Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура.

Поиск

4. Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хрысціянская рэлігія. Адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё ў культурна-духоўнай сферы. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію – вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, з павагай ставіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у Полацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела. Барацьба паміж новай, хрысціянскай, верай і старай, язычнічкай, мела месца. Напэўна. Пры гэтым не абыходзілася і без насілля. Аб чым сведчыць народная прымета, што сустрэча з манахам, папом прывядзе да бяды. Дваяверства яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях. Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджанне пісьменства і адукацыі. Рукапісных кніг ХІ – ХІІІ стст. да анас дайшло няшмат. Вядомы Тураўскае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захаваліся, - Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у ХІ ст. Гэты твор напісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-ініцыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі. У ХІ ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука (складзена ў 863 г. братамі Кірылам і Мяфодзіем, утрымлівала 43 літары). Аб гэтым сведчалі, напрыклад, надпісы на так званых Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а таксама надпіс на “Рагвалодавым камені” каля Оршы. У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для расчэсвання ваоасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіта. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы – бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. Такія граматы знойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціслаўлі. Яны сведчаць аб тым, што ў гарадах пісьменнай была частка простых гараджан, а іх дзеці навучаліся грамаце. Вельмі старажытным помнікам усходнеславяскай пісьменнасці з’яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца Х ст. У Ноўгародзе Вялікім была знойдзена свінцовая пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. Пашырэнню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Свядомы жыццевы выбар зрабіла ўжо ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння. Пазней яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыты, дзе перапісваліся царкоўныя кнігі. Справа гэта была ў той час вельмі цяжкай, на епрапісванне адной кнігі звычайна патрабавалася ўсё жыццё. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчынай-кнігапісцам. Для маладых жанчын у манастары яна адкрыла школу. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння здзейснілаа рэлігійны подзвіг – адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю – Іерусалім, дзе і памерла. Ефрасіння Полацкая (1104 або 1110? – каля 1167 або 1173) – першая жанчына ва ўсходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай заступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці. Выдатным рэлігійным асветнікам быў тураўскі епіскап Кірыла (каля 1130 – каля 1182 або пасля 1184?). Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскай вежы (стаўпе, які меў некалькі паверхаў) і жыў пустэльнікам – у ізаляцыі ад іншых людзей. Кірыла Тураўскі не толькі чытаў тут кнігі, але і пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы. Якія маюць характар павучанняў. За красамоўства Кірылу Тураўскага яшчэ пры жыцці, што не так часта сустракаецца ў гісторыі. Празвалі Залатавустам, які “паче всех воссиял на Руси”. Выдатным царкоўным дзеячам і пісьменнікам ХІІ ст. з’яўляўся Клімент Смаляціч, які на працягу сямі гадоў быў кіеўскім мітрапалітам, дзе абараняў незалежнасць усходнеславянскай праваслаўнай царквы ад Візантыі. Да нашых дзён дайшоў толькі адзін яго твор – “ Пасланне Фаме прасвіцёру ”, у якім аўтар паказаў сябе арыгінальным мысліцелем, здольным палемістам і шырока эрудзіраваным крытыкам. Выдатным помнікам мураванага дойлідства (будынкам, узведзеным з камянёў і цэглы, замацаваных растворам) з’яўляецца пабудаваны ў 50-я гады ХІ ст. у Полацку пры князю Усяславе Чарадзею Сафійскі сабор. Слова Сафія азначае “Боская мудрасць”, якая, па ўяўленні веруючых, кіравала сусветам. Гэта быў трэці храм такога тыпу, пабудаваны на землях усходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафіі. Сафія мела, як мяркуюць даследчыкі, пяць ці сем купалоў. Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла – плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэскамі – роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. Полацкая Сафія некалькі разоў за сваю гісторыю разбуралася, перабудоўвалася і дайшла да нас у значна змененым выглядзе. На працягу ХІІ ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных царкоўных пабудоў. Адной з іх стала Спаская царква, пабудаваная па замове Ефрасінні Полацкай за 30 тыдняў дойлідам Іаанам (Іванам). Яна мела ярусны вежападобны выгляд, упрыгожана так званымі какошнікамі стрэльчатай формы. Слова Спас азначае выратаванне. У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошчы (астанкі) святой Ефрасінні Полацкай, царква захавалася ў значна перабудаваным выглядзе. У Гродне захаваляся Каложская (Барысаглебская) царква, пабедаваная ў ХІІ ст. сцены царвы ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі вызначаны малюнак. Асаблівасцямі царквы з’яўляюцца наяўнасць круглых слупоў і вялікая колькасць галаснікоў – гляняных збаноў, умураваных усцены, каб было добра чуваць малітву і голас святара. Помнікам абарончага дойлідства з’яўляецца пяціярусная, вышынёй у 30 метраў, Камянецкая вежа, пабудаваная ў ХІІІ ст. на Брэстчынне з жоўтай і карычневай цэглы. Шэдэўрам старажытнага мастацтва з’яўляецца шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам (у хрышчэнні Лазарам) па заказе Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Крыж выраблены з кіпарысавага дрэва. Яго паверхня абкладзена залатымі, а бакі – сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі кірыліцай. На залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаляровымі эмалямі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны крыж знік і дагэтуль дакладна невядома, дзе ён знаходзіцца. Аднавіў святыню ўжо ў наш час брэсцкі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч, які працаваў над сучаснай копіяй крыжа некалькі гадоў.

 

 

Тэма 4: Вялікае княства Літоўскае і роля беларускіх зямель у яго палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці

(другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ ст.)

1. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.

2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.

3. Грамацка-палітычнае становішча ў ВКЛ у ХІV – ХVІ стст.

4. Сацыяльна-эканамічнае і прававое развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ.

5. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.

6. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.

1. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.

1. З ХІІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў. Раздзеленыя на мноства дробных удзелаў і аслабленыя беларускія землі спрабавалі пераадольваць унутраны крызіс. Яшчэ пры княжанні князя Валодшы – Уладзіміра Усяславіча (1180-1216) пад кантролем Полацка заставаўся ўвесь басейн Дзвіны. Аднак менавіта тады на захадзе полацкіх уладанняў з’явілася сіла, якая ўжо ў ХІІІ ст. стала адным з найважнейшых фактараў палітычнага жыцця паўночнай часткі Усходняй Еўропы. Першыя нямецкія рыцары-місіянеры высадзіліся ў 1201 г. у вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу, а ў 1202 г. рыжскі біскуп Альберт Буксгаўдэн заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў, які і пачаў справу хрышчэння ліваў. Полацкія князі былі абыякавыя да веравызнання падуладнага насельніцтва Прыбалтыкі, а крыжакі надавалі веры асаблівае значэнне. Замацаванне нямецкіх каланістаў на Дзвіне адрэзала Полаччыну ад мора, перакрыла яе галоўны гандлёвы шлях. Пачаўшы каланізаваць землі ліваў і латгалаў, рыцары збіралі з гэтых народаў даніну, якую раней атрымліваў Полацк, гаспадарылі на залежных ад Полацка тэрыторыях. Да адкрытых канфліктаў дайшло ў 1203 г. і зімою 1206-1207 гг., калі полацкі князь спрабаваў здабыць ордэнскія ўмацаванні ў вусці Дзвіны. Аднак гэтыя паходы не прынеслі поспеху. У 1208 г. крыжакі зусім падпарадкавалі полацкае ўладанне г.Кукенойс (у “Хроніцы Лівоніі” згадваеца князь кукенойскі – Вячка), пакінуты без дапамогі Полацка. У 1214 г. яны цалкам авалодалі і другім удзельным цэнтрам полацкіх уладанняў у нізоўях Дзвіны – горадам Герцыке. Поспеху рыцараў спрыялі германскі імператар і рымскі папа. Захопленыя землі Ордэн мечаносцаў назваў Лівоніяй. Нават перад пагрозай небяспекі полацкія князі не спынілі міжусобіц, не аб’ядналіся, каб даць адпор нямецкім рыцарам. Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі ў 1230 г. у Прывіслінні быў заснаваны крыжацкі Тэўтонскі ордэн, які марыў аб новых захопах на ўсходзе. Каб узмацніць уціск на літоўскія і славянскія землі, у 1237 г. Ордэн мечаносцаў і Тэўтонскі ордэн аб’ядналіся і стварылі Лівонскі ордэн. Над заходнерускімі землямі навісла падвоеная небяспека. Доўгі час яны сумесна з літоўцамі стрымлівалі ваенны і дыпламатычны націск нямецкіх рыцараў. У 1240 г. у буйной бітве жыхароў Ноўгарада са шведскімі рыцарамі на рацэ Няве выключнай адвагай вызначыўся воін-палачанін Якаў, што пацвярджае агульны характар справы змагання з рыцарамі-крыжакамі. Дарэчы, пераможца бітвы князь Аляксандр Неўскі быў жанаты з дачкой полацкага князя Брачыслава. Такі саюз спрыяў паражэнню крыжакоў і перамозе войска Аляксандра Неўскага ў 1242 г. у бітве на Чудскім возеры, якая атрымала назву Лядовага пабоішча. Але ў другой палове ХІІІ ст. яб’яднаным дружынам заходнерускіх зямель давялося стрымліваць націск крыжакоў на землі Літвы і Чорнай Русі. На пачатку ХІV ст. у залежнасць ад рыжскага архіепіскапа часова трапіў Полацк. Крыжакі упарта спрабавалі захапіць Панямонне. Іхнія набегі на Гародню рабіліся ўсё больш частымі і спусташальнымі. Хаця сумеснымі намаганнямі літоўскіх і заходнерускіх княстваў і ўдалося адкінуць немцаў ад Літвы, перапыніць рух крыжакоў на Русь.

У 30 -40 –я гады ХІІІ ст. Русь рсколатая на княствы і ўдзелы, не здолела даць арганізаваны адпор бясконцым полчышчам татара-манголаў. Да 50-х гадоў ХІІІ ст. была канчаткова ўстаноўлена ўлада татара-мангольскіх ханаў над Паўночна-Усходняй Руссю. Заходнерускія землі, хаця і засталіся ў баку ад шляху татара-манголаў, працяглы час знаходзіліся пад пагрозай зняволення. Увесну 1238 г. татара-манголы паграджалі з усходу. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства прыпыніла іх рух на захад. У 1242 г. яны зноў паспрабавалі ўзяць Смаленск, але былі адбіты. У канцы 1240 г. татара-манголы ўварваліся ў заходнія землі з поўдня. Моцна пацярпела Берасцейская зямля. У 1240 г. у часовую залежнасць ад Арды трапілі турава-пінскія князі. Узімку 1258 г. татара-манголы паспрабавалі зноў падпарадкаваць сабе заходнерускія і літоўскія землі. Паходы татара-манголаў, паводле летапісных звестак, працягваліся ў заходнерускія і літоўскія землі ў 1275, 1277, 1287. 1315, 1325, 1338 гг. Нягледзячы на моцную пагрозу з боку Арды, Заходняя Русь і Літва змаглі адстаяць сваю незалежнасць і не зведалі татара-мангольскага іга. Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэрыторыю Беларусі, у ХІІІ ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдня і ўсходу – ад татара-манголаў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.

 

2. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.

2. У праблеме ўзнікнення ВКЛ можна выдзеліць тры розныя падыходы:

1 Традыцыйная канцэпцыя. Сутнасць: утварэнне ВКЛ падаецца, як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы (старая вучэбная і навуковая літаратура).

2 Беларуская канцэпцыя. Сутнасць: выступае супраць пераважнай ролі літоўскага кампанента ў працэсе заснавання ВКЛ – не літоўская знаць захапіла рускія землі,а, наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ (прапагандуе М.Ермаловіч і нац. інтэлігенцыя з моманту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці).

3 Цэнтрысцкая канцэпцыя. Сутнасць: беларуска-літоўскае гаспадарства з цэнтрам у Наварагодку стала ядром магутнай шматнацыянальнай еўрапейскай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і іншых зямель. Беларускі і літоўскі народ з’яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.

Станаўленне ВКЛ адбывалася з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць ХІV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі: дынастычнымі шлюбамі, у выніку пагадненняў (дагавораў), у тым ліку і шляхам захопу. У аб’яднанні балтаў і ўсходніх славян у адзіную дзяржаву значную ролю адыграў узаемны палітычны інтарэс – неабходнасць супрацьстаяць крыжацкай і татара-мангольскай агрэсіі. Утварэнне ВКЛ звязана з імем князя Міндоўга (каля 1240-1263). У 1240-х гг. цэнтрам новай дзяржавы становіцца славянскі Наваградак, у які, на думку М.Ермаловіча, Міндоўг быў запрошаны мясцовымі баярамі на княжанне. З палітычнымі мэтамі, каб умацаваць свае пазіцыі, у 1246 г. Міндоўг ахрысціўся са сваімі баярамі ў праваслаўную веру. Амаль няспынная барацьба маладой дзяржавы з кааліцыяй Лівонскага ордэна, Галіцка-Валынскага княства, жамойцкіх, літоўскіх і яцвяжскіх князёў прымусіла Міндоўга пайсці на прымірэнне і саюз з Лівонскім ордэнам. У 1251 г. князь быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. каранаваўся ў Наваградку каралеўскай каронай, прысланай ад імя Папы Рымскага Інакенція ІV (Міндоўг – адзіны кароль ВКЛ). Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй. Міндоўг аб’яднаў Літву з Наваградскім княствам. М.Ермаловіч лічыў, што і Літва Міндоўга, і Наваградскае княства былі на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Шэраг гісторыкаў сцвярджаюць, што ўласна Літва ахоплівала таксама Аўкштайцію (усходнюю частку сучаснай Літвы). У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў з літоўскага асяроддзя на чале з Даўмонтам і Трайнятам. Апошні пачаў княжыць “во всей земле Літовской і Жемойці”, аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга. Вялікім князем стаў сын Міндоўга Войшалк (1264-1267). Ён, абапіраючыся на беларускіх баяр і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў балцкія землі Нальшчаны і Дзяволтву. У 1267 г. Войшалк адмовіўся ад трона і пайшоў у манастыр, перадаўшы ўладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну Данілавічу (1267-1270). Брат Шварна, Леў Данілавіч, палічыўшы сябе пакрыўджаным, запрасіў Войшалка да сябе ў госці і забіў яго. Шварн, пераадольваючы сепаратызм літоўскіх племянных правадыроў, працягваў аб’яднаўчы працэс і ўмацаванне дзяржавы. Вялікі князь Трайдзень (1270-1282), які прыйшоў на змену Шварну, вёў барацьбу супраць нальшчанскіх феадалаў і Галіцка-Валынскага княства, якое імкнулася замацавацца на Наваградчыне. Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў частку балцкага народа – яцвягаў. Дакладна невядома, хто прыйшоў на змену Трайдзеню на пасаду вялікага князя. У некаторых крыніцах упамінаюцца такія імёны, як Лютавар (Лютувер), Будзікід, Будзівід – яны найменш вядомыя ў гісторыі. Але іх наступнік Віцень (каля 1295-1316) – адметная асоба. У 1307 г. пры Віцені да ВКЛ шляхам дагавора і на правах аўтаноміі было далучана Полацкае княства. Лічыцца, што пры Віцені “Пагоня” стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ. Значна пашырылася (у 3 разы) і ўключыла ў сябе 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі Вялікае княства Літоўскае пры вялікім князю Гедыміне (1316-1341). Яно стала называцца Вялікае княства Літоўскае і Рускае, дзе рускімі называліся землі Падняпроўя, а пад “Літвой” тады разумеліся тэрыторыі верхняга і сярэдняга Панямоння. Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. У 1320 г. у склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 1320-1330-я гг. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне стаў наступны: “Не рушыць даўніны, не ўводзіць навізны”.

 

3. Грамацка-палітычнае становішча ў ВКЛ у ХІV – ХVІ стст.

3. Гедымін завяшчаў княжацкую пасаду аднаму з малодшых сыноў – Яўнуту, які на ёй знахрдзіўся ў 1341-1345 гг. У выніку змовы сваіх братоў Альгерда і Кейстута Яўнут быў пазбаўлены ўлады, яму было перададзена Заслаўскае княства, а вялікім князем стаў Альгерд (1345-1377), яго суправіцелем – Кейстут (1345-1382). Адбыўся падзел дзяржавы на дзве часткі. Альгерд узяў сабе ўсходнюю палову з цэнтрам у Вільні. Цэнтрам уладанняў Кейстута сталі Трокі. Пры гэтым Альгерд стаў вярхоўным князем. Альгерд удвая павялічыў дзяржаву, збіўшы яе адной з мацнейшых у Еўропе. Было поўнасцю далучана Беларускае Падняпроўе, у 1355 г. – Бранскае княства. У 1362 г. (у некаторых крыніцах – 1363 г.) Альгерд разбіў татараў у бітве на Сініх водах і далучыў да ВКЛ Кіеўскую, Чарнігава-Северскую, Падольскую і Валынскую землі, Мазырскую і Брагінскую воласці. Было падначалена Смаленскае княства, далучаны жамойцкія землі. Альгерд імкнуўся аб’яднаць пад сваёю ўладаю ўсе рускія землі. У 1368, 1370, 1372 гг ён зрабіў паходы на Маскву, але не змог яе захапіць. Альгерд прасіў канстанцінопальскага патрыярха ўтварыць у Навагародку праваслаўную мітраполію. Такая ж просьба паступіла ад князя маскоўскага. Патрыярх задаволіў абедзве просьбы. Пасля смерці Альгерда на пасадзе вялікага князя апынуўся Ягайла (1377-1392) – старэйшы сын ад другога шлюбу з цвярской княжной. Пачатак яго княжання суправаджаўся абвастрэннем міжусобнай барацьбы з дзядзькам Кейстутам і братам Андрэем Полацкім – старэйшым сынам Альге6рда ад першага шлюбу з віцебскай княжной. Ягайла запрасіў Кейстута разам з яго сынам Вітаўтам у Крэўскі замак, дзе Кейстут быў задушаны. Вітаўту удалося ўцячы пераапрануўшыся ў жаночае адзенне служанкі, якая разам з яго жонкай наведала яго ў цямніцы Крэўскага замка. Князь Андрэй Полацкі вымушаны быў пакінуць Полацк і заключыць саюз з маскоўскім князем Дмітрыем Іванавічам, на баку якога ўдзельнічаў у 1380 г. у Кулікоўскай бітве супраць мангола-татар. Праз некалькі гадоў службы ў маскоўскага князя Андрэй Полацкі вярнуўся ў ВКЛ і перайшоў на службу да Вітаўта. Вялікі князь Ягайла імкнуўся замацаваць сваю велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ і разлічваў на падтрымку з боку Польскага каралеўства. У сваю чаргу, знешняя небяспека з боку крыжакоў рабіла неабходным збліжэнне ВКЛ і Польшы. Самой Польшы таксама патрабавалася моцная каралеўская ўлада. 14 жніўня 1385 г. было заключана Крэўская унія – пагадненне аб саюзе, аб’яднанні ВКЛ і Польскага каралеўства на чале з адным валадаром. Адной з яго ўмоў стала патрабаванне буйных польскіх феадалаў, каб вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся з дачкой польскага караля Ядвігай. У выніку шлюбу (1386) Ягайла далучыў да свайго велікакняжацкага тытула яшчэ і пасаду польскага караля. Ён павінен быў прыняць каталіцкую веру і ахрысціць у каталіцтва Літву. Ягайла прыняў каталіцтва і атрымаў пасля гэтага імя Уладзіслаў. Ён ўжо ў 1387 г. выдаў прывілей – грамату (дзяржаўны дакумент), якая надавала дадатковыя правы і вольнасці феадалам каталіцкага веравызнання і не распаўсюджвалася на праваслаўных феадалаў. Ягайла імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ, што выклікала нездавальненне праваслаўнай часткі насельніцтва. У выніку гэтага на беларускіх землях пачынаецца барацьба (1389-1392) супраць акаталічвання і Крэўскага пагаднення, якую узначаліў Вітаўт. Гэтая міжусобная барацьба завяршылася заключэннем у 1392 г. Востраўскага пагаднення аб уладзе ў княстве. Ягайла перадаваў яе ў ВКЛ Вітаўту, які стаў вялікім князем літоўскім, а сам заставаўся вялікім князем літоўскім і польскім каралём. У гады праўлення Вітаўта (1392-1430) беларуска-літоўская дзяржава дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю. У 1404 г. да ВКЛ канчаткова было далучана Смаленскае княства, устаноўлены пратэктарат над Разанскай, Пскоўскай, Наўгародскай землямі, пашыраны і ўмацаваны межы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Вітаўт правёў адміністрацыйную рэформу і ўмацаваў цэнтральную ўладу, скасаваў аўтаномныя княствы і ўвёў намесніцтвы на чале са сваімі намеснікамі. Калі ўдзельныя князі не супраціўляліся Вітаўту, ён прызначаў іх намеснікамі. У 1408 г. Ягайла і Вітаўт прынялі рашэнне аб сумеснай вайне супраць крыжакоў. Яна адбывалася ў 1409-1411 гг. і атрымала назву Вялікай. 15 ліпеня 1410 г. аб’яднаныя саюзніцкія сілы польска-беларускага войска нанеслі сакрушальнае паражэнне Тэўтонскаму ордэну ў Грунвальдскай бітве і спынілі крыжацкую экспансію на славянскія землі. Адстаяўшы незалежнасць ВКЛ, Вітаўт разам з тым вымушаны быў згадзіцца на пашырэнне каталіцкага ўплыву, шлях якому адкрыў Ягайла. У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскую унію, якая пашырыла правы каталіцкай шляхты. Польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства. Было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады. Заслугі Вітаўта былі прызнаны Ватыканам і ў 1430 г. яму была паслана каралеўская карона, аднак па дарозе яна знікла, а сам Вітаўт раптоўна памёр. Пасля смерці Вітаўта з’езд беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх баяр у Вільні абраў вялікім князем малодшага брата Ягайлы – Свідрыгайлу (1430-1432). Яго галоўнай апорай былі феадалы праваслаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўнага кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне літоўскіх феадалаў, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. У выніку змовы, яны абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча (1432-1440). Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэта прывяло ў 1432-1436 гг. да абвастрэння ўнутрыпалітычных супярэчнасцей у ВКЛ і грамадзянскай вайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. У 1435 г. войскі Жыгімонта нанеслі паражэнне войскам Свідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем. У 1440 г. Жыгімонт быў забіты, у выніку чаго была ліквідавана унія ВКЛ і Польшчы. Наступны кіраўнік ВКЛ Казімір пасля абрання яго на польскі трон устанавіў персанальную (асабістую) унію, пры якой ВКЛ захоўвала сваю самастойнасць. Княжанне сына Ягайлы Казіміра (1440-1492) і сына Казіміра Аляксандра (1492-1506) было звязана са зменамі ў кіраванні ВКЛ. Дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедыміна, Альгерда і Вітаўта ўяўляла сабой неабмежаваную манархію. У час княжання Аляксандра Казіміравіча ўлада вялікага князя была абмежавана радай (ад слова “раіцца”) – спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла яшчэ адну назву – “паны-рада”. У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з ХІV ст. называлі “панамі”, і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы; канцлер – кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалкі – старшыні на паседжэннях рады; падскарбі – загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман – начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. “Паны-рада” адасобілася ў самастойны і незалежны ад вялікага князя орган улады. У канцы ХVст. Канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ – агульны (вальны) сойм, на пасяджэннях якога акрамя паноў-рады і службовых асоб маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ, а пазней – па 2 дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах. Аб выбранні вялікага князя. Такім чынам, адбылося абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў. У ВКЛ адзінаўладдзе, характэрнае для княжання Гедыміна, Альгерда, Вітаўта, на працягу ХV ст і асабліва пры Аляксандры Казіміравічы паступова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойму ў дзяржаўным кіраванні становіцца вышэйшай за ролю вялікага князя.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 412; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.104.132 (0.014 с.)