Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларускі нацыянальны рух у 1907 – 1914 гг.

Поиск

Напярэдадні і падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. галоўным цэнтрам беларускага нацыянальнага руху з’яўлялася Беларуская Сацыялістычная Грамада. У ходзе рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. дзеячы БСГ выступалі сумесна з прадстаўнікамі іншых рэвалюцыйных партый у Беларусі, удзельнічалі ў антыўрадавых выступленнях. У студзені 1906 г. у Мінску адбыўся ІІ з’езд БСГ, на якім была прынята новая праграма партыі, выбраны Цэнтральны камітэт у складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Алеся Бурбіса. У праграме БСГ абвяшчалася неабходнасць рэвалюцыйнага звяржэння самадзяржаўя сіламі ўсіх працоўных Расійскай імперыі і пераўтварэнне імперыі ў федэратыўную дэмакратычную рэспубліку. Для Беларусі БСГ патрабавала дзяржаўнай аўтаноміі са сталіцай у Вільні. Абвяшчалася неабходным адчужэнне памешчыцкіх, дзяржаўных і царкоўных зямель на карысць сялян.

У склад БСГ падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. уваходзіла каля 2 тыс. чалавек. Структурна яна падзялялася на 2 краёвыя камітэты з цэнтрамі ў Вільні і Мінску; таксама ў складзе БСГ дзейнічалі Мінскі рабочы камітэт, Віленская група рабочых, Віленская арганізацыя вучнёўскай моладзі, Пецярбургская арганізацыя, мясцовыя арганізацыі ў Лідскім, Дзісненскім і Бельскім паветах. Па ініцыятыве БСГ, а таксама ПСР быў арганізаваны Беларускі сялянскі саюз.

У цэлым уплыў беларускага нацыянальнага руху на палітычнае жыццё ў ходзе рэвалюцыі 1905-1907 гг. быў нязначны. Гэта тлумачыцца адсутнасцю трывалай сацыяльнай базы: у гарадах, якія з’яўляліся цэнтрамі палітычнага руху, беларускае насельніцтва было вельмі нешматлікім, а сяляне ў асноўнай масе заставаліся малапісьменнымі і не мелі выразнай палітычнай і нацыянальнай самавядомасці.

Падчас спаду рэвалюцыі, згодна з рашэннем канферэнцыі БСГ, была заснавана першая легальная беларускамоўная газета – “Наша доля” (выдавалася ў Вільні з 1 верасня 1906 г., падрыхтавана 6 нумароў). Публікацыі газеты мелі радыкальны характар; у сувязі з гэтым большасць нумароў газеты ці былі канфіскаваны, ці на іх быў накладзены арышт. А ў студзені 1907 г. рашэннем Віленскай судовай палаты выданне “Нашай долі” было назаўсёды спынена.

У выніку паражэння рэвалюцыі БСГ фактычна самараспусцілася, яе дзеячы адмовіліся ад падпольнай дзейнасці. Кіраўніцтва БСГ засяродзіла сваю дзейнасць у нацыянальна-культурным руху. Яго цэнтрам становіцца новае легальнае перыядычнае выданне – газета “Наша ніва”, якая пачала выходзіць з 10 лістапада 1906 г. да 1915 г. у Вільні лацінкай і кірыліцай (рэдактарам у 1906-1914 гг. з’яўляўся А. Уласаў, у 1914-1915 гг. Янка Купала).

У мэтах захавання газеты “Наша ніва” пазбягала радыкальных палітычных дэкларацый, па агульнапалітычных і сацыяльна-эканамічных пытаннях займала ў асноўным ліберальна-асветніцкія пазіцыі. Яе дзеячы засяродзілі сваю публіцыстычную дзейнасць на наступных накірунках:

- тэарэтычнае абгрунтаванне факту існавання самастойнага беларускага этнасу са сваёй самабытнай мовай і культурай;

- крытыка русіфікатарскай палітыкі царызму і паланізатарскай палітыкі польска-каталіцкага руху;

- патрабаванні ўвядзення беларускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскіх і рэлігійных установах;

- прапаганда беларускай нацыянальнай самасвядомасці, беларускай культуры.

У перыяд паміж рэвалюцыяй 1905-1907 гг. і Першай сусветнай вайной “Наша ніва” пераўтварылася ў своеасаблівы цэнтр беларускага нацыянальна-культурнага руху. Пад яе эгідай пачалі выдавацца “Беларускі каляндар”, сельскагаспадарчы часопіс “Саха”, літаратурны месячнік для моладзі “Лучынка”, літаратурны і грамадска-палітычны альманах “Маладая Беларусь”, дзейнічалі беларускія выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша ваконца”, “Наша ніва”, “Наша хата” і інш. У нашаніўскім руху ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі пераважна сялянскага або дробнашляхецкага паходжання.

Разам з “Нашай нівай” фарміруецца другі цэнтр беларускага нацыянальна-культурнага руху – газета “Беларус”, якая выдавалася на беларускай мове лацінкай са студзеня 1913 г. (рэдактары – А. Бычкоўскі і Б. Пачобка). Газета была арганізавана галоўным чынам прадстаўнікамі каталіцкага духавенства, якія далучыліся да беларускага нацыянальнага руху. У публікацыях выдання вырашэнне нацыянальна-культурных задач беларусаў звязвалася з абаронай каталіцкага веравызнання.

Намаганнямі дзеячоў беларускага нацыянальнага руху адбывалася станаўленне беларускай літаратуры. У 1908-1914 гг. было выдадзена 77 кніг на беларукай мове. Вялікі ўнёсак у развіццё мастацкай беларускай літаратуры зрабілі звязаныя пераважана з “Нашай нівай” паэты і пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Карусь Каганец, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі і інш. У 1910 г. быў сфарміраваны першы беларускі нацыянальны прафесійны тэатр у мястэчку Празарокі Дзісенскага павета на чале з Ігнатам Буйніцкім, які выступаў у розных гарадах і мястэчках Беларусі, а таксама ў Пецярбургу і Варшаве. У 1910 г. была выдадзена ў Вільні “Кароткая гісторыя Беларусі” Вацлава Ластоўскага, у якой упершыню была адлюстравана нацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі.


10. Беларуская нацыянальная культура і яе роля ў развіцці нацыянальнага руху у к. ХІХ – пач. ХХ стст.

У канцы XIX ст. у бела-рускіх губернях колькасць адукаванага насельніцтва склада-ла ўсяго 22%. Але трэба адзначыць, што тэндэнцыі ў развіцці асветы былі станоўчымі. Доля расходаў Міністэрства народ-най адукацыі ў бюджэце краіны павялічылася з 2,1% у 1900 г. да 14,6% у 1913 г. Замест царкоўна-прыходскіх школ адкры-валіся народныя вучылішчы, а гарадскія вучылішчы пераўт-вараліся ў вышэйшыя пачатковыя школы. Значна павялічы-лася колькасць гімназій, рэальных вучылішчаў, развівалася прафесійная адукацыя, ствараліся школы для дарослага на-сельніцтва. У 1909-1916 гг. на Беларусі былі адкрыты тры настаўніцкія інстытуты, пяць настаўніцкіх семінарый. У 1914 г. дзейнічала 7682 школы розных тыпаў.3 канца 90-х па 1913 гг. граматнасць насельніцтва ў Расій-скай імперыі ўзрасла да 31%. У 1906 г. у Дзяржаўную думу нават быў унесены законапраект "Аб увядзенні ўсеагульнай пачатковай адукацыі ў Расійскай імперыі", аднак ён не знай-шоў падтрымкі ў большасці дэпутатаў.У пачатку XX ст. значна павялічылася колькасць перыя-дычных выданняў, якія выходзілі на 75 мовах народаў Расій-скай імперыі.

У лістападзе 1905 г. была адменена папярэдняя цэнзура для перыядычных выданняў, што, безумоўна, па-спрыяла развіццю выдавецкай справы. Колькасць газет у Расіі павялічылася з 125 у 1900 г. да 1130 у 1913 г. У 2,5 раза павялічылася колькасць выдадзеных кніг. Культурнае жыццё ў беларускіх губернях развівалася пад уплывам суседніх славянскіх, французскай і іншых еўра-пейскіх культур. На Беларусі развіваўся перыядычны друк. Значную ролю ў справе нацыянальнага адраджэння адыг-рала грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратур-на-мастацкая газета "Наша ніва", якая выходзіла ў 1906-1915 гг. Ужо ў першых публікацыях газета выразна заявіла аб неабходнасці дэмакратызацыі грамадства, развіцці бела-рускай духоўнай культуры. На яе старонках друкаваліся тво-ры Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, вядомых літоўскіх, польскіх, рускіх, украінскіх паэтаў, празаікаў, драматургаў, публіцыстаў. Вядучае месца ў духоўным жыцці народа займала мастац-кая літаратура.

Паэты, пісьменнікі актыўна ўплывалі на раз-віццё дэмакратычнай думкі, фарміраванне ідэі сацыяльнай справядлівасці і нацыянальнай годнасці. Многія літаратур-ныя творы былі тэматычна звязаны з паўстаннем 1863 г. Да іх перш за ўсё адносіцца публіцыстыка К. Каліноўскага (1838-1864). Яна прадстаўлена пракламацыямі, газетай "Му-жыцкая праўда" і "Лістамі з-пад шыбеніцы. Новае ажыўленне ў развіцці беларускай літаратуры пача-лося ў канцы 80-х гадоў з прыходам у яе пісьменнікаў-дэмак-ратаў - Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш.Прадстаўніком дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратуры з'яўляецца Францішак Багушэвіч (1840-1900), які пісаў пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Першы зборнік вершаў "Дудка беларуская" ён надрукаваў у 1891 г. у Кракаве, другі зборнік "Смык беларускі" - у 1894 г. у Познані. 3 другой паловы XIX ст. пашыраюцца навуковыя даследаванні гісторыі, мовы, культуры і быту беларусаў. Значную ролю ў вывучэнні Беларусі адыгралі аддзяленне рускай мовы і славеснасці Расійскай акадэміі навук, Тавары-ства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, створанае ў 1864 г. пры Маскоўскім універсітэце, Вольнае эканамічнае таварыства.

У 1867 г. у Вільна быў створаны Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, які аб'яднаў вакол сябе мясцовых даследчыкаў. Разгарнулася дзейнасць беларускіх вучоных.У 1870 г. у Пецярбургу быў выдадзены першы фундамен-тальны беларускі слоўнік I. Насовіча (1788-1877). Выдатным прадстаўніком беларускай этнаграфіі з'яўляўся М.Я. Нікіфароўскі (1845-1910) - настаўнік народных школ Віцебска. Ён апублікаваў каля 20 даследаванняў па этна-графіі, фальклоры і гісторыі Віцебшчыны,(нарысы жыцця быцця) У выяўленчым мас-тацтве ў другой палове XIX ст. ішоў пошук нацыянальнай і самабытнай прыгажосці сваёй краіны, сваіх людзей. Рэалізм усталёўваўся ў мастацтве, ён пераадольваў супраціўленне афіцыйнага напрамку з уласцівым яму культам класіцызму, перавагай біблейскай і міфалагічнай тэматыкі. У гэты час сусветна вядомымі мастакамі сталі I. Рэпін, В. Сяроў, М. Уру-бель, В. Васняцоў, М. Несцераў і многія іншыя. Дзейнічалі аўтарытэтныя школы жывапісу ў Пецярбургу, Маскве, Вар-шаве, Кіеве, Адэсе, дзе можна было атрымаць вышэйшую адукацыю.Такім чынам, развіццё культурнага працэсу на Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст. азнаменавалася знач-нымі поспехамі і дасягненнямі ў розных галінах_,маіэрыяль-най і духоўнай культуры.




Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-21; просмотров: 577; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.223.170.253 (0.011 с.)