Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

Поиск

3. У выніку савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., заходнія вобласці Беларусі (разам з заходняй часткай Украіны) былі далучаны да Польшчы. На гэтых землях быў уведзены прыняты ў краіне адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел – ваяводствы, паветы, гміны. Уласна беларускія тэрыторыі складалі Віленскае, навагрудскае, Палескае і ўсходняя частка Беластоцкага ваяводстваў, якія атрымалі назву “Заходняя Беларусь”, ці “ўсходнія крэсы” (ускраіны). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва Польшчы. Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 1926 г., атрымаў сярод дэмакратычных колаў назву “санацыя” (“аздараўленне”). Беларускае насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Разбураная Першай імпералістычнай і затым грамадзянскай вайной гаспадарка амальне адбудоўвалася, і беларускія землі ператвараліся ў сыравінны прыдатак Польшчы. На заходнебеларускіх землях адсутнічала цяжкая прамысловасць. Пераважалі дрэваапрцоўчая, харчовая і легкая галіны. Большасць прадпрыемстваў былі дробныя (да 20 рабочых) і займаліся перапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. У 1926 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 127 фабрык і заводаў з колькасцю рабочых звыш 20 чалавек і толькі 19 з іх мелі звыш 100 рабочых. Гэта шклозавод “Неман” у Навагрудскім павеце, запалкавая фабрыка “Прагрэс-Вулкан” у Пінску, фабрыка гумавых вырабаў “Ардаль” у Лідзе, тытуневая фабрыка ў Гродне, фанерныя фабрыкі ў Мікашэвічах і Гарадзішчы і інш. Акрамя таго, на заходнебеларускіх абшарах знахадзіліся сотні дробных цагельных, шкляных, скураных, лесапільных, вінакурных прадпрыемстваў і майстэрань. На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін, ана саматужных прадпрыемствах быў значна большым. За тую ж самую працу ў прамысловасці польскаму рабочаму плацілі больш, чым беларусу. За ўсе гады знаходжання беларускіх зямель у складзе Польшчы тут была пабудавана толькі адна чыгуначная ветка – Варапаева – Друя даўжыней 89 км, што складала 6,2 ад агульнай колькасці зноў пабудаваных чыгунак у дзяржаве. Лясныя багацці заходнебеларускіх зямель былі добрай сыравіннай базай для развіцця дрэваапрацоўчай, папяровай і лесахімічнай прамысловасці, але яны ў той час падрапежніцку знішчаліся і ператвараліся ў важную крыніцу польскага экспарту. Вельмі цяжка жылося ў весцы (85% насельніцтва).У Заходняй Беларусі пасля яе ўключэння ў склад Польскай дзяржавы была адноўлена ўласная зямельная маемасць. У выніку размеркавання сярод насельніцтва савецкімі ўладамі зямля вярталася да яе былых уладальнікаў. Такім чынам, на заходнебеларускіх абшчарах зноў аднаўлялася буйное памешчыцкае землеўладанне. Больш паловы зямельнага фонду належала памешчыкам ці буйным уладальнікам, якія мелі ў сярэднім па 500 га. Такіх уладальнікаў было каля 1% ад усіх жыхароў сельскай мясцовасці. Польскі ўрад вырашыў правесці ў дзяржаве аграрныя перааўтварэнні з мэтай знізіць сацыяльную напружанасць, адкрыць шлях да больш хуткага развіцця капіталістычных, рыначных адносін у сельскай гаспадарцы. Гэта знайшло свае выяўленне ў шэрагу аграрных законаў аб парцэляцыі, асадніцтве, камасацыі. У 1919 г. польскі сейм прыняў закон аб аграрнай рэформе, згодна з якім ствараўся дзяржаўны зямельны фонд са свабодных зямель, якія засталіся без гаспадароў, дзяржаўных, часткі памешчыцкіх, якія складалі лішак над устаноўленым максімальным памерам маентка. Гэтыя невялікія ўчасткі (парцэлы) прызначаліся для свабоднага продажу. Такое перазмеркаванне зямлі атрымала назву парцэляцыі. Аднак гэтая рэформа была рэалізавана толькі ў ліпені 1925 г., калі быў прыняты “Закон аб ажыццяўленні зямельнай рэформы”. Аднак у заходнебеларускіх землях парцэляцыя ў значнай ступені была выкарыстана ўрадам для іх засялення польскімі кулакамі і ваеннымі каланістамі – былымі афіцэрамі польскай арміі, так званымі асаднікамі. Яны атрымлівалі бясплатна або па невялікай цане зямельныя ўчасткі па 15-45 га і на льготных умвах доўгатэрміновыя крэдыты на абзавядзенне гаспадаркай, за кошт дзяржавы будавалі жылыя памяшканні. Асаднікі былі ўзброеныя і сяліліся хутарамі, пасяленнямі ўздоўж савецка-польскай граніцы і выконвалі паліцэйскія функцыі. Яны з’яўляліся сацыяльнай апорай польскай улады на “ўсходніх крэсах”. Пад выглядам ліквідацыі цераспалосіцы польскі ўрад шырока праводзіў хутарызацыю (“камасацыю”), у выніку якой сяляне ўзамен раздробленых на вузкія палоскі зямель павінны былі атрымаць такую самую колькасць зямлі, але адзіным участкам. Яшчэ адным элементам аграрных пераўтварэнняў была ліквідацыя сервітутаў – права сялян на сумеснае з памешчыкамі карыстанне пашай і лясамі. Як і камасацыя і парцэляцыя, гэтая мера была накіравана на ўзмацненне капіталістычных адносін у весцы, знішчэнне рэшткаў феадальна-прыгонніцкіх адносін. Такім чынам, аграрная рэформа, праведзеная польскім урадам, насіла буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарцай вытворчасці, расчышчала шлях да больш хуткага развіцця капіталізму ў весцы. У яе выніку ўмацоўваўся стан дробнай і сялянскай сельскай буржуазіі. Разам з тым рэформа не вырашыла да канца аграрнае пытанне, не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне, што ў канчатковым выніку прывяло да поўнага збяднення беларускай вескі. У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі. У 1925-1938 гг. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух. Да сярэдзіны 20-х гг. у ім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. у Вільні, Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзення яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі І.Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі і інш. Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створанага ў 1921 г. Пад уплывам КПЗБ у маі 1926г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя – Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб’ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамацкі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва.

 

Палітыка беларусізацыі і

развіццё культуры ў БССР у 1920-30-я гг.

4. Палітыка беларусізацыі – гэта дзейнасць КП(б)Б і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў перыяд 1924-1929 гг. БССР. У гэтыя гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў. Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры - беларуская, руская, яўрэйская i польская. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову (да 1928 г. было пераведзена каля 80% школ). Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў i кніг на беларус­кай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (цяпер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Палітыка беларусізацыі ў БССР спрыяла ліквідацыі непісъменнасці дарослага насельніцтва (сталі пісьменнымі каля 200 тыс. дарослых людзей). Пачаліся падрыхтоўка спецыялістаў, неабходных для прамысловага развіцця краіны i аднаўлення народнай гаспадаркі, развіццё пачатковай, сярэдняй i вышэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), у наступным годзе — сельска-гаспадарчая акадэмія ў Горках i ветэрынарны Інстытут у Віцебску. Ствараліся рабочыя факулътэты (рабфакі) для падрыхтоўкі рабоча-сялянскай моладзі да паступлення у вы-шэйшыя навучальныя ўстановы. Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя i савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў. Такая палітыка атрымала назву карэнацыі. Да канца 20-х гг. доля беларусаў у адміністрацыйных установах перавысіла 50%. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Першымі акадэмікамі сталі Я.Купа­ла, Я.Колас, Ц. Гартны (З. Жылуновіч). У кіраўніцтве акадэміі быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той час з'яўляўся кіраўніком Беларускага дзяржаўнага музея. Ён вярнуўся з-за мяжы пасля абвяшчэння амністыі тым беларускім палітычным i культурным дзеячам, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з савецкай уладай і прызналі яе. У выніку арганізаваных В. Ластоўскім экспедыцый па вывучэнні культуры Беларусі быў знойдзены крыж Ефрасінні Полацкай. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Е. Mіpoвіча адбывалася станаўленне Першага Беларус­кага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), вядомага сёння як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. У Віцебску дзсйнічаў БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Бе­ларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам У. Галубка. Значныя поспехі былі дасягнуты у развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гг. былі апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у якіх Я. Колас адлюстраваў жыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка трылогіі Я. Коласа «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». У гэты час з'явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў М. Чарота, К. Чорнага, М. Лынькова, К. Крапівы i інш. У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларус­кага савецкага кіно. У 1926г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» быў створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Ю. Тарыч унёс вялікі ўклад у развіццё кінематографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 у Мінску, з 1946 называецца «Беларусьфільм»). Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу кіруючымі коламі краіны, звязаная з адмовай ад НЭПа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гады атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае i абавязковае пачатковае, а затым i сямігадовае навучанне. У галіне літаратуры адным з лепшых твораў стала аповесць Я. Коласа «Дрыгва», прысвечаная дзеду Талашу. М. Гарэцкі напісаў раманы-хронікі «Камароўская хроніка» i «Віленскія камунары». М. Лыньковым была створана аповесць «Міколка-паравоз», а Я. Маўрам — «Палескія рабінзоны». Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё у 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 называецца Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы i балета (з 1996 называецца Нацыянальны акадэмічны тэатр балета i Наацыянальны акадэмічны тэатр оперы Беларусі). У 1937—1938 гг. была заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова, першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера. Беларускія мастакі В. Волкау, Я. Зайцаў стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям i ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны i мірнага будауніцтва. Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара І. Лангбарда i з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. Ва ўнутраным афармленні Дома ўрада прымалі ўдзел скульптары 3. Азгур, А. Бембелъ. У галіне літаратуры i мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім адбывалася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей i існуючага ў краіне грамадскага ладу. Савецкі чалавек стаў паказвацца як твор­ца i гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва. А творчасць тых дзеячаў культуры, якія не прытрымліваліся гэтага прынцыпу, была абмежавана, ix культурныя ўстановы, напрыклад, тэатр У. Галубка, расфарміраваны. У 30-я гады ў краіне ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі 6еларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкаму ладу дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за быццам бы прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Супярэчлівасці ў развіцці культуры Беларусі праявіліся ў палітыцы абмежавання выкарыстання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларускага правапісу, у выніку якой беларуская мова была штучна набліжана да рускай.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 719; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.94.180 (0.014 с.)