Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія

Поиск

Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а так сама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Бе ларусі ў XIII – XVI стст. утварылася беларуская народнасць.

XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры, які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам.Тым не менш, рысы Рэнесанса назіраліся ў архітэктуры, графіке, асвеце і свецкіх відах мастацтва. Можна гаварыць аб шматграннасці і варыянтнасці рэнесанснай культуры на Беларусі.

Адукацыя, як і ў папярэдні перыяд, захоўвала рэлігійны характар. Пры праваслаўных цэрквах і манастырах існавалі школы, у іх праграму навучання ўваходзілі: царкоўна-славянская граматыка, матэматыка, філасофія.

Асабліва хутка развівалася каталіцкая сістэма адукацыі ў XVI ст. згодна з пастановамі сінодаў, кожны прыход павіннен мець пачатковую школу. Акрамя таго, шматлікія каталіцкія манаскія ордэны адчынялі свае сярэднія навучальныя ўстановы – калегіўмы. Асабліва вядомымі былі езуіцкія і піярскія калегіўмы. Першы езуіцкі калегіўм быў заснаваны ў Вільне (1570 г.), на тэрыторыі Беларусі – у Полацку (1581 г.). Калегіўмы давалі класічную гуманітарную адукацыю. Навучанне было бясплатным, прымаліся юнакі любых саслоўяў і веравызнанняў, навучанне працягвалася 6 – 7 гадоў. На базе Віленскага езуіцкага калегіўма ў 1579 г. была створана езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова ў ВкЛ. Першым яе рэктарам быў выдатны палеміст, дзеяч ордэна езуітаў – Петр Скарга.

Пашырэнне агульнага ўзроўня адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У XIII – XVI стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Наваградку, Полацку, Смаленску, Вільне, Віцебску, Лаўрышаве, Супрасле), дзяржаўная канцылярыя ў Вільне, канцылярыі буйных феадалаў. Ствараліся значныя кнігазборы – бібліятэкі. Найбольш вядомымі былі: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора; бібліятэкі манастыроў у Спраслі, Вільне, Слуцку, Пінску; а так сама кнігазборы навучальных устаноў (езуіцкіх калегіўмаў і акадэміі) і прыватныя зборы магнатаў (Раздзівілаў, Сапегаў).

У ВкЛ узнікла кнігадрукаванне раней за ўсе ўсходнеславянскія землі. Заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукавання – выдатны гуманіст і асветнік Францыск Скарына. У 1517-1519 гг. ён у Празе пераклаў і выдаў (з каментарыямі) Псалтыр і 22 кнігі Старога запавету Бібліі. У 1522 г. ён пераехаў у Вільню, дзе заснаваў першую на тэрыторыі ўсходніх славя друкарню, з якой вышлі “Малая падарожная кніжыца” (1522 г.) і “Апостал” (1525 г.).

У 1550-я гг. у Бярэсці пачала працаваць пратэстанцкая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага – першая на Беларусі. Сярод найбольш вядомых выданняў пратэстантаў – “Брэсцкая біблія” (1563 г.), “Нясвіжская біблія” (1572 г.), “Новы запавет” (1574 г.), “Размова паляка з літвінам” (1564 г.).

Першую кірылічную кнігу (на старажытнабеларускай мове) – Катэхізіс выдалі Сымон Будны і Лаўрэнці Крышкоўскі ў Нясвіжскай друкарні ў 1562 г., у той жа год С.Будны надрукаваў “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам”, пазней – “Біблію” (1572 г.), “Новы Завет” (1574 г.), “Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры” (1576 г.).

У 1570-я гг. у маёнтку Цяпіна на Полаччыне заснаваў друкарню Васіль Цяпінскі. Ён выдаў “Евангелле” на царкоўна-славянскай мове з паралельным перакладам на беларускую мову. С.Будны і В.Цяпінскі выступалі ў абарону беларускай мовы, за развіццё на ёй пісьменнасці і кнігадрукавання.

Рускія першадрукары – Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец пасля выгнання з Масквы працавалі на Беларусі ў маёнтку Р.Хадкевіча Заблудава. Яны выдалі “Евангелле вучыцельнае” (1569 г.) і “Псалтыр з Часасловам” (1570 г.). У 1580-я гг. І.Фёдараў пераехаў у Астрогу, дзе выдаў “Астрожскую біблію” (1580-1581 гг.), а П.Мсціславец працаваў у друкарні братоў Мамонічаў у Вільні.

Напрыканцы XVI ст. у княстве дзейнічалі шматлікія друкарні – прыватныя, пры буйных праваслаўных брацтвах, пратэстанцкія, вельмі актыўную дзейнасць распачалі езуіцкія друкарні. Выдавалася самая розная літаратура на беларускай, польскай, лацінскай мовах – як багаслоўская, так і свецкая, у тым ліку, прававая. Так, ў 1588 г. у друкарне Мамонічаў у Вільне ўпершыню быў выдадзены свод законаў – Статут ВкЛ. Выдавецкая дзейнасць была цесна звязана з развіццём літаратуры.

З XIV ст. з’явілася летапісанне ВкЛ. У летапісах абгрунтоўвалася неабходнасць стварэння ВкЛ, абаранялася цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў. Помнікі – “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” (прыкладна 1396 г.), “Пахвала Вітаўту”(канец 1420-х гг.), “Беларуска-літоўскі летапіс” (1446 г.).

На змену летапісанню разам з Адраджэннем ў XVI ст. прыйшла гістарычная проза і мемуарыстыка: “Баркулабаўскі летапіс”, “Дзённік” Федара Еўлашоўскага, “Пхвала гетману Канстанціну Астрожскаму” (пасля 1514 г.), на беларускую мову перакладалі “Хроніку” М.Стрыйкоўскага, “Хроніку” М.Бельскага.

У 1516 г. была выдадзена паэма “Пруская вайна” Яна Вісліцкага (родам з Беларусі, “русін”) на лацінскай мове, у якой аўтар апісвае перамогу славянскіх народаў над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве. У 1523 г. у Рыме была выдадзена яшчэ адна паэма аўтара-беларуса Міколы Гусоўскага – “Песня пра зубра”, так сама на лацінскай мове. Гэта было пачаткам рэнесанснай лацінскамоўнай традыцыі ў беларускай паэзіі.

Заснавальнікам панегірычнай літаратуры (панегірык – хвалебная прамова) на Беларусі лічыцца Андрэй Рымша. Яго “Панегірык гербу Льва Сапегі” (1588 г.), а так сама панегірыкі гербам А.Валовіча, Ф.Скумны былі прыкладам для іншых аўтараў. У беларускай паэзіі з’явіліся жанры: дэкламацыя, вершаваныя прысвячэнні, сатырычная паэзія, паэтычныя “плачы”, “ляманты”, эпіграммы.

Развіцце музычнага мастацтва шло ў межах царкоўных устаноў. З канца XV ст. развіваецца кантавая культура спеваў, а ў другой палове XVI ст. – партэсныя спевы, спевакоў рыхтавалі ў брацкіх і манастырскіх школах.

У самым канцы XVI ст. пры каталіцкіх установах-кляштарах сталі ўтварацца капэлы – калектывы, якія складаліся з аркестра і групы вакалістаў. З будаўніцтвам новых каталіцкіх храмаў пачала пашыралася арганная музычная культура.

E XIV – XVI стст. шырокую папулярнасць у народзе атрымаў лялечны тэатр – батлейка. Прадстаўленні даваліся пад час ярмарак, на рынках, запрашалі лялечнікаў і да двароў феадалаў.

39. грамадска-палит становишчаи зах бел у польск дзярж. Рэвалюц и нацыянальна-вызвал рух
Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі

У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. кв. км (палова сучаснай тэрыторыі Беларусі). На гэтай тэрыторыі быў уведзены польскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На беларускай тэрыторыі былі ўтвораны Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы («Малапольшча», "Белапольшча", ці «ўсходнія крэсы»). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва польскай дзяржавы – Другой Рэчы Паспалітай.

Колькасць насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1931 г. – 4,6 млн. чалавек (беларусаў каля 70%, палякаў – 10%, яўрэяў – 11%, украінцаў – 4%, літоўцаў – 2,5%, рускіх – 2%), у верасні 1939 г. – каля 5 млн. чалавек. Аднак польскія ўлады падчас “перапісу” насельніцтва атрымалі свае вынікі – так, доля палякаў згодна перапісу 1931 года складала 49%, беларусаў – 28%. Больш за 700 тыс. палешукоў было запісана “тутэйшымі” – дыялектнай групай польскай нацыянальнасці.

Нацыянальны прыгнёт. Адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны ў 1921 годзе была прынята Канстытуцыя польскай дзяржавы дзе былі абвешчаны дэмакратычныя свабоды. Аднак гэта было простай дэкларацыяй, накшталт сталінскай канстытуцыі 1937 года. Па-сутнасці, пачалося праследванне палітычных супраціўнікай польскага ўраду. Ужо да пачатку 1930-х гг. колькасць палітзняволеных на беларускіх землях перавысіла 10 тыс. чалавек.

Калі пад час выбараў у сейм 1922 года было абрана 11 дэпутатаў-беларусаў і 3 беларуса-сенатара, то ў 1928 годзе – 10 і 2 суадносна, а па выніках выбараў 1935 і 1938 гадоў у заканадаўчым органе не было ніводнага этнічнага беларуса. Органы мясцовага самакіравання былі падпарадкаваны прадстаўнікам прэзідэнта на месцах.

Палітычная палітра ў Заходняй Беларусі была вельмі разнастайная. Тры групоўкі палітычных партый змагаліся за беларускага выбаршчыка і за ўплыў сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. Польскія буржуазныя партыі – нацыянальныя дэмакраты (эндэкі) і хрысціянскія дэмакраты (хадэкі) атрымлівалі падтрымку ад польскіх уладаў на месцах і каталіцкай царквы. Дробнабуржуазны дэмакрытычны лагер складаўся з польскіх рэфармісцкіх партый, якія мелі на Беларусі мясцовыя адгалінаванні, а так сама яўрэйскіх нацыянальных дробнабуржуазных партый і беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, якія стаялі на пазіцыях парламенцкай барацьбы. Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер складалі радыкальныя народныя арганізацыі. Сацыяльнай базай іх былі каля 700 тыс. вярнуўшыхся з Расіі бежанцаў, якія ў свой час у Расіі прымалі ўдзел у рэвалюцыйных падзеях.

У 1921-1923 гадах значны ўплыў на беларускае насельніцтва мела партыя беларускіх эсэраў (ПБСР, частка былой БСГ), якой кіравалі Ф.Грыб, І.Мамонька, А.Цвікевіч, В.Ластоўскі. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыю памешчыцкіх зямель на карысць сялян, нацыянальнае раўнапраўе, стварэнне беларускай дэмакратычнай дзяржавы, злучанай з Літвой. Асноўнымі лічыліся метады парламенцкай апазіцыйнай барацьбы, але пасля няўдалых выбараў у Сейм у чэрвені 1924 года партыя была самараспушчана, а частка яе актывістаў уступіла ў рады КПЗБ.

З левага крыла эсэраў вылучылася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя лікам каля 300 чалавек, пад началам І.Лагіновіча і А.Канчэўскага. Праграма – канфіскацыя памешчыцкіх зямель, дэмакратычныя правы, 8-мі гадзінны працоўны дзень, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, аб’яднанне беларускіх зямель у адну рабоча-сялянскую дзяржаву. На прыканцы 1923 года БРА ўступіла ў КПЗБ.

На згодніцкіх пазіцыях стаяла БСДП – сацыял-дэмакратычная партыя А.Луцкевіча, Б.Тарашкевіча і С.Рак-Міхайлоўскага. Яна абапіралася на нешматлікую інтэлігенцыю і не мела ўплыву сярод сялянства і рабочых. Патрабаванні ўсеагульнага выбарнага права, увядзення падаткаў на памешчыкаў, развіцця беларускай культуры без перашкод не вырашала беларускага пытання, хоць і прадугледжвалася стварэнне беларускай дэмакратычнай рэспублікі. Партыя зачынілася ў 1924 годзе, бо не знайшла падтрымкі ў большасці насельніцтва Заходняй Беларусі. Абмежаваныя буржуазна-дэмакратычныя патрабаванні выдвігалі Беларускія хрысціянскія дэмакраты (БХД). Яе кіраўнікі каталіцкія ксяндзы А.Станкевіч і В.Гадлеўскі стварылі тэорыю бескласавасці беларускага народа. Значны ўплыў на заходніх тэрыторыях Беларусі мела ППС і польская сялянская партыя “Вызваленне”, якія выдвігалі ў асноўным дэмакратычныя патрабаванні. Сярод яўрэйскага насельніцтва папулярнымі былі Бунд і Паалей-Цыён (сіянісцкая партыя) якія стаялі на пазіцыях антыкамунізму.

У кастрычніку 1923 года адбылася I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, на якой была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яе кіраўнікі С.Дубавік, С.Мертенс, А.Славінскі, П.Корчык развярнулі актыўныя дзеянні па барацьбе з польскімі ўладамі. У 1924 годзе быў створаны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) на чале з В.Харужай. Камуністы хутка перахапілі з эсэраў ініцыятыву па кіраўніцтву масавым партызанскім рухам, які распачаўся на захопленай палякамі тэрыторыі Беларусі. Да 1925 года тут вялася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Буйнымі партызанскімі фарміраваннямі кіравалі В.Корж, К.Арлоўскі, С.Ваўпшасаў і інш. Урад Польшчы накіраваў сюды карныя войскі на чале з генералам Рыдз-Сміглам, які меў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Было аб’яўлена асаднае становішча. У выніку рэпрэсій і аб’ектыўнай немагчымасці супрацьстаяць пераўзыходзячым рэгулярным войскам КПЗБ заклікалі партызан спыніць узброенае супраціўленне як несваечасовае і перайсці да рэвалюцыйнай барацьбы.

Аднак не толькі КПЗБ была вельмі папулярна сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. 24 чэрвеня 1925 года група дэпутатаў (паслоў) Сейма стварылі Беларускую сялянска-рабочую грамаду (з 1926 года партыя) – самую масавую арганізацыю сялян таго часу ў Еўропе. Узначалі яе Б.Тарашкевіч, П.Мятла, П.Валошын, С.Рак-Міхайлоўскі. Ужо ў студзені 1927 года яна налічвала каля 2 тыс. мясцовых арганізацый і каля 120 тыс. актыўных прыхільнікаў. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і перадачу яе сялянам, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада і ўвядзенне рэальных дэмакратычных свабод, самавызначэнне Заходняй Беларусі, увядзенне 8-мі гадзіннага працоўнага дня, ліквідацыю асадніцтва, адукацыю на роднай мове. Такая папулярнасць напалохала польскі ўрад, і ў 1927 годзе партыя была разгромлена, а каля 800 яе актывістаў і кіраўнікоў асуджана. Працоўныя арганізавалі шмат маніфестацый у падтрымку сваёй партыі, якія бязлітасна разганяліся. У Косава дэманстрацыя 3 лютага 1927 года была растраляна, шэсць чалавек было забіта, некалькі дзесяткаў паранена.

Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сейме пачала сваю працу фракцыя "Беларускі пасольскі клуб", якую стварылі 11 лідэраў розных палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яго галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. У 1927 г., напярэдадні выбараў у сейм была створана беларуская дэпутацкая фракцыя “Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых” (І.Гаўрылік, Ф.Валынец, Я.Грэцкі, І.Дварчанін, П.Крынчык і інш.). Гэтая грамадска-палітычная арганізацыя была вельмі блізкай да КПЗБ. У 1934 годзе ўлады арыштавалі кіраўнікоў “Змагання”, а арганізацыю разграмілі.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю.Пілсудскага, які ўстанавіўся пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Увогуле, сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26% галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (8.1933 г.) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чал. (1935-1939 гг.).

Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936-1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана Камуністычная партыя Польшчы і яе адгалінаванне – КПЗБ.

Яшчэ адным паказчыкам прыгнечанага становішча насельніцтва Заходняй Беларусі стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне, “апалячванне” беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці пераўтвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 456; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.143.239.63 (0.014 с.)