Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939)Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
1) У вын. поль.-сав. вайны 1920г, паводле Рыжс. дагав. 1921г. Зах. Бел. адышла да Польш.. Анексаван. тэрыт. поль. улады раздзялiлi на 4 ваявод.: Палес., Навагруц., Вiленс., Беластоц..Створан. поль. адмiнiстр. падмацоув. густ. сетк. палiц. устаноу – пастарункау. Бел. пераутвар. у сыравiн. прыдат. Поль.. Прац. дзень вызнач. у 10—11 гадз., за тую ж працу польс. рабоч. плацiлi больш, як бел.. Было беспрац.. Больш пал. зям. фонду належ. памешч. i буйн. уладальн. (менш чым 1% жых.). Поль. улады раздавалi буйн. учас. зямлi былым чыноун. i афiц. поль.-сав. вайны, на якiх потым абапiр.. Iх назыв. асаднiк.. Поль. урад шырока праводз. хутарыз. (камасацыю). Выгаду ад рэф. атрымала невял. частка сял., якiя ужо былi заможн.. Рэф. лiквiдав. сервiтуты, у вын. чаго сял. пазбавiлiся пашы для жыв., вадаемау i сенажац.. Аграрн. пераутвар. т.ч. вялi да узраст. дыферэнц. сял., калi бедн. частка пач. няух. павялiчв.. Кiраун. Поль. праводз. шавiнiст. палiт., мелi на мэце паланiзав. цэлы нар.. Закр. бел. устан., забаранял. у дзярж. устан. ужыв. бел. мову. Гэтаму дапам. кат. царква. Панавау жорс. палiт. рэжым i палiц. тэрор, рэпрэсiрав. у перш. чаргу камунiст.. Лютавалi карн. экспедыц., «пацыфiкацыi». У iх час палiц. разбур. жылле сял., знiшч. маем. i харчы, учын. масав. экзэк.. Вяд. роля у правядз. тэрору належ. тайн. палiцыi – «дэфензiве». Яна шыр. карыст. метад. правакац., паклепу, i фiз. катаван-у. У пач. i сяр. 20-х гг. сац. i нац. бараць. пераваж. насiла узбр. хар-р у форме партыз. руху. Значн. ролю у бараць. выконв. КПЗБ. Яна была част. КПП i кiрав. яе дак-мi. Такая ж сiтуац. была з Камунiст. саюз. моладзi ЗБ. Асабл. значн. посп. гэтых арганiз. было кiраун. легальнай рэв.-дэмакр. арганiзац. «Грамадой». Яе прагр.: аб’ядн. з БССР, канфiск. памешч. зямель, ствар. раб.-сял. урада i г.д. Грамада праводз. мiтын., дэманстр.. У 1927 г. улады пачалi лiквiд. гурт. i камiт. грамады. Грамаду забаран., а яе актывiстау прыцягн. да суд. адказн.. Пасля гэт. традыц. Грам. працягвала нов. арганiз. «Змаган. за iнтар. сял. i раб.», якая атрым. 26% галасоу выбаршч. у поль. сейм. У 1930 г. палiц. правяла мас. арышты актывiс. «Змагання» i закрыла яго кiрау-ва. Вял. ролю у грам.-палiт. жыццi адыграла культ.-асветн. арганiз. «Тавар. бел. школы». Экан. крызiс 1929—1933 гг. абвастр. у небыв. памерах мiждзярж. i унутрыклас. супяр. больш. краiн свету. Гэта штурх. кiруюч. колы краiн да перах. на антыдэмакрат. мет. кiрав. (Герм., Iтал.). Знеш.палiт. арыент. на гiтлер. Герм. выкрышталiзав. i унут.палiт. курс «санацыйн.» рэжыму Ю.Пiлсудскага у Поль.. Рашаюч. ролю у перабуд. усяго рэвалюц. руху адыграу 7-мы кангрэс Камiнтэрна (1935), якi распрац. такт. бараць. супр. фаш. i вайны. Кангрэс патрабав. ад камунiстау: ствар. адзiны раб. фронт i адзiн. антыфаш. фронт. Гэт. працэсу перашкадж. недавер камунiс. КПП да дэмакрат. партый i наадв.. Антыфаш. фронт склалi: Поль. сацыялiст. парт., БУНД, «Стронiцтва людове», Бел. хрысц. дэмакр. i г.д. З iмi наладжв. сувязi, або спрабав. гэта зрабiць кам-сты ЗБ. Бараць. працоун. працягвал. да 1939 г., нягледз. на роспуск у 1938 г. КПЗБ i КПЗУ. У гэтай бараць. вылучыл. многiя выдатн. барацьб.: К.Арлоускi, В.Харуж., В.Корж i iнш. БССР паст. аказвала матэр. i iдэалаг. падтр. у бараць. працоуных у ЗБ. Але калектыв. i iнш. працэсы у СССР адштурхоув. людзей ад гэтай бараць.. Масав. рэпрэсii значна аслабл. весь рух. Таму i не удал. ствар. адзiны нар. антыфаш. фронт. 2) У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі. 43. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР. Пераутварэнні ў Зах. Беларусі. 1) Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР. 2) Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССРадбывалася ў складаных знешнепалітычных умовах. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны пакт аб ненападзенні, які атрымаў назву пакт Молатава-Рыбентропа (па прозвішчах міністраў замежных спраў). Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы падзялялася на сферы уплыву СССР і Германіі. Гэта парушала правы польскага народа на самавызначэнне. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Полыпчу, тым самым развязаўшы другую сусветную войну. Германскія войскі акупіравалі (захапілі) амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да межаў Заходняй Беларусі. У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага на-сельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная армія перайшла са-вецка-польскую мяжу К 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырвонаармей-цаў як сваіх вызваліцеляў. Граніца паміж Чырвонай арміяй і германскімі войскамі была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй, а ў Брэсце адбыўся сумесны савецка-германскі парад. 28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоў-ны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939 г. гэтая просьба была задаволена. У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павялічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла прык-ладна ў два разы і к канцу 1940 г. склала больш за 10 млн. чалавек. У кастрычніку 1939 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве. У заходніх абласцях Беларусі ў час усталявання савецкага ладу разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Яны былі звязаны з развіццём прамысловасці і суцэльнай калек-тывізацыяй хутарскіх гаспадарак, якая суправаджалася тымі адмоўнымі з'явамі, характэрнымі ў час яе правядзення ў БССР. Значна павялічыўся аб'ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. Было ліквідавана беспрацоўе. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе адной дзяржавы — БССР пакончыла з несправядлівым падзелам яго на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі. 3) На другі дзень пасля ратыфікацыі дагавору Вярхоўны Савет СССР, 1 верасня 1939 г., германскія войскі без абвяшчэння вайны напалі на Польшчу. 3 верасня Францыя і Англія аб'явілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супраціўленне польскай арміі ў Вестэрплятэ, Гдыні, Модліна, Варшавы незмагло процістаяць адладжанаи, высокатэхнічнаи машыне гітлераускага рэйха. Польскі ўрад і камандаванне не змаглі арганізаваць зфектыўную абарону і на трэці тыдзень пасля пачатку вайны пакінулі краіну. Праз два тыдні нямецкія войскі занялі ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст. Нямецкае кіраўніцтва падштурхоўвала савецкі бок хут-чэй выступіць супраць Польшчы, каб ускласці адказнасць за вайну і на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне ней-тралітэту, адцягваў выступление. Толькі 17 верасня 1939 г., калі польская армія ў цэлым была разбіта, Савецкі ўрад ад-даў распараджэнне камандаванню Чырвонай Арміі перайсці граніцу і ўзяць пад сваю абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусь Чырвоная Армія прасоўвалася хутка. Месцамі ей дапамагала насельніцтва, дзейнічалі партызанскія групы. Пераважная большасць польскіх войскаў здавалася без бою. У час паходу ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь загінула 737 і было пара-нена 1862 салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі. Да 25 верасня Заходняя Беларусь была поўнасцю занята Чырвонай Арміяй. Ужо 22 верасня генерал Гудэрыян і камбрыг Крывашэін на галоўнай вуліцы Брэста прынялі парад германскіх і савецкіх войскаў, затым савецкія войскі былі адведзены за Буг. 28 верасня ў Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і граніцах, па якім ўстанаўлівалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лініі Керзана". У сакрэтным дадатковым пратаколе была запісана дамоўленасць аб уваходзе тэрытбрыі Літвы ў сферу уплыву СССР у абмен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваявод-стваў, якія ўвайшлі ў сферу уплыву Германіі. 7 кастрычніка 1939 г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленскае ваяводства, а летам 1940 г. — Свянцянскі і Гадуцішкаўскі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Свірскага раёнаў. Услед за Чырвонай Арміяй у Заходнюю Беларусь для ўсталявання Савецкай улады з усходніх раёнаў было на-кіравана на партыйную работу 1500, на камсамольскую, савецкую, гаспадарчую —1200 камуністаўі камсамольцаў, сотні работнікаў НКУС, якія не ведалі мясцовага укладу жыцця, звычаяў, асаблівасцяў мовы, атаму не карысталіся даверам мясцовага насельніцтва. Ва ўсіх гарадах і паветах былі створаны часовыя ўпраўленні, у вёсках — сялянскія камітэты з мясцовых актывістаў, прадстаўнікоў Чырвонай Арміі і прысланых з усходніх раёнаў камуністаў і камсамольцаў. Яны стварылі атрады рабочай гвардыі, міліцыі, бралі на ўлік фабрыкі і заводы, устанаўлівалі рабочы кантроль, займаліся забеспячэннем, медыцынскім абслу-гоўваннем. Сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, ім было перададзена 14 тыс. коней і 33,4 тыс. кароў. 5 кастрычніка 1939 г. Часовая управа Беластока звярнулася да ўсіх часовых упраў края з прапановай склікаць сход для вырашэння пытанняў дзяржаўнага ладу. 3 прадстаўнікоў часовых упраў быў створаны камітэт па арганізацыі выбараў, якія адбыліся 22 кастрычніка 1939 г. 3 926 абраных дэпутатаў народ нага сходу 563 былі з сялян, 197 — з рабочых, 166 — 3 інтэлігенцыі і іншых слаёў насельніцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэі, 43 рускіх, 53 украінцы і 10 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. 28—30 кастрычніка 1939 г. ў Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусі. Ён прыняў дэкларацыі аб абвяш-чэнні Савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Сход пастанавіў прасіць Вярхоўны Савет СССР, Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. Народны сход выбраў палнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўным Саветам СССР і БССР яго рашэнняў. 2 лістапада 1939 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Савета БССР прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанні яе з БССР. У снежні 1939 г. — студзені 1940 г. быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі, створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віленская і Пінскія вобласці і раёны (101), а ў лютым — сакавіку 1990 г. — сельсаветы, партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Мясцовыя органы ўлады ў заходніх абласцях апынуліся ў рэчышчы сталінскай камандна-адміністрацыйнай сістэмы і сталі яе састаўнои часткай. Гэта адбілася на метадах работы і ходзе сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. У лістападзе — снежні 1939 г. адбылася нацыяналізацыя прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням народ нага сходу Заходняй Беларусі. Аднаўляліся і рэканструяваліся прадпрыемствы, будаваліся новыя фабрыкі і заводы. Дробныя прадпрыемствы і рамесна-саматужныя майстэрні былі аб'яднаны ў больш буйныя, павялічылася колькасць рабочага класа, паступова ліквідавалася беспрацоўе. К канцу 1940 г. ў заходніх абласцях БССР дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых больш 20 чалавек. Аб'ём вала-вой прадукцыі ў параўнанні з 1938 г. павялічыўся больш чым у 2 разы. Да вайны было створана 1115 калгасаў, якія аб'ядналі 6,7 % гаспадарак і 7,8 % зямлі. Іх абслугоўвалі 101 МТС, уякіх налічвалася 997 трактараў, 368 сеялак, 193 аўтамашыны. На землях лепшых маёнткаў былі арганізаваны 28 саўгасаў. Пераход да калектывізацыі выклікаў супраціўленне часткі заможных сялян. Вялася антыкалгасная агітацыя, былі выпадкі падпалу калгасных будынкаў, асобных тэрарыстьгчных актаў. Але ў цэлым барацьба супраць калгасаў у заходнебеларускай вёсцы не дасягнула значных памераў. У адносінах да кулацтва праводзілася палітыка абмежавання. У красавіку 1941 г. для заходніх абласцей БССР былі ўстаноўлены нормы землекарыстання ў памеры 10, 12, 15 га зямлі ў залежнасці ад мясцовых умоў. У некаторых раёнах органамі НКУС ва ўсходнія раёны была выселена частка заможных сялян, але ў большасці раёнаў высяленне не праводзілася. У заходніх абласцях была ўведзена савецкая сістэма сацыяльнага забеспячэння, бясплатнае медыцынскае абс-лугоўванне насельніцтва, адкрыта шмат паліклінік, бальніц, дыспансераў. У 1940/41 навучальным годзе дзейнічала 5958 агульнаадукацыйных школ, з якіх 4500 вялі навучанне на беларускай мове, 5 інстытутаў, 25 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. К канцу 1940 г. працавалі 5 драматычных тэатраў, 100 кінатэатраў і 121 кінаўстаноўка, 92 дамы культуры, 220 бібліятэк. Сям'ю беларускіх літаратараў папоўнілі П.Пястрак, М.Танк, В.Таўлай, М.Машара, М.Васілік, М.Засім і інш. Былі адкрыты абласныя тэатры ў Брэсце, Беластоку, Баранавічах, Пінску. Адначасова з мерапрыемствамі па пашырэнні сацыяльнай базы новай улады рэпрэсіўны апарат сталінскай дык-татуры ўзмоцнена выкарчоўваў "ворагаў народа", "выкараняў" перажыткі і іншадумства сярод насельніцтва. Адразу пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыі Заходняй Беларусі пачаліся палітычныя рэпрэсіі. На 22 кастрычніка было арыштавана 4315 памешчыкаў, капіталістаў, прадстаўнікоў былой польскай адміністрацыіі, паліцэйскіх, кіраўнікоў палітычных партый і арганізацый. Па рашэнні НКУС СССР па справах ваеннапалонных і арыштаваных у красавіку — маі 1940 г. былі расстраляны 21 857 чалавек, у тым ліку 14 700 тых, хто знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных у Казельску, Старабельску, Асташкаве, і 7305 — у іншых лагерах і турмах Заходняй Беларусі і Заходняй Ўкраіны. 5 снежня 1939 г. СНК СССР прыняў сакрэтную пастанову аб высяленні з заходніх абласцей Ўкраіны і Беларусі асаднікаў і работнікаў лясной аховы. У перыяд першай дэпартацыі СЮ лютага 1940 г.), у якой удзельнічала 16 279 чалавек аператыўна-каманднага саставу, было рэпрэсіра-вана 9584 гаспадаркі (50 732 чалавекі). У красавіку было рэпрэсіравана 26 777 чалавек. 29 чэрвеня 1940 г. органы НКУС БССР правялі трэцюю аперацыю, на гэты раз па высяленні бежанцаў з заходніх абласцей. У гэты дзень было рэпрэсіравана і пагружана ў вагоны 747 сямей (22 879 чалавек). У 1939 — 1941 гг. на тэрыторыі заходніх абласцей існавалі польскія падпольныя арганізацыі "Саюз барацьбы за незалежнасць Полыпчы", "Саюз узброенай барацьбы", Саюз польскіх патрыётаў", "Стральцы", "Сокал", "Вызваленцы", "Партызанка" і інш. Яны назапашвалі зброю, мелі радыёпрыёмнікі, пісалі і распаўсюджвалі антысавецкія лістоўкі, у якіх заклікалі палякаў да супраціўлення акулантам-бальшавікам, да падрыхтоўкі ўзброенага паўстання за аднаўленне Польшчы, у складзе якой яны бачылі і Заходнюю Беларусь. За перыяд з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта і ліквідавана 109 падпольных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3231 чалавека. У гэты час былі арыштаваны 5587 членаў партыі ППС, Бунда, "Стронніцтва народова", ПОВ і інш. У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 г. была праведзена аперацыя па арышце ўдзельнікаў паўстанцкіх арганізацый і выяўленні членаў іх сямей. Усяго было рэпрэсіравана 24 412 чалавек. Такім чынам, з кастрычніка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. ў заходніх абласцях Беларусі было рэпрэсіравана за выключэннем ваеннапалонных больш ЯК 125 ТЫС. чалавек. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яд-нала беларускі народ у адзіную сям'ю. Нягледзячы на камандна-адміністрацыйную сістэму, заходнія вобласці БССР за 1 год і 9 месяцаў з моманту ўз'яднання зрабілі значны крок у сацыяльна-эканамічным развіцці і ажыц-цяўленні культурных пераўтварэнняў.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 767; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.57.239 (0.01 с.) |