Рэформа 1861 г. і асаблівасці яе правядзення на Беларусі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Рэформа 1861 г. і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.



Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух.

Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага рынку); польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi, яно магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах.

19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да пра­вядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).

Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх губер­нях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага)

Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму.Паскар. развiц. капiтал. ў с\гаспад. i сац. рассл. вескi садзейнiч. Сталып. рэф.. Яе мэта – умацав. сац. апоры самадзярж. ладу i ствар. ўмоў для фармiр. аграрн. кап-зму. Меркав., што рэф. будзе дасягн. шляхам лiквiд. сял. абшч. з уласц. ей сiст. земляробс. i землеўлад., i ствар. шыр. прасл. сял.-уласнiкаў, арыентав. на прадпрым. рыначн. гасп.. Рэф. атрым. развiц. ў шэрагу законаў бурж. характ., я-я былi прыняты напрац. 9 ліст.1906—1912 гг. Сталып. рэф. на Бел. мела шэраг асабл. (у зах. р-нах сял. абшч. ліквд. дауно, перавага падв.-спадч.землеулад. алегч. рэформу). Пад уплывам росту незадавальн. сял. царскі ўрад прызнаў непазб. правядз. ў вёсцы рэф.. Рэф. суправадж. інтэнс. насадж. рускага землеулад.. Ініцыят. і кіраўн. пераўтвар. выступ. міністр унутр. спраў А.А. Сталыпін. Асн. мэтамі рэф.: 1) забяспеч. умовы для больш хутк. развіц. капітал. на вёсцы, а знач., развіц. экан. ў цэлым у краіне; 2) раскалоць вёску, стварыўшы клас сельс. бурж., прыцягн. яго на бок царс. урада і т.ч. паставіць перашк. на шляху рэвалюц. руху. Сталыпінская рэформа мела наступныя накірункі: 1) разбур. сял. абшч. і перадача зямлі ў асабіс. сял. ўласнасць; 2) ствар. водрубаў (зям. участ., вылучаны з ашч. зямлі у аднаас. сял. маемасць без пераноса сядзібы) і хутароў (адасобл. сял. сядз. на зям. участку індывід. уладання); 3) перасяленчая палітыка. У зах. р-нах Стал. імкн. узняць паліт. ролю замож. сялянс. у сіст. мясц. органау кірав., для чаго былі свораны земст., с\гасп. гурткі. Вынік: заможн. част. нас. павяліч. да 1912 г. да 12%, бедн. склад. менш 68% двароу, гал. гасп.,як і раней, - памешч.. Рэф. насіла кампрамісны характ. і не зняла аграрн. пытанне, што садз. наспяв. рас. рэв., гасп. сял. зазстал. адсталай, унутры рынак заст. абмежаваным, не змагла прадухіл. абв. сац. супярэчн., але ж і аказала моц. уплыу на раазвіцце капіталіст. адносін.

25. Прамысловасць, транспарт і гандаль Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.

Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст. ста­ла адной з прыкмет мадэрнізацыі — паступовага пераходу ад феадальнага да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Працэс індустрыялізацыі быў звязаны з промысловым перава-ротам, або прамысловай рэвалюцыяй. Яна пачалася ў Беларусі ў 30-я гады ХІХ ст. і была звязана з узнікненнем першых фабрык, паступовыы пераходам ад ручной дамашыннай працы, фарміраваннем і колькасным ростам новых вытворчых сіл: прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралешарыяту. Працэс прамысловага развіцця ў Беларусі меў сваеасаблівасці, якіязаключаліся у наступным:

• пад уздзеяннем усерасійскага і еўрапейскага рынкаў якое па меры будаўніцтва чыгунак няўхільна нарастала, у 60—80-я гг. ХІХ ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспа­дар-чай, лясной і мінеральнай сыравіны. У пачатку XX ст. у пер­шую чаргу развівалася кардонна-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць;

• працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамы­словасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыраві­ны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі размешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Наиболь­шие развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка;

• вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфак­турная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прад­прыемствы, дзе працавалі 5—15 рабочых без паравога рухавіка. У 1900 г. на адно прадпрыемства ў сярэднім пры-ходзілася 39 рабочых. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых;

• дробны характар вытворчасці абумовіў даволі нізкі ўзро-вень яе канцэнтрацыі. У пачатку XX ст. канцэнтрацыя вытворчасці павялічваецца ў сувязі з пачаткам працэсу аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў (прад-прыемстваў, дзе капітал утвараўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся) і сіндыкатаў (формы аб'яднання прадпрымальнікаў для рэгулявання аб'ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю). Так, напрыклад, у Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Ма-ланка». На аснове мясцовых капіталаў утвараліся акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі «Неман» у Гродне, запалкавых фабрык у Пінску і Мазыры і інш. Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвай у Віцебску, папяровая фабрыка ў Шклове.

Развіццё капіталістычнай гаспадаркі, станаўленне таварна-грашовых адносін непасрэдна залежылі ад шляхоў зносін. У канцы XIX ст. у разліку на 100 км2 Беларусь мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных — у 3 разы больш, чым еўра-пей­ская частка Расіі. У найболыпай ступені патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. Праз тэры­торыю Беларусі прайшлі важнейшыя магістралі: Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская і інш. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель і іншыя гарады.

Развіццё чыгункі садзейнічала хуткаму развіццю прамысловасці, гандлю, зліццю мясцовых рынкаў Беларусі ў нацыя­нальны рынак. Дзякуючы чыгунцы значна ўзмацніліся сувязі беларускага рынку з агульнарасійскім і еўрапейскімі рынкамі.

У канцы XIX ст. з'явіўся новы сродак гарадскога транс­парту. У 1898 г. Віцебск стаў трэцім горадам у Расіі пасля Кіева і Ніжняга Ноўгарада, дзе быў пушчаны гарадскі электрычны трамвай, што адбылося раней, чым, напрыклад, у Маскве і Пецярбургу.

Развіццё прамысловасці і транспарту з'яўлялася асновай росту гарадоў. Аднак беларускія гарады так і не ператварыліся ў буйныя прамысловыя цэнтры ў сувязі з пераважным размяшчэннем прамысловасці, якая спецыялізавалася на пера-працоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, у сельскай мясцовасці. Найболын буйныя прадпрыемствы, напрыклад Віцебская фабрыка «Дзвіна» і інш., знаходзіліся ў гарадах. Тітрацэс урбанізацыі, як прыкмета мадэрнізацыі грамадства, меў на Беларусі свае асаблівасці. Нягледзячы на двухкратны рост жыхароў у гарадах, іх удзельная вага практычна не змянілася, таму іііто сельскае насельніцтва расло яшчэ хутчэй. К пачатку XX ст. захоўвалася штучная перанаселенасць гарадоў Беларусі яўрэйскім жыхарствам, што было звязана з існаваннем «мяжы яўрэйскай аселасці».

26. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-90 гг. 19 ст.

Развіццё сельскайгаспадаркіў пачатку XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала на-зву сталыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра П.А. Сталыпіна. Умовы эканамічнага развіцця краіны пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г., больш блізкае азнаямлен-не з сістэмай падворнага землекарыстання ў Гродзенскай губерні (Сталыпіну 1902 г. займаў пасаду гродзенскага губернатара), неабходнасць вырашэння аграрнага пытання (пы­тання аб зямлі), якое стала адной з прычын рэвалюцыі 1905—1907 гг., вызначылі падыходы Сталыпіна да рэфармавання аграрнага сектару эканомікі.

Будучы сам буйным землеўласнікам, Сталыпін распраца-ваў асноўныя напрамкі рэформы, зыходзячы з інтарэсаў па-мешчыкаў. Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закра-налася. Магчымасць пераўтварэння Расійскай імперыі ў сапраўды моцную вялікую дзяржаву Сталыпін звязваў са ства-рэннем сацыяльнай апоры царызму сярод сялянства. Ва ўмовах расслаення пасля 1861 г. вёскі на беднякоў, сераднякоў і заможных сялян (яны складалі адпаведна прыкладна 60,30 і 10%) П. Сталыпін бачыў такую апору ў стварэнні слоя сель­скай буржуазіі.

Аграрная рэформа была распачата ў 1906 г. і прадстаў-ляла сабой «чарговую чыстку зямель для капіталізму». Пер-шапа­чатковым этапам рэформы стала разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзе-лаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апрацоўваюць. Такая магчымасць замацавання зямлі ва ўласнасць прадстаўлялася ся­лянам праз атрыманне зямлі ў водрубе, г.зн. за кошт выдзялення селяніну участка зямлі ў межах вёскі па магчымасці ў адным месцы ўзамен цераспалосіцы — «палосак» зямлі рознай урадлівасці, якія селянін апрацоўваў пры абшчынным землекарыстанні. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тады ўчастак называлі хутарам, а селяніна хутаранінам. Хутарская гаспадарка нагадвала фермерскую (накшталт той, што была распаўсюджана ў ЗША), была арыентавана на рынак і адлюстроўвала сабой дастаткова эфектыўны шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Да стварэння такой гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне (іх называлі кулакамі), якія сталі адной з крыніц фарміравання сельскай буржуазіі — апоры самадзяржаўя пры вырашэнні аграрнага пытання. Падворнае землеўладанне ў заходніх раёнах Беларусі (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі, бо ся­лянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Для большасці беднякоў і сераднякоў завесці хутарскую гаспадарку было немаг­чымым з-за адсутнасці ці недахопу срод-каў

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Стальшін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага пе-расялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход і інш., дзе было шмат неапрацаванай урадлівай глебы. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заахвочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую частку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пун­кты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныяўчасткі і т.д. Аднак каля 10% сялян вярнуліся ў 1907—1914 гг. назад у сувязі з недастатковай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў— выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) і трох украінскіх губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з прычыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў.

Сталыпінская рэформа ў сваей эканамічнай частцы прывяла да росту буржуазнаи уласнасці. Пераважная большасць зя­мель пераходзіла ў рукі заможных сялян-прадпрымальнікаў. Разам з тым большасць сялян-беднякоў, а таксама сераднякоў, якія выйшлі на хутары, не змагла наладзіць гаспадарку і была вы-мушана прадаць сваю зямлю. Рэформа пас­прыяла пашырэн-ню шматпольных севазваротаў, далейшаму паглыбленню спецыялізацыі сельскай гаспадаркі на малоч­най жывёлагадоўлі і вінакурэнні. У фермерскіх і перадавых памешчыцкіх гаспадар-ках выкарыстоўваліся сельскагаспа­дарчыя машыны, ў вьюіку чаго павышалася ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур.

У сваей палітычнай частцы рэформа паскорыла раскол вёскі і стварэнне слоя сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялян-ства, забяспечыла падтрымку царскаму ўраду і на пэўны час прадухіліла сацыяльныя патрасенні, «прытупіўшы» вастры­ню аграрнага пытання.

27. Паўстанне 1863-1864 гг. на Беларусі. К. Каліноўскі.

1) Пачатак 1863 г. азнаменаваўся новым пад'ёмам сялянскага руху ў Беларусі, які быў выкліканы надзеямі былых памешчыцкіх сялян атрымаць "настояшую волю" ў сувязі з пераводам іх у становішча часоваабавязаных. Гэта супала па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, якое ў 1863 г. ахапіла ўсю Польшчу.

Напярэдадні паўстання тут аформілася два крылы, за якімі замацаваліся назвы "белыя" і "чырвоныя". "Белыя" (партыя землеўладальніцкай шляхты і буржуазіі) хацелі дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г., гзта значыць з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны, выкарыстоўваючы націск захаднееўрапейскіх дзяржаў на Пецяр­бург. "Чырвоныя" ўяўлялі сабой разнастайны ў сацыяльных і палітычных адносінах блок, у які ўваходзілі дробная і без­зямельная шляхта, інтэлігенцыя, гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Барацьбу за незалежнасць яны звязвалі з вырашэннем аграрнага пытання. Аднак па метадзе іх вырашэння "чырвоныя" дзяліліся на "правых" - памяркоўных і "ле­вых"- прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. "Правыя" ў рашэнні сваёй палітычнай праграмы адводзілі вя­дучую ролю шляхце. Асцерагаючыся сялянскага паўстання, яны выступалі за надзяленне сялян зямлёй за кошт канфіскацыі яе часткі ў памешчыкаў з адпаведнай грашовай кампенсацыяй.

"Левыя", прызнаючы права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, залог поспеху нацыяналь­на-вызваленчай барацьбы бачылі ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Для кіраўніцтва паўстаннем "чырвонымі" вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

Падобныя палітычныя плыні існавалі ў Беларусі і Літве. Так, у Вільні летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які фармальна быў падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як "чырвоных", так і "белых". Сярод іх былі Л.Звяждоўскі, Я.Козел, Б.Длускі, З.Чаховіч, Э.Вярыга і К.Каліноўскі. Па ініцыятыве ЛПК збіраліся сродкі на паўстанне і былі створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі: гродзенская (кіраўнік К.Каліноўскі), мінская (А.Трусаў), навагрудская (У.Борзабагаты) і інш.

"Левую" частку паўстанцаў у Беларусі ўзначальваў Кастусь Каліноўскі (1838 - 1864). Ён быў выхадцам з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт, з'яўляўся актыўным членам тайнага гуртка выдатнага польскага рэвалюцыянера С.Серакоўскага. Разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім, К.Каліноўскі ў 1862 - 1863 гт. выдаваў на беларускай мове газету "Мужыцкая праўда" (усяго выйшла 7 нумароў), пранікнутую рэвалюцыйна-дэмакратычнымі ідэямі. Газета растлумачвала сялянам прыгонніцкі характар рэформы, заклікала іх не верыць цару і разам "з мужыкамі з-пад Варшавы... і ўсёй Расіі" са зброяй у руках ісці здабываць "сапраўдную волю і зямлю". Разам з тым газета заклікала сялян вярнуцца ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкім царкоўным саборы ў лютым 1839 г.

У ходзе паўстання, якое пачалося ў Варшаве ў ноч на 23 студзеня, ЛПК прыняў праграму, якую раней абвясціў ЦНК. Гэта праграма прадугледжвала раўнапраўе грамадзян незалежна ад саслоў'я, нацыянальнасці і веравызнання,перадавала ў поўную ўласнасць сялян надзелы, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, адмяняла іх феадальныя павіннасці. Разам з тым яна захавала памешчыцкае землеўладанне і выкуп зямлі, якая пераходзіла сялянам. Беззямельныя сяляне, удзельнікі паўстання, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі. Па сваім сацыяльна-эканамічным характары гэта была буржуазная праграма, якая адказвала інтарэсам "чырвоных".

Жыхары Гародні ідуць у атрад Каліноўскага

1 лютага 1863 г. ЛПК, які ўзначальваў Кастусь Каліноўскі, звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам пад­няцца на ўзброеную барацьбу. Першыя паўстанцкія атрады былі створаны на тэрыторыі заходніх паветаў Беларусі ў канцы студзеня, а на астатняй тэрыторыі Беларусі - у сакавіку - красавіку. Яны фарміраваліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян. Атрады паўстанцаў, якія ўзначальваліся В.Урублеўскім, Ф.Ражанскім (Гродзенская губ.), С.Серакоўскім і А.Мацкявічусам (Ковенская губ.), А.Трусавым (Мінская губ.), Л.Звяждоўскім (Магілёўская губ.), М.Чэрняком (Віленская губ.) імкнуліся прыцягнуць да паўстання як можна бо­лып сялян, спрабавалі рэалізаваць аграрную праграму. Кіраўнікі паўстання, асабіста К.Каліноўскі, мелі намер распаўсюдзіць паўстанне на прыбалтыйскія і рускія губерні. Для гэтага прадугледжвалася стварэнне новых атрадаў: С.Серакоўскага ў Літве і Эстоніі, О.Грабніцкага, В.Кульчыцкага ў Віцебскай губерніі. На дапамогу Л.Звяждоўскаму з Пе­цярбурга і Масквы прыбылі афіцэры І.Будзіловіч, К.Жаброўскі і інш. з мэтай распаўсюджвання паўстання на Смаленск і Маскву.

Баючыся актывізацыі дзеянняў паўстанцаў і ўплыву на сялян Кастуся Каліноўскага, "белыя" захапілі кіраўніцтва паўстаннем ў свае рукі. У сакавіку 1863 г. па ўказанні ЦНК быў створаны "Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы" узамен распушчанага ЛПК. У склад мясцовых рэвалюцыйных арганізацый былі ўведзены прыхільнікі "белых". Каб не ўносіць раскол у рады паўстанцаў, К.Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца. У маі паўстанне ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях было падаўлена. Цэнтрам паўстанцкага руху на Беларусі становіцца Гродзенская губерня, куды ў красавіку 1863 г. у якасці ваяводскага камісара прыязджае К.Каліноўскі.

У Беларусь і Літву царскім урадам былі кінуты буйныя сілы для падаўлення паўстання. У маі 1863 г. генерал-губерната­рам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў назначаны М.М.Мураўёў, які атрымаў ад сучаснікаў прозвішча "вешацель" за бязлітасную расправу з удзельнікамі руху. Тады ж для заспакаення сялян Беларусі і Літвы ўказамі Аляксандра II ад 1 сакавіка і 2 лістапада 1863 г. былі адменены часоваабавязаныя адносіны, уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў, прадугледжана неадкладнае вяртанне сялянскіх адрэзкаў, а таксама змяншэнне выкупных плацяжоў.на 20 %. У кастрычніку 1863 г. М.М. Мураўёў падпісаў загад аб надзяленні сялян, якія былі абеззямелены ў 1846 - 1856 гг., 3 дзесяцінамі зямлі, гаспадарам, якіх памешчыкі пазбавілі зямлі пасля 1857 г., надзелы вярталіся цалкам. М. Мураўёў абавязаў таксама сельскія тав'арыствы наглядаць за мясцовай шляхтай, арганізаваў сялянскія каравулы, якія павінны былі весці барацьбу з паўстанцамі, разгарнуў шырокую антыпаўсганцкую і антыпольскую агітацыю.

Гэтыя меры, а таксама нерашучая аграрная палітыка ЦНК у значнай ступені скарацілі геаграфію сялянскага руху. Асноўная маса сялян Беларусі не прымала ўдзелу ў паўстанні (сярод, паўстанцаў сяляне складалі не больш 18 %). Такім чынам тактыка "левых", якія разлічвалі на пашырэнне сялянскага руху, не спраўдзілася. Акрамя таго, кіраўнікі літоўска-беларускага "Аддзела", асцерагаючыся рэпрэсій, пакідалі свае пасады. Панічны настрой сярод 'белых" у Вільні быў абумоўлены і стратай імі веры ў дапамогу з боку Англіі і Францыі, урады якіх, нягледзячы на адкрытае спачуванне заходнееўрапейскай дэмакратыі, нічога не зрабілі для падтрымкі паўстання.

У чэрвені 1863 г. пасля арышту А.Аскеркі, Ф.Далеўскага -членаў "Аддзела" ў яго склад былі ўведзены К.Каліноўскі і І.Малахоўскі. Кіраўніцгва паўстаннем зноў перайшло ў рукі "чырвоных". Прыхільнікамі Каліноўскага быў створаны пад­польны ўрад "Літоўска-Беларускі чырвоны жонд". Новае кіраўніцтва рабіла перамены ў мясцовых арганізацыях, выкры­вала паклёп урада на паўстанне як на справу памешчыкаў вярнуць прыгоннае права, імкнулася аднавіць страчаньга сувязі з рэвалюцыйнай арганізацыяй "Зямля і воля". Аднак ажывіць паўстанне ўжо не ўдалося. Мясцовае дваранства канчаткова адышло ад руху, прыняўшы ўдзел у кампаніі "вернападданніцкіх адрасоў" імператару Аляксандру II. 28 жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад аддаў загад аб спынені ваенных дзеянняў. Узброеная барацьба ў Беларусі спынілася восенню 1863 г., а летам 1864 г. была ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудкім павеце. Паўстанне было падаўлена. У студзені 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з "Лістом з-пад вісельні", у якім заклікаў працягваць барацьбу. 22 сакавіка 1864 г. Кастусь Каліноўскі быў павеша­ны ў Вільні.

Удзельнікі паўстання падвергліся бязлітасным рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, маёмасць канфіскавана. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўсгання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных губерняў. Землеўладальнікам "польскага паходжання" забаранялася купляць на Беларусі зямлю, сялянам-каталікам норма зямлі на гаспадарку абмяжоўвалася 60 дзесяцінамі. За ўдзел у паўстанні каталіцкіх святароў касцёлы зачыняліся або пераўтвараліся ў праваслаўныя цэрквы. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (медыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу ў цэнтральныя губерні і заменены новымі, якім урад давяраў рэалізацыю сваёй палітыкі. Мэтай яе стала русіфікацыя края. У навучальных і грамадскіх установах была ўведзена руская мова як абавязковая, забаронена выкладанне польскай мовы, зачынены польскія бібліятэкі. У Беларусі і Літве 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселены, у тым ліку 500 - на пасяленне ў Сібір. Паўстанне 1863 г. было накіравана супраць самадзяржаўя, рэшткаў прыгоннага права, супраць нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці. Яно прымусіла царскі ўрад пайсці на больш выгадныя ўмовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. Паўстанне аказала вялікі ўплыў на ажыўленне рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Заходняй Еўропе, садзейнічала абуджэнню беларускага нацыянальнага руху. Разам з тым паустанне мела і адмоўныя вынікі. Яно змяніла і надоўга затрымала ў Беларусі правядзенне прагрэсіўных буржуазных рэформаў 60-70-х гг. Так, земская рэформа не праводзілася ўвогуле, судовая, цэнзурная і гарадская былі праведзены са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі ад агульнарасійскіх прынцыпаў.

2) Трэцяе нацыянальна-вызвольнае паўстанне супроць царызму ў Беларусі рыхтаваў так званы Літоўскі правінцыйны камітэт, што знаходзіўся пад уплывам рэвалюцыйных дэмакратаў з лагера «чырвоных». Ён збіраў грошы, набываў зброю, вёў навучанне будучых камандзіраў. Сялянаў клікала на барацьбу «Мужыцкая праўда» Каліноўскага.

Першае выступленне паўстанцаў адбылося ўначы з 22 на 23 студзеня ў Варшаве. Увечары таго самага дня вестка пра па­чатак збройнага змагання дайшла да Вільні.

1 лютага 1863 года Літоўскі правінцыйны камітэт выдаў да жыхароў Беларусі маніфест аб паўстанні. За колькі дзён да гэтага ў заходніх паветах беларускіх губерняў ужо з'явіліся першыя аддзелы інсургентаў з Польшчы. У сакавіку-красавіку пачынаецца хуткае стварэнне мясцовых паўстанцкіх аддзелаў, у якія пераважна ўваходзілі шляхта, чыноўнікі, студэнты і навучэнцы. Пятую частку ўзброеных змагароў складалі сяляне. На чале аддзелаў сталі адданыя ідэалам свабоды патрыёты Валер Урублеўскі, Рамуальд Траўгут, Людвік Звяждоўскі, Ігнат Будзіловіч, Фелікс Віславух...

Напачатку нашы ваяры здолелі атрымаць некалькі значных перамогаў. Аддзел паўстанцкага начальніка Магілеўскай губерні Людвіка Звяждоўскага заняў горад Горы-Горкі. Паўстанцы авалодалі мястэчкам Свіслач і напалі на Ружаны. Ад­нак расейскім уладам удалося (асабліва на ўсходзе Беларусі) падмануць значную частку сялянства, якое паверыла, нібыта «паны змагаюцца за вяртанне прыгону». Усеагульнага антыпрыгонніцкага паўстання баяўся і лагер «белых», якіх зада­вальняла аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года з дапамогаю іншаземных дзяржаваў. «Белыя» былі катэгарычна супраць планаў Каліноўскага і яго паплечнікаў усталяваць новыя дэмакратычныя парадкі, калі не будзе саслоўнай няроўнасці, а зямля пяройдзе да тых, хто яе ўрабляе. Прадстаўнікам «белых» удалося яшчэ ў лютым замест рэвалюцыйна­га Літоўскага камітэта стварыць свой Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, які прызначыў ва ўсе губерні сваіх камісараў.

Ва ўсходнебеларускіх губернях царскія войскі задушылі паўстанне ўжо ў траўні. Былі разбітыя і амаль усе аддзелы змагароў Менскай губерні. Толькі на Гарадзеншчыне, дзе паўстанцы карысталіся найбольшай падтрымкаю сялянаў, яны дзейнічалі больш паспяхова і доўгі час заставаліся недасягальнымі для карнікаў. Сама вялікі бой адбыўся ў Слонімскім павеце каля вёскі Мілавіды, дзе дагэтуль захавалася мемарыяльная капліца, што нагадвае пра тую падзею. Пад націскам добра абвучаных і ўзброеных рэгулярных войскаў інсургенты адышлі са Слонімскага павета ў Ваўкавыскі, але ў чэрвені былі там разбітыя.

На пачатку лета кіраўніцтва паўстаннем зноў перайшло ў рукі «чырвоных». Рэвалюцыйны ўрад, названы Выканаўчым аддзелам Літвы, неўзабаве ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Ён і ягоныя прыхільнікі ахвярна спрабавалі ўзняць на барацьбу сялянства, зрабіць больш дзейнымі мясцовыя рэвалюцыйныя камітэты. Аднак паўстанне ўжо было асуджанае на паразу.

Задушэннем вызвольнай барацьбы кіраваў разумны і жорсткі царскі сатрап М.Мураўёў, што за свае крывавыя «подзвігі» атрымаў мянушку Вешальнік. Ён не грэбаваў ніякімі сродкамі: дзейнічаў подкупамі і ашуканствам, падпісваў смяротныя прысуды і загадваў заліваць магілы экскрэментамі, каб не дапусціць там патрыятычных маніфестацый. Тым не менш асобныя аддзелы на захадзе Беларусі змагаліся да канца 1863 года.

Агульная колькасць паўстанцаў, палеглых у баях у «Северно-Западном крае», невядомая. Пакараных ваенна-палявымі судамі і без суда налічвалася 18 500. 128 былі павешаныя або расстраляныя, 853 пайшлі на катаргу, 11 502 - у высылку.

Паўстанне 1863 года было адным з нешматлікіх у гісторыі ХІХ стагоддзя прыкладаў, калі, па сутнасці, купка ўзброеных людзей, абараняючы сваю чалавечую і нацыянальную годнасць, паўстала супроць велізарнай імперыі. Тры эўрапейскія народы - беларусы, палякі і летувісы - коштам жыццяў сваіх найлепшых сыноў выказалі пратэст супроць расейскага феадалізму, абсалютызму і дэспатызму, засведчыўшы прыхільнасць да канстытуцыйнасці і парламентарызму.

Царызм патапіў паўстанне ў крыві, але насуперак гэтаму ў народзе мацнела пачуццё нацыянальнае годнасці. Сярод паўстанцаў 1863-га было ўжо нямала тых, хто ваяваў не за Рэч Паспалітую, а за Беларусь. Інсургенты мелі беларускую газету, у іх шэрагах змагаліся беларускія пісьменнікі Францішак Багушэвіч і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Гэта прагучала для расейскіх уладаў трывожным сігналам, і нацыянальны прыгнёт рэзка ўзмацніўся. Звяртаючыся да беларускага два­ранства, галоўны начальнік «Северо-Западного края» М.Мураўёў казаў: «Забудьте наивные мечтания, занимавшие вас доселе, господа, и помните, что если вы не станете здесь по своим мыслям и чувствам русскими, то вы будете здесь ино­странцами и должны тогда покинуть этот край».

Народы рух на Беларусі.

Нявырашанасць аграрнага пытання выклікала ў парэформеннай Расіі і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, які атрымаў назву народніцтва. Ідэалогія народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зы-ходзячы з асаблівасцяў яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэднага пераходу, мінуючы капіталізм,."а сацыялістычнага ладу праз сялянскую абш­чыну састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыялізму наогул і на­родніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі А.І.Герцэн і М.Г.Чарнышэўскі. Спрадвечна ў народніцтве прысутнічалі дзве тэндэнцыі: рэвалюцыйная і рэфарматарская. Радыкальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сацыялізму як заклік да непасрэднага рэвалюцыйнага руху, а больш памяркоўная яе частка — як праграму паступовага прасоўвання наперад праз рэформы. Найвышэй-шага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я — пачатку 80-х гг. і праявілася тэарэтычна і практычна ў трох праграмах: прапагандысцкай (П.Л.Лаўроў), бунтарскай (М.А.Бакунін), змоўніцкай (Л.Н.Ткачоў). Народніцтва як ідэалогія і грамадскі рух знайшло свае распаўсюджванне і ў Беларусі сярод пе­радавой беларускай моладзі.

Народнікі Беларусі былі ідэйна і арганізацыйна звязаны з рускім народніцтвам. Ідэі Герцэна і Чарнышэўскага былі знаёмы К.Каліноўскаму, В.Урублеўскаму, З.Серакоўскаму і іншым будучым кіраўнікам і ўдзельнікам паўстання 1863 — 1864 гг. Так, у канцы 1862 г. у склад "Зямлі і волі" поўнасцю ўвайшоў."Камітэт рускіх афіцэраў" у Польшчы, 40 % членаў якога с'ісладалі ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў. Сярод вядомых прапагандыстаў — удзельнікаў "хаджэння ў народ" на пачатку 70-х гг. былі ўраджэнцы Беларусі С.П.Кавалік, М.К.Судзілоўскі, К.Н.Брэшка-Брэшкоўская і інш. У 1874 — 1884 гг. зямляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў многіх вышэйшых навучальных устано­вах Расіі. Члены гэтых арганізацый нярэдка былі кіраўнікамі народніцкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Як правіла, пераважна гэта былі гурткі навучэнцаў, якія займаліся самаадука­цыяй, вывучалі забароненую літаратуру і рабілі спробы весці агітацыю у сялянскім асяроддзі. Гэтыя няспелыя ў палітычных адносінах гурткі дзеинічалі цалкам у русле агульнарасійскіх народніцкіх арганізацый. Нават такія вядомыя дзеячы агульнарасіискага рэвалюцыйнага руху, выхадцы з Беларусі, як Г.Ісаеў, А.Зундзілевіч, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, І.Гецаў і інш., не маглі ўбачыць гістарычньгх, сацыяльна-эканамічных і нацыянальных асаблівасцяў Беларусі.

3 узнікненнем у Пецярбургу арганізацыі "Зямля і воля" (1876) народніцкі рух у Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным уплывам. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найбольш актыўна дзейнічаў гурток М.Вэлера, створаны ў 1877 г.

Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самаўладствам. У 1879 г. адбыўся раскол "Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — "Чорны перадзел" і "Народная воля". Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнай мэтай ажыццявіць перадзел зямлі памешчыкаў паміж сяля-намі. "Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самаўладства і стаяла за індывідуальны тэрор. Раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка бела-рускіх народнікаў пайшла за чорнаперадзельцамі. Гэтаму садзейнічалі прыезды Г.В.Пляханава ў Мінск, дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегаль­ная друкарня "Чорнага перадзелу". Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў адмоўна адбілі-ся на настроі чорнаперадзельцаў Беларусі, большая частка якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Аўтарытэт "На-роднай волі" асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні І.Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд у Беларусь маскоўскіх нарадавольцаў Р.Апельберга, І.Лампе, М.Грачэўскага, М.Аўчыннікава і інш. Задача заключалася ў стварэнні з разрозне­ных мясцовых народніцкіх гурткоў адзінай рэгіянальнай арганізацыі Беларусі і Літвы. У пачатку 1882 г. такая арганізацыя пад назвай "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі" была створана. Яе кіруючы цэнтр — Цэнтральная група — знаходзіўся ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Яе дзейнасць была накіравана на стварэнне новых труп, збор сродкаў для партыі, на арганізацыю падпольнай друкарні. Нарадавольцы Беларусі актывізавалі таксама работу "Ваеннай арганізацыі", "Народнай волі" у гарнізонах беларускіх гарадоў.

Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай трупы і арыштаваць яе членаў. Да канца 1882 г. Цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш мясцовыя гурткі не былі выкрыты і існавалі ў Гродне, Віцебску, Мінску, Шнеку, Магілёве, Горках і вялі працу еярод навучэнцаў, рамеснікаў і інш.

У пачатку 80-х гг. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла бе­ларускае зямляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народніцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. Блізкія да іх шырокія ліберальна-асветніцкія погляды былі выказаны ў 1882 г. у ананімных гектаграфаваных "Лістах аб Беларусі" за подпісам Данілы Баравіка. У адказ з'явілася ананімнае "Пасланне да землякоў-беларусаў" (1884), у якім аўтар ("Шчыры Беларус") палемізуе з рэфарматарскімі пала-жэннямі "Лістоў" і заклікае да звяржэння самадзяржаўя ў саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

У пачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў агульную арганізацыю ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла група "Гоман", у якую ўваходзілі беларускія студэнты, навучэнцы пецярбургскіх навучальных устаноў. Імі былі надрукаваны два нумары перыядычнага выдання пад назвай "Гоман". Члены групы (А.Марчанка, Н.Ратнер і інш.) прызнавалі праграму "Народнай волі", але лічылі неабходным аб'яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расіі для звяржэння самадзяржаўя.

Вельмі выразна гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Зыходзячы з прынцыпу раўнапраўя ўсіх народаў, члены "Гомана" абвяшчалі права беларускага народа на нацыянальную самастойнасць. Гоманаўцы ўпершыню ў гісторыі Беларусі заявілі аб існаванні беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расію яны ўяўлялі як федэрацыю самакіравальных абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі СА студэнцкімі арганізацыямі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі. Гэта было абумоўлена тым, што беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, як і расійскае, перажывала крызіс і зыходзіла з гістарычнай сцэны, уступаючы дарогу марксізму.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 723; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.129.100 (0.046 с.)