Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Кантралюемая самастойная праца

Поиск

Кантралюемая самастойная праца выконваецца ў форме калоквіума па ніжэй прыведзеных пытаннях (на выбар). Студэнты разбіваюцца на малыя групы, супольна рыхтуюць тое альбо іншае пытанне з далейшым абмеркаваннем на вучэбных занятках.

Занятак 1

1. Беларуская гісторыка-філасофская школа: гістарыяграфічны аналіз.

2. Філасофская думка Беларусі: праблема перыядызацыі.

3. Элементы філасофскай культуры ў раннім беларускім сярэднявеччы: X – XIII стагоддзі.

4. Кірыла Тураўскі: паміж традыцыйнай культурай і візантыйскім канонам.

5. Эпоха Адраджэння ў Вялікім княстве Літоўскім.

Занятак 2

1. Францыск Скарына: паміж адраджэннем і рэфармацыяй.

2. Рэфармацыя ў ВКЛ.

3. Сымон Будны і яго ідэі.

4. Прававое і палітычнае мысленне ў ВКЛ: сармацкая цывілізацыя і яе крытыкі.

5. Андрэй Волан: ідэі свабоды і справядлівасці.

6. Палітычная філасофія Аарона Алізароўскага.

Занятак 3

1. Віленская школа філасофіі: другая схаластыка як тып філасофскай культуры.

2. Мацей Казімір Сарбеўскі і яго праца “Багі язычнікаў”.

3. Практычная філасофія Лукі Залускага.

4. Сігізмунд Лаўксмін і традыцыі рыторыкі: паміж рэнесансам і барока.

Занятак 4

1. Філасофія resentiorum: эксперыментальнае прыродазнаўства і трансфармацыі другой схаластыкі.

2. Антоні Скарульскі і мадэрнізацыя арыстоцелізму ў XVIII стагоддзі.

3. Станіслаў Шадурскі: «філасофія розуму і адчуванняў”.

4. Бенедыкт Дабшэвіч і станаўленне «філасофіі новых».

Занятак 5

1. Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай.

2. Філасофія Казіміра Нарбута.

3. Ян Снядэцкі і станаўленне “пазітыўнай” перспектывы думкі.

4. Анёл Доўгірд. Крытычны рэалізм.

Занятак 6

1. Адам Міцкевіч: гістарыясофія, месіянізм, рамантычны спірытуалізм.

2. Анджэй Тавянскі і “Кола справы божай”.

3. Ідэалогія народніцтва і генеалогія беларускай ідэі.

Занятак 7

1. Беларускае адраджэнне і яго самарэфлексія.

2. Ігнат Абдзіраловіч і яго праца “Адвечным шляхам”.

3. Аляксандр Цвікевіч і беларускае посткаланіяльнае мысленне.

4. Беларуская савецкая філасофія: этапы станаўлення.

5. Сучаснае беларускае мысленне і яго канцэптуальныя асаблівасці.

Гласарый

Антытрынітарызм. Рэлігійныя і філасофска-рэлігійныя дактрыны рэфармацкіх інтэлектуалаў другой паловы XVI – сярэдзіны XVII стагоддзя. Саміх гэтых інтэлектуалаў называлі яшчэ «арыянамі», але гэта не самавызначэнне, а назва, якую пачалі ўжываць у дачыненні да іх традыцыйныя кальвіністы.

Арыяне, альбо антытрынітарыі ўзніклі ў выніку расколу кальвінісцкага руху на глебе дыскусій вакол догмы аб Святой Троіцы. Прызнаўшы традыцыйную інтэрпрэтацыю догмы за непраўдзівую, частка кальвіністаў Рэчы Паспалітай утварыла ў 1562–1565 гадах уласны Збор, які пачаў сябе называць меншым. Самі ж дысідэнты называлі сябе ні арыянамі, ні антытрынітарыямі, а проста хрысціянамі альбо братамі. Пазней, асабліва пасля іх эміграцыі ў Галандыю, іх пачалі называць «польскімі братамі», хаця спачатку назва «польскія браты» адносілася толькі да ўласна польскай часткі арыян, адрозна ад «літоўскіх» братоў.

Арыяне не былі ад пачатку ні арганізацыйна, ні ідэалагічна гамагенным рухам, іх дзейнасць складалася з асабістых ды групавых ініцыятыў, якія абмярковаліся на сумесных сустрэчах і ўхваляліся альбо адкідаліся. Пэўная ідэалагічная ды арганізацыйная ўнармаванасць паўстала толькі на пераломе 16 і 17 стагоддзяў і гэтая уніфікацыя была звязана з дзейнасцю італьянскага эмігранта Фаўста Соцына.

У выніку ў першай палове 17 стагоддзя Арыянскі Збор Рэчы Паспалітай перарастае ў феномен агульнаеўрапейскай значнасці са сталіцай у Ракаве, дзе адбываліся сіноды. У 1602 годзе Гімназія пераўтварылася у Вышэйшую Школу. Была заснавана таксама друкарня, прадукцыя якой была вядома ў Еўропе.

У 1638 годзе паводле пастановы Сойму, Гімназія і друкарня ў Ракаве былі зачынены. У 1658 годзе Сойм Рэчы Паспалітай абвясціў, што ўсе арыяне на працягу трох год павінны альбо перайсці ў каталіцтва, альбо выехаць з краіны пад пагрозай смяротнага пакарання. Большасць шараговых прыхільнікаў падпарадкавалася пастанове, але ўсё вышэйшае кіраўніцтва, у тым ліку і ўсе ідэолагі, выехала ў Галандыю. Там у 1665–1668 гадах пад кіраўніцтвам А. Вішаватага пачала выходзіць так званая Bibliotheca Fratrum Polonorum (бібліятэка польскіх братоў). Апошні том бібліятэкі выйшаў у 1692 годзе.

Гісторыя ідэй – новая для беларускага інтэлектуальнага кантэксту дысцыпліна, якая ўзнікла на памежжы гісторыі філасофскай думкі і інтэлектуальнай і культурнай гісторыі.

Яна даследуе інтэлектуальныя аб’екты ў часе і прасторы.

Каталог такіх аб’ектаў дастаткова шырокі: ад ідэй і канцэптаў, выяўленых у класічных філасофскіх тэкстах, да пэўных ментальных структур, характэрных больш для штодзённасці той альбо іншай эпохі.

У адрозненне ад класічнай гісторыі думкі (у аснове якой заўсёды ляжыць гісторыка-філасофскі канон, бо для заходняй традыцыі мысленне адбываецца перадусім у прасторы філасофіі) гісторыя ідэй даследуе не толькі “вышыні” і “дасягненні” думкі, але і звычайныя, штодзённыя структуры мыслення эпохі, тыя ідэі, канцэпты, эмоцыі, якія якраз дзякуючы сваёй ардынарнасці не патрапляюць у поле аналізу і рэфлексіі філасофіі.

У гэтым сэнсе “паварот” ад гісторыі філасофіі да гісторыі ідэй тыпалагічна падобны павароту ад культуралогіі і філасофіі культуры да культурнай антрапалогіі і культурных даследаванняў, павароту, пры якім культура пачынае ўспрымацца як “штодзённае” і звычайнае, тое што абумоўлівае і апасродкуе ўсе чалавечыя практыкі, а не толькі спецыфічна культурную альбо інтэлектуальную актыўнасць. Таксама і думка, мысленне для гісторыі ідэй не зводзіцца і не абмяжоўваецца дысцыплінарнымі, прафесійнымі практыкамі, а з’яўляецца антрапалагічнай данасцю чалавека, якая трансфармуецца, змяняецца ў часе і прасторы.

У адрозненне ад інтэлектуальнай і культурнай гісторыі – гістарычных субдысцыплін, якія таксама даследуюць інтэлектуальныя і культурныя феномены, гісторыя ідэй менш “рэдукцыяністская”. У той час як інтэлектуальная і культурная гісторыя імкнуцца ўпісаць інтэлектуальныя прадукты ў кантэкст эпохі, гістарычнага перыяду, паказаць спецыфічныя сувязі і абумоўленасці, якія вынікаюць з пэўнай лакалізацыі даследаваных з’яваў, – гісторыя ідэй больш фенаменалагічная. Яна імкнецца прасачыць не столькі гарызантальныя сувязі (з сацыяльнымі, эканамічнымі, палітычнымі практыкамі эпохі), колькі засяроджвае сваю ўвагу на вертыкальным аспекце, на момантах пераемнасці, працягласці і разрываў, характэрных для тых альбо іншых феноменаў.

Гісторыя філасофскай думкі Беларусі – гісторыка-філасофская дысцыпліна, што вывучае традыцыю мыслення (пераважна філасофскага, але не толькі) на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя філасофскай думкі Беларусі з аднаго боку з’яўляецца часткай больш шырокай дысцыпліны – гісторыі заходняй альбо еўрапейскай філасофіі (у якой ступені мы можам лічыць філасофіяй усходнія, індыйскія і кітайскія тыпы думкі, застаецца дыскусійным пытаннем). У гэтым агульным кантэксце гісторыя філасофскай думкі Беларусі даследуе лакальную альбо рэгіянальную традыцыю мыслення, звязаную з зонай усходнееўрапейскага памежжа. Ядром гэтай зоны з’яўляецца тэрыторыя сучасных Беларусі і Украіны. Пры гэтым яна мае адкрытыя межы на Поўнач (Літва і прыбалтыйская зона) і на Поўдзень (з аднаго боку Малдова і Румынія, што звязваюць усходнееўрапейскае памежжа з Балканамі і еўрапейскім поўднем, з другога – татарскі Крым і Турцыя – гістарычны выхад праз Асманскую імперыю ў Блізкі Усход ды ісламскую цывілізацыю). З захаду і ўсходу гэтая зона мае выхад на Польшчу – у лацінскі свет і ў Расію – класічны варыянт праваслаўна-еўразійскага свету.

Такім чынам, прадметам гісторыі філасофскай думкі Беларусі з'яўляецца не гісторыя нацыянальнай філасофіі, а лакальная традыцыя думкі, падабенства з якой шукаюць сёння беларуская, літоўская, часткова ўкраінская і польская культуры.

Нацыянальная ж гісторыя філасофіі – гэта адначасова і адзін з мадэрных праектаў, які з’яўляецца ў другой палове XIX стагоддзя, і тая наратыўная і дысцыплінарная рамка, у якую ўкладаюцца сёння вынікі нашай работы, тая форма, у якой увасабляюцца лакальныя традыцыі думкі у сённяшнім свеце нацый.

Другая схаластыка. Другая палова XVI стагоддзя – часы адраджэння схаластыкі, якая выступае як “новая”, малодшая альбо “другая”.

Першая схаластыка як тып мыслення пачала фарміравацца ў Еўропе ў XI – XII стагоддзях. У XIII – XIV стагоддзях схаластыка дасягае свайго апагею, а са з’яўленнем тамізму (сістэмы Томаша Аквінскага) афармляецца ў аўтаномную тэарэтычную канструкцыю. Цэнтрамі яе з’яўляліся Сарбона і Оксфард.

У XIV – XV стагоддзях на фоне адраджэнска-рэфармацыйнага мыслення схаластыка «адступае», але неўзабаве аднаўляецца, уключае ў сябе асобныя элементы ідэйнай спадчыны Рэнесансу і ў XVI стагоддзі зноў выходзіць на авансцэну ўжо як «малодшая», альбо «другая схаластыка».

Узнікненне другой схаластыкі было звязана з дзейнасцю езуіцкіх філасофскіх асяродкаў у Іспаніі і Партугаліі – у Саламанцы і Коімбры.

Ключавой інтэлектуальнай падзеяй для гэтага тыпу філасофскай культуры стаў выхад у 1597 г. ў Саламанцы «Метафізічных разваг» Францыска Суарэса (1548-1617), якія на працягу наступных двух стагоддзяў вытрымалі больш за дзвесці выданняў па ўсёй Еўропе і служылі базавым тэкстам для другой схаластыкі.

Калі параўноўваць першую і другую схаластыкі, то першая схаластыка ў свой час з’яўлялася адзіным тыпам філасофскага пазнання, а другая схаластыка стала адказам на гуманістычна-рэфармацыйнае мысленне і адпаведна вымушана была ўлічваць шматлікія «новыя» веды, палемізаваць з імі або нават уключаць ва ўласную сістэму. Такім чынам, другая схаластыка як сістэма ўсё больш станавілася толькі фармальнай матрыцай, структурай, гатовай да абнаўлення ўласнага зместу.

У Беларусі і Літве другая схаластыка з’яўляецца ў другой палове XVI ст. у межах езуіцкай сістэмы адукацыі (калегіумы, Віленская Езуіцкая Акадэмія) і выступае як гістарычна першы тып прафесійнай філасофскай культуры.

Фізіякратызм. Як пэўная эканамічная дактрына і адначасова кірунак асветніцкага мыслення фізіякратызм узнік у Францыі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Яго заснавальнікам быў Франсуа Кенэ (Quesnay), а найбольш вядомым прыхільнікам — маркіз дэ Мірабо. Фізіякратызм як эканамічная дактрына займаўся аналізам гаспадарчага развіцця краін і ў якасці галоўнай падставы гэтага развіцця вылучаў капіталізаваную сельскую гаспадарку, якая адзіная ў стане даваць чалавеку станоўчую даданую вартасць, альбо дадатковы натуральны прадукт. Эканамічная тэорыя фізіякратаў знайшла сваё сістэмнае адлюстраванне ў «Эканамічнай табліцы», Кенэ, якая змяшчала матэматычныя схемы цыркуляцыі і рэпрадукцыі гаспадаркі ў цэлым.

Самі фізіякраты лічылі сябе адкрывальнікамі новай сапраўднай навукі, якая ў стане закласці трывалы фундамент чалавечага прагрэсу. Тэрмін «фізіякратызм» (ужыты ўпершыню французкім абатом Бадо ў 1767 г.) азначаў «натуральны ды сацыяльны парадак, заснаваны на прыроднай неабходнасці і неаспрэчнай сіле відавочнага». Паводле меркаванняў прыхільнікаў фізіякратызму, гісторыя, палітыка, маральнасць, натуральныя навукі ды правазнаўства ўпершыню маюць шанс стаць дакладнымі навукамі.

У выніку адукацыйных рэформ, праведзеных Камісіяй Нацыянальнай Адукацыі, фізіякратызм стаў адзінай філасофскай школай (у сваіх неэканамічных версіях). Ён выцесніў не толькі традыцыйныя схаластычныя курсы і філасофію новых, але і спрычыніўся да адмены філасофіі самой па сабе, якая разглядалася як састарэлая форма ведаў, пераадоленая ў межах новага аптымістычнага светаўспрымання, якое імкнулася прымірыць паміж сабой фізічны (натуральны) і маральны ўклад рэчаў.

Фізіякратызм дамінуе ў Вільні ў канцы XVIII стагоддзя, замяняючы сістэматычныя філасофскія курсы, служыць адмысловай ідэалогіяй і філасофіяй Асветніцтва.

Філасофія новых (philosophia resentiorum). Сам тэрмін philosophia resentiorum першапачаткова ўзнік у межах схаластычнай філасофіі для абазначэння новаеўрапейскага рацыяналізму XVII стагоддзя, які нараджаўся і функцыяніраваў па-за школьнай філасофіяй і толькі паступова, на працягу XVIII стагоддзя быў уключаны ў яе сістэму.

У далейшым гэты тэрмін стаў выкарыстоўвацца для абазначэння вынікаў гэтай інкарпарацыі, як азначэнне філасофскай фармацыі, якая спрабавала сістэматызаваць набыткі новай філасофіі, адаптаваць іх для мэт навучання, а ў самых радыкальных сваіх праявах – рэфармаваць школьную філасофію, прывёўшы яе ў адпаведнасць з корпусам новых ведаў, які ўзнік у выніку развіцця эксперыментальнага прыродазнаўства.

Гэтая інкарпарацыя мела агульнаеўрапейскі характар. Знакавай постаццю для гэтага працэсу выступае постаць Хрысціана Вольфа, які ў сваёй «Логіцы, альбо разумных думках пра моц чалавечай развагі» (1712) ды іншых творах спрабаваў сінтэзаваць погляды Дэкарта, Спінозы, Лока і Лейбніца, адаптаваць іх да мэт інстытуцыйнага выкладання філасофіі. Характэрна, што сістэма Вольфа, будучы кампрамісам між схаластычнай формай і новаеўрапейскім зместам, панавала ва універсітэтах Германіі (і не толькі) практычна да Канта, але пры гэтым не пакінула істотнага следу ў новаеўрапейскім філасофскім каноне.

У Кароне першым асяродкам прыхільнікаў філасофіі новых стала кола Варшаўскіх піяраў на чале з А. Вісьнеўскім, які праз стварэнне новай праграмы навучання філасофіі ў духу resentiorum сцвердзіў гэтую філасофію як новую нарматыўнасць эпохі. Праца А. Вісьнеўскага Propositiones philosophica ex physica resentiorum (1746), а таксама серыя публічных дэманстрацый фізічных эксперыментаў выклікалі шырокую палеміку і спрыялі яе далейшаму пышырэнню.

У Кракаўскім універсітэце прыхільнікамі гэтага кірунку былі Л. Залускі і А. Путановіч. Апошні стаў першым прафесарам утворанай у 1765 г. кафедры philosophiae resentiorum.

 

Тэставыя заданні

1. Пачатак філасофіі ў Беларусі звязаны:

а) з прыняццем хрысціянства;

б) візантыйскімі ўплывамі (Іаан Дамаскін і інш.);

в) заснаваннем у XVI стагоддзі Віленскай Езуіцкай Акадэміі;

г) беларускай савецкай філасофіяй;

д) эпохай Асветніцтва.

2. Кірыла Тураўскі можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XII стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком «другой схаластыкі»;

в) быў прыхільнікам алегарычнага тлумачэння Бібліі;

г) перакладаў Арыстоцеля на старабеларускую мову;

д) аўтар «слоў» і «казаняў», вядомы сваім красамоўствам.

3. Францыск Скарына можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XVII стагоддзі;

б) быў першым доктарам філасофіі ў беларускай традыцыі;

в) быў прыхільнікам літаральнага тлумачэння Бібліі;

г) пераклаў Біблію на старабеларускую мову;

д) паяднаў у сваёй дзейнасці Рэнесанс і Рэфармацыю.

4. Пратэстанцкая думка ў Беларусі XVI стагоддзя характарызуецца:

а) прынцыпам «толькі вера»;

б) рацыяналізмам;

в) прынцыпам «толькі пісанне»;

г) ірацыяналізмам;

д) цікавасцю да грамадска-палітычных праблем.

5. Сымон Будны можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XV стагоддзі;

б) з’яўляўся «антытрынітарыем»;

в) быў прыхільнікам алегарычнага тлумачэння Бібліі;

г) перакладаў Арыстоцеля на старабеларускую мову;

д) з’яўляўся аўтарам «Катэхізіса» на старабеларускай мове.

6. Прадстаўнікамі грамадска-палітычнай думкі Беларусі з’яўляюцца:

а) Андрэй Волан; г) Стэфан Баторый;

б) Казімір Сарбеўскі; д) Леў Сапега.

в) Аарон Алізароўскі;

7. «Другая схаластыка» можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) ўзнікла ў 16 стагоддзі;

б) у Беларусі з’явілася разам з францысканцамі;

в) у Беларусі з’явілася разам з дамініканцамі;

г) у Беларусі з’явілася разам з езуітамі;

д) філасофія складалася з логікі, фізікі і этыкі.

8. Прадстаўнікамі “другой схаластыкі” з’яўляюцца:

а) Казімір Нарбут; г) Лука Залускі;

б) Сігізмунд Лаўксмін; д) Марцін Сміглецкі.

в) Ефрасіння Полацкая;

9. Эклектычная філасофія ў Беларусі можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) ўзнікае ў XVI стагоддзі;

б) характарызуецца кампрамісам паміж схаластыкай і новаеўрапейскім рацыяналізмам;

в) паўстае ў сярэдзіне XVIII стагоддзя;

г) можа разглядацца як філасофія барока;

д) выявілася ў творчасці Шадурскага, Скарульскага, Дабшэвіча і інш.

10. Філасофія Асветніцтва можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) ўзнікае ў канцы XVII стагоддзя;

б) варожа ставіцца да «другой схаластыкі»;

в) характарызуецца арыентацыяй на розум, эксперыментальную навуку;

г) характарызуецца цікавасцю да праблем беларускай культуры;

д) звязаная з фізіякратызмам.

11. Анёл Доўгірд можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XIX стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком трансцэндэнтальнага накірунку;

в) быў піярам;

г) быў езуітам;

д) быў пазітывістам;

12. Ян Снядэцкі можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у канцы XIX стагоддзя;

б) з’яўляўся прадстаўніком «другой схаластыкі»;

в) быў пазітывістам;

г) аўтар трактата «Філасофія чалавечага розуму»;

д) быў прыхільнікам філасофіі Ніцшэ.

13. Філасофія рамантызму ў Беларусі можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) лічыла традыцыйную філасофію «недастатковай»;

б) ставіла розум вышэй за матэрыю;

в) ставіла дух вышэй за розум;

г) праявілася ў форме рамантычнага спірытуалізма;

д) праявілася ў форме «крытычнай філасофіі».

14. Адам Міцкевіч можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у 18 стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком беларускага Адраджэння;

в) быў прыхільнікам Сведэнгборга і Сэн Мартэна;

г) прадстаўнік рамантычнага месіянізму;

д) аўтар працы «Лекцыі па славянскіх літаратурах».

15. Ёзэф Галухоўскі можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XIX стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком «другой схаластыкі»;

в) быў прыхільнікам філасофіі Шэлінга;

г) перакладаў Канта;

д) працаваў у Віленскім універсітэце.

16. Беларуская думка канца XIX – пачатку XX ст. можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) звязана з беларускім адраджэннем канца XIX – пачатку XX стагоддзя;

б) звязана з ідэалогіяй народніцтва;

в) шукае спосабы легітымацыі «Беларускага праекту»;

г) ўзнікае ў Віленскім універсітэце;

д) арыентуецца на неакантыянства.

17. Ігнат Абдзіраловіч можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XVI стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком «другой схаластыкі»;

в) аўтар трактату «Адвечным шляхам»;

г) стваральнік філасофіі «ліючайся формы»;

д) аўтар выслоўя «творачы – зруйнуем».

18. Уладзімір Самойла можа быць ахарактарызаваны наступным чынам:

а) жыў у XIX стагоддзі;

б) з’яўляўся прадстаўніком філасофіі асветніцтва;

в) быў прыхільнікам філасофіі Фіхтэ;

г) вядомы мысляр і публіцыст беларускага адраджэння;

д) аўтар трактата «Гэтым пераможаш».

19. Беларуская cавецкая філасофія характарызуецца:

а) рацыяналізмам;

б) замкнёнасцю;

в) арыентацыяй на постструктуралізм і постмадэрнізм;

г) свабодай думкі;

д) ірацыяналізмам.

20. Сучасная беларуская думка можа быць ахарактарызавана наступным чынам:

а) ўзнікла пасля распаду СССР;

б) характарызуецца цікавасцю да праблем беларускай ідэнтычнасці;

в) характарызуецца арыентацыяй на англа-саксонскую філасофію;

г) характарызуецца арыентацыяй на кантынентальную філасофію.

 


ОТВЕТЫ на тестовые задания

Раздел 1

Философия Древнего Востока

1. а, г, е; 2. а, б, д, е; 3. а, б, д; 4. а, д; 5. д; 6. а, б, в; 7. а, в, г, е; 8. а; 9. а, б, в, д; 10. д.

 

Раздел 2

Античная философия

1. а, в; 2. б; 3. в, г; 4. а, в, д; 5. г; 6. б; 7. в; 8. г; 9. а, б; 10. г; 11. в; 12. г; 13. г; 14. б; 15. г; 16. г, д; 17. г; 18. г; 19. а, б, д; 20. д; 21. д; 22. а, в, г, д; 23. в; 24. б; 25. в; 26. б, в, д; 27. а, в, г, д; 28. в; 29. б; 30. г; 31. д; 32. б, г, д; 33. в; 34. а, в, д; 35. б; 36. в; 37. г; 38. г; 39. б; 40. в; 41. б, в, е, ж; 42. г.

Раздел 3



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 381; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.33.239 (0.009 с.)