Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Беларускі нацыянальны рух у лістападзе 1918 – пач. 1919 годаСодержание книги
Поиск на нашем сайте
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўся абвясціць Беларускую рэспубліку. Адмоўныя адносіны да беларускай дзяржаўнасці ў гэты час былі характэрнымі як для Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта РСФСР, так і для мясцовага бальшавіцкага кіраўніцтва. Такая пазіцыя выклікала недавер і занепакоенасць з боку Беларускіх секцый РКП(б) і Белнацкама. 21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве адбылася канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б), якая прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро Беларускіх секцый РКП(б) на чале з Жылуновічам. Канферэнцыя прапанавала ідэю “стварэння Беларускай савецкай рэспублікі як фарпоста расійскай сацыяльнай рэвалюцыі”. Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918 года VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з’езд камуністаў і стварыць нацыянальны цэнтр, які ўзяў бы пад свой кантроль не толькі секцыі, але і мясцовыя арганізацыі, у тым ліку тыя, што дзейнічалі раней у падполлі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Прынятыя канферэнцыяй пастановы паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці, што і было зроблена на Пленуме ЦК. 25 снежня 1918 года адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкама, прадстаўнікоў Цэнтральнага бюро Беларускіх камуністычных секцый і камітэта Маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б). З. Жылуновіч, старшыня пасяджэння, паведаміў прысутным аб перамовах І. Сталіна з супрацоўнікамі Белнацкама, што адбыліся раніцай таго ж дня. Па сведчанню З.Жылуновіча, у выніку гэтых перамоў было вызначана, што “з нагоды сучасных міжнародных адносін і ў мэтах умацавання і пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі ў сусветным масштабе, у сучасны момант зусім наспела неабходнасць абвяшчэння Беларусі, як самастойнай ва ўсіх адносінах нацыі, незалежнай сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай”. На гэтым жа пасяджэнні, згодна з даручэннем І. Сталіна, быў вызначаны спіс кандыдатаў з 15 чалавек у склад Рабоча-Сялянскага Урада Беларусі. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне ССРБ. Канферэнцыя вызначыла межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. 31 снежня 1918 года ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў абраны З. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 года Часовы ўрад Беларусі абнародаваў Маніфест у сувязі з утварэннем ССРБ. Уся ўлада ў Беларусі, адзначалася ў Маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб’явіў па-за законам Беларускую раду. 5 студзеня 1919 года Часовы рэвалюцыйна-сялянскі ўрад ССРБ, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Савецкай Беларусі. Звернем увагу, што Маніфест ад 1 студзеня 1919 года абвяшчаў Беларусь незалежнай сацыялістычнай рэспублікай. Такому нечаканаму “падарунку” ад маскоўскіх улад можа быць наступнае тлумачэнне. ССРБ стваралася на падставе агульнага рашэння ЦК РКП(б) аб аддзяленні Савецкай Расіі ад капіталістычнага свету ланцугом савецкіх рэспублік. Гэта значыць, маладой беларускай дзяржаве была наканавана роля буфера, якую магла выканаць толькі незалежная рэспубліка. Так складана і супярэчліва ішоў працэс падрыхтоўкі і абвяшчэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Значную ролю ў ім адыгралі прадстаўнікі Белнацкама і Беларускіх секцый РКП(б). Яны распрацавалі ўласную канцэпцыю вырашэння нацыянальнага пытання, сутнасць якой была ў прызнанні неабходным нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі як састаўной часткі савецкай федэрацыі, і прыклалі шмат намаганняў, каб яе ажыццявіць. Беларускія нацыянал-камуністы шчыра верылі, што з дапамогай Савецкай Расіі і на аснове камуністычнай дактрыны можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасць хутчэй і лепш, чым на аснове іншых палітычных канцэпцый. Як сведчаць факты, менавіта прыхільнікі Белнацкама і Беларускіх секцый РКП(б) былі ініцыятарамі абвяшчэння ССРБ і яе першымі будаўнікамі Сваю дзейнасць урад ССРБ пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, голад і галеча. Складанымі былі знешнепалітычныя абставіны. У пач. 1919 г. кіраўнікі Польшчы пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. Улічваючы прэтэнзіі Польшчы на землі Беларусі і Літвы, ЦК РКП(б) 16 студзеня 1919 г. прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерням выйсці са складу ССРБ, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб’яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам (аб якім адкрыта не гаварылася) гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Польшчай. З пастановай ЦК РКП(б) ад 16 студзеня не пагадзілася большая частка ўрада ССРБ. З. Жылуновіч і яго аднадумцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны. Яны неаднаразова звярталіся ў ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць гэта рашэнне, але безвынікова. У канцы студзеня ў знак пратэсту ўрад ССРБ пакінулі тры наркамы – Ф. Шантыр, У. Фальскі і Я. Дыла. 2 – 3 лютага 1919 года ў Мінску ў памяшканні гарадскога тэатра адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікалася прызнаць незалежнасць ССРБ і ўстанавіць з ёю дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб’яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў першую Канстытуцыю ССРБ, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі. У склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК), абранага на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў, увайшло 50 чалавек (старшыня А. Мяснікоў). Функцыі пастаяннага ўрада ССРБ павінен быў выконваць Вялікі Прэзідыум ЦВК, у якім белнацкамаўцы і члены былых беларускіх камуністычных секцый – члены ранейшага Часовага ўрада ССРБ, былі пазбаўлены пасад наркамаў. 27 лютага 1919 года ў Вільні адбылося аб’яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел). Аб’яднаны ЦВК ЛітБел узначаліў К.Г. Цыхоўскі, а СНК – В.С. Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБел увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як чатырохмільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні І Усебеларускага з’езда адышлі да РСФСР. Кіруючыя органы ЛітБел правялі шэраг мерапрыемстваў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва. Былі прыняты інструкцыі аб валасных, гарадскіх і павятовых Саветах, дэкрэты аб арганізацыі савецкай міліцыі і суда, раўнапраўі ўсіх мясцовых моў, ураўнаванні жанчын у правах з мужчынамі, скасаванні саслоўяў і тытулаў. Вядучай партыяй у рэспубліцы была КП(б)ЛіБ, утвораная шляхам аб’яднання КП(б)Б і КП(б)Л у пачатку сакавіка 1919 года. Мерапрыемствы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах праводзіліся ў рамках палітыкі “ваеннага камунізму”. Зямельны фонд, лясы, нетры, воды былі абвешчаны агульнадзяржаўнай уласнасцю. 16 лютага 1919 года СНК прыняў пастанову аб нацыяналізацыі прамысловых прадпрыемстваў. Прамысловыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме. Прыватны гандаль хлебам і хлебапрадуктамі забараняўся. Заможныя сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў ажыццяўляўся шляхам прымусовай харчразвёрсткі. Дзеянні харчатрадаў, якія нярэдка адбіралі ў сялян насенны фонд і прадукты, неабходныя для харчавання, сталі адной з важнейшых прычын антысавецкіх выступленняў у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБел адмовіўся ад перадачы сялянам канфіскаваных зямель і імкнуўся на базе былых памешчыцкіх маёнткаў ствараць саўгасы, камуны і сельгасарцелі. Такая палітыка пазбаўляла рэспубліканскія ўлады сялянскай падтрымкі. 28 лютага 1919 года ЦВК ЛітБел прыняў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой прапанаваў усім народам і іх урадам прызнаць Літоўска-Беларускую ССР і ўступіць з ёй у зносіны, дэклараваў гатоўнасць “вырашыць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва”. У лютым – сакавіку 1919 года улады ЛітБел імкнуліся прадухіліць магчымасць вайны з Польшчай. Аднак Польшча і вядучыя дзяржавы Захаду не прызналі Літоўска-Беларускую ССР як суб’ект міжнароднага права. 15. Палітыка РКП(б) і Савецкай улады ў беларускім нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве. Абвяшчэнне ССРБ Кіраўнікі Аблвыкамзаха і іншых савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі “заходнерусізма”. Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункта гледжання. Вялікая беларуская рада пачала рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыў Беларускаму абласному камітэту так сама правесці Усебеларускі з’езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. Хутка ВБР і БАК аб’ядналі свае намаганні і прызначылі Усебеларускі кангрэс правесці ў Мінску ў снежні 1917 года. Беларускі абласны камітэт быў створаны пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў з дэлегатаў Устаноўчага сходу, прадстаўнікоў арміі і фронту. Па палітычнай афарбоўцы гэта была больш леваэсэраўская арганізацыя. Кіраўнікамі БАК былі прадстаўнікі гэтай партыі Я.Канчар, Ф.Караткевіч, В.Селіванаў. БАК быў лаяльна настроены да савецкай улады, але не лічыў Аблвыкамзах усебеларускім органам улады. У БАК і ВБР былі разыходжанні па некаторых пытаннях правядзення з’езда, але яны вымушаны былі аб’яднаць свае дзеянні. Прадстаўнічы з’езд беларускіх арганізацый самага шырокага спектра пачаўся 14 снежня 1917 г., аднак частка дэлегатаў прыехала яшчэ 5 снежня і з гэтага дня пачала праводзіць нарады. Канчаткова на з’езд прыехала 1872 дэлегаты, 1167 з якіх мелі права рашаючага голаса. Найбольш прадстаўнічыя фракцыі мелі партыя эсэраў і БСГ. У выніку дыскусій паміж “абласнікамі” (выступалі за Беларусь у складзе федэратыўнай Расіі), “радаўцамі” (выступалі за поўную незалежнасць Беларусі) і левымі (цалкам падтрымлівалі бальшавікоў і іх праграму) была выпрацавана пастанова з’езда. Згодна з ёй З’езд абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі, устанаўліваў рэспубліканскі строй і органам часовай выканаўчай улады на Беларусі абвясціў Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. СНК Заходняй вобласці і фронту (К.Ландар) ўважліва сачыў за правядзеннем з’езда, таму, калі стала вядома, што яго дэлегаты імкнуцца стварыць альтэрнатыўныя Аблвыкамзаху нацыянальныя органы ўлады, заклікаюць да рэспубліканска-дэмакратычнай формы кіравання, СНК разагнаў з’езд у ноч на 18 снежня і арыштаваў найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Арганізатары з’езда, якіх пакінулі на свабодзе, стварылі праз месяц Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага з’езда (старшыня – Т.Грыб), які і павінен быў узначаліць барацьбу за адраджэнне беларускай дзяржаўнасці. Аблвыкамзаху, які захапіў уладу на Беларусі, прыйшлося сутыкнуцца з рознымі рэальнымі пагрозамі сваёй уладзе. У студзені-лютым 1918 г. пачаў ваенныя дзеянні 1-ы польскі корпус пад кіраўніцтвам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, сфарміраваны яшчэ ў ліпені 1917 года на тэрыторыі беларускіх губерняў як частка рускай арміі. На пачатак 1918 года корпус налічваў каля 25-30 тыс. чалавек. У корпусе не былі выкананы загады аб дэмакратызацыі войска, забаранялася агітацыя сярод салдат. Польскія легіянеры не дазвалялі праводзіць канфіскацыі памешчыцкіх маёнткаў і нацыяналізаваць прадпрыемствы, адначасова легіянера рабавалі насельніцтва. У адказ на арышт бальшавікамі камандзіра корпуса 12 студзеня 1918 года легіянеры аб’явілі вайну Савецкай рэспубліцы. Ім былі захоплены Бабруйск, Рагачоў і Жлобін. З двух апошніх палякі хутка былі выгнаны, але ім на змену прыйшла больш сур’ёзная небяспека: 16 лютага пачалі наступленне нямецкія войскі. Яшчэ ў лістападзе 1917 года ў мястэчку Солы каля Смаргоні дэлегацыя Ваенна-рэвалюцыйнака камітэту Заходняга фронту заключыла перамір’е з камандаваннем нямецкіх войскаў, а 20 лістапада пачаліся мірныя перамівы ў Брэсце паміж савецкай дэлегацыяй, дэлегацыяй Украінскай Народнай Рэспублікі і германскім камандаваннем. Дэлегацыя ад Усебеларускага з’езда (уваходзілі С.Рак-Міхайлоўскі, А.Цвікевіч, І.Серада) па патрабаванню Л.Троцкага да перамоў дапушчана не была. Немцы патрабавалі кантролю над акупіраванымі тэрыторыямі. У адказ Л.Троцкі адмовіўся падпісваць мірны дагавор і пакінуў Брэст. Пасля ўльтыматуму, на які Савецкі ўрад не адказаў, нямецкая армія 18 лютага пачала наступленне. Ужо да пачатку сакавіка фронт знаходзіўся на лініі Орша-Магілёў-Гомель. 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску было заключана мірнае пагадненне паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Паводле пагаднення, Германія атрымала ўжо занятую яе войскамі Прыбалтыку, значную частку Украіны, Беларусі і РСФСР. Акупіраваная частка ўсходняй Беларусі пасля заканчэння ваенных дзеянняў павінна была перайсці ў склад РСФСР, заходняя перадавалася Германіі і Аўстра-Венгрыі. Беларусь не лічылася самастойным нацыянальным рэгіёнам і нават не мела свайго найменавання. 11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія войскі пачалі займаць акупіраваныя тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А.Чарвякова (уваходзілі З.Жылуновіч, І.Лагун, Б.Тарашкевіч, Я.Канчар і інш.). Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове, праводзіў актыўную дзейнасць сярод бежанцаў-беларусаў па развіццю беларускай адукацыі і культуры. Белнацкам працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б), якія ствараліся ў асяроддзі беларускіх бежанцаў з восені 1918 года і так сама былі арыентаваныя на стварэнне сацыялістычнай беларускай дзяржавы. На канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б) у Маскве 21-23 снежня 1918 года было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый (Дз.Жылуновіч) і было прынята рашэнне аб неабходнасці сварэння БССР, бо беларуская тэрыторыя цалкам ужо кантралявалася Чырвонай арміяй. 23 снежня адбылася сустрэчы кіраўнікоў Бюро з У.Леніным, які падтрымаў ідэю аб стварэнні БССР. Супраць стварэння асобнай, нават сацыялістычнай Беларусі выступіў Аблвыкамзах (А.Мяснікоў, К.Ландар), які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. Аднак супраць прынятага рашэння ЦК партыі ён не пайшоў. 25 і 27 снежня на экстрэнных паседжаннях Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных арганізацый рыхтаваўся Маніфест аб беларускім урадзе і распрацоўвалася структура ўрада БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б), якая пераўтварылася ў І з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Дзякуючы націску І.Сталіна, народнага камісара РСФСР па нацыянальных справах, большасць месцаў у ўрадзе БССР атрымалі прадстаўнікі Аблвыкамзаха. Кіраўніком урада быў абраны З.Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерній, а 7 студзеня ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але ўжо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Гэта вызвала першы ўрадавы крызіс – у выніку якога ўрад пакінулі прадстаўнікі Белнацкама, З.Жылуновіч пакінуў пасаду кіраўніка ўрада. 2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з’езд Саветаў Беларусі. На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) – галоўны орган улады на Беларусі, пераважна з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, герб і флаг. Была ўстаноўлена федэратыўная сувязь з РСФСР і аб’яўлена аб стварэнні ЛітБелССР. 27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было створана сумеснае кіраўніцтва гэтым буферным дзяржаўным утварэннем паміж Савецкай Расіяй і “імперыялістычнымі краінамі”, у першую чаргу – буржуазнай Польшчай. Урад ЛітБел займаўся пытаннямі аднаўлення прамысловасці і падтрымкі ўстаноў культуры. На гэтую дзейнасць ён атрымаў значныя грашовыя крэдыты з Масквы. Аднак перадаць сялянам канфіскаваную ў памешчыкаў зямлю, як гэта прадугледжваў Дэкрэт аб зямлі, адмовіўся. Быў узяты курс на стварэнне ў былых памешчыцкіх маёнтках саўгасаў і калектыўных гаспадарак – камун. Палітыка “ваеннага камунізму” – харчразвёрстка, масавая прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію, “чырвоны” тэрор выклікалі значны рост антысавецкіх выступленняў, асабліва сярод сялян, у 1919 годзе. Самым значным антысавецкім выступленнем быў мяцеж армейскіх частак у Гомелі і Рэчыцы, якім кіраваў эсэр М.Стракапытаў (24-29 сакавіка 1919 года). Ростам антысавецкіх настрояў скарысталіся ў Польшчы. Яшчэ ў 1918 годзе ў заходніх рэгіёнах Беларусі пасля адыходу нямецкіх войск стварыліся прапольскія атрады “мясцовай самаабароны”. У 1919 годзе ім на дапамогу прыйшла рэгулярная польская армія, якая выконвала памкненні польскага ўрада стварыць Польшчу ў межах 1772 года. 16. Беларускі нацыянальны рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921 – канцы 20-х гг. ХХ ст. Нацыянальны прыгнёт. Адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны ў 1921 годзе была прынята Канстытуцыя польскай дзяржавы дзе былі абвешчаны дэмакратычныя свабоды. Аднак гэта было простай дэкларацыяй, накшталт сталінскай канстытуцыі 1937 года. Па-сутнасці, пачалося праследванне палітычных супраціўнікай польскага ўраду. Ужо да пачатку 1930-х гг. колькасць палітзняволеных на беларускіх землях перавысіла 10 тыс. чалавек. Калі пад час выбараў у сейм 1922 года было абрана 11 дэпутатаў-беларусаў і 3 беларуса-сенатара, то ў 1928 годзе – 10 і 2 суадносна, а па выніках выбараў 1935 і 1938 гадоў у заканадаўчым органе не было ніводнага этнічнага беларуса. Органы мясцовага самакіравання былі падпарадкаваны прадстаўнікам прэзідэнта на месцах. Палітычная палітра ў Заходняй Беларусі была вельмі разнастайная. Тры групоўкі палітычных партый змагаліся за беларускага выбаршчыка і за ўплыў сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. Польскія буржуазныя партыі – нацыянальныя дэмакраты (эндэкі) і хрысціянскія дэмакраты (хадэкі) атрымлівалі падтрымку ад польскіх уладаў на месцах і каталіцкай царквы. Дробнабуржуазны дэмакрытычны лагер складаўся з польскіх рэфармісцкіх партый, якія мелі на Беларусі мясцовыя адгалінаванні, а так сама яўрэйскіх нацыянальных дробнабуржуазных партый і беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, якія стаялі на пазіцыях парламенцкай барацьбы. Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер складалі радыкальныя народныя арганізацыі. Сацыяльнай базай іх былі каля 700 тыс. вярнуўшыхся з Расіі бежанцаў, якія ў свой час у Расіі прымалі ўдзел у рэвалюцыйных падзеях. У 1921–1923 гадах значны ўплыў на беларускае насельніцтва мела партыя беларускіх эсэраў (ПБСР, частка былой БСГ), якой кіравалі Ф. Грыб, І. Мамонька, А. Цвікевіч, В. Ластоўскі. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыю памешчыцкіх зямель на карысць сялян, нацыянальнае раўнапраўе, стварэнне беларускай дэмакратычнай дзяржавы, злучанай з Літвой. Асноўнымі лічыліся метады парламенцкай апазіцыйнай барацьбы, але пасля няўдалых выбараў у Сейм у чэрвені 1924 года партыя была самараспушчана, а частка яе актывістаў уступіла ў рады КПЗБ. З левага крыла эсэраў вылучылася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя лікам каля 300 чалавек, пад началам І. Лагіновіча і А. Канчэўскага. Праграма – канфіскацыя памешчыцкіх зямель, дэмакратычныя правы, 8-мі гадзінны працоўны дзень, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, аб’яднанне беларускіх зямель у адну рабоча-сялянскую дзяржаву. На прыканцы 1923 года БРА ўступіла ў КПЗБ. На згодніцкіх пазіцыях стаяла БСДП – сацыял-дэмакратычная партыя А. Луцкевіча, Б. Тарашкевіча і С. Рак-Міхайлоўскага. Яна абапіралася на нешматлікую інтэлігенцыю і не мела ўплыву сярод сялянства і рабочых. Патрабаванні ўсеагульнага выбарнага права, увядзення падаткаў на памешчыкаў, развіцця беларускай культуры без перашкод не вырашала беларускага пытання, хоць і прадугледжвалася стварэнне беларускай дэмакратычнай рэспублікі. Партыя зачынілася ў 1924 годзе, бо не знайшла падтрымкі ў большасці насельніцтва Заходняй Беларусі. Абмежаваныя буржуазна-дэмакратычныя патрабаванні выдвігалі Беларускія хрысціянскія дэмакраты (БХД). Яе кіраўнікі каталіцкія ксяндзы А. Станкевіч і В. Гадлеўскі стварылі тэорыю бескласавасці беларускага народа. Значны ўплыў на заходніх тэрыторыях Беларусі мела ППС і польская сялянская партыя «Вызваленне», якія выдвігалі ў асноўным дэмакратычныя патрабаванні. Сярод яўрэйскага насельніцтва папулярнымі былі Бунд і Паалей-Цыён (сіянісцкая партыя) якія стаялі на пазіцыях антыкамунізму. У кастрычніку 1923 года адбылася I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, на якой была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яе кіраўнікі С. Дубавік, С. Мертенс, А. Славінскі, П. Корчык развярнулі актыўныя дзеянні па барацьбе з польскімі ўладамі. У 1924 годзе быў створаны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) на чале з В. Харужай. Камуністы хутка перахапілі з эсэраў ініцыятыву па кіраўніцтву масавым партызанскім рухам, які распачаўся на захопленай палякамі тэрыторыі Беларусі. Да 1925 года тут вялася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Буйнымі партызанскімі фарміраваннямі кіравалі В. Корж, К. Арлоўскі, С. Ваўпшасаў і інш. Урад Польшчы накіраваў сюды карныя войскі на чале з генералам Рыдз-Сміглам, які меў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Было аб’яўлена асаднае становішча. У выніку рэпрэсій і аб’ектыўнай немагчымасці супрацьстаяць пераўзыходзячым рэгулярным войскам КПЗБ заклікалі партызан спыніць узброенае супраціўленне як несваечасовае і перайсці да рэвалюцыйнай барацьбы. Аднак не толькі КПЗБ была вельмі папулярна сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. 24 чэрвеня 1925 года група дэпутатаў (паслоў) Сейма стварылі Беларускую сялянска-рабочую грамаду (з 1926 года партыя) – самую масавую арганізацыю сялян таго часу ў Еўропе. Узначалі яе Б. Тарашкевіч, П. Мятла, П. Валошын, С. Рак-Міхайлоўскі. Ужо ў студзені 1927 года яна налічвала каля 2 тыс. мясцовых арганізацый і каля 120 тыс. актыўных прыхільнікаў. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыі памешчыцкіх зямель і перадачу яе сялянам, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада і ўвядзенне рэальных дэмакратычных свабод, самавызначэнне Заходняй Беларусі, увядзенне 8-мі гадзіннага працоўнага дня, ліквідацыю асадніцтва, адукацыю на роднай мове. Такая папулярнасць напалохала польскі ўрад, і ў 1927 годзе партыя была разгромлена, а каля 800 яе актывістаў і кіраўнікоў асуджана. Працоўныя арганізавалі шмат маніфестацый у падтрымку сваёй партыі, якія бязлітасна разганяліся. У Косава дэманстрацыя 3 лютага 1927 года была растраляна, шэсць чалавек было забіта, некалькі дзесяткаў паранена. Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сейме пачала сваю працу фракцыя «Беларускі пасольскі клуб», якую стварылі 11 лідэраў розных палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яго галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. У 1927 г., напярэдадні выбараў у сейм была створана беларуская дэпутацкая фракцыя «Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых» (І. Гаўрылік, Ф. Валынец, Я. Грэцкі, І. Дварчанін, П. Крынчык і інш.). Гэтая грамадска-палітычная арганізацыя была вельмі блізкай да КПЗБ. У 1934 годзе ўлады арыштавалі кіраўнікоў «Змагання», а арганізацыю разграмілі. На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю.Пілсудскага, які ўстанавіўся пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. 17. Беларускі нацыянальны рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 30-я гг. ХХ ст. Сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26% галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (8.1933 г.) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чал. (1935–1939 гг.). Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936–1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана Камуністычная партыя Польшчы і яе адгалінаванне – КПЗБ. Яшчэ адным паказчыкам прыгнечанага становішча насельніцтва Заходняй Беларусі стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне, «апалячванне» беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці пераўтвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы. 18. Палітыка “беларусізацыі” і нацыянальна-культурнае адраджэнне ў 20-я гг. ХХ ст. Першыя крокі беларусізацыі былі зроблены пасля заканчэння грамадзянскай вайны. Пачынаецца перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову, ідзе арганізацыя школ для нацыянальных меншасцей на іх роднай мове. У гэтай рабоце ўдзельнічалі і некаторыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У. М. Ігнатоўскі, З. Х. Жылуновіч, А. Л. Бурбіс і іншыя. Пад уплывам іх дзейнасці ажыццяўляецца беларусізацыя шэрагу рэспубліканскіх устаноў. Выдавецтва «Савецкая Беларусь» выпускае газеты, часопісы, кнігі на беларускай мове і мовах нацыянальных меншасцей. Пачаў дзейнічаць Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. Ствараецца сістэма дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійных вучылішчаў і тэхнікумаў. У 1921 г. адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў заснаваны інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), шэраг бібліятэк. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў. II сесія ЦВК БССР (15 ліпеня 1924 г.) паклала пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыцы. Была створана спецыяльная камісія па яе правядзенні пад кіраўніцтвам А. І. Хацкевіча. Яна, сумесна з акруговымі камісіямі, абавязана была правесці шырокі комплекс мерапрыемстваў: перавод рэспубліканскіх устаноў і часцей Чырвонай Арміі на беларускую мову; вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную работу; арганізацыя работы навучальных устаноў на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры і гэтак далей. Пераход устаноў і арганізацый на беларускую мову планавалася ажыццявіць на працягу 1-3 гадоў. У 1924—1925 гг. праводзіцца работа па тлумачэнні сутнасці беларусізацыі. На розных мовах выдавалася спецыяльная літаратура, выступалі агітатары і прапагандысты. Ва ўстановах і арганізацыях вывучалася беларуская мова, ажыццяўляўся перавод на яе справаводства. У 1927 г. беларускай мовай валодалі 80% службоўцаў. На адказную работу вылучаюць не толькі беларусаў, але і часткова тых, хто вывучыў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. Напрыклад, да 1927 г. сярод кіраўнікоў акруг і раёнаў беларусаў было 48%. Высокім узроўнем прафесіяналізму дзяржаўнага дзеяча вызначаліся палітыкі рэспубліканскага рангу, такія як Старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў, Старшыня СНК БССР Я. Адамовіч і інш. Паспяхова праходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Да 1928 г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Вывучаюцца гісторыя, эканоміка і геаграфія БССР. Дзейнічалі курсы беларусазнаўства, якія рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. Беларускую мову неслі ў масы беларускія пісьменнікі У. Дубоўка, М. Чарот, К. Чорны і інш. Мастацкія творы 20-х гадоў сведчаць аб зменах, якія адбываліся ў грамадстве. Паэма Я. Коласа «Новая зямля» дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. У рамане К. Крапівы «Мядзведзічы» і інш. творах паказаны жыццё, праца, мары звычайных працаўнікоў таго часу. Развіваецца краязнаўства. На сярэдзіну 20-х гадоў у БССР дзейнічала 240 краязнаўчых арганізацый. Краязнаўцы выступалі з дакладамі, выдавалі рукапісныя зборнікі, збіралі фальклорныя творы. У ходзе беларусізацыі развівалася новая галіна ў навуцы — беларусазнаўства. Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, якія жылі ў рэспубліцы. Былі створаны нацыянальныя Саветы ў месцах іх кампактнага пражывання. Выкладанне ў школах вялося на 8 нацыянальных мовах. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў 20-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. Адны спрабавалі прыпыніць беларусізацыю, другія — фарсіраваць. Пытанні барацьбы з шавінізмам і нацыяналізмам абмяркоўваліся на з'ездах КП(б)Б і Пленумах ЦК. У 20-я гады партыйныя органы спрабуюць адыгрываць вядучую ролю ў правядзенні беларусізацыі, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асабліва праявілася ў адносінах да Інбелкульта, які страціў сваё першапачатковае прызначэнне. Але нягледзячы на цяжкасці, плённа працавалі на ніве беларускага адраджэння паэт, празаік Цішка Гартны; пісьменнік М. Гарэцкі; гісторыкі В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, У. Пічэта; жывапісец і графік М. Філіповіч; стваральнік першага беларускага кінафільма «Лясная быль» Ю. Тарыч; аўтар п'есы на беларускай мове «Машэка» Е. Міровіч; кампазітар, аўтар Дзяржаўнага гімна БССР Н. Сакалоўскі і інш. Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў. Яна палегчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала ажыццяўленню асветніцкай работы, стварыла перадумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР. Беларусізацыя датычылася толькі ідэалагічна карысных сфер. Таму ініцыятыва часткі беларускіх кзяндзоў па беларусізацыі касцёла сустрэла пэўнае спачуванне ўладаў, але падрымкі не атрымала. У канцы 20-х - пачатку 30-х гг. ксяндзы-рэфарматары былі арыштаваныя. . У 1925 г. з’явіліся першыя спробы замарудзіць працэс нацыянальнага адраджэння. У кастрычніку гэтага ж года на пленуме ЦК КП(б)Б была прынята пастанова “Аб нацыянальнай палітыцы”, у якой далейшае працягванне палітыкі нэпа і звязанае з гэтым развіццё капіталізму ў гаспадарцы прызнавалася немэтазгодным, паколькі ўмацоўвае яно буржуазную ідэалогію, якая ў Беларусі выяўлялася ростам нацыяналдэмакратычных настрояў. Гэтая з’ява — сцвярджалася ў пастанове — ахапіла не толькі дробную буржуазію, інтэлігентаў і сялян, але і частку камуністаў. Пленум заклікаў партыю на барацьбу дзеля забеспячэння выканання “бальшавіцкай нацыянальнай палітыкі”. У 1925 г. больш за палову партыйнага апарату складалі бальшавікі, якія прыбылі сюды з Расіі. Да гэтай пары, пакуль не было выразных указанняў з Масквы, яны самі не мелі магчымасці прынцыпова памяняць палітыку партыі ў нацыянальных пытаннях. Рэзалюцыя ЦК КП(б)Б ад сакавіка 1926 г. “Аб працы сярод інтэлігенцыі” была чарговым дакументам, які прадвяшчаў рэвізію ранейшай палітыкі. У рэзалюцыі сцвярджалася, што далейшая крышталізацыя нацыяналдэмакратычных настрояў вядзе да адмаўлення інтэлігенцыяй тэорыі класавай барацьбы, зраўнання грамадскага значэння рабочага класа і сялян (кулакоў) ды росту беларускага нацыяналізму, асабліва ў адносінах да нацыянальных меншасцей. У дакуменце ўказвалася на непралетарскае паходжанне беларускай інтэлігенцыі і яе сямейныя сувязі з кулацкім асяроддзем. Асабліва небяспечнай для савецкай улады прызнавалася прысутнасць такой інтэлігенцыі ў кіруючых органах КП(б)Б. У студзені і кастрычніку 1927 г. адбыліся два чарговыя з’езды КП(б)Б, якія далі пачатак адкрытаму змаганню з беларускай культурай і інтэлігенцыяй. На студзеньскім — Х З’ездзе — прыхільнікі г.зв. нацыяналдэмакратычнай плыні, якія выказваліся за захаванне беларускага культурнага вобліку рэспублікі, былі названы шавіністамі і контррэвалюцыянерамі, што ў бальшавіцкай тэрміналогіі абазначала абвінавачанне ў самым вялікім злачынстве супраць савецкай улады. Ярым прыхільнікам антыінтэлігенцкай акцыі быў І сакратар ЦК Аляксандр Крыніцкі, які пазней сам стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Да 1929 г. ствараліся толькі ідэалагічныя і прапагандысцкія падставы для расправы над беларускімі інстытутамі нацыянальнага жыцця і тварцамі беларускай культуры. У маі 1929 г. па загаду Сталіна ў Мінск прыбыла Цэнтральная камісія партыйнага кантролю Усесаюзнай Камуністычнай партыі (бальшавікоў). Пасля двухмесячнага кантролю камісія абвінаваціла кіраўніцтва КП(б)Б у дапушчэнні да публічнага жыцця эміграцыйных палітыкаў і асоб, якія раней былі членамі “буржуазных” партый, а таксама ў адсутнасці рашучасці ў змаганні з “нацдэмаўшчынай”. Сталін не давяраў беларускім камуністам, якія, апрача дэкларацый аб асуджэнні інтэлігенцыі, на практыцы не рабілі амаль нічога, каб спыніць працэс развіцця нацыянальнага жыцця. Менавіта таму аб “небяспецы”, якая пагражала савецкай уладзе ў Беларусі, мусілі заяўляць прысланыя з Расіі і Украіны бальшавікі. Рашэнні аб расправе над беларускім “нацыяналдэмакратызмам” былі прыняты ў Маскве на канферэнцыі Усесаюзнай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) [ВКП(б)]. Тады бы<
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-21; просмотров: 703; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.131.51 (0.02 с.) |