Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Пачатак другой сусветнай вайны і грамадска-палітычнае жыццё на тэрыторыі БеларусіСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
У гісторыі ВАВ Беларусь лічыцца краінай-партызанкай. Сапраўды, адносна колькасці насельніцтва рэспублікі колькасць партызан – тут самая найбольшая. Ды яшчэ афіцыйная савецкая прапаганда стварыла вельмі прыгожы міф, што быццам па закліку камуністычнай партыі ўвесь беларускі народ падняўся на барацьбу за родную савецкую ўладу. Так усё было проста і ёсць чым пахваліцца. А на гэтай баявой традыцыі ўжо выхоўваць трэба маладое пакаленне. Першае. Тэрыторыя Беларусі ідэальна спрыяла партызаншчыне: 1/3 частка пакрыта лясамі, тут знаходзяцца вялікія абшары непраходных для чужынцаў балот. Ёсць дзе схавацца. А па тэрыторыі праходзіць шмат транспартных артэрый, дыверсіі на якіх вельмі балюча раняць акупанта. Другое. Хуткі разгром войск Беларускай ваеннай акругі немцамі фактычна стварыў вадатную кадравую аснову партызанскага руху. Акрамя гэтага, вельмі многія партыйна-камсамольскія і савецкія функцыянеры і актывісты не паспелі эвакуіравацца, а нямецкія карныя органы іх адразу расстрэльвалі. Трэба было ратавацца, а лепш усё ж са зброяй, якая і бараніла, і карміла. Трэцяе. Гэта мэтанакіраваная работа савецкай улады па арганізацыі дыверсійных груп і атрадаў. Першую скрыпку тут ігралі органы бяспекі, разведкі і асабліва дзейнасць НКУС. Яны былі збіральнікамі і ініцыятарамі, і караючай сілай супраць тых, хто хацеў супрацоўнічаць з акупантамі і не спрыяў арганізацыі супраціўлення. Партызанскі рух і беларускае падполле фарміравалася рознымі шляхамі і па розных прычынах. Першыя атрады беларускіх партызан фарміраваліся стыхійна з ваенаслужачых разгромленых часцей Чырвонай арміі, якія не змаглі дагнаць адступаючыя воінскія часці на ўсход. Таксама папаўненне партызанскіх атрадаў ішло за кошт беглых ваеннапалонных з розных канцэнтрацыйных лагераў. Мэтанакіраваны характар партызанскі рух набывае з 1943 года з ліку мясцовага насельніцтва. Арганізаваныя партызанскія атрады і дыверсійныя групы летам і восенню 1941 года за зіму 1941/1942 года ў асноўным былі выкрыты і знішчаны немцамі. Вясной і летам 1942 года колькасць партызан зноў стала расці. Ускорыўся гэты працэс таму, што калі выкрываліся партызанскія групы, то вёскі, дзе спыняліся партызаны, як правіла спальваліся немцамі, часта разам з жыхарамі. Людзі сталі ратавацца ў лесе, яны папаўнялі ўцалелыя атрады і стваралі новыя. Так, у студзені 1942 года, па некаторых даных, у Беларусі было не больш 3 тысячы партызан, то восенню – 50 тысяч байцоў. Вялікае значэнне ў развіцці партызанскай барацьбы набыло стварэнне ў маі 1942 года Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П.Панамарэнкам, а затым у верасні гэтага ж года яго тэрытарыяльнага аддзела – Беларускага штаба (БШПР) на чале з П.Калініным. ЦШПР вырашаў многія праблемы па стварэнню новых партызанскіх атрадаў, падрыхтоўваў для іх кадры спецыялістаў партызанскай барацьбы, забяспечваў пры дапамозе транспартнай авіацыі зброяй, баепрыпасамі, медыкаментамі, сувяззю і прапагандысцкімі сродкамі. Праз штаб ішла каардынацыя партызанскіх дзеянняў з Чырвонай Арміяй. Усяго ў партызанскім руху на Беларусі па афіцыйных даных ЦШПР прынялі ўдзел 373.492 чалавекі 70-ці нацыянальнасцей, беларусы складалі 71,1%. Партызаны аб'яднаны ў 1.255 атрадаў, большасць якіх уваходзіла ў 213 брыгад. У сваю чаргу некаторыя брыгады былі аб'яднаны ў партызанскія злучэнні. Імі камандавалі выдатныя арганізатары Ц.Бумажкоў, В.Корж, К.Заслонаў. М.Шмыроў, П.Машэраў, В.Казлоў, Ф.Паўлоўскі. Трэба адзначыць, што партызанскі рух на Беларусі інтэнсіўна разіваўся пераважна на Ўсходняй яе частцы, а на Захадзе да сярэдзіны 1943 года быў вельмі слабы. Патрабаваліся спецыяльныя рашэнні ЦК КП(б)Б і БШПР аб перадыслакацыі многіх атрадаў і брыгад у Заходнюю Беларусь. А тут ішло развіццё польскага партызанства пад назваю "Армія Краёва", якая кіравалася лонданскім польскім урадам. Мэтай гэтага нацыяналістычнага руху было аднаўленне Польшчы ў межах 1939 года. Акаўцы, або як іх называла мясцовае насельніцтва "белыя партызаны", лічылі сваімі ворагамі як немцаў, так і савецкіх партызан. Паміж савецкімі і польскімі партызанамі адбываліся нават крывавыя баі. Неацэннае значэнне ў антыфашысцкай барацьбе мела падпольнае змаганне. Падпольныя групы і арганізацыі ў 1944 годзе былі амаль у кожным беларускім горадзе. Гісторыкі лічаць, што іх было не менш за 70 тысяч чалавек. Яны рабілі дыверсіі, сабатаж, вялі антыфашысцкую прапаганду і агітацыю, збіралі разведданыя для партызан і Чырвонай Арміі. А мінскія падпольшчыкі нават выдавалі газету "Звязда". 21. Беларуская эміграцыя ў 1939 – 1941 гг. Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні другой сусветнай вайны, пачатак яе і захоп Германіяй Польшчы, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР абумовілі актывізацыю палітычнага жыцця беларускай эміграцыі ў заходнееўрапейскіх краінах. Да таго ж яна папоўнілася палітычнымі дзеячамі, якія прыехалі з Заходняй Беларусі, калі на яе тэрыторыю ўвайшлі савецкія войскі. У выніку ваенных дзеянняў супраць Польшчы ў нямецкім палоне аказалася 70 тыс. беларусаў, якія ваявалі ў складзе польскага войска. У сувязі з гэтымі акалічнасцямі павялічылася цікавасць нямецкіх улад да беларускага пытання. У лістападзе 1939 г. створана Беларускае прадстаўніцтва пры міністэрстве ўнутраных спраў Германіі. 3 лета 1940 г. у Берліне пачаў дзейнічаць на грамадскай аснове Беларускі камітэт самапомачы, а пазней яго філіі былі арганізаваны ў Варшаве, Празе, Лодзі, Вене, іншых акупаваных немцамі гарадах. Газета «Раніца», якая выходзіла ў Берліне на беларускай мове, імкнулася гуртаваць эміграцыю вакол берлінскага цэнтра. Адпаведныя нямецкія службы рабілі захады для выкарыстання ў сваіх мэтах пэўнай часткі беларускай эміграцыі, якая звязвала свае надзеі з ажыццяўленнем нацыянальнакультурнай аўтаноміі пад пратэктаратам Германіі і нават з будаўніцтвам незалежнай беларускай дзяржавы. У Лацінскай Амерыцы, дзе пражывала каля 350 тыс. беларусаў, найболей арганізаванай была дыяспара ў Аргентыне. У 1939 г. беларускія культурна-асветніцкія арганізацыі аб'ядналіся ў Федэрацыю беларускіх грамадстваў, дзейнасць якой вызначалася прасавецкімі настроямі і арыентацыяй на рускую культуру. Шматлікія заходнебеларускія перасяленцы далучаліся да прафзвязнага руху і Кампартыі Аргентыны. У канцы 20-х гадоў быў створаны Звяз украінскіх і беларускіх працоўных арганізацый Аргентыны. воплотивший волю ўкраінскіх і беларускіх эмігрантаў да арганізацыйнага згуртавання (у 1934 г. ён налічаў 3 тыс. чальцоў). Аднак супрацьстаянне ўкраінскіх нацыянал-камуністаў і беларускіх камуністаў-касмапалітаў і ганенні ўлад у сувязі з политиза-цией звяза ў прасавецкім кірунку прывялі да развалу гэтага аб'яднання (12). Беларуска-украінскі звяз дзейнічаў і ў Бразіліі. У ЗША у сувязі з прэзідэнцкай кампаніяй 1936 г. быў створаны Беларуска-Украінскі рэспубліканскі клуб. У Амерыцы значная частка беларускіх эмігрантаў патрапіла пад уплыў рускіх і польскіх арганізацый альбо далучылася да ўкраінскіх. Напрыклад, выхадцы з Заходняй Беларусі складалі большасць створаных у 30-е гады ў Канадзе рускіх клубаў, аб'яднаных у 1942 г. у Федэрацыю рускіх канадцаў. Другая сусветная вайна і нямецкая акупацыя Беларусі паглыбілі палітычнае размежаванне ў асяроддзі беларускай эміграцыі. Адна яе частка арыентавалася на Нямеччыну, спадзяючыся выступіць у ролі прадстаўнікоў беларускага народа і палітычных партнёраў рэйха пасля разгрому СССР. Высілкамі прогермански наладжаных палітыкаў у лістападзе 1939 г. у Берліне было адчынена Беларускае прадстаўніцтва, а 19 чэрвеня 1941 г. тамака жа быў створаны Беларускі нацыянальны цэнтр, які збіраўся абвясціць сябе часавым урадам пасля акупацыі Беларусі (13). Дзясяткі ўплывовых прадстаўнікоў палітычнай эміграцыі ўлучыліся ў нацыянальны рух на акупаванай тэрыторыі, частка з іх увайшла ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) - дарадчага органа і цэнтральнай інстанцыі беларускай адміністрацыі на акупаванай тэрыторыі Беларусі. У пачатковы перыяд вайны ў эміграцыі выявілася і арыентацыя на заходніх саюзнікаў. Лідэры створанай улетку 1940 г. у Варшаве Партыі беларускіх нацыяналістаў (Янка Станкевіч, Вацлаў Іваноўскі), прадбачачы перамогу дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, спадзяваліся з іх дапамогай вырашыць пытанне аб незалежнасці Беларусі. У. Іваноўскі, стаўшы бургамістрам Менска, як і бургамістр Віцебску Ўладзімір Родько, захоўваў у таямніцы ад гітлераўцаў свае празаходнія сімпатыі. 22. “Калабарацыянізм” на тэрыторыі Беларусі ў 1941 – 1944 гг. Беларускі калабарацыянізм — прынятае ў савецкай і расійскай гістарыяграфіі абазначэнне палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і ваеннага супрацоўніцтва з акупацыйнымі нямецкімі ўладамі ў час Вялікай айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Па характару дзейнасці можна вызначыць тры асноўныя плыні калабарацыянізму на тэрыторыі Беларусі: палітычны (грамадска-палітычны), ваенны і эканамічны (гаспадарчы). У пачатковы перыяд вайны развіццё палітычнай і ваеннай калабарацыі ажыццяўлялася нязначнымі тэмпамі, што тлумачыцца поспехамі немцаў на фронце і адсутнасцю для іх неабходнасці развіцця калабарацыйных структур. Нямецкае кіраўніцтва спадзявалася на хуткую перамогу ў вайне і скептычна ўспрымала здольнасці беларускага насельніцтва да нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва з прычыны слабасці этнічнай самасвядомасці. Дзейнасць калабарацыяністаў у гэты перыяд зводзілася ў асноўным да працы непалітычных структур, найбуйнейшай з якіх з'яўлялася Беларуская народная самапомач, створаная 22 кастрычніка 1941 года, мэтай якой абвяшчаўся клопат аб ахове здароўя, пытаннях адукацыі і культуры. Пры дапамозе беларускіх калабарацыяністаў нямецкія ўлады спрабавалі выкарыстаць у сваіх мэтах навуковыя кадры, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі. У чэрвені 1942 года імі было створана «Беларускае навуковае таварыства». Яго ганаровым прэзідэнтам стаў гаўляйтар Беларусі Вільгельм Кубэ. Аднак беларускія навукоўцы байкатавалі працу таварыства, і яно існавала толькі на паперы. Таксама былі створаныя іншыя непалітычныя калабарацыйныя структуры («Жаночая ліга», прафсаюзы і інш.). Разам з тым, спробы стварэння беларускага Вольнага корпуса самаабароны былі няўдалымі праз моцнае супрацьдзеянне ваенных уладаў і СС. Стварэнне яго было абвешчана ў чэрвені 1942 года ў колькасці 3 дывізій. Створана было, аднак, каля 20 батальёнаў, якія так і не вырашыліся ўзброіць, а ўжо ўвесну 1943 года быў распушчаны. Няўдалай апынулася таксама спроба стварэння беларускай аўтакефаліі з мэтай адрыву беларускіх вернікаў ад Маскоўскага Патрыярхата. Абставіны, якія склаліся да 1943 года, прымусіла нямецкае камандаванне перагледзець сваё стаўленне да калабарацыйнага руху. У значнай ступені гэта адбылося дзякуючы высілкам міністра ўсходніх акупаваных тэрыторый А. Розенберга, які з'яўляўся прыхільнікам стварэння калабарацыйных адміністрацый. 22 чэрвеня 1943 г. быў фармальна створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які фактычна існаваў з 1942 г. З ініцыятывы Кубэ 27 чэрвеня 1943 г. было абвешчана стварэнне Рады даверу пры Генеральным камісарыяце «Беларусь». Гэты орган уяўляў сабой адміністрацыйную камісію, адзінай задачай якой была адпрацоўка і прадстаўленне акупацыйным уладам пажаданняў і прапаноў ад насельніцтва. 21 снежня 1943 г. замест Рады даверу з ініцыятывы К. Готберга (які стаў Генеральным камісарам пасля забойства партызанамі Кубэ) была створаная Беларуская цэнтральная рада (БЦР), прэзідэнтам якой прызначаны начальнік управы Мінскай акругі Р. Астроўскі (1887—1976). Дзейнасць Рады не была эфектыўнай, паколькі Рада не мела рэальнай палітычнай улады (толькі ў пытаннях сацыяльнай апекі, культуры і адукацыі мела права на адносна самастойныя рашэнні), а яе члены прытрымліваліся розных поглядаў на будучыню Беларусі і часцяком не ведалі мясцовых рэалій. Рада ўскосна была звязана з ваеннымі злачынствамі — у прыватнасці, з ажыццяўленнем этнічных чыстак супраць польскага насельніцтва. У акупаванай Беларусі выдавалася мноства калабарацыйных газет і часопісаў: «Беларуская газета», «Пагоня», «Bielaruski holas», «Новыя шлях» і т. д. Гэтыя выданні вялі антысеміцкую, антысавецкую і прафашысцкую прапаганду. У адмысловым артыкуле, апублікаваным 25 верасня 1943 года пасля знішчэння Кубэ ў «Беларускай газеце». 27 чэрвеня 1944 года ў Мінску быў праведзены Другі Усебеларускі кангрэс, у якім прынялі ўдзел большасць актыўных лідараў калабарацыяністаў. Кангрэс праходзіў ва ўмовах набліжэння да Мінска Чырвонай Арміі, якая праводзіла буйную наступальную аперацыю ў Беларусі. На кангрэсе было прынята рашэнне, што БЦР з'яўляецца адзіным законным урадам Беларусі, а таксама была выказана ўсебаковая падтрымка Германіі. Былі таксама распрацаваныя планы антысавецкіх дыверсійных і партызанскіх аперацый на Беларусі, у выпадку поўнага адступлення нямецкіх войскаў з яе тэрыторыі. Адразу пасля правядзення II Усебеларускага кангрэса пачалася эвакуацыя кіраўніцтва і калабарацыйных фарміраванняў у Германію, дзе яны працягнулі сваю дзейнасць. У ліпені—жніўні 1944 г. у распараджэнне БЦР быў перададзены цэнтр падрыхтоўкі абвера ў Дальвіцы (Усходняя Прусія), які атрымаў вялікае папаўненне з эвакуіраваных батальёнаў БКА. У першых лічбах красавіка 1945 г. было дасягнута пагадненне з прадстаўнікамі спецслужбаў Трэцяга Рэйху пад кіраўніцтвам штурмбаннфюрара СС Ота Скарцэні аб разгортванні на базе гэтага цэнтра адмысловага батальёна «Дальвіц» колькасцю да 700—800 чалавек. Акрамя таго, па загадзе рэйхсфюрара СС Гімлера была створаная новая 30-я дывізія войскаў СС (Беларуская № 1), якая называлася таксама штурмавой брыгадай СС «Беларусь». Актыўны ўдзел у фарміраванні гэтых падраздзяленняў браў Язэп Сажыч (які стаў у 1982 годзе шостым прэзідэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі), які перадаў у брыгаду СС 101 падрыхтаванага ім курсанта школы малодшых афіцэраў. 30 красавіка 1945 года дывізія здалася амерыканскім войскам. Пасля завяршэння вайны большасць кіраўнікоў калабарацыйнага руху пераехалі ў ЗША (у тым ліку, Радаслаў Астроўскі), краіны Заходняй Еўропы і Аўстралію, дзе стварылі беларускія нацыянальныя арганізацыі або ўліліся ў шэрагі існых, якія выкарыстоўваліся для барацьбы з СССР. Ёсць звесткі пра супрацоўніцтва некаторых прадстаўнікоў беларускага руху з ЦРУ, якое арганізоўвала антысавецкія дыверсійныя атрады, у якіх удзельнічалі і некаторыя былыя калабарацыяністы, напрыклад Міхал Вітушка або Янка Філістовіч.
23. Антысавецкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1944 – 1956 гг. Асноўнымі прычынамі з’яўлення беларускага пасляваеннага антысавецкага руху былі: 1. Досвед папярэдняй савецкай акупацыі, якая паказала сутнасць бальшавізму і ягонай палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, рэлігійнай палітыкі; 2. Узніклы падчас нямецкай акупацыі беларускі нацыянальны рух вырашыў супраціўляцца і бальшавікам (такія самыя рашэнні прынялі польскі і ўкраінскі рухі, у шэрагах якіх былі тысячы беларусаў); 3. Спадзяванне (асабліва ў Заходняй Беларусі) на дапамогу Захаду ў барацьбе беларускага народу за дзяржаўную незалежнасць; 4. Тэрор савецкіх карных органаў супраць мірнага насельніцтва ў першыя пасляваенныя гады, прымусовая калектывізацыя і “раскулачваньне” сялянства, што выклікала людзей, даведзеных да адчаю, узняцца супраць улады. Гэта быў галоўны фактар, што забяспечыў масавасць узброенага руху. Масавыя рэпрэсіі і свавольства бальшавіцкіх органаў улады падштурхнулі людзей да узброенага супраціву. Пасля 1945 году менавіта ўцекачы ад арыштаў і дэпартацый стабільна “падсілкоўвалі” беларускі антысавецкі рух; 5. Зыход у лес дзесяткаў тысяч мужчын, якія альбо пазбягалі арышту “за супрацу з нямецкімі акупантамі”, альбо пазбягалі мабілізацыі ў Чырвоную Армію; 6. Патрыятызм, жаданне змагацца за волю і незалежнасць Бацькаўшчыны. Беларускі ўзброены рух не быў аднародным і не меў адзінага кіраўніцтва. Арганізацыйна ён афармляўся ў 1944—1945 гг. У гэты час на нелегальным становішчы знаходзіліся дзесяткі тысяч чалавек, якія імкнуліся пазбегнуць мабілізацыі ў Чырвоную Армію, а таксама тыя, хто падчас нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі або служыў у беларускіх вайсковых фармацыях. Будучы антыбальшавіцкі партызанскі рух пачаў рыхтавацца беларускімі нацыяналістамі яшчэ падчас нямецкай акупацыі. Гэтая падрыхтоўка ішла двума шляхамі: легальным і нелегальным. Нелегальная падрыхтоўка ўключала ў сябе стварэнне структураў Беларускай Незалежніцкай Партыі і партызанскіх аддзелаў. Партызанскія аддзелы, як правіла, складаліся з людзей, якія пастаянна знаходзіліся ў лесе, і тых, хто легальна жыў у гарадах і вёсках, але спрыяў ці нават і ўдзельнічаў у партызанскіх акцыях. Звычайна партызаны, асабліва пасля 1947 г., праводзілі дывэрсіі і тэрарыстычныя акты напярэдадні або падчас савецкіх дзяржаўных святаў і палітычных мерапрыемстваў: рабіліся напады на выбарчыя ўчасткі, сельсаветы, знішчалася дакумэнтацы, ужываўся тэрор супраць савецкіх і партыйных актывістаў, супрацоўнікаў міліцыі і дзяржбяспекі, вайскоўцаў. Здзейсняліся дывэрсіі на чыгунцы: чыгунку падрывалі, рабіліся напады на таварныя цягнікі з мэтай іх знішчэння або завалодання грузамі, падрываліся масты. Яшчэ у 1944 г. на аснове уз’яднання у адну арганізацыю Беларускай Незалежніцкай Партыі і Беларускай самаабароны была створана партызанская арганізацыя беларускіх нацыяналістаў – беларуская вызваленчая армія. Узначальвалася Міхалам Вітушкай. Цесна супрацоўнічала з Украінскай паўстанчай арміяй, таксама супрацоўнічала з Арміяй Людовай і нават з амерыканскай разведкай ЦРУ. У адрозненне ад УПА, належыла больш не на стацыянарныя ваенізаваныя атрады, а на падпольшчыкаў. Дзейнічала да 1955 г. Іншы накірунак беларускага антысавецкага пасляваеннага руху – стварэнне моладзевых, студэнцкіх падпольных арганізацый. У 1946—1949 гг. органы НКУС выявілі больш за дзесяць нелегальных груп у асяроддзі гімназічнай і студэнцкай моладзі. Не вядома, аднак, ці служба бяспекі не была ініцыятарам паўстання некаторых маладзёжных антысавецкіх арганізацый, якія мелі прыцягнуць усіх патэнцыяльных праціўнікаў сталінізму і аблягчыць НКУС іх ліквідацыю. Вясной 1946 г. у Слоніме заснавалася падпольная арганізацыя з назвай «Чайка». Падпольшчыкі наладзілі супрацоўніцтва з групай слухачоў Баранавіцкага педагагічнага інстытута. Да нелегальнай дзейнасці ўключылася многа асоб з розных асяроддзяў і мястэчак заходняй Беларусі. Мэтай арганізацыі было змаганне за захаванне нацыянальных свабод, абарона беларускай культуры і мовы, а таксама папулярызацыя гісторыі Беларусі ў якасці канкурэнцыі для савецкай міфалогіі. Нефармальныя групы ўзніклі таксама ў Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме, Ганцавіцкім педагагічным вучылішчы. У жніўні 1947 г. арыштаваны былі некалькі дзесяткаў асоб з гэтых цэнтраў і абвінавачаны ў прыналежнасці да арганізацыі з назвай Цэнтр беларускага вызвольнага руху, які меў весці беларускую нацыяналістычную прапаганду і рыхтаваць кадры для тэрарыстычных фарміраванняў. Не вядома ці ў сапраўднасці такая арганізацыя існавала, але за прыналежнасць да яе Мінскі ваенны суд прыгаварыў на шматгадовае зняволенне ў канцэнтрацыйных лагерах 29 чалавек. На пачатку лютага савецкая дзяржбяспека арыштавала 33 слухачоў Глыбоцкага педагагічнага вучылішча, абвінаваціўшы іх у прыналежнасці да Саюза беларускіх патрыётаў. Арганізацыя гэтая існавала са студзеня 1946 г. і займалася прапагандаваннем патрыятычных ідэй сярод моладзі. 20 чэрвеня Мінскі ваенны суд прыгаварыў арыштаваных да шматгадовага турэмнага зняволення. Большасць асуджаных атрымала па 25 гадоў турмы. Падобныя арганізацыі ў маладзёжным асяроддзі функцыянеры НКУС выявілі восенню 1947 г. у Полацку, Маладзечне, Пінску і Мінску. Ваенныя суды ў прынцыпе не выносілі меншых прыгавораў чым 5 гадоў у працоўных калоніях. Для айчыннай гістарыяграфіі такой праблемы, як антысавецкі ўзброены рух, наогул не існавала. Фактычна, не існуе яе і цяпер. Афіцыйная прапаганда прытрымлівалася пазіцыі, што ў нашай краіне арганізаванага і масавага антысавецкага супраціву не было, што «мелі месца толькі асобныя варожыя праяўленні», якія здзяйснялі «фашысцкія недабіткі». Канешне, пасля вайны у БССР існавала праблема звычайнага бандытызму, але запісваць у бандыты усіх беларускіх нацыяналістаў нельга. У пасляваенныя гады у БССР захоўвалася тая палітычная сістэма, якая склалася ў 20 – 30-я гг. І была замацавана Канстытуцыяй 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым заставаўся таталітарным. Экстрэмальныя ваенныя ўмовы запатрабавалі максімальнага напружання сіл, цеснага яднання з народам, мабілізацыі яго на самаадданую барацьбу. Аднак вайна не змяніла прыроду сталінскага рэжыму. У яго аснове ляжала жорсткая цэнтралізацыя ўсіх бакоў жыцця, неймавернае разрастанне культу асобы, непрымірымыя адносіны да ўсяго нацыянальнага, праследаванне іншадумства, рэпрэсіі і інш. Для пасляваеннага часу характэрна кансервацыя таталітарнай сістэмы ва ўсіх яе асноўных кампанентах. Беларускі народ спаўна зведаў як ваеннае ліхалецце, так і пасляваенную разруху, аўтарытарныя формы і метады кіравання грамадствам, самаадданую працу па аднаўленню гаспадаркі. Разам з мабілізацыяй народа на стваральную працу, скіраваыую на аднаўленне гаспадаркі, грамадскага і культурнага жыцця, шырока практыкаваліся метады адміністрацыйнага прымусу. Яны спалучаліся з шырокай падазронасцю, недаверам да людзей, праследаваннем тых, у каго думкі, а тым больш дзеянні не супадалі з афіцыйнай палітыкай. Гэта спалучэнне намаганняў у стваральнай працы з прымяненнем жорсткіх прымусовых метадаў у дасягненні пастаўленых задач характарызуе сталінскія таталітарныя парадкі ў пасляваенны перыяд. Застаючыся важным звяном таталітарнай сістэмы, БССР з'яўлялася адным з тых рэгіёнаў, дзе яе функцыяніраванне набыло найбольш выразныя рысы. 24. “Нонканфармізм” у Беларусі ў 1953 – 1985 гг. З пункту гледжання стылістыкі паказ гэтай палітры не такая ўжо і простая задача – на агульным фоне пэўнай дынамікі сярэдзіны 1950-х – сярэдзіны 1980-х гадоў, адноснага дабрабыту і самаўпэўненасці жыхароў БССР у паспяховасці іхняга краю, мы знойдзем не так ужо і шмат рэзкіх колераў, якія б дазвалялі рабіць выразныя акцэнты, падзяліўшы савецкае паслясталінскае грамадства БССР на шматколькасныя групы герояў і антыгерояў. Хутчэй тут можна прыкласці метад італьянскага гісторыка Джузэпе Бофа, які, характарызуючы палітычную і культурную панараму СССР 1960-х гадоў, уяўляў сабе відовішча не яўнага супрацьстаяння паміж так званым “афіцыйным” светам і светам “падпольным”, але бачыў хутчэй “размытую карціну”, дзе паміж скрайнімі кропкамі не вельмі выразнага спектра можна знайсці цэлую гаму прамежкавых пазіцый. І гэтыя пазіцыі часам цяжка вызначыць, бо яны даволі размытыя. Але калі з агульнасацыялагічнага ўзроўню мы “сыходзім” на ўзровень асобаў і ідэй, то бачым ужо разнастайную карціну грамадства БССР – за маскамі, на якіх былі намаляваны аднадушнасць і аднастайнасць, хаваліся асабістыя драмы ды ідэйныя дыскусіі, надломленыя характары і сапсаваныя кар’еры, вымушаныя канфармісцкія крокі і прага пазітыўнай працы. Хто не гатовы гэтага зразумець, той будзе і надалей тыражаваць акадэмічныя стэрэатыпы пра негістарычнасць грамадства БССР. Перакручаныя да анекдоту ўяўленні адносяцца ўжо да пачатковай даты, адкуль вядзе адлік храналогія нашага Даведніка: «Смерць Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) выклікала шчырую роспач мільёнаў жыхароў Беларусі. Па рэспубліцы пракацілася хваля жалобных мітынгаў. Сотні тысяч людзей рушылі ў напрамку Масквы, каб развітацца з чалавекам, які пры жыцці стварыў легенду пра самога сябе. Ад жалю па Сталіне плакалі нават ахвяры ягоных рэпрэсій». Цяжка ўявіць, каб хаця б сотня чалавек без афіцыйнага прызначэння магла патрапіць у тыя дні ў Маскву, якая на нейкі час стала практычна закрытым горадам, узятым у аблогу войскамі МГБ. Няма патрэбы ствараць міф пра шырокі антытаталітарны рух ў Савецкай Беларусі 1953—1985 гадоў, але такімі ж неадэкватнымі з’яўляюцца ўяўленні пра суцэльную апатыю беларускага грамадства і, адпаведна, пра адсутнасць унутраных ментальных рэсурсаў для самаразвіцця. Праблема тут у культурных кодах прачытання сітуацыі. У 1953 годзе паволе артыкула “антысавецая агітацыя і прапаганда” (72-а Крымінальнага Кодэксу БССР) было асуджана 10 чалавек. У 1954 такіх асуджаных было 3, у 1955 – 2, у 1956 – 2 (гл. Графік змены колькасці асуджаных паводле артыкула “антысавецкая прапаганда і агітацыя” ў БССР і беларусаў у СССР). Частка з асуджаных у 1953 годзе панеслі пакаранне за выказванне задавальнення з нагоды канца тырана. Вольга Лапаціна казала на вясковай вечарынцы: “Сталін наш вораг, ён памёр”. Алена Скрабель пасля вясковага мітынгу жалобы па Сталіну запыталася: “Што ён мне зрабіў добрага, ён жа мне не родны бацька”. Аршанскі чыгуначнік В. Кузняцоў заявіў: “Нарэшце, дачакаўся!” У 1956 годзе у рэстарацыі станцыі Магілёў Я. Дзямідаў называў Леніна “шалёным дурнем”, Сталіна – злодзеем. Фенаменальным па колькасці асуджаных быў 1957 год – 48 чалавек. Некаторыя сталі палітычнымі вязнямі, бо сапраўды мелі прасталінскія сімпатыі і не ўхвалялі антыкультаўскай рыторыкі Мікіты Хрушчова (напрыклад, П. П. Гарын, асуджаны ў 1956). Але Першага сакратара ЦК КПСС сяляне крытыкавалі ў тыя гады найперш за палітыку абмежавання прыватнага сектару на вёсцы. І. Пятроў заявіў: “Хрушчоў па радыё вучыць адбіраць у калгаснікаў кароў, але мы кароў не аддамо!” Усе гэтыя выказванні прагучалі ў побытавых сітуацыях, калі мелася нейкае кола слухачоў – на чыгуначнай станцыі, у вясковым клубе, нават у лазні. Агучваліся думкі, якія былі ўласцівыя многім людзям, злачынства ж заключалася ў тым, што той ці іншы канкрэтны чалавек іх прамовіў. Такую рэпрэзентатыўнасць думак і іх штодзённае гучанне можна акрэсліць як “галасы з хору”, заўважаныя таму, што вылучаюцца. Паўсядзённасць толькі на першы погляд падаецца светам “непарушнай” рэчаіснасці. Але ў яе нетрах выпрацоўваюцца культурныя клішэ, якія пратуберанцамі выкідваюцца ў сацыяльнае наваколле. Аналіз сацыяльнай дынамікі з пункту погляду паўсядзённасці і “галасоў з хору” дазваляе адчуць, як за маналагізмам ідэалагічных і палітычных рашэнняў паўстае плюралізм малых жыццёвых выбараў, вайна каштоўнасцяў, сімвалічныя гульні. Аналіз гэтага, не самага відавочнага пласта свядомасці, дае магчымасць пазбегнуць небяспекі замены разгляду праблемаў паўсядзённасці даследаваннем функцыянавання дзяржавы. Апроч праяваў індывідуальнага незадавальнення, якое выплёсквалася ў паўсядзённых сітуацыях, асобна вылучаецца ідэйны нонканфармізм. У тым жа 1957 годзе адбыліся судовыя працэсы над крытыкамі камунiстычнай нацыянальнай палiтыкi Браніславам Ржэўскім і братамі Лявонам ды Міхасём Белымі. Усё ж дыскусія ў кіруючых колах КПСС, вынесеная на публічнае азнаямленне, паўплывала на ўзнікненне думкі, што легальнымі сродкамі звароту да ўладаў, альбо пашырэннем рукапісных матэрыялаў можна ўздзейнічаць на выпрацоўку ўнутранай дзяржаўнай палітыкі. Вось у гэтым палягае спецыфіка эпохі “адлігі”. З 1958 па 1961 назіралася падзенне колькасці “антысавецкіх” судовых працэсаў, пакуль у 1963 не наступіў яшчэ адзін максімум колькасці асуджаных – 13 чалавек. Гэты год адметны працэсам над “групай Ханжанкова”, якая рыхтавалася да падрыву менскага глушака (“Радыёстанцыі № 3”). Сімвалічна, што сёння антэна побач з касцёлам Св. Тройцы (Св. Роха), якая некалі глушыла заходнія радыёстанцыі, цяпер належыць кампаніі “Белсел” і займаецца не перашкодамі камунікацый, а забеспячэннем мабільнай сувязі ў рамках праекту “Дыялог”. Інфармацыйны аспект у 1960—1970-х гадах набывае ўсё большую значнасць як у гісторыі нонканфармізму, так і ў дзейнасці рэпрэсіўных органаў. Увогуле, 1960-я стварылі палемічную сістэму, якая перажыла сваю эпоху і аказала ўплыў на далейшае развіццё грамадскай думкі. Гістарыяграфічная дыскусія, што ўспыхнула ў 1966 годзе вакол рэцэнзіі М. Прашковіча на кнігу А. Коршунава пра Афанасія Філіповіча, стала ў гэтым сэнсе паказальнай. Высвятляецца, што многія тэмы, агучаныя тады, горача прадыскутаваныя ў другой палове 1980-х і праз усе 1990-я, так і засталіся актуальнымі для беларускай гістарыяграфіі. Праблемы этнакультурнай прыроды Вялікага Княства Літоўскага, царкоўнай уніі 1569 г., ролі Рэчы Паспалітай у гісторыі Беларусі, адносінаў з Расіяй у XVII—XVIII cт. па-ранейшаму падзяляюць гісторыкаў, і падзел тут праходзіць паводле палітычных сімпатыяў. 1960-я сталі таксама гадамі ўзнікнення студэнцкіх дыскусійных гурткоў, найперш, у БДУ. У кастрычніку 1963 года быў выкрыты адзін такі гурток з 13 студэнтаў, якія на сваіх сходах абмяркоўвалі нацыянальную палітыку ў СССР[6]. У кастрычніку 1968 года студэнты філалагічнага факультэта накіравалі калектыўны пiсьмовы зварот у ЦК КПБ з патрабаваннем выкладання на беларускай мове. Зварот расцэнены як нацыяналiстычны, а яго iнiцыятары Алесь Разанаў i Вiктар Ярац былі выключаны з унiверсiтэту. Менавіта ў 1965 публікуецца аповесць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць», і беларускае прыгожае пісьменства зноў аказваецца ў цэнтры ідэйных дыскусій. Ці не найбольш класічным “шасцідзесятнікам” застаўся Аляксей Карпюк, чый выступ 13 мая 1966 году на V з’ездзе Саюзу пісьменнікаў БССР супраць цэнзурных абмежаванняў стаў легендарнай падзеяй. І надалей гарадзенскі літаратар выкарыстоўваў любую публічную нагоду для агучвання сваіх поглядаў, якія так кантраставалі з афіцыйнымі заявамі партыйных і дзяржаўных функцыянераў. Назіраецца стабілізацыя статыстыкі “антысавекіх” працэсаў, “звыклымі” для Беларусі становяцца 2—3 асуджаных у год, у 1982—1987 гадах асуджалі толькі па 1 чалавеку, а ў 1965—1967, 1974—1978 і 1981 гадах не адбылося ніводнага працэсу. Першы “нерэпрэсіўны” перыяд (1965—1967) звязаны са зменамі вярхоўнай улады ў СССР і БССР, калі ў маскоўскім Крамлі Леанід Брэжнеў заступіў Мікіту Хрушчова, а ў Менску замест Першага сакратара ЦК КПБ Кірылы Мазурава быў прызначаны Пётра Машэраў. Грамадства знаходзілася ў чаканні, новай уладзе патрэбны быў перыяд стабілізацыі ды ўнутранага ўладкавання, каб “антысавецкая” праблематыка зноў стала актуальнай. “Паўза” 1974—1978 гадоў не да канца зразумелая. Папярэдні 1973 год быў адзначаны даволі вялікай актыўнасцю органаў КГБ – па трох следчых справах праходзілі 5 чалавек (2 справы былі калектыўныя). Але ж 1972—1973 гады, напрыклад для Украіны, вызначаюцца як перыяд “генеральнага пагрому” іншадумцаў. Паводле неафіцыйных звестак, 30 снежня 1971 году ў Маскве адбылося пасяджэнне Палітбюро ЦК КПСС, якое ўхваліла рашэнне пра пачатак агульнасаюзнай акцыі супраць самвыдату. Асабліва маштабнымі дзеянні КГБ былі ва Ўкраіне, і звязна гэта, відаць, з мясцовай кадравай спецыфікай. Для ўкраінскага самвыдату вынікі акцыі былі катастрафічнымі: большасць аўтараў апынулася за кратамі, зруйнавана інфраструктура незалежнай выдавецкай дзейнасці, тыя з удзельнікаў руху украінскага самвыдату, якія засталіся на волі, знаходзіліся ў стане разгубленасці. Украінскі самвыдат як форма існавання апазіцыі на пэўны час прыпыніў сваё існаванне. Бадай адной з найбольш гучных была справа літаратурнага крытыка Івана Дзюбы, аўтара працы “Інтэрнацыяналізм ці русіфікацыя?” Украінскі медык А. Сергіенка, да прыкладу, атрымаў 7 гадоў лагераў суворага рэжыму і 3 гады высылкі толькі за тое, што ў яго знайшлі гэты твор з заўвагамі на палях. А тут рукапіс працы ў 1973 трапляе ў акадэмічнае асяроддзе Беларусі. Здавалася б, летам 1973 года ў КГБ БССР з’явіўся шанс таксама вылучыцца. Узнікла версія пра існаванне падпольнай нацыяналiстычнай арганiзацыi з адпаведным кiраўнiцтвам, структурай i сувязямi з замежжам. Па прыкладных разлiках “на субяседаваннi” ў КГБ трапiла агулам да сотнi навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнiкаў, студэнтаў. Абставіны гэтай гісторыі добра выкладзены ў артыкуле Міхася Чарняўскага “Акадэмічны асяродак”. Вынік быў парадаксальны – у наступныя 1974—1978 гады ў Беларусі не адбылося ніводнага судовага працэсу па “антысавецкаму” артыкулу Крымінальнага кодэкса. Рэпрэсіі абрынуліся на беларускіх інтэлектуалаў, яны былі пазбаўлены працы, але ж не аказаліся за кратамі, што ў тагачаснай палітычнай сітуацыі ў СССР было вельмі верагодна. Тут сваю ролю выканалі супярэчнасці паміж менскімі ЦК і КГБ. Падобна, што Пётр Машэраў меў не проста кар’ерныя амбіцыі, якім маглі перашкодзіць гучныя нацыяналістычныя справы ў Беларусі. У яго было ўласнае бачанне нацыянальнай сітуацыі. Біёграф П. Машэрава Славамір Антановіч адзначае, што на паведамленні КГБ пра “нацыяналістычныя групоўкі” Першы сакратар адказваў: “Гэта перабольшанне, звышпільнасць: тут няма сур’ёзнай палітычнай падкладкі”. Але КГБ БССР спрабавала праводзіць самастойную лінію, чакала арыштаў, узнагародаў ды апелявала да Масквы. Была парушаная рэгіянальная субардынацыя, што не магло не застацца па-за ўвагаю Першага сакратара ЦК КПБ. Усё ж Машэраву ўдалося перапыніць крымінальную справу. Але што рабіць з сімпатыкамі беларускай культуры? Перад абліччам савецкай ідэалогіі яны сапраўды былі вінаватыя, бо выпрацоўвалі ўласнае бачанне тых праблемаў, дзе рашаючае слова павінна было быць за КПСС. Вось тут ужо былі выкарыстаныя прыёмы, таксама масава апрабаваныя ў 1972—1973 гадах ва Ўкраіне – звальненні з працы, забарона на прафесію, негалосная забарона на публікацыі. Канчатковым вынікам павінна была стаць поўная дэмаралізацыя іншадумцаў. Абсалютным пераможцам з гэтай гісторыі выйшаў П. Машэраў. Яго калега па ўкраінскаму ЦК Першы сакратар Пётр Шэлест за “пралікі ў справе інтэрнацыянальнага выхавання працоўных” быў пазбаўлены пасады і выведзены са складу Палітбюро ЦК КПСС. Па партарганізацыях Украіны заменена 25 % сакратароў па пытаннях ідэалогіі. Часам нават гавораць пра чыстку ў КПУ, праўда, у абмежаваным маштабе[11]. Машэраў жа перайграў інтрыганаў з мясцовага КГБ, адстаяў свае пазіцыі перад КГБ маскоўскім, засведчыў уласную аўтаномію ў ЦК КПСС. Беларускія нацыяналісты таксама панеслі пакаранне – ім быў дадзены вельмі выразны знак пра магчымую перспектыву, больш суворую, чым тое адбылося ў 1973—1974 гадах, у нейкай ступені былі парушаны камунікацыі паміж нацыянальнымі дзеячамі. Праз 2—3 гады пры садзеянні, у тым ліку, некаторых супрацоўнікаў ЦК КПБ, многім з пакараных дазволілі вярнуцца на працу ў Акадэмію Навук і універсітэты. Такія публічныя дыскусіі на гістарыяграфічныя тэмы, як тое адбывалася ў сярэдзіне 1960-х, у 1970-х ужо не маглі выйсці на старонкі легальных выданняў. Таму актыўна пачынае цыркуляваць самвыдат. Мікола Ермаловіч у 1975 годзе прыступае да рэгулярнага выпуску “Гутарак”. У сваім аналітычным тэксце «Положение в Белоруси. 1974 год» Генрых Ракутовіч (Зянон Пазьняк) апелюе да аднадумцаў у іншых рэгіёнах СССР. Тое, што на пасяджэннях у Акадэміі Навук заяўляў В. Зайцаў, ці пісаў у сваіх “Сустрэчных закліках да ЦК КПСС” У. Мірончык, сапраўды не стасавалася з праграмнымі ўстаноўкамі камуністычнай партыі. І жорсткацэнтралізаваная партыйная арганізацыя, якая не дапускала ніякай унутранай апазіцыі ці фракцыйнасці, сапраўды магла пазбавіцца ад такіх камуністаў у сваіх шэрагах. Але ва ўмовах савецкай дзяржавы КПСС была аўтаномнаю часткаю ўладнага механізму, і пазбаўленне камуніста партыйнага білету азначала публічнае прызнанне таго, што гэты чалавек нелаяльны да пануючай ідэалогіі, да наяўнага ладу, да ўсёй дзяржавы. Гэты акт закрываў для чалавека перспектывы развіцця ў тагачаснай грамадскай сістэме, і, як паказвае практыка, вёў да абмежаванняў яго працоўных, сацыяльных ды іншых грамадзянскіх, а не толькі палітычных правоў. Можна паддацца спакусе і выбудаваць вобраз маналіту афіцыйнай культуры ды неафіцыйнай контркультуры. Сама афіцыйная культура мела ўжо прыкметы крызісу, бо была не ў стане задаволіць эстэтычныя і эмацыйныя патрэбы не толькі ўдзельнікаў культурнага працэсу, але і спажыўцоў культуры. Разам з крызісам ідэалогіі гэта падмывала афіцыйную палітыку знутры. Таму стала магчымай такая з’ява, як “пераліў” ідэй і людзей з аднаго лагера ў другі. У выніку аргументы іншадумцаў прабівалі праломы ў саміх цытадэлях улады ды яе апарату. У 1977 з’яўляецца «Письмо русскому другу», дзе анані
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-21; просмотров: 690; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.15.70.0 (0.022 с.) |