўнія манеты, ведай- це, што гэта не проста клад, а частка народнай гісторыі. Месца яму — у музеі. I памятайце: скарбы не даюцца ў рукі дрэнным людзям. Іх знаходзяць толькі чыстыя сэрцам і светлыя душой. Заклятая магіла волата У ваколіцах Полацка, расказвалі, у даўнія часы бесперапынна ішлі войны. I засталося паданне, што частка нейкага разбітага войска, баючыся, каб яго нарабаванае багацце не трапіла ў рукі непрыяцеля, золата і серабро, якое мела пры сабе, закапала ў зямлю на ўзгорку, а наверх паклала дзікі камень. Ён павінен быў паказваць тое месца, калі б хто-небудзь з іх вярнуўся, каб адшукаць схаваныя скарбы. Але прайшлі сотні гадоў, а камень ляжаў на тым жа месцы, а пад ім некранутыя скарбы. Пачуўшы такія размовы, некалькі полацкіх хлопцаў дамовіліся пайсці ноччу на той узгорак, здабыць скарбы і падзяліць між сабой пароўну. I вось, калі ўсе спалі, узяўшы патрэбныя прылады, яны выйшлі за горад. Ноч была пагодная, неба ўсеяна зоркамі, а поўны месяц свяціў у вышыні. Ішлі ціха і асцярожна, каб іх ніхто не спаткаў на дарозе. Мінулі касцёл, дзе спачывае прах манахаў і тутэйшых людзей, звярнулі з дарогі і пайшлі ўздоўж ракі аж да патрэбнага месца. Узышлі на ўзгорак, знайшлі той дзікі камень. Палова яго была ў зямлі, а верхняя частка пакрыта сухім мохам. Абкапалі яго кругом, агульнымі сіламі выцягнулі з таго месца і глыбока ў зямлю ўваткнулі жалезную рапіру. I тады вострым канцом яна ўпёрлася нібы ў нейкую бляху. «Тут, напэўна, скарб!» — вырашылі хлопцы і пачалі раскопваць зямлю. Працавалі доўга, часта спрабавалі рапірай. Скарб ляжаў неглыбока, але колькі ні капалі, зямля зноў асыпалася з усіх бакоў і напаўняла яму. Нейкі час стаялі хлопцы ў здзіўленні, ім здалося, што скарб закляты, засыпаецца пяском і не хоча дацца ім у рукі. Калі параіліся між сабой, што рабіць далей, на ўсходзе з'явілася чорная хмара, якая закрыла ўсё неба, і месяц схаваўся ў густых аблоках. Зрабілася так цёмна, што яны ледзь бачылі адзін аднаго, і пайшоў ціхі дожджык.
|
||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 2040; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 44.200.168.16 (0.006 с.) |