Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма 2: Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.

Поиск

1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.

2. Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.

3. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.

4. Побыт, звычаі і мастацтва першабытных людзей”.

 

1. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў.

1. Упершыню навуковую думку наконт першаснага пранікнення першабытных людзей – неандартальцаў (іх рэшткі ўпершыню знойдзены ў даліне р. Неандэр у Германіі) на тэрыторыю Беларусі ў палеаліце (100-35 тыс. гадоў да н.э.) сфармуляваў у ХІХ ст. Еўдакім Раманаў. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля весак Свяцілавічы, Абідавічы, Клеявічы і Падлужжа. Людзі прыстасаваліся да жыцця ў вельмі халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі, навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывел. Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памершых, ажыццяўлялі калектыўныя работы. У перыяд позняга палеаліту (35-10 тыс. гадоў да н.э.) на тэрыторыі Беларусі з’явіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу – неаантрап, або краманьенец (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньен у Францыі). Гэта была эпоха росквіту родавага ладу. Краманьенцы пачалі рассяляцца на поўдні Беларусі. Самыя старажытныя паселішчы людзей (стаянкі) знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля весак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці. Яны існавалі прыкладна 26-23 тыс. гадоў назад. У той час уся навакольная тэрыторыя была амаль бязлеснай, таму тагачасныя людзі выкарыстоўвалі буйныя косці мамантаў для будаўніцтва жылля. У сярэдзіне жылля знаходзілася вогнішча, абкладзенае каменямі. Зверху жылле пакрывалася шкурамі жывел і нагадвала будан, паглыблены ў зямлю. Асноўнымі заняткамі людзей было збіральніцтва (для гэтага выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні), загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывел з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп’яў), а таксама рыбалоўства (выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі). Старажытны чалавек навучыўся здабываць мед у пчаліным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзікіх пчол і збіраць мед. Гэты занятак называецца бортніцтвам. Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што чалавек браў ад прыроды ўсе ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім, або прысвойваючым. Пасля адыходу апошняга ледавіка (прыкладна 15-11 тыс.гадоў да н.э.) адбылося пацяпленне. Колішняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азерамі, лесамі, была заселена больш дробнымі ляснымі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем (у гэтым ім дапамагаў сабака – першая прыручаная чалавекам жывела), пераходзілі да аседлага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідравальныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцерку, выкарыстоўвалі пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Ужо прыкладна з V-га тыс. да н.э. зараджаюцца ганчарства і ткацтва. Людзі пачалі вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля. Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў шахтах – вертыкальных калодзежах глыбіней 3-5 м, якія знойдзены археолагамі каля паселка Краснасельскі Ваўкавыскага раена. Першым вядомым калектывам людзей стаў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьенцы жылі ўжо родавымі абшчынамі, якія аб’ядноўвалі 50-70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб’ядноўваюцца ў плямены. Вядучую ролю ў старажытным грамацтве адыгрывала жанчына. Яна займалася збіральніцтвам, прыгатаваннем ежы, была захавальніцай хатняга ачага, традыцый калектыву, тых культаў, легенд і міфаў, якія складаліся ў асяроддзі першабытных паляўнічых і збіральнікаў. З ей была звязана будучыня калектыву – нараджэнне і выхаванне патомства (гэты парадак жыцця называюць матрыярхатам). Людзі пачалі прыручаць усе больш жывел, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, свіння стала першай свойскай (хатняй) жывелай. На мяжы каменнага і бронзавага вякоў (2,5 - 1,8 тыс. гадоў да н.э.) адбываецца пераход ад палявання да жывелагадоўлі, ад збіральніцтва да земляробства. Укараненне земляробства і жывелагоўлі як асновы для пастаяннага ўзнаўлення галоўных прадуктаў харчавання і меньшай залежнасці ад прыроды, пераход старажытнага насельніцтва ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі атрымаў у гістарычнай навуцы назву “неалітычнай рэвалюцыі”. Тэрмін уведзены англійскім археолагам Г. Чайлдам (1892-1957). Гэта найбольш глыбокі і значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым, які выклікаў глабальныя перамены ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды, прывеў да істотных змен у сацыяльна-эканамічным ладзе, рэлігійных уяўленнях і дэмаграфічных працэсах. Спачатку земляробства было матычным (асноўнай прыладай працы служыла матыка), а потым – лядна-агнявым (падсечна-агнявым ), або лясным (ляда – неапрацаваная і парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцерках. Для захавання зерня і малака рабілі ўжо пласкадонны гліняны посуд. Жывелагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену матрыярхату прыйшоў патрыярхат.

 

2.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.

Заключным перыядам першабытнай гісторыі стаў жалезны век (у Беларусі пачаўся з VІІІ ст.), які найперш характарызаваўся з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза, вырабам з яго прылад працы і зброі. Ен пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды (VІІ ст. да н.э.). Старажытныя майстры-металургі не маглі атрымаць такой высокай тэмпературы, пры якой плавіцца жалеза. Балотную руду “варылі” ў пячах-домніцах. Такая печ рабілася з гліны і мелу ў папярэчніку 0,5 м. Ля самага дна знаходзіліся адтуліны, куды ўстаўляліся гліняныя трубкі – соплы. У прымітыўную домніцу засыпалі пластамі драўляны вугаль і загадзя раздробленую балотную руду. Вугаль падпальвалі і праз соплы ўдзімалі халоднае “сырое” паветра. Пагэтаму працэс, які адбываўся ў печы, даследчыкі называюць сырадутным. Тэмпература падымалася да 1200 градусаў. Руда страчвала кісларод і ператваралася ў жалеза. Часцінкі яго апускаліся на дно печы, спякаліся і ўтваралі порыстую жалезную масу – крыцу. Калі печ астывала, крыцу даставалі, а потым у кузні награвалі ў горане і плюшчылі цяжкімі молатамі, каб выціснуць рэшткі шлака. Так атрымлівалася даволі якаснае “крычнае” жалеза. На гарадзішчах каля в. Лабеншчына Мінскага, Свідна Лагойскага, Канькі (ур. Цербахунь) Віцебскага раена выяўлены амаль цэлыя печы-домніцы ранняга жалезнага веку. Жалеза амаль цалкам выцесніла камень, медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць выключна для ўпрыгаджэнняў. І ў бронзавым і ў жалезным вяках шырока выкарыстоўваюцца хатнія промыслы: пляценне, ткацтва і прадзене. Ткацкі станок быў вядомы V тыс. гадоў назад. Разнастайныя і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывелагадоўля і падсечна-ворыўнае земляробства (якое змяніла лядна-агнявое) паскорылі гаспадарчае і грамацкае развіцце. Яшчэ больш павялічвалася маемасная няроўнасць паміж родамі і нават асобнымі сем’ямі. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. Паміж асобнымі пляменамі і групамі пляменаў усталеўваюцца культурныя сувязі і абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далекіх краеў – з грэка-рымскага Прычарнамор’я, ад кельтаў Цэнтральнай Еўропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным – рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на Беларусі. Развіцце гаспадаркі садзейнічала ўзнікненню суседска-родавай (позняродавай) абшчыны, раздрабненню вялікіх патрыяльхальных сем’яў (апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было цяпер і сіламі адной невялікай сям’і). Формамі ўласнасці ў абшчыне былі прыватная (сямейная) і калектыўная (абшчынная).

Масавы прыход славян на тэрыторыю Беларусі і канчатковае замацаванне на ей адбылося на мяжы VІ- VІІ стст. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі не было адначасовай з’явай, яно працягвалася на працягу некалькіх стагоддзяў. Славяне пражывалі кампактна толькі на самым поўдні сучаснай Беларусі, у басейне р. Прыпяць. У гэты ж час пачалося пранікненне славян на тэрыторыю балтаў. У VІІІ – ІХ стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на землях балтаў. Вялікімі групоўкамі яны сяліліся на правабярэжжы Дняпра і Бярэзіне, у басейне Сожа. Яны ўступілі ў цесны кантакт з балцкім насельніцтвам, якое пражывала ў гэтых рэгіенах. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходнеславянскія племені – крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх пляменаў. Яны займалі поўнач Беларусі і суседскія раены Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Яны жылі ў вярхоўях рэк – Заходняй Дзвіны, Дняпра і Волгі. Назва “крывічы” рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознаму. Верагодна, змешанае славяна-балцкае паходжанне крывічоў адлюстравана і ў назве гэтай этнічнай супольнасці, бо вельмі блізкае да мовы балтаў. Паводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых – ад імя язычніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова “крэўныя” (блізкія па крыві), ад характара “крывой”, халмістай мясцовасці. Дрыгавічы пражывалі на большай часцы паўднёвай і значнай часцы сярэдняй Беларусі. У “Аповесці мінулых гадоў” гаворыцца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Дрыгавічы, асабліва тыя, якія займалі паўночныя тэрыторыі, шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Назва гэтай этнічнай супольнасці таксама адлюстроўвае славяна-балцкі сінтэз дрыгавічоў. Корань слова, напэўна, балцкі (ад літ. drёgnas – сыры, вільготны). Відавочна, спачатку балты, якія пражывалі ў гэтай мясцовасці, называліся “дрегува” (як літоўцы – “летува”). Славяне, якія прыйшлі пазней, успрынялі гэту назву, дадаўшы толькі славянскае “ічы”. Напэўна, і беларускае слова “дрыгва” мае балцкія карані. Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў. Паводле летапісных даных, яны займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал рассялення радзімічаў – басейн р. Сож. Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма хутчэй за ўсё адлюстроўвае біблейскі светапогляд манаха-летапісца Нестара, чым сапраўдную рэчаіснасць. Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. radimas – знаходжанне), а канчатак славянскі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб’яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гэтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як “княжанні”. У славян VІ – VІІІ стст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі, у іх існавала рабства і гандаль рабамі. Галоўным заняткам было земляробства, асноўнымі прыладамі працы служылі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцей ужывалася саза, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, а не пераварочваўся, як плугам. Вярхоўным уладальнікамзямлі была суседская абшчына. Ворныя землі знаходзіліся ў асабістым уладанні,а лугі, лясы і іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні абшчыннікаў. Паміж членамі абшчыны паступова ўзнікала расслаенне. У славянскім грамадстве VІ – VІІ стст. вылучаюцца тры сацыяльныя групы: племянная знаць, свабодныя абшчыннікі і рабы.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 786; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.125.137 (0.012 с.)