Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар у першай палове ХШ ст.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны Руси з Германияй парушыліся. Крыжаки высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. - ордэн мечаносцаў. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся і стварылі Лівонскі ордэн. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвінызакрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі полацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У 1207 — 1214 гг. Кукенойс і Герцыке былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. Крыжакі пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне пацярпелі аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы прайшлі ўсе рускія землі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маскву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Аднак Русь, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг. Утварэнне ВКЛ. Прычынамі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з 'яўляюцца наступныя: — Знешнепалітычныя (геапалітычныя), звязаныя з геаграфічным становішчам беларускіх зямель і неабходнасцю перадолець знешнюю небяспеку ў пачатку XIII ст. з боку нямецкіх рыцараў-крыжакоў з Захаду і ў сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага Усходу з боку мангола-татар. Дзеля выжывання ў такіх умовах насельніцтва, што жыло на мяжы балцкіх і ўсходнеславянскіх зямель, павінна было аб'яднаць свае намаганні. У гэтым працэсе прымалі ўдзел літоўскія феадалы. — Унутрыпалітычныя, звязаныя з неабходнасцю пераадолець феадальную раздробленасць перад пагрозай знешняй небяспекі і сумеснымі намаганнямі дробных удзельных княстваў на беларускіх землях абараніць сябе. Такая з'ява, як феодальная раздробленасць (княжацкіяусооіцы) у сярэднія вякі была характэрнай для многіх краін Еўропы. Раздробле-ныя княствы аказваліся бездапаможнымі перад крыжакамі і мангола-татарамі. Патрэбна было іх аб'яднанне для падтрымкі і саюза ў барацьбе са знешнім ворагам. — Эканамічныя, звязаныя з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і пераадоленнем натуральнага характару гаспадаркі (калі ўсё, што выраблялася, ужывалася у дадзенай гаспадарцы). Развіццё гандлёвых адносін паміж рознымі рэгіёнамі (тэрыторыямі) беларускіх зямель садзейнічала Іх аб'яд-нанню. Узнікненне гарадоў як цэнтраў гандлю і абароны, дзе будаваліся ўмацаваныя дзядзінцы (крэпасці), спрыяла пашырэнню разнастайных сувязей паміж насельніцтвам. — Некаторыя гісторыкі адзначаюць ролю этнічнага фактара (этнас — народ). На тэрыторыі Беларусі. пачынаючы з V—VIII стст., склаліся плямённыя аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў у выніку яе засялення славянскімі плямёнамі, якія змешваліся з ужо жыўшымі тут балцкімі плямёнамі, г. зн. адбывалася славянізацыя баіцкага насельніцтва. УIX—XII стст. у дзяржаўных межах Кіеўскай Русі склалася пэўная ўсходнеславянская супольнасць, якая ў тагачасных гістарычных крыніцах атрымала назву «рускай». Працэс ўтварэння ВКЛ быў звязаны з паступовым перамяшчэннем у XIII ст. цэнтра палітычнага жыцця з Полацка ў Наваградак (сённяшні Навагрудак). Удзельнае Полацкае княства аслабла ў барацьбе з крыжакамі. У сярэдзіне XIII ст. пачало ўзвышацца Наваградскае княства. Гэтаму садзейнічала яго выгадная аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, зацікаўленасць шматлікай гарадской знаці (заможных слаёў насельніцтва) у аб'яднанні вакол княства іншых зямель. Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў верхнім і сярэднім Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бела-русі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. У дзяржаўнаўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва прыбалтыйскіх зямель, дзе да XIII ст. існавала нізкая грамадская арганізацыя, так, напрыклад, не было значных гарадоў і пісьменнасці, затое мелася моцная ваенная арганізацыя. Згодна меркаванню некаторых гісторыкаў менавіта Наваградскае княства і яго мясцовае насельніцтва адыграла важную ролю ў збіранні беларускіх зямель і ўтварэнні першапачаткова княства Літоўскага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначаьлную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія захапілі беларускія землі. Летапіс паведамляе пра «Літпву Міндоўга» аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваей дружыны (войска) з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты язычніцкі князь прыняў па палітычных прычынах хрысціянства ізрабіў горад сталіцай сваей краіны. Ён адваяваў для сябе тэрыторыю, якую калісьці вымушаны быў пакінуць, і далучыў яе да Наваградка. Пры Міндоўгу пачалося паступовае далучэнне тэрыторыі Верхняга Панямоння да Наваградка. Тут у 1253 г. адбылася каранацыя Мшдоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і наваградскіх (часткі беларускіх) зямель. Пры сыне Міндоўга вялікім князю Войшалку (1263— 1268 гг.), які быў таленавітым, дальнабачным і разам з тым жорсткім палітыкам, межы княства пашырыліся. У свой час Войшалк быў манахам Лаўрышаўскага манастыра. Даведаўшыся аб забойстве бацькі, ён скінуў манаскія рызы (доўгае манаскае адзенне), гэта значыць выйшаў з манаства і адпомсціў за бацьку, знішчыўшы шмат іншых князёў што былі яго ворагамі. Пры пляменніку Міндоўга князю Трайдэне (1270—1282 гг.) заходнія балты (прусы), якія ратаваліся ад крыжакоў былі паселены на беларускіх землях у наваколлі Слоніма і Гародні (сённяшняга Гродна). У канцы XIII ст. пры вялікім князю Віцене (1293—1316 гг.) удалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы. Шляхі пашырэння яе межаў былі рознымі. Бела-рускія землі былі далучаны пераважна на дабравольна-дагаворнай аснове. Герб з выявай «рыцара збройнага на кані з мячом, які называюць «Пагоня», стаў у наступным агульнадзяржаўным гербам ВКЛ. Словам «Пагоня» абазначалася ваенная павіннасць па абароне дзяржавы (ад беларускага «гнаць», «праганяць»), Пры вялікім князю Гедыміне (1316—1347 гг.) большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічалася прыкладна ў 3 разы. У яе складзе знаходзілася каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі. Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы к сярэдзіне XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне стаў наступны: «Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ, пераемнасць у палітычным і грамадскім жыцці са сваімі князямі-папярэдні-камі. Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне (Гедзіміне). Уся яго дзейнасць была накіра-вана на далейшае умацаванне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыто-рыі. У 1323 г. Гедымін заснаваў сталую сталіцу дзяржавы у Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі), якая заставалася стольным горадам да канца Х\"Ш ст. 3 гэ-тым гістарычным фактам звязана наступнае паданне. Адной-чы пасля палявання князь Гедымін прылёг адпачнуць і ў сне ўбачыў вялікага жалезнага ваўка, які выў так моина. што было чуваць далека. Тлумачэнне гэтаму сну было дадзена такое: трэба пабудаваць на той гары, дзе стаяў воўк. горад-крэпасць, які будзе непрыступным, як той жалезны воўк, а слава аб новым горадзе распаўсюдзіцца далека, як вой воўка, які было чуваць усім людзям у наваколлі. Назза новага горада звязана з ракой Віліяй, каля якой ён узнік. Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул (у дадзеным выпадкл поўная казва пасады дзяржаўнага кіраўніка) стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пал назвал «рускія» меліся на ўвазе жыхары рускіх, перш за ўсё беларускіх зямель: Віцебскаи, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку гэтага дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэрыторыя верхняга і сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучана Жамойція — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае». Часцей ужывалася скарочаная назва — ВКЛ. У склад новай дзяржавы паступова ўвайшлі сённяшнія літоўскія, беларускія, украінскія, частка рускіх зямель, дзе жьші як праваслаўныя, так і католікі. Гедымін, будучы мудрым правіцелем, не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву ў такой шматрэлігійнай дзяржаве, якой з'яўлялася ВКЛ. Усе народы, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні ВКЛ, найперш сучасныя літоўскі і беларускі, лічацца гісторыкамі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 888; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.14.249.104 (0.007 с.) |