Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Пераход ад вайны да міру. Нэп на Беларусі.

Поиск

1) Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў. З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: харчпадатак, кааперацыя, свабоднае прадпрыймальнiцтва i свабодны рынак.

Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны узровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.

2) Час пераходу ад вайны да мiрнага будаўнiцтва паставiў шмат цяжкiх праблем. Разбурэннi, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасцi, харчразверстка выклiкалi незадаволенасць народа, асаблiва сялянства. Цяжкае эканамiчнае становiшча прывяло да забастовак рабочых, прымусовая канфiскацыя збожжа – да супрацiўлення ўладам сялян. Кульмiнацыяй гэтай незадаволенасцi стала ўзброенае выступленне ў лютым-сакавiку 1921 г. маракоў Кранштата.

Прычынай цяжкага эканамiчнага i палiтычнага крызiсу на рубяжы 1920—1921 гг. было разбалансаванне палiтычных i эканамiчных iнтарэсаў, захаванне ранейшых ваенна-камунiстычных метадаў кiравання пры новых палiтычных i эканамiчных абставiнах. Перагляд метадаў кiравання стаў неабходным. I адказам на гэтыя пытаннi з`явiлася НЭП.

Сутнасць НЭПа зводзiлася да максiмальнага надвiгу вытворчых сiл i паляпшэння становiшча рабочых i сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай НЭПа стала замена харчразверсткi харчпадаткам. Падатак быў меншы i ўстанаўлiваўся да пачатку палявых работ. Трэба было здаваць хлеба амаль у два разы менш, чым па харчразвертцы. З 1 студзеня 1924 года браўся толькi чырвонцамi ў памеры 5% прыбытку з гаспадаркi. Падатак дэференцыраваўся з улiкам наяўнасцi жывелы, урадлiвасцi зямлi. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду i выкарыстовываць наемную працу пры ўмове, што члены сямьi наймальнiка таксама працуюць. Тэрмiн арэнды абмяхоўваўся, заахвочвалася развiцце кааперацыi. Усе гэта стварыла матэрыяльную зацiкаўленасць. Лiшкi, пасля выплаты падаткаў, селянiн мог свабодна адменiваць i прадаваць на рынку.

У галiне фiнансаў вялiкае значэнне давалася стабiлiзацыi рубля, якi амаль абясцэнiўся. Была праведзена грашовая рэформа. Адбылiся дзве дэнамiнацыi грашовых знакаў. У 1922 годзе выпушчаны новыя дзяржаўныя знакi, т.зв. саўзнакi. Адзiн рубель адпавядаў 10-цi тысячам дарэформенных.

Другая ў 1923 г.: адзiн рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн. дарэформенных рублеў, або 100 рублям узору 1992 г. У 1922 былi выпушчаны грашовыя знакi - чырвонцы, якiя абменьвалiся на золата (адзiн чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым, або 7.74 г чыстага золата). Т.ч. у краiне ўтварылiсы дзве грашовыя сiстэмы: абясцэненыя саўзнакi выпуску 1922—1923 i цверды чырвонец, якi абменiваўся на золата.

У лютым 1924 г. грашовая рэформа завяршылася. Былi выпушчаны новыя казначэйскiя бiлеты 1, 3, 5 рублеў, забяспечаныя золатам, разменныя сярэбраныя i медныя манеты. Быў праведзены абавязковы абмен старых грошаў – 50 тыс. саўзнакаў вып. 1923 г., або 50 млрд. рублеў, якiя хадзiлi да дэнамiнацыi 1923 г.

У прамысловасцi: здавалiся ў арэнду нерэнтабельныя прадпрыемствы прыватным асобам, нават iншаземным фiрмам у форме канцэсiй.

Глаўкi былi лiквiдаваны, замест iх – трэсты. Прадпрыемствы атрымлiвалi поўны гаспадарцчы разлiк i фiнансавую прыналежнасць. Сталi стварацца сiндыкаты – аб`яднаннi трэстаў на пачатках кааперацыi. Сiндыкаты займалiся збытаў, забеспяяэннем, крэдытаваннем, знешнегандлевымi аперацыямi.

Узнаўлялася грашовая аплата працы, ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палiтыкi. Былi лiквiдаваны абавязковыя працоўныя павiннасцi i некаторыя абмежаваннi на перамену месца работы. Т.ч. арганiзацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання. У вынiку тэмпы развiцця прамысловасцi былi намнога вышэйшымi, чым у РСФСР.

У 1922 годзе ў Беларусi ужо дзейнiчала 277 прамысловых прадпрыемстваў, у тым лiку 17 аб`ектаў металаапрацоўчай, 33 – дрэваапрацоўчай, 87 – харчовай прамысловасцi. Дробныя прадпрыемствы былi здадзены ў арэнду.

Перанаселенасць вескi, нiзкая землезабяспечанасць сялянская гаспадаркi, беспрацоўе ў мястычках i гарадах спрыялi развiццю саматужнага насельнiцтва, дробнай прамысловасцi i гандлю. А дзяржава падтрымлiвала прыватнiка. У вынiку ў Рэспублiцы паявiлася мноства швейных, слясарных, дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякярняў, лавак i iнш.

Правядзенне ў жэцце НЭПа дазволiла ў кароткi тэрмiн аднавiць прамысловасць, стабiлiзаваць эканомiку, узняць матэрыяльнае становiшча насельнiцтва.

 

 

39. Палітыка беларусізацыі, цяжкасці і поспехі яе ажыццяўлення.

У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму.З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе.Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Беларускую мову неслi у масы беларускiя пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа "Новая зямля" дала цэласнае уяуленне аб спадзяваннях беларус- кага сялянства, яго духоуным патэнцыялеРазвi- ваецца краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у БССР дзейнiчала 240 краязнау- чых арганiзацый У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна у навуцы - беларусазнау­ства. У 20-ыя гады партыйныя органы спрабуюць iграць вядучую ролю у правя-дзеннi беларусiзацыi,пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва праявiлася у адносiнах да iнбелкульта, якi страцiу сваё першапачатковае прызначэнне.

Але нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве беларускага адраджэн-ня паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi В.Ластоускi,У.Iгнатоускi, У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага беларуска­га кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на беларус- ай мове "Машэка" Е.Мiровiч; кампазiтар, аутар Дзяржаунага гiмна БССР Н.Сака-лоускi i iнш. Да 1928г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехау. Яна аблегчыла ба­рацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы для разгортвання на­цыянальна-культурнага будаунiцтва у БССР.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 446; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.135.231 (0.01 с.)