Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Нац-культурн становишча зах бел у складзе польшчы 1921-1939

Поиск

У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.3.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай 98 815 км2 з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з із беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна-ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі.
У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. Звыш 50 % пашы належала памешчыкам. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ: парцэляцыю – продаж памешчыкамі праз банк часткі сваіх зямель па фіксаваных цэнах; камасацыю – аб’яднанне ў адзіны надзел дробных сялянскіх палосак і высяленне сямей на хутары; пераход сервітутаў – сумесных для карыстання памешчыкаў і сялян зямель (сенажаць, лес, месца для рыбнай лоўлі і інш.) – да прыватных уласнікаў. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.
Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80 % прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін, не было шпітальных кас і інш.). Сярэдняя заработная плата рабочага на заходнебеларускіх прадпрыемствах складала каля 68 % ад заработнай платы рабочага ў Цэнтральнай Польшчы. Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929 – 1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921 – 1939 гг. краіну пакінулі каля 120 – 150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.
У сярэдзіне 20-х гадоў на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925 – 1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове. На пазіцыях нацыянальнага вызвалення беларускага народа стаялі некаторыя іншыя партыі і арганізацыі.
Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сейме пачала сваю працу фракцыя "Беларускі пасольскі клуб", якую стварылі 11 лідэраў розных палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яе галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. У 1927 г., напярэдадні выбараў у сейм была створана беларуская дэпутацкая фракцыя "Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых" (І. Гаўрылік і інш.).
Увогуле сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26 % галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (8.1933) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чал. (1935 – 1939).
Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 – 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне – КПЗБ.
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы. Яно дзейнічала на працягу 1921– 1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. У канцы 20-х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" (1918) Браніслаў Тарашкевіч. Сапраўднымі асяродкамі беларускай мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926 – 1936), беларускія гімназіі ў Вільні (1914 – 1944), Наваградку, Нясвіжы, Радашковічах, Клецку, Будславе (зачынены ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг.). У віленскіх выдавецтвах выходзяць "Хрэстаматыя беларускай літаратуры ХІ век – 1905 год" М. Гарэцкага (1922), "Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)" І. Дварчаніна (1927), падручнікі для беларускіх школ С. Рак-Міхайлоўскага, С. Паўлоўскага, беларускамоўныя часопісы і газеты ("Маланка", "Шлях моладзі", "Летапіс ТБШ" ("Беларускі летапіс"), "Беларуская крыніца" і інш.). У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства (1918–1939) быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш.
У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі садзейнічала актывізацыі і аб'яднанню беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна-палітычнай барацьбе. У канцы 20-х – 30-я гады палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларускіх нацыянальных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх арганізацый).
Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М. Танк, В. Таўлай, М. Засім), а таксама рамантызмам і лірызмам (Н. Арсеннева, К. Сваяк, У. Жылка і інш.). Выяўленчае мастацтва адметна касмічнымі, гістарычнымі і сімволіка-алегарычнымі карцінамі Я. Драздовіча ("Дух зла" і інш.), бытавымі палотнамі М. Сеўрука і П. Сергіевіча, партрэтам і пейзажам (Г. Семашкевіч), карыкатурамі Я. Горыда. Сур’ёзную працу па збіранні і прапагандзе беларускага фальклору праводзілі Р. Шырма, Г. Цітовіч. Утвараліся хоры (адзін з самых папулярных – хор Беларускага саюзу студэнтаў у Вільні), рэпертуар якіх складаўся пераважна з беларускіх песень. Значны ўнёсак у музычную культуру зроблены кампазітарамі К. Галкоўскім, Л. Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М. Забэйда-Суміцкім.

 

 

50.Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні

Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. 10 сакавіка 1985 г. Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў выбраны М.С. Гарбачоў. З яго палітычнай і дзяржаўнай дзейнасцю як першага кіраўніка краіны звязана правядзенне шматлікіх рэформ, якія ўрэшце-рэшт прывялі да змены сацыялістычнага дзяржаўнага і грамадскага ладу, да рэстаўрацыі капіталізму ў СССР.
У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высокаякасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпыніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 1920 – 1930-я гг.
Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічны прагрэс, прыярытэтнае развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурная перабудова эканомікі – прыпыненне затратнага капітальнага будаўніцтва і выкарыстанне сродкаў, якія вызваляюцца пры гэтым, на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю прадпрыемстваў; 3) актывізацыя чалавечага фактару – павышэнне творчай, стваральнай актыўнасці людзей, ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, павышэнне зацікаўленасці людзей у выніках працы, актывізацыя руху рацыяналізатараў і вынаходнікаў.
Незадаволенасць і азлабленне ў большасці насельніцтва краіны выклікала антыалкагольная кампанія, якая праводзілася па ініцыятыве ЦК КПСС у 1985 – 1988 гг. 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС, што на мяжы Беларусі і Украіны, узарваўся чацвёрты энергаблок. Загінулі і атрымалі вялікія дозы выпраменьвання дзесяткі тысяч людзей, значныя тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі падвергліся радыёактыўнаму забруджванню.
У 1986 г. курс на “паскарэнне” цалкам праваліўся. Чацвёртая частка прадпрыемстваў не выканала вытворчыя планы, 13 % з іх былі затратнымі. У студзені 1987 г. пачаўся спад вытворчасці, які не ўдалося прыпыніць і які стаў пачаткам глыбокага эканамічнага крызісу. Аднак большасць насельніцтва краіны негатыўныя эканамічныя наступствы закраналі не мацней, чым у ранейшыя гады, а да розных кампаній людзі прывыклі і па вопыту ведалі, што трэба пачакаць і ўсё вярнецца ў ранейшае русла. Таму большасць народа верыла М.С. Гарбачову і працягвала падтрымліваць яго курс.
^ Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення. ХХVІІ з’езд КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.) і ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.) удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства.
У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашырылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб’яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Працоўныя калектывы атрымалі права выбіраць кіраўнікоў, рэгуляваць заработную плату і адлічэнні на сацыяльныя патрэбы. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы – арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады.
Больш дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развіваліся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартыйная сістэма. Больш магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзейнасці.
Разам з тым ў грамадстве з’явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, прапагандавалася ўзбагачэнне любымі сродкамі. Многія дырэктары прадпрыемстваў здавалі ў арэнду з правам выкупу частку дзяржаўнай маёмасці, а затым за сімвалічную плату пераводзілі яе ў прыватную ўласнасць. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1988 г. быў апублікаваны Закон СССР аб кааперацыі.
Пад назвай кааператываў былі ўзаконены тыповыя капіталістычныя прадпрыемствы з правам найму работнікаў, якія не з’яўляліся іх членамі, з правам купляць сыравіну і паўфабрыкаты па стабільных дзяржаўных цэнах, а прадаваць прадукцыю па свабодных рыначных цэнах.
З адменай дзяржаўнай манаполіі на знешні гандаль і з дазволам прадпрыемствам і прыватным асобам прадаваць за рубеж тавары сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне ў 1987 – 1990 гг. значна пагоршылася. Пусцелі прылаўкі магазінаў, падскочылі рознічныя цэны, прадукты харчавання адпускаліся па “картачках спажыўцоў”, якія выдаваліся па месцы жыхарства Палітыка “галоснасці”, абвешчаная М.С. Гарбачовым, пасеяла сумненні наконт сацыялізму як дасканалай сістэмы. Пачаўся працэс паступовай падмены сацыялізму іншымі ідэаламі і каштоўнасцямі.Пачалі прапагандавацца культ нажывы, асабістай выгады па прынцыпу “хочаш жыць – умей круціцца”, а таксама тое, што ў савецкі час лічылася зневажаючым чалавека і грамадства. Людзей заклікалі не працаваць, а піць, гуляць, весяліцца. Быў зроблены антынавуковы і шкодны вывад аб тым, што савецкая сістэма не рэфарміруема, а таму павінна быць разбурана, знішчана.
Як бачна, антысаветызм стаў ідэалагічнай зброяй курсу М.С. Гарбачова, а галоснасць фактычна ператварылася ў ідэалагічную вайну, накіраваную на змену дзяржаўнага і грамадскага ладу СССР.

 

 

51-52.Палітыка перабудовы. Развал СССР. Абвяшчэнне суверэннай РБ.
У сяр. 80-х гг. Сав. Саюз апынуўся перад шэрагам праблем. Запавольв. сац.-экан. разв. стварыла неабх. рэфармав. палiт. сiст., абнаўлення ўсiх сфер жыцця сав. грам.. У сувязi з гэтым XXVII з`езд КПСС (1986), XIX Усесаюзн. канферэнц. КПСС вызначылi палiт. перабуд., якая ўключ. ў сябе правядз. экан. рэф., рэф. палiт. сiст-ы, сац. i культ. сфер жыцця сав. грам., стварэння прававой дзярж..
Адначас. з пач. правядз. рэф. на Бел. ствараецца пал. апазiцыя. Гэты працэс пачын. з арганiз. ў 1986—87 гг. шматл. аматарскiх нефарм. аб`ядн. па iнтар.. К кан. 1987 г. у iх дзейн. пачынае праяўл. цэнтралiзац. i палiтыз.. Пачынаючы з крытыкi тагач. канцэпц. гiст. Бел., найб. актыўная частка апазiцыi стварае «Камiтэт-58», пашырае сваю дзейн. мiнская «Талака», якiя пераўтвар. па сутн. ў палiт. арганiз.. У кастр. 1988 г. намаганнямi гэтых аб`ядн. ствараецца арганiзац. камiтэт Бел. нар. фронту, устаноўчы з`езд якога адбыўся ў Вiльнюсе ў чэрв. 1989 г. К 1991 г. БНФ арганiзацыйна аформiўся ў апазiц. палiт. арганiз., меўшую антысав. i анутыкамунiст. накiрав.. Лозунг перабуд. «Больш дэмакратыi, больш сацыялiзму» у першыя гады гэтага працэсу па сутн. рэалiзоўваўся ў першай яго частцы. Гэта абумоўл. памылк. i пралiкамi кiраўн. КПСС – КДБ, якiя былi дапушч. ў распрац. i правядз. палiт. перабуд.. Адсутнiчала канкр., навук.-абгрунтав. прагр., не былi вызначаны мэты i канчатк. вынiкi. Па сутнасцi выкарыстоўв. iнш. лозунг: «Больш капiталiзму, больш разбуральнай дэмакратыi». Катастраф. знiзiўся ўзр. жыцця людзей, пагоршылася iх сац. станов.. Гэта прывяло да таго, што значн. частка людзей стала абвiнавачв. у гэтым КПСС, сацыялiст. iдэалы абясцэньвалiся, узнiкла цiкавасць да дзеяння палiт. апазiцыi. Увядз. ў жнiўнi 1991 г. надзвыч. станов., дзейн. ГКЧП, нерашуч. М.Гарбачова прывялi да разбур. камунiст. партыi Сав. Саюза, дзейнасць якой была забарон. ў лiст. 1991 г., маемасць яе канфiскавалася. Тое ж самае было зроблена i на Бел.. (Гэты антыканстытуц. акт быў адменены ў Расii i Бел. ў 1993 г.). Па сутн., адбыўся дзярж. пераварот – пачатак працэсу рзвала СССР. Першым крокам на гэтым шляху з`явiлася дыск. аб «незакон.» далучэннi Прыбалт. рэсп. да СССР у 1940 г., якая закончыл. падпiс. М.Гарбачовым указа аб выхадзе Лiтвы, Латвii i Эстонii з СССР. У хуткiм часе былi прыняты дэклар. аб дзярж. суверэнiт. Расii, Украiны i iнш. рэспублiк. 27 лiпеня 1990 г. Вярх. Савет БСССР прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнiтэце рэсп.. Дзярж. перавар. лета-восенi 1991 г. дадаў новы штуршок да развiцця гэтага працэсу. У жнiўнi 1991 г. Вярх. савет БССР надаў статус канстытуц. закона Дэкларацыi аб суверэнiтэце, у вераснi быў прыняты Зак. аб назве Бел. СССР, якая пачала назыв. Рэсп. Бел..
8 снежня 1991 г. у Белавежс. пушчы кiраўнiкi Расii, Бел. i Украiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагав. 1922 г. аб утвар. СССР i тым самым канчатк. разбурылi вял. i магутн. дзярж.. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццязд. Садружн. Незал. Дзярж.. 15 сакавiка 1994 г. Вярх. Савет Рэсп. Бел. прыняу новую Канстытуцыю – асн. закон Рэсп. Бел.. Беларусь, па канстытуцыi, з`яўл. ўнiтарнай дэмакрат. сац. прававой дзярж., якая валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваей тэрыт.. Канстытуцыяй уведзена прэзiдэнц. форма кiрав.. 10 лiп. 1994 г. першым Прэзiд. Рэсп. Бел. абраны А.Р. Лукашэнка.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 396; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.219.11 (0.009 с.)