Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус ВКЛ у яе складзе.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
1. У пачатку Новага часу ва Усходняй Еўропе склаліся такія буйныя дзяржавы, як Каралеўства Польскае, Вялікае княства Літоўскае і Маскоўскае княства. Характэрнай рысай развіцця гэтых краін на працяглы час стала барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Галоўным сапернікам беларуска-літоўскай дзяржавы было Маскоўскае княства, якое яшчэ з канца ХV ст. пачала прысвойваць сабе ролю не толькі пераемніцы Кіева, але і Візантыі і абвясціла сябе галоўнай сярод усіх праваслаўных хрысціянскіх дзяржаў Усходняй Еўропы. Першая палова ХVІ ст. была запоўнена войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. Баявыя дзеянні вяліся ў 1500 – 1503, 1506 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. З аднаго і другога боку былі перамогі і паражэнні. Так, ВКЛ аказалася ў вельмі складаным становішчы, якое прымусіла яго заключыць у 1569 г. унію з Польшчай. Прычыны гэтай уніі можна падзяліць на знешнюю і ўнутранныя: - Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ. Маскоўская дзяржава пачала Лівонскую вайну (1558-1583гг.) Гэта была барацьба за выхад да Балтыйскага мора. У ВКЛ быў заключаны ваенны саюз з Лівоніяй, таму княства было ўцягнута ў гэтую вайну з Масквой. Іван Грозны перанес ваенныя дзеянні на землі Беларусі летам 1561 г., акрамя таго ен імкнуўся вярнуць “рускія вотчыны” на беларускіх землях. У 1562г. Маскоўскія войскі стаялі ля сцен Віцебска, Оршы, Шклова, у 1563г. быў захоплены самы багаты горад княства - Полацк. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі. Неадкладна патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт унітарных дагавораў сужыцця з Польшчай ад часоў Ягайлы. -Унутрыкласавыя супярэчнасці ў пануючым шляхецкім саслоўі. Паны – рада (магнаты) праводзілі толькі свае рашэнні на сейме, шляхта не мела ніякай рэальнай улады. Такога нельга было сустрэць у суседняй Польшчы, дзе шляхта ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Польскія шляхецкія вольнасці прыцягвалі шляхту княства. Падтрымліваючы ідэю уніі, яна імкнулася да ўлады, меркавала заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваей дзержаве, як польская ў сваей. - Польшча сама дамагалася уніі. Гэта было звязана з тым, што: А) польскай шляхце стала цесна ў каралеўстве, яна паглядала на княжацкія землі, якія б далі новыя багацці, новыя пасады, узнагароды; Б) Польшча з’яўлялась самым магутным каталіцкім бастыенам ва Усходняй Еўропе, а таму Ватыкан адводзіў ей галоўную ролю ў экспансіі каталіцызму на ўсход – на беларускія, украінскія, рускія землі. 10 студзеня 1569г. Пачаўся Люблінскі сейм, які доўжыўся 6 месяцаў. Кожны ставіў свае ўмовы, ніхто не саступіў. Польскі бок пайшоў на ваенныя дзеянні, захапіўшы Падляшша, Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. Вялікакняскі ўрад не мог ваяваць на два бакі. З такога становішча было адзінае – сесці за стол перамоў з Польшчай. 1 ліпеня 1569 г. была падпісана Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў – Рэч Паспалітую. Умовы аб’яднання былі наступныя: 1. Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. На чале дзяржавы стаяў кароль, якога выбіралі феадалы Польшчы і ВКЛ. 2. Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. 3. Дазвалялася набываць маенткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы. 4. У ВКЛ поўнасцю захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, заканадаўства, судовая арганізацыя, тытул, пячатка і войска. Заканадаўчы орган Рэчы Паспалітай – двухпалатны парламент каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм з’яўляўся кіраўніком дзяржавы. У сенат уваходзілі знатныя, свецкія і духоўныя феадалы (150 чал.). Сейм выбіраў сенат (раду) на два гады. Пасольская ізба (200 чал.) складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Сеймікі склікаліся за 6 тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пастановы прымаліся аднагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць “не дазваляю” і пастанова прыпынялася. Гэта права liberum veto (свабоднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых “залатых шляхецкіх вольнасцей”. Кароль узначальваў сенат, склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Такім чынам, Рэч Паспалітая была федэрацыяй суседніх дзяржаў, у якой княства існавала да канца ХVІІІ ст. Пры гэтым Польшча знаходзілася ў больш выгадным палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрыпалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай, магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да насельніцтва ВКЛ. Сейм у ВКЛ юрыдычна спыніў сваю дзейнасць, а ў агульным сейме РП са 180 дэлегатаў ад ВКЛ прысутнічала толькі 46 (у тым ліку 34 з Беларусі). Гэта дазволіла кіруючым колам Польшчы ажыццяўляць у адносінах да Літвы і Беларусі не толькі палітычную, але і эканамічную дыскрымінацыю. Усё гэта выклікала ў большай часткі пануючага класа ВКЛ антыпольскія настроі. Насупраць Люблінскай уніі на працягу 70 – 80-х гг. ХVІ ст. ВКЛ рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя сеймы, а з 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ. Шляхта ВКЛ хацела большай самастойнасці. Гэтая барацба прывяла да таго, што ў 1588г. быў прыняты Статут, які, па сутнасці, скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі. Палякі больш не маглі набываць землі на тэрыторыі ВКЛ. Статут 1588г. – збор законаў феадальнага права, які доўгі час лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і дзейнічаў на беларускіх землях да 1840г. Больш таго, 1-ы артыкул ІV раздзела Статута зацвярджаў, у адрозненне ад Польшчы, дзе мовай прававых дакументаў была лацініца, дзяржаўнасць беларускай мовы. У далейшым уплывовымі коламі ВКЛ неаднаразова рабіліся захады цалкам адасобіцца ад Польшчы. У 50-я гг. ХVІІ ст. энергічныя крокі ў гэтым кірунку распачалі Радзівілы, у канцы ХVІІ ст. – Сапегі. Урад Рэчы Паспалітай вымушаны быў пайсці на некаторыя саступкі ў адносінах да ВКЛ. У 1673 г. было прынята рашэнне аб правядзенні кожнага трэцяга сейма Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Княства, у беларускім горадзе Гродна, пад старшынствам аднаго з мясцовых дэпутатаў. Стварэнне уніяцкай царквы. Люблінская унія прывяла да змен у царкоўна-рэлігійным жыцці. На тэрыторыі сучаснай Беларусі доўгі час панавала праваслаўе. Аднак яго манапалізм быў парушаны пранікненнем ідэй каталіцызму, якое асабліва ўзмацнілася пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай. Жорсткае супрацьстаянне праваслаўя і каталіцызму прывяло да крызісу не толькі ў рэлігійным жыцці, але і ў галінах культуры і ідэалогіі. Выйсце з яго большасць палітыкаў Рэчы Паспалітай бачыла ў адзінавер’і ўсіх падданых дзяржавы. Такое вырашэнне праблемы супадала і з інтарэсамі Ватыкана. Новы кірунак хрысціянства – уніяцтва, што. Па сутнасці, з’яўлялася кампрамісам, быў аформлены на Берасцейскім саборы 6-9 кастрычніка 1596 г. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, беларускай мовы ў набажэнстве, традыцыйных свят, але прызнаваў вяршэнства Папы Рымскага і каталіцкае веравучэнне. Рашэнні Берасцейскай уніі былі ўспрыняты па-рознаму. Так, праваслаўнае духавенства заняло кансерватыўную пазіцыю і імкнуліся захаваць Беларусь ад заходняга ўплыву. Урад, насупраць, пачаў праводзіць радыкальныя меры па рэалізацыі уніі. Праваслаўныя цэрквы закрываліся, іх маёмасць перадавалася уніятам. Адукацыя, літаратура. Мова, кнігадрукаванне былі падпарадкаваны рэлігійнай барацьбе, якая прыняла самыя разнастайныя формы – ад дыскусій да ўзброеных выступленняў. Адным з найбольш яскравых прыкладаў адкрытай барацьбы супраць прымусовага распаўсюджвання уніі з’явілася забойства ў 1623 г. полацкага уніяцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча, абвінавачанага ў асабліва жорсткіх метадах укаранення новай царквы. У выніку унія не прынесла чаканага спакою. Насупраць, яна стала крыніцай разладу. Барацьба пайшла на спад толькі пасля афіцыйнага прызнання ўрадам Рэсы Паспалітай у 1633 г. праваслаўнай царквы і яе іерархіі. Пераход беларусаў у новую веру адбыўся паступова і расцягнуўся на шмат гадоў. Стварэнне школ, манастыроў, больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы – усё гэта спрыяла росту ўплыву уніяцкай царквы сярод насельніцтва. У канцы ХVІІ – пачатку ХVІІІ ст. колькасць уніятаў перавысіла колькасць праваслаўных. Сацыяльную базу царквы складалі сяляне, мяшчане і дробная шляхта. У канцы ХVІІІ ст. гэту веру падтрымлівала і большасць насельніцтва Беларусі, у тым ліку каля 80% сялян. Уніяцтва прываблівала людзей таксама павагай да мясцовых нацыянальна-культурных традыцый, выкарыстаннем у рэлігійным жыцці беларускай мовы.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 628; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.55.25 (0.01 с.) |