Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Войны другой паловы ХVІ – ХVІІІ ст. Экспансія на Усход. Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый (1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Тэатр ваенных дзеянняў быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. было падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак рэалізацыя гэтых планаў перашкодзіла яго смерць. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт ІІІ Ваза (1587-1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У шэты час у Расіі пачынаецца смутны час, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сацыяльных супярэчнасцей і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычніны. Сьановішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча і ўступленнем на трон Барыса Гадунова. Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя – забітага сына Івана ІV. Лжэдзмітрыю І пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік – Лжэдзмітрый ІІ змог увайсці ў расійскую сталіцу. План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго, як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву (1609-1618). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П.Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара. Казацка–сялянская вайна 1648-1651 гг. Пастаянныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая ў першай палове ХVІІ ст., прывялі да таго, што на ўкраінскіх і беларускіх землях склаліся напружаныя сацыяльна-палітычныя абставіны. Узмацніўся феадальны прыгнёт, абвастрыліся супярэчнасці паміж сельскай і гарадской шляхтай. Асабліва небяспечнай сілай для польскага ўрада ў гэты час стала запарожскае казацтва, ваенны патэнцыял якога за першую палову ХVІІ ст. істотна ўзрос. У 1648 г. гетманам запарожскага войска быў абраны Б. Хмяльніцкі. Які меў мэту стварыць незалежную ад польскага ўрада Украіну. Ён заключыў саюз з крымскімі татарамі і на чале казацка-татарскіх сіл разбіў польскія войскі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем. Звесткі аб гэтым выклікалі ўзброенныя выступленні сялян і гараджан на поўдні Беларусі. Хмяльніцкі, каб не пусціць войска ВКЛ на Украіну, накіраваў у Беларусь казацкія атрады – загоны. Восенню 1648 г. казацка-сялянскімі сіламі былі захрплены Гомель, Бабруйск, Мазыр, Тураў, Пінск і інш. У адказ кіраўніцтва Рэчы Паспалітай накіравала на поўдзень Беларусі войска на чале з Янушам Радзівілам. За першую палову 1649 г. былі заняты амаль усе беларускія гарады, якія знаходзіліся ў руках паўстанцаў. 31 жніўня 1649 г. пад Лоевам адбылася буйнейшая бітва, у якой казацка-сялянскае войска было разбіта. Да восені 1651 г. паўстанцкі рух на беларускіх землях быў канчаткова задушаны. На Украіне вайна працягвалася. Б. Хмяльніцкі, убачыўшы бесперспектыўнасць самастойнай барацьбы з Польшай, пайшоў на прызнанне пратэктарата Расіі. Ён быў зацвержаны ў 1654 г. на Пераяслаўскай радзе. Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654-1667 гг. Вясной 1654 г. Масква, якая імкнулася да пашырэння сваіх межаў, аб’явіла вайну Рэчы Паспалітай. Спачатку ваенныя дзеянні разгортваліся паспяхова для Расіі. Ужо ў хуткім часе быў узяты Смаленск і яшчэ 33 гарады Беларусі: Полацк, Орша, Чавусы, Крычаў, Шклоў, Гомель і інш. Без бою здаўся адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі – Магілёў. Летам 1655 г. была занята цэнтральная і значная частка Заходняй Беларусі. 31 ліпеня была захоплена сталіца Вялікага княства Літоўскага – Вільня. Цяжкае становішча для Рэчы Паспалітай вырашыў выкарыстаць швецкі кароль. Летам 1655 г. яго войскі напалі на Польшчу, захапілі балтыйскае ўзбярэжжа. Шведы даволі хутка занялі большую частку Польшчы і Жамойцію. У гэты час рускі цар Аляксей Міхайлавіч заключыў з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір’е (1656), у адпаведнасці з якім Польшча і і Расія спынялі ваенныя дзеянні паміж сабою і аб’ядноўваліся для барацьбы са шведамі. У маі наступнага года супраць Швецыі выступіла Аўстрыя, у чэрвені – Данія. Шведскія войскі паступова выціскаліся з захопленых зямель. На акупіраваных рускімі войскамі землях расла незадаволенасць царскай адміністрацыяй. Узмацніліся антымаскоўскія тэндэнцыі сярод дзеючых у Беларусі казакоў. У 1658 г. баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй узнавіліся. У гэты час антырасійскія выступленні пачалі прымаць характар народнай вайны. Да лета 1659 г. яна ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, разгарнулася жорсткая барацьба паміж расійскімі войскамі і казакамі. Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Швецыі. У 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Толькі невялікая яе частка – Латгалія – засталася за Рэччу Паспалітай. Пасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Беларусь, дзе яно атрымала шэраг перамог. У асобных беларускіх гарадах адбыліся паўстанні супраць царскіх гарнізонаў. Буйнейшым з іх было паўстанне 1661 г. у Магілёве, калі царскае войска было цалкам знішчана. 2 снежня 1661 г. вызвалена сталіца ВКЛ – Вільня. У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам і пасля працяглых перамоў скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір’я тэрмінам на 13,5 гадоў. Па яго ўмовам Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, аднак да Расіі адыходзілі Смаленскае ваяводства, Левабярэжная Украіна і Кіеў. Акрамя таго, Расія дабілася ўключэння артыкула аб абароне інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай, на аснове якога на працягу ўсяго ХVІІІ ст. яна ўмешвалася ва ўнутраныя справы Польшчы. Вайна мела кастрафічныя вынікі для Беларусі. З 1650 па 1667 г. колькасць насельніцтва ў выніку ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій і прымусовага вывазу ў Маскоўскую дзяржаву скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Большасць гарадоў і сёл была зруйнавана або разграблена. Гарадское рамяство дэградзіравала, істотна скараціўся аб’ём рамеснай вытворчасці. Гандлёвы баланс стаў пасіўны. Зменшылася колькасць ворыўных зямель, не хапала рабочай жывёлы для іх апрацоўкі, значна ўзмацнілася феадальная эксплуатацыя. Для адраджэння сельскай гаспадаркі беларускаму сялянству спатрэбілася больш за два дзесяцігоддзі.
Грамацка-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў ХVІІІ ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. У 1697 г. на трон Рэчы Паспалітай быў абраны саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу было жаданне магнатаў і шляхты вярнуць сваёй краіне ранейшы аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну (1700-1721), да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і швецкі кароль Карл ХІІ – у 1702 г. менавіта сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць усю вайну. Удала выкарыстаўшы сепаратысцкія настроі часткі шляхты на чале з вялікім гетманам літоўскім К.Я. Сапегам, усяго за некалькі месяцаў Карл ХІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. Для ўзмацнення ж свайго ўплыву ў краіне шведы ў 1704 г. дамагліся ад Варшаўскай канфедэрацыі абрання новага караля. Якім стаў пазнанскі ваявода С.Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням характар грамадзянскай вайны. На працягу 1705-1706 гг. швецкая армія здолела захапіць большую частку Захрдняй і Цэнтральнай Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, слонім, Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне швецкай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная на Магілёўшчыне быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпта і захоплены вялізны абоз. Гэта перамога шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла ХІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай вайне, якая і так значна паглыбіла яе гаспадарчы заняпад. Найбольшыя спусташэнні прыйшліся якраз на Беларусь, дзе загінула каля 1\3 мясцовага насельніцтва (700 тыс. чалавек). Істотныя страты панесла Рэч Паспалітая і на міжнароднай арэне. Расійскі ўрад ужо адкрыта стаў умешвацца ў яе ўнутраныя справы. Менавіта ён перашкодзіў Аўгусту ІІ ажыццявіць рэформу дзяржаўнага ладу і ўсталаваць у краіне абсалютную манархію. Значную ролю Пецярбург адыграў і ў правядзенні ў 1717 г. у Варшаве так званага “нямога” сейма (усе пастановы прыняты без абмеркавання), дзе было вырашана яшчэ больш абмежаваць уладу караля, захаваць права “ліберум вета” і шляхецкую дэмакратыю, а таксама скараціць армію да 24 тыс. чалавек (у ВКЛ – 6 тыс.). Надзвычай слабая цэнтральная ўлада і магнацкая анархія сталі асноўнай прыкметай Рэчы Паспалітай на наступныя дзесяцігоддзі. Пасля смерці Аўгуста ІІ на трон у 1733 г. быў абраны яго сын Аўгуст ІІІ, які правіў тут аж 30 гадоў. Куды больш увагі ён надаваў сваёй роднай Саксоніі, а ў межах Польшчы і ВКЛ гаспадарылі магнаты. Радзівілы, напрыклад, мелі гадавы прыбытак, які ў 1,5 раза перавышаў каралеўскі (адпаведна 20 і 13 млн злотых), і ўтрымлівалі прыватную армію ў 8 тыс. чалавек. Менавіта магнаты сталі ініцыятарамі адкрыцця ў Беларусі і першых мануфактур. Ганна Радзівіл і яе сын М. Радзівіл Рыбанька заснавалі ў першай палове ХVІІІ ст. ва ўласных маёнтках ажно 24 мануфактуры (шкляныя ў Налібоках і Урэччы, ткацкую ў Слуцку, фаянсавую ў Новым свержані, габеленавыя ў Карэлічах, Міры і Нясвіжы, мэблевыя ў Паланечцы і Лахве). Для арганізацыі іх дзейнасці ў Еўропе набывалася абсталяванне і наймаліся лепшыя спецыялісты. Пры гэтым прадукцыя падобных мануфактур пераважна абмяжоўвалася таварамі раскошы. Якія прызначаліся для ўнутранага ўжытку саміх Радзівілаў. Працавалі ж на іх звычайныя прыгонныя сяляне. якія атрымалі неабходныя навыкі. Менавіта ў першай палове ХVІІІ ст. назіраўся рост феадальных павіннасцей месцамі больш чым у чатыры разы (паншчына дасягала 12-24 дні з валокі зямлі на сям’ю ў тыдзень). Акрамя таго, рэзка ўзрасла колькасць “гвалтаў” (да 36 дзён у год). Актыўна выкарыстоўвалася памешчыкамі і падводная павіннасць сялян, якіх прымушалі адвозіць сабраны ўраджай на рынкі Вільні, Рыгі і Кёнігсберга. Вельмі негатыўныя вынікі мела практыка здачы маёнткаў у арэнду. Часовыя арандатары імкнуліся атрымаць максімальны прыбытак, нават калі дасягалася гэта праз поўнае разарэнне мясцовага насельніцтва. Менавіта падобнае становішча стала прычынай буйнога паўстання ў Крычаўскім старостве (1740-1744) пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, дзе сяляне здолелі нават пэўны час захапіць уладу. Гэта выступленне было жорстка падаўлена. Але адна магчымасць яго паўтарэння прымусіла магнатаў і шляхту крыху палепшыць палажэнне сваіх прыгонных. Больш чым 200 гадоў праіснавала дзяржава Рэч Паспалітая. Чаму яна не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумацыцца наступнымі абставінамі: 1. Уся гісторыя РП – гэта барацьба народаў ВКЛ за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Люблінская унія – гэта пачатак канца не толькі ВКЛ, але і Польшчы. 2. У РП адсутнічала адзіная моцная цэнтралізаваная ўлада. Існавала выбарнасць польскіх каралеў, іх залежнасць ад магнатаў і шляхты. Польскія каралі фактычна не кіравалі дзяржавай, іх улада ў многім была фармальнай, абмежаванай. 3. Наяўнасць “залатых шляхецкіх вольнасцей” – права “свабоднага вета”, якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакіраваць прыняцце таго, ці іншага рашэння. Былі ўтвораны канфедэрацыі – саюзы ўзброенай шляхты для абароны сваіх вольнасцей і прывялеяў. Уся ўлада ў ваяводствах і паветах належала мясцовым шляхецкім сеймікам. Таму каралеўскі сейм РП быў бяспраўным, недзеяздольным. У краіне гаспадарыла феадальная анархія. Так за 1652 – 1764 гг. з 80 сеймаў былі сарваны 44, а ў 1744 -1762 гг. усе адзінаццаць сеймаў не здолелі прыняць патрэбных рашэнняў. Неабмежаваная дэмакратыя губіла Рэч Паспалітую. 4. Спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнету з феадальным. Берасцейская царкоўная унія не дала пажаданых вынікаў. 5. Барацьба паміж магнатамі за ўладу. 6. У караля не было моцнага войска. РП мела толькі 16 тыс. салдат, Расія – 350 тыс., Аўстрыя – 280 тыс., Прусія – 200 тыс. Шляхта баялася прытоку ў армію сялян і лічыла моцную армію перашкодай для “залатых шляхецкіх вольнасцей”. 7. Суседзі РП – Расія, Аўстрыя і Прусія – моцныя цэнтралізаваныя абсалютыскія манархіі, зацікаўленыя ў пашырэнні межаў сваіх дзяржаў. У 1763г. памер кароль Аўгуст ІІІ, пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу ўключыліся магнаты. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кароль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэформы, накіраваныя на ўзмацненне ўлады. (абмежаваць “лібірум вета”, аслабіць залежнасць дэпутатаў ад інструкцый сеймікаў, упарадкаваць суд, фінансы, павялічыць войска; у 1768г. сейм пад націскам рускіх войск прыняў пастанову аб параўнанні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.) Гэта выклікала незадаволенасць з боку Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед. Па прапанове прускага караля Фрыдрыха ІІ Вялікага 5 жніўня 1772г. у С.-Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб падзеле РП паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Згодна з ёй Усходняя Беларусь адышла да Расійскай імперыі, поўдзень Польшчы і Заходняя Украіна – да Аўстрыі, а польскае Памор’е было акупіравана Прусіяй. Сенатары РП хутка ствараюць паспаслітую раду, прымаюцца рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне гандлю і прававога становішча гараджан. 3 мая 1791 г. сейм прыняў Канстытуцыю РП (другая ў свеце), якая адмяняла выбарнасць каралеў, “ліберум вета” і права на “канфедэрацыі”. Урад, войска і бюджэт былі абвешчаны агульнымі для ўсей РП. Канстытуцыя зрабіла крок збліжэння мяшчанства са шляхтай, абвесціла свабоду веры. Другі падзел РП адбыўся у 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй. Да Расійскай імперыі адышла Цэнтральная Беларусь і большая частка Украіны, а Прусія ў сваю чаргу захапіла заходнія ваяводствы Польшчы. У астатнія ваяводствы Рэчы Паспалітай былі ўведзены расійскія войскі. У адказ гэтага падзелу 24 сакавіка 1794г. у Кракаве пачалося паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Праз месяц яно ахапіла і заходнюю частку ВКЛ, дзе на чале паўстанцаў стаў Я. Ясінскі. Пры гэтым лозунгі паўстанцаў “Вольнасць, цэласнасць, незалежнасць” па духу былі вельмі набліжаны да ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі. Пацвяржэннем гэтага служыць і Паланецкі універсал, падпісаны Т. Касцюшкам 7 мая 1794 г., згодна з якім сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і спадчыннае права на свае надзелы. У ВКЛ на баку паўстанцаў змагалася каля 25 тыс. чалавек (трэць складалі касіянеры – сяляне, узброеныя косамі), якім супрацьстаяла рэгулярная армія А. Суворава. Вынікам падаўлення паўстання стала заключаная ў жніўні 1795 г. дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай (25 лістапада 1795 г. у Гродне кароль Станіслаў Аўгуст адрокся ад трона). Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга. Рэч Паспалітая была знішчана. У выніку трох падзелаў Расія атрымала каля 482 тыс. кв.км і 5,5 млн чалавек насельніцтва і беларускія землі былі уключаны ў склад Расійскай Імперыі.
4. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру ХVІІ – ХVІІІ стст. 4. У другой палове ХVІІІ ст. на тэрыторыю Бнларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвяшчалі прыярытэт асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца адукаваны чалавек. Пашырэнню асветніцкіх ідэй спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўчых навуках і дасягненні ў галіне гуманітарных ведаў. На тэрыторыі Беларусі былі вядомы творы Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Мантэск’е, Ж.-Ж. Русо і іншых французскіх асветнікаў. Пад кіраўніцтвам французскага вучонага Ж.Жылібера пачала дзейнічаць медыцынская акадэмія у Гародні, пры якой былі створаны аптэка, анатамічны музей, батанічны сад, бібліятэка. Падобных школ не было ў той час ні ў Рэчы Паспалітай, ні ў Расійскай імперыі. Школьная справа на рубяжы ХVІІ – ХVІІІ стст. усё яшчэ заставалася ў руках каталіцкай і уніяцкай царквы. Школьная адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах (з 1696 г. дзяржаўная). Прадметам навучання былі “сем вольных мастацтваў” – граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Віленская акадэмія (пачала дзейнічаць яшчэ ў 1579 г.), якая мела статус універсітэта. З 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі езуіцкія калегіумы. З сярэдзіны ХVІІІ ст. пачаліся змены ў сістэме школьнай адукацыі. У 1773 г. была створана Адукацыйная камісія (установа накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзейнасці адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Паспяховае заканчэнне іх давала магчымасць паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Дзякуючы намаганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі Беларусі напрыканцы ХVІІІст. Дзейнічала 200 пачатковых школ. Сярод іх навучэнцаў 30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і набыла свецкі характар. Замест лацінскай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справай асветы перайшло з рук царкоўных устаноў да дзяржаўных органаў. Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў ХVІІІ ст., на працягу якога колькасць друкарняў павялічылася да 11. У 1776 г. выйшла ў свет першая газета на тэрыторыі сучаснай Беларусі – “Газета Гродзенска” (на польскай мове). Кнігаведавецтвам у Амстэрдаме заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны ўраджэнец Мсціслаўшчыны І. Капіевіч (1651-1714). Тут ён апынуўся пасля заканчэння Слуцкай кальвінісцкай школы, якую сучаснікі называлі “Слуцкімі Афінамі”. У Амстэрдаме ён пазнаёміўся з маладым Пятром І, калі быў запрошаны ў якасці настаўніка замежных моў для членаў расійскай дэлегацыі. Па даручэнні цара Капіевіч падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Надрукаваў таксама “Граматыку лацінскую і рускую” і “Руковедение в граматыку во славянорускую». Запрошаны ў Маскву, ён выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Разам з запрошанымі Пятром І у Расію галандскімі друкарамі Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянскага шрыфта, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай ў Расіі карты зорнага неба, склаў і выдаў першыя ў Расіі слоўнікі – “Руска-лацінска-нямецкі” і “руска-лацінска-галандскі”. Сярод вядомых вучоных другой паловы ХVІІ – ХVІІІ ст. – Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651) – аўтар кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі” (выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме), якая мела поспех ва ўсёй Еўропе. Ён адным з епршых стварыў праект шматступенчатай ракеты і лічыцца папярэднікам стваральніка тэорыі палётаў у касмічную прастору К. Цыялкоўскага, а таксама вынаходніка касмічных караблёў С. Каралёва. Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728-1808) – вучоны-прыродазнавец, які вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі, рэктар Галоўнай школы ВКЛ. Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяновіч. У манастве Сімяон, 1629-1680). Пасля заканчэння Кіева-Магілянскай калегіі – праваслаўнай установы, паступіў у Віленскі універсітэт. Абставіны жыцця прымусілі С. Полацкага пакінуць Бацькаўшчыну і выехаць у Маскву. Тут у хуткім часе ён стаў настаўнікам дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча, у тым ліку васьмігадовага Пятра І, для якога С. Полацкі надрукаваў у адчыненай ім друкарні “Буквар языка славенска”. Вялікую славу прынёс яму выдвдзены з цудоўнымі гравюрамі вершаваны пераклад “Псалтыри рыфматворнай”, які стаў літаратурнай асновай сотняў музычных твораў. Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Паводле твора С. Полацкага “Рифмологион, или Стихослов” студэнт гэтай акадэміі М. Ламаносаў упершыню знаёміўся з вершаскладаннем. С. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра (1672), у якім частку акцёраў складалі жыхары Беларусі. Яго лічаць першым у Расіі прафесійным пісьменнікам. Сучасныя даследчыкі лічаць С. Полацкага асобай “на мяжы культур” Расіі і Беларусі. Галоўнай справай жыцця ўражэнца Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага (1634-1689) стаў роздум аб чалавеку і яго боскім пачатку. У сваім трактаце “Аб неіснаванні Бога” ён пісаў: “Чалавек – стваральнік бога, а бог – стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі – тварцы багоў, і бог з’яўляецца не сапраўднай існасцю, а стварэннем розуму...”. Ён выказваў думку таксама аб тым, што наша планета – не цэнтр Сусвету, выбраны Богам, а адзін з нямногіх населеных аб’ектаў. Ён быў абезглаўлены і спалены на кастры па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай, а попелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе. У беларускім градстве ў другой палове ХVІІ – ХVІІІ ст. расла цікавасць да мінулага. Напрыклад, ураджэнец Піншчыны Адам Нарушэвіч стварыў “Гісторыю польскага народа” З’явіўся шэраг мемуараў (успамінаў удзельнікаў і відавочцаў падзей). У ХVІІІ ст. цэнтрам развіцця мастацтва становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў – у Ружанах, Агінскіх – у Слоніме, Тызенгаўзаў – у Гродне і інш. Напрыканцы ХVІІІ ст. паныраецца палацава-паркавая архітэктура, звязаная з будаўніцтвам у магнацкіх рэзідэнцыях паркаў са шматлікімі вадаёмамі, каналамі, каменнымі гротамі і г.д. Від парка – “пейзаж” – адыгрываў асноўную ролю пры яго планаванні. Была выкарыстана ідэя французскага асветніка Жан-Жака Русо аб кульце натуральнай прыроды. А. Тызенгаўз запрасіў у Гродна батаніка Жылібера, які стаў стваральнікам Каралеўскага батанічнага парка ў Гродне, а пезней узначаліў Гродзенскую медыцынскую акадэмію. З ХVІ ст. вызначальным стылем у архітэктуры з’яўлялася барока, якому былі ўласцівы манументальнасць, раскоша ва ўбранстве будынкаў, двухвежавы фасад і інш. Паводле праекта польскага архітэктара Я. Глаўбіца ў 1743-1746 гг. быў перабудаваны ў стылі так званага віленскага барока уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку, які значна пацярпеў у гады Паўночнай вайны ад выбуху пораху, пад склад якога быў прыстасаваны расійскімі войскамі царкоўны будынак. Самай яркай з’явай беларускай культуры другой паловы ХVІІІ ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольшую вядомасць набылі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы гаспадыні Нясвіжа пісьменніцы Францішкі Уршулі Радзівіл. Тэатр Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме быў празваны “сядзібай музаў”. Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў. Сам М.К. Агінскі быў высокаадукаваным, адораным чалавекам, прадстаўніком вядомага магнацкага роду. Па просьбе французскага асветніка Дэні Дзідро ён напісаў артыкул пра такі музычны інструмент. Як арфа, для яго “Энцыклапедычнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў”. Сярод асабістых сяброў М.К. Агінскага быў Іозеф Гайдн. У ХVІІІ ст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў, заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. М.К. Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеафаса Агінскага – аўтара славутага паланеза “Развітанне з Радзімай”, актыўнага удзельніка паўстання 1794 г. У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Пры двары польскіх каралёў працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры, палотны якіх сталі своеасаблівай школай для мясцовых мастакоў. Тэма 6: Беларусь у складзе Расійскай Імперыі канец ХVІІІ - пачатак ХІХ ст. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства другая палова ХІХ ст. – люты 1917 г. 1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. 2. Беларусь у вайне 1812 г. 3. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы. 4. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг. 5. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі. 6. Паўстанне 1863 г. і яго сацыяльна-палітычныя вынікі. 7. Культура Беларусі ХІХ ст. 8. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа. 9. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі. 10. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
1. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. 1. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн чалавек. Царскі ўрад адразу ажжыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго ўплыву на далучаных землях. У 1801 г. была праведзена адміністрацыйная рэформа, у выніку якой у Беларусі стваралася два генерал-губернатарства: Беларускае (у яго склад увайшлі Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерніі) і Літоўскае (падзялілася на Гродзенскую, Віленскую і Мінскую губерніі). У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Уступкай царызму мясцовым феадалам з’яўлялася захоўванне на далучаных землях Статута ВКЛ 1588 г. Па загаду Кацярыны ІІ усё насельніцтва Беларусі, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім даравалася права на працягу гэтага часу прадаць сваю нерухомую маёмасць. Землі і маёмасць тых, хто не прысягнуў на вернасць Расійскай імперыі секвестраваліся, г.зн. перадаваліся казне. У выніку канфіскацый і секвестраў, праведзеных у 70 – 90-я гг. ХVІІІ ст., значная колькасць зямель была падаравана асобам, прыбліжаным да царскага прастола. Граф Завадоўскі атрымаў Магілёўскую эканомію (25800 сялян), Пацёмкін – Крычаўскае староства (14 250 сялян), Зорыч – мястэчка Шклоў з ваколіцамі (11 800 сялян), Румянцаў-Задунайскі – Гомельскае староства (больш 11 100 сялян) і г.д. Разам з тым царскі ўрад пачаў праводзіць так званы разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджалі дваранскае званне. Магнаты і шляхта страцілі свае ранейшыя правы выбіраць караля, трымаць свае войскі і крэпасці, права ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія сеймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробная шляхта звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі. Такім чынам, разбор шляхты быў надзейным і ў той жа час завуаліраваным сродкам памяншэння колькасці шляхты, якая ў канцы ХVІІІ ст. складала да 12 % усяго насельніцтва Беларусі – з аднаго боку, а з другога – гэта быў намер нейтралізаваць шляхецкую варожасць. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін з падатковых станаў – сялян або мяшчан. У Беларусі была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Замест ранейшага падымнага падатку (з кожнага двара) уводіўся падушны – з кожнай душы мужчынскага полу. Ад пэўнай колькасці гэтых душ (спачатку ад 200, потым ад 125) вылучаўся адзін чалавек на 25-гадовую службу ў расійскай арміі. Такая павіннасць называлася рэкруцкай. У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Прыватныя гарады і мясцэчкі былі выкуплены ўрадам. З мэтай ажыўлення гандлёва-прамысловай дзейнасці купецтва і павелічэння паступленняў падаткаў у казну за кошт падаткаабкладанняў гарадскіх жыхароў у беларусі паводле ўказа ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аседласці. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. У 1820 г. у Расійскай імперыі была забаронена дзейнасць езуітаў. Таксама абмежавана колькасць касцёлаў у адпаведнасці з колькасцю прыходаў так, каб на 100 хат або на 400 асоб прыпадаў адзін каталіцкі прыход. Уніятаў у масавым парадку прымусова пачалі пераводзіць у праваслаўе. У той жа час было катэгарычна забаронена схіляць у каталіцкую веру праваслаўнае насельніцтва.
Беларусь у вайне 1812 г. 2. Напалеон рыхтаваўся да вайны з Расіяй, якая і пасля паражэння пад Аўстэрліцам у 1807 г. заставалася для яго галоўнай перашкодай на шляху да сусветнага панавання. З польскіх зямель, якія адышлі раней да Прусіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, было створана Княства Варшаўскае на чале з саксонскім курфюрстам. Адабраная ў Прусіі Беластоцкая акруга была далучана да Расіі. Напалеон праяўляў клопат аб Польшчы таму, што яна магла стаць яму плацдармам для нападу на Расію. У лютым 1811 г. А.Чартарыйскі па прапанове цара ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Расіі. Аднак гэта місія поспеху не мела. У канцы – пачатку 1812 г.група ўраджэнцаў Беларусі (М,Агінскі, К.Любецкі і інш.) падрыхтавала праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расіі. Прадугледжвалася асабістае вызваленне з-пад прыгону сялян, стварэнне сваёй арміі. Праект не быў прыняты, а прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ на тэрыторыі Польшчы сфарміравалі корпус пад камандаваннем пляменніка апошняга караля РП князя Ю.Панятоўскага, які ва ўмовах вайны падтрымаў французскі бок. Увогуле Польшча папоўніла армію Напалеона на 60 - 70 тыс. чалавек. Непазбежнасць вайны паміж Францыяй і Расіяй была відавочнай для абодвух бакоў. У чэрвені 1812 г. 600-тысячная французская армія ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Рускія арміі (1-я – генерала М.Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я – генерала П.Баграціёна, штаб – у Ваўкавыску), адступіўшы, аб’ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося. Тут летам 1812 г. праходзілі жорсткія абарончыя баі. У абарончых баях пад Полацкам (мястэчка Клясціцы) вызначыўся адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я.Кульнеў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смяротна паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам (вёска Салтанаўка) значныя сілы французскай арміі скаваў корпус генерала М.Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку. У баях пад мястэчкам Мір вызначылася Надзея Дурава, якая з 1806 г. служыла ў Гродзенскім уланскім палку. У час вайны была ардынарцам (памочнікам) камандуючага рускай арміяй М.Кутузава. У гісторыю яна ўвайшла пад імем “кавалерист-девица”, таму што выдала сябе за мужчыну, каб прыняць удзел у вайне супраць французскіх захопнікаў. Чатырохмесячную асаду вытрымала ў час абарончых баёў Бабруйская крэпасць, за сценамі якой П.Баграціён забяспечыў сваім салдатам неабходны адпачынак. Першы этап будаўніцтва крэпасці завяршыўся якраз напярэдадні вайны 1812 г. З 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Наступленне яго арміі было прыпынена. У гэтых умовах ён прыняў па сутнасці лёсавае рашэнне ісці далей. А наперадзе былі Барадзінская бітва (26 жніўня 1812 г.), захоп Масквы і адступленне з яе. Адносіны насельніцтва Бнларусі да абодвух бакоў не былі адназначныя. Для большасці сялянства і мяшчанства і расійская і французская ўлады з’яўляліся прышлымі, прыгнятальніцкімі, чужымі, і адна і другая прымушалі працаваць на пана і плаціць велізарныя падаткі, а ў час вайны забіралі апошняе. Шляхта Беларусі віталі прыход французаў, паступалі на службу ў напалеонаўскую армію і ў дзяржаўны апарат, падтрымлівалі акупацыйны рэжым з надзеяй на аднаўленне ВКЛ ў складзе Рэчы Паспалітай. 1 ліпеня Напалеон выдаў загад аб арганізацыі ўлады ў Літве і Беларусі, у адпаведнасці з якім у Вільні была ўтворана Часовая ўрадавая камісія на чале з памешчыкам С.Солтанам. Але Напалеон не далучыў Літву і Беларусь да Польшчы, а стварыў для яе асобныя органы кіравання. З 27 жніўня ваенны французскі генерал-губернатар граф П. Гагендорп стаў старшынёй камісіі Часовага ўрада. Расійскае адміністрацыйнае дзяленне было заменена на французскі лад. Тэрыторыя ВКЛ дзялілася на дэпартаменты (Віленскі, Гродзенскі, Мінскі, Беластоцкі). Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці камісіі Часовага ўрада былі забеспячэнне ўсім неабходным французскай арміі і фарміраванне вайсковых адзінак у дапамогу напалеонаўскай арміі. У пачатку вайны сялянства Беларусі звязвала з прыходам французаў надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў была ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыя рэквізіцыі (прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і марадзёрства выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі разгарнуўся партызанскі рух. У пачатку кастрычніка 1812 г. Напалеон аддаў загад аб адступленні з Масквы. Расійская армія прымусіла французаў адступаць на захад па старай, спустошанай Смаленскай дарозе. Баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам (каля вёскі Студзёнкі) у лістападзе 1812 г. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10 частка арміі Напалеона. У Смаргоні, пераапрануўшыся ў мундзір літоўскага улана Напалеон тайна пакінуў армію і ад’ехаў у Парыж. 8 снежня 1812 г. расійскія войскі занялі Гродна. Да Нёмана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. Для арміі Напалеона гэта азначала катастрофу. У Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гарады і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два-тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. сяляне ледзь набіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель. Асаблівую актыўнасць у барацьбе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы пад Полацкам. Частка іх была ўзнагароджана крыжамі і медалямі. Пасля вайны ўз
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 934; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.149.55 (0.014 с.) |