Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Правядзенне атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм на I ступені агульнай сярэдняй адукацыіСодержание книги
Поиск на нашем сайте Згодна з Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 17, 2011), атэстацыя вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем атэстацыі вучняў I і II класаў, ажыццяўляецца на аснове адзнак у балах па 10-бальнай шкале, у тым ліку адзнакай 0 (нуль) балаў, або адзнакамі “залічана”, “не залічана”, “не атэставаны(а)”, ці робіцца запісь “не вывучаў”. У III – IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай адукацыі ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 29.05.2009 № 674 “Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам” (часопіс “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 7, 2009) і загадам Міністэрства адукацыі ад 29.09.2010 № 635 “О внесении изменений и дополнений в приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 мая 2009 г. № 674” (часопіс “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”, № 12, 2010).
Кантроль і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў з’яўляецца важнай часткай педагагічнай працы настаўнікаў пачатковых класаў. Да новага 2012/2013 навучальнага года ў дапамогу настаўнікам падрыхтаваны кантрольна-вымяральныя матэрыялы па вучэбных прадметах вучэбнага плана. Дапаможнікі прызначаны для ажыццяўлення кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў і атрымання інфармацыі пра набытыя імі веды, уменні і навыкі. Кантрольна-вымяральныя матэрыалы можна выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе як на працягу кожнай чвэрці, так і ў канцы навучальнага года. Русский язык Тиринова О. И. Русский язык. Обучение грамоте. Тематический контроль. Контрольное списывание. Проверка навыка чтения. 1 класс. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения.— Аверсэв, 2012. Антипова М. Б., Гулецкая Е. А. Сборник контрольных работ по русскому языку. 2-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским и белорусским языками обучения. — Аверсэв, 2012. Антипова М.Б. Русский язык. Тематический контроль. 2-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. – Аверсэв, 2012.
Беларуская мова Антонава Н.У. Літаратурнае чытанне. 1-4 класы. Кантроль навыку чытання і чытацкіх уменняў вучняў. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Аверсэв, 2012. Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. Зборнік кантрольных работ.1-4 класы. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Аверсэв, 2012. Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. Тэматычны кантроль. 2-4 класы. Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Аверсэв, 2012.
Литературное чтение Стремок И. М. Литературное чтение. 3 класс. Контроль навыка чтения и читательских умений учащихся. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012. Стремок И. М. Литературное чтение. 4 класс. Контроль навыка чтения и читательских умений учащихся. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012. Матэматыка Канашевич Т. Н. Математика. Контрольные работы. 1-3 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012 Канашевич Т. Н. Математика. Тестовые задания. 1-4 классы. Пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. — Аверсэв, 2012. 7. У мэтах фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў настаўнікам пачатковых класаў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу рэкамендуем: на кожным вучэбным занятку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання вучняў, вучыць іх правільнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення; вучыць працаваць з кнiгай, карыстацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.; праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета; сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх; павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі; выкарыстоўваць стымулюючыя, падтрымліваючыя, факультатыўныя заняткi для ўдасканальвання культуры маўлення вучняў. 8. Патрабаванні да вядзення сшыткаў Пры ажыццяўленні ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове. Для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II – IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку; па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка; па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка; па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў I – IV класаў; па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II – IV класаў. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы i г.д.), клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са статутам), прозвiшча, iмя ўласнае (поўнасцю) вучня ў родным склоне. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу. Тетрадь Тетрадь для контрольных работ для контрольных работ по русскому языку по русскому языку ученика 4 «Г» класса ученика IV «Г» класса гимназии № 61 г.Минска гимназии № 61 г.Минска Петрова Виталия Петрова Виталия
У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка. Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць акуратна, разборлiвым почыркам з захаваннем чырвонага радка. У І класе пры навучанні пісьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі. Падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна. У ІІ – ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю: 6 мая. На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“. У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ неабходна прапускаць адну клетку; паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем неабходна прапускаць дзве клеткі. У сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння задач на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы. Паміж назвай віду работы, рашэннем і адказам прапускаецца 1 клетка ўніз. Паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, прапускаецца дзве клеткі. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi. Паміж слупкамі прыкладаў прапускаецца тры клеткі ўправа. Слова ”Прыклады“ ў ІІ – ІV класах не пішацца. У сшытках для навучальных і кантрольных работ па рускай і беларускай мовах, разлічаных на цэлы вучэбны занятак, на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, дыктант) і запісваецца загаловак работы (без двукосся і кропак) па цэнтры радка.
Напрыклад: Дыктант Пераказ Сачыненне Мой родны край У лесе З гісторыі майго роду
Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца. Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца. У І – ІV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, правяраюцца пасля кожнага вучэбнага занятку ва ўсiх вучняў. Вучні ІІ – ІV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік. Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў ІІ – ІV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным вучэбным занятку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi. 9. З 1 верасня 2010 г. уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які быў прыняты 23 ліпеня 2008 г. і зацвердзіў новую рэдакцыю Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У 2012/2013 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, які складае 3 гады (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.). Для якаснай арганізацыі працэсу навучання і выхавання малодшых школьнікаў беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, якія змешчаны ў артыкулах часопісаў “Пачатковая школа” (№№ 1–12, 2010) і “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа” (№№ 1–10, 2010). Нагадваем, што пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, у якіх не выкарыстоўваюцца словы, дзе адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 5, 2012). 10. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2012/2013 навучальным годзе
I клас 1 верасня кожны першакласнік атрымае кнігу “ Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку” аўтараў Н.Г.Ванінай, Л.Ф.Кузняцовай, В.І.Цірынавай. Да яе распрацаваны электронны сродак навучання (ЭСН) “Чалавек і свет. 1 клас. Беларусь – наша Радзіма”. Ён прызначаны для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных і пазакласных занятках (класных і інфармацыйных гадзінах, аб’яднаннях па інтарэсах, у групе прадоўжанага дня). Навучанне ў I класе пачынаецца з курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”, які вывучаецца ў I класе на працягу верасня ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох вучэбных заняткаў курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”, праводзяцца вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах “Фізічная культура і здароўе”, “Музыка”. Усе астатнія вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”. Навучанне ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтара В.І.Цірынавай. Факультатыўныя заняткі ў I класе праводзяцца з 1 верасня. Навучанне матэматыцы ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Т.М. Чабатарэўскай, В.У. Нікалаевай або вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Г.Л. Мураўёвай, М.А. Урбан.
|
||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-16; просмотров: 826; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.119 (0.012 с.) |