Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Палітычны крызіс РП. Далучэнне беларускіх зямель да расіі.

Поиск

Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Енмеў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiсторыя РП – гэта барацьба ў дыплама­тычных, палiтычных i культыруных адносiнах дзвюх дзяржаў, кая аслабляла iх у эканамiчных i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай суседнiх дзяржаў. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання.

Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы.

Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты роз­ных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няз­дольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе.

Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваявод­ства, Магiлеўскае ваяводства.

Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, ад­мя­няла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода ве­равызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незада­во­лены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.

У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фа­натызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.

Палітыка царызму на Беларусі (канец 18 – першая палова 19 ст.)

В результате 3-ех разделов РП. к России были присоеденены Бел. земли. На протяжении болього периода времени царизм осуществил здесь ряд мер В 1796г. Была проведена террит.-административная реформа котор. Предусматривала деление на Губегрни и паветы, в результате были образованы 3 губерни: Беларусская губерня с Витебском, Минская с Минском, Литовская с Литвой. Указом от 23 октября 1772г. Население приводилось к присяге, люди котор. Отказывались должны были покинуть тер. Рос. Империи им довалось 3 месяца для продажи для продажи своей недвижимости. Большинство дворян чтобы не потерять владения присягали Екатерине. На присоединенных бел. землях была ликвидирована власть крупных феодалов. Они были лишены права иметь свои войска и крепости. Были изданы указы о упорядочении жизни еврейсеого народа на наш. тер. Им запрещалось жить в сельск. местн. И заниматься с\х.. В 1801г. Была проведена еще одна админ.- тер. Реформа. В результате на Бел. образов. 6 губернь: Могилевская, Витебская, Смоленская, Виленская, Минская и Гродненская.С целью создания опоры для своей власти на нашей терр.царизмом вводили у нас русское земле­пользование.Состояние бел.крест.после присоединения ухудшилось.Они были переведены на общий тип налогообложе­ния кот. существ. по всей имп.ерии, но денежная рента и гос-ые налоги на бел. до 1811г. собирались серебряной монетой. На Бел. была введена рекрутская повинность. Рекрутами были мужчины от 19 до 35 лет. В 1812г.брали по 8 рекрутов. На бел. прекращались действия Магдебурского прав. Основной задачей царизма на бел. землях была политика Русификации. После подавление восстание 1820-1821 гг. был закрыт Виленский универс., а в 1863 -1864 – закрыт горе- горецский сель­скохоз. Институт. В 1840 г. была отмененено действие статута и запрещено употребление в официальном документе на­звание Литва и Беларусь, вместо них- северо-зап. Край. Проводниками руссификац. Политики били русские учителя: священники и чиновники Большой воед бел-ой нации нанесла политика нац-го раздела бел в соответствии с верой: если православный- русский, католик- поляк.

Вайна 1812 г. і Беларусь.

12 чэрвеня 1812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яулення вай ны уступiла у межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы.16 чэрве­ня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апалячаная беларуская шляхта сустракала французскiя войскi як вызвалiцеляу ад рускiх захопнiкау.

Войску Напалеона у межах Лiтвы i Беларусi супрацьстаялi дзве рускiя армii: Першая (127 тыс.) - камандуючы Барклай дэ Толлi (штаб у Вiльнi);

Другая (45 тыс.) - камандуючы генерал Баграцiён (штаб у Ваукавыску).Пры такiх суадносiнах сiл, разрозненныя рускiя армii не маглi даць генераль­ную бiтву Напалеону. Галоунай задачай рускiх армiй на першым этапе вайны (чэрвень-жнiвень 1812 года) было аб"яднанне 1 i 2 рускiх армiй i пазбег­нуць разгрома паасобку. Руская армiя адступала,ведучы абаронныя баi. Наi- больш значнымi бiтвамi на беларускай тэрыторыi былi:каля мястэчка Мiр(27- 28 чэрвеня),каля мястэчка Раманава (2 лiпеня),каля вёскi Салтанаука (11 лiпеня), каля мястэчка Астроуна (13 лiпеня 1812 года). К пачатку жнiуня амаль уся тэрыторыя Беларусi была захоплена войскамi Напалеона. Адносiны насельнiцтва Беларусi да ваюючых бакоу былi не адназначнымi. Для сялян i гараджан i руская,i французская улада былi прышлымi,прыгнятальнiцкiмi,чу­жымi. I французы, i рускiя прымушалi працаваць на пана,плацiць велiзарныя падаткi,а падчас вайны забiралi апошняе.Але руская улада давала магчымасць

беларускаму селянiну жыць у мiрных умовах.Французы прынеслi вайну.Гэта i абумовiла стварэнне партычзанскiх атрадау на Беларусi.Для барацьбы з пар­тызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставiу на Беларусi 100-ты сячнае войска. Камандзiрамi партызанскiх атрадау на Беларусi у большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркау Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееу Iван Тара­савiч, Тарас-селянiн.

Шляхта i магнаты Беларусi вiталi прыход французау i паступалi на службу у напалеонаускую армiю. ны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на ад­науленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка Напалеона цал­кам задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоувау прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты.Ён абяцау магнатам Беларусi аднауленне iх раней шай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г.пачалося адступленне войск На­палеона з Масквы.Французы адступалi у напрамку Ушачы-Лепель-Чашнiкi.26 ка стрычнiка рускае войска уступiла у Вiцебск,4 лiстапада вызвалiлi Мiнск,9- Барысау, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, на поунач ад Барысава,адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны.Тут загiнула каля 20 тыс. французау. Праз Бяразiну пераправiлася не больш 60 тыс войск.24 лiстапда у Смаргонi Напалеон пакiнуу армiю i ад'е­хау у Парыж.8 снежня руская армiz без бою заняла Гародню.Да Немана дайшло каля 30 тыс.французау,што было катастрофай для Напалеона.

Вайна 1912 года на Беларусi пакiнула спаленыя, разрабаваныя гарады, мя­стэчкi,вескi.Холад,голад,хваробы прывялi да масавай пагiбелi людзей.У Мiн ску у 1811 г. налiчвалася 11 тыс чалавек, а у канцы 1812 г. - 3 тыс.480.У 1816 г. колькасць мужчынскага насельнiцтва у параунаннi з 1811 г. скарацi лася на 73 тыс. у Магiлеускай вобласцi, на 37 тыс., у Вiцебскай. Пасяуныя плошчы скарацiлiся напалову.У грашовым вылiчэннi страта Беларусi ад вайны клала 51 млн.882 тыс.615 руб. серабром.Цар,дараваушы здраду мясцовых паме шчыкау, нiчога не зрабiу для сялан, што змагалiся у партызанскiх атрадах, або у расiйскiх вайсках.Больш таго,прыгон у беларускiх весках пасля вайны 1812 года рэзка узмацнiцнiуся.

21. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.

1. Стан сельскай гаспадаркі ў першай палове XIX ст. характарызаваўся пачаткам крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Гэтая сістэма была заснавана на фальваркова-паншчыннай гаспадарцы і поўнай асабістай залежнасці сялян ад памешчыкаў. Фальваркова-паншчынная сістэма была ўве-дзена яшчэ ў 1557 г. пры вялікім князе літоўскім і каралі польскім Жыгімонце II Аўгусце і вядома пад назвай аграрнай рэформы «Устава на валокі». Хуткае пашырэнне ў Беларусі фальваркаў (памешчыцкіх гаспадарак, прадукцыя якіх прызначалася на продаж) прадвызначыла рост попыту на сельска­гаспадарчую прадукцыю ў Заходняй Еўропе.

Уся прыдатная для апрацоўкі памешчыцкая зямля знахо-дзілася ў карыстанні сялян, якія за тэта выплачвалі памешчы-ку грашовы (чынш) ці натуральны аброк (даніна прадуктамі). У адрозненне ад еўрапейская часткі Расіі большасць сялян пас­тупова пераводзілася з аброку на паншчыну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. Абсалютная большасць памешчыцкіх гас­падарак вялася на аснове паншчыны. У сярэдзіне XIX ст. сялянскім гаспадаркам, якія мелі надзел у адну валоку (мера плошчы, роўная 21,36 га) прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай). Была распаў-сюджана прымусовая аддача памешчыкамі сваіх сялян на розныя будаўнічыя работы. Такія ўмовы працы не выклікалі ў сялян ніякай матэрыяльнай зацікаўленасці.

Маючы ў сваім распараджэнні сотні і тысячы прыгонных, памешчыкі, у пераважнай большасці, не імкнуліся да набыцця сучаснай тэхнікі і палепшаных прылад працы, паколькі гэта рэзка павышала затраты на вядзенне гаспадаркі. Зямля працягвала апрацоўвацца традыцыйнымі прыладамі працы (саха, барана). Толькі ў буйных гаспадарках выка-рыстоўвалі жалезныя плугі, жнейкі, малацілкі, веялкі. У боль­шасці сваей сельскагаспадарчая праца працягвала заставацца ручной.

Аснову эканомікі складала ворнае (пашэннае) земляробства. Асновай земляробства была вытворчасць збожжа, у першую чаргу жыта. У адрозненне ад еўрапейскай «бульбянай рэвалюцыі» у першай трэці ХІХ ст. у Беларусі бульбай засявалася толькі 4% зямлі на сялянскіх надзелах, пры тым што адна дзесяціна, засеяная бульбай, магла пракарміць та­кую ж коль­касць людзей, як тры дзесяціны, засеяныя пшаніцай. Як тэхнічная сыравіна, бульба на адной дзесяціне пры перапрацоўцы яе на гарэлку давала памешчыкам прыкладна ў чатыры разы болыц даходу, чым дзесяціна, засеяная жытам. Таму пашы­ралася такая галіна, як вінакурэнне (перапрацоўка бульбы на гарэлку).

Важнай крыніцай даходаў памешчыкаў стала льнаводства. Пашыралася вытворчасць пянькі, якая па Дняпры адпраўля-лася на патрэбы Чарнаморскага флоту. Дарэчы, суднабудаўнічая верф, заснаваная ў Крычаве фаварытам Кацярыны II графам Р.А.Пацёмкіным, перапрацоўвала пяньку на палатно і канаты для суднаў.

3 канца 30-х гг. ХІХ ст. у памешчыцкіх гаспадарках пачалі сеяць цукровыя буракі, якія на цукраварных заводах пера-працоўваліся на цукар.

Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Пе-рапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, маслабойныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сель­ская мясцовасці, што прыбліжала іх да крыніц сельскагаспа­дарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыц­кіх гаспадарак было нямнога.

Варта таксама адзначыць, што землі, якія належалі дзяржаве, здаваліся ў арэнду (часовае карыстанне за плату) памеш-чыкам-арандатарам, якія за час арэнды імкнуліся атрымаць як мага больш прыбыткаў і бясконца павялічвалі павіннасці ся-лян. Эканамічны стан такіх гаспадарак паступова пагаршаўся.

2. Ва ўмовах крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы царкі ўрад пайшоў наэканамічныя рэформы з мэтай прыс-тасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялянства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных выконваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржаве, ліквідаваць свавольства тых памешчыкаў, якія арандавалі дзяржаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяржаўных маёмас-цей граф П. Д.Кісялёў. Рэформа была праведзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала:

— правядзенне падрабязнага апісанная (люстрацыі) усіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча;

— спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду;

— ліквідацыю фальваркаў і паступовы перавод дзяржаў­ных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П.Д. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння надзелаў дзяржаўных сялян і памяншэння іх павіннасцей.

Аднак прыгоннае права працягвала існаваць і з'яўлялася своеасаблівым небяспечным «парахавым складам пад дзяр-жавай».

У 1840 г. па прапанове графа Кісялёва была падрыхтава-на інвентарная рэформа, якая прадугледжвала ўнармаванне памера павіннасцей памешчыцкіх сялян шляхам складання інвентароў — спісаў сялянскіх павіннасцей. Складалі іх самі памешчыкі. Аднак і ў гэтых умовах памешчыкі аказвалі массавае супраціўленне спробам умяшання ўрада ў іх узаема-адносіны з уласнымі прыгоннымі сялянамі. Фактычна інвен­тарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы правалілся.

3. Развіццё прамысловасці ў першай палове XIX ст. у Беларусі сведчыла аб тым, што тут побач з феадальным са-цыяльна-эканамічным укладам узнікае капіталістычны (іх суадносіны ў сярэдзіне XIX ст. складалі прыкладна 63% к 37%). У 20-я гг. XIX ст. пачынаецца пераход ад рамеснай да фабрычнай вытворчасці. Уласнасць памешчыкаў на зямлю абумовіла тое, што найбольш буйныя прадпрыемствы фабрычнага тыпу былі заснаваны менавіта імі. Так першыя сукон­ныя фабрыкі належылі памешчыку Пуслоўскаму і былі пабудаваны ў мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. На гэтых фабрыках ужываліся паравыя рухавікі, што лічыцца прыкметай прамысловага перавароту. Дарэчы, упершыню на беларусіх землях паравы рухавік з'явіўся ў гомельскім маёнтку графа М.П. Румянцава, дзе па яго загаду англійскі механік А.Сміт пабудаваў параход. Такім чынам, на Беларусі пачынаецца прамысловы пераварот — паступовы пераход ад ману­фактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы.

Машынная вытворчасць патрабавала высокакваліфікаваных майстроў. Таму прымусовая праца непісьменных прыгонных сялян, якая пераважала на памешчыцкіх прадпрыемствах, пачала паступова саступаць месца выкарыстанню кваліфікаванай вольнанаёмнай рабочай сілы на гарадскіх прамысловых прадпрыемствах. Пачалося фарміраванне новых сацыяльных пластоў — буржуазіі (прадпрымальнікаў) і рабо-чых (вольнанаёмных працаўнікоў).

Пасля вайны 1812 г. назіраўся хуткі рост гарадоў і іх насельніцтва — урбанізацыя. Тлумачыўся ен не столькі эканамічнымі фактарамі, у прыватнасці развіццём прамы­словасці і гандлю, а колькі існаваннем «мяжы яўрэйскай аселасці» і перасяленнем ў гарады яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў. Важную ролю ў працэссе урбанізацыі на Беларусі адыгрывалі мястэчк і — населеныя пункты пераходнага ад вёскі да горада тыпу Пераважная большасць іх належыла памеш-чыкам. Перавод вёскі ў разрад мястэчка, на што трэба было атрымаць дазвол губернатара, даваў магчымасць памешчыку павысіць прыбытковасць сваей гаспадаркі праз адкрыццё кар-чмы для продажу гарэлкі (у вёсках тэта забаранялася). Размяшчалася ў мястэчках, як правіла, памешчыцкая прамысло-васць. Тут засяроджвалася яўрэйскае насельніцтва, якое займалася рамяством і дробным гандлем.

Да сярэдзіны XIX ст. істотную ролю ў таварна-грашовых адносінах адыгрывалі кірмашы. Яны праводзіліся ў мястэч­ках і гарадах у пэўныя дні, звязаныя з царкоўнымі святамі. 3 цягам часу ў гарадах і больш значных мястэчках усё шырэй распаўсюджваўся пастаянны гандаль у крамах і магазінах.

Развіццю рынкавых адносін і гандлю садзейнічала паляпшэнне шляхоў зносін. Яно было абумоўлена ўключэннем гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Важнае значэнне мела будаўніцтва ці рэканструяванне каналаў, што злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскага (Дняпра і Немана), Бярэзінскага (Дняпра і Заходняй Д,зьіяы), Днепра- Бугскага (Дняпра і Віслы). Шырокія дарогі, абсаджаныя з абодвух бакоў дрэвамі, так званыя «гасцінцы», на­прыклад Мас-коўска-Варшаўская шаша, звязалі беларускія гарады з еўрапейскімі і расійскімі.

Галоўным пастаўшчыком тавараў з'яўлялася памешчыцкая гаспадарка. Гэта была прадукцыя, ў якой пераважалі зерне, лён, пянька, гарэлка, спірт, сала, воўна, лесаматэрыялы, палатно, сукно і т.п. Каля паловы даходу памешчыкі агрымоўвалі ад продажу гарэлкі. У Беларусь увозіліся пераважна прамыс-ловыя вырабы, паравыя рухавікі і машыны, а таксама ме­талы, соль, тытунь, рыба, чай, кава і інш. У арганізацыі гандлю значка павялічвалася роля купцоў, якія скуплялі і вывозілі сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю.

Падсумоўваючы вынікі развіцця прамысловасці ў першай палове XIX ст., трэба заўважыць, што яна канцэнтравалася ў асноўным у сельскай мясцовасці, мела перапрацоўчы характар, была прадстаўлена дробнымі прадпрыемствамі, што належылі памешчыкам альбо купцам і мяшчанам.

22. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.

Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, ідэі французскай рэвалюцыі канца XVIII ст., падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэліге-нцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць агульнага ворага — царскага самадзяржаўя.

Першай тайнай арганізацыяй у Літве і Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай стала Віленская асацыяцыя 1796

— 1797 гг., якая мела адгалінаванні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Асноўнай яе мэтай з'яўлялася аднаўленне ранейшай дзяржавы на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г., для чаго вялікія спадзяванні ўскладаліся на дапамогу Францыі. За кароткі час свайго існавання, да раскрыцця царскімі ўладамі, асацыяцыя хоць і не паспела набраць сілу, але карысталася папулярнасцю сярод шляхты.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта

— Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота — было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у свіслацкай гімназіі, полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцау і насельніцтва ідэі роунасці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе расква-тараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты — М.М.Мураўёў, А.А.Бястужаў (Марлінскі), К.Г.Ігельстром, С.І.Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі аргані-зацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэ­альнай сілай і не абапіраліся на іх у сваей дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромле­ны. Многіх удзельнікаў арыштавалі і саслалі ў аддаленыя губерні. Выйшла забарона на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Полынчы, у чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях. Ад­нак поўнасцю спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаліся Літва і шэраг паветаў заходняй Бела­русі. Паўстанне развівалася тут у многім стьгхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяль-ных праб­лем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддад­зены пад суд. У шляхціцаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір. Сваіх маёнткаў пазбавіўся шэраг прадстаўнікоў фамілій, якія валодалі тысячамі прыгонных: Агінскія, Плятэры, Пшаздзецкія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Толькі частка ўладальнікаў змагла атрымаць "дараванне". На тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) у 1837 г. лічыліся канфіскаванымі 115 маёнткаў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу.

Урад разумеў, што адньгх рэпрэсій мала. Таму пасля 1830 г. бьгў распрацаваны канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым ме­рапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне указам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўсгва і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага ў беларускіх губернях. 3 1831 па 1848 г. у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў. У склад Заходняга камітэта ўвайшло шэсць чала­век: міністры і вышэйшыя дзяржаўныя саноўнікі. Яго ўзначаліў старшыня Камітэта міністраў В.П.Качубей. Мікалай I даручыў Камітэту па справах за­ходніх губерняў "унікнуць у меркаванне захадаў, якія пры-няты быць могуць, каб губерні, ад Полыпчы адлучаныя, прыведзены былі да таго парадку, які для кіравання ў другіх расійскіх губернях існуе". Камітэт разглядаў праекты адміністрацыйных і палітычных мерапрыемствау у адносінах да Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны, што паступалі ад міністэрстваў, губернатараў, генерал-губернатараў, і падаваў на зацвярджэнне цару.

Цэлы комплекс мерапрыемствау ажыццяўляўся для па-пярэджвання магчымых шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў так званы "разбор" шляхты. Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае саслоўе: аднадворцаў — у сельскай мясцовасці і гра­мадзян — у гарадах. Ужо напачатку 40-х гг. аднадворцамі ў пяці беларускіх губернях лічыліся больш за 20 тыс. душ муж­чынскага полу. Дваранскага звання пазбаўляліся звы-чайна дробныя, беспамесныя шляхціцы, якіх царскі ўрад зліваў у далейшым з масай сялянства.

Адным з важнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. У 1832 г. выйшаў указ аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўнага складу манахаў) каталіцкіх манастыроў і перада­чы іх маёнткаў у склад казённых. 25 снежня 1841 г. са спасылкай на тое, "як непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў", быў падпісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзяржаўную маёмасць усіх населеных маёнткаў вышэишага праваслаунага і іншавернага духавенства заходніх губерняў. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана, у выніку чаго дзяржаўнае сялянства беларускіх губерняў папоўніла каля 100 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Асноўная маса зямельных уладанняў была адабрана ад каталіцкага духавенст­ва, 6о праваслаўная царква мела параўнальна невялікую колькасць сялян. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-ўласніка ставіла яе ў большую залеж-насць ад дзяржаўнай улады.

Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэтаг прадвызначыла лес уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. нале­жала больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ей зліцца з каталіцкай царквой. У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае ўніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяц­кай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах "уз'яднання" уніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Марк­са, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалюцыйнага руху. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся "пераварочвацца", заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх куль­турных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. 3 гэтага часу на нашай зямлі запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый.

Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Рабіліся спробы насаджэння рускага дваранскага землеўладання, перася-лення рускіх праваслаўных сялян і інш.

Праўда, не заўсёды мерапрыемствы Заходняга камітэта даводзіліся да канЦа і поўнасцю рэалізоўваліся, што залежа­ла як ад аб'ектыўных абставін у Заходнім краі, так і ад барацьбы ва ўрадавых сферах вакол тактычных пытанняў яго "супакаен­ня". Аб гэтым, напрыклад, сведчыць лес сялян маёнткаў, канфіскаваных ва ўдзельнікаў шляхецкага паўстання 1830 — 1831 гг. Тады задача нейтралізацыі шляхецкай апазіцыі абумовіла падняцце на шчыт палітыкі Кацярыны II, што пагража­ла ўвогуле знікненнем дзяржаўных сялян на Беларусі. 5 сакавіка 1832 г. Камітэт па справах заходніх губерняў прыняў за­цверджанае пасля імператарам "Палажэнне аб аддачы канфіскаваных у заходніх губернях маёнткаў у стогадовае арэнднае ўладанне ці спадчыннае". Але гэты так званы закон аб ленных маяратах быў амаль не рэалізаваны. У 1835 — 1839 гг. П.Дз.Кісялёў, у руках якога аказалася кіраванне канфіскаванымі маёнткамі, даследаваўшы іх становішча, прыйшоў да вы­сновы, што план стварэння маяратаў не можа быць паспяхова ажыцдёўлены па прычыне раздробленасці ўладанняў. Ён прыняў энергічныя меры да адмены гэтага плана. Супраць курса Кісялёва рашуча выступілі кіеўскі Д.Г.Бібікаў і віленскі Ф.Я.Міркавіч генерал-губернатары, якія патрабавалі неадкладнай пе-радачы канфіскаваных і ўсіх арэндных казённых маёнткаў "карэнным рускім дваранам у выглядзе маяратаў". У ходзе разгорнутай палемікі Кісялёў пераканаў Мікалая I, што ажыццяўленне плана стварэння маяратаў, акрамя выдаткаў казны, выкліча ўсеагульнае абурэнне сялян і падарве іх "прывязанасць да ўрада". Указ 23 чэрвеня 1846 г. залічваў у склад дзяржаўных маёмасцяў усе канфіскаваныя маёнткі.

У другой палове 30-х гг. XIX ст. рабіліся спробы прамога перасялення на Беларусь і ў Літву рускіх правас-лаўньгх сялян, якія, на думку віленскага генерал-губерна-тара М.А.Далгарукава і падтрымаўшага яго Камітэта па справах заходніх губерняў, прынеслі б "з сабою... нашу мову, нашы звычаі і адданасць рускіх прастолу". У лютым 1836 г. урад зацвердзіў Палажэнне аб перасяленні рускіх сялян у Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць.

Сярод дзяржаўных сялян Калужскай, Курскай, Арлоўскай і Пскоўскай губерняў быў аб'яўлены набор жа-даючьгх перасяліцца на Беларусь і ў Літву. Нягледзячы на вострае малазямелле, сяляне, не давяраючы ўладам і маючы "самае ня­выгаднае паняцце аб тамашнім краі", адмаўляліся перасяляцца. Замест мяркуемых дзесяці тысяч душ набрало-ся ўсяго некалькі соцень. На самой справе перасялілася крыху больш чым 150 душ мужчынскага полу.

Раскіданыя дробнымі групамі па тэрыторыі Беларусі і Літвы, рускія сяляне не маглі доўга захоўваць сваю "сама-быт­насць" і непазбежна раствараліся ў масе мясцовага насельніцтва. Таму Заходнім камітэтам было прадпісана знаходзіць "магчымасці пасялення не менш чым па 200 душ селішчы з пабудовай грэка-расійскай царквы". Аднак здзяйсненне такога задания аказалася не пад сілу мясцовым уладам, перш за ўсё па прычыне малазямелля бела-рускага і літоўскага сялянства.

У ніфікатарская дзейнасць Заходняга камітэта хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі. Шляхецкія рэвалюцыянеры са свайго боку таксама ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гг., дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набьгў антыпрыгонніцкі характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы.

Шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, што асела пераважна ў Францыі, першапачаткова не губляла надзей на ўзнаўленне ваенных дзеянняў і засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Сярод іх быў ураджэнец Слонімшчыны Міхал Валовіч (1806 — 1833), які ў сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, сфарміраваў у асноўным з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў Слонімска-Наваградскай акрузе. Мэтай сваей барацьбы ён лічыў вызваленне сялян і абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакратычнай рэспублікай. Аднак ужо ў маі "экспедыцыя Валовіча" была ліквідавана ўладамі.

Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ураджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815 — 1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэ­макратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царыз-му, стаялі за вы­зваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам — на згубу, панам — для навукі", — заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштава­ны.

У 1846 — 1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Саюз свабод­ных братоў", якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя. На развіццё грамадскага руху мелі вялікі ўплыў палітычныя падзеі, перш за ўсё рэвалюцыі 1848 — 1849 гг. у За­ходняй Еўропе, і толькі прысутнасць вялікай колькасці царскіх войскаў прадухіляла на беларускіх землях масавыя выступленні.

Беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII — першай паловы XIX ст. яшчэ не аформілася, але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і ініпых народаў Расій-скай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай глебе, праяўлялі так званы "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабход­ныя перадумовы для фарміравання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

23. Культура Беларусі ў першай палове 19ст.

Пасля далуч. бел. зямель да Рас. Імп. у культ. Бел. ў XIX ст. назірал. шмат новых з'яў і працэсаў. звяз. з фармір. капіт. ад­нос.. Вызваленчай з'явай перш. пал. XIX ст. было паступ. фармірав. бел. нац. культ.. Культ. бел. перажыв. ў гэты час пер. адрадж.. Завяршаўся працэс пераўтвар. бел. народн. ў бел. нацыю. Моцн. пазіц. на Бел. мела поль. культ.. Аднач. з паланізат. тэндэнц. у культ. жыцці пачынае узмацн. рус. уплыу. У др. чв. 19 ст. паліт. царызму супр. паланіз. стала больш жорсткай. Стнаул капіт. аднос. праходз. ва умов. вост. ідэалагічн. бараць.. У Еур. з’яв. антыфеад. ідэалогія Асветн.. Ідэал – чал. разум., рацыянал., скептык, крытык рэлігіі, рэфарматар, адкрыты дасягн. сусв. культ. і новым яе павевам. Асн. “на­тур. правамі” чал. лічыл. правы на жыцце, сваб. і роунасць. У падзеле улады на зак., вык. і суд. яны бач. гарант. ад зло­ужыв. уладай. Аддав. перав. класіцыз..

Адной з найб. важных галін дух. жыцця ў XIX ст. была асвета. У 1802 г. пачал. правядз. школь. рэф., якая закр. Бел.. Шк. сіст. будав. па прынц. пераемн. і адзінства. Навуч. бясплат.. Утвар. некалькі тыпаў навуч. устаноў. Гэта былі аднакл. пры­хадс. вучыліш., павят. вучыліш.. універс. і 4-гад. гімн.. Дзейніч. сетка вучылішч. пры катал. кляштарах і базыльянс. ма­наст.. У перш. чв. XIX ст. сіст. асветы на Бел., асабліва ў зах. яе частцы, была значна спаланізав.. Са стат. 1828 г. аб нав. уст., уводз. 2 сіст.: адна дав. элемент. адук., др. пераваж. для дваран. Пасля падаул. пауст. 1830-31 і раскр. тайных тава­рыст. у навуч. устан. уводз. выклад. рус. мовы ў якасці абавязк. прадмета. Польс. гіст. замян. гіст. Расіі. У1832 г. закр. Віл. універ., як расаднік антырус. ідэй. Замест царкоунапрых. школ адкрыв. нар. вучылішчы. Аб’ядн. прав. і катал. царк. пры­вяло да закр. катал. манаст. і нав. устан.. Узнік. школы і прыв. пансіены для дзяуч., прафес. нав. уст. – 1840 Горы-Гор. земляр. вучыл., а потым у 1848 – інстытут – 1-я выш. навуч. устан.. Пасля закр. Віл. універ. і потым Г.-Г. інст. на Бел. не было выш. навуч. устан..

Перш. пал. 19 ст. – узнікн. беларусазн.. Вывуч. гіст. Бел. ажыццяул. Рас. акад. навук, Рус. геагр. таварыст., Віл. універ., Маск. таварыс. аматарау старажытн. расійс., Віл. музей старажытн. і Віл. археалаг. камісія. Вял. інтар. да Бел. праяв. поль. вуч. – Ліндэ і Чацкі перш. загавар. пра самабытн. бел. мовы. У перш. пал. 19 ст. убач. свет дакум. і матэр. па гіст. Б.: Бел. архіу – Грыгаровіч, Летапісец Літ. і рус. хроніка – Даніловіч, Акты Зах. Расіі і інш. Выдадз. Помнікі гіст. Літвы – Нарбут, у рус. друку Статуты ВКЛ. Уклад у разв. беларусазн. – Грыгаровіч, Даніловіч, Нарбут, Насовіч, Шпілеускі, Мікуцкі, браты Тышкевічы, Кіркор. У творах раскпыв. багацці матэр. і



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 595; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.166.127 (0.021 с.)