Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.

Поиск

1) У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

2) На пачатку XX ст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусвеіным эканамічным крызісам, які ахапіў боль-шасць галін народнай гаспадаркі Расійскай імперыі. У бела-рускіх губернях на працягу 1900 — 1903 гг. бьші закрыты 532 фаб­рычна-заводскія прадпрыемствы. У меншай ступені крызіс закрануў лёгкую прамысловасць. Тэта дало магчымасць многім прадпрыемствам Беларусі прадоўжыць сваю работу. Між тым эісанамічны крызіс, канкурэнцыя з боку фабрычнай вытворчасці прывялі да складанай сітуацыі ў рамесніцкай вытворчасці, якая з'яўлялася дамінуючай на Беларусі. Для таго каб быць канкурэнтаздольнымі, рамеснікі, невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысло-васці павінны былі інтэнсіфікаваць працу наёмных рабочых, павялічваць працоўны дзень.

Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх губерняў не з'яўляліся дамінуючым фактарам. Эканоміка Беларусі падпарадкоўвалася агульным эканамічным законам, усё больш уцягвалася ў сусветную эканамічную сістэму. Тут назіралася канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, узнікалі акцыянерныя таварыствы, манапалістычныя аб'яднанні.

У гэты час на Беларусі адбываўся працэс капіталізацыі вёскі. Скарачалася дваранскае землеўладанне, фарміравалася бур­жуазная зямельная ўласнасць. Сельская гаспадарка беларускіх губерняў на пачатку XX ст. была арыентавана на развіцдё мяса-малочнай жывёлагадоўлі. На Беларусі дзейнічала каля 300 сыраварных і масларобчых заводаў, 430 вінакурных заводаў, якія перапрацоўвалі на спірт бульбу. Даволі шырока выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадар-чыя машыны, железныя плугі і другія прылады працы. Па ўзроўні тэхнічнай узброенасці сельская гаспадарка Беларусі была адной з пе­радавых сярод еўрапейскіх губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым развіцдё капіталістычных адносін тармазілася рознымі феадальнымі перажыткамі. Накладвала свой адбітак на лес вёскі без- і малазямелле сялянства. У 1905 г. каля 50 % сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі. Аграрная перанаселенасць вёскі, высокія падаткі і павіннасці выклікалі значную міграцыю беларусаў у прамысловыя гарады Расіі, Сібір, за межы краіны.

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварала спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялян-скага руху, стварэння палітычных партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі беларускіх губер­няў былі Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (1897), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд, 1897), РСДРП (1898), Сацыял-дэмакратыя Кара-леўства Польскага і Літвы (1900), партыя сацыялістаў-рэ-валюцыянераў (1901).

Першыя палітычныя партыі стварала не буржуазія, як гэта было ў дзяржавах Заходняй Еўропы, а рабочы клас. На тэрыторыі Беларусі на пачатку стагоддзя вядучую ролю ў рэвалюцыйна-дэмакратычным руху займалі агульнарасійскія, польскія, яўрэйскія палітычныя партыі. Станаўленне беларускіх палітычных арганізацый стрымлівалася слабай нацыя­нальнай самасвядомасцю беларускай буржуазіі, сялянства, рабочага класа. Беларускае нацыянальнае пытанне знаходзіла водгук перш за ўсё ў асяроддзі інтэлігенцыі, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. У канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. У 1903 г. яна прыняла назву — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Асноўнае свае значэнне гэта партыя бачыла ў знішчэнні самадзяржаў'я ў саюзе з расійскімі рэвалюцыйнымі сіламі і будаўніцтве сацыялістычнага грамадства, вы­ступала за дэмакратычную рэспубліку ў межах Расійскай Федэрацыі. Аграрная праграма БСГ патрабавала ліквідацыі прыватнай зямельнай уласнасці, роўнага падзелу зямлі паміж тымі, хто яе апрацоўвае.

Найбольш значны ўплыў на рабочы рух меў Бунд. Выступаючы як "адзіны прадстаўнік яўрэйскага пралета-рыяту", Бунд зваў да звяржэння самадзяржаў'я і ўстанаўлення дэмакратычнаи рэспублікі. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя, самастойная ў пытаннях, маючых дачыненне да яўрэйскага пралетарыя-ту. На II з'ездзе РСДРП (1903) Бунд выходзіць з партыі ў сувязі з непрыняццем яго прапановы аб федэратыўнай пабудове РСДРП.

У 1903 — 1904 гг. на Беларусі ішло фарміраванне бальшавіцкіх сацыял-дэмакратычных арганізацый. Яно завяршылася стварэннем Палесскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП.

Беларусь была адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У канцы 1901 г. яна была арганізацыйна аформлена, а ў 1902 г. у склад эсэраў увайшла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая дзейні-чала ў Мінску. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў высту­пала за ліквідацыю самадзяржаў'я і ўстанаўленне дэмакра­тыч­наи рэспублікі, правядзенне сацыялізацыі зямлі. Такты-ка партыі заключалася ў спалучэнні арганізатарскай і агітацыйна-прапагандысцкай работы з індывідуальным тэрорам супраць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.

Развіццё класавых супярэчнасцяў, нарастанне канфрантацыі ў грамадстве набліжалі рэвалюцыйную сітуацыю ў краіне. Яе эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміраваліся ў перыяд эканамічнага крызісу, калі рабочы рух паступова прымае палітычны характар. Да таго ж руска-японская вайна значна паскорыла працэс палітызацыі вёскі.

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі з'явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. Расстрел шматтысячнага шэсця рабочых да цара ўскалыхнуў краіну. Пратэст супраць "Крывавай нядзелі" выказалі працоўныя Беларусь 3 11 па 17 студзеня праходзілі акцыі пратэсту ў Мінску, забастоўкі рабочых і рамеснікаў, дэманстрацыі. Палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні. У гэтай барацьбе удзельнічалі рабочыя 30 гарадоў і мястэчак.

3 палітычных партый найбольш актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай барацьбе нрынялі Бунд, РСДРП, эсэры, якія спрабавалі аб'яднаць свае намаганні шляхам стварэння кааліцыйных камітэтаў. Другі этап палітычных выступленняў працоўных быў звязаны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы.

Разам з палітычнымі выступленнямі назіралася і эканамічная барацьба рабочых і сялянства. Летам 1905 г. узмацніўся сялянскі рух. Акрамя традыцыйных формаў 6арацьбы (патравы памешчыцкіх угоддзяў, рубка лесу) на вёсцы праходзілі сходы, мітынгі, забастоўкі, на якіх выказваліся палітычныя патрабаванні. Восенню 1905 г. ініцыятарамі рэвалюцыйньгх выступленняў сталі чыгуначнікі. У кастрычніку яны спынілі рух на асноўных чыгуначных магістралях. Пачалася Усерасійская палітычная стачка.

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай Думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены такім рашэннем. Прадстаўнікі буржуазіі атрымалі легальную магчымасць ствараць палі­тычныя партыі і удзельнічаць у прадстаунічых органах улады. Бліжэйшыя іх задачы, такім чынам, былі вырашаны. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы лічылі неабходным працягваць барацьбу. Для каардынацыі дзеянняў у гарадах Беларусі ствараліся стачачныя камітэты, кааліцыйныя саветы. У палітычную барацьбу былі ўцягнуты працоўныя 53 гарадоў і мястэчак. У Мінску, Гомелі, Мазыры, Віцебску і другіх гарадах пры разгоне дэ­манстрацыи мясцовыя ўлады прымянілі сілу. Сотні чалавек былі забіты і паранены. 18 кастрычніка на вакзальнай плошчы ў Мінску былі расстраляны ўдзельнікі мітынгу.

У канцы 1905 гг. у рэвалюцыйны рух усё больш уцягваецца армія. Салдацкія хваляванні адбыліся ў Віцеб­ску, Магілёве, Гродне, Бабруйску, Брэсце.

У снежні 1905 г. царскі ўрад закрыў апазіцыйныя газеты, якія надрукавалі так званы фінансавы маніфест. 7 снежня у Ма­скве пачалася палітычная забастоўка. Праз некалькі дзён яна перарасла ва ўзброенае паўстанне, якое працягвалася да 18 снежня. На Беларусі снежаньскія палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Баранавічах, Шнеку і іншых гарадах. Аднак гэтыя выступленні не перараслі ва ўзброеныя паўстанні. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі ў тэты час занялі пазіцыю чакання. Што датычыць мясцовых улад, то яны дзеинічалі рашуча. Былі праведзены арышты кіраўнікоў і актывістаў апазіцыйнага руху, уведзена ваеннае становішча альбо становішча над-звычайнай аховы, праведзена перадыс­лакацыя войскаў у тыя раёны, дзе набіраў сілу забастовачны рух.

Трэба адзначыць, што царскі ўрад прымяняў не толькі рэпрэсіі. 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у эканамічных стачках, 11 снежня прыняты закон аб выбарах у Дзяржаўную Думу. З'явілася магчымасць калі не рашэння, дык пастаноўкі ў парламенце эканамічных, сацыяльна-палітычных праблем. Выбары ў I Дзяржаўную Думу, даз­вол на стварэнне прафесійных саюзаў (сакавік 1906 г.), безумоўна, некалькі аслабілі канфрантацыю ў грамадстве.

Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі байкатавалі вы­бары. Аднак яны адбыліся. Ад беларускіх губерняў было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 еялян. 3 палітычных партый найбольш моцныя пазіцыі ў I Дзяржаўнай Думе мелі кадэты. Дзей­насць Думы па многіх кірунках мела апазіцыйны характар. Яна выказала недавер ураду ў сувязі з публікацыяй 20 чэрвеня дзяржаўнай аграрнай праграмы, якая разыходзілася з думскім праектам. 9 ліпеня 1906 г. Дума была распушчана і былі назначаны новыя выбары.

Ва ўмовах спаду рэвалюцыі палітычныя партыі, у тым ліку рэвалюцыйна-дэмакратычныя, прынялі ўдзел у выба­рах у II Дзяржаўную Думу. Больш таго, яны спрабавалі выступіць адзіным блокам. Такі блок, напрыклад, быў створаны ў Мінску ў складзе арганізацый РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, сіяністаў-сацыялістаў і некаторых прафсаюзаў. Правыя таксама аб'ядналі свае сілы. У кастрычніку 1906 г. быў створаны "Русский окраинный союз", які выступаў пад шавіністычнымі лозунгамі, вёў актыўную антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.

Польскія, часткова беларускія памешчыкі, каталіцкія святары выступалі ў абарону каталіцкай веры, за аўтаномнае развіццё края. Аўтанамісты вялі агітацыю праз касцёл, друк, крытыкавалі палітыку ўрада.

На выбарах у II Дзяржаўную Думу ў беларускіх губернях перамаглі правыя групоўкі. Акцябрысты і чарна-соценцы правялі 15 дэпутатаў, аўтанамісты атрымалі 11 месцаў у Думе. Кадэты мелі двух дэпутатаў, 8 чалавек былі беспартыйнымі. Але ў цэлым II Дзяржаўная Дума была больш радыкальная, чым папярэдняя. Як і ў першай Думе, галоўным было аграрнае пытанне. Трудавікі, эсэры, сацыял-дэмакраты адстоивалі рэвалюцыйны шлях яго вырашэння. Прадстаўнікі акцябрыстаў, памешчыцкіх партый падтрымалі ўрадавую праграму П.А.Сталыпіна. Не атрымаў падтрымкі дэпутатаў праект кадэтаў, разлічаны на абмежаванне памешчыцкага землеўладання.

II Дзяржаўная Дума выходзіла з-пад кантролю ўрада. Правыя партыі патрабавалі распусціць Думу. У маі 1907 г. супраць прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў Думе было зроблена абвінавачванне ў падрыхтоўцы змовы супраць цара. Старшыня Савета міністраў П.А.Сталыпін патрабаваў пазбавіць гэтых дэпутатаў парламенцкай недатыкальнасці. Думская камісія пачала расследаванне. Але Мікалай II, не чакаючы вынікаў гэтага разгляду, 3 чэрвеня 1907 г. распускае Думу. Вы­барчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Першая расійская рэвалюцыя скончы­лася.

 

 

33. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку 20 ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

У пачатку XX ст. на Беларусі, як і ў другіх рэгіёнах Расійскай імперыі, адбываліся значныя змены ўэканамічным і сацыяльным развіцці. У беларускіх губернях назіралася скарачэнне рамесніцкай вьггворчасці, рост фабрычна-заводскай прамысловасці. Прыярытэтнымі галінамі вьггворчасці з'яўляліся харчовая, дрэваапрацоўчая. На Беларусь актыўна пранікае замежны капітал. 3 1909 г. эканоміка набывае тэндэнцыю стабільнага росту. Ствараюцца новыя прамы-словыя прадпрыемствы, пашыраюцца аб'екты вьггворчасці.

На тэрыторыі беларускіх губерняў у 1913 г. налічвалася 1200 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў, на якіх пра-цавала каля 40 тыс. рабочых. Болыйасць прадпрыемстваў былі невялікімі па колькасці рабочых. 62,4 % з іх мелі да 15 чалавек. На буйных прадпрыемствах (болып 100 чал.) працавала каля 50 % рабочых. Такім чынам, па ўзроўні канцэнтрацыі вытворчасці Беларусь адрознівалася ад іншых прамысловых рэгіёнаў Расійскай імперыі, дзе гэта канцэнтрацыя была значна вышэйшай.

Развіццё прамысловасці вяло да пашырэння акцыянер-ных таварыстваў, манапалістычных аб'яднанняў. У 1909 — 1910 гг. былі арганізаваны Акцыянернае таварыства запал-кавых фабрык, Акцыянерныя таварыствы Мазырскай фа-нернай фабрыкі, Дняпроўскай мануфактуры і інш. Ствараліся прадпрыемствы з удзелам замежнага капіталу. Руска-бельгійскае таварыства валодала Віцебскай ільно-прадзільнай фабрыкай "Дзвіна", Руска-амерыканскае та­варыства фабрык абутку ў Мінску.

Атрымала развіццё банкаўская сістэма. У беларускіх гарадах дзейнічалі канторы Азоўска-Данскога, Маскоўскага, Дзяржаўнага, Руска-Азіяцкага камерцыйнага, Віленскага прыватнага камерцыйнага і іншых банкаў. Акрамя таго, мясцовую прамысловасць фікансавалі банкірскія канторы і таварыствы ўзаемнага крэдыту.

Нягледзячы на высокія тэмпы росту цэнзазай прамы­словасці, большасць рабочых працавала ў саматужна-ра-меснай вытворчасці. На Беларусі існавала каля 90 тыс. такіх майстэрань, дзе працавалі гаспадар і адзін-два рабо­чых. Дробная і рамесная вытворчасць давала большасць прамысловай прадукцыі.

Прамысловы ўздым працягваўся да першай сусветнай вайны. Аднак прамысловасць Беларусі захавала сваю спе-цыфіку: пераважнасць рамесна-саматужнай прамысло­васці і невялікіх прадпрыемстваў з размяшчэннем іх у сельскай мясцовасці ў непасрэднай блізкасці да вытвор­часці сыравіны і рабочай сілы.

У перадваенны перыяд сельская гаспадарка Беларусі арыентавалася на вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі. 3 ростам жывёлагадоўлі ішло будаўніцтва масларобчых, сыраварных заводаў. Важным кірункам з'яўлялася вы-рошчванне бульбы, якая ішла на перапрацоўку на мясцовыя бровары. 3 1907 па 1913 г. колькасць вінакурных заводаў вырасла з 430 да 630.

У беларускіх губернях адбываўся працэс капіталізацыі сельскай гаспадаркі. Дваранскае землеўладанне, якоеў 1905 г. складала 41 %, паступова скарачалася. Расла колькасць аб'ектаў прыватнай зямельнай уласнасці. Гэтаму садзейніча-ла аграрная рэформа. Яе ініцыятарам выступіў П.А.Ста-лыпін. Рэформа пачалася ў адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г. Пасля зацвярджэння яго III Дзяржаўнай Думай Указ з 14 чэрвеня 1910 г. набьгў сілу закону. Рэформа прадугледжвала ліквідацыю сельскай абшчыны, перадачу надзельнай зямлі ў прыватную ўласнасць, выдзяленне зямлі пад хутарскую гас­падарку альбо пад адруб, перасяленне малазямельных сялян у Сібір, на Далёкі У сход.

Трэба адзначыць, што плошча зямельных угоддзяў размяркоўвалася сярод сялян такім чынам, што значная іх колькасць не магла пракарміцца са сваей зямлі. 6,2 % гаспадарак мелі надзел да 5 дзесяцін, 43,1 % двароў — ад 5 да 10, 14,3 % двароў — 15 — 20, 12 % двароў — болып 20 дзесяцін. Такім чынам, толькі чвэрць двароў была заможнай.

Сталыпінская рэформа садзейнічала далейшай дыферзнцыяцыі вёскі. На надзельных і кутгчых землях 12 % сялянгкіх двароў утварылі хутарскія і адрубныя гаспадаркі. Адны з іх сталі набіраць моц, другія прадалі зямлю і падаліся на заробкі ў горад альбо выехалі ў Сібір. У выніку перасяленчай палітыкі Беларусь пакінула 335 тыс. сялян.

Па меры фарміравання заможнага сялянства ўрад спра-буе зрабіць на іх упор. У 1911 г. па ініцыятыве П.Сталыпіна было прынята рашэнне аб увядзенні земстваў у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губернях шляхам выбараў па так званых на­цыянальных курыях: рускай і польскай. У рускую курыю залічвалі не толькі рускіх, але і праваслаўных бела-русаў. Маё­масны цэнз выбаршчыкаў бьгў паніжаны ўдвая. У Гродзенскай і Віленскай губернях земствы не ўводзіліся. Стварэнне мясцовых органаў кіравання не па саслоўных, а па нацыянальных курыях было скіравана на замацаванне пазіцый прыхільнікаў вялікадзяржаўнай палітыкі.

Пасля заканчэння рэвалюцыі царсі. у рад перайшоў да больш жорсткіх формаў кіравання. Прадпрымальнікі ат-рымалі права прымяняць лакаўты у сувязі з забастоўкамі рабочых. Летам 1907 г. былі праведзены арышты кіраўнікоў і актывістаў рэвалюцыйна-дэмакратычных партый. Партыйныя арганізацыі РСДРП, Бунда, ПС-Р, БСГ знаходзіліся ў заня­падзе. Быў значна аслаблены ліберальна-апазіцыйны цэнтр. Так, распаліся многія арганізацыі партыі кадэтаў. У 1907 г. на платформе кадэтаў была створана Краявая партыя Літвы і Беларусь Яе аснову складалі польскія памешчыкі, святары. Партыя выступала за палітычнае раўнапраўе палякаў і каталікоў.

Наступление рэакцыі значна звузіла магчымасці нацы-янальна-дэмакратычнага руху. Цэнтрам беларускага нацы-янальна­га руху з'яўлялася газета "Наша ніва". У гэты перыяд яна выступала за дэмакратызацыю грамадства, нацыянальна-куль­турнае адраджэнне беларускага народа, пашырэнне дзейнасці земстваў, рэформу судоў, хутарызацыю сельскай гаспадаркі і г.д. "Наша ніва" надрукавала сотні карэспандэнцый. Для сялян яна пачала выдаваць "Беларускі каляндар", потым часопіс "Саха". У 1912 г.вы-ходзіць літаратурны і грамадска-палітычны альманах "Маладая Беларусь". Былі створаны выдавец­твы "Загляне сонца і ў наша ваконца", "Наша хата", "Беларус" і інш. За 1908 — 1914 гг. было надрукавана 77 беларускіх кніжак.

Дзейнасць "Нашай нівы" садзейнічала прыходу ў бела-рускую літаратуру таленавітых паэтаў і празаікаў, пашырэнню на­вукова-папулярных ведаў у розных галінах навукі і прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю.

У гэты час на Беларусі пашыралася прапаганда вялікадзяржаўнага шавінізму. Праваслаўнае беларускае на-сельніцтва аб'яўлялася рускім. Чарнасоценцы, акцябрысты пры падтрымцы мясцовых улад і праваслаунаи царквы на выбарах у III і ІУДзяржаўную Думу атрымалі ў бела­рускіх губернях абсалютную большасць. Ні адна з рэвалюцыйных партый не змагла тут правесці сваіх кандыдатаў. Скараціўся рабочы і сялянскі рух. Некаторае яго пашырэнне назіраецца з 1912 г., агульны пад'ём забастовачнай барацьбы наступав толькі ў 1913 — 1914 гг.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 449; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.135.209.20 (0.01 с.)