Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Раздзел IV. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

Поиск

Першыя звесткі па гісторыі Беларусі. Назапашванне гістарычных ведаў.

Уводзіны. Першыя звесткі па гісторыі Беларусі. Прадмет курса “Гістарыяграфія гісторыі Беларусі”. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання. Гістарыяграфічны факт і гістарыяграфічная крыніца. Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.

Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў.

Старажытнарускія летапісы (“Аповесць мінулых гадоў”, Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Троіцкі, Радзівілаўскі або Кёнігсберскі летапісы.

Лівонскія хронікі (“Хроніка Лівоніі” Генрыха Латвійскага, “Лівонская старэйшая рыфм а ваная хроніка”, “Хроніка Германа Вартберга” і інш.) і скандынаўскія сагі (“Прадзі аб Эймундзе”, “Сага аб хрышчэнні”, “Сага аб Тыдрык Бернскім” і інш.) пра падзеі на тэрыторыі Беларусі.

“Слова аб палку Ігаравым”, “Павучэнне Уладзіміра Манамаха” і інш.

Гісторыя Беларусі ў летапісах, хроніках і мемуарнай літаратуры ХІV – XVII стст. Беларуска-літоўскія летапісы XIV - XVI стст., іх ідэйна-палітычная накіраванасць. Пачатак беларускага летапісання. Мясцовыя Полацкі і Смаленскі летапісы. Зараджэнне агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” і Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Беларуска-літоўскае летапісанне ў другой палове XV - XVI стст. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”.

Трактоўка гістарычных падзей на Беларусі ў рускіх летапісах XIV - XVI стст. Маскоўскі летапісны звод канца XV ст., Валагодска-пермскі, Нікіфараўскі летапісы, Піскароўскі летапісец, Летапісны звод 1497 г. і інш.

Адлюстраванне гісторыі Беларусі ў мясцовых летапісах і хроніках. Заняпад агульнадзяржаўнага летапісання. Рэгіянальныя летапісы і хронікі: “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўскі летапіс”, “Хронікі” Магілёва і Віцебска.

Гісторыя Беларусі ў нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў XVI - XVIII стст. Нататкі аб Беларусі Жыльбера дэ Лануа, Сігізмунда Герберштэйна, Аляксандра Гваньіні, Антонія Пасевіна і інш.’

Адлюстраванне гісторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры XVI - XVIІ стст. Лісты Філона Кміты Чарнабыльскага, “Дзённік” Фёдара Еўлашоўскага, “Дзённік падзей, якія адносяцца да Смутнага часу”, “Дыярыушы” Самуіла Маскевіча, Багуслава Маскевіча, Адама Каменскага-Длужыка і інш.

Развіццё гістарычнай думкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI – першай палове XVIIІ стст. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф Вялікага Княства Літоўскага. “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” і яе значэнне. Гістарычная думка і Ордэн езуітаў. Езуітскія падручнікі Гарацыя Турчаліні, Антонія Пасевіна, Дзіянісія Петавія і інш. “Гісторыя Літвы” Віюка Каяловіча – першы сістэматызаваны курс па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Кароль Бартольд і вылучэнне гісторыі, як асобнага вучэбнага прадмета. “Вобразы князёў і каралёў Польшчы”. Гістарычныя працы Адама Нарамеўскага, Яна Пашакоўскага і іншых вучоных-езуітаў.

 

Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ў другой палове XVIIІ – пачатку ХХ ст.

Гістарычныя даследаванні ў Вялікім Княстве Літоўскім і Расійскай дзяржаве ў другой палове XVIIІ – пачатку ХIХ ст. Адукацыйная камісія і секулярызацыя гістарычнай думкі. Новыя падручнікі па гісторыі братоў Скшатускіх, Д. Шыбінскага, К. Вырвіча. Перыядычны друк. Ф.Папроцкі. Мацей Догель і стварэнне краязнаўчага фундамента. “Манархічная” школа А. Нарушэвіча. “Гісторыя польскага народа”. Таварыства сяброў навук: Ю.Нямцэвіч, Т.Чацкі, С.Лінде, Е.Бандтке.

Гістарычныя звесткі пра Беларусь у працах рускіх гісторыкаў і археографаў XVIIІ – пачатку ХІХ ст. “Гісторыя Расійская” В.М.Тацішчава як каштоўная крыніца, па гісторыі Беларусі. Навуковыя публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі Герарда Мілера. Дакументы па беларускай гісторыі ў праце М.І.Новікава “Древняя Российская Вивлиофика”. М.М.Шчарбатаў. Дзейнасць Мікалая Бантыш-Каменскага. Даследаванне пытанняў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў Станіславам Богуш-Сестранцэвічам.

Станаўленне беларускага крыніцазнаўства ў першай трэці ХІХ ст. Віленскі універсітэт – цэнтр прапаганды ідэй Асветніцтва на тэрыторыі Беларусі і Літвы. “Рамантычная” школа І.Лялевеля. Уклад выкладчыкаў Віленскага універсітэта Ігната Анацэвіча, Іосіфа Ярашэвіча і Ігната Даніловіча ў распрацоўку праблем гісторыі Беларусі і Літвы. Дзейнасць М.К.Баброўскага. Румянцаўскі гурток: Іван Лабойка, Іван Грыгаровіч, Антоній Глябовіч. Заснаванне навуковай археалогіі і гістарычнай геаграфіі З.Я.Даленга-Хадакоўскім.

Беларусь у гістарычных даследаваннях 30 – пачатку 60-х гг. ХІХ ст. Дзейнасць урадавых устаноў Расійскай імперыі па вывучэнню мінулага Беларусі. Губернскія статыстычныя камітэты і іх дзейнасць. Фінансаванне мясцовымі дзяржаўнымі органамі гістарычных даследаванняў: І. Барычэўскі, А.Сямёнаў. Уклад у вывучэнне гістарычнага мінулага Беларусі і Літвы афіцэрамі Генеральнага штаба Расійскай імперыі. “Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии…” генерала-маёра Міхаіла Без-Карніловіча. “Ваенна – статыстычныя агляды...” беларускіх губерній. Геаграфічныя, статыстычныя і краязнаўчыя працы падпаўкоўніка П.Баброўскага.

Гісторыя ВКЛ у расійскай гістарыяграфіі другой трэці ХІХ ст. Заслуга ў азнаямленні расійскага грамадства з гісторыяй Беларусі Васіля Рыгоравіча Анастасевіча. Апісанне старадрукаў К.Ф.Калайдовічам. Дзейнасць Пецярбургскай археаграфічнай камісіі. Фарміраванне ідэалогіі “заходнерусізма” у працах М. Устралава. Спроба В.Турчыновіча разглядзець гісторыю Беларусі як самастойны прадмет даследавання.

Вывучэнне айчыннай гісторыі мясцовымі даследчыкамі Беларусі і Літвы ў 30 – пачатку 60-х гг. ХІХ ст. Развіццё гістарычнага краязнаўства, музейнай справы, археалогіі, этнаграфіі і фалькларыстыкі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст., іх роля ў накапленні гістарычных ведаў аб Беларусі. Дзейнасць Т.Я.Нарбута, Р.С.Зянькевіча, Я.П. і К.П. Тышкевічаў, А.К.Кіркора, І.І.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Л.А. Кандратовіча, ІІ.М. Шпілеўскага, іх уклад у распрацоўку праблемы гісторыі Беларусі.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ў 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст. Русіфікатарская палітыка ўрада пасля паўстання 1863 г. “Заходнерусізм” і яго прадстаўнікі ў расійскай гістарыяграфіі. Раскрыццё арэала рассялення ў “заходнім краі” рускіх, палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў і яўрэяў у атласах Р.Ф.Эркерта і А.Ф.Рыціха. Ідэолаг заходнерусізма М.В.Каяловіч. Прапаганда ўрадавай палітыкі В. Ф. Ратчам і К.А. Гаворскім. Археограф Іван Бяляеў і яго працы. Прапагандысцка-публіцыстычны накірунак у заходнерускай гістарыяграфіі і яго прадстаўнік Іван Карнілаў. Дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі і яе вынікі.

Ліберальны накірунак у расійскай, украінскай і беларускай гістарыяграфіі. Прадстаўнікі дзяржаўна-прававой школы Міхаіл Уладзімірскі-Буданаў, Федар Леантовіч. Прадстаўнік ліберальнай гістарыяграфіі рускі гісторык Мацей Любаўскі. “Кіеўская школа”: У.Б.Антановіч, браты М. і А. Грушэўскія. Ліберальная традыцыя ў вывучэнні гісторыі Беларусі ў працах Яўхіма Карскага, Івана Лапы, Арсена Турцевіча.

Гісторыя Беларусі ў даследаваннях польскіх гісторыкаў. Кракаўская школа: Валер’ян Калінка, Юзэф Шуйскі, Міхал Бабжыньскі, Станіслаў Смолька, Леон Васілеўскі. “Ягелонская ідэя” безгістарычнасці народаў Варшаўскай школы (Тадэвуш Корзан, Уладзіслаў Смаленьскі, Фелікс Канечны, Оскар Галецкі). Даследчыкі пазнаньскай школы. ІІІ-ці з’езд польскіх гісторыкаў (1900 г.) і фарміраванне новых накірункаў ў гістарыяграфіі: гісторыка-юрыдычны, неарамантычны і эканамічны.

Пачатак фарміравання беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Станаўленне беларусазнаўства як асновы беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Погляды К.Каліноўскага і беларускіх народнікаў на мінулае беларускага народа. Адозва “Да беларускай моладзі”. “Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае” Данілы Баравіка. Этнаграфічнае і археалагічнае вывучэнне Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Дзейнасць М.А. Дзмітрыева, Ю.Ф.Крачкоўскага, І.І.Насовіча, М.Я.Нікіфароўскага, П.І.Шэйна, А.М.Семянтоўскага, Е.Р.Раманава, А.П.Сапунова, М.Федароўскага. Роля беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. у станаўленні беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Гістарычная публіцыстыка «Нашай долі» і «Нашай нівы». Станаўленне дэмакратычнай плыні беларускай гістарыяграфіі. Мітрафан Доўнар-Запольскі – пачынальнік дэмакратычнай тэндэнцыі ў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. “Кароткая гісторыя Беларусі” Вацлава Ластоўскага.

 

Гістарычная навука ў БССР (1919 – 1991 гг.)

Гістарычная навука ў БССР у міжваенны перыяд (1919-1941 гг.). Фарміраванне арганізацыйных асноў гістарычнай навукі ў БССР. Інстытут беларускай культуры і яго старшыня У.Ігнатоўскі. Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР: В.К.Шчарбакоў, У.І.Пічэта, М.М.Нікольскі і іх дзейнасць. Гістпарт і яго роля ў гістарычных даследаваннях. Акадэмік М.М.Пакроўскі і Таварыства гісторыкаў-марксістаў.

Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд. Грамадска-педагагічнае аддзяленне факультэта грамадскіх навук БДУ. Вядомыя выкладчыкі факультэта: М.В.Доўнар-Запольскі, У.М.Ігнатоўскі, Ф.Ф.Турук, Д.А.Дудкоў, К.І.Кернажыцкі, В.Д.Дружчыц, М.М.Шчакаціхін, У.М.Дз’якаў, Д.А.Жарынаў, М.М.Нікольскі, У.М.Перцаў, А.А.Савіч. Вышэйшы педагагічны інстытут. Пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 16 мая 1934 г. “Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР”. “Палажэнне аб навуковых работніках вышэйшых навучальных устаноў і навуковых устаноў БССР” СНК БССР ад 6 жніўня 1927 г..

Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі. Ідэйна-палітычная барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі ў 1920 – пач. 1930-х гг. Гістарычная “школа М.М.Пакроўскага” і яе крытыка. Пазіцыя яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў І.Я.Чарняўскага, А.Крэмера, Б.Олікера, Л.Розенблюма, М.Рафеса і інш. Крытыка яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў Самуілам Агурскім, І.П.Ашэровічам, М.А. Поташам.

Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 1920 – пач. 1930-х гг. Праблема нацыянальнага самавызначэння ў працах А. Цвікевіча, М. Доўнар-Запольскага, Я.Лёсіка, А.Смоліча, А.Бурбіса,Ф. Турука. Артыкул А.Кіржніца “У няволі буржуазнага нацыяналізму”, як пачатак барацьбы з “нацыянал-дэмакратызмам”.

Даследаванне айчыннай гісторыі ў 1919 – 1941 гг. Станаўленне археалагічнай навукі ў БССР. Даследаванні К.М. Палікарповіча, С.М. Замяталіна, А.М. Ляўданскага, С.А. Дубінскага, А.З. Кавалені, Г.Ф. Мірчынка, В.І. Громава, П.П. Яфіменкі і інш.

Абагульняючыя працы па гісторыі Беларусі. У.М. Ігнатоўскі і яго “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” і “Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку ХХ стагоддзя”. У.І. Пічэта і яго “Гісторыя Беларусі”, В.К. Шчарбакоў. “Нарысы па гісторыі Беларусі”. М.В.Доўнар-Запольскі. “Гісторыя Беларусі”.

Даследаванне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду ў даваенны час. Праблемы сацыялына-эканамічнага і палітычнага развіцця беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у працах У.І. Пічэты, М.В. Доўнар-Запольскага, Я.Н. Ясінскага, А.В.Бурдэйкі, Ф.І. Забеллы, К.І. Кернажыцкага, К.І. Тоўсталеса і ішн. Беларускі горад XIV - XVIII ст. Працы А.В. Бурдэйкі, Ф.І. Забеллы, У.Г. Краснянскага, Ц.І. Сцяпанава, В.Д. Дружчыца і інш. Праблемы гісторыі Беларусі капіталістычнага перыяду ў беларускай гістарыяграфіі даваеннага часу. Паўстанне 1863 г. у Польшчы, Беларусі і Літве ў працах З.І. Ангерэціса, М.В. Мялешкі, Д.М. Васілеўскага, У.М. Ігнатоўскага, І.А. Віткоўскага, С.Ю. Матулайціса, І.Ф. Лочмеля, У.І. Пічэты, С.М. Драніцынаі інш.

Народніцкі рух у Беларусі ў даваеннай гістарыяграфіі. Працы І.А. Віткоўскага, С.Я. Вальфсона, І.І. Папова, А.В. Якімовіча і інш.

Праблемы рабочага, сялянскага і сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Працы У.І. Пічэты, С.А. Агурскага, М.Г. Рафеса, М.А. Бухбіндзера, А.Д. Кіржніца, І.Д. Сосіна, М.А. Поташа, А.В. Шастакова, І.М. Барашкі, М.В. Мялешкі, Е.А. Марахаўца, А.І. Зюзькова, Ф.О. Папова і інш.

Праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў эпоху капіталізма. Публікацыі М.В. Доўнар-Запольскага, У.І. Пічэты, Д.А. Дудкова, К.І. Кернажыцкага, В.К. Шчарбакова і інш.

Гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў беларускай савецкай гістарыяграфіі 1920 – 1930-х гг. Працы С.Х. Агурскага, С.Л. Гельтмана, Г. Лялевіча, А.Д. Кіржніца, В.К. Шчарбакова і інш. Трактоўка падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў публікацыях А.Р. Чарвякова, Д.Ф. Жылуновіча, У.М. Ігнатоўскага.

Гістарычная навука Беларусі ў сярэдзіне 40-х – 80-я гады ХХ ст. Падрыхтоўка гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў БССР у сяр. 1940-х – 1980-я гг. Цэнтры гістарычнай навукі БССР. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі БССР у сяр. 1940 – сяр. 1950-х гг. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі.

Гістарычныя даследаванні ў БССР у сярэдзіне 50-х – 80-я гг. ХХ ст. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяда. Нарысы гісторыі раннефеадальных гарадоў Беларусі. Працы Л.В. Аляксеева, В.Г. Штыхава, Э.М. Загарульскага, Ф.Л. Гурэвіча, Я.Г. Звяругі, Ю.У. Кухарэнкі, П.Ф. Лысенкі і інш.

Даследванне палітычнага становішча беларускіх зямель у другой палове XIII - першай палове XIX ст. Праблемы барацьбы народных мас супрац феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту. Працы В.Т. Пашуты, Б.М. Флоры, А.Л. Харашкевіча, Х. Лаўмянскага, Я. Ахманьскага, С. Аляксандровіча, Я. Бардаха, Л.С. Абэцэдарскага, Д.Л. Пахілевіча, Я.Н. Мараша, А.М. Мальцава, В.І. Шчарбакова, А.П. Ігнаценкі, Е.І. Карнейчыка, Р.В. Кручка, В.І. Мялешкі і нш.

Вывучэнне гісторыі аграрных адносін і афармленне прыгоннага права Беларусі ў XIV - першай палове XIX ст. Працы Д.Л. ахілевіча, П.Г. Казлоўскага, В.І. Мялешкі, В.В. Чапко, М.Ф.Спірыдонава, П.А. Лойкі, В.Ф. Голубева і інш.

Развіццё гарадоў, гандлю, рамяства і мануфактуры ў Беларусі ў XIV - першай палове XIX ст. Працы З.Ю. Капысскага, А.П. Грыцкевіча, М.Ф. Болбаса, В.В. Чапко, А.М. Лютага, М.Т. Раманоўскага і інш.

Пытанні ўтварэння беларускай народнасці, развіцця культуры грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі ў XIV - першай палове XVIII ст. Даследванні В.А. Сярбенты, У.М. Перцава, С.А. Падокшына, М.Я. Грынблата, Л.А. Малчанавай, М.С. Кацэра, У.А. Чантурыя, М.А. Алексютовіча, І.А. Юхо, Г.Я. Галенчанкі, В.І. Дарашкевіча, Н.М. Махнача і інш.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі перыяда капіталізму. Адмена прыгоннага права і ажыццяўленне рэформы 1861 г. у беларускай гістарыяграфіі пасляваеннага часу. Працы М.М. Улашчыка, М.Б. Фрыдмана, М.Ф. Шпакова, А.У. Падольскага і ішн.

Паўстанне 1863 г. у Беларусі, К. Каліноўскі і яго рэвалюцыйная дзейнасць, сялянскі і рабочы рух у Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. у даследаваннях беларускіх гісторыкаў пасляваеннага часу. Працы А.Ф. Смірнова, В.Ф. Шалькевіча, К.І. Шабуні, А.І. Воранавай, З.Е. Абезгаўза, В.Л. ІІанюціча, М.В. Біча, У.А. Цітка, Э.М. Савіцкага, Е.П. Лук'янава, А.П. Ліпінскага і інш.

Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы, прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. у працах беларускіх гісторыкаў пасляваеннага часу. Даследаванні А.І. Кажушкова, А.П Ліпінскага, К.І. Шабуні, М.Ф. Болбаса, З.Е. Абезгаўза, В.П. Панюціча, М.Р. Матусевіча і інш.

Народніцтва, распаўсюджанне марксізму і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. у даследваннях беларускіх гісторыкаў пасляваеннага часу. Працы С.М. Самбук, М.Б. Ласінскага, В.І. Салашэнкі, І.М. Лушчыцкага, В.М. Чарапіцы, М.В. Біча, Е. Бугаёва, А.І. Яфрэмава, У.У. Скарабагатава, М.М. Мяшкова, М.Е. Шкляра, Ц.Е. Саладкова, А.А. Кузняева, А.С. Караля, Э.М. Савіцкага, П.І. Брыгадзіна і інш.

Праблема фарміравання беларускай нацыі і развіцця культуры Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Працы Е.І. Карнейчыка, М.С. Кацэра, Г.В. Кісялёва, Р.Р. Кручка, І.М. Лушчыцкага, У.І. Няфёдава, У.А. Чантурыя, М.Я. Цікоцкага, А.В. Мальдзіса, С.М. Самбук, А.С. Майхровіча, С.Х.Аляксандровіча, Г.А. Каханоўскага, У.М. Конана, Л.А. Малчанавай, В.К. Бандарчыка, Б.С. Смольскага і інш.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі 1917 – 1939 гг. Працы І.М. Ігнаценкі, У.Ф. Івашына, В.Г. Гняўко, Л.С. Гапоненка, У.П. Верхася, Н.В. Каменскай, І.І. Коўкеля, П.Ц. Петрыкава, М.С. Сташкевіча, С.З. Пачаніна, В.А. Круталевіча, П.А. Селіванава, А.Р. Хахлова, Б.М. Фіха, І.Я. Марчанка, П.С. Маргунскага, М.Я.Шкляра і інш.

Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, рэвалюцыйны нацыянапьна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг. уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР у беларускай пасляваеннай гістарыяграфіі. Працы М.С. Арэхвы, А.М. Мацко, У.А. Палуяна, У.А. Ладысева, Д.І. Зялінскага, А.А. Сарокіна, Б.Е. Кухарава, Б.С. Клейна, Г.Б. Вятковіча, С.У. Кабяка, М.В. Васілючыка, І.В. Царук, А.Я. Місарэвіча і інш.

Этапы гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны. Працы І.С. Краўчанкі, П.П. Ліпілы, А.І. Залескага, У.Ф. Гаманоўскага, А.Ф. Хацкевіча, Р.Р. Кручка, Я.С. Паўлова, А.А. Фактаровіча, Г.А. Шубіна, М.А. Якубоўскага і інш.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі пасляваеннага савецкага перыяда. Працы Е.П. Белязо, І.Я. Марчанкі, Г.Дз. Мацюшэнкі, А.П. Купрэевай, І.П. Крэня, П.Т. Петрыкава, У.М. Фаміна, І.В. Царук, П.І. Якубовіча, Я.С. Мазуравай, М.І. Красоўскага, І.П. Корзуна, У.А. Навіцкага, М.Д. Каўшарава, С.Д. Вайтовіча, Г.Г. Сяргеева, Ю.П. Броўкі, М.С. Вераб'ёва і інш.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-23; просмотров: 788; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.151.11 (0.009 с.)