Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
3. У час лістападаўскіх выбараў ва Ўсерасійскі ўстаноўчы сход беларускія партыі i арганізацыі атрымалі мізэрны працэнт галасоў (0,3). Бальшавікі набралі больш за палову. Гэта прымусіла значную частку беларускіх нацыянальных сіл пайсці на прызнанне савецкай улады. Але прызнаўшы ленінскі ўрад у Петраградзе, Вялікая Беларуская рада адмовілася прызнаваць легітымнасць Аблвыкамзаха на чале з А. Мясніковым. Бальшавіцкі орган абвінавачваўся мясцовымі патрыётамі ў тым, што прадстаўляў расійскае войска, а не беларускі народ. Каля сярэдзіны лістапада 1917г. Вялікая Беларуская рада i Цэнтральная Беларуская вайсковая рада выдалі адозву «Ко всему народу Белорусскому», дзе заклікалі суайчыннікаў узяць у свае рукі кіраванне краем, а дзеля гэтага абвяшчалася скліканне ў снежні ў Мінску з'езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Амаль адначасова з такой жа ініцыятывай выступіў у Петраградзе i Беларускі абласны камітэт пры Ўсерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў на чале з Я. Канчарам. Але нечакана для ix Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей, які ўзначальваў I. Сталін, дазволіў Беларускаму абласному камітэту ў Петраградзе правядзенне Усе-беларускага з'езда у Мінску. Усебеларускі з'езд пачаўся 15 снежня. На ім сабраліся 1872 прадстаунікі беларускага народа. На з'езд прыехалі пасланнікі ад усёй этнаграфічнай Беларусі, ад ycix франтоў i тылу. Па сацыяльнаму складу з'езд з'яўляўся пераважна сялянскім. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а дэлегаты ад БАК прапанавалі аўтаномію ў складзе РСФСР. У ноч з 17 на 18 снежня дэлегаты прыстушлі да разгляду пытання аб абвяшчэнні беларускай рэспублікі і вылучылі са свайго асяроддзя орган краёвай улады — Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх i рабочых дэпутатау (Раду). Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з’езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму бальшавіцкі Савет народных камісараў Заходняй вобласці на чале з К. Ландарам прыняў рашэнне разагнаць з’езд. Удзельнікі Усебеларускага з’езда не прыпынілі распачатай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт з’езда. Галоўным вынікам разагнанага з'езда было тое, што яго дэлегаты паспелі дэклараваць ідэю беларускай народнай рэспублікі. Выканком ва ўмовах нямецкага наступлення, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск і пераехалі ў Смаленск, у першай Устаўной грамаце ад 21 л ютага 1918 г. абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі ўстаноўчы з’езд. 9 сакавіка Выканком у другой Устаўной грамаце абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Выканком быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР. Дзеячы БНР (І. і А. Луцкевічы, В.Ластоўскі, А.Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Па ўмовах Брэсцкага міру, падпісанага 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму частцы дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі. Непрызнаная Берлінам Рада БНР знайшла ўрэшце паразуменне з нямецкім генералам Эрыхам фон Фалькенгайнам. У кампетэнцыі БНР знаходзіліся гандаль, прамысловасць, асвета, сацыяльнае забеспячэнне, справы бежанцаў i інш. У Мінску ўжо ў ліпені дзейнічалі каля 20 пачатковых школ, адкрыўся Беларускі педагагічны інстытут. У Слуцку i Браславе адкрыліся гімназіі, а у Свіслачы — настауніцкая семінарыя. У 1918 г. у БНР на беларускай мове выходзілі шэсць газет i тры часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, якія выпусцілі 35 беларускіх кніг. 19 мая на базе Таварыства драмы i камедыі ўзнік Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Існаванне беларускай дзяржавы нават ва умовах акупацыі садзейнічала самасцвярджэнню нацыі. БНР выдавала сваім грамадзянам беларускія пашпарты, зацвердзіла ў якасці дзяржаунай нацыянальную сімволіку. 12 красавіка Народны сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаунай i абавязковай для грамадзян рэспублікі.
Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР і Літоўскай ССР. 4. Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці стала другім пасля абвяшчэння БНР этапам у працэсе самавызначэння беларускага народа. Прадстаўнікі сацыялістычнага напрамку нацынальнага руху, у прыватнасці, Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), выступілі за ператварэнне Заходняй вобласці, якая была ўтворана на тэрыторыі Беларусі ў ходзе кастрычніцкіх падзей 1917 г., у аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Умовы для гэтага ўзніклі, калі войскі Чырвонай Арміі ў лютым 1919 г. вызвалілі ад германскіх акупантаў усю тэрыторыю Беларусі, а ўмовы Брэсцкага міру былі дэнансаваны у выніку лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі. Аднак Аблвыкамзах адхіліў прапанову Белнацкома, даўшы вобласці назву “Заходняя камуна”. Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VІ Паўночна – Заходняй абласной канферэнцыі Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) – РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі – КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з’езда аб абвяшчэнні Заходняй камуны самастойнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Беларусь (ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў З.Жылуновіч (Ц.Гартны) – аўтар Маніфеста, якім абвяшчалася ўтварэнне ССРБ. У склад рэспублікі ўвайшлі Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. Аднак ужо праз два тыдні Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні былі далучаны да РСФСР. 2-3 лютага 1919 г. на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. З'езд устанавіў федэратыўны саюз з савецкай Расіяй i абраў таксама Центральны выканаўчы камітэт Беларусі ў складзе 50 чалавек i яго Прэзідыум, якому надавалася функцыя ўрада. Новым прэм’ерам Беларусі замест 3. Жылуновіча стаў А. Мяснікоў. Адной пастановай з'езд юрыдычна аформіў БССР, а другой — фактычна ліквідаваў яе, бо згадзіўся на зліццё савецкай Беларусі з савецкай Літвой. Рабілася гэта, быццам бы, дзеля лепшай абароны ад знешніх ворагаў, а дакладней - Польшчы. Злучэнне адбылося 27 лютага 1919 г. Літоўска - Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) са сталіцай у Вільні ўключала Віленскую, Мінскую i Гродзенскую губерні. У складзе яе ўрада на чале з В. Міцкявічусам Капсукасам не было ніводнага беларуса. У літоўска-беларускай арміі пераважалі расійскія салдаты. Усе беларускае, нават мова, лічылася контррэвалюцыйным. У Мінску не з'явілася ніводнай беларускай кнігі, брашуры, газеты. Літаратура выдавалася толькі на літоўскай, польскай i рускай мовах. На тэрыторыі ЛітБелССР амаль усе сялянства, за выключэннем беднаты, пазбаўлялася нават фіктыўнага права выбараў у саветы. У гарадах выбіраць у саветы маглі толькі рабочыя i рамеснікі. У сакавіку 1919 г. быу ліквідаваны i Белнацкам у Маскве. Бальшавіцкі наватвор (ЛітБел) стаў на шляху да дзяржаунай незалежнасці не толькі беларусаў, але i літоўцаў. ЛітБелССР праіснавала да жніўня 1919 г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. (інэрвенцыі Польшчы супраць савецкай Расіі з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай). Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі сход кіруючых работнікаў партыйных і савецкіх органаў прыняў 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыю аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, станаўленне беларускай дзяржаўнасці завяршылася спачатку абвяшчэннем на нацыянальна-дэмакратычнай аснове БНР, а затым утварэннем на савецкай аснове БССР. Тэма: 8. Беларусь у міжваенны перыяд (1921-1939 гг). 1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі. 2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі. 3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. 4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў БССР у 1920-30-я гг.
1. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі. 1. Па умовах Рыжскага міру, які адбыўся 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы, а Віцебская i Магілёўская губерні былі яшчэ раней (студзень 1919 г.) перададзены ў склад РСФСР. Становішча беларускіх зямель пагаршалася ў выніку палітыкі «ваеннага камунізму», калі пры правядзенні харчразвёрсткі ў сялянства забіраўся на патрэбы Чырвонай Арміі амаль увесь ураджай, што выклікала сялянскае нездавальненне. Каб забяспечыць умовы для ўзнаўлення прамысловасці, стварыць эканамічную базу саюза рабочага класа і сялянства, неабходна было змяніць гаспадарчую палітыку, наладзіць сувязь паміж горадам і вёскай. Новая эканамічная палітыка (НЭП) была прынята на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. Пераход да НЭПа быў спробай з боку бальшавікоў сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіраўніцтва адзяржаўленай эканомікай з тавара-грашовымі адносінамі, выкарыстоўваючы прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. У галіне сельскай гаспадаркі было прынята рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Харчпадатак быў меншы за харчразвёрстку i аб'яўляўся сялянам загадзя, напярэдадні сяўбы. У выніку ў селяніна з'явіліся лішкі прадуктаў, якія заставаліся пасля выплаты харчпадатку. Ён мог прадаць іх на рынку, атрымаушы за гэта грошы ва «уласную кішэню», бо ў краіне уводзілася свабода гандлю. У адрозненне ад іншых рэспублік СССР у Беларусі прыватны капітал займаў у гандлі вядучае месца. Галоўным рэгулятарам эканамічнай дзейнасці станавіўся рынак, які ўсё ж знаходзіўся пад кантролем бальшавікоў. Праз рынак, біржы, кірмашы, розныя гандлёвыя прадпрыемствы ўмацоўвалі сувязь горада і вёскі. 3 увядзеннем харчпадатку павысілася матэрыяльная зацікаўленасць сялянства ў выніках сваёй працы. Гэта дазволіла да 1927 г. поўнасцю аднавіць сельскую гаспадарку. Асаблівасцю ў яе развцці стала павелічэнне колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Элементам НЭПа стала таксама развіццё сельскагаспа-дарчай кааперацыі — добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўраджаю i арганізацыі яго продажу. Напрыклад, утваралюя таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Развццё прыватнага гандлю выклікала неабходнасць ліквідацьі розных грашовых адзінак, што існавалі раней, i увядзенне у СССР у 1924 г. новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца наміналам 10 рублёў. У снежні 1920 г. з мэтай аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Pacii (ГОЭЛРО). Згодна з адпаведным планам, на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны 20-х гг. XX ст. было пабудавана больш за 20 электрастанцый. Першай стала БелДРЭС каля Оршы, якая ў якасці паліва выкарыстоўвала торф. Электрастанцыі з'яўляліся крыніцай энергіі для прамысловых прадпрыемстваў, што яшчэ адбудоўваліся. Распачалася дэцэнтралізацыя прамысловасці, наданне шырокай аўтаноміі прадпрыемствам, якія пераводзіліся на гаспадарчы разлік. Глаўкі былі ліквідаваны, а замест іх ствараліся трэсты і групавыя кіраўніцтвы, якія атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць. Пачалі працаваць мінскія чыгуналіцейны i машынабудаўнічы заводы, хрусталёвы завод «Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзіна», лесапільныя i гарбарныя заводы. Да 1926 г. прамысловая і сельскагаспадарчая вытворчасць дасягнула даваеннага ўзроўню. З лета 1922 г. пачаліся пошук i выпрацоўка канкрэтных формау аб'яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. В. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР i увайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Ленін прапанаваў iншую форму адзінства — федэрацыю, у якую на раўнапраунай аснове аб'ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі. 30 снежня 1922 г. на I Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпісала Дэкларацыю i Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік — СССР. Такім чынам БССР аб'ядналася на раўнапраўных асновах з іншымі рэспублікамі. СССР стаў адзінай дзяржавай, якая склалася з некалькіх Kpaiн, мела моцнае цэнтральнае кіраўніцтва, адзіныя грошы, і войска, праводзіла адзіную знешнюю палітыку. 3 улікам нацыянальнага i эканамічнага фактараў развіцця ў 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ей шэрагу раёнау Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва — амаль у тры разы i дасягнула 4,2 млн. чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністацыйна-тэратарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г.
2. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі. 2. Індустрыялізацыя ў Беларусі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першаю чаргу сродкі вытворчасці. Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на Х з’ездзе КП(б)Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. азначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асаблівая ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай галінам. У 1928—1929 гг. быу распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых i пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Haмaгaннямi беларускага народа i ўciх народаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932) былі пабудаваны i ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» i панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі i Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі. Са студзеня 1930 г. І.Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індустрыялізацыі – “вялікага скачка”, якая атрымала назву «звышіндустрыялізацыі». Яе лозунг — «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы. Таксама ў Беларусі ўзніклі новыя галіны прамысловасці, як сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарыну, малочнай кіслаты і інш. Павысілася ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці. На працягу другой i трэцяй пяцігодак (1933— 1937, 1938— 1941) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным i Крычаускім цэментным, Магілёўскімі трубаліцейнымі i аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» у Мінску i «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай i Мінскай каўбаснай фабрыкамі i інш. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаунай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. У БССР па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі было сацыялістычнае спаборніцтва. Яно развівалася ў такіх формах, як ударныя брыгады, стаханаўскі рух за перавыкананне планавых паказчыкаў (атрымаў сваю назву ад прозвішча шахцёра А. Стаханава, які перавыканаў норму здабычы вугалю за змену ў 14 разоў), а у канцы 30-х гг. шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесiй і iнш. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым i хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы), якое пачалося з 1928 г. Яшчэ да калектывізацыі, у гады новай эканамічнай палітыкі (НЭПа), у краіне праводзілася каапераванне сялянскіх гаспадарак. Яно адбывалася у розных формах, у тым ліку такіх простых, як спажывецкая i збытавая. Узнікалі i больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад, вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, арцелі). Усе гэта адпавядала распрацаванаму У. Леніным кааператыўнаму плану, асноунымі прынцыпамі якога былі добраахвотнасць пры стварэнні сялянамі кааператываў i паступовы пераход ад простых да найбольш складаных формаў кааперацыі. Каб знайсці сродкі для правядзення «звышіндустрыялізацыі», былі зніжаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкай цане. Узнік так званы хлебны крызіс 1928—1929 гг. У ім абвінавацілі заможных сялян-кулакоў. Началі выкарыстоўваць меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа. 3 лета 1929 г. сталі паскорана i прымусова стварацца калгасы — калектыўныя гаспадаркі, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка i аплачвалася не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў i праводзілі раскулачванне, што вык-лікала масавае нездавальненне сялян. Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці i насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці i паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі. Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (на Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх - палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (сучасны Дзяржынск). Па сутнасці працэс калектывізацыі меў прымусовы характар. Замест добраахвотнай кааперацыі, пры якой калгас лічыўся вышэйшай формай кааператыву, адбылася суцэльная калектывізацыя, якая завяршылася ў гады другой пяцігодкі. У выніку ўсталявалася калгасная ўласнасць, якая ўяўляла сабой адну з формаў дзяржаунай уласнасці. Пaлiтычны рэжым, усталяваны у БССР у канцы 20-х гг., характарызуецца як сталінскі таталітарны рэжым. Гэта такая форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (таталъны) кантроль дзяржавы над усімі галінамі жыцця грамадства. Такому палітычнаму рэжыму ўласціва наяўнасць усеагульнай дзяржаунай ідэалогіі, г. зн. сістэмы поглядаў, пры якой адмаўлялася каштоўнасць асабістага чалавечага жыцця, абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. (увайшла ў гісторыю як Канстытуцыя “перамогшага сацыялізму”). У новай Канстытуцыі ўпершыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы – Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання ix працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпpэcii спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу i беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. Рэпрэсіі адбываліся ў сувязі з правядзеннем палітыкі ліквідацыі кулакоў як класа. 3 1929 г. пачалося «раскулачванне» i высылка ў аддаленыя раёны заможных сялян, якія выступалі супраць прымусовага стварэння калгасаў. Пікам рэпрэсій стаў 1937г. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101, якія былі ў той час на тэрыторыі БССР. Ахвярамі рэпрэсій сталі многія жыхары Беларусі. Вынікамі правядзення сталінскага плана «звышіндустрыялізацыі» i суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы у прамысловасці i сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 807; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.32.238 (0.009 с.) |