Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма: 9. Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм ( другая палова 1940-х – 1980-я гг. )

Поиск

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.

2. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.

3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.

4. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.

 

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1945-1985 гг.

1. У выніку Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ страціў звыш паловы| нацыянальнага багацця. Былі спалены i зруйнаваны 209 гарадоў i гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, разбурана 10338 заводаў і фабрык, знішчана 96 % электрычных магутнасцей. Вялікія страты панеслі ўсе віды транспарту i сувязі.

У Мінску пасля яго вызвалення ад нямецкіх акупантаў 3 ліпеня 1944г. захавалася толькі некалькі буйных будынкаў. У ixi ліку — Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Тэатр оперы i балета. Аднак самымі вялікімі былі чалавечыя страты: яны склалі 1/3 насельніцтва Беларусі. Аднаўленне прамысловасці i іншых галін эканомікі пачалося з восені 1943г., калі частка тэрыторыі на ўсходзе Беларусі была вызвалена Чырвонай Арміяй ад акупацыі. Па меры далейшага вызвалення тэрыторыі рэспублікі пашыраўся i фронт аднаўленчых работ. А ў верасні 1946г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Закон аб плане аднаўлення i развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946—1950 гг.», які з'яўляўся састаўной часткай агульнасаюзнага плана. Ва ўмовах вострай нястачы матэрыяльных, працоўных i сыравінных рэсурсаў прадугледжвалася ix размеркаванне перш за ўсе на карысцъ прамысловасці. Асноўнай крыніцай паступлення сродкаў быў саюзны бюджэт. Значную дапамогу ў аднаўленні гаспадаркі Беларусі аказвалі саюзныя рэспублікі, перш за ўсе Расійская Федэрацыя. У 1945—1947 гг. па лініі ЮНРРА (Адміністрацыя Аб' яднаных Нацый па пытаннях дапамогі i аднаўлення) рэспубліка атрымала абсталявання, прадуктаў харчавання, медыкаментаў i г.д. на суму каля 61 млн долараў. Важную ролю адыгралі таксама рэпарацыйныя пастаўкі з Германіі i яе саюзнікаў, асабліва станкоў, прамысловага абсталявання, сыравіны, паліва, медыкаментаў. Да будаўніцтва ў абавязковым парадку прыцягваліся ваеннапалонныя. На прадпрыемствах рэспублікі разгарнулася спаборніцтва за скорасныя метады апрацоўкі металаў, за выпуск прадукцыi высокай якасці, зніжэнне яе сабекошту, эканомію сыравіны, матэрыялаў, паліва, электраэнергіі, павышэнне рэнтабельнасці прадпрыемствау. Беларусь ужо ў першым квартале 1949 г. дасягнула даваеннага ўзроўню, а ў 1950 г. перавысіла яго на 15 %. Апераджальнымі тэмпамі расла цяжкая прамысловасць, асабліва металаапрацоўчая i машынабудаўнічая галіны, аб'ём якіх за 1946 —1950 гг. вырас адпаведна ў 2,4 i 3,4 раза. Сваю прадукцыю далі i новыя буйныя прадпрыемствы — МАЗ, МТЗ, Мінскі мотавелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат i інш. Аднак адставалі электраэнергетыка, здабыча торфу, капітальнае будаўніцтва, вытворчасць тавараў народнага спажывання. Развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады чацвёртай пяцігодкі ішло больш маруднымі тэмпамі. У 1946 г. была моцная засуха, якая ўскладніла i без таго цяжкае становішча аграрнага сектара рэспублікі. У Заходняй Беларусі ўсе большая колькасць аднаасобных сялянскіх гаспадарак уцягвалася ў калгасы, пры гэтым тэмпы калектывізацыі былі больш высокімі, чым у гады першых пяцігодак, а сродкі i метады такія ж. У цэлым за гады чацвёртай пяцігодкі (1946—1950) у аг­рарным сектары эканомікі Беларусі адбыліся значныя зрухі, але па важнейшых паказчыках пяцігодка не была выканана. У снежні 1947 г. была скасавана картачная сістэма i ўведзены вольны гандаль без картак па адзіных дзяржаўных цэнах, якія у 3,3 раза былі вышэй за даваенныя. Адначасова была праведзена грашовая рэформа i замена старых грошай на новыя. Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады былі ў асноўным пераадолены вынікі вайны, адноўлена эканоміка, створаны новыя галіны прамысловасці, пачало ўпарадкоўвацца жыццё людзей. Разам з тым развіццё прадукцыйных сіл i павышэнне ўзроўню жыцця народа стрымліваліся існуючым гаспадарчым механізмам, жорсткай цэнтралізацыяй, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіраўніцтва, астаткавым прынцыпам размеркавання сродкаў i рэсурсаў.

Пасля смерці I. Сталіна 5 сакавіка 1953 г. у краіне стаў ажыццяўляцца курс на ліквідацыю культу асобы Сталіна i яго вынікаў, на дэмакратызацыю грамадства. У сваю чаргу гэта патрабавала перагляду эканамічнай палітыкі, яе гуманізацыі, пераарыентацыі ў бок паляпшэння жыцця людзей. Старшьня Савета Міністраў СССР Г. Маленкоў, прызначаны на гэту пасаду пасля смерці Сталіна, на жнівеньскай (1953 г.) cecii Вярхоўнага Савета СССР выступіў з пранановай сацы-яльнай пераарыентацыі эканомікі, перамяшчэння акцэнтаў на вытворчасць тавараў народнага спажывання, павелічэння капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку, лёгкую i харчовую прамысловасць. У верасні 1953 г. былі значна павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, спісаны нядоімкі з калгасаў i калгаснікаў па сельгаспадатку. У 1954 г. гэты падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 раза, а у 1958 г. зусім адменены. Былі зніжаны абавязковыя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў, умацавана ix матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні. У Казахстане, Сібіры, Паволжы i на Алтаі пачалося асваенне цалінных i абложных зямель. У 1954— 1956 гг. было асвоена каля 36 млн га цаліны, што склала 30 % ycix пасяўных плошчаў СССР. У цэлым у гады пятай (1951 —1955) i шостай (1956 - 1960) павысілася ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы, выраслі нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. 3 сярэдзіны 50-х гг. сельская гаспадарка Беларусі ўпершыню стала рэнтабельнай. У 1958 г. была праведзена рэарганізацыя МТС. Раней у калгасах асноўныя сельскагаспадарчыя работы выконвалі механізатары МТС, што прыводзіла як бы да двоеўладдзя на зямлі. Было вырашана скасаваць машынна-трактарныя станцыі, а іх тэхніку прадаць калгасам. Аднак неадкладны вы­куп тэхнікі паставіў бяднейшыя калгасы, а іх была большасць, у цяжкае фінансавае становішча. У прамысловасці Беларусі ў гады пятай i шостай пяцігодак разгарнулася вялікае капітальнае будаўніцтва. Уступілі ў строй падшыпнікавы, гадзіннікавы i завод будматэрыялаў у Мінску, аўтамабільны завод у Жодзіна, першая чарга самай магутнай у той час электрастанцыі Беларусі — Васілевіцкая ГРЭС, пачалося будаўніцтва першага калійнага камбіната ў Салігорску, нафтаперапрацоўчага завода ў Полацку, суперфасфатнага ў Гомелі. Вырасла ўдзельная вага вядучых галін — электраэнергетычнай, паліўнай, машынабудаўнічай i металаапрацоўчай. У 1957 г. была зроблена спроба рэарганізаваць існуючую сістэму кіравання прамысловасцю i перайсці ад галіновага (праз міністэрствы) да тэрытарыяльнага (праз саўнаргасы) кіравання. Былі скасаваны агульнасаюзныя прамысловыя міністэрствы, за выключэннем міністэрстваў абароннай, авіяцыйнай, суднабудаўнічай, радыётэхнічнай, хімічнай, электрастанцый, а замест ix у буйных адміністрацыйных раёнах створаны саветы народнай гаспадаркі. У Беларусі быў утвораны Савет народнай гаспадаркі БССР. Аднак i гэта рэформа дала мала станощчага. Зрабіўшы лягчэйшым развіццё мясцовай, яна ўскладніла развіццё цяжкай прамысловасці. Нягледзячы на відавочныя недахопы ў развцці народнай гаспадаркі, гады пятай i шостай пяцігодак былі дастаткова паспяховымі для эканомікі Беларусі. Аднак пачатак 60-х гг. супаў з перыядам пагаршэння эканамічнай сітуацыі. Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі адбылося i ў сельскай гаспадарцы. Знзілася вытворчасць мяса, малака, збожжа. Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ўсё яшчэ не накрывалі выдаткі на яе вытворчасць. Не хапала мінеральных угнаенняў, тэхнікі i абсталявання. Негатыўна адбіваліся суб'ектывізм i валюнтарызм у кіраўніцтве сельскай гаспадаркай, шаблонныя указанні з цэнтра не ўлічвалі мясцовых умоў. У Беларусі былі ліквідаваны севазвароты, паслаблена ўвага да лугоў i культур­ных паш, пачалася "кукурузная ліхаманка" i г.д. У сувязі з гэтым была зроблена адна з рашучых у пасляванныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г. Аўтарам яе з’яўляўся тагачасны Старшыня Савета Міністраў СССР А.Касыгін. Рэформа прадугджвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, г.зн. элементы рыначнай эканомікі, не паслабляючы, аднак, камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. У Беларусі вынікі рэформы праявіліся ў тым, што адбылося паляпшэнне работы прамысловасці. Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтапарапрацоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне і інш. Прынцыпова новым напрамкам з’явілася выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі. Аднак развіццё прамысловасці характарызавался пераважна колькасным ростам, г.зн. праходзіла экстэнсіўным шляхам. Ён звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прадпрыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях, звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, найперш за кошт укаранення ў вытрорчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы, аказаўся задачай цяжкай і невырашальнай. Гэта было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 г., якая праводзілася ў жыццё па-ранейшаму каманднымі метадамі. Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі з’явіўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гг. ХХ ст.усё больш ператваралася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу. У той жа час лёгкая прамысловасць, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другараднай галіной. Адной з прыкмет развіцця эканомікі з’явілася адсутнасць увагі да праблем экалогіі. БССР, якая займала меней за 1 % ад саюзнай тэрыторыі, маючы каля 4 % ад насельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52 % калійных угнаенняў, 22 % хімічных валокнаў і такім чынам аказалася перанасычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці. У сувязі з развіццём новых галін прамысловасці будуюцца новыя гарады: Салігорск, Наваполацк, Светлагорск. Асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі у 60-я гг. стала будауўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі i птушкагадоўлі. Шырокі размах набыла меліярацыя – асушэнне забалочаных зямель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неабходнае для беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было. БССР стала ўдзельніцай у асваенні цалінных зямель, урадлівых, але не апрацаваных глеб на тэрыторыі Казахстана. Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў 60-70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі – унясення ў глебу штучных угнаенняў, колькасць якіх з 1965 па 1985 гг. павялічылася амаль у 20 разоў, што ўскладніла экалагічныя праблемы. У пачатку 80-х гг. сельская гаспадарка СССР апынулася ў крызісным становішчы. Крызіснае становішча сельскай гаспадаркі абвастрыла харчовую праблему, у краіне стала не хапаць прадуктаў харчавання. Рэзка выраслі закупкі прадуктаў за мяжой. У 1970 - 1987 гг. СССР павялічыў імпартныя закупкі мяса i мясапрадуктаў у 5,2 раза, рыбы i рыбапрадуктаў - у 12,4 раза, алею - у 12,8, збожжа - у 13,8, масла - у 18,3 раза. 3 мэтай павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі ў маі 1982 г. быў створаны Аграрна-прамысловы комплекс (АПК) СССР i прынята Харчовая праграма СССР да 1990 г. Размешчаныя на адной тэрыторыі калгасы, саўгасы, прадпрыемствы, якія выпускалі прадукцыю для сельскай гаспадаркі i перапрацоўвалі сельскагаспадарчую прадукцыю, аб'ядноўваліся ў рэгіянальныя АПК. На тэрыторыі Беларусі быў створаны АПК пад назвай "Белаграпром". Такія аб'яднанні павінны былі павысць спецыялізацыю ў вытворчасці прадуктаў харчавання i палепшыць перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. Аднак i стварэнне АПК, i прыняцце Харчовай праграмы сябе не апраўдалі, яны неслі на сабе адбітак застою, палавінчатасці, не закраналі гаспадарчы механізм у вёсцы. Да сярэдзіны 1980-х гг. праблема забеспячэння насельніцтва СССР, у тым ліку i БССР, настолькі абвастрылася, што зноў з'явіліся карткі, было ўведзена нарміраванне спажывання. Нарастанне крызісных з'яў у прамысловасці i сельскай гаспадарцы адмоўна адбілася як на рэальных даходах насельніцтва, так i на развіцці сацыяльнай сферы. У 1971 - 1985 гг. колькасць грошай у абароце павялічылася ў тры разы, а вытворчасць тавараў народнага спажывання - толькі ў два разы. У выніку з'явіліся дэфіцыт, чэргі i г.д. У 1970 - 1985 гг. выраслі цэны на шматлікія тавары народнага спажывання, па-ранейшаму вострай заставалася жыллёвая праблема. У гады дзевятай, дзесятай i адзінаццатай пяцігодак у Беларусі абвастрылася экалагічнае становішча. У гарадах рэзка вырасла забруджванне навакольнага асяроддзя, што надзвычай негатыўна начало адбівацца на здароўі людзей. Асабліва ўскладнілася становішча ў гарадах, дзе дзейшчалі буйныя хімічныя прадпрыемствы. Займаючы 0,9 % усей тэрыторыі СССР, Беларусь давала больш за 25 % усеагульнага выпуску хімічных валокнаў, 90 % якіх вывозілася за яе межы. Самы высокі выкід шкодных рэчываў у атмасферу гарадоў Беларусі быў у Наваполацку — каля 2 т на кожнага жыхара. Неспрыяльным стала экалагічнае становішча ў Мінску, Магілёве, Гродне, Гомелі, Бабруйску, Светлагорску i іншых гарадах. Такім чынам, у 70-я — першай палове 80-х гг. эканамічнае развіццё Беларусі, як i ўсяго СССР, было супярэчлівым. Вырас эканамічны патэнцыял, памножылася нацыянальнае багацце. Адначасова ўсе відавочней станавілася нарастание крызісных з'яў у народнай гаспадарцы, а ў сувязі з гэтым - неабходнасць радыкальных змен.

 

2.Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.

2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945—1953 гг. было звязана з існаваннем таталітарнага палітычнага рэжыму i ўзмацненнем рэпрэсій. Для гэтага рэжыму па-ранейшаму былі характэрныя поўны кантроль дзяржавы над жыццём грамадства, адзіная дзяржаўная ідэалогія, аднапартыйная палітычная сістэма. Усе прыкметы грамадска-палітычнага жыцця самі па сабе прысутнічалі, але былі звязаны з дзейнасцю толькі Камуністычнай партыі. Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця з'яўлялася адсутнасць шматпартыйнасці. У гэтых умовах Камуністычная партыя была не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай i выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у Саветы дэпутатаў працоўных. Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) захоўвала сваю ўладу дзякуючы таму, што партыйныя камітэты ўзялі на сябе функцыю падбору i расстаноўкі кадраў. У першыя гады пасля вызвалення адбылося аднаўленне работы Саветау. У 1947 г. былі праведзены першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР, а ў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рэспублікі, у тым ліку i на тэры­торыі заходніх абласцей. У першыя пасляваенныя гады кіраўнікамі КПБ былі П. Панамарэнка, са студзеня 1947 г. – М. Гусараў, з ліпеня 1950 г. – М. Патолічаў. Першым беларусам на пасадзе першага сакратара ЦК КПБ у 1956 г. стаў К. Мазураў. Спроба дэмакратызацыі грамадстка-палітычнага жыцця ў БССР была абумоўлена адыходам пасля смерці ў 1953 г. І.Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М.Хрушчове курса на дэсталінізацыю грамадства. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пры Хрушчове атрымалі ў літаратуры назву палітыкі “адлігі”. У 1956 г. на ХХ з’ездзе КПСС М. Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы Сталіна, у выніку чаго ў рэспубліке пачалася рэалібітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. Анак усе гэтыя змены былі накіраваны не на злом таталітарнага палітычнага рэжыму, а на яго рэфармаванне. Але далей пэўнага паслаблення кантролю “зверху” і пашырэння ролі мясцовых органаў справа на пайшла, паколькі сама камандна-адміністрацыйная цэнрталізаваная сістэма кіравання засталася непахіснай. “Хрушчоўская адліга” праводзілася без уліку аб’ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін і характарызуецца як “палітычны валюнтарызм”. Праявай такога валюнтарызму, звязанага з воляй кіруючай асобы, якая становіцца вызначальнай для ўсяго грамадства, стала прыняцце ў 1961 г. Праграмы КПСС, накіраванай на будаўніцтва камунізму ў СССР. Былі вызначаны і тэрміны, калі гэта павінна было завяршыцца, - 80-я гг. ХХ ст. Але гэтага не адбылося, а сама праграма засталася толькі на паперы. У кастрычніку 1964 г. першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. Брэжнеў, гады кіравання якога (1964-1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву “застою. У гэтыя гады імкненне вярнуцца да сталінізму старанна хавалася, рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратычныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Аднапартыйная палітычная сістэма аказалася няздольнай да пастаяннага самаўдасканалення, што абумовіла непазбежнасць яе крызісу. Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непасрэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У краіне паступова адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання i кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля Камуністычнай партыі была замацавана у Асноўным Законе краіны — Канстытуцыі БССР 1978 г., якая атрымала назву «Канстытуцыі развітога сацыялізму». Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся П. Машэраў, які з 1965 па 1980 гг. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адміністрацыйна-камандная сістэма абмяжоўвала магчы­масці саветаў, дэпутаты якіх не мелі дастатковых праў у рашэнні многіх пытанняў жыцця грамадства. Адбылося адзяржаўленне прафсаюзау - абарона праў i зацікаўленасці работнікаў была абмежавана. Пастаянны кантроль з боку парторганаў скоўваў работу камсамола, страчваліся маральныя асновы моладзі, расло п'янства, з'явілася наркаманія. Акрамя таго, адміністрацыйна-камандная сістэма не садзейнічала павышэнню прэстыжнасці сумленнай працы. Масавы характар набылі абыякавыя адносіны да дзяржаўнай уласнасці, крадзеж, марнатраўства i безгаспадарчасць. Вялікую шкоду прыносіла ўраўнілаўка ў аплаце працы, у выніку чаго ўпаў прэстыж працы інжынераў, настаўнікаў, урачоў, вучоных. Здаровыя сілы савецкага грамадства, у тым ліку i ў Белаpyci, адчувалі жыццёвую неабходнасць радыкальных перамен, маральнага ачышчэння i абнаўлення грамадства. Пошук выхаду з сітуацыі быў начаты пасля смерці Л. Брэжнева ў лістападзе 1982 г., калі новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Ю. Андропаў. За кароткі перыяд яго дзейнасці на гэтай пасадзе па-новаму быў пастаўлены шэраг пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, пачалася барацьба з карупцыяй i навядзеннем парадку i дысцыпліны, хоць i тут не адбылося без перагібаў. Пасля смерці Ю. Андропава ў лютым 1984 г. партыю ўзначаліў К. Чарненка i на кароткі час зноў наступіў застой. Зразумела, што гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адбіваліся i на Беларусі. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у другой палове 40-х — першай палове 80-х гг. было супярэчлівым i неадназначным. У гады так званай "хрушчоўскай адлігі" ажывілася работа саветаў, прафсаюзаў, камсамола, іншых грамадскіх арганазацый, пашырыліся ix правы. Аднак з другой паловы 60-х гг. у грамадскім жыцці верх узялі кансерватыўныя погляды, што прывяло да ўзмацнення негатыўных з'яу, застою ў грамадстве, сацыяльнай апатыі, абыя-кавасці, раўнадушных адносін да працы. Радыкальныя зме­ны ў грамадстве станавіліся неабходнымі.

 

3. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.

3. За гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэспубліцы была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база школ, тэхнікумаў і ВНУ, загінула шмат настаўшкаў, выкладчыкаў i вучоных. Аднак да 1950 г. сетка школьнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыі была адноўлена. У рэчышчы агульных спроб рэфармавання 50-х гг. праходзіла і рэфармаванне сістэмы адукацыі, але ў асноўным сярэдняй школы. Галоўнай мэтай пры гэтым з'яўлялася ўмацаванне сувязі школы з працоўным выхаваннем i ўвядзенне політэхнічнага навучання. У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i аб далейшым развцці народнай адукацыі СССР", згодна якому сямігадовыя школы станавіліся васьмігадовымі з вытворчым навучаннем. У боль-шасці васьмігадовых i ва ўcix адзінаццацігадовых школах адкрываліся школьныя майстэрні i ўводзіліся урокі працы. Адкрываліся школы-інтэрнаты для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў i дзяцей-сірот. Аднак у 1964 г. школы былі зноў пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. Акрамя таго, была значна пашырана сетка прафесійна-тэхнічных вучылішч (ПТВ). Калі у 1961 г. у БССР было 103 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, то ў 1985 г. — 240. У 1970-я гг. прафтэхвучылішчы рэспублікі началі даваць навучэнцам i сярэднюю адукацыю. Ужо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе былі адкрыты такія новыя ВНУ, як Беларускі тэатральны інстытут (1945), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1953), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954), Беларускі інтытут за-межных моў (1955). У 60—70-я гг. да іх далучыліся новыя інстытуты: Мінскі радыётэхнічны, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці і іншыя. У 1958 г. у 33 вышэйшых навучальных установах БССР навучалася 182 тыс. студэнтаў. Па гэтым паказчыку ў разліку на душу насельніцтва рэспубліка займала адно з першых месц у Еўропе. Вялікія зрухі адбыліся ў развіцці беларускай навукі, асабліва яе флагмана — Акадэміі навук. Значных поспехаў беларуская навука дабілася ў такіх абласцях, як матэматыка, спектраскапія, люмінесцэнцыя, квантавая электроніка, ядзерная фізіка, парашковая металургія, біялогія, геалогія. Па многіх напрамках гэтых навук беларускія вучоныя займалі вядучыя пазцыі ў СССР. За 1965—1985 гг. вучоныя Беларусі атрымалі 26 Ленінскіх i Дзяржаўных прэмій СССР i 57 Дзяржаў­ных прэмій БССР. 12 вучоных сталі Героямі Сацыялістычнай Працы, у тым ліку фізікі М. Барысевіч, А. Сеўчанка, Б. Сцяпанаў, А. Фёдараў, біёлаг В. Купрэвіч, матэматык М. Яругін i інш. Таксама развівалася гуманітарная навука. У прыватнасці, была выдана "Гісторыя БССР" у 5 тамах i "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" ў 12 тамах. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне ўмацавала ў свядомасці беларускага народа пачуццё ўласнай годнасці, што не магло не праявіцца ў пасляваеннай літаратуры i мастацтве. У беларускую літаратуру прыйшлі маладыя пісьменнікі i паэты: празаікі I. Шамякін, Я. Брыль, I. Мележ, А. Кулакоўскі, паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, драматургі А. Макаёнак, К. Губарэв!ч i інш. Большасць твораў прысвячалася падзеям мінулай вайны. Гэта "Глубокая плынь" I. Шамякіна, "Мінскі напрамак" I. Мележа, "Расстаёмся ненадоўга" А. Кулакоўскага i асабліва раман-эпапея "Векапомныя дні" М. Лынькова. Старэйшына беларускіх літаратараў Я. Колас напісаў трылогію "На ростанях". Пачаў развівацца мемуарны жанр. З'явіліся ўспаміны i мемуары відных арганізатараў партызанскага руху — В. Лівенцава "Партызанскі край" i В. Казлова "Людзі асобага складу". У гады "хрушчоўскай адлігі" з ГУЛАГА вярнулася шмат празаікаў i паэтаў — С. Грахоўскі, В. Дубоўка, Н. Федаровіч, началі друкавацца А. Адамовіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, В. Караткевіч, I. Навуменка, I. Чыгрынаў, В. Зуёнак. У літаратуры сталі з'яўляцца творы, у якіх больш праўдзіва паказвалася рэчаіснасць. Гэта раман I. Гурскага "Вецер века", I. Мележа "Людзі на балоце", "Подых навальніцы", I. Шамякіна "Петраград — Брэст", "Снежныя зімы", аповесць С. Грахоўскага "Рудабельская рэспубліка". Шырокую вядомасць атрымалі творы В. Быкава "Альпійская балада", "Жураўліны крык", "Трэцяя ракета", "Абеліск", "Воўчая стая", "Сотнікаў" i інш. Гістарычная тэма нашла свае адлюстраванне ў творах В. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Зямля над белымі крыламі", "Каласы над сярпом тваім" i многія іншыя. Традыцыі, закладзеныя В. Караткевічам, прадоўжылі В. Іпатава, К. Тарасаў, Л. Дайнека. Шмат цікавых твораў выйшлі з-пад пяра беларускіх паэ­таў. Шырокую вядомасць заваявалі зборнікі вершаў П. Броукі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураукіна, А. Лойк! і многіх іншых. Значным укладам у савецкую драматургію сталі п'есы К. Крапівы "Брама неўміручасці", А. Макаёнка "Лявоніха на арбіце", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Таблетку над язык", "Святая прастата", "Пагарэльцы". У пачатку 80-х гг. п'есамі "Выбар", "Вечар", "Радавыя" заявіў аб сабе А. Дудараў. Аб высокім грамадскім прызнанні беларускай літаратуры сведчыла прысуджэнне Ленінскай прэміі П. Броўку, М. Танку, I. Мележу, В. Быкаву, звання Героя Сацыялістычнай Працы К. Крапіве, І. Шамякіну, П. Броўку, М. Танку. Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Высокамастацкія вобразы сваіх герояў, духоўна багатых, з пачуццём грамадзянскай адказнасці стварыл таленавітыя беларускя акцёры С. Станюта, Г. Глебаў, П. Малчанаў, Б. Платонаў, Л. Рахленка. В. Тарасаў, С. Бірыла, 3. Стома, 3. Браварская, Р, Макарава, У. Уладамірскі, М. Яроменка, Л. Ржэцкая, Р. Янкоускі. У беларускім тэатры оперы i балета былі пастаўлены опе­ры "Кармэн" Ж. Бізэ, "Фаўст" Ш. Гуно, "Яўгеній Анегін" i "Пікавая дама" П. Чайкоўскага, "Князь Ігap" А. Барадзіна, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Іван Сусанін" М. Глінкі, "Кастусь Каліноўскі" Д. Лукаса, "Зорка Венера" Ю. Семянякі, "Альпійская балада" Я. Глебава, "Францыск Скарына" Д. Смольскага. Пачала заяўляць аб сабе балетная трупа тэатра, якая паставіла балеты "Дон Кіхот" Л. Мінкуса, "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага i шэраг іншых. У 1985 г. у рэспубліцы налічвалася 17 тэатраў. У 1971 г. адкрыўся тэатр музыкальнай камедыі i ў 1982 г. - тэатр-студыя кінаакцёра ў Мінску. Працавалі Дзяржаўны ансамбль танца, вакальна-інструментальныя ансамблі "Песняры", "Веірасы", харэаграфічны ансамбль "Харошкі" i інш. Беларусія кампазітары асаблівую ўвагу надавалі гераічнай тэматыцы. Былі напісаны опера "Алеся" Я. Цікоцкага, "Надзея Дурава" А. Багатырова, "Машэка" Г. Пукста, пастаўлены балет "Князь-возера" В. Залатарова.

Актыўна працавалі кампазітары-песеннікі. "Радзіма мая дарагая", "Лясная песня" У. Алоўнікава, "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага i шмат іншых песень беларускіх аўтараў часта гучалі па радыё i тэлебачанні. У наступныя гады ў беларускай музыцы з'явіліся I. Лучанок, Д. Смольскі, Я. Глебаў i інш. У жывапісі найбольшай вядомасцю карысталіся імёны такіх мастакоў, як В. Волкаў, Ф. Дарашэвіч, В. Стальмашонак, В. Цвірко, М. Савіцкі, Л. Шчамялёў, А. Малішэўскі. Пры гэтым беларускія мастакі працавалі ва ўcix жанрах: пейзаж, партрэт, бытавы жанр, батальны жанр, нацюрморт. Неабходна адзначыць вялікі ўклад у сусветнае выяўленчае мастацтва вядомага беларускага мастака М. Савіцкага. Яго працы "Партызанская мадона", "Лічбы на сэрцы", у якіх паказаны жахі нямецкіх канцлагераў, асабіста перажытыя аўтарам. Любоўю да роднай зямлі пранізаны яго палотны "Ураджай", "Хлябы", "У полі", "Сказ пра хлеб" i інш. Усесаюзнай вядомасцю славіліся беларускія скульптары 3. Азгур, А. Глебаў, А. Бембель, С. Селіханаў. У прыватнасці, сярод іх работ — ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску.

Дамінуючай тэндэнцыяй стаў манументальны жанр. У скульптуры гэта выявілася ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" (скульптар С. Селіханаў, архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, Ю. Градаў), за які ў 1970 г. аўтары былі ўдастоены Ленінскай прэміі, "Брэсцкая крэпасць-герой" (кіраунік творчага калектыву А. Кібальнікаў), "Курган Славы" (скульпта­ры А. Бембель, А. Арцімовіч, архітэктар А. Стаховіч), манумент у гонар маці-патрыёткі М.Ф. Купрыянавай у Жодзіне (скульптары I. Місько, М. Ражэнкоў, А. Заспіцкі), помнікі Я. Купалу ў Мінску (скульптары А. Аншейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я, Коласу ў Мінску (скульптар 3. Аз­гур), Ф. Скарыне ў Полацку (скульптары A. i I. Глебавы, А. Заспіцкі, архітэктар У. Марокін). Архітэктары Беларусі ўклалі нямала сіл у распрацоўку генеральных планаў развіцця Мінска, Брэста, Віцебска, Магілёва i іншых гарадоў. У гэты перыяд значная ўвага надавалася працы культурна-асветных устаноў. У 1985 г. у рэспубліцы было 6,4 тыс. клубаў, каля 9 тыс. бібліятэк, выдавалася 212 газет, з якіх 130 — на беларускай мове. У другой палове 40-х — першай палове 80-х гг. у развіцці адукацыі, навукі i культуры Беларусі былі дасягнуты бясспрэчныя поспехі. Але гэтыя поспехі маглі б быць значна большымі, калі б не ігнаравалася нацыянальная аснова духоўнага жыцця беларускага народа, калі б не ствараўся дэфіцыт нацыянальнай культуры, які аказваў негатыўны ўплыў на маральны стан беларускага грамадства.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 645; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.151.11 (0.019 с.)