Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Революция 1905-1907 гг. Беларусь в условиях ускорения модернизации Россифской империи.

Поиск

На пачатку ХХст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі. Заходняя Еўропа да гэтага часу ўжо прайшла фазу буржуазных рэвалюцый. У Расіі ж з сярэдзіны ХІХст. нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы щырокіх працоўных мас патрабавалі глыбокіх рэформ, ліквідацыі ўсіх феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.

Ва ўмовах рэвалюцыйных падзей 1901-1904гг. паскорылася ідэйна-палітычнае размежаванне ў грамадска-палітычным руху краіны. Пралетарыят, перайшоўшы да адкрытай палітычнай барацьбы з царызмам, вызначыўся як вядучая сіла дэмакратычнгага лагера. Агульнымі праграмнымі патрабаваннямі гэтага лагера з’яўлялася знішчэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання ўстаноўчага сходу, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і іншых феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў, права нацый на самавызначенне.

На выражэнне інтэрэсаў рабочага класа і працоўнага сялянства прэтэндавалі РСДРП (бальшавікоў і меньшакоў), Бунд, эсэры, БСГ і іншыя сацыял-дэмакратычныя і леванародніцкія партыі і арганізацыі.

Пачаткам першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пуцярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом ГапонамВера ў добрага цара была развеяна.

У студзені-красавіку 1905г. адбыліся сялянскія выступленні,

Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць законадаўчую, “булыгінскую”, як яе назвалі, думу. 6 жніўня 1905г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента – законарадчай Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. Гэта была спроба аслабіць рэвалюцыйны рух і схіліць на свой бок ліберальую буржуазію. Але гэты манёўр царскіх улад праваліўся. У кастрычніку 1905 г. пачалася ўсеагульная палітычная стачка, якая вымусіла царыэм пайсці на плітычныя уступкі. 17 кастрычніка 1905г. цар падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі – Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мозыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў ўлады.

Усё большы размах набывала стварэнне прафісійных саюзаў, як правіла, на пртыйных платформах, найчасцей – РСДРП, Бунда, эсэраў. Асаблівую актыўнасць у гэтым напрамку праяўлялі чыгуначнікі буйных станцый, якія на масавых сходах запісваліся ў мясцовыя аддзяленні Ўсерасійскага чыгуначнага саюза.

9-18 снежня 1905 г. у Маскве адбылося ўзброенае паўстанне. Яно мела некаторы водгук у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску, але ў паўстанне гэтыя падэеі не перараслі. Паўстанне ў Маскве, іншых гарадах і раёнах Расійскай імперіі былі падаўлены ўзброенымі сіламі. Рэвалюцыя пачала адступаць. Улады ўзялі палітычную сітуацію пад кантроль. У гэтых умовах "левы блок" пачаў распадацца.

3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскі ўрад выкарыстаў не толькі рэпрэсіўныя меры. II снежня 1905г. быў выдадзены новы закон аб выбарах Дзяржаўнай думы, які забяспечваў найперш інтарэсы памешчыкаў. Адзін голас памешчыка на выбарах адпавядаў 3,5 голаса гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступеннымі. Многія катэгорыі наёмных работнікаў увогуле былі пазбаўлены права голасу.

Апошняй сумеснай акцыяй "левага блоку" стаў байкот выбараў у І Дзяржауную думу вясной 1906г. Прапанаваную бальшавікамі тактыку байкоту падтрымалі на Беларусі эсеры, БСГ, а таксама Бунд і інш. Аднак іх дзеянні былі непаслядоўнымі, з рознымі падыходамі да ацэнкі палітычнай сітуацыі ў краіне і рэгіёне. Сарваць выбары ў I Дзяржаўную думу не ўдалося. Большасць месц у Думе заваявалі кадэты. 3 36 дэпутатаў пяці заходніх губерняў 29 прайшлі ў Думу пад кадэцкім сцягам. Зазначым, што станаўленне расійскага парламентарызму ішло вельмі цяжка. Нягледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. Першая дума праіснавала ўсяго 72 дні (1906г.), другая – 102 дні (1907г.).

3 чэрвеня 1907г. быўапублікаваны маніфест аб роспуску II Думы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны пераварот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі. Новы выбарчы закон у поўнай меры быў арыентаваны на памешчыкаў і буйную буржуазію. Новая антыдэмакратычная выбарчая сістема садзейнічала таму, што пераважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (I907-I9I2гг.) і IV (I9I2-I9I7гг.) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты зсялян падтрымлівалі правыя партыі.

Рэвалюцыя 1905-1907гг. аказала глыбокае ўздзеянне на грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Расійскай імперыі. Па сутнасці, з абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г.д. пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага ўжо не магло быць.

Ідучы па сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, расійскі капіталізм на рубяжы XIX-XXстст. уступіў у імперыялістычную стадыю. Пры гэтымтэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі эначнымі, a па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага, фінансава-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу Расійская імперыя займала чацвёртае – пятае месца разам з Францыяй. Праўда, яна значна ўступала ЗША, Германіі і Англіі. Аб'ём прамысловай вытворчасці Расійскай імперіі ў 1900г. склаў 7% ад сусветнай прамысловай прадукцыі.

Эканоміка Беларусі, якая з’яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Расійскай імперыі, развівалася па тых жа эканамічных законах. Ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі

У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі узнікаць манапа-лістычныя аб’яднанні

Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у розныя галіны прамысло­васці. Развіваўся транспарт Беларусі. Будавалися чыгунки.

Ў пачатку XX ст. капіталістычныя адносіны ўсё больш і больш укараняюцца і ў сельскай гаспадарцы. Яны пранікалі як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская аграрная рэформа. Пачатак рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу I906-I9I2гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далекі Ўсход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абщчына была лікві-давана ўжо даўно. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устарэлую абшчынную форму землеўладання трэба было разбурыць.

Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне реформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў ў Паўночна-Заходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне гэтых зямель.

Асаблівасцю рэформы на Беларусі было і стварэнне тут земстваў. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы адыгрывалі прыкметную ролю і ў развіцці адукацыі і аховы здароўя насельніцтва.

У выніку сталыпінскай аграрнай рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914г. павялічалася да 12% двароў, у той час як бедната складала не менш за 68% двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваё ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян – у сельскую буржуазію.

Але галоўным гаспадаром у весцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у краіне.

 

XXV ВОПРОС

Первая мировая война (1914-1918 гг). События в Беларуси с 1914 по февраль 1917

Першая сусветная вайна пачалася I жніуня 1914 г.(па новым стылі). Галоўнай яе прычынай з'явілася абвастрэнне супярэчнасцей паміж блокамі капіталістычных дзяржаў – Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расія) за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву ў міжнародным жыцці. У вайну былі ўцягнуты 38 краін з усіх на той час 58 краін свету. Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства.

Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Рассіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны правыя партыі, акцябрысты і кадэты заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі царскага ўрада. Большасць эсэраў і меншавікоў таксама прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варварау''.

Праграма партыі бальшавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны, была выкладзена ў маніфесце ЦК РСДРП "Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя". Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць не ўдалося, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую.

3 лета 1915г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўна-камандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.

На захопленай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту.

Цажкае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог і г.д.) прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Праводзіліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. 3а гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917г. павялічыліся ў 5 – 8 разоў у параўнанні з 1913г.

У цяжкім становішчы знаходзілася прамысловаоць Беларусі. Многія фабрікі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, увогуле закрываліся. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65%. Разам з тым прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбыткі.

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі назадаволенасць шырокай грамадскасці. Актывізаваўся рабочы і нацыянальны рух. Успыхвалі хваляванні сярод салдат. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Армія, як галоўная апора самадзяржауя, паступова станавілася небаяздольнай.

Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Новая рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай і з пункту гледжання вырашэння нацыянальнага пытання.

XXVI ВОПРОС

Февральская буржуазно-демократичекая революция и Беларусь (март-октябрь 1917)

Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча, незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочіх 23 лютага 1917г. у Петраградзе. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перестала існаваць.

У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі орган улады – Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 2 сакавіка Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з лідерам акцябрыстау М.Радзянкам, утвораны яшчэ 27 лютага, на аснове пагаднення з кіраўніцтвам Петраградскага савета, утварыў Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Так у Расіі ўстанавілася двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. Па прынцыпе петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. На працягу сакавіка-чэрвеня 1917г. Саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секціі пры Саветах розных найменняў арганізаваліся ў 57 населеных пунктах Беларусі, Саветы салдацкіх дэпутатаў – у 59.

Асноўную задачу Саветы бачылі ў арганізацыі рабочых, сялян і салдат у абароне іх сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў, рабочых, салдацкіх, сялянскіх камітэтаў. Усе Саветы рабочых і сялянскіх дэпута­таў на Беларусі ўзначальвалі эсеры і меншавікі; сялянскія арганізацыі, за выключэннем Выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў – эсэры. Прафсаюзамі кіравалі пераважна меншавікі і бундаўцы.

Усе Саветы Беларусі прызналі кіруючую ролю Патраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. На практыцы Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы на месцах і дэлегіравалі ў іх сваіх прадстаўнікоў.

Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені эахоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве – Стаўка Вярхоўнага камандаваня. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі вайскамі, была аб'яўлена на ваенным становішчы.

Такім чынам, на тарыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе – улада органаў Часовага урада, Саветаў і ваеннага камандавання. Усе гэтыя ўлады негатыўна адносіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, а значыць, і да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларусаў.

 

XXVII ВОПРОС

Беларусь после установления власти большевиков. I Всебелорусский съезд.

3 24 на 25 кастрычніка 1917г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паўстанне, якое ўзначаліў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК), створаны пры Петраградскім Савеце. Кіравала паўстаннем партыя бальшавікоў. 25 кастрычніка Часовы ўрад быў скінуты. 28 кастрычніка II Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антываенныя выступленіі і з іх быў сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Неўзабаве у Мінску і на Заходнім фронце ўладу у свае рукі ўзяў ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.

На працягу кастрычніка-лістапада 1917г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на усёй свабоднай ад немцаў тэрыторыі Беларусі.

27 лістапада выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 3аходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Абылвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М.Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісарау (СНК) на чале з бальшавіком К.Ландарам. Зазначым, што ў прэзідыўме СНК былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіхне было ніводнага беларуса. Яны адкрыта выступілі супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння, прытрымліваючыся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў ў Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Абылвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі, разглядаючы яго выключна як франтавы орган ўлады.

30 лістапада 1917г. прадстаунікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай "Да ўсяго беларускага народа", у якой аб'явілі сваю палітычную праграму. Для арганізацыі законнай улады ў цэнтры і на месцах меркавалася 5 снежня 1917г. склікаць у Мінску з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа.

I Усебеларускі з’езд праходзіў 5-17 снежня 1917г. у Мінску. Па сваім прадстаўніцтве і складзе з’езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай рады.

Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты з'езда падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т.зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб’яднаў у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім. Правае крыло уключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.

У ноч з 17 на 18 снежня з’езд аб'явіў праект рэзалюцыі "Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі – прапанова аб стварэнні новага краявога органа улады – Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, і рабочых дэпутатаў.

Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які стаў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. Гэты пункт рэзалюцыі (прыняты аднагалосна) азначаў, што ў межах Беларусі абвяшчаўся "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Улада Абылвыканкомзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту была прызнана незаконнай. Гэта паслужыла падставай для правядзення Саўнаркомам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з’езда, якая атрымала розныя ацэнкі: СНК Заходняй вобласці назваў яе "роспуск", Савет Усебеларуекага з'езда Саветаў - "разгон", прэса - "закрыццё".

18 снежня 1917 г. члены прэзідыўма Ўсебеларускага з'езда правялі падпольнае паседжанне, на якім выбралі выканкам рады з'езда на чале з лідэрам народніцкага крыла БСГ Ф.Грыбам.

 

XXVIII ВОПРОС

Провозглашение Белорусской Народной Республики, БССР и Литовско-Белорусской ССР.

21 лютага 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з'езда) аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі. Да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам - Народны сакратарыят (урад), старшынёй якога стаў лідэр правага крыла БСГ Я.Я.Варонка. У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што "беларускі народ павінен здейсніць свае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці - на нацыянальна-персанальную аўтаномію".

9 сакавіка 1918г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ў ста ў ную грамату, у якой аб'явіў Беларусь “у рубяжах рассялення і лічбавай перавагі беларускага народу” народнай рэспублікай – БНР. Выканкам быў пераіменаваны ў Раду БНР, прэзідыўм якой узначаліў прадстаўнік БСГ І.М.Серада Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй.

25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, падпісанага 3 сакавіка 1918г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, у дакументах якога Беларусь не прызнавалася самастойным нацыянальным рэгіёнам Расіі і не мела свайго наймення (у той час, як з Украінскай Народнай Рэспублікай мірныя умовы былі заключаны асобна).

Але Германія не прызнавала БНР. Не дапамог нават зроблены Радай БНР адчайны крок, які не прынёс ніякіх дывідэнтаў, але пакінуў цяжкі след у яе гісторыі: 25 сакавіка 1918г. на закрытым паседжанні быў прыняты тэкст тэлеграмы германскаму імператару Вільгельму II, у якой выказвалася ўдзячнасць за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Ініцыятыва пасылкі тэлеграмы зыходзіла ад Р.Скірмунта. На гэты шлях Раду падштурхоўваў прыклад Літвы, Украіны і Польшчы. Тэлеграма выклікала хвалю пратэсту ў палітычных партыях і ў розных слаях насельніцтва.

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918г. у Германіі Расія дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор і рушыла Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня 1918г. Чырвоная Армія увайшла ў Мінск. Большасць членаў Рады і урада БНР пакінулі сталіцу.

Якія высновы трэба зрабіць па факту абвяшчэння БНР і дзейнасці яе кіруючых органаў? У сучаснай літаратуры існуе некалькі поглядаў па гэтым пытанні.

1. У юрыдычным сэнсе БНР дзяржавай не стала. Наяўнасць самастойнай дзяржаўнасці прадугледжвае не толькі абвяшчэнне тых ці іншых афіцыйных дэкларацый, але і функцыяніраванне рэальнай сістэмы органаў улады на пэўнай тэрыторыі, выпрацоўку і прыняцце законаў, іх рэалізацыю, гэта значыць праватворчую дзейнасць, выкананне канкрэтных функцый, гарантыю забяспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Усё гэта адсутнічала, таму БНР з'яўлялася толькі зародкавай формай, магчымай перспектывай дзяржаўнага ўтварэння. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнічных межах пражывання беларусаў, сваю юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла. Пагранічных падзелаў і службы не было, як не было і арміі. Адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміраваліся органы ўлады на месцах. Урэшце, у БНР не было і канстытуцыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Функцыі ўрада абмяжоўваліся ажыццяўленнем паўнамоцтваў нацыянальнага ўрада пры германскай акупацыйнай адміністраціі і рашэннем шэрага задач у культурна-асветніцкай сферы, а таксама ў галіне развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю.

2. Абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай раэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ ў пачатку XIX ст., сукупнасці усіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта сведчанне таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыў такую моц і размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здейсніць жаданую ідэю.

3. Абвяшчэнне БНР трэба разглядаць і як акт самаабароны, як зварот да сусветнай грамадскасці з заявай аб імкненні беларускага народа да самавызначэння, бо пагроза тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі ішла з боку не толькі Германіі, але і Польшчы, якая імкнулася да адраджэння польскай дзяржавы у межах 1772г., гэта значыць да поўнай інкапарацыі Беларусі. У пашырэнні сваіх межаў былі зацікаўлены і літоўскія палітыкі. Паўднёвыя паветы (Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі) былі ўключаны ў склад Украінскай Народнай Республікі. Усходнія землі, не акупіраваныя Геpмaніяй, зacтaліcя пад юрысдыкцыяй Савецкай Расіі. Абвяшчэнне БНР змяніла адносіны да беларускіх тэрыторый як да земляў “нічыйных”.

Прыняцце акта аб незалежнасці БНР, дзейнасць яе Рады актывізавалі рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, прымусілі бальшавіцкі ўрад У.І.Леніна перагледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці на стварэнне хоць і абмежаванай у правах, але ўсё ж беларускай дзяржаўнасці.

Утварэнне БССР.

Вырашальным крокам на шляху самавызначэння Беларусі з'явіліся рашэнні канферэнцыі беларускіх секцій РКП/б/, якая адбылася 21-23 снежня 1918г. у Маскве. Канферэнцыя прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, Прынятыя дакументы паставілі ЦК РКП/б/ перад неабходнасцю тэрмінова вырашаць праблему беларускай дзяржаўнасці.

30 снежня I9I8г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП/б/ склікаў VI Паўночна Заходнюю абласную канферэнцыю РКП/б/, якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні.

I студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся улада перадавалася Саветам рабочых, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі і заводы абвящчаліся ўласнасцю народа. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды 8 студзеня пераехаў і Часовы урад.

3 прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяржавы і ўтварэння яе ўласных органаў на аснове рашэнняў парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Але РКП/б/ праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функціі. Гэта ўжо стала нормай. Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам павінен быў вырашыць Усебеларускі з'езд Саветаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю республікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак у перыяд падрыхтоукі з’езда, 16 студзеня 1919г., ЦК РКП/б/ прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёускай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. Спыненне нацыянальна-дзяржаўага будауніцтва на Беларусі такім ганебным чынам тлумачылася інтарэсамі сусветнай пралетарскай равалюцыі, аховай яе ядра – Савецкай Расіі – ад імперыялістычных захопнікаў.

2 - 3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў на якім Я.М.Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыўма УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Я.Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918г.

27 лютага 1919г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР (100 чалавек) і яго прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі –Савет Народных Камісараў на чале з В.Міцкявічусам-Капсукасам. У склад ЛітБел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалскай губерняў з больш як 6-мільённым насельніцтвам.

У жніўні 1919г. тэрыторыя ЛітБел поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі. Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920г. 31 ліпеня 1920г. пасля выгнання Чырвонай Арміяй палякаў з Мінска, была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах "дыктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі".

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Па Рыжскаму мірнаму дагавору, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн.чалавек. Усходнія землі па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй Расіі.

Такім чынам, працэс станаўлення беларускай дзяржаунасці ў I9I7-I920гг. быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляценне гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумовілі тое, што ў ёй агульнанацыянальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкненням розных труп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жывучасць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм. Аднак, нягледзячы на тэрытарыяльныя страты ў гады вайны, была ўтворана і прызнана "дэ-юрэ" беларуская нацыянальная дзяржаўнасць.

 

XXIX ВОПРОС

Установление большевистской системы управления в Беларуси. Укрупнение территории БССР.

24—25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенная паўстанне. Часовы ўрад быў звергнуты. II ¡серасiйскi з’езд Саветаў прыняй Дэкрэты аб мiру i зямлi, стварыў новы ўрад – СНК, выбраў заканадаўчы орган – УЦВК. Уся ўлада перайшла да Саветаў рабочых, сялянскiх i салдацкiх дэпутатаў.

26 кастрычнiка 1917 г. узяў ўладу ў свае рукi i Мiнскi Савет. Былi створаны ўзброеныя сiлы новай улады, якiя ўстанавiлi кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламi. Быў створаны ВРК. Супраць новай улады выступiў меншавiцка-эсэраўскi «камiтэт выратавання рэвалюцыi». У вынiку перагавораў было дасягнута кампрамiснае рашэнне: «Камiтэт...» абавязаўся не пасылаць войскi ў Петраград для падаўлення рэвалюцыi, а Савет пагадзiўся перадаць «Камiтэту» уладу. Затым бальшавiкi з дапамогай салдат Заходняга фронту ўзялi ўладу ў свае рукi. За Мiнскам савецкая ўлада ўсталявалася i ў iншых гарадах Беларусi. Быў ўтвораны адзiны абласны выканаўчы камiтэт i Савет Народных Камiсараў, праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэннi: нацыяналiзацыя прамысловасцi, уводзiўся 8-гадзiнны рабочы дзень, канфiсковывалiся памешчыцкiя гаспадаркi, стваралiся першыя калектыўныя гаспадаркi сялян i iнш. Адбылiся кардынальныя змены ў галiне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагi ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва. Пачалiся карэнныя пераўтварэннi ва ўсiх сферах жэцця беларускага народа.

Пасля Кастрычницкай рэвалюцыи за кароткi час краiна пераўтварылася ў магутную iндустрыяльную дзяржаву, з якой лiчыўся ўвесь свет. Дзякуючы Кастрычнiку беларускi народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамiчны i iнтэлектуальны патэнцыял.

Узбуйненне тэрыторыи БССР. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. у полі зроку кіраўніцтва рэспублікі знаходзіліся пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР.Нагадаем, што ў пачатку 1921 г. тэрыторыя БССР складалася фактычна з шасці паветаў: Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага /з 1923г. Чэрвеньскага/, Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. Агульная плошча рэспублікі складала 52,3тыс.км.кв., дзе пражывала прыкладна 1 млн.500 тысяч чалавек.

Такім чынам, дзяржаўнае, нацыянальна – культурнае развіццё БССР стрымлівалася як абмежаванымі матырыяльнымі рэсурсамі малой тэрыторыяй, так і штучным разрывам гаспадарчых і культурных сувязей паміж рэгіёнамі, што складаліся на працягу стагодзяў.

Пасля ўтварэння СССР /30.12.1922г./ VIII з’езд кампартыі Беларусі, а таксама І і ІІ сесія ЦВК БССР (сакавік 1923г.) выказаліся за ўзбуйненне БССР, за кошт далучэння Віцебскай і Гомельскай губерняў і некалькі паветаў Смаленскай губерніі. У выніку гэтага тэрыторыя БССР павялічылася да 110 тыс. км.кв., г.зн. больш чым у два разы, а насельніцтва – да 4,2 млн. чалавек.

У снежні 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Тэрыторыя БССР павялічылася да 125,8 тыс.км.кв., а насельніцтва прыкладна да 5 млн. чалавек. З 15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: утвораны Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская вобласці, якія ўключалі 90 раёнаў.

 

 

30 ВОПРОС

Послевоенное устройство мира. Версальско-Вашингтонская система.

Пасля заканчэння пешай уветнай вайны карэнным чынам змянилася мижнеароднае становишча еурапейских краин и ЗША.

Дзяржавами-пераможцами (ЗША, Великабрытани, Францыя, Япония) была створана В-в систэма мирнага урэгулявання. Яе аснову склали Версальски мирны дагавор 1919 и звязаныя з им дагаворы з былыми саюзниками Германии. Версальски мирны дагавор—галоуны дакумент мирнага урэгулявання пасля першай сусветнай вайны (1914-18) быу падписаны 28 чэрвеня 1919 у Версали.

Дагавор вырашау тэратарыяльныя, ваенныя, эканамичныя и иншыя пытв=анни. Паводле дагавора Германия вяртала Францыи Эльзал и Латарынгию, перадавала Бельгии акруги Эйпен, Мальмеды и Марэнэ, Дании—пауночны Шлезвиг, прызнавала незалежнасць Польшчы, Чэхаславакии, Люксембурга, абавязвалася паважаць незалежнасць Аустрыи. Да Чэхаславакии и Польшчы адыходзила частка зямель.

Тэрыторыя Германии на левым беразе Рэйна и правы яго бераг на адлегласць 50 км падлягали дэмилитарызацыи. Саарски вугальны басейн пераходзиу у пойную уласнасць Францыи. А Саар заставауся на 15 гадоу пад кираваннем Лиги нацый. Германия пазбаулялася усих калоний, сферы уплыву, уласнасци и прывелеяу за мяжой, сухапутная армия Германии скарачалася да 100 тыс чал. Забаранялася мець падводныя лодки, ваенную и марскую авиацыю. Таксама Германия павинна была выплациць рэпарацыи.

Па иницыятыве прэзидэнта ЗША Вильсана была створана першая у гисторыи мижнародная арганизацыя па развиццю супрацоуництва миж народами и забеспячэнню мира и бяспеки у свеце—Лига Нацый. Яе статут быу уключаны у Версальски мирны дагавор 1919 и иншыя даргаворы В-В систэмы. Першапачатковыми членами стали 42 дзяржавы, у лик яких уваходзили краины,што удзельничали у вайне на баку Антанты, або далучылися да яе и 13 запрошаных нейтральных дзяржау. У 1920-34 у склад Лиги нацый была прынята яшчэ 21 дзяржава. У тым лику Германия и СССР. Наступным крокам стварэння В-В систэмы быу Сен-Жэрменски мирны дагавор 1919. Дагавор зафиксавау распад Аустра-Венгерскай имперыи пасля паражэння у вайне и стварэння на яе тэрыторыи шэрагу самастойных дзяржау. Дагавор забараняу Аустрыи мець ваенную авацыю и флот +рэпарацыи.

Часткай В-В систэмы быу Нейски мирны дагавор з Балгарыяй падписаны 1919 у Парыжским прадмесци Нейи. Пераможцы значна урэзали тэрыторыю Балгарыи. Наступнай была Венгрыя. 4 чэрвеня 1920 быу падписаны дагавор. Паводле яго тэрыторыя Венгрыи скарацилася у 3 разы. Падобны лес напаткау Турцыю. Выник—падзел Асманскай имперыи и уласнай турэцкай тэрыторыи.

Па иницыятыве ЗША 1920 была скликана у Вашынгтоне Канферэнцыя па абмежаванню марскога узбраення и па далека-усходних и цихаакеянских пытаннях. Выник: сумесная абарона уладанняу у цихаакиянским раене, абмежаванне марских узбраенняу, дагавор роуных магчымасцей для гандлю и прадпрымальництва усих краин.

Рашэнни Вашынгтонскай канферэнцыи дапоунили Версальски мирны дагавор 1919 и стали састауной часткай В-В систэмы.

Выники: 1) забеспячэнне пануючага становишча некальких буйных краин-пераможцау

2) далучэнне да краин-пераможцау германских калоний, арабских тэрыторый.

3) прызнанне новых незалежных дзяржау, якия узникли у цэнтральнай и пауднева-усходней Еуропе дзяржавами-пераможцами.

4) падзел свету узмацниу супярэчнасци памиж буйными дзяржавами, што и прывяло да яе распаду 1 верасня 1939 с пачаткам Другой Сусветнай вайны.

 

31 ВОПРОС

Советско-польская война 1919-1920 гг и ее итоги.

14 лютага 1919 адбылася першая савецка-польская суычка ля Бярозы Картузскай, якая паклала пачатак ване.

Знясиленыя грамадзянскай вайной, Чырвоная армия не магла аказаць добраузброенаму польскаму войску сур’езнага спрациулення. Акрамя таго бальшавики адчували сябе уБеларуси вельми не надзейна. У сам



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 321; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.238.67 (0.016 с.)