Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай гісторыі і турызмуСодержание книги
Поиск на нашем сайте
ад «09» снежня 2014 г. пратакол № 13
Загадчык кафедры
____________ А.І. Корсак
АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ МЕТАДЫЧНай камісіяй ГІСТОРЫКА-ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА УА “ПДУ”
ад «18» снежня 2014 г. пратакол № 2
Старшыня
____________ Т.М. Гардзяёнак
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА 1.1. Мэты і задачы дзяржаўнага экзамену Мэтай дзяржаўнага экзамена з’яўляецца вызначэнне тэарэтычнай і практычнай гатоўнасці выпускнікоў спецыяльнасці “Гісторыя” да выканання прафесійных відаў дзейнасці і вырашэння тыпавых прафесійных задач, якія адпавядаюць атрыманай кваліфікацыі – Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, прапісаных у адукацыйным стандарце. У адпаведнасці з пастаўленай мэтай задачай дзяржаўнага экзамену з’яўляюцца адзнака і вызначэнне па 10-бальнай сістэме: · ўзроўню гатоўнасці выпускніка да ажыццяўлення асноўных відаў прафесійнай дзейнасці і вырашэння тыпавых прафесійных задач у адпаведнасці з кваліфікацыйнай характарыстыкай спецыяліста; · ўзроўню засваення выпускніком матэрыялу, прадугледжанага навучальнымі праграмамі агульнапрафесійных, спецыяльных дысцыплін і дысцыплін спецыялізацыі; · ўзроўню інфармацыйнай і камунікатыўнай культуры выпускніка.
1.2. Патрабаванні да кампетэнцыі выпускніка (паводле адукацыйнага стандарта спецыяльнасці): Акадэмічныя кампетэнцыі Выпускнік павінен валодаць наступнымі акадэмічнымі кампетэнцыямі: · валодаць і выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач; · валодаць сістэмным і параўнальным аналізам; · умець працаваць самастойна; · быць здольным генерыраваць новыя ідэі; · валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем; · умець самастойна павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.
Сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі Выпускнік павінен мець наступныя сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі: · валодаць якасцямі грамадзяніна; · быць здальным да сацыяльнага ўзаемадзеянння; · валодаць здольнасцямі да міжасабовых камунікацый; · валодаць навыкамі здаровага ладу жыцця; · быць здольным да крытыкі і самакрытыкі; · ўмець працаваць у калектыве; · быць здольным да самастойнага навучання; · умець фарміраваць асабістыя меркаванні; · быць здольным выкарыстоўваць атрыманыя веды.
Прафесійныя кампетэнцыі Выпускнік павінен валодаць наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі па відах дзейнасці, быць здольным у педагагічнай дзейнасці: · планіраваць, арганізоўваць і ажыццяўляць вучэбна-метадычную і навукова-метадычную работу; · выкарыстоўваць аптымальныя формы і метады навучання; · развіваць навыкі работы з вучэбнай, навуковай і навукова-метадычнай літаратурай, гістарычнымі крыніцамі
у даследчыцкай дзейнасці: · фармуліраваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць у працэсе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці; · выкарыстоўваць неабходныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя, зыходзячы з задач канкрэтнага даследавання; · складаць справаздачы, весці навуковую і тэхнічную дакументацыю;
у арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасці: · планіраваць, арганізоўваць і ўдасканальваць працу ў працоўных калектывах; · кантраляваць і падтрымваць працоўную і вытворчую дысцыпліну; · складаць дакументацыю па ўстаноўленнай форме; · рыхтаваць даклады і аналітычныя матэрыялы; у аналітычнай дзейнасці: · дыялектычна думаць і аргуменціраваць свой пункт гледжання, аналізаваць факты і прагназаваць развіццё падзей; · аналізаваць гістарычныя і сучасныя праблемы эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага жыцця грамадства, тэндэнцыі яго ўстойлівага развіцця; · рэдагаваць і рэцэнзіраваць тэксты, рыхтаваць рукапісы да друку і ажыццяўляць аўтарскі кантроль за іх выданнем.
у выхаваўчай дзейнасці: · планіраваць, арганізоўваць і ажыццяўляць выхаваўчую працу; · фарміраваць у навучэнцаў уяўленні пра грамадскія падзеі, развіваць інтарэс да вывучэння гісторыі; · фарміраваць пачуццё патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы.
у інавацыйнай дзейнасці: · ажыццяўляць пошук, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі па перспектыўным накірункам развіцця грамадства, інавацыйным тэхналогіям, праектам і рашэнням; · вызначаць мэты інавацый і спосабы іх дасягнення; · працаваць з навуковай, тэхнічнай і патэнтнай літаратурай; · складаць дагаворы сумеснай дзейнасці па асваенню новых тэхналогій.
Выпускнік павінен ведаць: · асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду працэсу гістарычнага развіцця; · асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды; · сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай абласцях; · асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; · месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі. · агульныя рысы і асаблівасці сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця умець: · прымяняць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач; · тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнай і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; · знаходзіць агульнае і асаблівае ў развіцці ўсходнееўрапейскага, заходнееўрапейскага рэгіёнаў на ўсіх этапах гісторыі; · аналізаваць крыніцы па гісторыі Беларусі і на іх аснове рабіць самастойныя навукова абгрунтаваныя высновы; · даць самастойную і доказную ацэнку навуковых работ і вучэбнай літаратуры па асноўных аспектах айчыннай і ўсеагульнай гісторыі. · аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы; · характарызаваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі. валодаць навыкамі:
· валодаць даследчымі навыкамі, метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу; · фарміраванне крытычнага мышлення; · валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць; · уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця; · уменне працаваць у камандзе; · фарміраванне асабістых якасцяў і уменняў: самастойнасці, адказнасці, арганізаванасці, мэтанакіраванасці.
ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА
РАЗДЗЕЛ І. ГІСТОРЫЯ ПОЛАЦКА (ПА МАТЭРЫЯЛАХ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ) Праблема горадаўтварэння і гістарычная тапаграфія Полацка ІХ – XVIII стст. Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Тэрытарыяльнае развіццё Полацка ІХ – ХVIII стст. Помнікі славянскай культуры VIII – XI стст. у Полацку. Праблема суадносін ранніх культурных напластаванняў Полацка і іх датыроўка (на прыкладзе вывучэння старажытнага гарадзішча і паселішча). Этнавызначальныя артэфакты з Полацка ІХ – ХІ cтст. Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Характарыстыка будаўнічых гарызонтаў Верхняга замка і Вялікага пасада. Майстэрні ювеліраў (залатароў) у Полацку Х-ХІІІ стст. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Вуліцы і завулкі, водаатводы. Знешні выгляд Полацка ў ХІІ-ХVIII стст. Праблемы рэканструкцыі. Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Візантыйскія і арабскія манеты ІХ-Х стст., знойдзеныя пры раскопках у Полацку. Полацкі манетна-рэчавы скарб ХІ ст., знойдзены ў 1910 г. Скарб залатых рэчаў (1984 г.). Унікальны скарб выяўлены каля в. Каз’янкі. Значэнне знойдзеных скарбаў для вывучэння грашовага абарачэння ў старажытным Полацку. Характарыстыка будаўнічых гарызонтаў Верхняга замка і Вялікага пасада. Майстэрні ювеліраў (залатароў) у Полацку Х – ХІІІ стст. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Вуліцы і завулкі, водаатводы. Знешні выгляд Полацка ў ХІІ – ХVIII стст. Праблемы рэканструкцыі. Полацкая архітэктурная школа. Звесткі пісьмовых крыніц пра помнікі полацкага манументальнага дойлідства. Асаблівасці і асноўныя рысы полацкай архітэктурнай школы (погляды айчынных і замежных вучоных). Праблемы храналогіі помнікаў полацкага манументальнага дойлідства ХІІ-ХІІІ стст. Распаўсюджванне здабыткаў полацкіх дойлідаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы: гістарыяграфія праблемы. Археалагічнае вывучэнне Сафійскага сабора. Гістарычныя звесткі пра полацкі Сафійскі сабор. Гісторыя даследавання Полацкай Сафіі. Агульная характарыстыка пачатковага сабора. Архітэктурна-археалагічныя абмеры. Інтэр’ер помніка. Экстэр’ер Сафіі. Варыянты графічнай рэканструкцыі. Пабудовы ХІІ ст. каля алтара Сафійскага сабора. Гістарыяграфія вывучэння архітэктурна-стылістычных асаблівасцяў помніка. Забудова і планаванне прасторы каля Сафіі ў ХІ – XVIII cтст. Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ – XV стст. на Верхнім і Ніжнім замках. Гісторыя даследавання і асаблівасці размяшчэння Храма-пахавальні на стрэлцы Ніжняга замка і Царквы-на-рву. Функцыянальная прыналежнасць помнікаў. Архітэктурна-стылістычныя асаблівасці храмаў. Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ-XV стст. на Верхнім і Ніжнім замках. Гісторыя мураваных свецкіх пабудоў ХІІ – ХІІІ стст. на Беларусі і суседніх землях. Княжацкі храм ХІІ ст. на Верхнім замку (царква Архангела Міхаіла), гісторыя адкрыцця, раскопкі і графічная рэканструкцыя. Княжацкі церам ХІІ – XV стст.: гісторыя даследавання і архітэктурныя асаблівасці помніка. Выкарыстанне дэндрахраналагічнага метада датавання княжацкага церама і прыбудоў да яго. Вынікі комплекснага археалагічнага вывучэння артэфактаў з княжацкага церама. Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ ст. ў Спас-Ефрасінеўскім манастыры. Гісторыя археалагічнага вывучэння храма-пахавальні полацкіх епіскапаў ХІІ ст. у Спаса-Ефрасінеўскім манастыры (царкве св. Георгія). Гістарычныя звесткі аб храме. Архітэктурна-стылістычныя асаблівасці помніка. Гісторыя вывучэння і архітэктурныя асаблівасці Полацкай Спаскай царквы. Гістарычныя звесткі пра Спаскую царкву. Фрэскавы жывапіс Спаскай царквы і праблема яго рэстаўрацыі. Знаходкі фрагментаў фрэсак і маёлікі пры раскопках храма-пахавальні ў Спаса-Ефрасінеўскім манастыры. Аналогіі сярод фрэсак Спаскай царквы. Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі княжацкага Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцы. Гістарычныя звесткі пра Барысаглебскі (княжацкі) манастыр. Гісторыя вывучэння Барысаглебскага (княжацкага) манастыра. Археалагічныя раскопкі Вялікага сабора. Праблема кансервацыі рэшткаў сабора і перспектывы далейшага вывучэння помніка. Даследаванне Пятніцкай і Барысаглебскай царквы. Дзейнасць дойліда Іаана і архітэктурныя асаблівасці храмаў Бельчыцкага манастыра. Храм-трыконх. Фрэскавы жывапіс Пятніцкай і Барысаглебскай царквы. Раскрыццё фрагментаў фрэсак пры раскопках ніжняй часткі сцяны Вялікага сабора. РАЗДЗЕЛ ІІ. АНТРАПАЛОГІЯ Даныя антрапалогіі як крыніца для гістарычных рэканструкцый. Антрапалагічныя даследаванні матэрыялаў старажытных пахаванняў. Вызначэнне полу і ўзросту, расавай прыналежнасці; выяўленне слядоў хваробаў і прыжыццёвых траўматычных пашкоджанняў. Выкарыстанне антрапалагічных матэрыялаў у вырашэнні пытанняў этнагенезу і этнічнай гісторыі. Асаблівасць антрапалагічных дадзеных як крыніцы вывучэння этнічных працэсаў мінулага ў параўнанні з дадзенымі археалогіі, тапанімікі, этнаграфіі, пісьмовых крыніц. Вызначэнне тэрыторыі распаўсюджання пэўных антрапалагічных тыпаў у мінулым, іх пераемнасці альбо зменлівасці ў розныя эпохі, накірункаў міграцый і змешвання розных груп насельніцтва. Рэканструкцыя дэмаграфічных працэсаў мінулага з выкарыстаннем метадаў палеадэмаграфіі. Палеадэмаграфічныя даследаванні на Беларусі і іх вынікі: эпахальная дынаміка паказчыкаў смяротнасці, заканамернасці іх размеркавання паводле полу і ўзросту. Даследаванні экалогіі старажытнага насельніцтва, яго ладу жыцця і агульнага стану здароўя. Шкілетныя індыкатары стрэсу. Узаемасувязь паміж сацыяльна-гістарычнымі фактарамі і працэсамі адаптацыі ў чалавечых папуляцыях мінулага. Антрапалогія ў вырашэнні пытанняў этнагенэзу. Антрапалагічныя аспекты этнагенэзу беларусаў. Вывучэнне сучаснага насельніцтва: геаграфічнае размеркаванне расавых прыкмет, генетычных маркераў. Вывучэнне старажытнага насельніцтва. Магчымасць вызначення аўтахтоннага альбо міграцыйнага паходжання этнічных груп. Суадносіны паняццяў “антрапалагічны тып” і “культура”. Суадносіны антрапалагічных і моўных класіфікацый. Антрапалогія ў вырашэнні праблемы паходжання славян.Дыскусія пра зыходны антрапалагічны тып славян. Сучасны антрапалагічны склад славянскіх народаў. Антрапалогія і праблема этнагенэзу беларусаў. Невырашаныя праблемы этнагенэзу беларусаў: час і характар пранікнення славян ў лясныя рэгіёны Ўсходняй Еўропы; зыходны тып славянскіх мігрантаў; суадносіны мясцовага (балцкага) і прышлага (славянскага) кампанентаў Беларусы ў сістэме антрапалагічнай класіфікацыі народаў Усходняй Еўропы. Даследаванні антрапалагічнага тыпу і генагеаграфіі сучаснага карэннага насельніцтва Беларусі. Экспедыцыі В.В. Бунака (1955). Вынікі даследаванняў насельніцтва заходніх і паўночна-заходніх раёнаў БССР у рамках Прыбалтыйскай комплекснай этнографа-антрапалагічнай экспедыцыі. Даследаванні А.І. Мікулічам генагеаграфіі вясковага насельніцтва Беларусі. Антрапалогія курганных славян з тэрыторыі Ўсходняй Еўропы. Антрапалагічныя асаблівасці полацкіх крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Вынікі даследаванняў Г.Ф. Дэбеца, Т.А. Трафімавай, Т.І. Аляксеевай, І.І. Салівон. Эпахальная зменлівасць і пераемнасць антрапалагічнага тыпу карэннага насельніцтва Беларусі.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-23; просмотров: 346; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.135.67 (0.008 с.) |