![]() Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву ![]() Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления
|
Па якіх законах жылі нашы продкі
У свеце існуюць самыя розныя законы. Галоўныя сярод іх не падуладны чалавеку. Гэта законы прыроды. Сапраўды, чалавек не можа спыніць дождж ці снегапад, загадаць землятрусу не разбураць гарады, а бурам не хваляваць акіянскія прасторы. Гэтыя законы нельга змяніць. Людзі прыдумалі свае законы. Гэтыя законы штучныя, але без іх нельга абысціся. Бо ўсе людзі розныя, займаюцца розны-мі справамі, па-рознаму думаюць і жывуць. Каб не ўзнікала марных спрэчак паміж імі, войнаў паміж дзяржавамі, і былі створаны законы, унутраныя і міжнародныя. Першыя беларускія дзяржавы паўсталі ў далёкім дзясятым стагоддзі. Гэта былі Полацкае і Тураўскае княствы. У тыя часы ўжо існавалі пісаныя законы ў Грэцыі, Рыме і іншых паўднё-вых краінах. Але яны былі далёка, і нашым продкам давялося прымаць свае законы. Гэтыя законы заснаваны на так званым «звычаёвым праве», іншымі словамі — правілах штодзённага жыцця. Напрыклад, вы і сёння ведаеце, што старэйшых трэба паважаць, трэба любіць і шанаваць сваіх бацькоў, дапамагаць ім. А гэта і ёсць «звычаёвае права», якое выпрацавала само жыццё. Па такім праве паважаны чалавек той, хто больш працуе, а ў старажытнасці — здабытчык-паляўнічы. Ён і меў у сям'і, абшчыне, племені права галоўнага голасу. Чым больш паважалі чалавека, тым больш меў ён і правоў. Зразумела, што і адказ-насці таксама. У часы, калі на чале нашых старажытных дзяржаў стаялі князі, яны ўсталёўвалі свае законы. Але гэтыя законы князі пры-малі не аднаасобна, а разам з баярамі і старэйшынамі. Акрамя таго, са старажытных часоў захаваўся агульнанародны збор — веча. У вялікіх гарадах людзі розных прафесій і рознага дастатку збіраліся на галоўнай гандлёвай плошчы, каб разам прыняць закон ці важнае дзяржаўнае рашэнне. Замест галасавання рука-Mi проста крычалі. Хто меў мацнейшы голас, той і перамагаў. Законы раней не запісваліся. Дастаткова было валадару пры-сягнуць ці даць абяцанне — і гэтым гарантавалася выканан-не права, усталяванага на вечы ці князем з баярамі. Першыя пісаныя законы мелі форму дамовы. У 1529 годзе ў Беларусі з'явіўся адзін з першых у Еўропе збор законаў — Статут, які дапаўняўся і перавыдаваўся тройчы. У ім вызначаліся правы і абавязкі ўсіх жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, ад вялікага князя да залежнага ад пана селяніна. Асобныя артыкулы вызначалі законы аб судах, аб правах ганд-лю, аб грабяжы і злодзеях, аб нявесціным пасагу, спадчыне, аб тым, што займаць дзяржаўныя пасады мелі права толькі гра-мадзяне сваёй краіны. Статут дзейнічаў у Беларусі больш за два з паловай стагоддзі, пакуль наша краіна не была падзелена паміж Нямеччынай і Расіяй.
3 канца васямнаццатага стагоддзя ў Беларусі дзейнічалі законы Расійскай імперыі. Беларускія дваране — шляхта — стра-цілі амаль усе свае правы, а сяляне трапілі пад прыгнет. 3 часам з'явіліся новыя законы. Але нам трэба ганарыцца тым, што і цяпер Статут Вялікага Княства Літоўскага вывуча-ецца ва ўсіх навучальных установах свету. А Беларусь сёння вольная і незалежная краіна. Мы маем свой асноўны закон — Канстытуцыю, у якой гарантаваны нашы грамадзянскія правы і запісаны абавязкі. Калі ўсе будуць шанаваць і выконваць Канстытуцыю, то мы будзем жыць у міры і суладдзі. Народная педагогіка Лёгка нарадзіць, ды нялёгка ўскарміць. I нашы продкі веда-лі гэта не горш за нас. Таму і шукалі розныя спосабы, каб па-магчы самім сабе. Так, напрыклад, першую кашульку свайму дзіцяці маці імкнулася шыць не з новага палатна, а са старызны і так, каб у ёй не было ні каўнерыка, ні рубца з наваротам. Тады, лічылася, дзіця будзе расці паслухмянае і ласкавае. Немалаважнае значэнне меў выбар належнага імя. Не дзень і не два, а, здаралася, тыдзень, месяц думалі, абмяркоўвалі бацькі, а то і ўся сям'я, сваякі, як назваць сына ці дачку, буду-чага гаспадара ці гаспадыню. Бралася пад увагу многае: і каб імя запаміналася, гучала, і каб не чужое яно было, а ўжо ас-военае родам па бацькавай ці па матчынай лініі. Успаміналіся тыя, хто меў ужо такое імя са сваякоў і наогул у вёсцы. Калі чалавек быў нядобры ці жыў не так, як трэба было жыць, імя бракавалася, не называлі больш такім імем чалавека. Наадва-рот, калі чалавек быў паважаны, ішла пра яго слава, тады яго імем называлі многія сваіх дзяцей. Часта імя давалася па дзе-ду, бабе. Самымі папулярнымі імёнамі ў нашых продкаў былі Іван, Мікалай, Піліп, Васіль, Раман, Кузьма, Андрэй, Рыгор, Алесь, Пятро, Павел, Насця, Вера, Надзя, Дуня, Ганна, Хадо-ра, Клаўдзя... Імя аб'яўлялася перад хрысцінамі, запісвалася ў царкве.
I дзіця, займеўшы імя, паступова прывыкала да яго. Ва ўся-кім выпадку, усе імкнуліся, каб дзіця ведала сваё імя, не забывала, помніла. Кожнае імя маці і бацька вымаўлялі па-асаблі-ваму, на свой лад, рабілі яго памяншальным, больш ласкавым: Іванка, Іванька, Ванюша, Мікалайка, Міколка, Коля, Піліпка, Піліпок, Насцечка, Верачка, Надзейка. Малых дзяцей у сям'і любілі. Лепшая яда, цяплейшае адзен-не, самыя добрыя, ласкавыя словы — ім. Не дазвалялася да года дзяцей стрыгчы, абразаць ім пазногці, паказваць люстэрка, фа-таграфаваць. Спала дзіця ў лёгкай калысцы, якая, прыкрытая палатном (каб ветрам не задзімала і нішто не ўпала на дзіця, не спалохала, калі яно спіць), падвешвалася на крук паблізу ложка, каб уночы, калі дзіця прачнецца, можна было, не ўста-ючы з пасцелі, пакалыхаць яго нагою ці рукою. Дзіця яшчэ не разумела амаль нічога, а з ім размаўлялі так, быццам яно разумела ўсё: ласкава, як ні з кім, усміхаючыся, вымаўляючы на свой лад кожнае слова. I песні спявалі, ды як: саму душу ўкладвалі. I што цікава: дзеці любілі песні, змаўкалі ці, наад-варот, плакалі, калі тыя, хто спяваў, раптам сціхалі, перастава-лі спяваць. У песнях-калыханках чаго толькі не гаварылася! I доля, будучае маляваліся і прарочыліся, выказваліся самыя запаветныя мары, надзеі, жаданні. I кожная песня-калыханка надта лёгка запаміналася. Падрастала дзіця — яго адымалі ад грудзей. Быў пры гэтым момант, калі можна даведацца, кім дзіця стане. Перад ім клалі грошы, пўгу і кніжку. Калі дзіця брала грошы — лічылася, бу-дзе багата жыць, калі брала пугу — будзе паслухмянае, гаспа-дарлівае, а калі брала кніжку — будзе разумнае, з навукі хлеб будзе есці. I, вядома ж, расказвалі казкі, легенды, спявалі песні. I так прывучалі дзіця да жывога слова, што яно, не ўмеючы яшчэ размаўляць, не заўсёды ўлоўліваючы сэнс, ляжала ў калысцы і перад сном спявала на свой лад пачутыя ад маці і бацькі песні.
Наш касцюм
Што такое быць стыльным? Што такое мода? Хто такі я і ў якім адзенні мне камфортна? Кожны сучасны чалавек рана ці позна задав такія пытанні. Кожны ведае: больш за дзевяноста працэнтаў з таго, што мы найперш запамінаем адзін пра аднаго, складае ўражанне ад знешнасці. I чалавек можа прымусіць сваё адзенне «расказаць» тое, што ён сам найперш хацеў бы паведаміць пра сябе.
Тэрмін «касцюм» адрозніваецца ад слова «адзенне», бо тлума-чыць сацыяльную і нацыянальную адметнасць, звычкі і трады-цыі, індывідуальныя асаблівасці чалавека. Мода — гэта не проста набор найбольш прывабных рэчаў. Мода — гэта манера жыць і выяўляць сябе. Галоўная «частка» любога касцюма — чалавек. Беларускі народны касцюм фарміраваўся на працягу стагод-дзяў. Касцюмы шыліся для асобных падзей і рытуалаў у жыцці нашых продкаў. Вясельныя і шлюбныя, святочныя і паўся-дзённыя, разнастайныя паводле геаграфічных асаблівасцей, беларускія народныя строі ўвасобілі любоў нашых жанчын да сваёй зямлі, іх мары пра будучыню, талент жыць, майстэрства ствараць. Сёння мы выбіраем колер адзення і дэкор найперш з эстэтыч-ных і практычных меркаванняў. У старадаўнія часы колер і ар-намент неслі глыбокі сэнс і надзяляліся магічным уздзеяннем на людзей і прыроду. Самыя распаўсюджаныя кодеры ў арна-менце беларусаў — белы, чырвоны, чорны. Яны сімвалізуюць адзінства нараджэння, жыцця і смерці. Белы меў значэнне новага свету, новых ведаў, чысціні і пер-шапачатковасці. Там, дзе ёсць белы колер, усё на імгненне ста-новіцца чыстым, некранутым лістом. Чырвоны — колер жыцця, яркай радасці. Лічыцца, што ён паляпшае апетыт і лечыць душэўныя пакуты. Чырвоны нібы абяцае: хутка надыдзе ўсход, будзе новае нараджэнне. Чорны — колер зямлі, з якой усё на-раджаецца. Гэта колер абяцання: хутка вы даведаецеся пра тое, чаго не ведалі раней. У вышываных на палатне арнаментах былі зашыфраваны самыя значныя з'явы ў жыцці людзей нашага краю, іх веды і ўяўленні. Вельмі распаўсюджаны былі знакі Сонца і Зямлі. Іх спалучэнне азначала надыход вясны, абуджэнне прыроды. Ка-лядная васьміканцовая зорка азначае таксама чалавека, маці, дзяцей, сям'ю. Сама жанчына ўвасабляла свой вобраз праз квет-кі, птушачку-галубку, дрэвы: бярозу, рабіну, каліну. Ёсць нават асобны сімвал моцнай сям'і, які вышываўся, каб прасіць сямейнага шчасця ў дом. Навукоўцы выдзяляюць знакі ўраджаю, сумленнай працы, знакі, прысвечаныя святам: Купаллю і Радаўніцы, Калядам і Дажынкам. У сваіх творах майстрыхі замест слоў ужывалі знакі дабра і зла, справядлівасці і міласэрнасці. Можна сказаць, што ў народным касцюме ўвасабляецца цэлы сусвет. Мадэльеры першымі задумваюцца, якім наш касцюм будзе заўтра. Які адбітак у люстэрку нам хочацца пабачыць? Вельмі часта майстры, думаючы пра напрамкі развіцця моды, зазіра-юць у мінулае, гартаюць альбомы народных строяў. I гісторыя народнага касцюма падказвае новыя цікавыя рашэнні, сучас-ныя ўзоры, нябачныя раней лініі і сілуэты. Таленавітыя народныя майстры, не маючы спецыяльнай аду-кацыі, пазычалі арганічныя спалучэнні ліній, колераў у зямлі і неба. Шчодра распісаныя нашымі бабулямі кашулі, спадні-цы і сёння выклікаюць замілаванне і добрую зайздрасць. Так што, перабіраючы бабулін куфэрак, не выкідвайце рэчы яе ма-ладосці. Хто ведае, можа, народны касцюм, вышыты беларус-кім арнаментам, зойме першае месца на паказе моды будучага? Знаёмая незнаёмка Ці даводзілася вам быць у такой сітуацыі: просяць праспя-ваць нешта наша, беларускае, а не атрымліваецца, бо не ведаем, не ўмеем. Шкада, бо менавіта песня — найлепшая візітоўка любой краіны. Пагаворым пра адну такую візітоўку — песню «Купалінка». «Купалінка» — гэта песня з намі паўсюль. Мы чуем яе з ма-ленства, яна прысутнічае ў нашым жыцці як адна з тых мело-дый, што памятае амаль кожны беларус. «Купалінку» спяваюць на сцэне, у гасцях, падчас свята і застолля, любяць гэту песню і эстрадныя выканаўцы, прапануючы новае яе прачытанне на ўласны густ. Да нядаўняга часу традыцыйна лічылася, што «Купалін-ка» — народная песня. Ды і цяжка было падумаць інакш. Гэта прыгожая, чароўная песня адлюстроўвае самую сутнасць душы народа, яе дабрыню і сум. Безумоўна, так яно і ёсць, за выключэннем аднаго: гэта пес-ня, як і некаторыя іншыя, што яшчэ нядаўна лічыліся народны-мі, напісана рэальным прафесійным аўтарам. Аднак аўтарства адной з самых вядомых нашых песень вярталася доўга. Напэўна, з-за таго, што традыцыйны, фальклорны тэкст песні быў вельмі ўдала стылізаваны адным з дзеячаў нашай культуры — Уладзімірам Тэраўскім. Уладзімір Тэраўскі — беларускі дырыжор, кампазітар, фаль-кларыст, адна з асоб, якія стаялі ля вытокаў стварэння новай беларускай оперы, нацыянальнай музычнай школы. З часам «Купалінка» набыла новыя сучасныя фарбы і гучан-не. Гэта заслуга нашых знакамітых «Песняроў», якія з поспе-хам выконвалі песню на сцэнічных пляцоўках па ўсім свеце. Ды і сёння пра яе не забываюцца. Напрыклад, пераможца «Еўра-бачання» Аляксандр Рыбак сцвярджае, што ён выхоўваўся не толькі на класічнай музыцы, але і на беларускіх песнях, сярод якіх і «Купалінка». Выступаючы ў Беларусі, Аляксандр выка-наў гэту песню, прадэманстраваў, што не забыў роднай мовы. Юнак расказваў, што калісьці ён вандраваў па розных краінах Еўропы. Данія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды... Нейкі час жыў у Парыжы, іграючы на вуліцах ды плошчах на гітары і спяваю-чы песні. Песні выконваліся, як правіла, англійскія. Але вось раптам заспяваліся беларускія. I першым з таго, што прагучала на парыжскай вуліцы, была «Купалінка». У выніку ў капялюш, што ляжаў ля ног вандроўнага музыкі, стала падаць шмат гро-шай. За «Купалінкаю» ўспомніліся іншыя беларускія песні. Наша песня кранае душу і сэрца. Яна шчырая, працяжная, вечная, як і сам народ. Здаецца, што чысты і высокі голас пы-таецца, заглядваючы ў патаемнае: Купалінка, Купалінка, цёмная ночка,
|
||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 3762; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 44.192.254.173 (0.031 с.) |