Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларусь у рэвалюцыях 1917 г.

Поиск

Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі і на Заходнім фронце. Стварэнне органаў Часовага ўрада, Саветаў, салдацкіх камітэтаў у Беларусі і на Заходнім фронце і іх дзейнасць. Рабочы рух. З’езды сялянскіх дэпутатаў. Ліпеньскія падзеі. Канец двоеўладдзя.

Беларускі нацыянальны рух.Аднаўленне дзейнасці БСГ, яе праграмныя ўстаноўкі. Утварэнне беларускіх нацыянальных партый і арганізацый. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Адносіны Часовага ўрада да ідэі нацыянальна-дзяржаўнага вызначэння Беларусі. Стварэнне Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (ЦРБА), яе дзейнасць. Размежаванне ў беларускім нацыянальным руху. Заснаванне Цэнтральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР). Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў (БАК).

Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады ў гарадах Беларусі. Ліквідацыя органаў Часовага ўрада і Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Перамога савецкай улады на Заходнім фронце. Утварэнне і дзейнасць Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці.

Стаўленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. I Усебеларускі кангрэс, яго разгон. Выканком Савета Усебеларускага кангрэса.

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1918 – 1921 гг.)

Прычыны і абставіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Першая і другая Устаўныя граматы. Стварэнне Народнага сакратарыята. Стварэнне Рады БНР. Трэцяя Устаўная грамата.

Узаемаадносіны Рады і ўрада БНР з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Раскол БСГ. Заканчэнне Першай сусветнай вайны і ануліраванне Брэсцкага дагавора. Аднаўленне савецкай улады.

Барацьба Рады і ўрада БНР за міжнароднае прызнанне. Беларускае пытанне на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Месца БНР у гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва беларускага народа.

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам). Барацьба па пытанні аб беларускай савецкай дзяржаўнасці. Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай ССР. Літоўска-Беларуская ССР (Літбел). Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

Палітыка польскіх улад у адносінах да беларускага пытання і Рады БНР у час польска-савецкай вайны. Раскол у беларускім грамадска-палітычным руху. Аднаўленне савецкай улады на вызваленай ад польскай акупацыі тэрыторыі. Дагавор РСФСР і Літвы 12 ліпеня 1920 г. і яго наступствы для Беларусі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мірны дагавор.

Грамадска-палітычнае жыццё і нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі ў 20-я гады XX ст.

Палітычнае, тэрытарыяльна-адміністрацыйнае і эканамічнае становішча БССР пасля Рыжскага міру. Наступствы «ваеннага камунізму». Стварэнне Беларускай праваслаўнай мітраполіі.

Палітычная амністыя 1923 г. Вяртанне ў БССР з эміграцыі дзеячаў БНР.

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у 1921 – 1927 гг. Роля БССР у стварэнні Саюза ССР. Статус Беларускай ССР у складзе СССР. Канстытуцыя Саюза ССР 1924 г.

Палітыка беларусізацыі, яе прычыны, сутнасць, вынікі. Прычыны яе згортвання.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў БССР. Вяртанне Беларускай ССР этнічных беларускіх тэрыторый у 1924 і 1926 гг.

Актывізацыя дзейнасці Саветаў. Усталяванне аднапартыйнай сістэмы. Прыняцце Канстытуцыі БССР 1927 г.

Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Сельская гаспадарка і прамысловае развіццё Беларусі ў 20-я гады ХХ ст.

Становішча беларускай вёскі і сельскай гаспадаркі ў пачатку 20-х гадоў. Пераход да НЭПа на вёсцы. Кааператыўны рух у беларускай вёсцы. Калектыўныя гаспадаркі і саўгаснае будаўніцтва. Беларуская вёска напярэдадні «вялікага пералому».

Прамысловасць Беларусі ва ўмовах пераходу да мірных умоў развіцця. Ажыццяўленне мерапрыемстваў новай эканамічнай палітыкі ў прамысловасці. Грашовая рэформа і яе вынікі. Галоўныя вынікі аднаўленчага перыяду ў прамысловасці.

Згортванне дзейнасці прыватных прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў. Крызіс збыту, таварны голад. Паступовае згортванне НЭПу і пераход да адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання эканомікай.

Станаўленне беларускай савецкай культуры (20-я гады XX ст.).

Палітыка па пытаннях развіцця нацыянальных культур. Узмацненне ідэалагічнага ўціску ў культурным жыцці.

Фарміраванне савецкай сістэмы адукацыі. Барацьба з непісьменнасцю. Навуковыя ўстановы. Матэрыяльна-тэхнічная база і кадравае забеспячэнне школы і навукі. Культурна-асветніцкая работа ў рэспубліцы.

Развіццё мастацкай літаратуры, тэатра ва ўмовах савецкай улады. Узнікненне розных літаратурных плыняў і напрамкаў, ідэйная барацьба ў творчай дзейнасці. Літаб’яднанні «Маладняк», «Узвышша», «Полымя» і інш. Музычнае і выяўленчае мастацтва.

Ажыццяўленне iндустрыялiзацыi i калектывiзацыi сельскай гаспадаркі ў Беларускай ССР.

Пераход да фарсіраванай індустрыялізацыі краіны, яе прычыны і ўмовы, мэты і задачы. Рэсурсы і сродкі развіцця для індустрыялізацыі рэспублікі. Стварэнне новых галін прамысловасці. Узмацненне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання прамысловасцю і выкананне планавых заданняў пяцігодкі. Вынікі індустрыялізацыі ў БССР.

Курс на сацыялістычную перабудову вёскі. Яго мэты і задачы. Крызіс хлебанарыхтовак.

Пераход да масавай калектывізацыі, тэрміны яе правядзення. Рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Арганізацыя МТС. Голад 1932 – 1933 гг. у Беларусі. Завяршэнне калектывізацыі беларускай вёскі, яе палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя вынікі.

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Беларускай ССР у 30-я гады XX ст. Палітычныя рэпрэсіі.

Карэнны паварот у грамадска-палітычным і культурным жыцці ў пачатку 30- х гг. Разгортванне ідэйна-палітычнай барацьбы з беларускім «нацыянал-дэмакратызмам».

Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Асноўныя накірункі развіцця беларускай навукі і дасягненні беларускіх вучоных у 1930-я гг.

Развіццё беларускай савецкай літаратуры. Абвастрэнне ідэйна-палітычнай барацьбы сярод беларускіх літаратараў. Стварэнне Саюза савецкіх пісьменнікаў.

Тэатральнае, музычнае, выяўленчае мастацтва і асноўныя накірункі іх развіцця ў рэспубліцы. Архітэктура Беларусі.

Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны палітычных рэпрэсій. Разгортванне хвалі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Вынікі палітычных рэпрэсій.

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 – 1939 гады)

Адміністрацыйны падзел. Органы кіравання. Палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі. Спецыфіка царкоўнага жыцця. Неаунія. Нацыянальны прыгнёт. Прымусовая паланізацыя беларусаў.

Адметныя рысы эканомікі Заходняй Беларусі. Прамысловасць і асноўныя яе галіны. Уплыў сусветнага эканамічны крызіса 1929 – 1933 гг. на народную гаспадарку Заходняй Беларусі. Становішча рабочага класа. Сельская гаспадарка Заходняй Беларусі, яе стан і развіццё. Аграрная палітыка польскіх улад. Парцэляцыя, камасацыя, ліквідацыя сервітутаў. Эканамічная эміграцыя.

Рэвалюцыйна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. Культура Заходняй Беларусі.

Асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі ў Заходняй Беларусі. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Беларускі пасольскі клуб. Дзейнасць партыі беларускіх эсэраў. Утварэнне Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Партызанскі рух. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Беларускі сялянскі саюз (БСС). Дзейнасць польскіх, яўрэйскіх і іншых партый і арганізацый.

Утварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) і Камуністычнага Саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Арганізацыя Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (БСРГ), яе праграма і дзейнасць, прычыны забароны польскімі ўладамі.

Уздым рабочага і сялянскага руху ў пачатку 1930-х гг. Узмацненне палітычных рэпрэсій польскіх улад. Беларускае народнае аб'яднанне (БНА). Прычыны роспуску КПЗБ. Рэпрэсіі ў адносінах да яе кіраўнікоў і членаў.

Умовы развіцця культуры. Барацьба за асвету на роднай мове. Таварыства беларускай школы (ТБШ), Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК), Беларускае навуковае таварыства (БНТ). Літаратура, друк і мастацтва. Творы М. Васілька, В. Таўлая, М. Танка, I. Дварчаніна, Б. Тарашкевіча і інш. Я. Драздовіч, Р. Шырма. Народная творчасць.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-23; просмотров: 467; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.26.141 (0.012 с.)