Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.

Поиск

3. Рэспубліка Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Бе­ларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепалітычны курс, яе ўдзел у шматлікіх міжнародных арганізацыях меў фармальны характар. Пасля прыпынення існавання СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларусі. Атрымаўшы незалежнасць, Бела­русь стала праводзіць самастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы i cyпрацоўнмцтве ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка рэканструкцыі i развіцця, иаладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС). Наша краіна застаецца актыўным членам ААН, удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі, розных камісій i камітэтаў". Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у 1996г. ўдзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе абгрунтаваў канцэпцыю аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх належыць сёння i Беларусь. Наша краіна была прадстаўлена таксама ў «саміцс тысячагоддзя» — сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў свету, што адбылася ў 2000 г. у 3ША. Найвялікшай трагедыяй для беларускага народа стала ў 1986 г. Чарнобыльская катастрофа. Толькі праз чатыры гады наша рэспубліка атрымала міжнародную дапамогу па лініі ААН. За гэтыя гады была арганізавана міжнародная экспертыза вынікаў катастрофы i дапамогі ў ix пераадоленні. ААН прыняла рэзалюцыю «Міжнароднае супрацоўніцтва ў спра­ве змякчэння i пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі». Ва ўмовах нарастання ваеннага супрацьстаяння ў гады «халоднай вайны» Беларусь была самай «узброенай» савецкай рэспублікай. На яе тэрыторыі знаходзілася амаль 30% ycix ядзерных боепрыпасаў былога СССР. Вялікая колькасць ядзернай збpoi пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку i для самой Беларусі. У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку - нейтралънай дзяржавай. У адпаведнасці з гэтым ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Другім крокам на шляху раззбраення стала падпісанне ў лютым 1995г. Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Сёння Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва i ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца развіццю двухбаковых эканамічных i палітычных адносін з Расяй. Развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца прыярытэтным кірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе i супрацоўніцтве з Расіяй. Важнае значэнне ў аднаўленні i развіцці цесных сувязей паміж Беларуссю i Расіяй, a таксама краінамі СНД меў праведзены ў мai 1995 г. усебелаpycкi рэферэндум. На рэферэндуме большасць нaceльнiцтвa, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, г. зн. паступовае збліжэнне i выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстойлівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора пам іж Расіяй i Беларуссю аб стварэнні Суполъніцтва Суверэнных Рэспублік. Важным крокам на шляху да ўсебако­вай інтэграцыі дзвюх краін было стварэнне Союза Беларусі і Pacii, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэнне гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржаны. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын.

 

Беларуская дыяспара.

4. Слова " дыяспара " паходзіць ад грэчаскага "diaspora", што азначае рассяленне, пражыванне значнай часткі этнасу па-за межамі этнічнай тэрыторыі. Ва ўсе часы па розных прычынах на­сельніцтва беларускіх зямель перасялялася ў іншыя краіны. Першая хваля масавай эміграцыі з Беларусі адбылася на мяжы XIX i XX стст. Развіццё капіталізму, расслаенне i абеззямельванне сялянства, аграрная перанаселенасць, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян за межы Беларусі. Першая сусветная вайна, Лютаўская i Кастрычніцкая рэвалюцыі, нямецкая, а затым польская акупацыя Беларусі ў 1918—1920 гг. абумовілі новую хвалю эміграцыі. У міжваенны перыяд асабліва значнай была эміграцыя насельніцтва з Заходняй Беларусі як вынік цяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча працоўных, нацыянальнага i рэлігійнага націску ў складзе Польшчы. Шмат жыхароў Беларусі апынулася па-за межамі рзспублікі ў гады Другой сусветнай вайны. Каля 1,5 млн чалавек былі эвакуіраваны на ўсход СССР, далёка не ўсе яны вярнуліся ў рэспубліку. Амаль 380 тыс. жыхароў Беларусі былі прымусова вывезены на працу ў Германію. Многія тысячы беларусаў аказаліся за мяжой ў ліку савецкіх ваеннапалонных. Пакінулі Радзіму i члены многіх беларускіх палітычных арганізацый, устаноў i ваенных фарміраванняў, якія былі створаны фашыстамі на акупіраванай тэрыторыі. У пасляваенныя гады шмат грамадзян Беларусі апынуліся за мяжой Бацькаўшчыны пасля далучэння Беласточчыны да Польшчы (1945. Характэрнай асаблівасцю пасляваеннай беларускай эміграцыі было тое, што яна заявіла аб сабе як аб самастойнай этнічнай супольнасці ў замежжы, стварыўшы свае нацыянальныя асяродкі, рэлігійныя, культурныя арганізацыі, навуковыя цэнтры, сродкі інфармацыі. У пасляваенны перыяд значна павялічыўся адток насельніцтва Беларусі ў іншыя рэгіёны СССР. Гэта была арганізаваная вярбоўка працоўных рэсурсаў на новабудоўлі, асваенне цалінных зямель у Казах­стане i прыродных рзсурсаў Сібіры i Поўначы, планавае размеркаванне выпускнікоў навучальных устаноў, добраахвотныя індывідуальныя перасяленні. У другой палове 80-х гадоў XX ст. былі зроблены першыя крокі па ўсталяванні цесных сувязей з суайчыннікамі за мяжой, фарміраванні новай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да беларускага замежжа. Пасля распаду СССР на тэрыторыях былых саюзных рэспублік пачалася хваля ўнутранай міграцыі, якая ператварылася ў знешнюю, міжнародную. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, з 1990 па 1995 г. агульная колькасць грамадзян, якія па розных прычынах пераехалі ў Бе­ларусь з іншых рэгіёнаў былога СССР, склала 482 тыс. чалавек. Адначасова частка жыхароў Беларусі мігрыравала ў былыя саюзныя рэспублікі. Па няпоўных звестках, у новых дзяржаўных утварэннях, узнікшых на тэрыторыі былога СССР, жыве каля 2,5 млн беларусаў. Большасць з ix знаходзіцца ў суседніх краінах - Pacii, Украіне, Латвіі i Літве. Новыя палітычныя i сацыяльна-эканамічныя абставіны, пашырэнне працэсаў нацыянальна-культурнага развіцця стымулявалі ўзнікненне ў былых саюзных рэспубліках розных беларускіх зямляцтваў, таварыстваў, суполак. Яны ажыццяўляюць прапагандысцкую i культурна-асветніцкую дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацаванне сувязей з Бацькаўшчынай. Найбольшая колькасць беларусаў пражывае ў Pacii (1 млн 200 тыс.). У Маскве створаны i дзейнічаюць Таварыства бела­рускай мовы i літаратуры імя Ф.Скарыны, аб'яднанне беларусаў-вайскоўцаў, згуртаванне "Бацькаўшчына" i iнш. Бeлapycкiя культурна-асветныя таварыствы дзейнічаюць у Санкт-Пецярбургу, Hавaciбipcкy, Арэнбургу i iншыx гарадах. Добра вядомы суполкі "Kрыніца" ў Петразаводску, "Бацькаўшчына" ў Рэспубліцы Kомі, "Cyродзіч" у Рэспубліцы Саха i інш. Ва Украіне пражывае 460 тыс. беларусаі, большасць з ix у буйных гарадах — Кіеве, Харкаве i інш. Дзейначаюць нацыянальна-культурныя таварыствы: "Беларусь" (Кіеў), "Украіна — Беларусь" (Kieў), "Бе­лая Русь" (Львоў), "Беларускі дом" (Херсон), Таварыства беларускай мовы імя M. Багдановіча (Запарожжа), Беларуская грамада імя Ф. Ска­рыны (Чарнаўцы). У Львове выдаецца газета "Беларус Галіччыны". Каля 120 тыс. беларусаў пражывае ў Лaтвii. Тут дзейнічаюць тава­рыствы: беларускай мовы "Прамень" (Рыга), культуры "Світанак" (Рыга), асветнае "Уздым" (Даўгаўпілс) i інш. Значны ўклад у дзей­насць беларускай дыяспары ў Латвіі ўносяць аб'яднанне мастакоў-беларусаў "Маю гонар", беларуская нядзельная школа, бeлapycкi гандлёвы дом у Рызе, газета "Прамень" i інш. Глыбокія гістарычныя карані мае беларуская дыяспара ў Латвіі, дзе пражывае 63 тыс. беларусаў. На пачатку 90-х гадоў XX ст. прапа­гандысцкую i культурна-асветную дзейнасць вялі Таварыства беларускай культуры, Таварыства беларускай школы, клуб "Сябрына", Каардынацыйная рада беларускіх згуртаванняў i арганізацый, Віленскае беларускае згуртаванне i інш. Значная колькасць беларусаў пражывае ў суседняй Польшчы. Па звестках афіцыйных колаў, ix налічваецца каля 300 тыс. чалавек. Найбольш кампактна яны рассяліліся на Беласточчыне. Зараз у гэтай кpaiнe дзейнічаюць Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне — адзіная ў Польшчы палітычная партыя нацыянальнай меншасці. У апошні час Беларусь стала значна больш увагі ўдзяляць пашырэнню сувязей з суайчыннікамі ў гэтай суседняй краіне. Ажыццяўляецца яна праз дзейнасць грамадскага таварыства "Хатка", лігаратурнага аб'яднання "Белавежа", Асацыяцыю беларускіх журналістаў, Беларускае гістарычнае таварыства i інш. 3 1990 г. пачало дзейнічаць Беларускае аб'яднанне студэнтаў. У жніўні 1995 г. адкрыты першы беларускі дзіцячы сад, маюцца беларускія школы. У Польшчы выдаюцца беларуская газета "Ніва", часопіс "Беларускі каляндар" i іншыя, дзейнічаюць беларускі бізнес-клуб і інш. Усяго за межамі Рэспублікі Беларусь пражывае прыкладна 3— 3,5 млн беларусаў. Толькі ў ЗША, па сцвярджэнні даследчыкаў, у розныя часы асела 600-650 тыс. беларусаў. Цяпер там дзейнічаюць разнастайныя эмігранцкія арганізацыі i згуртаванні. Сярод іх беларуска-амерыканскі цэнтр у Саўт-Рыверы, грамадскі цэнтр "Полацак" у Кліўлендзе, Беларускі інстытут навукі i мастацтва, згуртаванне беларускай моладзі i інш. Карыстаюцца папулярнасцю ў эмігранцкім асяроддзі газета "Беларус", чаcoпic "Полацак" i іншыя выданні. Прыкладна 70 тыс. беларусаў пражывае ў Канадзе. У гэтай краіне дзейнічаюць Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, згуртаванні беларусаў у Таронта i Квебеку, Беларускі саюз моладзі, Беларускі інстытут навукі i мастацтва, выдаецца газета "Зважай". Зараз беларусы ЗША i Канады складаюць адзіную паўночна-амерыканскую групу, дзейнасць якой каардынуецца выбіраемым камітэтам. Раз у два гады праходзяць з'езды беларусаў Паўночнай Амерыкі. У Вялікабрытаніі згуртаванне беларусаў мае свае аддзяленні ў Бірмінгеме, Брэдфардзе, Манчэсцеры. У Лондане існуе англа-беларускае навуковае таварыства, якое выдае часопіс навуковых даследаванняў, а таксама Беларуская бібліятэка i музей імя Ф.Скарыны — галоўны цэнтр беларусазнаўства на Захадзе. Ёсць згуртаванні беларусаў i ў іншых краінах Заходняй Еўропы. Існуе праваслаўны прыход у Парыжы, дзейнічае калонія беларусаў у Мюнхене, дзе працуе Беларускі цэнтр па вывучэнні беларускага пытання i выдаецца часопіс "Факел", утвораны Беларускі інстытут куль­туры i навукі ў Рыме, беларускае аддзяленне на факультэце славістыкі ва ўніверсітэце ў Капенгагене. Беларускія згуртаванні існуюць таксама ў Аўстраліі, Аргенціне, Бразіліі, Уругваі, Парагваі i іншых краінах Лацінскай Амерыкі.

5. Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь 1991 – 2005 гг.

5. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, разгортванне галоснасці азначалі пачатак новага эта­пу ў развуцці культуры Беларусі. Асаблівасць сітуацыі ў Беларусі заключаецца ў тым, што яе народу выпадае вырашаць задачы не тoлькi дэмакратызацыі, але i адраджэння культуры, вяртання да гістарычных каранёў. Рэальныя магчымасці для гэтага ўзніклі з набыццём Рэспублікай Беларусь дзяжаўнага суверэнітэту. Так, у апошнія гады быў выдадзены шэраг энцыклапедый па архітэктуры, археалогіі i нумізматыцы, гісторыі Беларусі, біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», наладжаны выпуск гістарычных часопісаў. У студзені 1990 г. быў прыняты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабоднае развіццё i ўжыванне іншых нацыянальных моў. Найбольш істотныя вынікі па выкананнi Закону аб мо­вах былі дасягнуты ў сферы адукацыі. У сярэдзіне 90-х гг. XX ст. на беларускую мову навучання перайшлі многія шко­лы i вышэйшыя навуковыя ўстановы. Беларуская мова ўкаранялася ў дзяржаўным справаводстве шэрагу міністэрстваў i ведамстваў.

На ўсебеларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы ў Беларусі. Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларус­кай i рускай мовам. У Законе «Аб аду­кацыі у Рэспубліцы Беларусь», прынятым у 1991 г. адзначаецца, што кожнаму грамадзяніну гарантуецца магчымасць атрымання адукацыі, якая адпавядала б яго патрабаванням i здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа i іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Няпоўная сярэдняя (9-гадовая) адукацыя з'яўляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь. У 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў таксама Закон «Аб куль­туры ў Беларускай ССР», які накіраваны на адраджэнне бе­ларускай культурнай спадчыны. Развіццё літаратуры i мастацтва на рубяжы 80—90-х гг. XX ст. было звязана з новымі ўмовамі грамадска-палітычнага жыцця. З'явілася магчымасць для пераадолення прынцыпу партыйнасці i метаду сацыялістычнага рэалізму, прызнання перавагі агульначалавечых каштоўнасцей. У ліку беларускіх пісьменнікаў, што даследуюць мінулае Бацькаўшчыны, Л. Дайнека. Яго раман «Меч князя Вячкі» прысвечаны часам Полацкага княства, якое паўстала на шляху заваёўшкаў-крыжакоў. Полацкі князь Усяслаў Чарадзей — галоўны герой рамана «След ваўкалака». Аднаўленню гістарычнай памяці народа садзейнічаюць лiтapaтypныя творы У. Арлова, які прысвяціў сваю дзейнасць асвятленню гісторыі Полаччыны. Заслужанай папулярнасцю карыстаюцца творы К.Тарасова «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцці княгіні Рагнеды» i інш. Пісьменнік Г. Далідовіч у cваіx раманах «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя» расказвае пра лёс дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі. На шырокім гістарычным фоне з улікам агульначалавечых каштоўнасцей разглядаецца лёс бе­ларускага народа ў XX ст. у аповесцях В. Быкова «Сцюжа», «Сцяна». Псіхалагічны стан людзей у гады сталінскіх рэпрэсій паказан у яго апавяданні «Жоўты пясочак». Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся I. Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвяры», «Caтанінскі тур» i інш. Асаблівае месца ў беларускай літаратуры займае творчасць лаўрэата прэстыжных літаратурных прэмій «Еўрапейскае ўзаемаразуменне», “Гонар i годнасць у літаратуры” Святланы Алексіевіч. Сусветную вядомасць атрымал яе творы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», “Чарнобыльская малітва — хроніка будучыні» i інш. Сучаснаму культурнаму адраджэнню Беларусі ў значнай ступені спрыяе вяртанне незаслужана забытых або забароненых раней імёнаў дзеячаў навукі i культуры. Адноўлена ў памяці народа імя выдатнага беларускага вучонага-гісторыка У. Ігнатоўскага — аўтара «Кароткага нарыса гісторыі Беларусі», В. Ластоўскага, які ў 1910 г. надрукаваў упершыню на беларускай мове «Кароткую гісторыю Беларусi» i інш. Дзякуючы даследаванням Г. Кісялёва, вызначаны магчымы аўтар вядомай ананімнай паэмы першай паловы XIX ст. «Тарас на Парнасе» - К. Вераніцын. У 1990 г. перакладзена з польскай на беларускую мову паэма Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Да гістарычнай спадчыны беларускага народа звярнуліся i мастакі. Браты У. i M. Басалыгі стварылі партрэты славутых беларускіх князёў, серыю графічных работ «Помнікі дойліцства Беларусі». Грунтоўна ўзнаўляюць старонкі нашай гісторыі партрэты дзеячаў беларускай культу­ры М. Гусоўскага, Ф. Скарыны, Е. Полацкай, зробле-ныя мастакамі А. Марачкіным, Л. Шчамялёвым. Жаночую прыгажосць увасабляе ў cваix карцінах, прысвечаных «беларускім мадоннам», Аляксей Кузьміч. У цэнтры творчасці народнага мастака Беларусі М. Савіцкагі - чарнобыльская трагедыя, якая знайшла адлюстраванне ў цыкле карцін. У ix ліку — «Чарнобыльская мадонна». Развіваецца беларускае тэатральнае мастацтва: створаны п'есы «Казімір Лышчынскі» У. Бутрамеева, «Крыжы Ефрасінні Полацкай» І. Масляніцынай, «Звон — не малітва» І. Чыгрынава, «Песня пра зубра» А. Дударава. У 1997 г. на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы адбылася прэм'ера п'есы А. Дударава «Князь Вітаўт», якая распавядае аб складаным гістарычным лёсе беларускага народа. 3 1990 г. ідзе на сцэне Нацыянальнай оперы твор кампазітара У. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». Старонкі гісторыі Полацкага княства сталі сюжэтам беларускага балета «Страсці (Рагнеда)», які пастаўлены В. Елізар'евым. Балет прызнаны ў 1995 г. лепшым у свеце па сваей харэаграфіі. У 1992 г. створаны калектыў «Беларуская капэла». У 1997 г. выдадзены нотны зборнік С. Манюшкі «Песні з-над Нёмана i Дзвіны» на вершы Я. Чачота. Заслужанай павагай слухачоў карыстаецца Дзяржаўны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Традыцыйным стала правядзенне шэрагу музычных фестываляў, сярод якіх міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве i інш. У апошнія гады створаны помнікі выдаўцу першай на тэрыторыі Беларусі друкаванай на беларускай мове кнігі С. Буднаму ў Нясвіжы, беларускаму пісьменніку XII ст. К. Тураўскаму ў старажытным Тураве, паэту — ураджэнцу Беларусі А. Міцкевічу ў Навагрудку, беларускаму першадрукару Ф. Скарыне на яго радзіме ў Полацку, Е. Полацкай у Полацку, пісьменніку першай паловы XIX ст. Я. Баршчэўскаму ў в. Mypaгi Віцебскай вобласці, аўтару акварэльных замалёвак Н. Орду ў г. Іванава Брэсцкай вобласці, мастаку Я. Драздовічу ў Мінску. З'явіўся першы ў краіне помнік вучонаму-гісторыку М. Доўнар-Запольскаму на яго радзіме ў г. Рэчыца, помнік М. Шагалу ў Віцебску. У Мінску створаны Музей сучаснай беларускай скульптуры імя А. Бембеля. На узор заходнееўрапейскіх універсітэтаў дворык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпрыгожылі скульптуры славутых асветнікаў. Брэсцкім майстрам М. Кузъмічом адноўлена хрысіціянская святыня, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — крыж Е. Полацкай. Адкрыты Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адкрыў свае філіялы ў Мірскім замку, як рашэннем ЮНЕСКА ўнесены ў cпіс Сусветнай спадчыны.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 500; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.129.211.190 (0.011 с.)