Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА

Навучальны год

 

Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года.

1.Тыпавы вучэбны план. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі

 

I. Вучэбныя прадметы Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах
I II III IV
1. Уводзіны ў школьнае жыццё верасень
2. Беларуская мова 3 (1) 3 (2) 3 (2) 3 (2)
3. Беларуская літаратура 3 (–) 3 (1) 3 (1) 3 (1)
4. Руская мова 1 (3) 2 (3) 2 (3) 2 (3)
5. Руская літаратура – (3) 1 (3) 1 (3) 1 (3)
6. Замежная мова    
7. Матэматыка        
8. Чалавек і свет        
9. Выяўленчае мастацтва        
10. Музыка        
11. Працоўнае навучанне        
12. Фізічная культура і здароўе        
Усяго        
II. Факультатыўныя заняткі        
Максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня:        
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту:        

Заўвага

У Тыпавым вучэбным плане для I—IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) — ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283, вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2010 № 94, Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.

 

Правядзенне атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Згодна з Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 17, 2011), атэстацыя вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем атэстацыі вучняў I і II класаў, ажыццяўляецца на аснове адзнак у балах па 10-бальнай шкале, у тым ліку адзнакай 0 (нуль) балаў, або адзнакамі “залічана”, “не залічана”, “не атэставаны(а)”, ці робіцца запісь “не вывучаў”.

У III – IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай адукацыі ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 29.05.2009 № 674 “Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам” (часопіс “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 7, 2009) і загадам Міністэрства адукацыі ад 29.09.2010 № 635 “О внесении изменений и дополнений в приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 мая 2009 г. № 674” (часопіс “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 12, 2010).

 

Кантроль і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з’яўляецца важнай часткай педагагічнай працы настаўнікаў пачатковых класаў. Да новага 2012/2013 навучальнага года ў дапамогу настаўнікам падрыхтаваны кантрольна-вымяральныя матэрыялы па вучэбных прадметах вучэбнага плана. Дапаможнікі прызначаны для ажыццяўлення кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў і атрымання інфармацыі пра набытыя імі веды, уменні і навыкі. Кантрольна-вымяральныя матэрыалы можна выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе як на працягу кожнай чвэрці, так і ў канцы навучальнага года.

Русский язык

Тиринова О. И. Русский язык. Обучение грамоте. Тематический контроль. Контрольное списывание. Проверка навыка чтения. 1 класс. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения.— Аверсэв, 2012.

Антипова М. Б., Гулецкая Е. А. Сборник контрольных работ по русскому языку. 2-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским и белорусским языками обучения. — Аверсэв, 2012.

Антипова М.Б. Русский язык. Тематический контроль. 2-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. – Аверсэв, 2012.

 

Беларуская мова

Антонава Н.У. Літаратурнае чытанне. 1-4 класы. Кантроль навыку чытання і чытацкіх уменняў вучняў. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Аверсэв, 2012.

Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. Зборнік кантрольных работ.1-4 класы. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Аверсэв, 2012.

Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. Тэматычны кантроль. 2-4 класы. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Аверсэв, 2012.

 

Литературное чтение

Стремок И. М. Литературное чтение. 3 класс. Контроль навыка чтения и читательских умений учащихся. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012.

Стремок И. М. Литературное чтение. 4 класс. Контроль навыка чтения и читательских умений учащихся. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012.

Матэматыка

Канашевич Т. Н. Математика. Контрольные работы. 1-3 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012

Канашевич Т. Н. Математика. Тестовые задания. 1-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012.

7. У мэтах фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў настаўнікам пачатковых класаў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу рэкамендуем:

на кожным вучэбным занятку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання вучняў, вучыць іх правільнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення;

вучыць працаваць з кнiгай, кары­стацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.;

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета;

сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;

выкарыстоўваць стымулюючыя, падтрымліваючыя, факультатыўныя заняткi для ўдасканальвання культуры маўлення вучняў.

8. Патрабаванні да вядзення сшыткаў

Пры ажыццяўленні ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове.

Для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II – IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку;

па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў I – IV класаў;

па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II – IV класаў.

Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы i г.д.), клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са статутам), прозвiшча, iмя ўласнае (поўнасцю) вучня ў родным склоне.

Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу.

Тетрадь Тетрадь

для контрольных работ для контрольных работ

по русскому языку по русскому языку

ученика 4 «Г» класса ученика IV «Г» класса

гимназии № 61 г.Минска гимназии № 61 г.Минска

Петрова Виталия Петрова Виталия

  Тетрадь для работ по русскому языку ученика 3 «Г» класса гимназии № 61 г.Минска Петрова Виталия   Сшытак для кантрольных работ па беларускай мове вучанiцы 2 класа Выгалавіцкай базавай школы Данiльчык Вольгi   Сшытак для работ па матэматыцы вучня 2 «А» класа сярэдняй школы № 2 г.Наваполацка Фёдарава Аляксандра   Тетрадь для работ по русскому языку ученика III «Г» класса гимназии № 61 г.Минска Петрова Виталия   Сшытак для кантрольных работ па беларускай мове вучанiцы II класа Выгалавіцкай базавай школы Данiльчык Вольгi   Сшытак для работ па матэматыцы вучня II «А» класа сярэдняй школы № 2 г.Наваполацка Фёдарава Аляксандра  

 

У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка.

Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць акуратна, разборлiвым почыркам з захаваннем чырвонага радка. У І класе пры навучанні пісьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі. Падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна.

У ІІ – ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю: 6 мая. На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“. У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ неабходна прапускаць адну клетку; паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем неабходна прапускаць дзве клеткі.

У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння задач на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы. Паміж назвай віду работы, рашэннем і адказам прапускаецца 1 клетка ўніз. Паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, прапускаецца дзве клеткі. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi. Паміж слупкамі прыкладаў прапускаецца тры клеткі ўправа. Слова ”Прыклады“ ў ІІ – ІV класах не пішацца.

У сшытках для навучальных і кантрольных работ па рускай і беларускай мовах, разлічаных на цэлы вучэбны занятак, на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, дыктант) і запісваецца загаловак работы (без двукосся і кропак) па цэнтры радка.

 

Напрыклад:

Дыктант Пераказ Сачыненне

Мой родны край У лесе З гісторыі майго роду

 

Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца.

Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца.

У І – ІV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, правяраюцца пасля кожнага вучэбнага занятку ва ўсiх вучняў.

Вучні ІІ ІV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік.

Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў ІІ – ІV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным вучэбным занятку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi.

9. З 1 верасня 2010 г. уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які быў прыняты 23 ліпеня 2008 г. і зацвердзіў новую рэдакцыю Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У 2012/2013 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, які складае 3 гады (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.).

Для якаснай арганізацыі працэсу навучання і выхавання малодшых школьнікаў беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якія змешчаны ў артыкулах часопісаў “Пачатковая школа” (№№ 1–12, 2010) і “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” (№№ 1–10, 2010).

Нагадваем, што пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, у якіх не выкарыстоўваюцца словы, дзе адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 5, 2012).

10. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2012/2013 навучальным годзе

 

I клас

1 верасня кожны першакласнік атрымае кнігу “ Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку” аўтараў Н.Г.Ванінай, Л.Ф.Кузняцовай, В.І.Цірынавай. Да яе распрацаваны электронны сродак навучання (ЭСН) “Чалавек і свет. 1 клас. Беларусь – наша Радзіма”. Ён прызначаны для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных і пазакласных занятках (класных і інфармацыйных гадзінах, аб’яднаннях па інтарэсах, у групе прадоўжанага дня).

Навучанне ў I класе пачынаецца з курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”, які вывучаецца ў I класе на працягу верасня ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох вучэбных заняткаў курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”, праводзяцца вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах “Фізічная культура і здароўе”, “Музыка”. Усе астатнія вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”. Навучанне ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтара В.І.Цірынавай. Факультатыўныя заняткі ў I класе праводзяцца з 1 верасня.

Навучанне матэматыцы ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Т.М. Чабатарэўскай, В.У. Нікалаевай або вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Г.Л. Мураўёвай, М.А. Урбан.

 

II клас

Вучэбныя заняткі па беларускай (рускай) мове ў ІІ класе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання пачынаюцца з “Уступнага курса”, які носіць інтэграваны характар і працягваецца чатыры тыдні (па 3 гадзіны на тыдзень). Пасля заканчэння“Уступнага курса” урокі па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” правоздяцца асобна.

Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў у II–IV класах. Практыкаванні па каліграфіі праводзяцца на кожным вучэбным занятку. Змест гэтай работы пры магчымасці можа быць звязаны з матэрыялам вучэбнага занятку. Рэкамендуем карыстацца дапаможнікамі для II, III, IV класаў “Хвілінкі чыстапісання” аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, Л.В.Прапушняк; “Минутки чистописания” аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, С.Г.Барбушынай выдавецтва “Новое знание”. Гэтыя дапаможнікі маюць грыф “Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

Навучанне матэматыцы ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Т.М. Чабатарэўскай, В.У. Нікалаевай або вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Г.Л. Мураўёвай, М.А. Урбан.

 

III клас

IV клас

Напрамкі метадычнай работы

У 2011/2012 навучальным годзе праведзены рэспубліканскі маніторынг якасці агульнай сярэдняй адукацыі. Вынікі маніторынгу дазволілі выявіць узровень засваення вучнямі пачатковых класаў зместу адукацыі па вучэбных прадметах “Руская мова”, “Беларуская мова”, “Матэматыка”, недахопы ў якасці ведаў вучняў. Аналіз вынікаў маніторынгу дае падставу вызначыць асноўныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў.

З мэтай удасканалення якасці адукацыі па беларускай і рускай мовах для работы метадычных фарміраванняў у 2012/2013 навучальным годзе рэкамендуецца агульная тэма “Удасканаленне арфаграфічнай граматнасці малодшых школьнікаў на вучэбных занятках па рускай і беларускай мовах”.

На працягу навучальнага года прапануецца правесці 4 пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работу школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення прафесійнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў, дзейнасць якіх плануецца з улікам кадравага саставу педагагічных работнікаў, дыягностыкі прафесійных уменняў і навыкаў, інтарэсаў і запытаў настаўнікаў. Падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2012/2013 навучальным годзе размешчаны на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (www. academy.edu.by).

На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў пачатковых класаў прапануем абмеркаваць наступныя пытанні:

нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе;

вынікі рэспубліканскага маніторынгу якасці пачатковай адукацыі і шляхі ўдасканалення адукацыйнага працэсу;

вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2012/2013 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год; актуальныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў на 2012/2013 навучальны год.

Неабходна звярнуць увагу настаўнікаў II класаў на асаблівасці працы па новым вучэбна-метадычным комплексу “Матэматыка. 2 клас” аўтараў Г.Л.Мураўёвай, М.А.Урбан, настаўнікаў III - IV класаў – на кантрольна-ацэначную дзейнасць на вучэбных занятках па вучэбных прадметах “Музыка”, “Фізічная культура і здароўе”, “Выяўленчае мастацтва”, “Працоўнае навучанне”.

На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў пачатковых класаў (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя і праблемныя групы, аўтарскія майстэрні і інш.) рэкамендуем абмеркаваць наступныя пытанні:

псіхалагічныя заканамернасці фарміравання арфаграфічнай граматнасці;

псіхолага-педагагічныя асновы фарміравання арфаграфічных навыкаў у пачатковай школе;

прынцыпы беларускай арфаграфіі (правапісу);

рэалізацыя метадычных прынцыпаў пры навучанні арфаграфіі (сувязь арфаграфіі з фанетыкай і арфаэпіяй, марфемікай і марфалогіяй, развіццём маўлення вучняў, свядомасць працы);

развіццё маўленчага слыху вучняў ва ўмовах вывучэння дзвюх блізкароднасных моў;

удасканальванне метадаў і прыёмаў навучання арфаграфіі на розных этапах (як на этапе засваення тэарэтычных ведаў, так і на этапе фарміравання навыкаў правапісу);

планаванне дзейнасці настаўніка па ўдасканаленні арфаграфічнай граматнасці малодшых школьнікаў;

камунікатыўна-дзейнасны падыход да навучання вучняў пачатковых класаў рускай (беларускай) мове;

фарміраванне першапачатковых уяўленняў аб арфаграфічных правілах пісьма з дапамогай мадэляў і схем;

алгарытмы як сродак развіцця мыслення пры вывучэнні арфаграфіі;

метады праблемнага навучання арфаграфіі;

самастойная работа вучняў на занятках па арфаграфіі;

развіццё арфаграфічнай пільнасці вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове;

выпрацоўка ў вучняў пачатковых класаў арфаграфічных уменняў;

фарміраванне навыку самакантролю на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове;

арфаграфічная падрыхтоўка да напісання навучальных пераказаў і сачыненняў;

шляхі і сродкі актывізацыі слоўніка малодшых школьнікаў;

навучанне арфаграфіі ў адзінстве з развіццём пісьмовай мовы вучняў;

сістэма работы над памылкамі на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове;

эфектыўныя прыёмы работы з неправяраемымі напісаннямі слоў;

сістэмная работа са слоўнікавымі словамі;

работа са слоўнікамі на вучэбных занятках па мове як сродак фарміравання моўных здольнасцей малодшых школьнікаў, развіцця іх агульнавучэбных ўменняў, навыкаў самакантролю;

методыка правядзення арфаграфічных практыкаванняў на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове ў пачатковых класах;

удасканальванне арфаграфічных навыкаў пры арганізацыі паўтарэння вывучанага;

забеспячэнне практычнай накіраванасці вучэбнага працэсу на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове, стварэнне рэальных умоў прымянення атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў;

рэалізацыя міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках па рускай і беларускай мовах;

канструяванне (мадэліраванне, праектаванне) на вучэбных занятках па рускай (беларускай) мове.

Павышэнне кваліфікацыі

У Дзяржаўнай установе адукацыі “ Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” ў 2012/2013 навучальным годзе плануецца правядзенне:

павышэння кваліфікацыі:

намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць работу пачатковых класаў (праходзілі павышэнне кваліфікацыі) (08.10.2012–20.10.2012);

намеснікаў дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія курыруюць работу пачатковых класаў (не праходзілі павышэння кваліфікацыі) (18.02.2013–02.03.2013);

міжкурсавых мерапрыемстаў:

навучальнага семінара на платнай аснове “Метады актыўнага навучання малодшых школьнікаў” (кастрычнік 2012 г.). Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца настаўнікі пачатковых класаў;

пасяджэння рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту “Выкарыстанне магчымасцей тэхналогій праектнага, пошукавага і праблемнага навучання ў павышэнні якасці пачатковага навучання” на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці (снежань 2012 г.);

пасяджэння рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту “Даследчая дзейнасць як фактар усебаковага развіцця вучняў пачатковых класаў” на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці (красавік 2013 г.);

пасяджэння рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту “Развіццё творчых і даследчыцкіх магчымасцей малодшых школьнікаў на вучэбных занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці” на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці (май 2013 г.);

 

13. Кампаненты вучэбна-метадычных комплексаў

I клас

Тиринова О.И. Введение в школьную жизнь. 1 класс. Дидактический материал. Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения – НИО, 2011, Аверсэв, 2012.

 

Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Аверсэв, 2012.

Сторожева Н.А. Обучение грамоте в 1 классе. Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Народная асвета, 2008.

Туркова С.В. Обучение письму в 1 классе. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Народная асвета, 2009.

Клышка А.К. Букварь: страницы и уроки. Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Народная асвета, 2008.

Клышка А.К. Буквар: старонкі і ўрокі. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Народная асвета, 2008.

Буторына І.А. Літаратурныя зярняткі, або Развіццё творчых здольнасцей маленькага чытача. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Літаратура і мастацтва, 2012.

Солахаў А.В. Падарожжа ад А да Я. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Зорны Верасок, 2012.

Трафимова Г.В., Трафимов С.А. Человек и мир. 1 класс. Чудеса родного края: Книга для чтения. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения — Аверсэв, 2011, 2012

Чеботаревская Т.М., Николаева В.В. Математика в 1 классе. – НИО, 2011.

Муравьёва Г.Л., Урбан М.А., Гадзаова С.В., Журавская Е.В., Урбан Е.А. Математика в 1 классе. – НИО, 2011.

Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение в 1 классе. – НИО, 2010.

 

II клас

III клас

IV клас

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

 

ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА

Навучальны год

 

Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года.

1.Тыпавы вучэбны план. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі

 

I. Вучэбныя прадметы Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах
I II III IV
1. Уводзіны ў школьнае жыццё верасень
2. Беларуская мова 3 (1) 3 (2) 3 (2) 3 (2)
3. Беларуская літаратура 3 (–) 3 (1) 3 (1) 3 (1)
4. Руская мова 1 (3) 2 (3) 2 (3) 2 (3)
5. Руская літаратура – (3) 1 (3) 1 (3) 1 (3)
6. Замежная мова    
7. Матэматыка        
8. Чалавек і свет        
9. Выяўленчае мастацтва        
10. Музыка        
11. Працоўнае навучанне        
12. Фізічная культура і здароўе        
Усяго        
II. Факультатыўныя заняткі        
Максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня:        
Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту:        

Заўвага

У Тыпавым вучэбным плане для I—IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) — ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2011 № 283, вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўладкавання, зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2010 № 94, Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-16; просмотров: 524; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.216.32.116 (0.091 с.)