Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця

Поиск

Сутнасць рынку. Навуковай тэорыі рынку, адзінага агульнапрынятага яго вызначэння ў літаратуры не існуе. Разглядаюцца найпрасцейшыя з’явы рыначнай эканомікі: роўнасць попыту і прапановы, залішняга попыту і недастатковай прапановы і г. д. Мала хто разумее, што нецывілізаваны, грабежніцкі, гангстэрска-мафіёзны рынак – гэта хаос і выпадковасць, вялікі базар, дзе ўсё прадаецца і купляецца (у гэтым сэнсе рынак заўсёды існаваў). Іншая справа – цывілізаваны, рэгуляваны дзяржавай, сацыяльна арыентаваны рынак. Каб такі рынак усталяваць, дзяржава і манаполіі павінны быць багатымі, мець вялікія таварныя запасы і грошы, што бывае рэдка. Не выпадкова, што найбольш пацярпеўшыя ў Другой сусветнай вайне краіны Заходняй Еўропы і Японія для аднаўлення сваіх эканомік ажыццяўлялі цэнтралізаваныя праграмы і толькі пасля дасягнення раўнавагі попыту і прапановы пераходзілі да ўвядзення рыначных механізмаў.
^ Рыначныя рэформы ў Рэспубліцы Беларусь у 1992 – 1994 гг.З канчатковым знішчэннем СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для слабаразвітых краін. Іх праводзілі не вельмі аўтарытэтныя і прафесійныя людзі, каго ў народзе называлі малодшымі навуковымі супрацоўнікамі і загадчыкамі лабараторый. Унукі і праўнукі бальшавіцкіх камісараў часоў грамадзянскай вайны прадэманстравалі вывернуты знутры бальшавізм. Тое, на што Захаду спатрэбіліся стагоддзі, яны зрабілі спробу ўвесці зараз жа ці цераз 500 дзён. Асаблівасці савецкай мадэрнізацыі яны цалкам праігнаравалі. Таму разбуральны характар іх рэформ быў непазбежным.
Больш таго, знешнія паступленні (пазыкі, крэдыты) у некалькі мільёнаў долараў аказвалі моцнае стымулюючае ўздзеянне на эканоміку малых краін. Маштабы ж краін СНД такія, што, каб уздзейнічаць на ход спраў у эканоміцы, патрэбны дзесяткі, а для Расіі – сотні мільярдаў долараў, што не пад сілу ніякаму міжнароднаму банку. Таму надзеі на дапамогу Захаду не мелі пад сабой ніякай асновы. Гэтых абставін не ўлічвалі прыхільнікі “шокавай тэрапіі”.
Правядзенне рэформ у 1992 – 1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары.
^ Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 1994 – 2005 гг. Па-першае, у цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца Чалавек з яго інтарэсамі, памкненнямі, жаданнем жыць у свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіне.
Па другое, новае кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Па-чацвёртае, прыпынена дзікая “прыхватызацыя”, раскраданне кучкай дзялкоў агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымінальную прыроду. Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Па-шостае, Рэспубліка Беларусь адкрыта для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў. Буйнейшыя прадпрыемствы знаходзіліся ў прыватнай уласнасці ці ў арэндзе ў замежных капіталістаў. А між тым краіна і яе народ былі надзвычай беднымі.

Буржуазная прапаганда, стараючыся прынізіць беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, мусіруе ранейшы тэзіс аб больш нізкім узроўні жыцця ў нашай краіне ў параўнанні з краінамі Захаду. Пры гэтым не ўлічваецца ўзаемадзеянне розных умоў і прычын, якія аказваюць уздзеянне на ўзровень жыцця людзей. Розныя кліматычныя ўмовы і для гаспадарання на зямлі.
Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994 – 2006 гг. з’яўлялася тое, што ў краіне была створана і дзейнічала аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў, без абвальнай прыватызацыі і “шокавай тэрапіі”. Краіна захавала і прымножыла багацце, створанае працай усяго народа, не прадала за бясцэнак зямлю, заводы і фабрыкі, не залезла ў доўг да замежных крэдытораў. Забяспечаны высокія тэмпы эканамічнага росту: прырост валавога ўнутранага прадукта ў Рэспубліцы Беларусь штогод складаў у 2001 – 2005 гг. 7,5 % супраць 3,5 % сярэднесусветнага. Захаваны і паглыблены сацыяльныя гарантыі для людзей – жыллё, пенсіі, бясплатныя за кошт бюджэту адукацыя і лячэнне. Сёння Рэспубліка Беларусь – стабільная, паспяховая, цывілізаваная краіна з моцнай эканомікай, развітымі навукай і культурай, адной з лепшых у свеце сістэмай адукацыі. Моцная дзяржаўная ўлада, моцная сацыяльная палітыка і апора на народ – сакрэт поспехаў Рэспублікі Беларусь.

 

38. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.): сацыяльна-эканамічнае і палітыка-прававое становішча насельніцтва; нацыянальна-вызваленчы і сацыяльны рух.
У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай каля 100000 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з іх беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі.
У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.
Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80% прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін і інш.). Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929 – 1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921 – 1939 гг. краіну пакінулі каля 120 – 150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў. Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926 – 1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая з’яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з’явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар – В. Харужая).
У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925 – 1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове.
Увогуле сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных.
Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 – 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне – КПЗБ.
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы. Яно дзейнічала на працягу 1921– 1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" Браніслаў Тарашкевіч.
У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І.Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей.У навуковай ікультурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В.Ластоўскі, А.Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.

41. Пачатак Другой сусветнай вайны і аб'яднанне беларускіх земляў. Заходняя Беларусь у складзе БССР
^ Прычыны няўдач Чырвонай Арміі.
Ва ўмовах абвастрэння міжнароднай сітуацыі ў Еўропе 23 жніўня 1939г. быў падпісаны дагавор (пакт) аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, у якім размяжоўваліся «сферы ўплыву Германіі і СССР». У адпаведнасці з пратаколам Заходняя Беларусь і частка этнічных польскіх земляў да ўсходу ад рэк Нараў, Вісла і Сан уключалася ў сферу ўплыву СССР.
1 верасня 1939г. нападзеннем нацысцкай Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. Нягледзячы на мужны супраціў польскіх войскаў, вырашальным аказалася колькасная і якасная перавага вермахта. На працягу 2 тыдняў германскія войскі нанеслі паражэнне польскім войскам і захапілі вялікую частку польскай тэрыторыі.
17 верасня 1939г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да канца верасня цалкам заняла Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. 28 верасня 1939г. быў падпісаны новы дагавор паміж СССР і Германіяй аб «Дружбе і граніцы», у сакрэтным пратаколе да якога былі зменены межы сфер уплыву ў параўнанні з пактам ад 23.08.1939: сферай уплыву СССР прызнавалася Літва ў абмен на этнічныя польскія землі, якія адышлі да Германіі. У кастрычніку 1939г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзены Вільня і Віленская вобласць.
28-30 верасня 1939г. адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў дэкларацыю аб абвяшчэнні на яе тэрыторыі савецкай улады. У выніку ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР насельніцтва Беларусі павялічылася да 10,3 млн. чал. На тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі разгарнуліся маштабныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Было ўведзена савецкае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, канфіскаваны памешчыцкія землі, нацыяналізаваны банкі і прамысловыя прадпрыемствы. Адначасова пачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі, ад якіх да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Заходняй Беларусі папакутавала больш 125 тыс. чал.
22 чэрвеня 1941 г. нацысцкая Германія напала на СССР. Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі (фронту), дыслакаванай на тэрыторыі Беларусі, дзейнічала наймоцная германская групоўка армій "Цэнтр", якая наносіла па плане "Барбароса" галоўны ўдар. Нягледзячы на мужны супраціў, войскі Чырвонай Арміі ў Беларусі пацярпелі цяжкае паражэнне. Вялікая частка сіл Заходняга фронту была акружана заходней Мінска, які быў захоплены праціўнікам 28 чэрвеня 1941г. У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне здзейсніла спробу стварыць лінію абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпру. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёнах Бабруйска, Оршы, Гомелю, Магілёва, у выніку якіх савецкія войскі затрымалі рух германскіх войскаў на маскоўскім кірунку. Тым не менш, да пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупавана захопнікамі.
Галоўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі ў пачатку вайны сталі пралікі палітычнага і вайсковага кіраўніцтва СССР у ацэнцы прадваеннай сітуацыі, адсутнасць у савецкага камандавання выразна распрацаванай стратэгіі абарончай вайны, недахопы ў планаванні, арганізацыі і баявой вывучцы савецкіх войскаў.

 

42.Пачатак Вял Айч вайны. Парт и падп рух у гады ВАВ
22 чэрв. 1941 г. парушыушы дагав. аб ненап. ад 23 жніу. 1939 г., фаш. Герм. напала на СССР. Ням. войскі рухаліся углыб тэр. Бел.. У лiку першых прыняла на сябе ўдар Бел.. 28 чэрв. 1941 фаш. захп. Мінск, замкнууш. кальцо акруж. Брэст-Мінск-Вільнюс. Пачал. Вял. Айч. вайна. Яна стала саст. часткай 2-й сусв. вайны. Гал. мэтай Герм. было знiшч. СССР як палiт. i ваен. дзярж., знiшч. больш. частку нас., астатнiх ператвар. у рабоў. Толькi 20 % бел. падлягалi анямечван., выкарыст. у якасці раб. сілы гаспод, а 80 % -- знiшчэн. ці высяленню за Урал. На тэр. Бел. наступала самая моцн. групоўка – группа армiй «Цэнтр». Вайсков. злучэннi i нас. павялi рашуч. бараць. супр. вор.. У чэрв. – жнiўнi ў армiю было мабiлiзав. звыш 500 тыс. чал. мясц. нас., стваралiся палкi i атрады нар. апалч. (33 тыс.), знiшчальныя батальоны для бараць. з дыверсантамi. Каля 2 млн. чал. удзельнiч. ў будаўн. абаронч. умацаван.. Аднак сiлы былi няроўн.. Вораг захапiў 28 чэрв. Мiнск, 27 лiп. – Магiл., 19 жнiўня – Гомель. Да пач. верас. 1941 г. уся тэр. Бел. была захопл. вораг.. У снежні 1941 фаш. войскі стаялі каля сцен Маск.. На Бел. немцы устанав. рэжым крывавага тэрору і гвалту над насельн.. Праводзіл. палітыка Генацыду – знішч. нас. па расавых, нацыян. (яурэяу і цыган), паліт. (камуністау і камсамольцау) і інш. матывах.
Гераічна трымауся гарніз. Брэсц. крэпасці, у які увах. прадстаун. больш за 30 нацый і народнасцей. Узначальвау яго маер Гаурылау і палкавы камісар Фамін. Не маючы сувязі, харчу, медыкам., абаронцы крэпасці не здаваліся, пастаянна наносілі праціуніку страты. Апошнія групы змагаліся да канца ліпеня 1941 г., тады як ням. камандаванне планавала сіламі 31, 34 і 45-й пяхотных дывізій, 2-й танкавай арміі Гудэрыяна захапіць Брэст “з ходу”.
У чым жа прыч. няўдач баяв. дзеян. ў пач. вайны? Выявiлася перав. экан. патэнц. Герм.. Пасля зах. шэрагу краiн Еўр. iх прамысл. патэнц. працаваў на ваен. патрэбы немцаў. Герм. раней перавяла сваю прамысл. на выпуск узбраен.. Герм. армiя была дэмабiлiзав., мела вопыт вядз. вайны i г.д. З боку СССР былi дапушч. пралiкi ў тэрм. пач. вайны, рэпр. ў армii, адсутн. воп. вайны, выкарыст. стар. тып. зброi i iнш. Гал. прычыны: 1) памылковасць Сав. ваеннай дактрыны. Згодна з ей Чырв.Армія рыхтавалася да вядзення вайны ва умовах наступл.. і не умела весці вайну ва умовах абароны. Адустніч. надзецны план стратэг. абароны. 2) непрафес. і бездарн. сав. ваен. камандав., негатоун. войск да адпору, на пач. вайны войскі не былі прыведз. у стан баявой гатоун., не былі сканцэнтраваны уздоуж граніцы, артылерыя знаходзілася на вуч. палігонах 3) страты арміі у жывой сіле, тэхніцы, узбраенн.. у палоне апын. каля 4,3 млн чал., аднавіць страчан. у карот. тэрмін было немагч. 4) недахоп кваліфікаван. малодшых афіцэрау.
Нягледз. на параж. летам 1941 г.,а баронч. баi на Бел., мужн. i гераiзм войскаў i нас. перашкодз. Герм. выканаць свае планы, далi магч. падрыхтав. да абар. Маск. і разгрому там гітлер. войск, быў сарв. гiтлер. план маланк. вайны.
Акупац. рэжым – сiст. палiт., эканам., ваенн., iдэалагiчных мер, накiрав. на лiквiд. грам. i дзярж. ладу, рабаванне нац. багац. i рэсурсаў, зняволен., крывавы тэрор, знiшч. бел. нар.. Згодна плану «Барбароса» была знiшч. дзярж. смаст. i тэрыт. цэласн. рэсп.. Яна была падзелена на часткi, якiя перайшлi да ўсх. Прусii (наун.-зах. раены Брэсц. і Беластоц. абл., Гродна, Ваукав.), рэйхскамiсарэятау «Остланд» (тэр. (Віц., Магіл., час. Гом., усх. р-ны Мінс. абл.), «Украiна» (пауд. р-ны Брэсц., Пінс., Палес., Гом. абл.), генер. акругi Лiтвы (паун.-зах. р-ны Вілейс. вобл.) i iнш. Уся паўната ўлады належала фаш. ваеннай i цывiльнай акупац. адмiнiстр.. Гал. сродкам падтрым. «новага парадку» былi войскi, службы СС, СА, СД, гестапа, жандармерыi i iнш.
Гал. сродкамi ажыццяўл. плана «Ост» была палiт. генацыду – планамернага знiшч. нас.: камунiстаў, ваеннаслуж., сав., партыйных, камсам. актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўв. сiст. мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыц., лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчн. знiшч. людзей немцы арганiзавалi на Бел. больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзялен.. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фаш. над партыз., подпольшч., мiрным нас.. Было праведзена больш за 140 карных экспедыц. пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акуп. спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўн. падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фаш. рабавалi нац. багаццi рэсп.. Было выве. 90 % тэхнiчн. абсталяв., разрабав. 10 тыс. калгасаў, знiшчаны лес i г.д. Акупац. ўлады рабiлi ўсе, каб знiшч. бел. культ., навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi: разрабавалі усе ВНУ, АН БССР, НДІ, музеі, галерэі, знішчылі помнікі таражытнасці, вывезлі у Герм. частку кніжнага фонду. Каб раскалоць адзiнства бел. нар., знайсцi сабе апору, гiтлераўцы спрабавалi ствараць наццыяналістычныя арганiз.: Бел. народн. самапомач (БНС), Бел. корпус самааховы (БКС), Саюз бел. моладзi (СБМ), Бел. цэнтр. рада (БЦР), Бел. краявая абарона (БКА) i iнш. Выкарыстоўваючы ўсе сродкi агiтацыi i прапаганды, гiтлер. iмкнулiся ўздзейнiчаць на нас., зрабiць яго пакорным, паслушэнным, зламаць яго волю да барацьбы. Т.ч. у час вайна гітл. імкнул. шырока выкарыст. у сваіх мэтах мясц. нас., прымушаючы яго супрацоунічаць з імі.

 

 

44. Аднауленне нар. гасп. рэспублікі пасля ВАв. Подзвіг бел. народа у адрадж. роднай зямлі.
Вял. Айч. вайна i фаш. акупац. прынелсi бел. нар. вялiзарныя бедствы: загiн. больш за 2,2 млн. чал., толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбур. гарады, вескi, прамысл. прадпр.. Аднаўл. экан. пачыналася адразу пасля вызвал. – у кан. 1943—1944 году. Аднак гал. было зроблена пасля заканч. Айч. вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгад. плана аднаўл. i развiц. нар. гасп. 1946—1950 гг.
У галiне прамысл. адбыл. не толькi аднаўл. разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснав. да вайны, але i ствар. новых галін – аўтамаб., трактарная, дарожн. машын i будаўн. механiзмаў i iнш. Вял. поспехi адбылiся ў ствар. энергетычн. i палiўнай базы нар. гасп. – к 1950 г. выраб электраэн. перавысiў даваен. ўзр. на 47 %.
Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабуд., у значных маштабах рабiлася тэхнiчн. рэканстр., уводзiлася больш дасканалае абсталяв., выкарыст. нов. мет. вытворч.: механiз., электрыфiкацыя i аўтаматыз..
Прадпр. мясц. прамысл. наладжвалi вытворч. тавараў нар. спажыв., абутку, адзен., вырабаў са скуры, будаўн. матэр`ялаў i iнш., у тым лiку нов. вiдаў вырабаў: швейн. машын, посуду, бытав. электрапрыб.. Далейшае развiц. атрымала лег. прамысл.: былi пабудав. Мiнскi i Гродз. тонкасуконныя камбiнаты па выр. тонкасук. i шэрсцяных тканiн, рэканструяв. гарбарна-абутковыя прадпр., iльназаводы, хутка развiв. швейная, скураная i iнш. галiны лег. прамысл..
Хутк. тэмпамi iшло аднаўл. i разв. прамысл. ў зах. р-нах Бел., тут будавалiся нов. прадпр., а аб`ем прамысл. прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваен. ўзр. амаль удвая.
Усяго за пяцiгодку было адноўл., пабудав. i ўведз. ў дзеянне каля 6 тыс. прадпр., а агуль. рост валавай прадукц. прамысл. складаў 115 % да ўзр. 1940 г.
Вельмi цяжк. было аднаўл. с\гасп. – не было неабх. кармавой базы, кадры кіраунікоу калгасау сталі менш кваліфікаванымі, не было насення пад пасеу яравых збожжавых культур, i ўсе ж такi ў канцы чацьвертай пяцiг. агуль. пасяўная плошча склала 91,4 % даваен., а па валав. аб`ему прадукц. с\гасп. рэсп. амаль што дасягнула даваен. ўзр..
Хуткае аднаўл. i развiцце прамысл., некаторыя поспехi ў с\гаспадарч. вытворч. далi магчым. палепшыць станов. насельн., будаваць жылле, аднавiць сiст. аховы здар. i адукацыi. Гэтаму спрыяла адмена картачнай сістэмы у кан. 1947 г., ішло будаун. жылля.
Трэба адзнацыць, што паслеваен. развiц. вызначае ў значнай ступ. далейш. спецыялiзац. Бел. ў адзiным народнагаспадарчым комплексе СССР, адбылося змяненне структ. прамысл. вытворч. i экан. рэспуб..
Т.ч. у 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейш. разв. рэспуб.. На далеш развіцце значны уплыу аказалі перш за усе паскораныя тэмпы індустрыялізацыі, якія паскорылі працэс фарміравання рабоч. класа. Але празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіцце тавар.-грашовых і гаспадарчаразліковых зносін стрымлівалі рост эканомікі Бел..

 

 

45.грамадска-палит и дух жыцце БССР у 1945-1955
Гаспадарчае і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя страты. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Загінула больш за 3 млн. чалавек. Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абсталяванне вывезена ў Германію альбо знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры. Па агульнаму ўзроўню развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некатарых галінах - да 1913 г. З вялікім аптымізмам грамадзяне Беларусі ва ўмовах нястачы пачалі аднаўленне сваёй рэспублікі. У забеспячэнні аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі фінансавымі і крэдытнамі рэсурсамі рашаючую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды. З саюзных рэспублік ішлі эшалоны з абсталяваннем, інструментамі, машынамі, будаўнічамі матэрыяламі, сельскагаспадарчым інвентаром, насеннем, жывёлай, прадметамі хатняга ўжытку і г. д. За гады чацвёртай пяцігодкі (1946-1950) былі пабудаваны і выдалі першую прадукцыю мінскія трактарны, аўтамабільны заводы, мотовелазавод, Мінскі тонкасуконны камбінат, Віцебскі дывановы камбінат. Аднак адставала энергетыка, марудна развівалася вытворчасць тавараў народнага спажывання. Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Пасяўныя плошчы да пачатку пяцігодкі ў калгасах складалі толькі 59% даваеннага ўзроўню. У аднаўленні сельскай гаспадаркі дамінавалі метады адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Калгасам было вернута звыш 200 тыс. га зямлі, а таксама жывёла, якія з часоў вайны знаходзіліся ў карыстанні грамадзян. У пасляваенныя гады карэнныя сацыяльна-эканамічныя перамены адбыліся ў сельскай гаспадарцы заходніх абласцей БССР. Масавая калектывізацыя і тут не абышлася без "ліквідацыі кулацтва як класа". У 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў спецыяльную пастанову "Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР", у выніку чаго за межы рэспублікі былі высланы тысячы "кулацкіх" сям'яў. Толькі пасля смерці Сталіна большасць з іх была рэабілітавана і вярнулася на Бацькаўшчыну. У снежні 1947 г. у краіне была адменена карткавая сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары і ажыццёўлены пераход да продажу іх у парадку свабоднага гандлю без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. Разам з адменай карткавай сістэмы была праведзена грашовая рэформа. Разам з тым узровень рэальнай заработнай платы так і не дасягнуў даваеннага перыяду, цэны на тавары шырокага спажывання па-ранейшаму былі значна вышэй даваенных. Да таго ж адбыўся рост падаткаў, якія збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Яшчэ ў гады вайны былі ўведзены падаткі на адзінокіх і маласямейных грамадзян. Цяжарам на плечы грамадзян клаліся штогадовыя дзяржаўныя пазыкі, якія праводзіліся пад ціскам партыйных і адміністрацыйных органаў. Так званая падпіска на аблігацыі вызначалася на суму не менш месячнага акладу ў год. Пасля смерці Сталіна ўзнікла магчымасць ажыццявіць некаторую пераарыентацыю эканомікі на паляпшэнне жыцця людзей. Адначасова былі спробы ўключыцца ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю. У Б. аднаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замянялася новай. За 1955-1958 гг. на прадпрыемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній, больш за 1000 адзінак новага і мадэрнізаванага абсталявання. Савецкая навука ў 50-я гг. атрымала важныя вынікі, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, ЭВМ. Сведкамі дастатковага навуковага і тэхнічнага ўзроўню сталі запускі першых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце АЭС, атамнага ледакола і г. д. Аднак навукова-тэхнічны прагрэс служыў перш за ўсё ваенным мэтам. Сістэма адміністрацыйнага кіравання да таго ж не давала развівацца ініцыятыве, прадпрымальнасці, станавілася перашкодай на шляху інтэграцыі навукі і вытворчасці. Палепшыць узровень жыцця людзей немагчыма было без пераадолення крызіснага стану сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з рашэннямі вераснёўскага Пленума ЦК КПСС (1953 г.) у краіне былі ў 2-5 разоў павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Акрамя таго, былі спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады, падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2,5 раза, а з 1958 г. ён быў наогул адменены. Былі таксама зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з калгасаў, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі, толькі за 1954 г. на Беларусі яны ўзраслі на 52%. У выніку - за некалькі год сялянства пераадолела галечу, выйшла з прыгнечанага стану, аднак заможным не стала. Не стала багатай і ўся краіна, у ёй не хапала нават хлеба для гараджан. Камуністычнае кіраўніцтва СССР не бачыла іншага выйсця з сітуацыі, як толькі далей узмацняць камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай. На гэты раз было вырашана асвоіць цалінныя і закінутыя землі на Усходзе і за гэты кошт вырашыць збожжавую праблему. На працягу 1954-1956 гг. у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі было вырашана асвоіць не менш 13 млн. га цалінных зямель. На цаліну была накіравана вялікая колькасць тэхнікі, сотні тысяч навасельцаў. БССР пастаўляла цаліне машыны, абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы. За 1954-1960 гг. на цаліну з Беларусі выехала 60 тыс. чалавек. Перасяленцы з Беларусі стварылі там 24 саўгасы. Усяго за 1954-1956 гг. было ўзнята каля 36 млн. га цалінных зямель, што склала 30% усіх пасяўных плошчаў СССР таго часу. Гэта дазволіла краіне хутка атрымаць дадаткова сотні мільёнаў пудоў хлеба. У рэкордным ураджаі 1956 г. - 12 млн. тон - доля хлеба з цаліны склала 50%. Між тым, па некаторых сучасных ацэнках, прырост вытворчасці збожжа, аналагічны атрыманаму нацаліне, можна было б забяспечыць на даўно асвоеных землях і меншым коштам. Асваенне цаліны азначала зварот да экстэнсіўных метадаў.

46.Удзел Б. ў заснавi дзейн ААН. Выхад Б. на мiжнародную арэну пасля II сусветнай вайны быў звязаны з утварэннем ААН. Урады заходнiх дзяржаў далi згоду на тое, каб, побач з СССР, раўнапраўнымi членамi ААН сталi Б. і Украiна. Гэтым прызнаваўся iх вялiкі ўклад у разгром фашызму i панесеныя iмі ў ходзе вайны каласальныя людскiя ахвяры i матэрыяльныя страты. 27 красавiка 1945г. мiжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, склiканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэннi БССР, УССР у лiк краiн-заснавальнiц гэтай арганiзацыi. Так наша рэспублiка ўпершыню ў гiсторыi стала членам самай прэстыжнай арганiзацыi, якая была створана ў мэтах падтрымкi мiжнароднага мiру i бяспекi, развiцця дзяржаўных адносiн памiж народамi. Членства БССР у ААН не прывяло да прынцыповых змен у становiшчы рэспублiкi як унутры краiны, так i на мiжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый i паўнамоцтваў. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма, якая iснавала ў рэспублiцы i краiне, душыла ўсякую самастойнасць рэспублiк, нацый i народнасцей. Таму і ўдзел дэлегацыi БССР у рабоце ААН з самага пачатку насіў фармальны характар. Яна фактычна была часткай дэлегацыi СССР i галасавала сумесна з ёй па ўсiх пытаннях, якiя абмяркоўвалiся ў ААН. Беларусь, будучы членам ААН, развiвала сувязi з iншымi краiнамi, вывучала i абагульняла вопыт замежных краiн на аснове назiранняў за працэсамi, якiя адбывалiся ў свеце. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамi i праектамi рэзалюцый. Па яе прапанове ў 1946г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю "Аб выдачы i пакараннi ваенных злачынцаў". Б. дабiвалася справядлiвага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без дыскрымiнацыi i прынiжэння годнасцi дзяржаў i народаў. З такiх пазiцый былi падпiсаны дагаворы з былымi саюзнiкамi Германii - Балгарыяй, Румынiяй, Венгрыяй i Фiнляндыяй 10 лютага 1947г. БССР атрымала дапамогу ад Адмiнiстрацыi дапамогi i адраджэння Аб'яднаных нацый таварамi, машынамi, абсталяваннем. Сваю лепту ўнесла дэлегацыя БССР і ў барацьбу супраць "халоднай вайны". Яна падтрымлiвала масавы рух за мiр, якi разгарнуўся ў свеце, адстойвала лiнiю на ўмацаванне мiжнароднага мiру i бяспекi, поўную лiквiдацыю каланiялiзму i iнш. Яна выступала з асуджэннем вайны, якую вялi ЗША ў В'етнаме, асудзiла агрэсiю Iзраiля ў 1967г. супраць арабскiх дзяржаў, аказвала падтрымку народу Паўднёвай Афрыкі ў iх барацьбе супраць расiзму. Беларуская дэлегацыя ў 1963г. падпiсала Маскоўскi дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (атмасферы, космасе i пад вадой). Яна таксама падпiсала шэраг мiжнародных актаў па палiтычных пытаннях, правах чалавека. Такiм чынам, Б. у пасляваенны перыяд выйшла на мiжнародную арэну дзякуючы ўступленню у ААН. Пастаянныя прадстаўнiцтвы БССР пачалi дзейнiчаць пры ААН, ЮНЕСКА (арганiзацыя займаецца пытаннямi адукацыi, навукi, культуры), МАП (Мiжнародная арганiзацыя працы) i iнш. Устанаўлiваюцца цесныя сувязi з дэлегацыямi iншых краiн па пытаннях эканамiчнага, палiтычнага i культурнага развiцця. Аднак усё гэта адбывалася ў фарватары палiтыкi СССР, таму i адносiны iншых краiн з БССР насiлi абмежаваны i несамастойны характар.

 

 

47.Асаблівасці эканам. развіцця БССР у 50-я - пер. пал. 80-х гг. ХХ ст.
У сяр. 1950-х гг. у свеце разгарн. НТР, якая такс. закран. СССР, а разам з тым БССР. Пераваж. развіц. атрым. галіны прамысл., якія вызначалі тэхн. прагрэс: прыборабуд., хіміч.. нафтахім., радыётэхн., паліўна-энергетыч.. У 50-я гг. ў Мінску ўступілі ў строй падшыпнікавы, гадзінн., радыятарны заводы, камвольны камбінат, шэраг прадпр. л\прамысл.. Але ўжо к кан. 50-х гг. магчым. экстэнс. развіц. былі вычарп.. Спатрэб-уся пошук нов. шляхоў стымуляв. вытв..
У 1 пал. 60-х гг. была зробл. стаука на разв. цяж. прамысл.. На Мінскім тракт. зав. з 1963 г. пачал. вытв. нов. тракт. МТЗ-50. Вытвор. аўтамаб. была сканцэнтр. на МІнс. аўтамаб. зав., на Бел. аўтам. зав. ў Жодз.. Узніклі нов. гал. прамысл.і: радыёэ-лектр., кабельн., нафтаперап., электратэхн., вытв. сінтэт. смол. Аднак л\прамысл. ў 60-я гг. ўдзялял. недаст. ўвага, таму хутка вызначал. яе адстав.. У II пал. 50-х гг. павяліч. вытв. с\гасп. прадукц., але ў пач. 60-х гг. урадж. зніжаец.. Істотн. небясп. для с\гасп. нанесла кампанія па ліквід. асабіст. гасп.. Адмоўна адбілася паспешлів. у рэарганіз. МТС.
Пагарш. станов. спраў у вытв. тав. масав. попыту і ў с\гасп. абвастр. сац. канфл. ў рэспубл.. У 1965 г. была праведз. экан. рэф. і зроблена спроба правесці радык. змены ў экан.. Рэф. прадугледж. ўключ. ў дзеянне тав.-граш. механізмаў—эл-таў рын. экан.. Аднак не прадугледжв. паслабл. кам.-адмін. мет. у кіраўніц. экан., што з самага пач. асудзіла рэф. на няўд.. Рэф. не прыв. да кардын. змен у экан.. Але сітуац. не была асабл. востра крытычнай, паколь. значн. частка экстэнс. фактар. яшчэ працягв. дзейніч. і з улікам гэтага захоўвал. магчым. падтрымл. пэўны экан. рост да сяр. 70-х гадоў.
Др. пал. 70-х гадоў характарыз. вял. размахам капітальнага будаўн. пры адсутн. істотн. рэзерваў будаўн. матэр., раб. рук, вял. апераджэннем у развіц. вытв. сродкаў вытв. і няўвагай да вытв. прадм. спажыв.. У гэты час зніжаюцца ўсе асн. паказч.. 3 сяр. 1970-х гг. паступ. складв. неўспрымальн. калг.-саўгаснай сіст. да радык. змен. Яшчэ большым было адставанне ад тэхн. ўзр. прамыслова разв. краін. Між тым Бел. у 80-я гады заставал. ў сэнсе забяспечан. харч. і прамысл. тав..
Т.ч., нягледз. на дасягн. ў эканам. разв. БССР у II пал. 50-х—перш. пал. 80-х гадоў, на мерапрыем., якія праводз. ў гэты час, жыццё дыктавала неабх. больш сур'ёз. змен.

 

48. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР (другая палова 1940-х – сярэдзіна 1980-х г.).
БССР на міжнароднай арэне (1945-1990г.г.)

Адбываецца паляпшэнне матэрыяльнага становішча жыхароў БССР: павялічваецца мінімальная зарплата, пенсіі, паляпшаюцца жыллёвыя умовы (“хрушчоўкі”), забеспячэнне таварамі народнага спажывання. Асаблівасці эканомікі БССР перыяду “застоя”: ператварэнне цяжкой прамысловасці ў галіну, якая абслугоўвае ваенна-прамысловы комплекс, другараднасць лёгкай прамысловасці, ператварэнне прадпрыемстваў БССР ў “зборачны цэх” СССР, адсутнасць ўвагі да праблем экалогіі, выкліканых хімізацыяй с/г, страты дзяржаўных сродкаў з-за вялікай розніцы паміж закупачнай і прадажнай цэнамі на с/г прадукцыю. Гэта абумовіла наспяванне крызісных з’яў у гаспадарцы БССР.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 504; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.220.43.27 (0.018 с.)