Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Назад мы крочылі жвава, подбегам. Толькі выйшлі з лесу — сустракаем дзядзьку петру.

Поиск

— Ад каго дзёру даяце? — пытаецца дзядзька.

—Мядзведзя высочвалі, ды пашкадавалі яго! — адказваем бадзёра, змяніўшы свой подбег на павольную хаду.

—Зразумела! Забыліся ўзяць запасныя штаны! — зарагатаў Петра, на што мы ў адказ дружна зачырванеліся.

Лучыннік

Як змянілася наша жыццё! Ды і мы самі змяніліся ў гэтым жыцці, зрабіліся іншымі, цывілізаванымі.

Вось адзін толькі прыклад. Паехаў я нядаўна на выхадныя дні ў сваю родную Карпілаўку, а там па нейкай прычыне пагасла электрычнае святло. Справа была позняй восенню, калі цямнее рана, вечары доўгія. Што рабіць людзям без святла? Hi пачы-таць, ні напісаць нічога. Але ў вёсцы на такі выпадак у кожнай хаце ёсць яшчэ газавая лямпа. Ёсць такая лямпа і ў мяне. Даліў я ў яе газы, падкруціў кнот — і цемра разбеглася па вуглах. Паставіў лямпу ля ложка, ляжу сабе, чытаю. Начытаўшыся, пайшоў на двор падыхаць перад сном свежым паветрам, зірнуць на далёкія зоркі. Заходжу ў хату і... дыхаць зусім няма чым! Смурод ад перагарэлай газы такі, што вочы выядае.

Як змяніліся мы ў гэтым жыцці!

Раней у вёсцы газавая лямпа была адзіным шыкоўным свят-лом. Жыў я і рос пры ім, перачытаў доўгімі зімовымі начамі мноства розных кніг і ні разу не заўважыў, што газавая лямпа дае нейкі там пах. Пераборлівымі зрабіліся мы, вельмі ж далі-катнымі...

А папярэдніцай газоўкі і газавай лямпы была звычайная лу-чына. Пры яе сціплым святле праходзілі пасля вайны доўгія восеньскія і зімовыя вечары, рабілася ўся хатняя праца, збіра-ліся аднавяскоўцы пацешыць адзін аднаго цікавымі байкамі, жартамі ды прымаўкамі. Пры святле лучыны мама зашывала нашу пералатаную вопратку.

Звычайна ведалі, у каго сёння вечарам будуць збірацца вяс-коўцы, таму гаспадары старанна рыхтаваліся да такой сустрэ-чы, прыбіралі ў хаце, рыхтавалі лучыну.

Калі надышла чарга збірацца ў нашай хаце, мы таксама суст-рэлі суседзяў як належыць. Асабліва вялікае шчасце выпала на маю долю, бо мама загадзя мяне папярэдзіла:

— Ты, сынок, сёння вечарам будзеш мяняць лучыну! Глядзі ж, каб не згасала яна!

Даверыць пяцігадоваму хлопчыку такую адказную справу — гэта вам не жартачкі. У мяне ў грудзях усё пякло і гарэла ад усхваляванасці і нецярпення.

I вось пачалі збірацца аднавяскоўцы. Я сядзеў на сваім адказ-ным пасту — на печы. Побач са мной ляжала цэлая куча тонка пашчапанай, высахлай лучыны. Адна лучынка ўжо гарыць, пускаючы да столі тонкі і віхлявы струменьчык чорнага дыму. Звычайна лучыну ўторквалі ў рог печы паміж дзвюх цаглін, адкуль папярэдне выкалупвалі гліну.

Якія гэта былі цудоўныя гадзіны майго жыцця! Дарослыя вядуць сваю шумную размову, смяюцца, жартуюць, а ты пільна сочыш за агеньчыкам на лучыне, запальваеш новую, ушчэмлі-ваеш яе паміж цаглін, а абгарэлую асцярожна кладзеш на печ ля сябе і затушваеш. Твае сябры стаяць кучкай ля дзвярэй, слу-хаюць вясёлыя байкі дарослых і з зайздрасцю назіраюць за тым, як ты забяспечваеш святлом гэтую цікавую вечарыну.

Ці ж заўважалі мы тады куродым і смурод ад лучыны! Мы былі ўдзячны ёй, яе цьмянаму святлу, яе вясёламу патрэскванню.

Не ведаю, што адчувае спартсмен, які на вачах усёй планеты запальвае на стадыёне алімпійскі агонь. Думаю, што нешта па-добнае перажываў тады і я, запальваючы адну лучыну ад дру­гой.

У тэатры

Тую зіму ў нашым сяле ўпершыню загаварылі пра тэатр. Што гэта было такое, ніхто толкам не ўмеў растлумачыць, і таму чуткі і пагалоскі хадзілі розныя. Адны казалі, што тэатр — гэта такое цікавае прытворства з пераапрананнем. Другія называлі тэатрам месца, дзе хлусяць і пускаюць людзям туман у вочы. Трэція гаварылі, што гэта штукі самога нячысціка.

Некалькі дзён у сяле толькі і размовы было, што пра тэатр. А па-сапраўднаму ж сяло загуло, калі камсамольцы на пастаноўку пачалі пазычаць у сялян услончыкі, лямпы, міскі, чаркі і нават спадніцы. Усё гэта камсамольцы называлі рэквізітам, а нехта з кулакоў тым часам пусціў пагалоску, што пачалася рэквізіцыя. I тая ці іншая напалоханая баба бегла адбіраць сваю спадніцу назад, не разумеючы, што гэта яе спадніца нясе паслугу вялікаму мастацтву.

Так ці інакш, сяло чакала прадстаўлення. I вось аднаго дня на сценах сельсавета і школы закрасаваліся аб'явы аб пачатку спектакля.

Назаўтра мы яшчэ ўдзень, пасля ўрокаў, забіліся пад сцэну і там, церпячы нязручнасць і голад, чакалі пастаноўкі.

Ды вось загайдалася і пачала ўзнімацца ўгору заслона. Усё ў школе анямела. Мы ўмомант вылезлі з-пад сцэны і паселі на падлозе ў нагах дарослых. Вось на сцэне загаварылі артысты, і адразу ж загаварыла зала: пачалі пазнаваць, хто іграе тую ці іншую ролю.

Гадаючы ўголас, Яўхім гэта ці не Яўхім, дзядзькі нарэшце вырашылі запытацца пра гэта ў самога артыста.

— Яўхім, дык ты гэта, братка, ці не ты? — паляцела цераз усю залу над галовамі гледачоў пытанне.

I раптам той, які па ходу п'есы павінен быў сумаваць, ад та-кога пытання прыкусіў губу, а потым так пачаў смяяцца, што ў яго спачатку адляцелі і ўпалі на сцэну вусы, а потым і барада. Ад такога відовішча ўсе гледачы так і паехалі ад смеху і гэтак рагаталі, што адна лава не вытрывала і зламалася. Тыя, хто ся-дзеў на ёй, пападалі на падлогу, а тэатр зрабіўся яшчэ весялейшым. Толькі аднаму суфлёру не спадабалася чамусьці людская радасць. Ён выскачыў са сваёй будкі як Піліп з канапель і пачаў крычаць: «Заслона! Заслона!»

Пасля таго як заслона ўзнялася другі раз, гледачы зноў па-знавалі артыстаў і мелі ад гэтага вялікае задавальненне. А вось калі ў апошняй дзеі гаспадар пачаў забіваць жонку, усе захваля-валіся, затупалі нагамі і пачалі нават пагражаць артысту. Але той не паслухаўся голасу масы і так напаследак стукнуў жонку, што яна ўпала каля стала. Зала войкнула дзявочымі галасамі, а некалькі хлапцоў кінулася на сцэну біць і вязаць забойцу. Яго выратаваў толькі суфлёр. Ён, перакуліўшы будку, выскачыў як апараны з-пад сцэны і не сваім голасам зноў закрычаў: «За-слона! Заслона!»

— Якая там заслона, калі тут людзей забіваюць! — басам грымнуў ад акна нехта з мужчын.

Тады суфлёр павярнуўся да залы і, размахваючы рукамі, як вятрак, пачаў сарамаціць людзей. I што яны за народ! Калі ку-пляеш білет у тэатр, то павінен ведаць, што там не дазваляюць кровапраліцця. А потым ён звярнуўся да артысткі і загадаў ёй устаць. Яна ўстала, абтрасаючы пыл са спадніцы, засмяялася ад такога адзінадушнага спачування і ўвагі, і ў зале таксама ўсе пачалі смяяцца і пляскаць у далоні.

П'еса прайшла з такім поспехам, хпто пасля заслоны гледа-чы кінуліся на сцэну і пачалі, не шкадуючы рук, падкідваць угору сваіх першых артыстаў. Такога адзінства гледачоў і акцёраў чамусьці потым не бачыў я нават і ў сталічных тэатрах.

Свята касьбы

Каса рэзала так, што здавалася, быццам сама ходзіць па лузе і за ёю трэба толькі паспяваць і яму. Мікола злавіў і крок, і рытм касы, а таму касіць была адна любата. Ён міжволі забыўся, што зранку не мог нават паварушыцца, бо балела ўсё цела.

Гэта было сапраўднае свята касьбы. Не паспяваў Мікола скон-чыць адзін пракос, як ужо хацелася хутчэй заняць новы, а з таго цягнула амаль подбегам імчацца да нечапанай травы. Ён нават сам здзівіўся гэтай прагавітасці: чым больш касіў, тым большая была прага да працы. Вельмі рэдка праца прыносіла такое за-давальненне.

Толькі што скошаная трава пахла крыху не так, як учараш-няя, прывялая ўжо, але ўсё роўна гэтыя такія розныя пахі злі-валіся ў адзін, яны запаланялі наваколле, ад іх было светла і радасна на душы. Здавалася нават, што няма на свеце нічога прыгажэйшага і прыемнейшага за гэты луг і за гэты пах.

Праўда, крыху надакучалі, здаваліся лішнімі на гэтым свяце нейкія маленькія і чорныя, як выпацканыя ў сажу, мятлуш-кі, якія выляталі з-пад самай касы, ад мокрых каранёў, нейкі час былі перад вачыма, а затым зноў, нібыта баючыся сонца, паспешліва хаваліся ў траву і там заціхалі ў ёй, густой і вільгот-най. Некаторыя, самыя назойлівыя, калі Мікола вастрыў касу, садзіліся нават на лязо, і яму тады даводзілася махаць рукамі, каб сагнаць іх. Трапляліся пад касу высакаватыя і рыхлыя, амаль нябачныя ў траве хаткі земляных мурашоў, якія зраза-ліся лёгка і тут жа, яшчэ на касе, рассыпаліся на пыл. Мурашы, не разумеючы, што здарылася, хуценька хапалі беленькія яечкі і кружыліся, мітусіліся на месцы, не ведаючы, куды іх несці, як ратаваць ад бяды. I гэтыя мятлушкі, і гэтыя мурашы выклі-калі ў душы нейкую невыразную трывогу, але сонца, якое грэла і радавала, развеивала яе, як туман.

Закончыўшы пракос, ён павярнуўся ўжо, каб ісці станавіцца на новы, але раптам спыніўся і знерухомеў уражаны: штосьці вострае і халоднае кальнула яму ў вока. Мікола асцярожна па-круціў галавою, і тое празрыстае і халоднае, нібы святло бры-льянта, пацяплела і заиграла амаль усімі колерамі вясёлкі: з бе-лага рабілася сінім, потым зялёным, а затым аранжавым. Краі колераў былі размытыя, пераходы з аднаго ў другі плаўныя, і таму вачам адразу пацяплела.

Ён павярнуўся ўсім тварам на гэтае дзіва, і ўвесь луг успых-нуў раптам і засвяціўся, замільгацеў такімі ж самымі брыльян-тавымі агеньчыкамі, ад халодна-сіняга да гарача-аранжавага. Мікола так прылаўчыўся глядзець, каб відаць быў увесь луг, і тады вачам было казытліва-весела ад гэтага шматколернага карагода самацветаў. Дзіўна, што і на траве, і на сухіх галінках, якія ён не касіў і пакінуў пад самымі кустамі, гэтак жа сама свяціліся і пераліваліся брыльянты, рубіны і смарагды[1].

Нават не верылася, што гэта ўсяго толькі самая звычайная раса, якая можа вось так засвяціцца, зайграць, замільгацець усімі колерамі вясёлкі. Але пара расы была нядоўгая: на жаль, век у прыгажосці амаль заўсёды кароткі.

Настаўніцкая гордасць

Я прыехаў працаваць настаўнікам у вясковую пачатковую школу. Без належнага педагагічнага вопыту ўзяўся за працу. У чацвёртым класе аказалася некалькі хлопцаў, якія ростам бьілі не ніжэйшыя за мяне. Завадатарам у гэтай групе быў Васіль Якімчук.

У першыя дні вучні слухалі мяне ўважліва. Відаць было, што Васіль і яго сябры прыглядаюцца да мяне, вывучаюць. Але аднойчы адбылося тое, чаго я з першага дня чакаў. Васіль не падрыхтаваў урока па літаратурным чытанні, і я пачаў яго папракаць.

— А навошта мне гэта літаратура? — прагучаў басавіты голас Васіля.—Усё роўна Пушкіна з мяне не выйдзе.

Я разгубіўся, вучні глядзелі на мяне, а Васіль тым часам без дазволу адышоў ад дошкі і сеў на сваё месца.

Васіль добра іграў на гармоніку. Яго гармонік штовечар гучаў на ўсю вёску, моладзь танцавала, вучні таўкліся там, а ўрокаў не рабілі. I пачалося для мяне выпрабаванне. Штодзень вучні спазняліся на заняткі, дрэнна рыхтавалі ўрокі. Васіль Якімчук прыходзіў у школу нават без падручнікаў і сшыткаў, і на­супраць яго прозвішча ў класным журнале стаялі адны двойкі.

Схадзіў я да маці Васіля. Тая і хацела б дапамагчы мне, але што ёй рабіць, калі Васіль даўно ўжо ад рук адбіўся.

Вырашыць праблему дапамагла музыка. Шчыра кажучы, я зайздросціў свайму вучню, што ён так добра іграе. Аднойчы, калі закончыўся вучэбны дзень, я папрасіў Васіля затрымацца ў школе. Мы засталіся адзін на адзін. Я сказаў:

— Добра ты іграеш, браце, зайздрошчу я табе. Самому хочацца навучыцца так іграць.

Васіль здзіўлена паглядзеў на мяне.

— Ці не мог бы ты па вечарах прыходзіць да мяне, каб навучыць мяне іграць? — спытаў я.

Васіль, мабыць, не верыў у шчырасць маёй просьбы. Мы пагаварылі паўгадзіны, і хлопец пераканаўся, што ніякай няшчырасці ў маіх словах няма. Увечары ён прыйшоў з гармонікам і пачаў вучыць мяне іграць. Расказаў пра басы, паказаў, як трэ­ба карыстацца мяхамі. Шчокі хлопца пачырванелі ад задаволенасці.

Я папрасіў Васіля прыйсці заўтра крыху раней і захапіць з сабой гармонік і сшыткі. Так пачалася ў нас узаемадапамога. Ён мяне вучыў іграць на гармоніку, а я дапамагаў яму рыхтаваць урокі. Васіль стаў добра вучыцца і паспяхова здаў экзаме­ны ў сямігодку.

А з мяне гарманіст не выйшаў. Ледзь-ледзь я навучыўся іграць нейкі вальс.

Праз год мяне забралі на працу ў раённы аддзел асветы.

Аднойчы зімовым вечарам я ішоў па вуліцы. Перада мной спыніўся рослы чалавек у шынялі, схапіў мяне ў абдымкі і, прыціснуўшы да сябе, падняў. У мяне ажио дух заняло. Я пазнаў Васіля Якімчука. Той выпусціў мяне са сваіх дужых рук і засмяяўся.

Якая вялікая настаўніцкая гордасць ахапіла мяне! Васіль шчыра сказаў, што толькі мае музычныя заняткі, мае адносіны паставілі яго на правільны шлях. Ён, генерал-маёр, сам цяпер адказвае за выхаванне байцоў і малодшых камандзіраў. Мы абмяняліся адрасамі і вялі перапіску аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Мы, настаўнікі, часта атрымліваем лісты ад сваіх выхаванцаў. Гэтыя лісты — дакументы прызнання нашай высакароднай працы.

Аве, Марыя!

Жанчыны прыходзілі сюды кожны дзень. Тут, каля вялікага сквера, немцы гналі ваеннапалонных. Жанчыны стаялі і глядзе-лі з тугою і з болем, спадзеючыся на рэдкую удачу: а раптам сярод мужчын у калоне знойдзецца свой, родны, блізкі, доўгачаканы!

I яна была тут. Моўчкі стаяла, углядаючыся ў твары палон-ных. Сваіх не было.

Раптам нешта рашучае з'явілася ва ўсёй яе тоненькай поста-ці, у канапаценькім твары. Усе бачылі, як яна кінулася да кан-ваіра, схапіла яго за рукаў і, паказваючы на аднаго з палонных, залямантавала, што гэта яе муж.

Дзяўчына цягнула да сябе юнака ў парванай гімнасцёрцы, няёмка абдымала яго і прасіла канваіра адпусціць яе мужа.

Немец коратка сказаў нешта па-нямецку і выштурхнуў іх з калоны.

У натоўпе нехта ўздыхнуў: — Шчаслівая! Мужа знайшла!

Яна ж цягнула юнака за сабой, далей ад людзей, ад іх дапыт-лівых позіркаў і пытанняў. А ён ішоў побач, узрушаны, зня-мелы, цягнучы параненую нагу. Хутка яны вымушаны былі спыніцца, бо хлопец не мог шпарка ісці: перашкаджала пара-неная нага. Па бруку міма іх па-ранейшаму цягнулася калона ваеннапалонных.

Раптам яна спахапілася, нібы спужалася, што яго забяруць у яе, няёмка ўзваліла сабе на спіну і зацягнула ў двор. Яны пры-селі на паваленую бомбай шэрую мармуровую калону. Дзяўчына зняла з юнака гімнасцёрку, накінула на яго свой жакет. По­тым пачала распытваць, хто ён, адкуль, ці ёсць блізкія. Юнак аказаўся з Волгі, а з блізкіх у яго засталіся маці і сястра.

Ужо садзілася сонца, дзяўчына раптам заспяшалася, сказаў-шы, што яе дома чакае брат. Але ён такі ж брат, як гэты юнак ёй муж. Аказалася, што таго брата яна таксама выцягнула нядаўна з калоны. Ён быў паранены ў галаву, ледзьве ішоў, і немцы хацелі яго прыстрэліць. Ёй удалося выпрасіць канваіра адпусціць яго, але вось бацьку выцягнуць не ўдалося, не аддалі немцы.

Тонкі канапаценькі твар дзяўчыны спахмурнеў, голас стаў нізкім. Яна абняла юнака маленькай дужай рукой, і яны пакро-чылі далей. Мінулі Чэрвеньскі рынак. Вуліцы былі забруджаны лушпіннем ад семак. Галодныя жыхары знайшлі недзе склад з гэтай няхітрай ежай і харчаваліся ёю. Дзеці неслі ў бляшан-ках нешта чорнае. 3 ровам праносіліся нямецкія матацыклы, то там, то тут чулася нямецкая адрывістая гутарка.

Драўляны домік, каля якога яны спыніліся, напомніў хлоп­цу ўскраіну роднага гарадка. Адразу зашчымела сэрца: што там з маці, як там сястра, ці жывыя яны наогул? Дзяўчына сказала, што тут жыве настаўніца Галіна Пятроўна, якая дапаможа яму, а ёй трэба ісці: дома чакае паранены чырвонаармеец, ды і месца ў яе больш няма.

Яна пастукала ў акенца. На ганку з'явілася жанчына з цём-нымі карымі вачыма. Пра нешта ціхенька пагаварыўшы з ёю, дзяўчына передала той юнака, сказаушы, што заутра зойдзе, а сама заспяшалася дамоў.

Прабачце, — усхапіўся юнак, — я нават не ведаю, як ваша

імя. Я ж абавязаны вам...

Марыя! — неяк весела адказала яна і, памахаўшы рукой,

Выбегла за вароты.

— Аве, Марыя... — прашаптаў ён услед дзяўчыне.

     

Так пачыналася юнацтва

Мінная майстэрня, дзе працавалі партызаны-падрыўнікі, знаходзілася больш як за кіламетр ад стаянкі брыгады, у старым густым яловым лесе. Тут з боепрыпасаў, пакінутых у пачат-ку вайны, выплаўлялі тол і рабілі міны. Гэта была вельмі тонкая справа. Яна патрабавала вялікай кемлівасці і дакладнасці. Метраў за сто ад майстэрні ў спецыяльным акопчыку сядзеў Іван Пятроўскі. Юнак вельмі асцярожна браў у рукі ржавыя снарады і бомбы і выкручваў узрывальнікі. Гэта быў самы не-бяспечны «цэх».

— Залатыя рукі ў хлопца. Гадзіннікі толькі яму рабіць, — гаварыў камандзір падрыўной групы Анатоль Матусевіч.

Акрамя гэтага, юнак рабіў націскныя міны — «грабеньчыкі» і «алоўкі», у якіх загваздку[1] ўзрывальніка замяняў ломкі зубец грабеньчыка або графіт алоўка. Зубец і графіт вытрымлівалі сілу спружынкі ўзрывальніка і лёгка ламаліся, як толькі цягнік прыціскаў да зямлі рэйку, пад якой ляжала міна. Цэлымі днямі працаваў юны падрыўнік у майстэрні. А ўвечары, калі згушча-лася лясная цемень, Іван выходзіў з баянам са сваёй зямлянкі і пачынаў спяваць.

Аднойчы марозным вечарам сані хутка несліся па лясной да-розе. Спінаю да старога падрыўніка Васіля, які кіраваў коньмі, сядзеў Іван. Вузкая стужка начнога неба над дарогай здавалася светлай паласою. Недалёка ад узлесся сані спыніліся. Падрыў-нікі прывязалі коней і падкінулі ім сена. Праз некалькі хвілін на паляну выйшлі чатыры постаці. Снег усюды быў белы, сыпкі. Тут стаяла глыбокая лясная ціш. Падрыўнікі часта спыняліся і прыслухоўваліся.

Іван вёў групу знаёмай сцежкай. Яшчэ ўчора ён разведаў па-дыходы да «жалезкі».

Падысці да чыгункі на участку Пухавічы — Асіповічы было вельмі цяжка. Усе падазроныя месцы былі абгароджаны ка-лючым дротам, праз кожныя дзвесце метраў узведзены дзоты. Днём і ноччу ў іх сядзелі немцы. Апрача гэтага, летам фашысты высеклі ўздоўж дарогі лес. Пад снегам засталося сухое галлё. Ступіш на яго — яно ламаецца і трашчыць. Партызаны ішлі вобмацкам, цяжкія міны перашкаджалі ім. Прытрымліваючы рукою аўтамат, Іван ступаў вельмі асцярожна. Вось калючая агароджа. Падрыўнікі разгрэблі снег і заляглі. Не прайшло і пя-ці хвілін, як хады пад агароджу былі прароблены. Пачалі ча-каць зручнага моманту. Уперадзе зарыпеў снег. Гэта вартавыя, нібы белыя здані, прайшлі за некалькі метраў ад партызан.

Іван падаў рукою каманду, і падрыўнікі адзін за адным па-паўзлі да насыпу.

Далека пачуўся гудок паравоза. Эшалон ішоў на ўсход, калёсы лёгка выстуквалі на рэйках. Іван здагадаўся, што ідзе па-ражняк, правяраюць дарогу. Хутка сапраўды праскочылі неза-гружаныя платформы. Гулкі і лёгкі перастук калёс аддаляўся.

Але на змену яму пачуўся цяжкі грукат, задрыжала мёрзлая зямля. Цягнік набліжаўся. Ён ішоў поўным ходам.

— Буду мініраваць пры падыходзе. Сачыце за вартавымі. У выпадку... — Іван дастаў з кішэні дэтанатар'.

Ён папоўз на насып. Дарога тут паварочвае ўлева. Значыць, эшалон паляціць на правы бок. Вядома, зямлёй і абломкамі не заваліць.

Успомніліся ўрокі фізікі ў школе, закон захоўвання інерцыі цела, якое рухаецца. Ён узабраўся на насып.

Міна-«аловак» лягла побач з рэйкай. Асветлены фарамі паравоза, Іван добра быў відаць вартавым. Яго можна схапіць жывым. Партызаны трымалі немцаў на прыцэле. Адзін толькі рух і...

— Хальт! — фашысты кінуліся да яго.

Але ў гэты момант затрашчалі аўтаматы. Вартавых як ветрам здзьмула з дарогі.

Іван саскочыў з насыпу. Ён паспеў прабегчы некалькі крокаў. «Трэба лажыцца, а то выбуховай хваляй знясе», — мільганула ў галаве, і юнак кінуўся ў калдобіну.

Велізарнае полымя шуганула ў неба, уздрыгнула зямля. Уставал! на дыбкі сплюшчаныя вагоны і ляцелі са скрыгатам пад адхон.

Партызаны, адстрэльваючыся, адышлі ў хмызняк.

Гарніст

Летняй ноччу ў акно Міколы Ліпніцкага пастукаліся. Стук быў ціхі і асцярожны.

Гаспадар, відаць, чакаў начных гасцей. Ён хутка ўстаў, за-весіў вокны, запаліў лямпу, выйшаў у сенцы і адамкнуў дзве­ры. Бразнула клямка. Парог пераступілі двое з аўтаматамі. Не паспелі партызаны перагаварыць пра нешта з гаспадаром, як у пакой зайшоў Алесь, малодшы сын Міколы. Хлопчык пазнаў голас свайго настаўніка, які калісьці выкладаў у школе геагра-фію і перад вайной жыў у іх на кватэры.

А ты, Алеська, падрос, пасталеў. Памятаеш, як ты быў У піянерлагеры? Лепшым гарністам лічыўся, — твар настаўніка асвяціўся добрай усмешкай.

Памятаю, Сцяпан Піліпавіч. Вы ж тады былі начальнікам лагера. А горн я хаваю...

Успаміны ўсхвалявалі хлопчыка. Ён расказаў, што школу фашысты адразу закрылі, выкінулі на вуліцу парты, спалілі кнігі, каб ніхто не чытаў, за ўсё расстрэлам пагражаюць. Не прамінуў Алесь папрасіцца ў партызаны. На гэта Сцяпан Пілі-павіч адказаў, што хлопец яшчэ малы, а ў лесе і дарослым бывае цяжка, але справа знойдзецца і яму.

Словы Сцяпана Піліпавіча ўзрадавалі хлопчыка. Калі пар­тызаны разам з бацькам пайшлі, Алесь яшчэ доўга сядзеў каля акна, а ў думках разгортваліся малюнкі геройскіх учынкаў, небяспечных прыгод.

I вось аднойчы ў канцы вёскі, на гладкім поплаве, хлопчыкі ганялі мяч. Яны бегалі, крычалі, шумелі. Над імі было глыбо-кае яснае неба, а ў ім, быццам серабрыстыя званочкі, звінелі жаваранкі. Назіраючы збоку за хлопчыкамі, можна было паду-маць, што на свеце няма ніякай вайны.

Алесь у камандзе футбалістаў быў нападаючым. Ён, як віхор, насіўся па полі, гонячы перад сабою мяч. Раптам Алесь убачыў гітлераўцаў. Прыгнуўшыся, яны ішлі жытам у бок лесу.

3 усіх ног хлопчык кінуўся на свой двор. Убачыўшы там бацьку, хлопец ледзь утрымаўся перад ім на нагах і закрычаў, што немцы жытам пайшлі да лесу.

Бацька адразу ўсё зразумеў:

— Відаць, гітлераўцы натрапілі на след. Могуць напасці на партызан нечакана. Трэба папярэдзіць.

Дарога да лесу была ўжо адрэзана ворагам. На нейкі момант Алеся ахапіла роспач. Раптам ён кінуўся ў хлеў, выхапіў з па-таемнай схованкі горн, у адзін момант пераскочыў цераз плот і агародамі выбег на выган.

Алесь не бег, а быццам ляцеў на нябачных крылах. Тут яму знаёмы кожны кусцік, кожны раўчук, кожная канаўка. Перабег выган, пачаліся зараснікі лазняку, якімі можна дабрацца да пар­тызан. Хлопчык папоўз, баючыся падняць галаву. Ён поўз доўга, прабіраючыся праз кусты, да крыві абдзіраючы твар і рукі.

Гушчар раптам расступіўся, пасвятлела. Перад вачыма ўзнік твар настаўніка, прыгадаліся яго словы: «Знойдзецца і для цябе справа». Хлопчык прыўзняўся на руках, прыслухаўся. Зусім блізка чуўся цяжкі тупат ног. Алесь не думаў пра сябе, пра тое, што ён тут адзін, а навокал ворагі. Ён зноў поўз і поўз.

Крокі чуліся ўперадзе і па баках. Хлопчык зразумеў, што да­брацца да партызан і папярэдзіць іх ён не паспее. Ад гэтай думкі моцна забілася сэрца, гарачая хваля разлілася ў грудзях. Адвага перасіліла страх. Алесь устаў на ўвесь рост і зайграў трывогу.

I тут жа ў неба ўзвілася чырвоная ракета. 3 усіх бакоў, за-хлынаючыся, застракаталі аўтаматы. А гарніст іграў і іграў... Раптам нешта балюча стукнула ў грудзі. Зямля і дрэвы захіс-таліся ў вачах і зніклі. Алесь не чуў, як партызаны з гулкім «ур-р-р-а-а!» пайшлі ў атаку. Не бачыў, як, уцякаючы, падалі ад партызанскіх куль гітлераўцы.

Калі Сцяпан Піліпавіч падбег да Алеся, той ляжаў нерухома, моцна сціскаючы ў руцэ горн.

Жыць тры дні



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 1828; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.112.106 (0.015 с.)